Новы скандал на футбольным Эўра: жэст турэцкага гульца справакаваў спрэчку дыпляматаў Турэччыны і Нямеччыны
Пасьля таго як турэцкі гулец Мэрых Дэміраль адсьвяткаваў гол у браму аўстрыйцаў так званым «ваўчыным салютам», МУС Нямеччыны жорстка раскрытыкавала ягоныя паводзіны. У адказ на нямецкую рэакцыю пасла краіны выклікалі ў МЗС Турэччыны і выказалі яму пратэст.
У чым праблема?
https://smarturl.click/XyJ0Q
Беларускія актывісты праводзяць акцыю на КПП для грузавога транспарту на мяжы Польшчы і Беларусі. У чым сэнс?
4 ліпеня група беларусаў Польшчы пачала акцыю «Ультыматум» на польска-беларускай мяжы. Удзельнікі акцыі знаходзяцца на адзіным пункце пропуску грузавога транспарту Кукурыкі/Казловічы. Яны плянуюць быць там да 18 гадзін.
https://smarturl.click/5OE5D
На фота адзін з арганізатараў акцыі — Зьміцер Балкунец
Беларусь афіцыйна стала сябрам ШАС
Дарога да ўступленьня ў арганізацыю заняла паўтара дзесяцігодзьдзя.
Экспэрт расказаў, што гэта можа прынесьці эканоміцы.
https://smarturl.click/O0DVb
Здымак каналу Пул Первого з саміту ў Астане, на якім прынялі рашэньне
70 гадоў таму адкрылі помнік на плошчы Перамогі ў Менску
4 ліпеня 1954 году ў Менску ўрачыста адкрылі помнік-абэліск на плошчы Перамогі. Манумэнт паставілі ў гонар воінаў Савецкай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў. Спачатку плянавалася паставіць абэліск у раёне Кастрычніцкай плошчы, але ў першапачатковы плян унесьлі карэктывы. Архітэктары — Георгій Заборскі і Ўладзімер Кароль.
Абэліск мае вышыню ў 38 мэтраў і выкананы з граніту і лябрадарыту.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/w9z8b
Эўразьвяз пашырыў санкцыі супраць беларускіх і расейскіх інвэстараў
Эўразьвяз пазбавіў інвэстараў Беларусі і Расеі абароны ў рамках Эўрапейскай энэргетычнай хартыі. Гэтае рашэньне закліканае прэвэнтыўна пазбавіць іх «патэнцыйнага спосабу аспрэчыць санкцыі», адзначаюць у Эўракамісіі:
https://smarturl.click/l57dd
«Рэжым Лукашэнкі паўсюль культывуе вайну», — Сьвятлана Ціханоўская з нагоды 3 ліпеня
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выказалася наконт сьвяткаваньня 3 ліпеня ў Беларусі і назвала інсцэніроўкі ваенных падзеяў «цынічнымі».
«Сёньня, на так званай „лініі Сталіна“ рэжымным акторам загадалі „ўзнавіць“ акт генацыду падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці. Гэты дзень павінен асацыявацца са свабодай, годнасьцю і роўнасьцю. Але дыктатура лічыць натуральным прапагандаваць гвалт і сьмерць. Шчыра кажучы, гэта зусім не падобна да захаваньня гістарычнай памяці і павагу да ахвяраў фашызму», — заявіла Ціханоўская:
Чаму русінскай арыстакратыі спачатку не было ў панах-радзе ВКЛ
Што такое паны-рада або Рада Вялікага Княства Літоўскага? Што такое вузкая рада паноў-рады? І чаму на пачатку існаваньня гэтай структуры там не было русінскай арыстакратыі, толькі балцкая? Гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян:
🎥 ВІДЭА гутаркі: https://youtu.be/qmJGPvSEihY
Урад Беларусі ўзмацніў кантроль за пасажырскімі перавозкамі. Усе інфармацыйныя службы мусяць знаходзіцца ўнутры краіны
Паводле новай рэдакцыі заканадаўства, улады могуць заблякаваць службу, калі перавозьнік выкарыстоўвае інфармацыйныя сыстэмы і рэсурсы, разьмешчаныя па-за межамі Беларусі. Падставай таксама будзе неаднаразовае непрадастаўленьне дыспэтчарамі таксі, нерэгулярных перавозак або перавозьнікамі інфармацыі пра выкананыя перавозкі ці недакладныя зьвесткі пра іх. Таксама блякаваць будуць рэсурсы і сыстэмы перавозьнікаў, якія перадаюць замовы на перавозку дыспэтчарам не з афіцыйнага рэестру:
https://smarturl.click/mpLez
Расея прыпыніла сваё сяброўства ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ праз «русафобію»
Абедзьве палаты Фэдэральнага сходу Расеі ўвалілі заяву аб прыпыненьні ўдзелу сваёй дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (ПА АБСЭ).
https://smarturl.click/xBaen
«Ані хвіліны не адчувала сябе ў бясьпецы». Былая палітзьняволеная Ірына Шчасная выехала зь Беларусі
Актывістка «Эўрапейскай Беларусі», былая палітзьняволеная Ірына Шчасная выехала зь Беларусі, дзе яна адбыла ў зьняволеньні 3 гады і 7 месяцаў. Пры гэтым Ірына кажа, што вельмі сумуе па Беларусі і плача, калі пачынае ўспамінаць радзіму.
https://smarturl.click/G6zVd
Памідорам у Лукашэнку, крывавы салют, «плюшавы дэсант», мілітарызаваны агратрэш. Што трагічнага і камічнага адбывалася 3 ліпеня ў 1997-2023
3 ліпеня, дзень вызваленьня Менску Чырвонай Арміяй ад нацысцкай акупацыі, афіцыйна сьвяткуецца як Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Гэтае рашэньне прынялі на спрэчным рэфэрэндуме 1996 году, калі былі значна пашыраныя паўнамоцтвы Лукашэнкі.
Пад спасылкай падборка скандалаў, трагічных і камічных здарэньняў, якія адбываліся 3 ліпеня: https://smarturl.click/kjoby
Аўтобус зь беларускімі турыстамі трапіў у аварыю ў Турэччыне. Ёсьць загінулы і параненыя
Кіроўца і турысты пацярпелі ў выніку дарожна-транспартнага здарэньня, якое адбылося ў выніку наезду турыстычнага мікрааўтобуса на шлягбаум на ўезьдзе на разьвязку транспартнага моста на кальцавой дарозе Манаўгат, піша турэцкі сайт Nehir.
У выніку аварыі 20 турыстаў, зь якіх 16 грамадзян Расіі і 4 грамадзянаў Беларусі, атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў шпіталь. Цяжка паранены кіроўца аўтобуса памёр.
Здымак экрану зь відэа nehir.net
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Сьвята прымеркаванае да дня вызваленьня Менску ад нацыстаў 3 ліпеня 1944 году, адзначаць яго пачалі пасьля праведзенага з шматлікімі парушэньнямі рэфэрэндуму 1996 году.
Расказваем, што прыхоўвае прапаганда пра вызваленьне Менску ў 1944 годзе.
«Дні і месяцы, калі я проста была адна». Блогерка Ася Паплаўская расказала, як рыхтавалася стаць манашкай і чаму ня стала
«Быў унутраны дыскамфорт ад таго, што я не магла падтрымліваць сваіх. У мяне былі абмежаваньні на карыстаньне сацыяльнымі сеткамі, я не магла прачытаць нейкі камэнтар, нешта напісаць. Усе абмяркоўвалі навіны, я сазвоньвалася зь сябрамі». Блогерка Ася Паплаўская расказала пра жыцьцё ў манастыры ў адзіноце і офлайне.
https://smarturl.click/4kveX
«Просьба Пуціна». Лукашэнка распавёў пра абмен «дывэрсанта», якога абвінавачвалі ў падрыве самалёта ў Мачулішчах
Паводле Лукашэнкі, украінца Мікалая Швеца, якога затрымалі ў сакавіку 2023 году ў справе аб падрыве расейскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах, абмянялі на мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага УПЦ Маскоўскага патрыярхату Іянафана, асуджанага ва Ўкраіне ў жніўні 2023 году за апраўданьне расейскай агрэсіі на 5 гадоў зьняволеньня.
«Гэта была просьба прэзыдэнта Расеі: калі ёсьць магчымасьць, дапамагчы вызваліць вядомага сьвятара Іянафана. Украінцы да нас з гэтай просьбай зьвярнуліся. Я Пуціну кажу: „Што будзем рабіць? Ваша рашэньне?“ Таму мы гэтага чалавека аддалі ва Ўкраіну, яны нам аддалі сьвятара», — распавёў Лукшэнка:
https://smarturl.click/aJ64X
Ва Ўкраіне паведамілі пра яшчэ аднаго расейскага вайскоўца-перабежчыка. Ён дапамог пашкодзіць ракетны карабель
Цяпер гэты расейскі матрос працягвае барацьбу ў складзе Легіёну «Свабода Расеі».
https://smarturl.click/mpLvB
«Прэзыдэнт хадзіў глядзець, як нараджаюць жанчыны». Выбары-1994: жывыя карцінкі
Папулярная ў 1990-х газэта «Свабода» пісала, як былы дырэктар саўгасу ператвараецца ў прэзыдэнта краіны, дзе і з кім ён жыве, тым часам як быт Лукашэнкі рабіўся ўсё больш экстравагантным і закрытым ад грамадзкасьці, а публічныя выказваньні па-ранейшаму агаломшвалі публіку. Заключная частка праекта Сяргея Дубаўца.
https://smarturl.click/Yz2kM
Беларуска выйграла суд у справе пра грамадзянства Ўкраіны, хоць яе падазравалі ў сувязях са спэцслужбамі
Грамадзянка Беларусі, якая стала жыве ва Ўкраіне, амаль год дабівалася праз суд скасаваньня рашэньня Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны аб спыненьні разгляду ейнай заявы аб атрыманьні ўкраінскага грамадзянства.
https://smarturl.click/4kvQ1
Ніхто не заступіўся за рэжым Лукашэнкі на абмеркаваньні дакладу аб Беларусі на 56-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН
Сёньня прайшоў інтэрактыўны дыялёг аб Беларусі на сэсіі Рады ААН па правах чалавека. Прадстаўнікоў афіцыйнага Менску на ім не было. Спэцдакладчыца аб Беларусі Анаіс Марэн прадставіла даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Падчас абмеркаваньня дакладу ўсе сьпікеры ў той ці іншай форме выказалі трывогу наконт пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі, перасьледу журналістаў і праваабаронцаў, адвольных арыштаў, жорсткага абыходжаньня, катаваньняў і сьмерцяў у турмах, становішча палітвязьняў, ціску на беларусаў унутры краіны і за яе межамі.
Што казалі на паседжаньні: https://smarturl.click/LYQLM
Галоўнае за 3 ліпеня
✍🏻 Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі». Каго ён датычыць
👫 На волю выйшаў Рыгор Кастусёў. Праваабаронцам вядома пра 4 палітвязьняў, якіх ужо вызвалілі па амністыі
👮🏻♂️У Менску прайшоў парад да Дня Рэспублікі. Паказалі БПЛА «Герань» беларускай вытворчасьці
💰Толькі на арганізацыю, сцэны і трыбуны — 421 тысяча рублёў. Колькі каштуе вайсковы парад да Дня Рэспублікі
🍅 Памідорам у Лукашэнку, крывавы салют, «плюшавы дэсант», мілітарызаваны агратрэш. Што трагічнага і камічнага адбывалася 3 ліпеня ў 1997-2023
👩🏼«Лукашэнка прайграў выбары ўжо ў 2001 годзе» — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
📚«Гісторыя на Свабодзе». Чаму русінскай арыстакратыі не было ў першых складах Рады Вялікага Княства Літоўскага
🗣 «ПіК Свабоды». Каго з палітвязьняў вызваляць і пры чым тут амністыя, Кітай і Польшча
🙍🏻♀️«Дні і месяцы, калі я проста была адна». Блогерка Ася Паплаўская расказала, як рыхтавалася стаць манашкай і чаму ня стала
Беларусь у ШАС: які знак Пуцін і Сі далі Захаду на саміце ў Казахстане
3-4 ліпеня ў Казахстане праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. ШАС узначальваюць Кітай і Расея, таксама ў яе ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кіргізстан, Пакістан, Узбэкістан і Таджыкістан. На цяперашнім саміце да іх далучыцца і Беларусь.
У той час як ЭЗ і NATO дзесяцігодзьдзямі вядуць дыскусіі аб «пашырэньні», гэты клюб пераважна нелібэральных дзяржаў пашырыўся без асаблівага папярэдняга абмеркаваньня, далучыўшы Беларусь. Ці ўпісваецца гэта ў шырэйшыя пляны Пэкіну і Масквы? А які знак Пуцін дае Захаду? Піша карэспандэнт Свабоды Рыд Стэндыш:
https://smarturl.click/9zmLO
Выйшаў на волю палітзьняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы экс-старшыня Партыі БНФ
Рыгор Кастусёў на волі, паведаміў Свабодзе ягоны зяць Дзьмітры Антончык, які зь сям’ёй жыве ў Польшчы.
«Вось 20 хвілінаў таму бачыў спадара Рыгора па відэасувязі. Ен ужо дома, з жонкай. Выглядае бадзёра, але бяз вусаў. Цікавіўся нашымі навінамі, усім перадаваў прывітаньне!» — распавёў пра размову з Рыгорам Кастусёвым, якая адбылася каля 17-ай гадзіны па менскім часе, ягоны зяць.
Каго з палітвязьняў вызваляць
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, ён апублікаваны і набыў сілу. Паводле @mediazona_by, ужо прынамсі чацьвёра палітвязьняў сёньня выйшлі на волю з калёніяў (іх імёны пакуль не называюць).
Хто зможа выйсьці на волю, ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць некага з тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» гавораць палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка:
🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/uyBjPHNt4RM
Толькі на арганізацыю, сцэны і трыбуны — 421 тысяча рублёў. Колькі каштуе вайсковы парад да Дня Рэспублікі
Сёлета ў парадзе на 3 Ліпеня прынялі ўдзел да 6000 чалавек і да 300 адзінак тэхнікі. Гэта нашмат больш, чым у 2020 годзе.
Вядома, гэта выцягнула шмат грошай зь бюджэту.
https://smarturl.click/ppoA2
Ва Ўкраіне ўраджэнца Беларусі, які камандуе Чарнаморскім флётам Расеі, асудзілі на 15 гадоў зьняволеньня
Кіеўскі апэляцыйны суд пацьвердзіў вырак, вынесены завочна камандуючаму Чарнаморскім флётам Расеі Аляксандру Вітко аб пазбаўленьні волі на 15 гадоў за ваенную акупацыю Крыму.
https://smarturl.click/1d7VO
Фота Беларускага саюзу вайсковых маракоў
На волю выйшла рэдактарка каналу «Мая краіна Беларусь» Шчасная
Палітзьняволеная Ірына Шчасная адбыла за кратамі амаль 3,5 года.
https://smarturl.click/e5oJk
«Дзень Незалежнасьці» як падстава для зьмены цывілізацыйнага коду
На падставе атаясамленьня краін Захаду з фашыстамі Лукашэнка лічыць патрэбным памяняць цывілізацыйны код Беларусі, інтэгравацца з краінамі Ўсходу і Поўдня, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/RAXdJ
Загінула 4-гадовая дзяўчынка з Камянецкага раёну, якую шукалі два дні
Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра завяршэньне пошукавай апэрацыі. 4-гадовую дзяўчынку Маю Любімцаву шукалі з 1 ліпеня пасьля таго, як каля 16:30 яна сышла з дому ў невядомым кірунку.
Дзіця не размаўляла, пра што папярэджвалі людзей перад магчымай сустрэчай і спробамі кантакту.
Раніцай 3 ліпеня ад спэцыялістаў атраду стала вядома, што дзяўчынка загінула. Старонка «Виртуальный Брест» паведаміла, што дзяўчынку знайшлі ў тым самым аграгарадку Пелішча ў вадаёме.
80 гадоў таму Менск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі
3 ліпеня 1944 году ў Менск увайшла Чырвоная Армія. З гэтым скончылася нацысцкая акупацыя беларускай сталіцы. Улады цяперашняй Беларусі адзначаюць гэтую падзею як афіцыйнае сьвята Дзень Незалежнасьці.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5OE9p
За пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 50 тэмпэратурных рэкордаў, у тым ліку 1917 году
1 ліпеня паветра прагрэлася да 35,3 градуса вышэй за нуль у Жыткавічах (паўтораны рэкорд дня, зарэгістраваны ў 2019 годзе) і Кастрычніцкім (рэкорд перавышаны на 0,7 градуса). У Васілевічах перапісаны максымум, які трымаўся з 1917 году (33,7 градуса супраць 32), у Лельчыцах — рэкорд 37-гадовай даўніны (34,6 супраць 31,4), у Лынтупах — 32-гадовай (31 супраць 28,9).
Агулам учора тэмпэратурныя максымумы перавышаныя на 15 мэтэастанцыях, у тым ліку ў Магілёве (34,6 градуса супраць 34,5 у 2019 годзе) і Віцебску (33,1 супраць 32,5 тады ж):
https://smarturl.click/l57z5