33 гады таму Беларусь стала незалежнай
25 жніўня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі надалі сілу канстытуцыйнага закону, што дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Была прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС. Падчас той сэсіі дэпутат Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся галасаваць за незалежную Беларусь.
Пра іншыя падзеі 25 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/jkb5Y
Зяленскі падпісаў закон аб забароне Расейскай праваслаўнай царквы
Закон, у прыватнасьці, прадугледжвае, што Расейская праваслаўная царква ня можа быць уласьнікам, удзельнікам юрыдычных асобаў, зарэгістраваных ва Ўкраіне.
Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну ў траўні 2022 году Ўкраінская праваслаўная царква (МП) абвясьціла курс на незалежнасьць ад Маскоўскага патрыярхату, заявіла аб незалежнасьці ад Масквы.
https://smarturl.click/z2gxA
Пасьля нажавога нападу на фэстывалі ў Нямеччыне паліцыя затрымала падлетка
Der Spiegel піша, што гэта грамадзянін адной з постсавецкіх рэспублік. У выніку нападу загінулі тры чалавекі, яшчэ восем атрымалі раненьні.
https://smarturl.click/AdkpR
75 гадоў NATO ў гістарычных фатаздымках
Як і навошта быў створаны паўночна-атлянтычны альянс? Архіўныя фатаздымкі паказваюць ўнутраную працу NATO і публічную дэманстрацыю сілы з моманту пачатку дзейнасьці ўстаноўчай дамовы вайсковага альянсу 24 жніўня 1949 году.
https://smarturl.click/W3bVD
30 «выйшла», 31 «сеў». Як зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі за апошнія дні
21, 22 і 23 жніўня праваабарончая супольнасьць Беларусі прымала заявы аб наданьні новым фігурантам крымінальных палітычных спраў статуса палітвязень — за 3 дні такі статус атрымаў 31 чалавек.
https://smarturl.click/kjbYx
Рэйтынг Пуціна ўпаў пасьля наступу Украіны ў Курскай вобласьці
Гэта паказваюць дадзеныя апытаньня зьвязанага з уладай ВЦИОМ. Падзеньне стала рэкордным з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну
https://smarturl.click/l5gZM
Робэрт Кенэдзі – малодшы выйшаў з гонкі і падтрымаў Трампа
Незалежны кандыдат стаў трэцім па значнасьці кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Кенэдзі сабраў каля мільёна подпісаў выбарнікаў і заручыўся падтрымкай 5% насельніцтва.
https://smarturl.click/ppgJ9
Асноўныя падзеі і публікацыі пятніцы, 23 жніўня
Стала вядома пры выхад на волю яшчэ трох палітвязьняў, у тым ліку хворага на рак
Лукашэнка: Пазыцыі Менску і Ватыкану адносна вайны ва Ўкраіне «абсалютна сугучныя»
Чарговыя беларускія прадпрыемствы патрапілі пад санкцыі ЗША
Менск наведаў кітайскі прэм'ер. У гандлі паміж краінамі ёсьць праблемы
«У кітайскай падтрымцы Лукашэнка бачыць пэўныя гарантыі свайго палітычнага выжываньня», — Аляксандар Фрыдман
Лукашэнка хоча адмыць імідж. Вынікі тыдня з Карбалевічам
«Там, дзе сьмех, крыху менш страху». Чаму беларускія ўлады перасьледуюць за гумар і сатыру
«Загадалі прыбраць фразу пра тое, што касьцёл узарвалі». Расказваем пра цэнзуру ў СМІ ў апошнія гады савецкай улады
Як Сталін і Гітлер малявалі беларускія межы ў 1939-м
Гарыс прыняла намінацыю ад дэмакратаў на выбары прэзыдэнта ЗША і паабяцала падтрымку Ўкраіне.
Намесьнік начальніка Генштабу: Калі б УСУ наступалі на Беларусь, далі б людзям зброю
«Далі б магчымасьць людзям бараніць свой дом са зброяй. І проста так дывэрсійна-разьведныя групы ўжо свабодна не перасоўваліся б, і ва ўкраінцаў не было б магчымасьці проста так расстрэльваць цывільныя аўтамабілі», —заявіў палкоўнік Тумар.
https://smarturl.click/DaG1m
Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду
Ці можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець?
Пра гэта ды іншае ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае дыетоляг Валерыя Красоўская, якая працуе ў Нідэрляндах: https://youtu.be/LBSs2zQifSM
У Беларусі налічваецца каля 15 тысяч электрамабіляў. А як сытуацыя выглядае ў суседзяў
Лічбы па Беларусі агучыў намесьнік міністра энэргетыкі Дзяніс Мароз. Тэмп росту, па яго словах, больш як 200 працэнтаў за год.
Мы прааналізавалі як выглядае рынак электрамабіляў ва ўсіх суседзяў Беларусі.
https://smarturl.click/3kmlk
«Загадалі прыбраць фразу пра тое, што касьцёл узарвалі». Расказваем пра цэнзуру ў СМІ ў апошнія гады савецкай улады
«Цэнзар запатрабаваў прыбраць з рэпартажу фразу, што касьцёл на Цэнтральнай плошчы ў 1950 годзе ўзарвалі. Ніякія пярэчаньні („А куды падзеўся будынак?”) ня ўзьдзейнічалі».
Якія дзяржаўныя таямніцы насамрэч абараняў Галоўліт.
https://smarturl.click/qlg6p
На волю па памілаваньні выйшаў яшчэ адзін хворы палітвязень
«З Маладэчна прыйшла да мяне добрая вестка: вызвалілі анкахворага палітвязьня Паўла Кучынскага. Праўда, як перадае яго сябар, прывезьлі хлапца з турэмнай лякарні ў гарадзкую ў ня вельмі, мякка кажучы, задавальняючым стане — з пнэўманіяй», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў праваабаронца Аляксандар Капуцкі.
Як піша «Вясна», палітзняволены маладачанец мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворваньне, яго ўтрымлівалі ў зняволеньні больш за два гады. У чэрвені пазамінулага году яго асудзілі на 5 гадоў калёніі, а па выніках апэляцыі зьменшылі прысуд на тры месяцы.
Заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак увечары 22 жніўня са спасылкай на Службу хуткай гуманітарнай дапамогі паведаміў, што вядомыя 22 прозьвішчы вызваленых палітвязьняў.
Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі і загінулі ва Ўкраіне
Валянтэры, якія прадстаўляюць розныя краіны, і зьбіраюць зьвесткі пра палонных і загінулых ва Ўкраіне вайскоўцаў расейскай арміі, паведамілі аб вялікай колькасьці запытаў зь Беларусі аб пошуку сваіх сваякоў, якія пайшлі ваяваць на баку Расеі і не выходзяць на сувязь.
https://smarturl.click/M1Y2V
Украіна выкарыстала амэрыканскія боепрыпасы для авіяўдару па Курскай вобласьці
Камандуючы Паветраных сіл Украіны Мікола Аляшчук апублікаваў відэазапіс нанясеньня авіяўдару па расейскім вайсковым аб’екце ў Курскай вобласьці з выкарыстаньнем амэрыканскіх боепрыпасаў.
Паводле яго, у выніку ўдару зьнішчылі пункт кіраваньня бесьпілётнікамі, падразьдзел радыёэлектроннай барацьбы, тэхніку і іншае ўзбраеньне.
У ЗША пацьвердзілі дазвол на выкарыстаньне сваіх боепрыпасаў: https://smarturl.click/4kA9m
Стваральнік Telegram, мільярдэр Павел Дураў арыштаваны ў аэрапорце Парыжа. Пра гэта паведаміў францускі тэлеканал LCI.
Сьцьвярджаецца, што яго затрымалі адразу па прылёце з Азэрбайджану. Ён прыбыў у Францыю на прыватным самалёце.
Як паведамляецца на сайце LCI, францускія праваахоўныя органы падазраюць Дурава ў тым, што ён, як стваральнік месэнджэра, спрыяе незаконнаму абароту наркотыкаў, злачынствам супраць дзяцей і махлярству. Сьцьвярджаецца, што Telegram адмаўляецца ад супрацоўніцтва з уладамі.
У 2021 годзе Дураў атрымаў францускае грамадзянства.
Новыя дасьледаваньні засьцерагаюць ад празьмернага спажываньня чырвонага мяса
Для аматараў каўбасы, салямі і стэйкаў, піша The New York Times, навіны ня вельмі добрыя. Навукоўцы ўвесь час знаходзяць сувязь паміж спажываньнем чырвонага і апрацаванага мяса з хваробамі сэрца, некаторымі відамі раку і раньняй сьмерцю.
https://smarturl.click/vwgl8
У Беларусь вывезена 115 расейскіх вайскоўцаў, узятых у палон у Курскай вобласьці
Расея і Украіна абмяняліся палоннымі ў фармаце «115 на 115».
https://smarturl.click/qlgzV
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму спалучэньне чырвонага і зялёнага колераў называюць неэстэтычным?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Яно можа быць як прыгожым (рэдка), так і пачварным. Усё залежыць ад адценьняў. Скажам, бела-чырвона-белы сьцяг у гэтым сэнсе амаль не патрабавальны і заўсёды прыгожы. А чырвона-зялёны, калі яго ляпіць дзе толькі можна, хутка страчвае патрэбныя адценьні, нават калі яны і былі ад пачатку. І замест гармоніі атрымліваецца брыда. Ёсьць толькі адзін верш, у якім апяваецца густоўнае спалучэньне гэтых колераў: „О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цьвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасьцеш“. (Уладзімер Дубоўка, 1925)
Як Лукашэнка шукае вінаватых у вайне
Лукашэнка пры тлумачэньні прычын вайны пасьлядоўна трымаецца лініі Крамля. Але, як часта зь ім здараецца, у сваіх імправізацыях часам заходзіць так далёка, што незнарок кідае цень на ўсю выбудаваную Пуціным канструкцыю апраўданьня вайны.
https://smarturl.click/yqgLm
Пазьняк прапануе запрасіць на Захад прадстаўнікоў Менска і «пагаварыць канкрэтна аб вызваленьні палітвязьняў»
Выкарыстоўваць магчымасьці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазьняк.
«Што мы можам абмяняць? Санкцыі», — сказаў ён.
https://smarturl.click/9zDVv
Ужо сёньня: пачатак Сэсіі Незалежнасьці ў 1991-м
У гэты дзень 33 гады таму пачалася надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савету БССР, якая абвесьціць незалежнасьць Беларусі.
Падзеі 24 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
https://smarturl.click/G6J8E
Лукашэнка хоча адмыць імідж. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Вызваленьне палітзьняволеных, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні, сустрэча Лукашэнкі з прэм'ерам Дзяржсавету КНР — палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдня.
https://youtu.be/sVGp1o8AHww?si=PuAB7ApA_lluHiHk
Менск наведаў кітайскі прэм'ер. У гандлі паміж краінамі ёсьць праблемы
Візыт Лі Цяна і падпісаньне дамоваў адбывалася на фоне росту праблемаў у двухбаковым гандлі.
Па выніках студзеня-чэрвеня 2024 году таваразварот Беларусі з Кітаем адносна аналягічнага пэрыяду мінулага году зьнізіўся на 13,2%. Беларускі экспарт у Кітай за паўгодзьдзе скараціўся на 37,2%.
https://smarturl.click/71VlG
«Не «банджорна», ня добры дзень, а «як Лукашэнка?»
Лукашэнка сустрэўся сёньня ў Менску з апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі. Ватыканскі дыплямат расказаў, пра што яго ў першую чаргу распытваў Папа Францішак, калі нунцый прыяжджаў у Ватыкан зь Менску.
https://smarturl.click/kjbzO
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і карткі на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Мова на Свабодзе. Топ-5 памылак пачаткоўцаў у беларускім вымаўленьні (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Ці ўратаваў Лукашэнка вёску? radio_svaboda/video/7403782667520494853">Расказваем у лічбах і фактах
👉🏻 Ведаеце першы верш Купалы па-беларуску? radio_svaboda/video/7404167525111450886">Цытуем і ўзгадваем «клясыка беларускай літаратуры»
👉🏻 «Бабулі дому састарэлых баяцца як агню». radio_svaboda/photo/7405568338346118405">Гісторыя былога жыхара сацыяльнага прытулку
👉🏻 Гарады Беларусі. radio_svaboda/video/7404516973456936197">Расказваем гісторыю Крэва
👉🏻 Рок-музыка і сапраўдныя ўнітазы. radio_svaboda/photo/7404846568278478085">Як выглядае новае СІЗА ў Калядзічах
👉🏻 Цікавае пра беларускую мову. radio_svaboda/video/7405282502979489029">Расказваем, адкуль ўзялася літара «Ў»
Казахстан і Таджыкістан падпісалі дамову аб саюзьніцкіх дачыненьнях
Прэзыдэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон заявіў, што перамовы зь кіраўніком Казахстану Касым-Жамартам Такаевым пацьвердзілі ўмацаваньне дачыненьняў паміж краінамі і спрыялі падпісаньню шэрагу важных дакумэнтаў, якія паглыбляюць двухбаковае ўзаемадзеяньне.
У траўні 2023 году ў Кітаі заявілі аб стварэньні арганізацыі з постсавецкімі краінамі Цэнтральнай Азіі, якая прадугледжвае сталы мэханізм сустрэчы кіраўнікоў Кітаю, Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.
https://smarturl.click/JD7qD
Вярхоўны суд Вэнэсуэлы прызнаў Мадура прэзыдэнтам, нягледзячы на пратэсты
Прадстаўнікі апазыцыі настойваюць, што на выбарах перамог Эдмунда Гансалес з вынікам больш як 70% галасоў. Гэтае сьцьвярджэньне заснавана, у прыватнасьці, на зьвестках экзыт-полаў, апублікаваных у інтэрнэце.
https://smarturl.click/dpeQz
Новае затрыманьне ў Кобрыні. Гэта як мінімум восьмы жыхар гораду, затрыманы з пачатку году за ўдзел у пасьлявыбарных пратэстах
За ўдзел у пратэстах затрымалі жыхара Кобрыні, паведаміў 23 жніўня праваабарончы цэнтар «Вясна» з спасылкай на праўладны Telegram-канал. Мужчына нібыта стаяў у счэпцы падчас адной з акцый і крычаў «нецэнзурнай лаянкай» на адрас сілавікоў.
22 жніўня стала вядома пра іншага затрыманага за ўдзел у пратэстах кобрынца.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Як Сталін і Гітлер малявалі беларускія межы ў 1939-м
СССР і Нямеччына 23 жніўня 1939 году падпісалі пакт Молатава — Рыбэнтропа, які вызначыў новыя межы ў Эўропе і стаў пралогам Другой сусьветнай вайны.
Прапануем вашай увазе архіўны спэцпраект Свабоды пра тое, як фармаваліся межы Беларусі. https://smarturl.click/Pz1w