Як санкцыі могуць вызваліць палітвязьняў?
https://youtu.be/HcxVwODyL3M?si=ySeMJMJTB0qltT4y
Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Хатні арышт і «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем
Свабода запускае трэці эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Мы правядзём вас праз чацьвёрты і пяты кругі пекла.
Тэкст:
https://smarturl.click/ppR27
Відэа:
https://youtu.be/GUB3BZ14FDo?si=UvT_na-138AcGibh
«Каб ня трэсьліся рукі». Падатковая інспэкцыя Менску папярэдзіла аб праверцы амаль 400 прыватных стаматолягаў
У інспэкцыі патлумачылі, што праверкі ў недзяржаўным сэктары вырашылі правесьці па выніках апытаньня сярод грамадзян, якія выказалі пажаданьне аб навядзеньні «фінансавага парадку» у трох кірунках паслуг — у інтэрнэт-гандлі, на рынках і ў стаматалёгіі.
https://smarturl.click/l545d
На старажытным стадыёне ў Алімпіі ўрачыста запалілі алімпійскую паходню
Ад гэтага моманту пачалася традыцыйная перадача алімпійскага вагню. Гледачы ўпершыню з часоў каранавірусных абмежаваньняў могуць прысутнічаць пры падзеі. Цягам наступных 11 дзён паходню пранясуць каля 600 чалавек у Грэцыі на адлегласьць каля 5000 км. Першым, хто падхопіць паходню ў эстафэце, стане грэк Стэфанас Дускас, алімпійскі чэмпіён 2020 году ў веславаньні.
27 красавіка алімпійскі вагонь даставяць на заморскія тэрыторыі Францыі, а 8 траўня ён вернецца ў Эўропу, дзе кантынэнтальная эстафэта пачнецца з Марсэлю. Цягам гэтага пэрыяду паходню пранясуць па 400 гарадах і мястэчках краіны, агульная дыстанцыя складзе 12 000 км. 26 ліпеня эстафэта фінішуе ў Парыжы — сталіцы XXXIII Алімпійскіх гульняў сучаснасьці.
Відэа Міжнароднага алімпійскага камітэту
Жыхар Камянца перакрыў частку вуліцы калючым дротам і паставіў плякат, каб улады адрамантавалі дарогу
Дрэнны стан дарогі справакаваў жыхара Камянца стаць на абарону свайго ўчастку ад пастаяннага падтапленьня ліўневымі водамі.
https://smarturl.click/Q1AMY
Фота kamenec.by
Стала вядома, што Анжаліка Борыс сустрэлася з Анджэем Пачобутам у калёніі
Кіраўніца забароненага ўладамі Беларусі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс сустрэлася ў калёніі з асуджаным на 8 гадоў журналістам Анджэем Пачобутам. Гэтае спатканьне дазволіў Аляксандар Лукашэнка. Пра гэта Борыс распавяла на сустрэчы з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, паведаміла канцылярыя польскага прэзыдэнта.
https://smarturl.click/Zy10q
У аварыі пад Менскам пацярпелі 14 чалавек
Здарэньне адбылося ў 8:10 на Сьмілавіцкім тракце. Сутыкнуліся аўтобус МАЗ і цяжкавік Volvo. ДАІ паведаміла пра тое, што высьвятляе абставіны здарэньня.
Ціханоўская папрасіла прэм’ер-міністра Канады запрасіць дэмакратычныя сілы Беларусі на саміт Вялікай сямёркі ў 2025 годзе
Джастын Трудо асабліва адзначыў санкцыі ў дачыненьні 21 чалавека, аб якіх Канада аб’явіла 15 красавіка ў адказ на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пасьля фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
https://smarturl.click/8EMZQ
На аўкцыён выставілі нерухомасьць асуджаных праваабаронцаў «Вясны»
Лоты заўважыла @zerkalo_io на сайце «БелЮрЗабесьпячэньня». На аўкцыён выставілі 2-пакаёвую кватэру ў Менску, якая належыць юрысту ПЦ «Вясна» Ўладзімеру Лабковічу, а таксама 1/7 долі адміністрацыйнага памяшканьня на вуліцы Ложынскай, якая належыць Валянціну Стэфановічу — гэтае памяшканьне фармальна належыць 7 сябрам «Вясны», раней яго выкарыстоўвалі для правядзеньня бясплатных імпрэзаў.
На мінулым тыдні з аўкцыёну прадалі кватэру завочна асуджанага Валерыя Цапкалы:
https://smarturl.click/LYw0R
Канада пашырыла санкцыі супраць Беларусі
Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да 21 грамадзяніна Беларусі, які мае дачыненьне да рэпрэсій пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. У санкцыйным сьпісе — судзьдзі, цяперашняе і былое кіраўніцтва шэрагу калёніяў, старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Аляксандар Кароль і інш.
Сьпіс цалкам: https://smarturl.click/ppDxW
Кітай выціскае Беларусь з расейскага рынку сельскагаспадарчай тэхнікі
«Па выніках мінулага году доля кітайскай тэхнікі (...) на расейскім рынку грузавых аўтамабіляў у параўнаньні з 2022 годам узрасла з 29,5% да 58,8%, у сэгмэнце колавых сельскагаспадарчых трактароў магутнасьцю 150−250 конскіх сіл, гэта значыць наша клясыка, — з 46% да 58%, а на рынку дарожна-будаўнічай тэхнікі гэты паказчык наогул перавысіў 70%», — заявіў прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з расейскім калегам.
Доля беларускіх трактароў у расейскім імпарце летась зьнізілася да мінімальных за апошняе дзесяцігодзьдзе 10,5%, грузавых аўтамабіляў — да 6%:
https://smarturl.click/JDMmL
Праваабаронцы: У бабруйскай калёніі № 2 — рост захворваньняў на пнэўманію
На пачатак красавіка 2024 году мэдычная частка калёніі № 2 у Бабруйску была запоўненая асуджанымі з запаленьнем лёгкіх або віруснай пнэўманіяй, паведамляе @MAYDAYMog.
Паводле інфармацыі каналу, у некаторых вязьняў назіраліся ўскладненьні. На сёньня некаторыя зь іх шпіталізаваныя ў адзін з бабруйскіх шпіталяў.
Папраўчая калёнія № 2 на ўскраіне Бабруйску — самая вялікая з усіх папраўчых установаў Беларусі, там трымаюць каля 2400 зьняволеных, сярод іх больш за сто — палітвязьні:
https://smarturl.click/yqYDj
Таксама лісты аб ануляваньні запісу аб рэгістрацыі дамэннага імя атрымалі рэгіянальны сайт «Медыя-Палессе» і крама нацыянальнай сымболікі Symbal.by
Сайт «Медыя-Палессе» пераехаў на дамэн Media-Polesye.com, крама Symbalby — на symbalby.com.
«Мы ацэньваем гэта як грубае парушэньне свабоды слова і права на ўласнасьць», — заявілі ўладальнікі крамы. Галоўная рэдактарка «Медыя-Палесся» заявіла, што рашэньне ААЦ ня стала нечаканасьцю і што мэдыя працягне працу.
Ад Міндоўга да Менску 90-х. Расказваем, у якіх кампутарных гульнях згадваецца Беларусь і яе гісторыя
У Расеі выйшла гульня «Смута» коштам 5 мільёнаў даляраў. Геймэры праект не ацанілі. Мы паглядзелі, якія кампутарныя гульні расказваюць пра Беларусь і яе гісторыю. Аказваецца, там можна разьвіваць ВКЛ, падняць паўстаньне пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла ці вызваліць Менск.
https://smarturl.click/vw7o2
Афіцыйна нэўтралітэт, у рэальнасьці — праіранскія сымпатыі. Як Менск адрэагаваў на атаку Ірана супраць Ізраіля
🇮🇷🇮🇱 Першая ў гісторыі прамая ваенная атака Ірана супраць Ізраіля стала чыньнікам рэзкай эскаляцыі сытуацыі на Блізкім Усходзе, які ўжо больш як 70 гадоў называюць парахавой бочкай сьвету. Рэгіёну пагражае вялікая вайна.
🇧🇾 Як на гэты крызіс адрэагавалі ў Беларусі?
https://smarturl.click/4kGxY
Забараніць, дазволіць, зноў забараніць. Як Лукашэнка прайграе Польшчы ў «яблычных войнах»
Расказваем, як Беларусь то забараняла, то зноў дазваляла завозіць польскія яблыкі. Пад «плаваючым эмбарга» іх прывезьлі больш за 73 тысячы тонаў. Толькі ў красавіку ў «несяброўскай» Польшчы набылі 2191 тону яблыкаў. Чаму Беларусь ня можа вырасьціць свае? Разьбіраемся.
https://smarturl.click/W3XRA
ЦВК Беларусі абвясьціла дату правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу з «новымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі»
Пры вызначэньні даты правядзеньня Ўсебеларскага народнага сходу ЦВК праводзіла кансультацыі з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясьціла дату скліканьня Усебеларускага народнага сходу (УНС) — ён адбудзецца 24-25 красавіка ў Менску.
Пра праграму сходу па спасылцы:
https://smarturl.click/jkJ7k
Разьвітаньне з Аляксандрам Царуком пройдзе 17 красавіка з 10:00 да 15:00 па адрасе Dzuku, 101A, рытуальная заля «Аmžinybė» (Вільня).
Читать полностью…Адвакату не дазволілі сустрэцца з палітзьняволенай Шарэндай-Панасюк
Улады адмовілі адвакату ў сустрэчы з падабароннай 15 красавіка. Паліна Шарэнда-Панасюк сядзіць у калёніі ў Зарэччы, што ў Рэчыцкім раёне.
https://smarturl.click/mpy8o
Расейскі алігарх павялічыў сваё IT-прадстаўніцтва ў Беларусі. Сталі вядомыя дэталі
Кампанія падпісала дамову аб арэндзе 10 тысяч квадратных мэтраў у бізнэс-цэнтры на праспэкце Незалежнасьці, які пачынаў будавацца як гатэль Kempinski.
https://smarturl.click/67O0g
Украінскі консул наведаў гомельскую калёнію, дзе трымаюць жанчын-палітвязьняў
Пра візыт у калёнію ўкраінскага дыплямата паведамілі сваякі палітычных зьняволеных, якіх трымаюць у калёніі № 4.
https://smarturl.click/LYwBW
«Ён быў настаўнікам у беларускай школе». Хто зь вядомых замежных палітыкаў мае сувязі зь Беларусьсю
Сьвятлана Ціханоўская нядаўна перадала колішняму прэм’ер-міністру Грэцыі Георгіясу Папандрэў матэрыялы пра ягонага беларускага прадзеда. Паглядзелі, хто яшчэ з замежных палітыкаў мае беларускія карані альбо зьвязаны зь Беларусьсю.
https://smarturl.click/9zRgj
Сёньня — дзень народзінаў палітзьняволенага журналіста Анджэя Пачобута
16 красавіка 1973 году ў гарадзкім пасёлку Вялікая Бераставіца Горадзенскай вобласьці нарадзіўся Анджэй Пачобут — журналіст, грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі, палітвязень.
У 2023-м Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калёніі, абвінаваціўшы ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце» за артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га. Таксама ў матэрыялах справы фігуравалі яго заявы ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра здушэньне пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
Іншыя адметныя падзеі і даты 16 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1jWE
ЗША пашырылі санкцыйны сьпіс па Беларусі
Міністэрства фінансаў ЗША 15 красавіка ўнесла ў санкцыйны сьпіс па Беларусі 10 фізычных і 12 юрыдычных асобаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ведамства.
Пад абмежаваньні патрапілі 6 беларускіх арганізацый і 6 грамадзян Беларусі, а таксама грамадзяне Лібану, Сырыі, Славакіі і Швэцыі і арганізацыі з Іраку, Кіпру, Кітаю, Славакіі і Турэччыны:
https://smarturl.click/opwEM
Галоўнае за 15 красавіка
❌ Рух «За свабоду», два мэдыя і крама Symbal.by: улады пачалі забіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў
🙍🏻♀️ Ціханоўская ў Канадзе сустрэлася са старшынёй Рады БНР Сурвілай і ўручыла ёй Крыж Адраджэньня Беларусі
🇵🇱 Новы ўсплёск спробаў прарыву беларуска-польскай мяжы — каля 700 выпадкаў за выходныя. У Польшчы затрымалі 10 перавозчыкаў мігрантаў
🗣 Афіцыйна нэўтралітэт, у рэальнасьці — праіранскія сымпатыі. Як Менск адрэагаваў на атаку Ірана супраць Ізраіля
🙍🏻♂️ «Загадаў мне сабрацца і перастаць ныць». Як адрозьніць псыхоляга ад самазванца
🧑🏻💻 Ад Міндоўга да Менску 90-х. Расказваем, у якіх кампутарных гульнях згадваецца Беларусь і яе гісторыя
🇮🇱 «Ізраіль справіцца». Былы мянчук, рэзэрвіст ізраільскага войска, — пра напад Ірану, вайну з ХАМАС і турму ў Беларусі
«Выхадцы зь Беларусі дапамагаюць арміі». Як былы мянчук бароніць Ізраіль
Як ураджэнцы Беларусі перажылі напад Ірану на Ізраіль? Што яны думаюць пра тое, якім чынам магчыма спыніць эскаляцыю канфлікту на Блізкім Усходзе?
Госьць Ганны Соўсь — ізраільцянін Аляксандар Фруман, ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС і цяпер знаходзіцца на мяжы Ізраілю з Сырыяй. Аляксандар спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сілавікоў, якія катавалі яго падчас затрыманьня ў жніўні 2020 году ў Менску:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/12UrKYYBjaw
Галоўчанка ў Маскве прапанаваў «адным пакетам» падпісаць 30 плянаў па будаўніцтве «саюзнай дзяржавы»
Кіраўнік ураду Беларусі Галоўчанка падчас сустрэчы з расейскім калегам Мішусьціным заявіў пра завяршэньне распрацоўкі больш як «30 супольных плянаў» у рамках дарожнай мапы па будаўніцтве «саюзнай дзяржавы» на бліжэйшыя 3 гады і заклікаў «прыскорыць іх распрацоўку і ўхваленьне адзіным пакетам».
Па выніках сустрэчы Галоўчанка і Мішусьцін падпісалі некалькі міжурадавых дамоваў, у тым ліку аб распрацоўцы лёгкага шматмэтавага самалёта «Асьвей» з 2 рухавікамі:
https://smarturl.click/l5DM5
Рух «За свабоду» і мэдыя Reformation — улады пачалі забіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры Лукашэнку вырашыў ануляваць запісы аб рэгістрацыі дамэнных імёнаў reform.by і рух.by у сувязі з іх «экстрэмісцкім» статусам. Адпаведныя лісты атрымалі іх — уладальнікі старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і рэдакцыя сайту Reformation (апошняя паведаміла, што пасьля ануляваньня дамэну ўключыць сайт на дамэне reform.news).
Некалькі дзён таму ААЦ зьмяніў інструкцыю аб рэгістрацыі дамэнных імёнаў, згодна зь ёй цяпер дамэнныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у рэспубліканскі пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў», змогуць ануляваць:
https://smarturl.click/3k9zp
У Бабруйску на 15 дзён арыштавалі журналіста Дзяніса Носава
Сілавікі затрымалі журналіста газэты «Вячэрні Бабруйск» Дзяніса Носава, піша «Вясна».
Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што мужчына рассылаў сваім сябрам спасылкі на «экстрэмісцкія рэсурсы».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Дзяніса затрымалі яшчэ на мінулым тыдні, яму прызначылі 15 дзён арышту.
У Беларусі заявілі аб складаным пажары, які перайшоў з украінскай тэрыторыі
Паводле ўладаў, пацярпела каля 0,5 гектара балоцістай мясцовасьці ў Палескім лясгасе.
Ва Ўкраіне, аднак, такой інфармацыі няма.
https://smarturl.click/jkawZ