radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Эскаляцыя вайны і яшчэ больш жорсткі таталітарны рэжым

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч — пра палітычныя наступствы тэракту:

"Нельга выключаць, што тэракт стане каталізатарам эскаляцыі вайны супраць Украіны. Можа пачацца адкрытая атака супраць жылых кварталаў, зьнішчэньне цывільнага насельніцтва. Тэракт можа стаць і трыгерам унутранай трансфармацыі палітычных рэжымаў Расеі і Беларусі, паводле прынцыпу «кансалідацыі на крыві».  Магчыма, пачнецца фізычнае зьнішчэньне апазыцыі, аж да расстрэлаў. Вось вуха злоўленаму тэрарысту ўжо адрэзалі. Алег Гайдукевіч заявіў, што беларускія сілавікі дзейнічаюць занадта мякка. Можна чакаць татальнай цэнзура аж да адключэньня ад сусьветнага інтэрнэту. Таксама магчымае поўнае закрыцьцё межаў, апусканьне «жалезнай заслоны». https://smarturl.click/3kXpk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мы ўсе падвялі Паліну. Пра што сьведчаць кадры з палітзьняволенай

Наста Захарэвіч піша пра «фільм» прапагандыстаў з палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк у жаночай калёніі.

"Паліна жывая, самастойна ходзіць, размаўляе і арыентуецца ў прасторы. І гэта вельмі добрая навіна. Я прапаную глядзець на гэтую творчасьць прапагандыстаў менавіта так — гэта доказ таго, што Паліна жывая і хоча працягваць жыць. Яна прымае рэальнасьць, у якой галоўная задача тут і цяпер — выжыць і вярнуцца на волю, каб быць разам зь сям’ёй. Абы толькі атрымалася". https://smarturl.click/8EOe7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Байкануры адбыўся адкладзены раней запуск карабля «Саюз МС-25» зь беларускай Марынай Васілеўскай на борце

Першапачаткова старт павінен быў адбыцца з касмадрома «Байканур» 21 сакавіка ў 16:21, але адбылася адмена пуску ў аўтаматычным рэжыме. Запуск адклалі на 24 гадзіны.

Ляцець да Міжнароднай касьмічнай станцыі экіпажу трэба будзе даўжэй, чым заплянавана. Першапачаткова гаворка ішла пра тры гадзіны палёту, але цяпер вырашылі, што карабель з Алегам Навіцкім, Марынай Васілеўскай і амэрыканкай Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэньня, гэта значыць, палёт прыкметна расьцягнецца. Вернуцца на зямлю касманаўты маюць 6 красавіка замест 2 красавіка.

Лукашэнка і касьмічная дзяржава. Чым скончыцца чарговы палітычны праект беларускіх уладаў: піша Валер Карбалевіч

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Акулы наўкол такія, што, не пасьпеем азірнуцца, зьядуць». Каго найбольш варта асьцерагацца Лукашэнку

Рэжым Пуціна пасьля «ашаламляльных» вынікаў выбараў выглядае як ніколі трывалым і ўстойлівым. І на гэтым тле пагрозы для беларускай незалежнасьці, пра якія было столькі размоў на працягу апошніх гадоў, нібыта блякнуць, успрымаюцца перабольшанымі. Ці так гэта ў сапраўднасьці? — У новым блогу разважае Віктар Багдзевіч:

https://smarturl.click/Da4gE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз вайну адмовілася сьпяваць «Песьні перамогі». Гісторыя опэрнай сьпявачкі, якая мусіла ўцякаць зь Беларусі

Опэрная сьпявачка Аляксандра Момінава да нядаўняга часу жыла ў Берасьці. Выкладала опэрныя сьпевы ў музычным каледжы, працавала ў філярмоніі. Цяпер яна з траімі дзецьмі мусіла ўцякаць зь Беларусі.

«Гадамі мы сьпявалі гэты рэпэртуар — „Песьні перамогі“. Але калі на маіх сябровак-украінак паляцелі ракеты — гэта стала немаральным для мяне. У мяне душа плача, як я магу сьпяваць „Песьні перамогі“?» — кажа Аляксандра.

Расказваем яе гісторыю:

https://smarturl.click/JDxyD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі затрымалі 11 падазраваных у сувязі з нападам на «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі

Пра гэта Пуціну даклаў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў. У ФСБ сьцьвярджаюць, што сярод затрыманых — чацьвёра непасрэдных удзельнікаў тэракту, яны нібыта мелі сувязі з Украінай і зьбіраліся перайсьці мяжу з Украінай пасьля нападу.

❗️Колькасьць загінулых у выніку тэракту вырасла да 93 чалавек, варта чакаць павелічэньня іх колькасьці, паведаміў Сьледчы камітэт Расеі. Паводле папярэдніх зьвестак СК, асноўныя прычыны сьмерці людзей — агнястрэльныя раненьні і атручэньне прадуктамі гарэньня, нападнікі прымянялі «ўзгаральную вадкасьць для падпалу памяшканьняў».

Усё, што вядома пра напад (абнаўляецца): https://smarturl.click/2qbDX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці варта будзе ў лепшыя часы вярнуць у афіцыйную беларускую мову ранейшыя словы, напрыклад, «места» замест «горад»?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Калі лепшыя часы — гэта часы аднаўленьня справядлівасьці, дык варта будзе з улікам моўнай гармоніі дыстанцыяваць беларускую мову, што была гвалтам «набліжаная» да расейскай яшчэ ў 1933-м годзе (калі камуністы расстралялі ўсіх мовазнаўцаў), і ў часы Лукашэнкі, калі зьявіліся такія словы-салапякі, як «аграгарадок» на месцы нашага спрадвечнага мястэчка. Трэба будзе аддаць належнае і Францішку Багушэвічу, які пісаў: «Не люблю я места (па-расейску — горад). Надта там цяснота і вялікі сморад».


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23 сакавіка — дзень памяці Антона Луцкевіча

23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец. Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.

Іншыя адметныя падзеі 23 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:

https://smarturl.click/4k7yW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прынцэса Валійская Кэтрын заявіла, што праходзіць лячэньне ад раку

Прынцэса Валійская, народжаная Кейт Мідлтан, абвясьціла, што лечыцца ад раку. Цяпер яна праходзіць раньнія стадыі курса прафіляктычнай хіміятэрапіі.

«Гэта былі неверагодна цяжкія пару месяцаў для ўсёй нашай сям’і, але ў мяне была фантастычная мэдыцынская каманда, якая вельмі пра мяне паклапацілася, за што я вельмі ўдзячная», — гаворыцца ў яе заяве.

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Сунак заявіў, што прынцэса Валійская мае «любоў і падтрымку усёй краіны». Па словах Сунака, з Кейт «абышліся несправядліва» і «падвергнулі яе пільнай увазе» у апошнія тыдні. https://smarturl.click/2qb6Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Шарэнда аб дэманстрацыі відэа зь яго жонкай па БТ: Гэта пастаноўка, Паліна ў закладніках, я не лічу, што яна мне здрадзіла

Сёньня ў праграме «Панарама» тэлеканалу Беларусь-1 было паказанае інтэрвію прапагандысткі з палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк.  У інтэрвію Паліна распавяла пра супрацоўніцтва з грамадзкім аб’яднаньнем «Эўрапейская Беларусь». Яна паведаміла, што напісала прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Падчас інтэрвію прапагандыстка паказала ёй відэа дзяцей Паліны. Мы папрасілі пракамэнтаваць сюжэт, паказаны па БТ, мужа Паліны, Андрэя Шарэнду, які зараз разам зь іх дзецьмі жыве ў Польшчы.

«Па тым, што я ўбачыў — гэта цалкам пастановачнае відэа, гэта не інтэрвію, гэта „мастацкі фільм“. 90% таго, што Паліна гаворыць, яна проста зачытвае па паперцы ці з субтытраў» — сказаў Андрэй у інтэрвію Свабодзе. https://smarturl.click/8EOy2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Страляніна ў канцэртнай залі ў Падмаскоўі. Ці ёсьць сярод ахвяраў беларусы, што стаіць за нападам. Фота, відэа, спэцыяльны эфір https://smarturl.click/mp7q5

Фота Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Страляліна ў канцэртнай залі ў Падмаскоўі. Ёсьць загінулыя і параненыя

Расейскія тэлеграм-каналы навінаў Mash, Baza ды іншыя ўвечары ў пятніцу паведамілі, што невядомы пачаў страляць з аўтамата ў маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сити Холл».

Гэта адбылося перад пачаткам канцэрту расейскага рок-гурту «Пікнік». Страляць з аўтаматычнай зброі пачаў невядомы мужчына. Загінулі 12 чалавек, параненыя ня менш як 35, удакладняе Baza. Расейскае агенцтва РИА «Новости» сьцьвярджае, што агонь у клюбе адкрылі трое мужчын у камуфляжы. https://smarturl.click/mp7q5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская адкрывае офіс дэмсілаў у Празе. Чым ён займаецца

Напярэдадні Дня Волі ў Празе пачынаецца ІІІ Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету. Якія пытаньні і праблемы маюць намер разглядаць і вырашаць яе ўдзельнікі? У гэтыя ж дні ў Празе адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы. Дырэктарка офісу Крысьціна Шыянок адказвае на пытаньні Свабоды. Тут відэа: https://www.youtube.com/watch?v=tbzOzsHpAVo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі космас і паніжэньне кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, – Карбалевіч

Чаму палёт беларускай грамадзянкі ў космас – гэта палітычны праект Лукашэнкі, і як новы кіраўнік Палаты Прадстаўнікоў пайшоў на паніжэньне. Палітычны аглядальнік Свабоды падводзіць вынікі тыдня.

Глядзіце відэа. https://www.youtube.com/watch?v=KMhGxh2cCUo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дырэктар фонду Kamunikat Яраслаў Іванюк: «Беларуская літаратура разьвіваецца, як кожная іншая»

«Насустрач дню Волі» – гэта назва туру па гарадах Балтыйскіх краін, які напярэдадні 25 сакавіка робяць пісьменьнік Уладзімер Арлоў і выдавец, дырэктар фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк, які жыве у Беластоку. 22 сакавіка сустрэча зь літаратарам і ягоным выдаўцом адбудзецца ў Вільні, а далей на іхным маршруце Рыга, Талін і Хэльсынкі. Ужо адбыліся сустрэчы з Арловым беларусаў Клайпеды і Коўна. 

Выдавец Уладзімера Арлова, беларус з Падляшша Яраслаў Іванюк расказаў Свабодзе пра выдадзеныя кнігі і працу заблякаванай у Беларусі інтэрнэт-бібліятэкі. https://smarturl.click/gp6jR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня прыйдзе мэсія, які выратуе Беларусь», — Ціханоўская на канфэрэнцыі беларусаў і беларусак сьвету ў Празе

Больш за 100 чалавек з 20 краін сабралася на ІІІ Канфэрэнцыю беларусаў і беларусак сьвету.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на адкрыцьці форума прызнала, што многія суайчыньнікі ў эміграцыі расчароўваюцца. Паводле яе слоў, беларусы «часта сябе недаацэньваюць». Разам з тым, падкрэсьліла палітык, на канфэрэнцыі «сабраліся не такія людзі».

У многіх беларусаў, што зьехалі, заявіла лідэрка, «маецца спакуса вярнуцца да спакойнага жыцьця», аднак гэта «можа прывесьці да руціны і бязьдзейнасьці». Яна канстатавала, што «не прыйдзе мэсія, які выратуе Беларусь», а таму беларусам трэба «не здавацца» і памятаць, што «эміграцыя — гэта моц».https://smarturl.click/vw2x5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тэракт у Падмаскоўі: 133 загінулыя; сярод параненых — беларус; Пуцін абвінавачвае Ўкраіну ў дапамозе ў арганізацыі нападу 

Сабралі для вас усё, што трэба ведаць пра тэракт у Расеі і рэакцыі на яго. Сачыце за абнаўленьнямі. https://smarturl.click/VD624

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Куды коціцца сьвет». Ці здольная Францыя ўзначаліць Захад

Прэзыдэнта Францыі Макрона прэса пачала называць самым лютым ястрабам у Эўропе. Літаральна за некалькі тыдняў дзякуючы яму ў Эўропе ўсур'ёз пачалі абмяркоўваць удзел сухапутных войскаў NATO ў вайне ва Ўкраіне.

Францыя — самая вялікая краіна Эўразьвязу. Гэта эканамічны гігант і ядзерная дзяржава. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Макронам? — Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае франка-беларускі палітоляг са Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі:

https://smarturl.click/3kXog

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СК Расеі: колькасьць загінулых у тэракце ў Падмаскоўі вырасла да 115 чалавек. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэракт

«Бакі пацьвердзілі гатоўнасьць да ўзаемадзеяньня ў барацьбе з тэрарызмам», — сказаў прэс-сакратар Пуціна Пяскоў пра яго размову з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пазьней амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітрый Круты заявіў, што беларускія спэцслужбы «дапамагалі Расеі выканаць задачу ня даць сысьці тэрарыстам празь мяжу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У мэтро Менску ўзмацнілі меры бясьпекі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі. У Беларусі адмяняюць масавыя імпрэзы

«З 21.00 пятніцы арганізаванае ўзмацненьне дзяжурных зьменаў і рэзэрвовых груп службы бясьпекі мэтрапалітэну, патруляваньне і агляд электрацягнікоў. Увесь дзяжурны пэрсанал накіраваны на выяўленьне безгаспадарчых прадметаў і падазроных асобаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

МУС Беларусі паведаміла, што беларускіх сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй пасьля тэракту ў Падмаскоўі, павялічылі колькасьць нарадаў і ўзмацнілі іх байцамі АМАП. У Менску, Гомлі і Лідзе адмянілі шэраг масавых мерапрыемстваў:

https://smarturl.click/Q1Rep

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Давайце будзем шукаць паразуменьня». У Вільні пасьля зьмены месца прайшла сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым

Напярэдадні Дня Волі Ўладзімер Арлоў і ягоны выдавец Яраслаў Іванюк правялі шэраг сустрэч зь беларусамі, якія жывуць у Літве. Расказваем, як прайшла сустрэча ў Вільні. Арганізаваць яе атрымалася толькі з другога разу:

https://smarturl.click/baDv6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Страляніна ў Падмаскоўі: дзясяткі загінулых, сотні параненых. Пуцін маўчыць

Колькасьць загінулых у выніку нападу ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі, як сьцьвярджае Тэлеграм-канал «112» , вырасла да 82 чалавек, сярод іх трое дзяцей, колькасьць параненых — да 183 чалавек. Паводле апошніх афіцыйных зьвестак ад СК Расеі, больш за 60 чалавек сталі ахвярамі тэракту, яшчэ 115 знаходзяцца ў бальніцах.

❗️Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, паведаміў амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітрый Крутой.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін дасюль асабіста так і не пракамэнтаваў трагедыю.

Усё, што вядома на раніцу: https://smarturl.click/2qbDX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэакцыі на тэракт у канцэртнай залі

Страляніна ў канцэртнай залі ў падмаскоўным Краснагорску – «наўмысная правакацыя пуцінскага рэжыму, пра якую папярэджвала міжнародная супольнасць», заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў.

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў, што Кіеў ніякім чынам не датычны да гэтага нападу.

Пра сваю недатычнасьць да тэракту выказаліся прадстаўнікі «Рускага добраахвотніцкага корпуса» – ваеннага фарміраваньня, якое ваюе на баку Ўкраіны. 

МЗС Нямеччыны заявіў: «Неабходна хутка высьветліць перадгісторыю. Нашы глыбокія спачуваньні сем’ям загінулых».

Адміністрацыя ЗША заявіла, што ў яе няма ніякіх дадзеных, якія дазволілі б меркаваць, што за нападам на канцэртную залю ў Маскве стаіць Украіна.

Калі за тэрактам у «Крокус сіці холе» стаяць тэрарысты кіеўскага рэжыму, усе яны павінны быць знойдзеныя і зьнішчаныя, у тым ліку афіцыйных асоб, заявіў былы прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў. https://smarturl.click/mp7q5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто стаіць за нападам у Маскве

Два тыдні таму пасольства ЗША ў РФ выпусьціла на сайце папярэджаньне для сваіх грамадзян пра магчымыя атакі ў месцах масавага збору людзей у Маскве. Гэтае папярэджаньне таксама вывесіла ў сябе на сайце пасольства Вялікай Брытаніі.

У сувязі з тэрактам да беларусаў зьвярнуўся прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка:

«У сьвятле падзей, якія адбываюцца ў Расеі, якім папярэднічала інфармацыя заходніх разьведак аб магчымых тэрактах на тэрыторыі Расеі, а таксама прапагандысцкіх заяў Лукашэнкі аб пагрозе «апэрацый пад чужым сьцягам», і ва ўмовах «праверкі баявой гатоўнасьці», якая праводзіцца яго рэжымам, заклікаю беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца ў Беларусі, пазьбягаць месцаў масавага збору людзей, у тым ліку гандлёвых і забаўляльных цэнтраў».https://smarturl.click/mp7q5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 22 сакавіка

Беларускі космас і паніжэньне кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Вынікі тыдня ад Карбалевіча

Журналісту Ігару Карнею прысудзілі 3 гады калёніі і штраф 20 тысяч рублёў

«Праз 3 гады пасьля падаўленьня пратэстаў працягваюць распраўляцца з журналістамі». БАЖ патрабуе вызваленьня Ігара Карнея і іншых калегаў

У Лагойску апошнімі днямі затрымалі 18 маладафронтаўцаў, сярод затрыманых — брат добраахвотніка Дзяніса Ўрбановіча

Сьпікерам Палаты прадстаўнікоў стаў экс-кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, генэрал КДБ Сергеенка

Роля «кішэннага» парлямэнту пасьля фармаваньня УНС яшчэ больш занепадзе — палітоляг Рудкоўскі

«Ніякага прапагандысцкага эфэкту ад удзелу ў Алімпіядзе рэжым не атрымае», — Апейкін

У Вільні праходзіць Форум Каліноўскага, на якім абмяркоўваецца эўрапейская будучыня Беларусі

У Вільні адкрылі помнік паўстанцам 1863–1864 гадоў. ФОТА

«Вельмі хачу зьняцца ў беларускім кіно». Як беларус трапіў у два сэрыялы для Netflix

Пяскоў заявіў, што Данецкая, Луганская, Запароская і Хэрсонская вобласьці «дэ-факта акупаваныя» Украінай, і Расея «у стане вайны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ужо 30 гадоў. radio_svaboda/video/7346651367999638789">Расказваем, як прымалі Канстытуцыю ў 1994-м

👉🏻 Ліцэй БДУ хочуць назваць імем Фэлікса Дзяржынскага. radio_svaboda/video/7347786988117839109">Узгадваем самае цікавае пра яго

👉🏻 Моўная хвілінка. radio_svaboda/video/7348155690843639045">Як правільна казаць «беларускі» па-ангельску? — Расказваем

👉🏻 Пінск — сапраўдная пэрліна Палесься. radio_svaboda/video/7348536419155152134">Расказваем цікавы факты зь гісторыі горада

👉🏻 «Мы памятаем пра ахвяры каліноўцаў». radio_svaboda/video/7348876600001236229">У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Роля «кішэннага» парлямэнту пасьля фармаваньня УНС яшчэ больш занепадзе, — палітоляг Рудкоўскі

Што азначае абраньне старшынём Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенкі — былога кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі? Якая функцыя Палаты прадстаўнікоў у сыстэме ўлады ў Беларусі? Як зьменіцца гэтая роля пасьля фармаваньня Ўсебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі. https://smarturl.click/O06AO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На побытавым узроўні Беларусь губляецца». Плякаты пра рэпрэсіі ў Беларусі зьявіліся ў варшаўскім мэтро

«У Польшчы твой камэнтар на Facebook — гэта ўнёсак у дыскусію. У Беларусі — можаш трапіць у турму»
«Вывучэньне замежнай мовы ў Польшчы — гэта тваё разьвіцьцё. У Беларусі закрылі 10 школ і курсаў польскай мовы»
«У Польшчы твае дабрачынныя ахвяраваньні — гэта дапамога тым, хто яе патрабуе. У Беларусі — нагода пачаць сьледчыя дзеяньні»


Плякаты супрацьпастаўляюць побытавыя сытуацыі ў Польшчы і Беларусі, паказваюць, наколькі ў Беларусі абмежаваная свабода слова. Акцыю ініцыявала Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту з дазволу варшаўскіх уладаў. Яна прымеркаваная да Дня Волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяскоў заявіў, што Расея знаходзіцца «у стане вайны»

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў у інтэрвію газеце «Аргументы и факты», што «чатыры новыя суб’екты» РФ «дэ-факта акупаваныя» Украінай. Гаворка ідзе аб Данецкай, Луганскай, Запароскай і Хэрсонскай абласьцях Украіны, частка тэрыторый якіх акупавалі расейскія войскі.  https://smarturl.click/VD6M7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ніякага прапагандысцкага эфэкту ад удзелу ў Алімпіядзе рэжым не атрымае», — Апейкін

«Мяркую, усяго будзе атрымана каля 15 ліцэнзіяў на ўдзел у Алімпіядзе, і з гэтых 15 максымум можа быць некалькі мэдалёў. Наўрад ці магчыма будзе прадставіць любы вынік як нейкае «дасягненьне». Тое самае і з Расеяй», — лічыць Аляксандар Апейкін, кіраўнік Беларускага Фонду спартовай салідарнасьці.


У інтэрвію Свабодзе ён камэнтуе фармат удзелу спартоўцаў зь Беларусі ў Алімпіядзе ў Парыжы, ацэньвае пазыцыю афіцыйнага Менску адносна рашэньня МАК і тлумачыць, чым небясьпечная для алімпійскага руху расейская ідэя «Гульняў дружбы»:

https://smarturl.click/M1mA2

Читать полностью…
Подписаться на канал