У Пецярбургу ў раку ўпаў аўтобус з 20 пасажырамі. Ёсьць ахвяры
Як перадае піцерскае выданьне «Фонтанка» са спасылкай на сьведкаў, перад катастрофай аўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Першымі на дапамогу пацярпелым прыйшлі прахожыя і сьведкі аварыі. Яны даставалі пасажыраў аўтобуса празь люк у даху і кідалі выратавальныя кругі.
Міністэрства ўнутраных спраў Расеі паведаміла, што ў момант аварыі ў аўтобусе знаходзіліся 20 чалавек.
Паведамілі аб шасьці загінулых, але сьведкі сьцьвярджаюць, што дапамогу пацярпелым надаюць наўпрост на дарозе.
Ілюстрацыйнае фота.
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Канстытуцыя 3 траўня. radio_svaboda/video/7364840209982213381">Расказваем пра першую дэмакратычную канстытуцыю ў Эўропе, прынятую ў Рэчы Паспалітай
👉🏻 «А я абараняў прэзыдэнта і буду абараняць!» radio_svaboda/video/7365960438481227014">Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ Беларусі
👉🏻 «Ты такая пазорная!» radio_svaboda/video/7366382216777075974">Пра трапныя беларускія словы, незаслужана схаваныя ў шуфляду пад чужым уплывам
👉🏻 Гераічная абарона Берасьцейскай крэпасьці — radio_svaboda/video/7366936219131088134">гэта міт савецкай прапаганды? — Тлумачым у фактах
У Менску затрымалі студэнта за ўдзел у пратэстах і камэнтары пра тэракт у «Крокусе»
Блізкі да сілавікоў з ГУБАЗіКа МУС Беларусі тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым 20-гадовым студэнтам трэцяга курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведаміла «Мэдыязону».
На камэру затрыманы кажа, што ў 2020 годзе пісаў у чат-бот праекту «Голас», хадзіў на пратэсты і распаўсюджваў нібыта «экстрэмісцкія» матэрыялы, а таксама выказваўся пасьля тэракту ў «Крокус сіці Холе» пад Масквой. Паводле якога артыкулу затрымалі студэнта і дзе ён зараз знаходзіцца, невядома.
Хроніка перасьледу 10 траўня: https://smarturl.click/mpQ99
Лукашэнка заявіў, што польскага дэзэртыра Чэчку забілі, і прыставіў да зьбеглага судзьдзі Шмыта ахову
«Давывучым усе пытаньні, і абавязкова разгледжу яго заяву», – заявіў журналістам 9 траўня ў Менску Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы сытуацыю з наданьнем палітычнага прытулку польскаму судзьдзі Томашу Шмыту, які ўцёк у Беларусь.
Паводле яго, сілавікам даручана забясьпечыць ахову перабежчыка.
https://smarturl.click/2qWZ0
Кожны чацьверты. Як беларуская ўлада зьнішчае інстытут адвакатаў
Колькасьць адвакатаў у Беларусі з 2020-га скарацілася на чвэрць. Больш за сотню зь іх пазбавілі ліцэнзій і права на прафэсію. Адвакатаў саджаюць у турмы на 6–10 гадоў і запалохваюць.
«Атмасфэра на працы вельмі цяжкая, мы баімся размаўляць паміж сабой. Публічна ніколі не выказваемся. Раней адвакаты раіліся аб справах, якія вядуць, штосьці абмяркоўвалі, размаўлялі. Цяпер выходзім на ганак перамовіцца парай слоў без тэлефонаў і шэптам. Усе прыгнечаныя», — ананімна расказвае Свабодзе адвакатка, якая працягвае працаваць у Беларусі.
https://smarturl.click/e5vYR
Дзьве кнігі пра Менск і адна пра беларуску ў Гамбургу. Бахарэвіч, Шупа і Янушкевіч пачалі эўрапейскі літаратурны тур
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч, стваральнік выдавецтва «Янушкевіч» і крамы «Кнігаўка», якая ў лютым 2024 году адрадзілася ў Варшаве, праводзяць тур па пяці эўрапейскіх гарадах: Вільня, Рыга, Талін, Уроцлаў і Прага.
https://smarturl.click/Ee4bZ
Галоўнае 9 траўня
🔸 У Менску і абласных гарадах Беларусі прайшлі прарасейскія акцыі «Несьмяротны полк»
🔸 На Віцебшчыне затрымалі каталіцкіх сьвятароў
🔸 Зяленскі заявіў, што Беларусь мае далучыцца да Эўразьвязу
🔸 У Польшчы памёр беларус, які прайшоў празь зьдзекі на Акрэсьціна
🔸 Польскі суд дазволіў арыштаваць судзьдзю Шмыта, які зьбег у Беларусь, па абвінавачаньні ў шпіянажы
🔸 «Я пайшла на сайт і пазнала сваю лядоўню». Як арыштоўваюць маёмасьць беларусаў пасьля 2020 году
🔸 9 траўня ў Маскве і Менску. Сакральнае сьвята як інструмэнт палітыкі
🔸 Лукашэнка ў сакавіку даў загад адрамантаваць усе дарогі да 9 траўня. Як улады на месцах выконваюць яго даручэньне
🔸 ПіК Свабоды: «Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман
Суд арыштаваў украінскага бізнэсоўца Каламойскага па справе аб заказным забойстве
Бізнэсовец Ігар Каламойскі, які падазраецца ў арганізацыі заказнога забойства адваката Сяргея Карпенкі, будзе ўтрымлівацца пад вартай да 7 ліпеня 2024 году бяз права ўнесьці заклад.
https://smarturl.click/M1nbx
У Польшчы памёр беларус, які прайшоў празь зьдзекі на Акрэсьціна
8 траўня ў Польшчы пасьля працяглай хваробы памёр беларус Дзьмітры Барэйчук.
https://smarturl.click/opvWA
Зяленскі заявіў, што Беларусь мае далучыцца да Эўразьвязу
9 траўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэтсалай ў Кіеве прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэньне Эўразьвязу павінна выходзіць за межы сьпісу дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата ў ЭЗ, і ўключаць Беларусь.
https://smarturl.click/jkm2Y
Нэўролягу Руслану Бадамшыну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі»
Вядома, што з 2020 году Руслана Бадамшына затрымлівалі сама меней пяць разоў, агулам ён адбыў пад арыштам больш за 60 дзён. Затым супраць лекара завялі крымінальную справу.
https://smarturl.click/dpWyJ
Акцыя «Несьмяротны полк» прайшла і ў Менску
Хоць арганізатары паведамлялі, што ў сталіцы шэсьця ня будзе, у выніку акцыю правялі і ў Менску — відэа публікуе расейскае агенцтва «Спутник». Прайшлі шэсьці і ў Віцебску ды Гомлі.
«Несьмяротны полк» — расейскі рух, заснаваны ў памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, з часам перайшоў пад апеку расейскіх уладаў, у руху ўзмацніліся ідэалягічны і прапагандысцкі складнікі. Маршы падтрымалі ваенную агрэсію ва Ўкраіне.
Лукашэнка ў сакавіку даў загад адрамантаваць усе дарогі да 9 траўня. Як улады на месцах выконваюць яго даручэньне
Беларусы толькі сёлета пакінулі пяць тысяч скаргаў на стан дарог. Так, напрыклад, з пачаткам вясны аўтамабілісты скардзіліся на жахлівы стан дарогі М-10 Гомель — Рэчыца. Аўтамабілі на выбоінах псаваліся ці страчвалі колы. «Падобна, што ў горадзе не засталося ніводнай вуліцы з нармальным асфальтам», — казалі жыхары Рэчыцы.
Тады абурыўся і Лукашэнка, які сказаў «навесьці парадак» і аднавіць дарогі да 9 траўня. Глядзім, што з дарогамі цяпер:
https://smarturl.click/RA13v
👫 Увага, пошук!
Шукаем бацькоў выпускнікоў беларускіх школ, якія сёлета сабраліся паступаць у замежныя ВНУ і сутыкнуліся з праблемамі ў атрыманьні неабходных даведак ад Міністэрства адукацыі. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Прапагандысты з БТ падманам узялі інтэрвію ў аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Літвы
Інтэрвію аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Літвы Гедрымаса Яглінскаса нечакана зьявілася на беларускім дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Яглінскас кажа, што яго падманулі: з просьбай аб інтэрвію да яго зьвярнуліся нібыта ад імя апазыцыйнага расейскага парталу Meduza.
Рэдакцыя Delfi зьвязалася з галоўным рэдактарам «Медузы» Іванам Калпаковым, які пацьвердзіў, што «Медуза» ніякага дачыненьня да атрыманага Еглінскасам ліста ня мае:
https://smarturl.click/kjAXx
Студэнты ЭГУ заявілі аб пагрозах праз Telegram і зьвярнуліся ў літоўскую паліцыю
Беларускія студэнты, якія вучацца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні, атрымліваюць паведамленьні з пагрозамі з ананімных акаўнтаў у Telegram, піша сайт Літоўскай тэлевізіі Lrt.lt.
Чытачоў ананімнай суполкі заклікаюць да гвалту і нават забойстваў студэнтаў, некаторым ахвярам на асабістыя мабільныя нумары ідуць падазроныя званкі.
Аднак у паліцыі Вільні заявілі, што для пачатку дасудовага расьсьледаваньня бракуе падставаў. Самі беларускія студэнты перакананыя: пагрозы ў Telegram — гэта правакацыя сілавых структураў Беларусі.
https://smarturl.click/B6D5g
Палітзьняволенай Марыне Золатавай прысудзілі міжнародную прэмію за свабоду слова і прэсы Ёгана-Філіпа Пальма
«Перад абліччам велізарных перашкод і рэпрэсіўных захадаў Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасьці і сумленнасьці», лічыць праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў», якая намінавала яе на прэмію.
https://smarturl.click/mpQ9O
Ва Ўкраіне пачалі разглядаць закон, які мусіць вырашыць праблемы легалізацыі іншаземцаў-добраахвотнікаў
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўзяла за аснову праект закону, які прадугледжвае зьмены ў дзейнае заканадаўства аб магчымасьці атрыманьня дазволаў на пражываньне, іміграцыю ці грамадзянства Ўкраіны іншаземцамі, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, і членамі іхных сямей.
Закон год знаходзіўся ў парлямэнце без руху з жніўня 2023 году і ня быў уключаны ў гадавы пералік Вярхоўнай Рады прыярытэтных для разгляду законапраектаў. Цяпер яго ўхвалілі толькі ў першым чытаньні.
https://smarturl.click/dpW9o
Праваабаронца «Вясны»: у Берасьці пачынаецца чарговая «карагодная справа»
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 10 траўня пачынаецца суд над васьмю жыхарамі гораду, якія, паводле сьледзтва, бралі ўдзел у пратэстах 2020 году.
Паводле выданьня «Медиазона», берасьцейцам выставілі абвінавачаньне паводле артыкулу 342, часткі 1 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Гэты артыкул прадугледжвае да 4 гадоў зьняволеньня.
У справе аб карагодзе падчас пратэстаў 2020 году ў Берасьці ўжо асудзілі каля 150 чалавек.
https://smarturl.click/z2Dan
10 траўня — дзень народзінаў Янкі Маўра
141 год таму, 10 траўня 1883 году, нарадзіўся Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра — «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і «Палескія рабінзоны».
Іншыя памятныя даты і падзеі 10 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі — па спасылцы: https://smarturl.click/LYepd
Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую
Акрамя таго, дома ў яе правялі ператрус.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
https://smarturl.click/aJ7jA
9 траўня ў Маскве і Менску. Сакральнае сьвята як інструмэнт палітыкі
Прысутныя 9 траўня на Краснай плошчы лідэры замежных дзяржаў не маглі не разумець, што сёньняшні прыезд у Маскву — ускосная падтрымка Расеі ў яе вайне супраць Украіны. Хоць бы таму, што ідэалягема «Вялікай Перамогі» стала ідэалягічным падмуркам цяперашняй расейскай агрэсіі. Піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/l50WL
«Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман
Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршавалі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Тым часам прарасейскія сілы Беларусі правялі шэсьці «Несьмяротны полк» у абласных гарадах. Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка і ягонае атачэньне? Які сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Госьць Ганны Соўсь — гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
ВІДЭА: https://youtu.be/_mKetyMuYK4
💌 «Гісторыі тыдня» — зьбіраем для вас самае цікавае за тыдзень адным лісьце!
Не стае часу штодня праглядаць СМІ? У нас ёсьць рашэньне — штотыднёвая эмэйл-рассылка Радыё Свабода! Самыя зьмястоўныя, эксклюзіўныя публікацыі і відэа ад нашых журналістаў, аналітыка, матэрыялы пра беларускую мову і гісторыю, займальныя і пазнавальныя тэсты — у адным лісьце. Без навінаў ды інфармацыйнага шуму. Выбірайце, што вам цікава, і чытайце!
Дык падпісвайцеся! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
Мінулай ноччу тэмпэратура апусьцілася да 6 градусаў марозу, перапісаны рэкорд 1912 году
Другую ноч запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца тэмпэратурныя антырэкорды. У Расонах на поўначы Віцебскай вобласьці пахаладала да 5,8 градуса марозу — гэта новы абсалютны мінімум ночы на 9 траўня.
https://smarturl.click/vw0A8
Пасьля выбараў 2020 году Беларусь пакінула каля 6-7% насельніцтва краіны, — сацыёляг Коршунаў
Каля 500-600 тысяч чалавек пакінулі Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году па стане на пачатак 2024 году, падлічыў незалежны сацыёляг, былы дырэктар Інстытута сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў, абапіраючыся на даступныя статыстычныя зьвесткі:
https://smarturl.click/vw0Ew
Кіеўскія ўлады выставілі рахунак амбасадзе Беларусі ва Ўкраіне за цяпло. Справу перадалі ў суд
Беларуская амбасада мае запазычанасьць у памеры 381 599,24 грыўні, прыблізна 9 540 даляраў у эквіваленце. Кіеўскія ўлады спрабуюць праз суд спагнаць гэтыя грошы з амбасады.
Дыпляматычны корпус Беларусі выехаў з тэрыторыі Ўкраіны ў сакавіку 2022 году — амаль празь месяц пасьля пачатку расейскага ўварваньня, якое адбылося на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку і зь тэрыторыі Беларусі:
https://smarturl.click/mpQn0
У абласных гарадах Беларусі прайшлі прарасейскія акцыі «Несьмяротны полк». У Менску шэсьця ня будзе
Амбасада Расеі ў Беларусі публікуе фота і відэа шэсьцяў «Несьмяротнага палка» ў Берасьці, Горадні і Магілёве. У Берасьці ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі часткова акупаванай Расеяй Запароскай вобласьці Ўкраіны, сьцьвярджае амбасада.
У Менску сёлета шэсьця ня будзе, паведамілі арганізатары, але шэсьце плянавалі правесьці ў Сьвята-Лізавецінскім манастыры. Акцыі таксама плянаваліся ў Віцебску і Гомлі, але фота адтуль пакуль няма. З паведамленьня агранізатараў вынікае, што ў гэтых гарадах «Полк» мусіў ісьці ў агульнай калёне ў рамках акцыі беларускіх уладаў «Беларусь памятае»:
https://smarturl.click/opvdD
Лукашэнка прысутнічае на парадзе да Дня Перамогі ў Маскве, у Менску параду ня будзе
На Красную плошчу ў Маскве, дзе адбываецца вайсковы парад з нагоды 79 гадавіны зь дня заканчэньня Другой усясьветнай вайны, Аляксандар Лукашэнка прыбыў разам зь іншымі кіраўнікамі краін СНД і Ўладзімірам Пуціным. На парад ён узяў з сабой шпіца Ўмку.
У Менску параду і дэманстрацыі ў цэнтры ня будзе, заплянавалі толькі ўскладаньне кветак на плошчы Перамогі і салют:
https://smarturl.click/Yznov
«Я пайшла на сайт і пазнала сваю лядоўню». Як арыштоўваюць маёмасьць у беларусаў пасьля 2020 году
«Лядоўню і пральную машыну выставілі па 450 рублёў, газавую пліту з духоўкай — каля 250 рублёў, крэслы па 20, старую канапу за 60, страшна падрапаны фатэль за 30».
У праекце «На карысьць дзяржавы» расказваем гісторыі сучасных беларусаў, у якіх дзяржава хоча забраць маёмасьць:
https://smarturl.click/mpQj0