radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскі ўласьнік нацыяналізаванага ў Беларусі заводу спрабуе дамагчыся кампэнсацыі, але не ад Менску

Сьветлагорскі завод зварачных электродаў, якім валодала ўкраінская кампанія, спачатку нацыяналізавалі, а потым перадалі расейскаму прадпрыемству.

Аднак украінскі суд не знайшоў падстаў лічыць, што страта маёмасных правоў кампаніі «ПлазмаТек» у Беларусі стала вынікам пачатку ў лютым 2022 году поўнамаштабнага ўварваньня Расеі. Суд адмовіў у задаволеньні пазову аб спагнаньні стратаў у памеры 27,3 мільёна даляраў з Расеі ў асобе расейскага Міністэрства юстыцыі. Аднак украінскае прадпрыемства можа гэтае рашэньне аспрэчыць у апэляцыйным парадку. https://smarturl.click/JDW8v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бабруйскі завод ня змог спагнаць доўг з украінскага прадпрыемства, бо Ўкраіна выйшла з дамовы СНД

Гаспадарчы суд Палтаўскай вобласьці адмовіўся выконваць рашэньне Эканамічнага суду Магілёўскай вобласьці аб спагнаньні з Крамянчуцкага колавага заводу 59 тысяч даляраў на карысьць Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў.

https://smarturl.click/XyjZG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя затрыманьні ў Фаніпалі і на Гомельшчыне

У Гомельскай вобласьці сілавікі затрымалі як мінімум чатырох чалавек. Сілавікі гавораць, што людзей затрымалі нібыта за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Паводле інфармацыі «Медиазоны», сярод іх Уладзімер Кузьміч і Андрэй Петрашэнка.

У Фаніпалі затрымалі 22-гадовую дзяўчыну за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе, паведаміў Сьледчы камітэт. Затрыманай інкрымінавалі артыкул «Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».

Агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў Фаніпалі затрымалі 54 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя дэталі візыту ў КНДР намесьніка кіраўніка МЗС Беларусі

18 красавіка ў Пхэньяне прайшлі перамовы паміж намесьнікам міністра замежных спраў КНДР Ім Чхон Ілем і намесьнікам кіраўніка МЗС Беларусі Яўгенам Шастаковым, які 16 красавіка прыбыў у Паўночную Карэю.

https://smarturl.click/9zMO7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Споўнілася 2 гады зьняволеньня лідэраў незалежных прафсаюзаў. Што вядома пра ўмовы іх утрыманьня і здароўе

За тры дні з 19 па 21 красавіка 2022 году ў Беларусі затрымалі больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Гэта можна лічыць пачаткам сплянаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

https://smarturl.click/W3Xek

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

19 красавіка нарадзіўся Ўсевалад Ігнатоўскі

У гэты дзень у 1881 годзе нарадзіўся Ўсевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, першы прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі.

Іншыя падзеі 19 красавіка ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/O0aDz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінусавая рэнтабэльнасьць, больш стратных прадпрыемстваў, даўгоў, складзкіх запасаў, — Раманчук пра стан эканомікі

Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе, ці чакаць беларусам дэвальвацыі, разважае, чаму ўлады ня могуць рэальна абмежаваць імпарт, і адказвае на пытаньне, ці варта чакаць масавай працоўнай міграцыі ў Беларусь.

https://smarturl.click/B6yZn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паплечнік Бабарыкі пра згоду з Пазьняком і разыходжаньні з офісам Ціханоўскай

Што цяпер робіць каманда Віктара Бабарыкі? Чым яе стратэгія адрозьніваецца ад стратэгіі іншых апазыцыйных сілаў? У чым сэнс дзейнасьці Каардынацыйнай рады? Пра гэта ў праграме ПіК Свабоды расказаў Іван Краўцоў, сакратар Каардынацыйнай рады, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам».

ВІДЭА: https://youtu.be/RomVc-JBNos

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Упершыню за многія гады беларусы ЗША купілі будынак для дыяспары – за $300 000

Там плянуюць стварыць апартамэнты для часовага пражываньня ўцекачоў зь Беларусі, канфэрэнц-залу, каворкінг, офісы і цэнтар прыёму і адпраўкі гуманітарнай дапамогі.

https://smarturl.click/RA2gv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусу пагражае 5 гадоў турмы за жаданьне далучыцца да ўкраінскай арміі

38-гадовы жыхар Мар'інай Горкі нібыта зьвярнуўся ў пасольства Ўкраіны з просьбай прыняць яго на службу добраахвотнікам, але яму адмовілі. Пазьней затрыманы напісаў у «спэцыялізаваны чат-бот у Telegram».

https://smarturl.click/e5Okq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МУС Беларусі зьявіцца крымінальная выведка. Чым яна будзе займацца

Згодна з дакумэнтам, дэпартамэнт крымінальнай выведкі будзе ажыцьцяўляць «замежнаэканамічную, пазабюджэтную і зьвязаную са сродкамі негалоснага атрыманьня інфармацыі дзейнасьць».

Ён зможа атрымліваць ад дзяржорганаў, арганізацый і ІП інфармацыю, у тым ліку з інфармацыйных сыстэм, якая зьмяшчае пэрсанальныя зьвесткі ў пытаньнях, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю (пытаньні, уключаныя ў кампэтэнцыю дэпартамэнту, засакрэцілі), атрымае доступ, у тым ліку дыстанцыйны, да інфармацыйных рэсурсаў (сыстэм), якія зьмяшчаюць пэрсанальную інфармацыю:

https://smarturl.click/jkJly

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гурт J:Морс прэзэнтаваў новы сынгл «Зброя»

«Зброя» — гэта песьня-напамін. Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды ні сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам ні здавалася жыцьцё — трымайся, усьміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй зьмяняць сябе, пакрысе мяняючы сьвет вакол. Гэта і ёсьць наша зброя... — камэнтуе новую песьню лідэр гурта Ўладзімер Пугач, які сёньня сьвяткуе Дзень народзінаў (48 гадоў).


Паслухаць новую песьню можна на ўсіх буйных музычных пляцоўках:

https://smarturl.click/op5XD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Рух праз пункт пропуску «Меднікі» часткова аднавілі, але легкавыя аўтамабілі зь Беларусі пакуль не прапускаюць

У Дзяржаўнай памежнай службе Літвы ў 9.35 паведамілі пра аднаўленьне пропуску аўтамабіляў і людзей праз пункт пропуску Меднікі ў напрамку выезду зь Літвы ў Беларусь, паведамляе LRT.

З 11:25 аднавілі пропуск аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў, якія едуць зь Беларусі ў Літву.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👫 Увага, пошук!

Шукаем супрацоўнікаў «ГроднаАзот», якія маглі б расказаць пра сытуацыю на прадпрыемстве пасьля меркаванага ўзлому яго сыстэм «Кібэрпартызанамі».

Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сваякам Аўтуховіча з турмы вярнулася пасылка з пратэрмінаванай тушонкай

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў некаторыя прадукты, якія яму дасылалі сваякі і знаёмыя ў вязьніцу.

«Бабулі прыйшла пасылка з турмы, пра якую тата папярэджваў. У ёй тое са складу, што пратэрмінаванае — тушонка, крупы, якія гэтак і не ведалі. Чаму, невядома. Таксама вярнулі чырвоны перац «Чылі», які тата прасіў даслаць, але яму адказалі, што «не дазволена», — паведаміла сваячка Аўтуховіча, якая жыве ў Польшчы:

https://smarturl.click/B6yww

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Беларусь — касьмічная краіна? radio_svaboda/video/7357048071311707398">Разьбіраемся разам і ўзгадваем усіх беларускіх касманаўтаў

👉🏻 Ці вераць суседзі Беларусі ў напад Расеі? —radio_svaboda/video/7357802077336145157"> Спыталі жыхароў Польшчы і Расеі

👉🏻 Скарачэньні ў беларускай мове: radio_svaboda/video/7358137190288755974">расказваем на прыкладах

👉🏻 Эканоміка сьвету падчас вайны: radio_svaboda/video/7358914580262751493">тлумачым на пальцах

👉🏻 Маеце нэгатыўныя пачуцьці?radio_svaboda/video/7358527358476815621"> Расказваем, як правільна выбраць псыхоляга

👉🏻 Глябальнае пацяпленьне: radio_svaboda/video/7359269923211775238">разьбіраемся, чым яно пагражае Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава асудзілі на 3,5 года калёніі

Як паведамлялі прапагандысты, мужчына ахвяраваў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве «Честные люди», ініцыятыве «Беларуская Рада культуры» 26 рублёў 7 капеек, і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help.

На судзе Шведаў віну прызнаў часткова, паведамілі праваабаронцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Няма прыгажосьці». Што цяпер робіцца ў беларускіх тэатрах

«Ня дзякуючы, а насуперак». Так тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч ацэньвае чэргі па квіткі ў Тэатар лялек і дадатковыя спэктаклі РТБД у Доме афіцэраў. Расказваем, што сёньня адбываецца зь беларускім тэатрам.

https://smarturl.click/Zyn7y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала ракетамі Дніпро і Днепрапятроўскую вобласьць. Некалькі дзясяткаў загінулі і атрымалі раненьні

Расейскія войскі ў ноч на 19 красавіка нанесьлі ракетны ўдар па Днепрапятроўскай вобласьці і абласным цэнтры горадзе Дніпро — пацярпеў жылы і прамысловыя сэктары. Колькасьць пацярпелых у выніку ракетнай атакі па вобласьці павялічваецца.

https://smarturl.click/VDX20

Фота Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што ў Беларусі ўзначальваюць былыя супрацоўнікі КДБ

Беларускі мабільны апэратар МТС узначаліў былы кіраўнік КДБ па Менскай вобласьці. Раней выхадцы з гэтай структуры пераходзілі на працу ў ПВТ, Акадэмію навук і нават у цырк. Расказваем, чаму так адбываецца.

https://smarturl.click/baO2B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская абмеркавала з удзельнікамі саміту «Вялікай сямёркі» гуманітырны крызіс у Беларусі

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў сьвету — Энтані Блінкена, Аналены Бэрбак, Дэйвіда Кэмэрана, Стэфана Сэжурнэ — да гуманітарнага крызісу ў Беларусі і пагрозы яе акупацыі Расеяй.

https://smarturl.click/op5ZA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вясковец змайстраваў дрон. Цяпер яго будуць судзіць

Лідзкія памежнікі знайшлі ў жыхара вёскі Беняконі коптар, выраблены саматужным спосабам, а таксама запасныя акумулятарныя батарэі. Мужчына растлумачыў, што зьбіраўся прадаць БЛА.

https://smarturl.click/kjO3Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь Беларусі эвакуавалі выкладчыцу БДУІР. Яна расказала, як выглядае СІЗА КДБ і чаго хочуць палітвязьні

Вольгу Філатчанкаву затрымалі ў лістападзе 2020 году ў «справе студэнтаў». Пакараньне яна адбывала ў Гомельскай калёніі № 4. У лістападзе 2022 году Вольга выйшла на волю і яшчэ больш за год заставалася ў Беларусі.

ТЭКСТ: https://smarturl.click/AdAXY

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=NW0otZSLxP0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начальнік Сьледчага камітэту ў Гомлі, які не пабачыў крыміналу ў сьмерці пратэстоўца ў 2020, пайшоў на павышэньне

У 2021 годзе Лукашэнка прысвоіў тады яшчэ палкоўніку Удавікову спэцыяльнае званьне генэрал-маёра юстыцыі. Менавіта падчас ягонага кіраўніцтва праходзіла праверка паводле факту сьмерці Аляксандра Віхора.

https://smarturl.click/mpy50

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фільм беларускі Мары Тамковіч трапіў у праграму нью-ёрскага фэстывалю, заснаванага Робэртам Дэ Ніра

Фільм «Пад шэрым небам» беларускай рэжысэркі Мары Тамковіч, натхнёны постацямі і гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, быў адабраны ў міжнародны конкурс вядомага нью-ёрскага фэстывалю Tribeca.

Фільм вырас з папярэдняй кароткамэтражнай стужкі Мары Тамковіч «У жывым эфіры» і быў зьняты за 15 дзён. Бюджэт стужкі сьціплы па мерках эўрапейскага кіно — каля 245,5 тысячы даляраў, на 90% яе прафінансаваў Польскі інстытут кіно:

https://smarturl.click/8EVyL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Учора быў шухер». Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасьля атакі «Кібэрпартызанаў»

Супрацоўнік «Гродна Азоту» расказаў Свабодзе, што адбывалася пасьля атакі «Кібэрпартызанаў» на прадпрыемства. Хакеры патрабуюць вызваліць частку палітвязьняў:

https://smarturl.click/EedY1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«„Белыя зубры“ ў шэрай форме». Як беларусы стварылі футбольную каманду ў Польшчы

Амаль тры гады таму эмігранты зь Беларусі стварылі аматарскую футбольную каманду ў Польшчы. Адзін зь яе ўдзельнікаў расказаў Свабодзе пра «Белых зуброў» у шэрай форме, галоўнага суперніка з Украіны і як зь перадапошняга месца яны сталі чэмпіёнамі лігі:

https://smarturl.click/z2ZE6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня вытрымала сэрца». У Бабруйску памерла шматдзетная маці–адзіночка, якую раней неаднойчы затрымлівалі пасьля выбараў

У Бабруйску ад сардэчнага прыступу памерла актывістка, маці траіх дзяцей Ірына Сурыгіна, піша @belsat са спасылкай на сяброў актывісткі. Жанчыне было 39 гадоў. Пахаваньне адбудзецца сёньня а 15-й гадзіне.

У 2021 годзе Ірыну затрымлівалі сама меней тройчы — ёй прызначалі «суткі» і больш за 10 000 рублёў штрафаў. Яна вымушаная была звольніцца, яе сям’я апынулася на ўліку органаў апекі. Міліцыянты пагражалі бабруйчанцы, што пасадзяць яе ў турму, а дзяцей забяруць у прытулак. Пасьля тых падзеяў Ірына ня зьехала за мяжу: яна заставалася ў Бабруйску, бо трэба было клапаціцца пра хворую маці:

https://smarturl.click/wkwb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намесьніка дырэктара гомельскай рэклямнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. Сам дырэктар за кратамі паводле «палітычнага» артыкулу

У канцы сакавіка заснавальніка рэклямнай тэлекампаніі «ФилТВ» Віталя Філінскага затрымала міліцыя, яго арыштавалі на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», потым дадалі яшчэ 15 сутак.

Ягоны намесьнік, 54-гадовы Андрэй Віньнікаў зьнік 1 красавіка. Ён выйшаў з дому ўначы і больш там не зьяўляўся. 18 красавіка стала вядома, што Віньнікава знайшлі мёртвым. Як стала вядома Свабодзе, праваахоўныя органы сярод іншых вэрсій прычын сьмерці Віньнікава разглядаюць суіцыд:

https://smarturl.click/719pG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі пункт пропуску «Меднікі», паводле папярэдняй інфармацыі, будзе зачынены да вечара 18 красавіка

Уначы там здарыўся пажар: згарэў аўтамабіль, ангар пункту пропуску і адміністрацыйная частка будынка. Прыкладна да 7-й раніцы пажар патушылі.

Па стане на 8:00 на беларускім баку мяжы, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе на выезд стаялі 710 фураў і 200 легкавых аўтамабіляў.

На мяжы Беларусі зь Літвой цяпер толькі 2 дзейныя памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі), але там забаронены рух пешаходаў і раварыстаў. Акрамя таго, літоўскі ўрад скараціў на 50% колькасьць дазволаў на пасажырскія перавозкі праз гэтыя пункты:

https://smarturl.click/719aG

Читать полностью…
Подписаться на канал