У Расеі суд завочна прыгаварыў прэсавага сакратара Meta Эндзі Стоўна да 6 гадоў калёніі ў справе аб «апраўданьні тэрарызму»
Летась падставай для справы супраць Стоўна стала рашэньне кампаніі не блякаваць украінскіх карыстальнікаў за допісы, якія заклікаюць да «сьмерці расейскіх захопнікаў». Аб рашэньні абвясьціў менавіта Стоўн, як прэсавы сакратар кампаніі. https://smarturl.click/8EV12
Без параду, але з салютам. Як зьмяняюцца выдаткі ўладаў на сьвяткаваньне 9 Траўня
Салют у Менску сёлета будзе каштаваць 300 000 рублёў, у Магілёве пройдуць паказальныя палёты. Расказваем, колькі выдаткуюць на сьвяткаваньне 9 Траўня ў сталіцы і рэгіёнах.
https://smarturl.click/baOe8
Міністар ЖКГ паведаміў, што ў Беларусі адрамантавана толькі 22% ямаў на дарогах
Яшчэ летась улады прызнавалі, што амаль палова дарог у краіне мае патрэбу ў капітальным рамонце. А цяпер міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла прызнаў, што тэмп ліквідацыі ямаў на дарогах краіны «не зусім дастатковы».
https://smarturl.click/yqR7J
У Беларусі прызначылі новых міністраў прыроды і юстыцыі
Сергей Масьляк (на фота дзяржаўнай газэты «Зьвязда») стаў новым міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, а Яўген Каваленка атрымаў прызначэньне на пасаду кіраўніка Міністэрства юстыцыі.
Таксама «Пул первого» паведаміў, што Алена Маргунова стала старшынёй дзяржаўнага камітэту стандартызацыі.
У Беларусі плянуюць стварыць уласны інтэрнэт-аглядальнік і апэрацыйную сыстэму
Дзяржава ідзе шляхам «лічбавага сувэрэнітэту», сказаў міністар сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
https://smarturl.click/ZynYW
Вайсковыя выдаткі ў 2023 годзе вырасьлі ва ўсіх рэгіёнах сьвету, — SIPRI
Адпаведны колер Беларусі — салатавы, што адпавядае выдаткам на абарону ў дыяпазоне 1–2% ВУП. Вайсковыя выдаткі як доля ВУП суседзяў Беларусі пераўзыходзяць гэты беларускі паказьнік.
https://smarturl.click/gpOBR
230 год таму войскі Касьцюшкі вызвалілі Вільню ад расейцаў
З 22 красавіка на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.
Больш падзей 22 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3ke4G
У Эўразьвязе інфляцыя істотна ніжэйшая, чым у Беларусі, дзе цэны кантралюе дзяржава
У Літве за гэты пэрыяд цэны выраслі на 0,4% (самы нізкі паказьнік у ЭЗ), Латвіі — на 1%, Польшчы — на 2,7%. Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі цэны за 12 месяцаў вырасьлі на 5,6%.
https://smarturl.click/O0a2D
Кітайцы шпіёнілі за кампаніяй Volkswagen. Былі скрадзеныя тысячы файлаў
Працэс доўжыўся пяць гадоў. Cьляды вядуць ня толькі ў Пэкін, але і ў ваколіцы кітайскай ваеннай выведкі. Чаго датычылі 19 тысяч скрадзеных файлаў.
https://smarturl.click/kjOB2
Узяліся за лялькаводаў. Улады ліквідуюць беларускае аддзяленьне Міжнароднага саюза лялечных тэатраў
Зь інфармацыі на партале электроннага судаводзтва вынікае, што з заявай аб ліквідацыі арганізацыі зьвярнулася Міністэрства юстыцыі.
За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1601 некамэрцыйнай арганізацыі – аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
https://smarturl.click/z2Zv8
Ягор Шаранговіч паставіў новы рэкорд выніковасьці беларускіх гульцоў у НХЛ
У наймацнейшай хакейнай лізе сьвету пабіты рэкорд па колькасьці набраных беларусам пунктаў за сэзон.
https://smarturl.click/8EV3V
Паўла Белавуса зноў будуць судзіць
Разгляд справы палітвязьня Паўла Белавуса адбудзецца 29 красавіка. Суд паведаміў, што паседжаньне адбудзецца ў сувязі з «іншымі пытаньнямі, зьвязанымі з прывядзеньнем выраку, вызначэньня, пастановы ў выкананьне».
https://smarturl.click/0emAL
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў іншых парлямэнтах спрэчкі даходзяць да бойкі, а ў Беларусі — парадак?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта «парадак на могілках». Парлямэнт задуманы як сутыкненьне і гарманізацыя розных інтарэсаў. Кампраміс рана ці позна знаходзіцца. Але найперш дэпутатам важна выказаць і абараніць інтарэсы той групы насельніцтва, якая іх рэальна выбрала — надзяліла паўнамоцтвамі гаварыць ад свайго імя і адказнасьцю перад людзьмі, якія табе даверылі. З жывога парлямэнцкага хаосу вырастае гармонія ў грамадзтве. З парлямэнцкага «парадку» — толькі роўныя шыхты прызначаных зьверху статыстаў.
21 красавіка нарадзіўся Віктар Каліноўскі
Віктар Отан Каліноўскі — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Адзін з кіраўнікоў падпольнай рэвалюцыйнай арганізацыі, створанай у Пецярбургу. Памёр ад сухотаў ва ўзросьце 29 гадоў, за некалькі месяцаў да пачатку паўстаньня, якое ўзначаліў ягоны брат Кастусь.
Іншыя важныя даты гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYELW
Галоўнае за 20 красавіка
🔸 Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла пакет дапамогі Ўкраіне на $ 61 млрд
🔸 Беларускія актывісты з Prague Support Team арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў для Ўкраіны
🔸 ЗША ўвялі санкцыі супраць Менскага завода колавых цягачоў за падтрымку ракетнай праграмы Пакістану
🔸 З калёніі вызваліўся кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў. «Апошнім часам зьбіраў зэдлікі»
🔸 14,5 млн рублёў, якія сабралі на суботніку ў Беларусі, пойдуць на «цэнтар патрыятычнага выхаваньня» і рэканструкцыю ваенных мэмарыялаў
🔸 За студзень-люты звальненьні мэдыкаў у Беларусі перавысілі наём на 28%. Недахоп кадраў — больш за 10 тысяч чалавек
🔸 Навіны палітвязьняў: актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з «хіміі» ў калёнію
🔸У ЗША беларускага бізнэсоўцу асудзілі за абыход санкцыяў
🔸 Як айцішнікі ў калгасах пілуюць каровам капыты і чаму «хатняя хімія» становіцца ўсё больш распаўсюджаным пакараньнем
🔸 Што наперадзе для Эўразьвязу: развал ці пашырэньне?
Прэзыдэнт Анджэй Дуда заявіў аб гатоўнасьці Польшчы разьмясьціць у сябе ядзерную зброю
У інтэрвію выданьню Fakt Дуда заявіў, што неаднаразова гаварыў аб гатоўнасьці разьмясьціць ядзерную зброю ў краіне ў рамках праграмы NATO Nuclear Sharing. Паводле польскага прэзыдэнта, гэтая тэма абмяркоўваецца ўжо некаторы час. https://smarturl.click/9zM6p
У Маскве ад Лукашэнкі не схаваесься. Пра што сьведчыць гісторыя Андрэя Суздальцава
Гісторыя перасьледу палітоляга Андрэя Суздальцава сьведчыць пра тое, што цяпер на прасторах Беларусі і Расеі любіць абодвух правадыроў прадпісана аднолькава.
https://smarturl.click/w9678
Анастасію Мацяш асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі за супрацоўніцтва зь «Белсатам»
Анастасія Мацяш займалася на канале моўнымі кансультацымі, перакладамі, карэктаваньнем і рэдагаваньнем тэкстаў. Акрамя таго, ёй прысудзілі буйны штраф.
Сваёй віны яна не прызнала.
https://smarturl.click/Q1A2R
Фота з сацыяльных сетак палітзьняволенай
26 красавіка пачнуць судзіць хрысьціянскую дзяячку Аксану Ючкавіч
Аксана Ючкавіч — вядомая ў рымска-каталіцкай супольнасьці Беларусі хрысьціянская дзяячка, былая журналістка catholic.by. Паходзіць з парафіі ў Параф’янаве. Верніца асабліва вядомая сярод каталікоў Менску, дзе яна ладзіла шматлікія імпрэзы.
https://smarturl.click/l54Ym
У Беларусі пачалі плянавы вясновы прызыў у войска. Студэнты-аграрыі змогуць служыць на канікулах
Вясной у прызыўныя камісіі выклічуць каля 40 тысяч маладых людзей, што на 20 тысяч менш, чым летась у часе восеньскага прызыву.
https://smarturl.click/67Oda
«Адна жанчына ня вытрымала і вярнулася». Як беларусам за мяжой пайсьці на пэнсію
«Пакуль я маю там даверанасьць. Скончыцца яна — ня ведаю, што я буду рабіць. Я сорак гадоў працоўнага стажу маю ў Беларусі. Але кожны раз на пачатку месяца малюся, хоць бы пэнсія прыйшла», — кажа Марыя. Беларускія пэнсіянэры, якія ўцяклі ад перасьледу за мяжу, сутыкаюцца ў эміграцыі з істотнымі праблемамі. Адна з такіх — пэнсія.
https://smarturl.click/Xyj0A
Малдаўскі алігарх, якога вінавацяць у крадзяжы мільярда даляраў, правёў у Маскве перадвыбарны зьезд
Лідэр забароненай у Малдове партыі заявіў, што збліжэньне з ЭЗ не прынясе карысьці малдаўскаму народу, бо Эўропай «сёньня кіруюць узурпатары і непрафэсіяналы». Ён дадаў, што бачыць альтэрнатыву ў сяброўстве і партнэрстве з Расеяй.
https://smarturl.click/9zMWO
ЗША могуць адправіць дапамогу Украіне да канца тыдня, – сэнатар
«Я спадзяюся, што як толькі гэта паступіць прэзыдэнту ў аўторак ці сераду, гэтыя пастаўкі будуць адразу адпраўленыя з ракеты ATACMS большага радыюсу дзеяньня», – падкрэсьліў сэнатар Уорнэр.
https://smarturl.click/JDWjg
Улады сталічнага раёна хваляцца папулярнасьцю беларускамоўных групаў у садках
У дзіцячых садах Ленінскага раёна Менску запатрабаваны групы зь беларускай мовай навучаньня. Пра іх колькасьць расказала намесьніца кіраўніка раённай адміністрацыі Галіна Чэрнік.
https://smarturl.click/Xyj1z
У Сувальскім калідоры стартавалі сумесныя вайсковыя манэўры Польшчы і Літвы
У вучэньнях, якія будуць праходзіць да 26 красавіка, таксама возьмуць удзел падразьдзелы войскаў ЗША і Партугаліі.
https://smarturl.click/e5Omb
Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні? ТЭСТ
Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў — з 1323 да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што каб яе вычарпаць, ніякіх тэстаў ня хопіць. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць хаця б на гэтыя некалькі пытаньняў нашага першага тэсту пра Вільню.
https://smarturl.click/67O3g
Астап Сьлівінскі: «Мова таксама па-свойму супрацьстаіць рэальнасьці вайны»
Мова і вайна, інтэлігенцыя і вайна. Пра гэта і ня толькі — новая кніга ўкраінскага пісьменьніка Астапа Сьлівінскага «Слоўнік вайны». За год яна ўжо выдадзеная па-нямецку, па-польску, па-славацку, па-японску — і нядаўна ў перакладзе Ірыны Герасімовіч выйшла па-беларуску.
Свабода пагаварыла з аўтарам пра зьмены значэньня словаў у часе вайны, пра тое, што адбываецца ў выніку прывыканьня да яе, пра грэх забойства, а таксама пра нязломнасьць украінскае мовы і яе супраціў агрэсіі.
https://smarturl.click/l54dq
«Хто за? Аднагалосна!». Навошта Лукашэнка дагэтуль імкнецца імітаваць «усенародную падтрымку»
Спроба апраўдаць аўтарытарны лад і незьмяняльнасьць асабістай улады з дапамогай маштабных зьездаў ці сходаў паслухмяных бязмоўных падначаленых — адзін з атрыбутаў дыктатур мінулага стагодзьдзя. Лукашэнка, пачынаючы зь сярэдзіны 90-х, выкарыстоўвае так званыя «ўсебеларускія народныя сходы» як імітацыю адзінства свайго рэжыму і грамадзтва, як ілюзію ўсенароднай падтрымкі.
https://smarturl.click/dpldl
«Схемы» апублікавалі спадарожнікавыя здымкі зь месца ўдару УСУ па аэрадроме ў Джанкоі, дзе былі зьнішчаныя чатыры ўстаноўкі ЗРК С-400
Праект «Схемы» ўкраінскай службы Радыё Свабода апублікаваў спадарожнікавыя здымкі наступстваў ракетнага ўдару УСУ па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі. Яны зробленыя Planet Labs 19 красавіка.
Пра выбухі відавочцы паведамілі раніцай 17 красавіка. Пазьней у Галоўным упраўленьні выведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны заявілі, што пры ўдары па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі 17 красавіка зьнішчаныя або крытычна пашкоджаныя чатыры ўстаноўкі ЗРК С-400 і тры радыёлякацыйныя станцыі. Акрамя гэтых аб’ектаў, была зьнішчаная або пашкоджаная апаратура назіраньня за паветранай прасторай «Фундамэнт-М» і пункт кіраваньня сродкамі супрацьпаветранай абароны, удакладнілі ў ГУР.
https://smarturl.click/mpyjz
Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла буйны пакет дапамогі Ўкраіне
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пасьля многіх месяцаў дыскусій ухваліла законапраект аб выдзяленьні дапамогі Ўкраіне, які ўваходзіць у пакет законапраектаў аб садзейнічаньні ў сфэры бясьпекі шэрагу саюзьнікаў Вашынгтону, уключаючы Ізраіль і Тайвань, на суму больш за $ 95 млрд.
Украіне з гэтых сродкаў прадугледжана выдзяленьне амаль $ 61 мдрд. Мяркуецца, што Кіеў атрымае зброю і іншае садзеяньне, неабходнае ўкраінскай арміі для адбіцьця расейскай агрэсіі.
https://smarturl.click/W3X9e