Яшчэ адзін карабель і нафтабаза. Сталі вядомыя дэталі ўкраінскага ракетнага ўдару па Крыме
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб пацэльваньні 23 сакавіка ў вялікі дэсантны карабель (ВДК) «Ямал» Чарнаморскага флёту Расеі, які знаходзіўся на суднарамонтным заводзе ў Севастопалі.
Журналісты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі.
https://smarturl.click/aJDnA
Бесьпілётнікі пацэлілі ў Новачаркаскую ДРЭС у Расеі. Расейскія войскі абстралялі ўкраінскі Мікалаеў
Ад пажару аўтаматычна былі адключаныя высакавольтныя лініі 330 кВ — Ціхарэцкая і Растоўская, а таксама часова выведзеныя з працы два энэргаблёкі ДРЭС. Новачаркаская ДРЭС — найбуйнейшая цеплаэлектрастанцыя і другая па магутнасьці пасля Растоўскай АЭС электрастанцыя ў Растоўскай вобласьці.
Расейцы атакавалі Мікалаеў, ёсьць параненыя.
https://smarturl.click/kj8bQ
Здымак Wikimapia
Марш беларусаў у Кёльне
У гонар Дня Волі беларуская дыяспара ў Кёльне зладзіла акцыю і марш, каб адзначыць чарговую гадавіну абвяшчэньня БНР.
Беларусы Брусэлю сёньня напярэдадні сьвята адзначылі Дзень Волі насупраць Эўрапарлямэнту. А ў Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі прайшла прэзэнтацыя мапы «Шляхамі БНР». Фота і відэа чытача Свабоды
Читать полностью…Сахашчык: Улады Расеі і Беларусі рыхтуюць выкарыстаньне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню»
Расея і Беларусь рыхтуюць пляны выкарыстаньня ядзернай зброі і «нейкага бліцкрыгу на Вільню», заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу, прысьвечанаму Дню Волі — 106-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. «Я гэта дакладна ведаю», — цытуе Сахашчыка агенцтва «Позірк».
Паводле Сахашчыка, «беларускія генэралы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільні», а ўлады Расеі і Беларусі спадзяюцца, што «цывілізаваны сьвет будзе шакаваны» такой эскаляцыяй агрэсіі і «спыніць супраціў».
Выкарыстаньне ядзернай зброі і напад на Літву Масква і Менск плянуюць празь няўдачы ў вайне з Украінай, мяркуе прадстаўнік АПК. https://smarturl.click/1dj8Y
У Празе ўрачыста адкрылі памятны знак Францішку Скарыну
Яго ўсталявалі на Старамесцкай плошчы ў самым цэнтры чэскай сталіцы. Менавіта ў Празе ў 1517 годзе была выдадзена першая друкаваная кніга на старабеларускай мове.
У цырымоніі адкрыцьця прыняла ўдзел дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Памятны знак усталявалі ў бруку тратуара. Ён зроблены з бронзы і важыць каля 10 кіляграмаў. На знаку лацінскі надпіс «Domvs Severini. Institoris» («Дом купца Севярына») і прамяністае Сонца з прытуленым маладзіком.
Менавіта на Старамесцкай плошчы, паводле некаторых дасьледчыкаў, месьцілася друкарня, якую арандаваў Скарына. Яна была заснавана пры падтрымцы віленскіх мэцэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У друкарні з 1517 па 1519 гады Скарына выдаў ня менш за 23 кнігі Старога Запавету.
Армянскія ўлады паведамілі, што трое ўзброеных людзей спрабавалі ўварвацца ў паліцэйскі пастарунак у Ерэване ў нядзелю, 24 сакавіка.
Паводле паліцыі, нападнікі ўжылі гранату, і двое зь іх былі параненыя выбухам. Іх даставілі ў шпіталь. Трэцяга «нэўтралізавалі» і затрымалі службы бясьпекі.
Матывы нападнікаў пакуль невядомыя. Раней паліцыя заявіла пра затрыманьне 49 сябраў групоўкі «Баявое братэрства», якая выступае супраць тэрытарыяльных саступак Азэрбайджану, паводле падазрэньняў у незаконным захоўваньні зброі. Аднак «Баявое братэрства» заявіла, што ня мае дачыненьня да нападу на паліцэйскі пастарунак.
Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі ў Варшаве. Людзі прайшлі маршам па цэнтры гораду, цяпер адбываецца святочны мітынг. Фота і відэа чытача Свабоды
Читать полностью…У Славаччыне будзе другі тур выбараў прэзыдэнта. Прамежкавую перамогу атрымаў прыхільнік дапамогі Ўкраіне
Канчатковыя вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у Славаччыне паказваюць, што былы міністар замежных спраў Іван Корчак наперадзе зь відавочным адрывам, але наперадзе другі тур. Лібэрал Корчак набраў 42,5% галасоў, сьведчаць афіцыйныя вынікі, падведзеныя выбарчай камісіяй у нядзелю.
У другім туры ён павінен сустрэцца са сьпікерам славацкага парлямэнту Пэтэрам Пелегрыні ў другім туры галасаваньня 6 красавіка.
https://smarturl.click/9zjYv
«Трэба сфармаваць новую Беларусь і зразумець, як яе прасоўваць у Жабінку і Смаргоні»
Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне. Што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар, што прайшла ў Празе?
Рэпартаж, фота: https://smarturl.click/VD68n
Расейская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы. Што вядома на гэтую хвіліну
Польскае апэратыўнае камандаваньне раніцай у нядзелю, 24 сакавіка, апавясьціла пра парушэньне паветранай мяжы дзяржава. Падчас чарговага масаванага абстрэлу Ўкраіны ракетамі, адна зь іх заляцела на польскія землі.
Расейскую ракету зафіксавалі ў мясцовасьці Асердаў Люблінскага ваяводзтва. Польскія радыёлякацыйныя сыстэмы сачылі за ракетай. Агулам яна знаходзілася ў паветранай прасторы Польшчы 39 сэкундаў.
Што вядома цяпер: https://smarturl.click/W3v7Z
Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? ТЭСТ
25 сакавіка 2024 году споўніцца 106 гадоў з дня абвяшчэньня Радай БНР незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтай падзеі папярэднічалі і яе суправаджалі многія іншыя пэрыпэтыі гісторыі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце тыя падзеі, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/4k7qg
24 сакавіка 105 гадоў таму пачалося антыбальшавіцкае паўстаньне ў Гомлі
Выступленьні супраць бальшавікоў 24-29 сакавіка ўвайшлі ў гісторыю як Стракапытаўскае паўстаньне. Ім кіраваў штабс-капітан царскага войска меншавік Ўладзімер Стракапытаў. Чырвонаармейцы былі незадаволеныя прымусовай мабілізацыяй і адпраўкай на фронт на баі з Украінскай народнай рэспублікай.
Паўстанцы вырашылі не вяртацца ў бок Тулы, і пад вечар 24 сакавіка захапілі чыгуначны вузел, гомельскую турму, тэлеграф, артылерыйскія склады, савецкія ўстановы. 300 бальшавікоў супраціўляліся, але марна. Паўстанцаў было больш за 8 тысяч.
У ноч на 29 сакавіка часткі Чырвонай Арміі і камуністычныя атрады вымусілі паўстанцаў пакінуць Гомель, 6 тысяч чалавек фарсіравалі Прыпяць, перасеклі лінію фронту і далучыліся да УНР, дзе затым вялі баі супраць бальшавікоў. Астатнія паўстанцы трапілі ў палон.
Больш падзей 24 сакавіка ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1djge
На фота помнік «ахвярам стракапытаўшчыны», 1930-я гг. Wikimedia Commons
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 23 сакавіка
Тэракт у Падмаскоўі: колькасьць загінулых расьце; сярод параненых — беларус; Пуцін абвінавачвае Ўкраіну ў дапамозе ў арганізацыі нападу
Эскаляцыя вайны і яшчэ больш жорсткі таталітарны рэжым. Валер Карбалевіч пра палітычныя наступствы тэракту
На Байкануры адбыўся адкладзены раней запуск карабля «Саюз МС-25» зь беларускай на борце
Беларусы сабралі амаль 2 мільёна даляраў на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА з Горадні
Мы ўсе падвялі Паліну. Пра што сьведчаць кадры з палітзьняволенай
«Акулы наўкол такія, што, не пасьпеем азірнуцца, зьядуць». Каго найбольш варта асьцерагацца Лукашэнку
«Куды коціцца сьвет». Ці здольная Францыя ўзначаліць Захад
Праз вайну адмовілася сьпяваць «Песьні перамогі». Гісторыя опэрнай сьпявачкі, якая мусіла ўцякаць зь Беларусі
«Давайце будзем шукаць паразуменьня». У Вільні пасьля зьмены месца прайшла сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым
Што вядома пра групоўку, якая можа мець дачыненьне да нападу на «Крокус», і чаму яе мэтай стала Расея
Ваенны аналітык і былы афіцэр паліцыі Ізраіля Сяргей Мігдаль у размове з “Настоящим временем“ скаўаў, што напад мог быць сапраўды арганізаваны афганскім крылом «Ісламскай дзяржавы». На яго думку, гэта зьвязана з тым, што пасьля вываду амэрыканскіх і заходніх войскаў з Афганістана Расея ўстанавіла дружалюбныя адносіны з «Талібанам». https://smarturl.click/8EOB0
Ідэі вызначаюць рэчаіснасьць. Чаму трэба цаніць БНР
25 Сакавіка — бясспрэчнае галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі, лічыць Алесь Чайчыц. У пэўным сэнсе, працягвае аўтар, яно важнейшае за 27 ліпеня (афіцыйны Дзень незалежнасьці ў 1991–1995) і за 25 жніўня (дзень фактычнага выхаду з СССР у 1991 годзе, які ніколі шырока не сьвяткаваўся).
Дык чаму дата 25 сакавіка такая важная для беларусаў?
https://smarturl.click/8EORv
«Выпытвалі асабістыя зьвесткі, месца жыхарства». Як прапагандыст і спэцслужбы «прапаноўвалі» новыя пашпарты беларусам замежжа
«Патэлефанаваў чалавек, назваўся валянтэрам Міхасём, размаўляў на беларускай мове. Прапанаваў запоўніць форму, куды я запісала свае асабістыя зьвесткі. Выпытаў у мяне пра ўдзел у пратэстах. Цяпер мне страшна за сваякоў у Беларусі». Як прапагандыст склаў сваю «базу» беларусаў замежжа.
https://smarturl.click/z2GgA
25 сакавіка 55 гадоў таму быў створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны»
Калектыў выступаў пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна, у яго ўваходзіў і брат Мулявіна Валер. Гурт стаў папярэднікам легендарных «Песьняроў».
Таксама 25 сакавіка адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі. Дзень абвяшчэньня БНР таксама вядомы як Дзень Волі.
Больш адметных падзей беларускай і ўсясьветнай гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD6Jn
Беларусы ў Беластоку, Лодзі і Познані ў Польшчы сёньня ладзілі імпрэзы ў гонар Дня Волі. Відэа чытачоў Свабоды з Лодзі і Познані, фота зь Беластоку
Читать полностью…Галоўнае за 24 сакавіка
📌 Сярод загінулых падчас нападу ў Расеі ёсьць грамадзянка Беларусі
📌 Што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларусаў сьвету
📌 Польшча павялічыць вайсковую прысутнасьць на ўсходняй мяжы
📌 У Празе ўрачыста адкрылі памятны знак Францішку Скарыну
📌 У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі
📌 Гісторык Натальля Гардзіенка расказала аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР
📌 Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? Прайдзіце наш ТЭСТ
Сярод загінулых падчас нападу ў Падмаскоўі 22 сакавіка ёсьць грамадзянка Беларусі 1978 году нараджэньня. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Расеі.
Увечары ў пятніцу, 22 сакавіка, некалькі людзей у камуфляжнай форме адкрылі ў канцэртнай зале на ўскраіне Масквы стральбу з аўтаматаў. Потым адбыўся выбух і пачаўся моцны пажар. Колькасьць загінулых у выніку тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паводле апошніх зьвестак, узрасла да 137. Колькасьць забітых можа павялічыцца. Больш за 180 чалавек пацярпелі.
Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходняй мяжы і запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю
Міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што краіна ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах. https://smarturl.click/Q1RjB
Тым часам польскае Міністэрства замежных спраў паведаміла, што запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю. Раней стала вядома, што ў ноч на нядзелю, 24 сакавіка, запушчаная Расеяй ракета ў бок Украіны, заляцела ў польскую паветраную прастору і прабыла там 39 сэкунд.
«Мы заклікаем Расейскую Фэдэрацыю спыніць тэрарыстычныя атакі на жыхароў і тэрыторыю Ўкраіны, пакласьці канец вайне і заняцца вырашэньнем унутраных праблем краіны», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
Польскае войска ў ноч з суботы на нядзелю паднімала ў паветра сваю авіяцыю. Расейскі бок інцыдэнт пакуль не камэнтаваў. https://smarturl.click/EeAa1
У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі
24 сакавіка ў Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы «Робім Разам» адкрылася выстава арыгінальных карцін Алеся Пушкіна. Усяго дэмаструецца паўтара дзясятка твораў — гэта карціны зь дзьвюх прыватных калекцый і аднаго ўнівэрсытэту: партрэты гістарычных дзеячаў, пэйзажы. Уладальнікі задарма прадаставілі карціны на выставу на тры дні.
На выставе выступілі польскія сябры Алеся Пушкіна — мэцэнат Войцех Гурэцкі, гісторык мастацтва Раман Постэк, а таксама віцебскі калега, мастак Эдвард Галустаў. Прагучала шмат цёплых словаў і кранальных успамінаў пра беларускага мастака, які заўчасна памёр у беларускай турме. https://smarturl.click/ql4AV
Начальнік факультэту Генштабу Ўзброеных Сіл Беларусі прызнаў, што ў краіну на навуковыя канфэрэнцыі запрашаюць удзельнікаў вайны супраць Украіны
Факультэт у сваёй працы «ня можа ня ўлічваць досьвед апошніх узброеных канфліктаў і лякальных войнаў», заявіў начальнік факультэту Ігар Дземідзенка.
https://smarturl.click/4k7Yd
Успомніць тых, хто стаяў ля вытокаў незалежнасьці. Натальля Гардзіенка аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР
Натальля Гардзіенка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). Пагаварылі зь ёй пра тое, як і дзе ўшанаваная памяць пра стваральнікаў БНР і куды беларусы могуць прыйсьці ў гэтыя сакавіцкія дні, адзначаючы Дзень незалежнасьці БНР.
https://smarturl.click/EeA5J
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў народзе кажуць «прыйшло КГБ», калі гэта камітэт — ён? НКВД, ЧК — тое самае?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Той выпадак, калі карабель паплыў ня так, як яго назвалі. КГБ успрымаецца не як установа, а як зьява, што прыносіць ліха, зло, нешта самае страшнае і непапраўнае. Таму «яно». Палітычная паліцыя не ўвайшла ў сьвядомасьць людзей нічым карысным, стваральным, пазытыўным, толькі горам. Яно і не было разьлічанае ні на што станоўчае: то чырвоны тэрор, то сталінскія рэпрэсіі, то цяперашні перасьлед ні ў чым не вінаватых людзей.
Украінскія войскі атакавалі акупаваны расейцамі Севастопаль
Адзін з праўкраінскіх каналаў піша пра цэлі ў раёне Казачай бухты і мыса Фіялент, дзе дысьлякаваныя расейскія вайскоўцы. Чарговы ўдар, як паведамляе канал, адбыўся на вузьле адмысловай сувязі Чарнаморскага флёту Расеі.
Атаку прызнала адміністрацыя анэксаванага Крыму. Гаворыць пра ахвяр і пацярпелых.
https://smarturl.click/8EOJ0
Фота OSINTtechnical
Польшча не выпускае ў Беларусь транзытныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка большым за 1,9 літраў
Паведамленьне пра гэта са спасылкай на кіраўніка польскай мытні і фатаздымак адпаведнай абвесткі на мяжы зьявіліся ў тэлеграм-чаце «Граница Польша», паведамляе Белсат.
Абмежаваньне закранае аўтамабілі BMW і канцэрну VAG, які выпускае маркі Volkswagen, Audi, SEAT, Skoda ды іншыя. Уласьнікі аўтамабіляў пералічаных марак павінныя прадставіць на мытні дакумэнт ад вытворцы, які пацьвярджае права на экспарт машыны па-за межы ЭЗ. https://smarturl.click/gp63o
Беларусы сабралі амаль 2 мільёны даляраў на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА з Горадні
Беларусы сабралі амаль 1,8 мільёна даляраў на самыя дарагія лекі ў сьвеце Zolgensma для дзяўчынкі са сьпінальнай мускульнай атрафіяй — 3-гадовай Веранікі Хылкоўскай.
Актыўны збор ішоў апошнія два месяцы. Ён быў тэрміновы, бо Золгенсма можна ўвесьці, пакуль дзіця не набрала 13,5 кіляграмаў вагі, а ў Веранікі заставалася менш за 1 кг да гэтай вагі. https://smarturl.click/EeAEJ
Беларускія сілавікі атрымалі з Расеі арыенціроўку на падазраваных у тэракце, — BelPol
Сілавыя структуры Беларусі атрымалі ад МУС Расеі арыенціроўку на падазраваных ва ўчыненьні тэрарыстычнага акта ў Падмаскоўі, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.
У арыенціроўцы, як сьцьвярджае BelPol, МУС РФ зьвяртаецца да беларускіх сілавікоў не як да «прадстаўнікоў іншай дзяржавы, у якіх просяць аб аказаньні дапамогі», а як да «падначаленых, якія абавязаны выканаць загад расейскага кіраўніцтва». https://smarturl.click/nykxV