radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У сьпіс «экстрэмістаў» дадалі 36 чалавек, у іх ліку журналіст Карней

У пералік «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 28 чэрвеня дадалі яшчэ 36 чалавек, цяпер у ім 4190 пазыцый.

Сярод іншых у абноўлены сьпіс на сайце МУС унесьлі прызнанага палітвязьнем журналіста Ігара Карнея. 22 сакавіка Менскі гарадзкі суд (судзьдзя Сяргей Кацар) прысудзіў Ігару 3 гады пазбаўленьня волі паводле ч. 3. арт. 3611 КК («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»).

Па выніках разгляду апэляцыйнай скаргі 7 чэрвеня ў Вярхоўным судзе (судзьдзя Аляксандар Саўчук) прысуд пакінуты бязь зьменаў.

https://smarturl.click/JDAGg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Байдэн у дэбатах з Трампам заявіў, што калі Расея пераможа Ўкраіну, будуць рызыкі для Беларусі і Польшчы

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і яго канкурэнт ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп сутыкнуліся наконт замежнай палітыкі і вайны Расеі супраць Украіны ў тэледэбатах паміж двума найстарэйшымі кандыдатамі, якія калі-небудзь прэтэндавалі на пасаду прэзыдэнта ЗША.

У часе першых дэбатах яны абмяняліся думкамі аб замежнай палітыцы краіны і наступствах вайны Расеі супраць Украіны.

https://smarturl.click/M1dJo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што такое беларускае бюро Інтэрполу і як яны шукаюць беларусаў за палітыку

Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі — Інтэрпол працуе ў 196 краінах і мае бюро ў Беларусі. Гэты мэханізм беларускія сілавікі могуць выкарыстоўваць у палітычных мэтах. Расказваем, як гэта працуе.


https://smarturl.click/l5Rvd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як рэжым Лукашэнкі парушае правы дзяцей. Погляд палітыкаў, лекараў і праваабаронцаў

У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Парушэньні правоў дзяцей беларускай дзяржавай». Абмеркаваньне вострых праблем зладзілі праваабарончая ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасьць» і Сэйм Літвы ў партнэрстве з «Народным антыкрызісным упраўленьнем» і Беларускім Хэльсынскім камітэтам.

Мэта размовы — пашырыць інфармацыю пра парушэньні рэжымам Аляксандра Лукашэнкі правоў дзяцей, прычым ня толькі беларускіх, але і ўкраінскіх. Пра намаганьні прыцягнуць да адказнасьці за гэтыя парушэньні расказаў на пачатку канфэрэнцыі празь відэасувязь намесьнік кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.

https://smarturl.click/71qkX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адных наблізіў, другіх аддаліў. Кім незадаволены Лукашэнка?

Пасада кіраўніка Лукашэнкавай адміністрацыі была вакантная амаль паўгода, са студзеня, калі чыноўнік, які яе займаў (Ігар Сяргеенка) пайшоў у дэпутаты. Лукашэнка выбіраў доўга. Бо перад новым кіраўніком Адміністрацыі стаіць вельмі адказная задача: забясьпечыць правядзеньне прэзыдэнцкай кампаніі 2025 году з гарантаваным вынікам. Каб не паўтарылася драма 2020 году.

Нельга сказаць, што выбар Дзьмітрыя Крутога быў нечаканы. Такіх цяжкавагавікоў з мэнэджарскімі здольнасьцямі ў атачэньні Лукашэнкі ня так і шмат. Неяк на адной з нарадаў Лукашэнка адзначыў, што амбасада Беларусі ў Расеі — гэта другі беларускі ўрад. Ну, а яго кіраўнік — амбасадар — другі кіраўнік ураду. Тым больш што ён захоўваў за сабой паўнамоцтвы віцэ-прэм’ера.

Піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/bavZL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Лукашэнку Пяткевіч, Рыжанкоў і Круты

Палітоляг Аляксандар Марозаў у інтэрвію «ПіКу Свабоды» камэнтуе сёньняшнія прызначэньні Лукашэнкі палітыкаў «маладога пакаленьня», а таксама разважае пра інфармацыю ад расейскага палітоляга Яўгенія Мінчанкі аб далучэньні Лукашэнкі да «новага Палітбюро» у Расеі і аналізуе, што можа даць Беларусі сяброўства ў ШАС і BRICS.

https://youtu.be/my-6A35IBa8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Эйсмант будзе цяжка». Што азначае вяртаньне Натальлі Пяткевіч у Адміністрацыю Лукашэнкі

Натальля Пяткевіч ужо займала пасаду намесьніцы і першай намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта — з 2004 па 2010 год. Апошнія гады жыла ў ЗША. Пра што сьведчыць яе новае прызначэньне.

Палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў мяркуе, што ідэя вярнуць ва ўладу Натальлю Пяткевіч належыць самому Аляксандру Лукашэнку.

«У свой час Натальля Пяткевіч была вельмі блізкая і ўплывовая. Зараз патрэбныя старыя правераныя кадры. Больш няма каго прызначаць на кіраўнічыя пасады, таму некаторыя доўгі час застаюцца вакантнымі. Што да цяперашняга жаночага атачэньня Лукашэнкі, прэсавай сакратарцы Натальлі Эйсмант будзе цяжка працаваць. Натальля Качанава застанецца, але яе ўплывы будуць меншыя. Там будзе цікава зараз. Але, мяркую, раней ці пазьней канфлікт непазьбежны», — выказаў меркаваньне Анатоль Котаў.

https://smarturl.click/qlLzx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта ж не ІП, гэта царква!». У Беларусі пачынаецца масавая перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый

«Сьвятар, вядома, будзе перарэгістроўваць парафію. Бо што рабіць? Людзі хочуць вызнаваць сваю веру. Гэта ня так, што вы закрыеце свой ІП і чалавек пойдзе ў іншы ІП. Гэта ж не ІП, гэта царква!». Да канца году ўсе рэлігійныя арганізацыі Беларусі маюць прайсьці перарэгістрацыю. Аднак яе пройдуць ня ўсе.

https://smarturl.click/dpxD3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь у дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША: новы закон пашырае прывілеі БПЦ Маскоўскага патрыярхату

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША адзначае, што ў Беларусі ўлады працягвалі выкарыстоўваць законы, якія рэгулююць «масавыя мерапрыемствы», супраць прадстаўнікоў духавенства і рэлігійных групаў, якія ўдзельнічаюць у дэмакратычным руху, а таксама супраць групаў, якія пратэстуюць супраць уварваньня Расеі ва Ўкраіну.

https://smarturl.click/opnBM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча і краіны Балтыі заклікаюць Эўразьвяз пабудаваць лінію абароны на мяжы з Расеяй і Беларусьсю

«Стварэньне сыстэмы абарончай інфраструктуры ўздоўж вонккавай мяжы Эўразьвязу з Расеяй і Беларусьсю задаволіць вострую і тэрміновую неабходнасьць абароны ЭЗ ад ваенных і гібрыдных пагрозаў», — гаворыцца ў лісьце чатырох лідэраў.

https://smarturl.click/JDyJL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта вам не даярку на фэрму знайсьці». Выбары-1994: жывыя карцінкі

Што пра першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 1994 годзе пісала самая папулярная апазыцыйная газэта таго часу — «Свабода», згадвае Сяргей Дубавец. Гэтам разам пра рэгістрацыю кандыдатаў Кебіча, Лукашэнкі, Пазьняка і пра тое як яны кантактавалі паміж сабой.

https://smarturl.click/ppL6W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзяне Кітая сталі ўласьнікамі аднаго з прыватных беларускіх ВНУ

Міжнародны інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва — адна з найстарэйшых прыватных навучальных установаў у краіне, яна адкрылася ў 1993 годзе. Сярод кіраўніцтва самой ВНУ таксама ёсьць кітайцы.

https://smarturl.click/RAWjW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белстат назваў сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў траўні

Белстат паведаміў, што ў траўні сёлета намінальны сярэдні налічаны заробак ў Беларусі склаў 2219,2 рублёў. Паводле курсу Нацбанку на канец месяца гэта было эківалентна 693 далярам.

З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13% падатку на даход і 1% — абавязковы ўнёсак у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. То бок сярэдні заробак у траўні сёлета пасьля абавязковых вылікаў склаў каля 1908,5 рублёў. https://smarturl.click/mpDwO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар абароны Польшчы: Зь беларускага боку мяжы дзейнічаюць не мігранты, а орды бандытаў

На мяжы зь Беларусьсю Польшча мае справу не зь мігрантамі, якія спрабуюць атрымаць прытулак у Эўразьвязе, а з «ордамі бандытаў». Пра гэта сёньня заявіў у Сэйме польскі віцэ-прэм’ер — міністар абароны Ўладыслаў Касіняк-Камыш.

Паводле Касіняка-Камыша, нелегалы ​нападаюць на мяжу і спрабуюць атакаваць польскіх салдатаў і афіцэраў, яны «падрыхтаваныя і навучаныя гэтаму».

«Гэта найвышэйшы ўзровень гібрыднай вайны, накіраванай супраць Польшчы, найвышэйшы ўзровень гэтай вайны, накіраванай сёньня супраць бясьпекі польскай дзяржавы», — сказаў ён. https://smarturl.click/G67y5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне 48-гадовы Дзяніс Сідарэнка

Як стала вядома «Позірку», 24 чэрвеня ва ўзросьце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне (2016-2024) Дзяніс Сідарэнка, вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі сёлета 11 сакавіка.

У МЗС пра сьмерць дыплямата афіцыйна пакуль не паведамлялі. Сідарэнка зьмяніў на пасадзе амбасадара ў ФРГ Андрэя Гіро, які памёр 17 лістапада 2015 году таксама ва ўзросьце 48 гадоў ад анкалягічнага захворваньня. https://smarturl.click/yqbpR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні за ўдзел у пратэстах 2020 году затрымалі сямейную пару

Сямейную пару Леаніда і Антаніну Церабей затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах, піша тэлеграм-канал «Права маюць». Відэа з сужэнцамі апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

На відэа сілавікоў Леанід кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах у 2020 годзе і што будзе садзейнічаць сьледзтву. Антаніну ў відэа не паказалі, як сьцьвярджаюць аўтары праўладнага канала, яе «да суду пакінулі зь дзіцем, і пакараньне ёй хутчэй за ўсё ня будзе зьвязанае з пазбаўленьнем волі».

Паводле якіх менавіта артыкулах затрыманыя горадзенцы — невядома.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад 8 да 11 гадоў. У Гомлі за «здраду дзяржаве» вынесьлі прысуд сям’і

Як стала вядома Свабодзе, адзін з абвінавачаных, Васіль Прохараў, атрымаў 11 гадоў калёніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павал атрымалі па 8 гадоў зьняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калёніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога не вядома.

Зь неафіцыйнай крыніцы нам стала вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфаваньня розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спэцслужбы.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 20 траўня.

https://smarturl.click/YzAmV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

28 чэрвеня — Дзень памяці Янкі Купалы

28 чэрвеня 1942 году ў Маскве загінуў Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

Больш гістарычных падзей дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gpmLA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 27 чэрвеня

📌 Лукашэнка прызначыў Крутога кіраўніком сваёй адміністрацыі, яго намесьніцай Пяткевіч, а Рыжанкова — міністрам замежных спраў

📌 «Гэта сыгнал Маскве». Навошта Лукашэнку Пяткевіч, Рыжанкоў, Круты

📌 «Эйсмант будзе цяжка». Што азначае вяртаньне Натальлі Пяткевіч у Адміністрацыю Лукашэнкі

📌 У Лукашэнкі новы кіраўнік адміністрацыі. Чаго чакаць?

📌 Караць ШЫЗА дазволілі ў паўтара раза даўжэй. Як новы закон пагоршыць умовы для беларускіх вязьняў

📌 Навіны палітвязьняў: Шарэндзе-Панасюк зноў прызначылі псыхіятрычную экспэртызу, журналіста Карнея этапавалі ў калёнію

📌 Беларусь у дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША: новы закон пашырае прывілеі БПЦ Маскоўскага патрыярхату

📌 У Палітычным камітэце ПАРЭ з удзелам беларускіх палітыкаў прайшла дыскусія па Беларусі

📌 Рэха адной адстаўкі. Чаму сышоў Валер Кавалеўскі

📌 У сеціве зьбіраюць подпісы за магчымасьць стварэньня субтытраў на беларускай мове ў праграме Captions

📌 «Гэта ж не ІП, гэта царква!». У Беларусі пачынаецца масавая перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый

📌 «Гэта вам не даярку на фэрму знайсьці». Выбары-1994: жывыя карцінкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Палітычным камітэце ПАРЭ з удзелам беларускіх палітыкаў прайшла дыскусія аб Беларусі

Удзельнік дыскусіі пра сытуацыю ў Беларусі Анатоль Лябедзька распавёў Свабодзе, як ідзе праца над фармаваньнем прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжпарлямэнцкай супрацы Анатоль Лябедзька ў інтэрвію Свабодзе назваў 27 чэрвеня «днём Беларусі ў Страсбуры».

Тут адбываюцца адразу некалькі падзеяў, зьвязаных зь Беларусьсю: цягам дня прайшло пасяджэньне Кантактнай групы, а ў Палітычным камітэце адбылася дыскусія аб Беларусі. Зь беларускага боку разам зь Лябедзькам ў дыскусіі бралі ўдзел Вадзім Саранчукоў і Вольга Алейнік.

https://smarturl.click/mpDWz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лукашэнкі новы кіраўнік адміністрацыі. Чаго чакаць?

🔸 Кіраўніком сваёй адміністрацыі Лукашэнка прызначыў даволі маладога па мерках беларускай намэнклятуры чыноўніка.

🔸 Раней Лукашэнка называў Крутога ў якасьці свайго магчымага пераемніка.

🔸 Круты запэцканы і ў палітычных рэпрэсіях, і ў расейскай агрэсіі супраць Украіны.

🔸43 гады Крутога і 69 гадоў Лукашэнкі — красамоўныя лічбы для параўнаньня.

Піша аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст:
https://smarturl.click/0ebZL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэха адной адстаўкі. Чаму сышоў Валер Кавалеўскі

Юры Дракахруст аналізуе адстаўку Валера Кавалеўскага з пасады намесьніка кіраўніцы і прадстаўніка ў замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінэце: «Адна зь відавочных прычынаў адстаўкі Кавалеўскага — няўдача праекту «Пашпарт Новай Беларусі».

https://smarturl.click/0ebvL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Максім Рыжанкоў — новы міністар замежных спраў Беларусі

27 чэрвеня Лукашэнка зрабіў некалькі прызначэньняў. У прыватнасьці, ён зьняў з пасады кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка і паставіў на яе Максіма Рыжанкова.

Кіраўніком сваёй адміністрацыі Лукашэнка прызначыў Дзьмітрыя Крутога, які быў амбасадарам Беларусі ў Маскве. Ягонай першай намесьніцай будзе Натальля Пяткевіч, якая даўно зьнікла з высокіх пасадаў.

З сакавіка 2024 году пасада кіраўніка адміністрацыі была вакантнай, пасьля таго як Ігар Сергеенка трапіў у Палату прадстаўнікоў і стаў у ёй сьпікерам.

Новым віцэ-прэм'ерам у сельскай гаспадарцы прызначылі Юрыя Шулейку. Міністрам прамысловасьці прызначылі Аляксандра Яфімава.

Іншыя прызначэньні ў матэрыяле на сайце (абнаўляецца): https://smarturl.click/Eey2g

На здымку Максім Рыжанкоў (справа) зь міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік «Белавія» расказаў, як ставяць запчасткі да самалётаў ва ўмовах санкцый

Эўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі ў Люксэмбургу адмовіўся здымаць санкцыі і пастанавіў, што «Белавія» мае аплаціць судовыя выдаткі. Але гендырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец пахваліўся, што праблемаў з запчасткамі няма.

https://smarturl.click/O0yp8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сеціве зьбіраюць подпісы за магчымасьць стварэньня субтытраў на беларускай мове ў праграме Captions

Беларуская мова пакуль не прадугледжаная ў праграме Captions, якая дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на запампаванае ў сеціва відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.

Пакуль беларускай мовы ў праграме няма, таму стваральнікі беларускамоўных відэазапісаў вымушаныя ствараць субтытры ўласнаруч.

https://smarturl.click/jkQxb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Караць ШЫЗА дазволілі ў паўтара раза даўжэй. Як новы закон пагоршыць умовы для беларускіх вязьняў

12 ліпеня пачнуць дзейнічаць зьмены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі, якія пагоршаць і без таго складаныя ўмовы для тых, хто адбывае пакараньне ў калёніях і на так званай «хіміі». Разам з праваабаронцамі прааналізавалі новы закон.

https://smarturl.click/ny3A4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

27 чэрвеня — 35-я гадавіна ўтварэньня Таварыства беларускай мовы

27 чэрвеня 1989 году ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч. ТБМ за гады свайго існаваньня правёў сотні імпрэзаў. Таварыства выдавала газэту «Наша слова», якая спыніла выхад у сьнежні 2021 разам зь ліквідацыяй ТБМ судовым рашэньнем. Цяпер выдаецца электронная газэта «Наша слова.pdf», якая зьяўляецца новым выданьнем.

Больш гістарычных падзей дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/vwLX2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 26 чэрвеня 

У Эўразьвязе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Беларусі, каб абмежаваць перадачу тавараў і тэхналёгій у Расею 

Кавалеўскі заявіў аб адстаўцы з АПК праз рознагалосьсі ў палітыцы. Яго замяніў Астапенка 

«У аўтазаку зразумеў: магу ня выбрацца жывым». Выйшаў даклад, як катавалі затрыманых у Маскоўскім РУУС Менску ў 2020-м 

За апошнія 12 месяцаў беларуская эканоміка страціла больш за 38 тысяч работнікаў 

«Размаўляй са мной па-чалавечы». Гісторыі беларусаў, якіх выхоўвалі па-расейску, але яны ўсё адно перайшлі на беларускую мову 

У ЭГУ адкрылі «першы беларускі гістфак за мяжой». Ці дапаможа гэта беларусізаваць унівэрсытэт

Дуда: гібрыдная атака на мяжы зь Беларусьсю перашкаджае партнэрству Польшчы з Кітаем

«Кітай спадзяецца...» Вокрык з Пэкіну, на які Лукашэнка ня можа не адрэагаваць

Якая галіна дзейнасьці БНР аказалася самай пасьпяховай?

Навумчык: Як 30 год таму недаацанілі Лукашэнку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навумчык: Як 30 гадоў таму неадаацанілі Лукашэнку

30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх найбольш галасоў, амаль 45%, набраў Аляксандар Лукашэнка. Ці сапраўды антыкамуністы ў пачатку 1990-х недаацанілі палітычны патэнцыял Лукашэнкі? Госьць “ПіКу Свабоды” – журналіст і аўтар кніг пра 1990-я гады Сяргей Навумчык.
https://youtu.be/E007GzD7FPM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як працавалі дыпляматы Беларускай Народнай Рэспублікі

Чаму некаторыя гісторыкі называюць самай пасьпяховай сфэрай дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дыпляматычную? Як працавалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы БНР? Дзе і да якога часу дзейнічалі і прымаліся яе пашпарты? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
https://youtu.be/gRG88ZL3rD0

Читать полностью…
Подписаться на канал