Сёньня — 510-годзьдзе бітвы пад Воршай, Дзень беларускай вайсковай славы
8 верасьня 1514 году пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст.
У Беларусі нацыянальна арыентаваная частка грамадзтва з пачатку 1990-х адзначае гэтую дату як Дзень беларускай вайсковай славы.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppea7
Нядопуск назіральнікаў, «карусель», электроннае галасаваньне і дзеці на ўчастку: як праходзяць рэгіянальныя выбары ў Расеі
У першы дзень галасаваньня на рэгіянальных выбарах у Расеі масава не дапускалі назіральнікаў, была зафіксавана як мінімум адна «карусель» і адзін выпадак скупкі галасоў. «Агентство» паведамляе пра масавы прывод на выбарчыя ўчасткі выхаванцаў дзіцячых садкоў. Ужо звыклым мэтадам прымусу да галасаваньня ў Расеі стала электроннае галасаваньне:
https://smarturl.click/0eX4p
Моўны актывіст даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць расейскамоўныя шыльды на беларускамоўныя. Што яму адказалі
Беларускі моўны актывіст Ігар Случак, які раней зьвяртаўся ў шэраг райвыканкамаў з просьбай памяняць расейскамоўныя шыльды з назвамі вуліц і іншых геаграфічных аб’ектаў на беларускія, атрымаў за апошні час атрымаў шэраг адказаў ад мясцовых уладаў. Сярод іх — як станоўчыя, так і адмоўныя:
https://smarturl.click/aJwZJ
Сілавікі ў Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэсты
Відэа зь імі апублікаваў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў. Адзін з затрыманых у відэа кажа, што служыў ва ўнутраных войсках МУС, але пасьля 9 жніўня 2020 году спаліў форму і зьняў гэта на відэа, бо ў яго «была вялікая крыўда на калег».
Другі затрыманы кажа, што служыў у вайсковай частцы № 25887, а ў 2020-ым вырашыў звольніцца з войска і запісаў відэа пра гэта. У роліку паказваюць урывак відэа, на якім мужчына ў форме кажа, што «яму вельмі сорамна» за тое, што «дапусьціў ўжываньне сілы ў дачыненьні да мірных грамадзян».
Дзе цяпер затрыманыя і ў чым дакладна іх абвінавачваюць, невядома.
👮🏻♂️ Хроніка перасьледу 7 верасьня. Абнаўляецца
На захадзе Менскай вобласьці сьведкі сёньня заўважылі дрон і авіяцыю
Прыблізна а 6.30-ай раніцы 7 верасьня ў заходняй частцы Менскай вобласьці былі заўважаныя бесьпілётнік і авіяцыя. Пра гэта Свабодзе паведамілі сьведкі здарэньня. Па словах сьведкі, спачатку быў чутны гук бесьпілётніка, які накіроўваўся з усходу на захад, а пазьней зьявіўся самалёт.
«Гэта быў „Шахед“ ці нейкі бесьпілётнік. Ляцеў нізка, яго было выдатна чуваць. Але з-за дамоў яго відаць не было, толькі чуваць гул як у мапэда, усё як на відэа з Украіны. Ну і ня проста ж зьявіўся самалёт адразу», — расказвае сьведка.
Паводле абноўленых зьвестак @Hajun_BY, уначы ў паветраную прастору Беларусі агулам заляцелі сама меней 8 дронаў.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/jkeLl
Вяртаньне ў несвабоду. Калі Лукашэнка спыніць палітычныя рэпрэсіі
«Лукашэнка спрабуе зрушыць кола гісторыі так, каб вярнуць грамадзтва назад — у зразумелае, камфортнае і асабіста для яго блізкае мінулае, калі на выбары ішлі не дзеля таго, каб мяняць уладу, а каб засьведчыць поўную паслухмянасьць і пакору».
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці вартыя шкадаваньня беларусы, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне з расейскага боку?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
На здаровы розум, для гэтай вайны няма ніводнай рацыянальнай прычыны. Гэта цалкам бяздумная агрэсія. У самога найміта можа быць адзіная матывацыя — зарабіць грошы. Можна было б шкадаваць ягоную сям’ю, якая засталася без карміцеля, хоць часьцяком такая сям’я толькі радуецца «кампэнсацыям». Сапраўды моцна і штодзённа шкада ўкраінскія сем’і, якія гінуць на сваёй зямлі, у сваёй хаце ад рукі расейскага найміта зь беларускім пашпартам у кішэні.
📩 Не стае часу штодня сачыць за СМІ? Не бяда! Усё самае цікавае за мінулы тыдзень — у суботняй рассылцы Свабоды
Сёньня — пра тое, як беларусы працягваюць дапамагаць адзін аднаму, нягледзячы на рызыку рэпрэсіяў; што цяпер укладваюць у галовы беларускіх студэнтаў; чым тлумачыцца шалёны рост беларускай эканомікі; які лёс прарочаць Лукашэнку экспэрты; чаго ён хоча дамагчыся вызваленьнем палітвязьняў; як новы кіраўнік МЗС мяняе яго функцыю і інш.
Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
Боепрыпасы, сродкі СПА і БМП «Брэдлі»: новы пакет дапамогі ЗША Ўкраіне
ЗША абвясьцілі аб новым пакеце вайсковай дапамогі Ўкраіне на 250 мільёнаў даляраў. Аб ім паведаміў міністар абароны Ллойд Осцін, які раней узяў удзел у чарговым пасяджэньні Кантактнай групы па абароне Ўкраіны ў так званым фармаце «Рамштайн», на якім міжнародныя партнэры Ўкраіны абмяркоўваюць з украінскімі прадстаўнікамі вайсковыя пастаўкі. У пасяджэньні ўзяў удзел і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, які прыехаў з візытам у Нямеччыну.
У амэрыканскі пакет увойдуць боепрыпасы, у тым ліку для сыстэм HIMARS і сыстэм супрацьпаветранай абароны, зэнітныя ракеты RIM-7, ПЗРК «Стынгер», а таксама баявыя машыны «Брэдлі» і M113. https://smarturl.click/xBeLZ
Пагроза з Расеі і вызваленьне палітвязьняў. Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня
На гэтым тыдні беларускія ўлады ўпершыню публічна пракамэнтавалі зьбіцьцё дронаў «Шахедаў» у Беларусі, і таксама працягнулі вызваляць палітвязьняў. https://www.youtube.com/watch?v=QqC7W8msfvo
У Варшаве адказалі на прапанову Васкрасенскага кіраўніку МЗС Польшчы асабіста прыехаць і забраць Пачобута
Прапагандыст сьцьвярджае, што Менск прапанаваў асабіста кіраўніку МЗС Польшчы Радаславу Сікорскаму, каб той вывез журналіста-палітвязьня Анджэя Пачобута.
На гэтую заяву Эўрарадыё атрымала адказ міністэрства замежных спраў Польшчы: «Паведамляем, што прапанова, якую ў чарговы раз прадставіў калябарант беларускага рэжыму, не ўпісваецца ні ў адзін канон двухбаковых адносінаў». https://smarturl.click/YzVA0
Сантымэтры вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі – пра што спрачаюцца ў эўрапейскаіх судах
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ пазбавіліся нейкіх правоў і атрымалі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае старшы дасьледчык эўрапейскага права ва Ўнівэрсытэце Амстэрдаму Ўладзіслаў Белавусаў.
Глядзіце гутарку цалкам: https://youtu.be/eikKz7GTvcc
Самая беларуская бібліятэка Чэхіі адзначае стагодзьдзе
5 верасьня знакамітая Славянская бібліятэка (Slovanská knihovna) адзначыла юбілей. Павіншаваць прыйшлі ня толькі прадстаўнікі Міністэрства культуры, замежных спраў, парлямэнту і дыпляматы, але і прадстаўнікі дыяспар. У гэты ж дзень адбыўся міжнародны сымпозыюм, на які прыехалі прадстаўнікі бібліятэк сьвету, дзе ёсьць славянскія кнігазборы.
https://smarturl.click/Ee9Y5
Чаму заблукалі расейскія «Шахеды»? Галоўны хаўрусьнік як пагроза для Лукашэнкі
Сытуацыя вакол расейскіх беспілётнікаў, якія раз-пораз залятаюць на беларускую тэрыторыю, для Лукашэнкі непрыемная зь дзьвюх прычынаў.
Па-першае, разбураецца ідэалягічны перадвыбарны канструкт, што Беларусь ня ўдзельнічае ў вайне, а Лукашэнка — гарант міру. Па-другое, небясьпека прыйшла адтуль, адкуль яе ніхто не чакаў — з Расеі, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/nyeq7
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і карткі на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Продкі лідэра Aerosmith Стыва Тайлера і акторкі Ліў Тайлер — беларусы! Расказваем у відэа вышэй
👉🏻 Як зьменіцца ўлада ў Беларусі і хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі? radio_svaboda/video/7408868917940079877">Спыталі экспэртаў
👉🏻 Ці пераходзяць беларусы на сваю мову? radio_svaboda/video/7410457249396657414">Спыталі пра гэта ў дасьледчыка
👉🏻 Правакацыі супраць беларусаў у Вільні: radio_svaboda/video/7411207998606937350">расказваем, што адбываецца
👉🏻 На што беларусы трацяць свае грошы? А як у іншых краінах? radio_svaboda/video/7410859972826893574">Прааналізавалі статыстыку і расказваем
👉🏻 «Няма такога, што ў Беларусі перагарнулі старонку». radio_svaboda/photo/7410415575056485637">Як выглядае беларуская салідарнасьць праз 4 гады пасьля пачатку пратэстаў
👉🏻 «Ня ведаю, колькі я яшчэ вытрымаю пісаць пра намалоты і мэханізатараў». radio_svaboda/photo/7411166581868252422">Як цяпер вучацца на журфаку БДУ, расказвае яго выпускніца
Горадзенскі актывіст, на якога завялі «завочную» крымінальную справу, знайшоў сваю маёмасьць на сайце канфіскату
Пра завядзеньне «завочнай» крымінальнай справы супраць Сяргея Верамеенкі стала вядома ў сакавіку. Пазьней сям’я выпадкова пабачыла, што яе маёмасьць прадаецца на сайце «Белюрзабесьпячэньня»: мэбля, пральная машына, лядоўня, фатэлі, столікі, люстэрка. Гэта значыць, маёмасьць канфіскаваная. Якім рашэньнем — Верамеенка ня ведае. Лядоўню ўжо прадалі, хаця не было ніякіх судоў:
https://smarturl.click/4k1q1
У Гомельскай вобласьці гараць тарфянікі. Мясцовыя ўлады супакойваюць, Літва рэкамэндуе сваім жыхарам засьцерагчыся
Смуга і пах у Гомельскай вобласьці ўзьніклі ў выніку ўзгараньня тарфянікаў і «гаспадарчай дзейнасьці насельніцтва ва ўмовах зацішнага надвор’я», заявіла абласное ўпраўленьне МНС. Ведамства сьцьвярджае, што «перавышэньняў гранічна дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у атмасфэры ня выяўлена, усе паказчыкі ў норме».
Мінлясгас паведаміў пра поўную забарону наведваньня лясоў у большай частцы рэгіёнаў краіны.
Тым часам Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы ўвечары папярэдзіў, што тарфяныя і лясныя пажары ў Беларусі выклікалі пах гару і забруджваньне паветра, і рэкамэндаваў людзям з групы «менш знаходзіцца на вуліцы, зачыняць вокны, часьцей прыбіраць у памяшканьнях»:
https://smarturl.click/Q1E4R
Беларуска ў Італіі атрымала першы пашпарт замежніка бяз статусу міжнароднай абароны
На гэтым тыдні беларуска бяз статусу міжнароднай абароны атрымала пашпарт замежніка. Гэта першы вядомы такі выпадак, паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі.
У Італіі выдачу праязнога дакумэнту для iншаземцаў рэгулюе арт. 24 дэкрэту 251/2007, паводле якога, дакумэнт выдаюць іншаземцам, якія маюць статус дадатковай абароны, прычым пры ўмове найўнасьці важкіх прычын, якія не дазваляюць запытаць пашпарт у дыпляматычных органах краіны грамадзянства:
https://smarturl.click/712el
У віленскім шэлтэры «Замак» — сьвята і Дзень адчыненых дзьвярэй. Фотафакт
Валянтэрская арганізацыя Dapamoga, якая дае прытулак беларусам, што ўцякаюць ад рэпрэсій (больш вядомая пад назвай «Замак»), адзначае 4 гады сваёй працы ў Вільні. Паглядзіце, якая там сёньня прыгожа!)
Падрабязьней пра арганізацыю мы расказвалі ў рэпартажы Свабоды.
Навіны палітвязьняў: асуджанага на 20 гадоў калёніі анархіста Сяргея Раманава зноў будуць судзіць
Анархіста Сяргея Раманава, у канцы 2021 году асуджанага на 20 гадоў калёніі, зноў будуць судзіць — гэтым разам паводле артыкулу аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі (арт. 411 Крымінальнага кодэксу), паведамляе @belarus_abc. Актывіста судзяць паводле гэтага артыкулу ўжо другі раз — раней яму прысудзілі яшчэ 11 месяцаў калёніі:
https://smarturl.click/mpeGB
Уначы Расея атакавала Ўкраіну 67 дронамі, некалькі зь іх паляцелі ў бок Беларусі. У Кіеве ў выніку атакі ўзьнік пажар
Над тэрыторыяй Украіны зьбілі 58 з 67 ўдарных дронаў Shahed. «Шэсьць бесьпілётнікаў выйшлі з падкантрольнай паветранай прасторы Ўкраіны, паляцеўшы ў напрамку Расеі, Беларусі і часова акупаванай Луганшчыны», — паведамілі ўкраінскія вайскоўцы. Колькі дронаў у выніку заляцелі на тэрыторыю Беларусі, не ўдакладняецца.
Праект маніторынгу ваеннай актыўнасьці «Беларускі Гаюн» сьцьвярджае, што ў ноч з 6 на 7 верасьня ў паветраную прастору Беларусі агулам заляцелі 4 расейскія дроны «Шахед»:
https://smarturl.click/ba107
Віленскі шэлтэр «Замак»: 2000 беларускіх уцекачоў атрымалі дапамогу, сотні занятыя валянтэрствам і добрачыннасьцю
Каля беларускага шэлтэру «Замак» у Вільні 5 верасьня невядомыя пакінулі правакацыйны надпіс пра беларусаў. Паліцыя завяла справу, а МЗС Літвы асудзіла акты вандалізму, скіраваныя супраць беларусаў.
А 7 верасьня тут — сьвята і Дзень адчыненых дзьвярэй, бо валянтэрская арганізацыя Dapamoga, якая дае прытулак беларусам, што ўцякаюць ад рэпрэсій (больш вядомая пад назвай «Замак»), адзначае 4 гады сваёй працы ў Вільні. Напярэдадні сьвята журналісты Свабоды наведалі вядомы сярод беларусаў шэлтэр і пагаварылі з яго кіраўніцай Натальляй Калегавай:
Рэпартаж: https://smarturl.click/RAxX9
Ужо сёньня: Чатыры гады як Калесьнікава за кратамі
7 верасьня 2020 году кіраўніцу штабу Віктара Бабарыкі на выбарах-2020 Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі. Яе спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну, але Калесьнікава на мяжы парвала свой пашпарт і вярнулася на тэрыторыю Беларусі. Там яе адразу затрымалі. Марыю судзілі ў закрытым рэжыме паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/M1Lda
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 6 верасьня
Чаму заблукалі расейскія «Шахеды»? Галоўны хаўрусьнік як пагроза для Лукашэнкі
Пагроза з Расеі і вызваленьне палітвязьняў. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Амбасадара Японіі выклікалі ў МЗС Беларусі ў «шпіёнскай справе»
«Стасункі беларусаў з тым сьветам — інтэрактыўныя». Беларуска апісала і сыстэматызавала больш за 2 тысячы запісаў пра сны
Сусьлік, хамяк, барсук. Расказваем пра самых рэдкіх жывёлаў краіны і паляўнічае лобі
Акружны суд Варшавы завочна арыштаваў трох грамадзян Беларусі за пасадку самалёта Ryanair у 2021-м
Рост вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі — пра што спрачаюцца ў эўрапейскіх судах
«Для мяне Лукашэнка — тэрарыст. Сытуацыя ў Беларусі жахлівая». Што жыхары Варшавы думаюць аб кіраўніку суседняй краіны
Тэлеканал «Настоящее время» зрабіў апытаньне на вуліцах Варшавы пра стаўленьне варшавякаў да кіраўніка Беларусі і сытуацыі з правамі чалавека ў суседняй краіне. Глядзець відэа: https://smarturl.click/0eX6L
У Львове разьвіталіся з загінулымі ад расейскага ракетнага ўдару
У Львове 6 верасьня сотні людзей прыйшлі разьвітацца з чатырма чальцамі сям’і Базылевічаў — 43-гадовай Яўгеніяй і трыма яе дочкамі: 21-гадовай Ярынай, 18-гадовай Дар’яй і 7-гадовай Эміліяй.
Яны загінулі падчас расейскага ракетнага ўдару 4 верасьня. З усёй сям’і выжыў толькі мужчына. https://smarturl.click/e52zX
Стала вядома пра яшчэ адзін суд над былым міліцыянтам за «здраду дзяржаве»
Берасьцейскі абласны суд прызначыў да разгляду справу супраць былога капітана міліцыі Дзьмітрыя Ператолчына.
Былога міліцыянта абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «неданясеньні аб злачынстве, але сутнасць абвінавачваньня невядомая ні СМІ, ні праваабаронцам. Для Дзьмітрыя Ператолчына гэта будзе ўжо другі суд.
Ператолчын з Кобрыня, яму 41 год, у міліцыі даслужыўся да капітана. Вядома, што да 2011 года ён працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела дэпартаменту аховы, але неўзабаве быў звольнены. Паводле «Медыязоны» у лістападзе 2012 года Берасьцейскі міжгарнізонны ваенны суд прысудзіў Ператолчына да 3,5 гадоў калёніі з адтэрміноўкай на тры гады за «махлярства». Пасля гэтага былы міліцыянт працаваў ліцейшчыкам на фабрыцы пластмасавых цацак «Палесьсе» і спэцыялістам у краме «Дабраном». https://smarturl.click/xBebn
Як у Беларусі адрэагавалі на зьбіцьцё дронаў над Гомлем
5 верасьня ў Гомлі ўначы прагучалі выбухі — у мясцовых суполках называліся месцы падзеньня БПЛА. Пра залёт і падзеньне дронаў паведамілі адразу некалькі крыніц.
«Нават у сьне ёсьць пэўныя правілы паводзінаў: не дакранацца да нябожчыкаў, не сядаць зь імі есьці»
Што сьнілі беларусы і да чаго гэтыя знакі? Пагаварылі з этнографам і пісьменьніцай Алінай Высоцкай пра сны беларусаў:
https://smarturl.click/vwe8R
CNN заявіла, што атрымала эксклюзіўныя кадры з Пакроўску: расейскія вайскоўцы расстрэльваюць украінцаў, якія здаліся
Украінскі бок заяўляе пра мінімум 15 падобных выпадкаў зь лістапада 2023 году.
https://smarturl.click/Q1Eww