Асноўныя падзеі і тэксты пятніцы, 2 жніўня
Першы мэдаль беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы: Віялета Бардзілоўская заваявала срэбра ў скачках на батуце
Слуцкія паясы ў мэтро, беларускі «аднарог», новы заказьнік. Добрыя навіны тыдня
«Прэзыдэнт ЗША ні пры чым, а Лукашэнку падзякавалі». Што беларускія дзяржаўныя СМІ напісалі пра абмен вязьнямі
«ПіК Свабоды». З чым дэмакратычныя сілы прыйшлі да канфэрэнцыі «Новая Беларусь»? Тлумачыць палітоляг
«У зоне сьмерці страх можа быць жудасны». Гісторыя беларускай альпіністкі, якая ў 64 гады скарае васьмітысячнікі
Працэдуры вызваленьня беларускіх палітвязьняў ідуць іншым шляхам, — кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі
У чарзе на ўезд у Эўразьвяз зь Беларусі — больш за тры тысячы транспартных сродкаў
«Спрошчаная сыстэма пераезду»? Што такое Нацыянальная карта Вугоршчыны і як яе атрымаць беларусу
Лукашэнка расказаў, што ён просіць у Бога наконт здароўя
Аляксандр Лукашэнка ў часе размовы з жыхарамі аграгарадку Прудок пракамэнтаваў чуткі аб сваім здароўі.
https://smarturl.click/Q14l6
Кіраўнік МУС адкрыў новы СІЗА, які пабудавалі замест «Валадаркі»
У новы комплекс СІЗА пераехаў у красавіку гэтага году з Пішчалаўскага замку на вуліцы Валадарскага ў Менску. У якасьці падарунка на навасельле міністар падараваў СІЗА сэртыфікат на тэлевізар.
https://smarturl.click/e5gE1
Добрыя навіны тыдня
У Беларусі, у Гомельскай вобласьці, зьявіцца новы заказьнік. На трэцяй лініі менскага мэтро зробяць асьвятленьне на матыў слуцкіх паясоў. Польшча прызнае праязны дакумэнт іншаземца роўным пашпарту. Расказваем: https://smarturl.click/Ee8VZ
Працэдуры вызваленьня беларускіх палітвязьняў ідуць іншым шляхам, — кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі
Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі 2 жніўня адказаў на пытаньне, чаму падчас учорашнега абмену зьняволенымі паміж Захадам і Расеяй не вызвалілі беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута.
«Я хацеў бы запэўніць вас, што працэдуры вызваленьня іншых палітвязьняў, беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, ідуць іншым шляхам, — цытуе Сікорскага TVN24. — Гэта ў маіх думках кожны дзень».
Пра дэталі апэрацыі па абмене палоннымі, у тым ліку аб перадачы агента ГРУ Паўла Рубцова, Сікорскі гаварыць не захацеў, у гэтым пытаньні ён адаслаў журналістаў да спэцслужбаў і пракуратуры.
«У зоне сьмерці страх можа быць жудасны». Гісторыя беларускай альпіністкі, якая ў 64 гады скарае васьмітысячнікі
Лілія Яноўская ў траўні скарыла чарговы, восьмы 8-тысячнік — Макалю. Паразмаўлялі зь беларускай альпіністкай пра любоў да гор, іх небясьпеку і бел-чырвона-белы сьцяг на вяршынях.
https://smarturl.click/gpZYB
Лукашэнка абвінаваціў прэзыдэнта ЗША ў тым, што ён выкарыстоўвае «вялікі абмен» для падвышэньня свайго аўтарытэту
У часе размовы з жыхарамі вёскі Прудок Мазырскага раёну, якая моцна пацярпела ад прыроднай стыхіі, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «прэзыдэнт ЗША ня меў ніякага дачыненьня да арганізацыі абмену паміж Расеяй і краінамі Захаду».
https://smarturl.click/0e4wm
Дачка эмігрантаў зь Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай у фэхтаваньні на рапірах у складзе зборнай ЗША
Жаклін Дубровіч (на фота зьлева) у камандным заліку разам з трыма сваімі калегамі па зборнай ЗША атрымала тытул алімпійскай чэмпіёнкі ў фэхтаваньні на рапірах.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце Алімпіяды-2024, у фінале зборная ЗША перамагла каманду Італіі з лікам 45:39.
Гэта другая Алімпіяда 30-гадовай амэрыканкі Жаклін Дубровіч.
https://smarturl.click/LYgbO
Здымак AFP
🇭🇺 Што такое Нацыянальная карта Вугоршчыны і як яе атрымаць беларусу
Вугоршчына з 9 ліпеня пашырыла праграму Нацыянальнай карты («Nemzeti Kártya») на беларусаў і расейцаў. Раней такая магчымасьць існавала толькі для грамадзян Сэрбіі і Ўкраіны. Зараз праграму пашырылі таксама на Беларусь, Расею, Чарнагорыю, Малдову, Босьнію і Герцагавіну, Паўночную Македонію. Удзельнікі праграмы нацыянальнай карты змогуць перавезьці ў Вугоршчыну і сваіх сямейнікаў.
Разьбіраемся, што гэта зьмяняе: https://smarturl.click/aJZjD
Ужо сёньня: Дзень памяці Міхала Валовіча
2 жніўня 1833 году быў павешаны Міхал Валовіч — філярэт, філямат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў, камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 годзе. Валовіча пакаралі сьмерцю на шыбеніцы ў Горадні па загаду губэрнатара Мураўёва-вешальніка. Яму споўнілася толькі 26 гадоў.
Пра іншыя падзеі 2 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RA8Jb
Галоўнае за 1 жніўня
📌Захад і Расея абмяняліся вязьнямі. Сярод іх — журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава
📌Грандыёзны абмен вязьнямі. Але чаму безь беларусаў
📌Пуцін загадаў — Лукашэнка выканаў. Чаму міжнародны абмен вязьнямі адбыўся безь беларусаў
📌«Зноў праблемы зь перадачай». Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў навіны пра яе
📌Журналістаў Сабалеўскага і Глушкова асудзілі на 4 і 3 гады калёніі адпаведна
📌Цёмныя фота, прарасейскія сьпікеры, крытыка ізраільцянаў. Як беларуская прапаганда асьвятляе Алімпіяду ў Парыжы
📌Не адкрываецца сайт «Белсату», рэдакцыя ня мае да яго доступу. Тлумачым, што адбываецца з каналам
📌Сахашчык заявіў пра выхад з Аб’яднанага пераходнага кабінэта
📌«Чым хваліцца, калі многія праекты нічым не завяршыліся», — Паўлюк Быкоўскі пра галоўныя тэмы канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
📌Беларускага мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за пэрформанс на магіле ван Гога
Былы намесьнік Ціханоўскай Кавалеўскі стварыў новую палітычную структуру
Былы намесьнік кіраўніцы і прадстаўнік у замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінэце (АПК) Валер Кавалеўскі абвясьціў пра заснаваньне і пачатак дзейнасьці Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.
https://smarturl.click/71YDG
«Чым хваліцца, калі многія праекты нічым не завяршыліся», — Паўлюк Быкоўскі пра галоўныя тэмы канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі напярэдадні канфэрэнцыі «Новая Беларусь» аналізуе розныя бакі дзейнасьці каманды Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінэту за апошні час і разважае пра паглыбленьне разрыву паміж беларусамі ў замежжы і беларусамі ў Беларусі.
https://smarturl.click/B6lLx
Абмен вязьнямі паміж Расеяй і Захадам. Сярод іх — журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава
Расея, ЗША і некалькі іншых краін пачалі маштабны абмен вязьнямі, які, як чакаецца, можа стаць найбуйнейшым з часоў заканчэньня халоднай вайны. Расказваем, што вядома:
https://smarturl.click/RA8Ol
Не адкрываецца сайт «Белсату», рэдакцыя ня мае да яго доступу. Тлумачым, што адбываецца з каналам
Сёньня з раніцы не адчыняецца сайт каналу. Ананімная крыніца на «Белсаце» расказала «Свабодзе», што ў рэдакцыі няма доступу да адміністратарскай панэлі. У сувязі з рэформай «Белсату», якую праводзіць TVP (Польская тэлевізія) на задуму МЗС Польшчы, пад пагрозай апынулася ўся электронная інфраструктура каналу.
Тлумачым, што адбываецца і чаму спробы новага кіраўніцтва TVP рэфармаваць «Белсат» могуць паставіць на ім крыж ужо зараз:
https://smarturl.click/9zYyG
Вызвалены ў рамках абмену расейскі шпіён браў у Варшаве інтэрвію ў Латушкі і Зарэмбюка
Сярод асобаў, якія фігуравалі 1 жніўня ў сьпісах на абмен зьняволенымі, знаходзіўся Павал Рубцоў, абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць РФ у Польшчы.
https://smarturl.click/3kYnV
Што зрабілі дэмсілы за год і ў чым для іх асноўная небясьпека. Тлумачыць палітоляг
Што абяцалі на леташняй канфэрэнцыі «Новай Беларусі» і што было выканана? Чаму выканаць атрымалася ня ўсё? Чаго варта чакаць ад сёлетняй канфэрэнцыі «Новая Беларусь»?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
https://youtu.be/NctuWajJ9dI
Расейскага сэнатара затрымалі наўпрост у парлямэнце ў справе аб замоўным забойстве
Выданьне «База» без спасылкі на крыніцы сьцьвярджае, што палітык спрабаваў замовіць забойства свайго бізнэс-партнэра, і наняў для гэтага супрацоўніка ФСБ, які знаходзіцца пад прыкрыцьцём. Забойства было інсцэнаванае, Савельеў яго аплаціў, сьцьвярджае выданьне.
https://smarturl.click/B6lAn
Беларуска Віялета Бардзілоўская заваявала срэбраны алімпійскі мэдаль у скачках на батуце
19-гадовая Віялета Бардзілоўская нарадзілася ў Магілёве. Трэнавалася ў магілёўскай гарадзкой дзіцячай спартовай школе.
Палітычная пазыцыя невядомая.
Срэбра Віялета заваявала з вынікам 56. 060. Пасьля кваліфікацыі ў 19-гадовай беларускі быў другі вынік сярод 16 спартовак — 56.340.
Віялета Бардзідоўская — дэбютантка Алімпійскіх гульняў.
https://smarturl.click/aJZ9A
Здымак Reuters
Падпісвайцеся на Свабоду ўradio_svaboda"> TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і інфаграфіку на розныя тэмы. Цікавае за апошні тыдзень:
👆🏻 Як Менск стаў Мінскам: radio_svaboda/video/7397113042032626950">гісторыя назвы беларускай сталіцы
👉🏻 Баскетбаліст, дыплямат і «генэратар ідэй». radio_svaboda/video/7397484865643465989">Што былыя калегі кажуць пра кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7398231468746476805">Тлумачым, што такое овэрдрафт
👉🏻 Цукар ці цукразайменьнікі? radio_svaboda/video/7396359707016826118">Плюсы, мінусы і «падводныя камяні»
👉🏻 Чым захапляе і чым шакуе Беларусь расейскіх турыстаў? radio_svaboda/video/7395997236657671430">Расказваем, а таксама цытуем іх саміх
👉🏻 «Каровы Гітлера» ў Белавескай пушчы. radio_svaboda/video/7397877839057440005">Узгадваем цікавы факт з гісторыі Беларусі
👉🏻 Кебаб ці шаўрма? radio_svaboda/video/7396741308620066054">Расказваем гісторыю стравы і яе назвы
👉🏻Дарагія квіткі, шматгадзінныя чэргі, нязручныя аўтобусы.radio_svaboda/photo/7395935209910439174"> Як беларусы езьдзяць зь Менску ў Вільню і Варшаву
Што азначае забойства лідэра ХАМАС для перамоваў аб спыненьні вайны ў Газе
Перамовы, накіраваныя на спыненьне разбуральнай вайны Ізраілю ў сэктары Газа, тармазіліся яшчэ да забойства палітычнага лідэра групоўкі ХАМАС Ісмаіла Ханія. Піша аналітык Радыё Свабода Рэй Фэрланг.
Паводле яго, Ханія адыграў ключавую ролю ў перамовах пры міжнародным пасярэдніцтве аб дасягненьні пастаяннага спыненьня агню ў палестынскім анкляве і арганізацыі вызваленьня ізраільскіх закладнікаў. Ён таксама лічыўся адносна памяркоўным у ХАМАС.
https://smarturl.click/B6lp9
У Турэччыне заблякавалі Instagram без тлумачэньня прычын
Перад гэтым адзін з турэцкіх службоўцаў раскрытыкаваў Instagram за рашэньне блякаваць спачуваньні ў сувязі з гібельлю ў Тэгеране (Іран) Ісмаіла Ханія, палітычнага лідэра палестынскай экстрэмісцкай групоўкі ХАМАС.
https://smarturl.click/71Ybk
У чарзе на ўезд у Эўразьвяз зь Беларусі — больш за тры тысячы транспартных сродкаў
У чарзе на беларускай тэрыторыі чакаюць 3 065 легкавых аўтамабіляў, фураў і аўтобусаў.
Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Літвы і Латвіі закрылі большасьць памежных пераходаў.
https://smarturl.click/yqX3m
Беларуска Шкурдай выйшла ў фінал на дыстанцыі 200 м на сьпіне
У сваім паўфінальным заплыве Анастасія Шкурдай, якая, як і ўсе беларусы на парыскай Алімпіядзе, выступае пад нэўтральным сьцягам, прыйшла на фініш 5-й з часам 2:08:79 з адставаньнем у 1 хвіліну 22 сэкунды ад пераможцы заплыву.
Агулам Шкурдай прабілася ў фінал з 8-м вынікам. Вырашальны заплыў пройдзе 2 жніўня.
Таксама ў фінал прабіўся вясьляр Яўген Залаты. Ён паўдзельнічае ў вырашальным заплыве лодак-адзіночак у акадэмічным веславаньні.
https://smarturl.click/Q14D3
Беларуская плыўчыха Шкурдай прабілася ў фінал Алімпіяды
Анастасія прабілася ў фінал на дыстанцыі 200 м на сьпіне з 8-м вынікам. Вырашальны заплыў пройдзе 2 жніўня.
https://smarturl.click/Q14D3
Пуцін загадаў — Лукашэнка выканаў. Чаму міжнародны абмен вязьнямі адбыўся безь беларусаў
У межах вялікага абмену выйшлі з-за кратаў вязьні турмаў Беларусі, Расеі, ЗША, Нямеччыны, Славеніі і Польшчы. Сярод іх — ніводнага беларуса.
Пра тое, што абмен адбудзецца, размовы вяліся ўжо некалькі дзён, усё выглядала падрыхтоўкай да грандыёзнага абмену. Некаторыя чакалі, што ў сьпіс на абмен трапяць і некалькі беларускіх палітвязьняў. Ня трапіў ніводзін. Чаму? Адказ паспрабаваў знайсьці Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/xBn6M
Белы дом пацьвердзіў абмен паміж Расеяй і Захадам, названыя імёны вызваленых
Паведамленьні пра абмен паступілі пасьля таго, як за апошнія дні з расейскіх турмаў раптоўна зьніклі 9 расейскіх актывістаў і адзін грамадзянін ЗША, а іншыя расейцы, якіх утрымлівалі ў турмах ЗША, зьніклі з турэмных базаў дадзеных, што выклікала здагадкі пра магчымы абмен зьняволенымі з удзелам Расеі, ЗША і некалькіх эўрапейскіх краін.
Сьпісы вызваленых, першыя рэакцыі — усё, што вядома на гэты час, у публікацыі: https://smarturl.click/RA8Ol
«Зноў праблемы зь перадачай». Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў навіны пра яе
Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якую нядаўна перавялі ў гомельскае СІЗА-3, дзе яна чакае новага суду, расказаў Свабодзе пра новыя праблемы з прадуктовымі перадачамі для Паліны, а таксама пра тое, як прайшла яе апошняя псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.
https://smarturl.click/XyZ1L
Чаму не абменьваюць беларусаў?
Другі дзень сусьветныя СМІ пішуць пра імаверны абмен зьняволенымі, у якім будуць удзельнічаць Нямеччына, Беларусь, Расея і ЗША. Пра што ідзе гаворка, наколькі рэальны падобны абмен і ці магчыма, што вызваляць і беларусаў. Абмяркоўваем з удзельнікамі «ПіКа Свабоды» Тацянай Хоміч з Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў і кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім:
https://youtu.be/HIKDQKonRDo
Bloomberg: Расея вызваліла журналіста WSJ Эвана Гершкавіча і экс-марпеха ЗША Пола Ўілана ў рамках абмену зьняволенымі
Расея вызваліла рэпартэра Wall Street Journal Эвана Гершкавіча (на фота) і эксмарскага пяхотніка ЗША Пола Ўілана ў рамках абмену зьняволенымі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу. Паводле зьвестак выданьня, Гершкавіч і Ўілан ужо выехалі за тэрыторыю Расеі і накіроўваюцца «да пунктаў прызначэньня» па-за межамі краіны.
На каго менавіта абмянялі Гершкавіча і Ўілана, выданьне не ўдакладняе.