Ці вераць суседзі Беларусі ў напад Расеі? Апытаньне Свабоды. ВІДЭА
Запыталіся ў жыхароў Вільні і Варшавы, што яны думаюць пра імавернасьць нападу Расеі.
https://youtu.be/_bMe7dsTbtY
Галоўнае за 11 красавіка
🇦🇺 Хатняя мова. Гісторыі 90-гадовых беларусаў Аўстраліі, якія не забыліся на свае карані
🇬🇧 МЗС Вялікай Брытаніі параіла ўстрымацца ад любых паездак у Беларусь
🔎 «Паранаідальна шукаў маскоўскі, амэрыканскі сьлед». Новыя дэталі ад Шклярава пра сустрэчу Лукашэнкі з палітвязьнямі ў «Амэрыканцы»
🚀 Больш за 80 ракет і дронаў. Расея цалкам зьнішчыла найбольшую ТЭЦ у Кіеўскай вобласьці
🪖 «Недаацэньваць беларускую армію нельга. Хоць самастойнай яна не зьяўляецца», — вайсковы экспэрт Грабскі
⛑ Ад тэракту да тэрору. Што агульнага паміж выбухам у менскім мэтро і нападам на маскоўскі «Крокус Сіці Хол»
🚜 Адзін мэханізатар на ўсю гаспадарку і «абрад першай баразны». Як сёлета праходзіць «барацьба за рэкордны ўраджай»
🔩 Ці мацнеюць у Беларусі палітычныя рэпрэсіі?
🖨 Пракуратура ўзмацніла абвінавачаньні мужчыну, падазраванаму ў згвалтаваньні беларускі Лізаветы ў цэнтры Варшавы
🏳️🌈 Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці
Узровень Прыпяці ў раёне Петрыкава перавысіў крытычную пазнаку. Пачаліся падтапленьні
Узровень вады на Прыпяці каля Петрыкава перавысіў небясьпечную высокую адзнаку на 25 см. Як адзначае БелТА, пра гэта афіцыйна заявілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідрамэтэаралёгіі.
Паводле зьвестак МНС, адзначаюцца затапленьні прыбярэжных тэрыторый у большасьці раёнаў Гомельскай вобласьці і ў асобных раёнах Берасьцейскай і Горадзенскай вобласьцяў.
На фота паводка на Палесьсі ў 2021 годзе
Эксклюзыўнае інтэрвію зь беларускім сапёрам, які ваюе за Ўкраіну ад 2015 году
Як бачаць будучыню Беларусі беларускія добраахвотнікі з вайсковых акопаў на ўсходзе Ўкраіны? Ці, паводле іх, сапраўды ўлады Беларусі рыхтуюцца да вайны? Госьць Ганны Соўсь — беларускі добраахвотнік з пазыўным «Пан Зубр», які змагаецца на баку Ўкраіны ад 2015 году, быў у складзе батальёну «Азоў», байцом тактычнай групы «Беларусь», палка Каліноўскага, а цяпер — у складзе Ўзброеных сілаў Украіны ў інжынэрных войсках сапёрам.
«Пан Зубр» даваў інтэрвію Свабодзе ў 2016 годзе і параўноўвае свой погляд на рэчы тады і цяпер.
📽 Поўнае відэа: https://youtu.be/blS2sBIs2us
Ці ўзмацняюцца ў Беларусі палітычныя рэпрэсіі?
Тэзу пра тое, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плято, выказаў яшчэ летась у верасьні старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў, сацыёляг, дасьледчык рэпрэсіяў у Беларусі Генадзь Коршунаў.
Гэтую выснову ён паўтарыў у нядаўнім інтэрвію Радыё Свабода, падсумоўваючы дадзеныя, вядомыя на канец мінулага году.
Наколькі гэтая выснова справядлівая? Ніжэй будзе паказана, што яна справядлівая прынамсі паводле аднаго паказьніка — колькасьці палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю, якія знаходзяцца за кратамі.
https://smarturl.click/DaVoz
Пракуратура перакваліфікавала абвінавачаньні мужчыну, які згвалтаваў беларуску Лізу ў цэнтры Варшавы
Дорыян С., які ў лютым напаў на беларуску Лізу на вуліцы Журавяй у цэнтры Варшавы, цяпер афіцыйна абвінавачаны ў забойстве з матывамі рабунку і гвалту.
https://smarturl.click/W380W
Здымак варшаўскай паліцыі
Ад тэракту да тэрору. Што агульнага паміж выбухам у менскім мэтро і нападам на маскоўскі «Крокус Сіці Хол»
Тэракты здараюцца ў розных краінах — і ў дэмакратыях, і ў дыктатурах. Але ёсьць прынцыповае адрозьненьне ў тым, як да тэрактаў ставіцца ўлада, а таксама ў тым, у якім выглядзе тэракты застаюцца ў гісторыі. Пра гэта піша ў блогу Сяргей Дубавец:
«Пажыцьцёвыя кіраўнікі разглядаюць тэракт не як адасобленае злачынства, а як сродак утрыманьня сваёй улады».
Увага, пошук!🔎
Шукаем беларусаў, чые дзеці сёлета заканчваюць выпускныя клясы ў школах Польшчы і Літвы. Хочам задаць некалькі пытаньняў пра арганізацыю выпускных вечароў. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Хатняя мова. Гісторыі 90-гадовых беларусаў Аўстраліі, якія не забыліся на свае карані
Расказваем гісторыі трох беларусаў Аўстраліі: Яўгеніі з-пад Слоніма, Мікалая і Галіны з Падляшша. Ім ад 82 да 98 гадоў. Яны пражылі на зялёным кантынэнце больш, чым на радзіме, але не забылі сваёй мовы:
https://smarturl.click/vw7gQ
«Паранаідальна шукаў маскоўскі, амэрыканскі сьлед». Новыя дэталі ад Шклярава пра сустрэчу Лукашэнкі з палітвязьнямі ў «Амэрыканцы» — у другім эпізодзе падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ»
Другі эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаны найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы». Пра знаходжаньне ў сьледчым ізалятары КДБ расказваюць паліттэхноляг Віталь Шкляраў і адвакат Ільля Салей.
🎥 Другі эпізод падкасту: https://www.youtube.com/watch?v=Yb3AIlnNXTg
✍🏻 Тэкставая вэрсія + фрагмэнты, якія не ўвайшлі ў падкаст: https://smarturl.click/RADw9
МЗС Вялікай Брытаніі параіла ўстрымацца ад любых паездак у Беларусь
«У Беларусі праходзяць расейскія вайсковыя дзеяньні. Існуе некаторая рызыка таго, што прамы канфлікт, зьвязаны з вайной ва Ўкраіне, можа пашырыцца на Беларусь», — гаворыцца ў рэкамэндацыі. У ёй адзначаецца, што ў выпадку падарожжаў насуперак рэкамэндацыям «турыстычная страхоўка можа быць ануляваная», а консульская падтрымка «строга абмежаваная»:
https://smarturl.click/EeRaV
11 красавіка — гадавіна выбуху ў менскім мэтро
У гэты дзень у 2011 годзе адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 203 пацярпелі. Згодна з прысудам меркаваных выканаўцаў выбуху Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава расстралялі.
📚 Кніга Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро»
Іншыя адметныя падзеі і даты 11 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppD07
«Гісторыя на Свабодзе». Адыход Украіны ад ВКЛ пасьля Люблінскай уніі паспрыяў пачатку нацыянальнага працэсу беларусаў, — Дарота Міхалюк
Ці лічылі ў Польшчы на пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918–1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.
📜 ТЭКСТ: https://smarturl.click/mpXGz
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/EndRjMYVDkI
«Быў добрым чалавекам, кампанейскім». Што вядома пра абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі, які памёр у берасьцейскім СІЗА
Крытыкаваў акупацыю Расеяй Беларусі. Пісаў «Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!» Служыў разам з Валерыем Сахашчыкам. Расказваем, што вядома пра памерлага вязьня Аляксандра Кулініча.
https://smarturl.click/8EMJQ
Моладзь уцякае за мяжу. Што робіць Лукашэнка?
Сёлета 55 з паловай тысяч беларускіх адзінаццаціклясьнікаў скончаць школы. Для іх ужо стартавала ўступная кампанія. З году ў год сярод маладых беларусаў расьце папулярнасьць замежных унівэрсытэтаў.
Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як і з дапамогай чаго ўлады спрабуюць затрымліваць маладых людзей у Беларусі.
Поўнае відэа: https://www.youtube.com/watch?v=nEQT_OP5En8
Перамовы ў Маскве: Пуціна турбуе бясьпека на заходняй мяжы Беларусі, Лукашэнка хоча паслаць у космас яшчэ аднаго беларуса
Таксама на перамовах Лукашэнка заявіў, што без удзелу Расеі ў перамовах па Ўкраіне ніякага мірнага працэсу быць ня можа.
https://smarturl.click/baLm8
Здымак зь відэа прэс-службы Лукашэнкі
Палітзьняволеная Аксана Зарэцкая выйшла на волю
Удзельніцу асноўнага складу Каардынацыйнай рады адправілі ў калёнію на 1,5 года. Тэрмін яна адбывала ў гомельскай жаночай калёніі № 4.
https://smarturl.click/5O4dJ
Уласьнікі палаца Горватаў у Нароўлі атрымалі дазвол на будаўнічыя работы
Нараўлянскі райвыканкам выдаў дазвол на будаўнічыя работы для рэканструкцыі палаца Горватаў у Нароўі, які ў 2020 годзе яго купілі вядомы беларускі пісьменьнік Андрэй Горват разам зь бізнэсоўцам Аляксандрам Баранавым і рэдактарам Пятром Кузьняцовым.
https://smarturl.click/kjmeo
У сярэднім 5,5 раза на год. Як часта Лукашэнка наведваў Расею з 2000 году
За 24 гады Лукашэнка наведваў Расеі для двухбаковых перамоваў на найвышэйшым узроўні 68 разоў, 58 — для ўдзелу ў афіцыйных і нефармальных самітах СНД, АДКБ, ЭўрАзЭС, ЭАЭС і паседжаньнях Вышэйшай дзяржаўнай рады так званай «саюзнай дзяржавы».
https://smarturl.click/Zy1RW
Freedom House: Беларусь перайшла ў шэраг жорсткіх аўтарытарных рэжымаў
Праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Краіны пераходнага пэрыяду – 2024: падзел рэгіёну на аўтакратыі і дэмакратыі».
Узровень разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў зьнізіўся ў 10 з 29 краін Усходняй Эўропы і Азіі, якія ўваходзяць у сьпіс краін пераходнага пэрыяду, а палепшыліся толькі ў пяці, у тым ліку ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/1deyo
Адзін мэханізатар на ўсю гаспадарку і «абрад першай баразны». Як сёлета праходзіць «барацьба за рэкордны ўраджай»
«Даходзіла да, я б сказаў, жабрацтва. У канторы за нявыплату за камунальныя паслугі адключылі электрычнасьць. Электрычнасьці няма, калгас увесь у пазыках „усім і ўсюды“».
«Недаацэньваць беларускую армію нельга. Хоць самастойнай яна не зьяўляецца», — вайсковы экспэрт Грабскі
Сяргей Грабскі, украінскі вайсковы экспэрт, расказвае Свабодзе, як у Кіеве ацэньваюць рэальную баяздольнасьць беларускага войска, аналізуе імавернасьць нападу Расеі на краіны NATO і адказвае на пытаньне, чаму Ўкраіна вымушана трымаць на сваёй паўночнай мяжы значны вайсковы кантынгент.
«Мы назіраем на мяжы зь Беларусьсю ратацыю вайсковых злучэньняў, якія не займаюцца аховай межаў», — кажа ён:
Расея цалкам зьнішчыла найбольшую ТЭЦ у Кіеўскай вобласьці
У выніку ракетнай атакі расейцы цалкам зьнішчылі Трыпольскую ЦЭС, якая забясьпечвала электраэнэргіяй тры вобласьці — Чаркаскую, Жытомірскую і Кіеўскую. Супрацоўнікі ЦЭС не пацярпелі. Гэта ўжо трэцяя ЦЭС (пасьля Зьмеяўскай у Харкаўскай вобласьці і Вуглегорскай у Данецкай), зьнішчаная расейцамі з пачатку вайны.
Уначы Расея атакавала энэргетычныя аб’екты ў Кіеўскай, Львоўскай, Запароскай, Адэскай і Харкаўскай абласьцях. Агулам па Ўкраіне выпусьцілі 42 ракеты і 40 дронаў:
https://smarturl.click/XyGaA
Вярхоўная Рада ўхваліла законапраект аб мабілізацыі, які павялічыць колькасьць украінскіх войскаў
За дакумэнт прагаласавалі 283 дэпутаты. У апошні момант з законапраекту выключылі норму аб дэмабілізацыі, для гэтага распрацуюць асобны законапраект.
Дакумэнт абавязвае ўсіх грамадзян мужчынскага полу з 18 да 60 гадоў стаць на вайсковы ўлік — гэта датычыцца і тых, хто пражывае за мяжой, без дакумэнта аб вайсковым уліку ўкраінцам ня будуць надаваць консульскія паслугі. Правы тых, хто ўхіляецца ад мабілізацыі, будуць абмежаваныя, павялічацца штрафы за ўхіленьне ад войска:
https://smarturl.click/Q1V6q
Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд справу ў дачыненьні да дарадцы Ціханоўскай Франака Вячоркі
Франаку Вячорку інкрымінуюць 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Акрамя таго, яму прад'явілі пазоў «у інтарэсах дзяржавы» аб пакрыцьці маёмаснай шкоды ў суме больш за 30,9 млн рублёў, «прычыненай супрацьпраўнымі дзеяньнямі». Яго будуць судзіць завочна:
https://smarturl.click/G60Jw
Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці
Ведамства ўнесьла зьмены ў інструкцыю, якая рэглямэнтуе выпуск, продаж і рэкляму эратычнай прадукцыі і тавараў. У ёй перагледзелі азначэньне парнаграфіі — цяпер ёй будуць лічыцца і «нетрадыцыйныя палавыя адносіны \ паводзіны», да якіх Мінкульт, сярод іншага, аднес гомасэксуальныя і бісэксуальныя адносіны, транссэксуальнасьць.
У Беларусі прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці нярэдка трапляюць пад перасьлед. У лютым улады падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін»:
https://smarturl.click/e5W4b
Галоўнае 10 красавіка
🪖 У Беларусі ў пяці раёнах пачаліся вучэньні з удзелам вялікай колькасьці вайскоўцаў запасу
💸 Пагрозы дэвальвацыі беларускага рубля нарастаюць, — эканаміст Крук
🚜 «З грузам праблем і бяз бачаньня пэрспэктывы». Чаму Лукашэнка не задаволены айчыннай прамысловасьцю
🕯 «Быў добрым чалавекам, кампанейскім». Што вядома пра абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі, які памёр у берасьцейскім СІЗА
⛓ Яшчэ двух беларусаў затрымалі за камэнтары пра тэракт у Падмаскоўі. Аднаго зь іх моцна зьбілі
👓 «Я толькі зьняла акуляры — і мяне высачылі». Як спэцслужбы знаходзяць беларусаў праз камэры відэаназіраньня і што гэта за сыстэма
🛏 «Ён у нас да 22 красавіка». Што вядома пра затрыманьне гомельскага бізнэсоўца Навума Каца
▶️ «Гісторыя на Свабодзе». Адыход Украіны ад ВКЛ пасьля Люблінскай уніі паспрыяў пачатку нацыянальнага працэсу беларусаў, — Дарота Міхалюк
🎙 Дубавец: Супраць беларускасьці змагаюцца не беларусы, а «расейцы са знакам якасьці»
📷 Чарга фураў на мяжы Польшчы зь Беларусьсю трапіла на спадарожнікавы здымак. Яе даўжыня — амаль 50 км
Чарга фураў на мяжы Польшчы зь Беларусьсю трапіла на спадарожнікавы здымак. Яе даўжыня — амаль 50 км
Як выглядае чарга на беларуска-польскай мяжы, якая расьцягнулася амаль на 50 км. Свабода атрымала спадарожнікавыя здымкі, а таксама даведалася, чаму такі затор.
https://smarturl.click/baL7L
Чаму рэжым ваюе з Каліноўскім, Геніюш і нацыянальным сьцягам
Дэпутат Вадзім Гігін заявіў, што атрымлівае шмат зваротаў грамадзян, якія просяць зьмяніць назву вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску. Прапагандыст спадзяецца, што хутка гэта і адбудзецца. Днямі сквэру на вуліцы Каліноўскага ў сталіцы далі назву Яблыневы. Гэта адбылося таксама ў рамках змаганьня з Каліноўскім.
Як далёка могуць зайсьці ўлады сваімі антыбеларускімі акцыямі і якім будзе рэальны вынік іх дзейнасьці. Пра гэта разважае пісьменьнік і публіцыст Сяргей Дубавец.
https://youtu.be/gEb0BhwrZn4
У берасьцейскім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі. Ён тыдзень не дажыў да суду
Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі ў Берасьці 29 лютага. Абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Суд меўся адбыцца 16 красавіка.
Аднак 9 красавіка мужчына памёр. Пра гэта «Люстэрку» распавялі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.
У дакумэнце аб сьмерці, на які спасылаюцца крыніцы выданьня, напісана, што Аляксандар памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца.
11 красавіка Кулініча пахаваюць у яго родным Маладэчне.