Ціханоўская: «Маё сэрца з народам Ізраілю, якому цяпер пагражаюць тыя ж дроны, якія Расея выкарыстоўвае супраць Украіны»
«Маё сэрца з народам Ізраілю, якому цяпер пагражаюць тыя ж дроны, якія Расея выкарыстоўвае супраць Украіны, — напісала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў сваёй старонцы ў сацсетцы X. — Аўтарытарныя рэжымы аб’ядноўваюцца ў вось зла. Толькі дзякуючы адзінству і салідарнасьці дэмакратычны сьвет можа спыніць гэты наступ на свабоду».
Паводле Ціханоўскай, аўтарытарныя рэжымы — у Беларусі, Расеі, Іране – «заўсёды пачынаюць з гвалту супраць уласнага народу», а затым разьвязваюць войны. https://smarturl.click/LYwZd
BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве яшчэ адной рэзыдэнцыі Лукашэнкі — на Менскім моры
Аб’яднаньне беларускіх сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне «Гісторыя самага вялікага хабару Лукашэнкі — Рэзыдэнцыя Ўсход». Гэта фільм пра яшчэ адну рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, у якой прапісаны яго сыны, нявесткі і ўнукі. Яна знаходзіцца на Менскім моры.
Рэзыдэнцыя знаходзіцца пад кантролем Службы бясьпекі Лукашэнкі, у дакумэнтах КДБ рэзыдэнцыя на Менскім моры праходзіць як абʼект «Усход». З іх вядома, што сюды праведзена лінія ўрадавай сувязі.
Самы буйны з жылых будынкаў — трохпавярховы дом з бруса з трыма тэрасамі, фантанам, унутраным абліцоўваньнем з мармуру і граніту. Другі па велічыні дом — таксама трохпавярховы, з тэрасамі і двума падстрэшкамі. Таксама ёсьць два дамы крыху меншыя і «будынак старэйшага афіцэра».
На тэрыторыі рэзыдэнцыі ёсьць зона для барбекю, пляцоўкі для гульні ў міні-футбол, баскетбол, тэніс, батут і пэрсанальны пляж у прыбярэжнай зоне. https://smarturl.click/Zy1by
Дзеля чаго Аляксандар Лукашэнка гэтым разам паехаў у Маскву? ВІДЭА
Дзень касманаўтыкі, палёт беларускі Марыны Васілеўскай не выглядаюць важкімі нагодамі. Лукашэнка ў апошнія гады ў сярэднім сустракаецца з Пуціным раз на месяц ці два. Сёлета двойчы — у Санкт-Пецярбургу ў студзені і ў Казані ў лютым. Аднак цяперашняя сустрэча не выглядае плянавай, пра яе загадзя не паведамлялася.
Што ж магло быць пільнай нагодай для ягонай цяперашняй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным? Тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч: https://www.youtube.com/watch?v=3X6587lT0hw
Іран аб’явіў аб завяршэньні апэрацыі супраць Ізраілю
«Апэрацыя „Сумленнае абяцаньне“… была пасьпяхова завершаная зь мінулай ночы да сёньняшняй раніцы і дасягнула ўсіх пастаўленых мэтаў», — заявіў начальнік штабу іранскіх узброеных сіл Махамад Багеры ў інтэрвію дзяржаўнай тэлевізіі.
https://smarturl.click/71Qxa
Вольга Гапеева: «Эмансыпаваных жанчын шмат, патрэбны эмансыпаваныя мужчыны»
Беларуская паэтка, раманістка, перакладчыца, дасьледніца гендэрных праблемаў Вольга Гапеева выехала зь Беларусі ў 2019-м, калі атрымала аўстрыйскую гадавую літаратурную стыпэндыю. Пасьля яе сканчэньня ўвосень 2020-га вярнуцца на радзіму ўжо не змагла.
Свабода пагаварыла зь ёй пра эмігранцкае жыцьцё і творчасьць, цікавасьць замежных выдавецтваў і чытачоў да беларускай літаратуры, паэзію ў часы рэвалюцый і пратэстаў, беларусізмы ў нямецкіх перакладах ды многае іншае.
https://smarturl.click/jkagY
Ізраіль зноў адкрыў паветраную прастору і заявіў пра перахоп 99% снарадаў з тэрыторыі Ірану
Аэрапорт Рамон на поўдні краіны пакуль застанецца закрытым. Аэрапорт імя Бэн-Гурыёна ў Тэль-Авіве зноў адпраўляе і прымае рэйсы.
https://smarturl.click/z24VA
СПА Ярданіі будзе зьбіваць іранскія дроны-камікадзэ і самалёты, калі тыя парушаць паветраную прастору краіны, паведамляе Reuters.
Таксама паведамляецца, што Ярданія адкрыла паветраную прастору для ізраільскіх зьнішчальнікаў.
Іранскія СМІ паведамляюць, што запусьцілі ўжо трэцюю хвалю бесьпілётнікаў у бок Ізраілю. Апроч дронаў, у іранскім нападзе на Ізраіль выкарыстоўваюцца крылатыя ракеты.
Паводле ізраільскага Channel 12, у бок Ізраілю ўжо запушчана каля 100 іранскіх бесьпілётнікаў і крылатых ракет. Ізраіль ужо пачаў перахоп іранскіх бесьпілётнікаў над Сырыяй і Ярданіяй. Незалежнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.
Эгіпет закрыў сваю паветраную прастору і прывёў у гатоўнасьць СПА.
Прэзыдэнт ЗША перапыніў адпачынак дзеля экстранай нарады аб Блізкім Усходзе; армія Ізраілю прыведзеная ў баявую гатовасьць
Ізраіль рыхтуецца да атакі Ірану, ЗША ўзмацняюць вайсковую прысутнасьць у рэгіёне. Ярданія закрыла сваю паветраную прастору.
https://smarturl.click/yqYO3
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 13 красавіка
У Польшчы зафіксавалі рэкордную колькасьць спробаў нелегальна перасячы мяжу зь Беларусі
EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЭГУ
У Вільні памёр былы добраахвотнік-каліновец, які меў анкалягічны дыягназ
Урад зацьвердзіў канцэпцыю кадравай палітыкі. Яна, сярод іншага, патрабуе «павысіць патрыятызм» у дзяржаўных органах
Зьявілася мапа дарожных камэраў, якія адсочваюць аўтамабілі без тэхагляду
Калі не да Ля-Манша, дык хаця б да Вільні. Чаму агрэсія Пуціна і Лукашэнкі супраць краін Балтыі не выглядае чымсьці неверагодным
У Вільні памёр былы добраахвотнік-«каліновец», які хварэў на рак
Пра гэта паведамляе Белсат. Аляксандр Царук з пазыўным «Сашко» быў Магілёўскім актывістам. Пераехаў у Літву ў сьнежні 2020-га пасьля таго, як агулам адбыў за ўдзел у акцыях больш як 40 сутак за кратамі.
Больш пра Аляксандра Царука тут:
https://smarturl.click/aJy0A
У Берасьці адкрылі генэральнае консульства краіны, якая дапамагае Беларусі абыходзіць санкцыі
Гэта раней раскапалі журналісты-расьследвальнікі.
https://smarturl.click/mpXk0
У Польшчы зафіксавалі рэкордную колькасьць спробаў нелегальна перасячы мяжу зь Беларусі
457 спробаў трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі 10 красавіка — гэта новы рэкорд з пачатку міграцыйнага крызісу, які цягнецца з 2021 году. Мігранты кідалі ў патрулі галіны і камяні, распылялі газ, адзін памежнік паранены.
За 11 дзён красавіка польскія памежнікі зафіксавалі 2 673 спробы нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу — гэта на 13% больш, чым за ўвесь красавік 2023-га. Учора прэм'ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што Лукашэнка зноў хоча выкарыстоўваць пытаньні міграцыі ў палітычных мэтах:
https://smarturl.click/O0j33
EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЭГУ
Як даведаўся @devby, EPAM Sistemos нечакана завяршае партнэрства з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам па праекце EPAM School of Digital Engineering. Прычыны ў кампаніі не патлумачылі. Студэнтам прапануюць працягнуць навучаньне ў ЭГУ на спэцыяльнасьці «Інфарматыка», узяць акадэмічны адпачынак ці перайсьці ў іншыя ВНУ:
https://smarturl.click/Q1VXB
Калі не да Ля-Манша, дык хаця б да Вільні. Чаму агрэсія Пуціна і Лукашэнкі супраць краін Балтыі не выглядае чымсьці неверагодным
Чым часьцей і катэгарычней Пуцін і Лукашэнка паўтараюць, што не зьбіраюцца нападаць на краіны NATO, тым меней даверу. Найперш таму, што прыблізна такія ж заявы пра адсутнасьць агрэсіўных намераў гучалі з Масквы і Менску напярэдадні вайны ва Ўкраіне. Дык чаму падобнае ня можа адбыцца ў дачыненьні да краін Балтыі? — Пра гэта ў новым блогу Віктара Багдзевіча:
https://smarturl.click/G60lE
Нацбанк паставіў кропку ў гісторыі былога «Абсалютбанка»
Нацбанк Беларусі выключыў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю «ОптыКурс» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў — гэта арганізацыя зьявілася ў ліпені 2022 году замест былога «Абсалютбанка».
У 2021 годзе «Абсалютбанк», які належаў набліжанаму да Лукашэнкі бізнэсоўцу Мікалаю Вераб’ю, трапіў пад санкцыі ЗША, пасьля чаго прыпыніў наданьне некаторых паслуг:
https://smarturl.click/w9lkm
Ізраіль адбіў найбуйнейшую атаку Ірана. Самае галоўнае
Сабралі для вас асноўную інфармацыю пра напад Ірана на Ізраіль, пазыцыі бакоў, рэакцыі ў сьвеце, а таксама камэнтары афіцыйнага Менску і дэмакратычных сілаў Беларусі. https://smarturl.click/gpEDO
Шкляраў: «Там ёсьць пакой падобны да пакоя ў фільмах Кубрыка для вар’ятаў»
Другі эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаны сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы».
Былы палітвязень, прадусар ды паліттэхноляг Віталь Шкляраў:
«Два дні знаходжаньня ў «Амэрыканцы» –гэта шпагат ад эмацыйнага «ОК, гэта, можа, мае апошнія гадзіны жыцьця» да шалёнага знаходжаньня ў самой «Амэрыканцы», у гэтай шайбе, і сустрэчы зь «дзедам», і ўсім тым, што адбылося пасьля – паездка з усімі хлопцамі ў лазьню і магчымасьць з усімі пагаварыць... Вы знаходзіцеся на другім паверсе, першы паверх – цокальны. Там ёсьць адзін пакой, куды цябе заводзяць толькі ў двух выпадках... Напэўна, толькі ў адным – проста біць. Ён падобны да пакоя ў фільмах Кубрыка, для вар’ятаў. Знутры абабіты тоўстымі цёмна-карычневымі матамі, як у школе на ўроках фізкультуры, толькі яны ўжо брудныя. Недзе падцёкі крыві. Туды заводзяць, разьдзяваюць дагала".
Відэа https://www.youtube.com/watch?v=Yb3AIlnNXTg&t=979s
Баскетбалістка Кацярына Сныціна купіла беларусам Лёндану білеты на фінал Эўракубка
Звычайна клюб Кацярыны Сныцінай — «Лёндан Лаянз» (London Lions) даваў дармовыя квіткі на адзін з сэктароў сваім заўзятарам, і беларуска проста скідала спасылку ў сеціве ў суполку суайчыньнікаў, каб яны прыходзілі падтрымаць ейную каманду і яе. Але ў вырашальнай сустрэчы, у якой вырашаўся лёс Эўракубку — супраць стамбульскага «Бэшыкташу» — клюб даў білеты толькі на далёкі сэктар, зь якога ня сама лепшы агляд.
Тады Сныціна выдаткавала каля 500 эўра, каб набыць беларусам Лёндану лепшыя месцы за прапанаваныя.
Эфэкт быў дасягнуты — на арэне было шмат нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў.
https://smarturl.click/W38Mk
Здымак з інстаграму Кацярыны Сныцінай
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка ўвесь час заклікае студэнтаў, мэдыкаў, вайскоўцаў «ня лезьці ў палітыку»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Ён бачыць у палітыцы толькі сябе і хоча не адпавядаць народу, а каб народ адпавядаў яму. Пры гэтым народ у ягоным рудымэнтарным уяўленьні — гэта той безгалосы паваенны калгасьнік бяз грошай і пашпарту, які мусіць безумоўна выконваць ягоныя загады. Лукашэнка за трыццаць гадоў пры ўладзе не зьмяніўся, тым часам зьмяніліся беларусы, якія ўсьвядомілі сябе суб’ектам палітыкі і не жадаюць вяртацца ў калгаснае рабства.
Тэст: Непрадказáльны беларýскі нáціск
Мала ўмець правільна пісаць па-беларуску. Трэба правільна вымаўляць — і не памыляцца ў націску. Праверма сябе!
https://smarturl.click/mpXoG
Cёньня — Дзень народзінаў Сымона Рак-Міхайлоўскага
14 красавіка 1885 году нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзеяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920–1922).
Іншыя адметныя падзеі і даты 14 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dpnEQ
Прэс-служба ЦАХАЛу: «Іран запусьціў бесьпілётнікі з сваёй тэрыторыі ў бок Ізраілю«
«Зойме некалькі гадзін, каб яны дасягнулі неба Ізраілю. Мы просім усіх заставацца пільнымі і прытрымлівацца дырэктываў Камандаваньня тылу. Мы працуем з ЗША і іншымі краінамі, каб перадухіліць пагрозу загадзя», - гаворыцца ў заяве ізраільскай арміі.
Час падлёту бесьпілётнікаў з Іраку і Ірану – некалькі гадзін (ад 3 да 8 залежна ад розных абставін і тыпу бесьпілётніка). Аднак ёсьць імавернасьць запуску Іранам балістычных і крылатых ракет, пішуць ізраільскія рэсурсы. Крылатая ракета ляціць з Ірану каля дзьвюх гадзін, балістычная 10-15 хвілін.
Іран сьцьвярджае, што ізраільская сыстэма супрацьракетнай абароны »Жалезны купал« была пашкоджаная ў выніку хакерскай атакі. Тэль-Авіў пакуль не пракамэнтаваў гэтую інфармацыю.
https://smarturl.click/kjmwQ
Чаму прэзыдэнтка Грузіі вырашыла памілаваць актывіста, асуджанага на 9 гадоў за напад на паліцыянтаў
«Я палічыла перад сваім сумленьнем, што гэты малады чалавек ня можа адбываць пакараньне на працягу дзевяці гадоў».
https://smarturl.click/nyLZX
Нямеччына неадкладна дасылае Ўкраіне яшчэ адну сыстэму Patriot
«У сувязі з узмацненьнем расейскіх авіяўдараў па Ўкраіне фэдэральны ўрад прыняў рашэньне аб далейшым узмацненьні ўкраінскай СПА», – паведаміла Мінабароны Нямеччыны.
«Удзячны канцлеру за рашэньне аб пастаўцы яшчэ адной сыстэмы Patriot ва Украіну і ракет для існых сыстэм СПА», – напісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
https://smarturl.click/0eYJm
У Бэрліне дэманстравалі салідарнасьць з палітзьняволенай журналісткай Ларысай Шчыраковай
Гомельская журналістка-фрылянсэрка Ларыса Шчыракова адбывае прысуд паводле двух крымінальных артыкулаў. Сёньня ёй спаўняецца 51 год.
Фота: БАЖ
https://smarturl.click/Q1VJB
Трамп пра дапамогу Ўкраіне: «Трэба надаць яе ў выглядзе крэдыту, а не падарунку»
«Мы працягваем раздаваць падарункі на мільярды і мільярды даляраў, і мы разгледзім гэтае пытаньне. Але значна больш важна для мяне тое, што Эўропа павінна зрабіць крок наперад і даць грошы. Яны павінны зраўняцца (з намі) ў выдатках».
https://smarturl.click/vw75w
Зьявілася мапа дарожных камэраў, якія адсочваюць аўтамабілі без тэхагляду
Пакуль праходжаньне тэхагляду фіксуюць усяго 6 камэр: чатыры зь іх разьмясьцілі ў цэнтры Менску, і яшчэ па адной — у Ждановічах і Копішчы. Пры фіксацыі камэрай штраф за няпройдзены тэхагляд для фізычнай асобы — 20 рублёў, пры паўторным парушэньні напрацягу года — 80 рублёў; для ІП і юрыдычнай асобы — 200 рублёў.
Агулам у Беларусі без тэхагляду езьдзіць каля 30% аўтамабіляў:
https://smarturl.click/JDM0O
💌 Рассылка Свабоды — усе цікавыя публікацыі тыдня ў адным лісьце
Штосуботу рупліва адабраныя нашымі рэдактарамі самыя зьмястоўныя, эксклюзіўныя публікацыі, найлепшыя відэа, тэсты і аўтарскія рубрыкі будуць чакаць вас у паштовай скрынцы. Проста і зручна: так вы нічога не прапусьціце і самі выбіраеце, што і калі чытаць!
Дык падпісвайцеся! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці ўласьцівая беларусам русафобія?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У русафобіі два бакі: ненавідзець і баяцца. Беларусам не ўласьцівая нянавісьць да іншае нацыі як такой. Гэта вельмі глыбокая прыродная рыса. Варта згадаць пра талеранцыю яшчэ ў сярэднявечных законах нашых продкаў або пра мультыкультурнасьць самога беларускага нацыяналізму. Таму беларуса нават сілай не прымусіш зь нянавісьцю ставіцца да расейцаў, як і да кожнага іншага народу. А вось боязь – іншая рэч, беларуса часта палохаюць ірацыяналізм і бесцырымоннасьць, і ён стараецца такіх дачыненьняў пазьбягаць.
Cёньня — Усясьветны дзень рок-н-ролу
Штогод 13 красавіка адзначаецца Ўсясьветны дзень рок-н-ролу. Аднак падзея, якая дала нагоду для гэтага сьвята, адбылася на дзень раней. Менавіта 12 красавіка 1954 году Біл Гэйлі запісаў песьню «Rock Around the Clock», якая паклала пачатак новаму музычнаму стылю.
Іншыя адметныя падзеі і даты 13 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/mpXV0