Сейм Літвы прадоўжыў санкцыі супраць грамадзян Беларусі яшчэ на год. Ёсьць новыя візавыя абмежаваньні
У закон увялі дадатковыя абмежаваньні на атрыманьне грамадзянамі Беларусі шэнгенскіх візаў у замежных консульскіх установах Літвы. Цяпер іх будуць выдаваць толькі ў выпадку, калі пасярэднікам у падачы дакумэнтаў на візу выступае МЗС Літвы.
Дэпутаты зноў абмяркоўвалі неабходнасьць абмежаваньня паездак у Беларусь для беларусаў, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве, але гэту ініцыятыву зноў не падтрымалі:
https://smarturl.click/LYnYA
Стала вядома пра гібель ва Ўкраіне яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расеі
«Наша Ніва» даведалася пра сьмерць яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Ўкраіне на баку Расеі. Віталь Чыбісаў пасьпеў паваяваць каля чатырох месяцаў. Яму было 22 гады. Паводле інфармацыі выданьня, Віталь Чыбісаў завэрбаваўся адразу пасьля «дэмбеля». Ён з Маладэчна, дзе яго і пахавалі. Што яшчэ пра яго вядома:
https://smarturl.click/VDBRR
Ва Ўкраіне спынілі дзейнасьць «кантрабанднага калідору», празь які перамяшчалі беларускія ўгнаеньні, лекі і тытунь
Згодна з матэрыяламі справы, калідор дзейнічаў, як мінімум з кастрычніка 2023 году, у раёне населеных пунктаў Гута Ратнаўскага раёну і Мельнікі Шацкага раёну Валынскай вобласьці. Празь яго грамадзяне Беларусі і Ўкраіны і незаконна перамяшчалі празь беларуска-украінскую мяжу беларускіх угнаеньні, лекі і цыгарэты.
Затрыманым пагражае да 8 гадоў зьняволеньня паводле аднаго з артыкулаў:
https://smarturl.click/B686g
ІТ-калёнія №17, побач зь якой жыў Лукашэнка. Расказваем гісторыю шклоўскай вязьніцы
Менавіта тут памёр першы палітзьняволены, асуджаны пасьля 2020 году. Цяпер у калёніі 101 палітвязень: адвакаты, праваабаронцы, лекары, творцы, ІТ-спэцыялісты. Шклоўская ПК-17 лічыцца адной з самых жорсткіх у стаўленьні да вязьняў, але нават пасьля сьмерці Вітольда Ашурка ніхто з адміністрацыі ня быў афіцыйна пакараны.
Расказваем пра калёнію: https://smarturl.click/EeMmz
Журналісты абвінавацілі самага багатага кандыдата ў прэзыдэнты Літвы ў абыходзе санкцыяў адносна Беларусі
Паводле расьследавальнікаў, у сямейным бізнэсе кандыдата ў прэзыдэнты Літвы Ігнаса Вегеле ёсьць прыкметы магчымага абыходу санкцый. Расьследавальнікі сьцьвярджаюць, што кампанія Вегеле экспартавала кандыцыянэры дзьвюм кіргізскім кампаніям, якія падалі неіснуючыя адрасы.
https://smarturl.click/Xyp3G
Галоўнае 24 красавіка
🕹 Лукашэнку выбралі старшынём VII Усебеларускага народнага сходу
🚨 Лукашэнка: гэта нашая справа з Пуціным, як выкарыстоўваць ядзерную зброю
🌑 Без сэнсацый. Яшчэ адна пасада Лукашэнкі і дэкарацыя замест новага цэнтру ўлады
⏮ Адбываецца яшчэ большая цэнтралізацыя, а транзыт улады толькі аддаляецца, — Казакевіч
💬 Латушка згадвае ўдзел у УНС: Усе рашэньні даўно прапісаныя, а галасаваньне — выключна фармальнасьць
🪙 Белстат: Налічаны сярэдні заробак у сакавіку склаў 2161,1 рубля
⚖️ «Улады працягваць злоўжываць сыстэмай правасудзьдзя», — Amnesty International пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі за 2023 год
💡 Уласны Starlink, ноўтбук, а цяпер яшчэ і Windows. Што адбылося зь беларускімі ноў-хаў, якімі ганарыліся чыноўнікі і Лукашэнка
🎞 Адных натхняе, другіх раздражняе, трэціх палохае. Пра Пазьняка як настаўніка і enfant terrible
🇺🇸 Прэзыдэнт ЗША падпісаў закон аб дапамозе Ўкраіне
🔈 «Гісторыя на Свабодзе». На беларусах таксама ляжыць імпэрскае кляймо, — гісторык Андрэй Зубаў
Без сэнсацый. Яшчэ адна пасада Лукашэнкі і дэкарацыя замест новага цэнтру ўлады
Сэнсацыі не адбылося: як усе і чакалі, Лукашэнка абраны старшынём Усебеларускага народнага сходу (УНС). Цяпер фармальна ў яго два тытулы.
Ягонаму вылучэньню на новую пасаду спадарожнічаў такі хваласьпеў дэлегатаў, якога ня чулі за ўсе мінулыя 30 гадоў. Усё гэта моцна нагадала часы брэжнеўшчыны. Піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/W3XEO
Латушка: Гэты «сход» патрэбны Лукашэнку, каб рыхтаваць «зьменшчыка»
У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Ён завершыцца 25 красавіка. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку. Але дзеля чаго сход насамрэч яму патрэбны? Наш госьць — кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
https://youtu.be/s8ZDFA-INSw
У Горадні з Новага замку зьнялі мэмарыяльную шыльду ў гонар Касьцюшкі
Драўляная мэмарыяльная шыльда, прысьвечаная побыту нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі ў Горадні, зьнікла са сьцяны Новага замку.
https://smarturl.click/4kVwG
Галоўная інтрыга «Ўсебеларускага народнага сходу»
24 красавіка ў Менску сабраўся так званы «Ўсебеларускі народны сход». Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. Фармальна яму перайшлі важныя паўнамоцтвы Лукашэнкі і іншых органаў улады. Гэта на паперы. А што будзе ў рэальнасьці?
Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як ішла падрыхтоўка да «народнага сходу» і якія рашэньні ён павінен зацьвердзіць.
https://youtu.be/0faEAlMwrlM
Лукашэнку вылучылі кандыдатам на пасаду старшыні УНС, намесьнікам прапаноўваюць Косінца
Стала вядома, хто можа ўзначаліць новы орган улады.
Аляксандра Лукашэнку вылучылі на пасаду старшыні Ўсебеларускага народнага сходу. Гэта афіцыйна абвясьцілі падчас сходу 24 красавіка.
Таксама стала вядома, хто прапанаваны кандыдатам на пасаду намесьніка старшыні — гэта Аляксандар Косінец, які раней, сярод іншага, быў старшынём Віцебскага аблвыканкаму і памочнікам Лукашэнкі.
Супрацоўнікам БДМУ забаранілі ўдзельнічаць у канфэрэнцыях і курсах без зацьверджаньня Мінздароўя і «спэцдазволу»
Рэктар Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту Сяргей Рубніковіч забараніў супрацоўнікам ВНУ ўдзельнічаць без «спэцдазволу» ў канфэрэнцыях, курсах і сэмінарах і г.д., не прадугледжаных плянам Мінздароўя. Цяпер зьявілася пэтыцыя за скасаваньне такога рашэньня, заўважыла @mediazona_by.
Тое ж тычыцца і чытаньня лекцыяў у анлайн і афлайн рэжыме — супрацоўнікі БДМУ могуць праводзіць іх толькі па ўзгадненьні зь непасрэдным кіраўніком і рэктарам:
https://smarturl.click/Q1A3J
Ва Ўкраіне асудзілі беларуса за марадэрства ў Бучы
Грамадзяніна Беларусі за крадзяжы тавараў у крамах Бучы ў часе расейскай акупацыі асудзілі да 5 гадоў зьняволеньня з выпрабавальным тэрмінам цягам 2 гадоў. Як вынікае з матэрыялаў справы, беларус разам зь сяброўкай, грамадзянкай Украіны, выкрадаў тавары ў краме касмэтычных вырабаў Watson’s і гандлёвым доме «Буча Пассаж».
З выраку, вынікае, што беларус, падобна, меў дачыненьне да Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі (яму вярнулі пасьведчаньні МНС). Мужчына мае вышэйшую адукацыю, нежанаты, ня мае судзімасьці:
https://smarturl.click/5OqmG
Уласны Starlink, ноўтбук, а цяпер яшчэ і Windows. Што адбылося зь беларускімі ноў-хаў, якімі ганарыліся чыноўнікі і Лукашэнка
Ня толькі свой Windows. У Беларусі ўжо зьбіраліся вырабіць свой смартфон, вакцыну ад каранавірусу і электракар. Паглядзелі, што цяпер з гэтымі ідэямі:
https://smarturl.click/3keEV
Мінінфарм дазволіў беларускім тэлеканалам паказаць чэмпіянат Эўропы ў футболе бяз згоды УЭФА
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла УЭФА і чэмпіянат Эўропы ў футболе-2024 у пералік праваўладальнікаў зь «недружалюбных краін», чым дазволіла беларускім тэлеканалам паказваць чэмпіянат бяз згоды УЭФА на падставе беларускага закону, які дапускае выкарыстаньне лічбавых матэрыялаў бяз згоды замежнага праваўладальніка:
https://smarturl.click/op5BA
«Хацела б зьняць сэрыял аб прыходзе Лукашэнкі да ўлады». Пагутарылі з рэжысэркай Марай Тамковіч
У фінальны адбор прэстыжнага кінафэстывалю «Tribeca» ў Нью-Ёрку трапіла стужка беларускі Мары Тамковіч «Над шэрым небам». Рэжысэрка зноў здымае пра палітвязьняў, але ў будучыні марыць зьняць мастацкае кіно пра тое, як Лукашэнка прыйшоў да ўлады.
Распыталі рэжысэрку пра новую стужку аб кранальнай гісторыі каханьня журналісткі Каці Андрэевай, кінафэстываль «Tribeca» і пра ейную мару:
https://smarturl.click/5OjZp
Вядомыя беларускі ўзялі ўдзел ў міжнароднай акцыі «Джынсавы дзень» у падтрымку ахвяраў сэксуалізаванага гвалту
Акцыя ўзьнікла з нагоды вядомага італьянскага судовага выпадку, у рамках якога адказнасьць за згвалтаваньне перанесьлі на пацярпелую з прычыны адзеньня, якое яна насіла (гаворка пра джынсы).
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вольга Гарбунова заклікала далучыцца да акцыі. «Не вінаваць, а падтрымлівай» — такі галоўны пасыл гэтага флэшмобу. Сёлета ўдзел у акцыі пад хэштэгамі #джынсавыдзень #denimdaybelarus прыняла і вядомыя беларускі — журналісткі Саша Раманава і Каця Пытлева, моўная актывістка Аліна Нагорная, палітоляг Роза Турарбекава, Каця Пытлева і іншыя:
https://smarturl.click/ql1l9
Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у «справе Ціханоўскага»
У анонсе працэсу значацца палітвязьні Ігар Лосік, Дзьмітры Папоў, Арцём Сакаў, Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і Ўладзімер Цыгановіч. Як паведамілі Свабодзе крыніцы, блізкія да сытуацыі, іх не плянуюць прывозіць на паседжаньне.
У першым прысудзе ў «справе Ціханоўскага» пералік рэчавых доказаў заняў некалькі дзясяткаў старонак. Там былі мабільныя тэлефоны асуджаных, кампутары, аўтамабілі і іншая маёмасьць. «Відаць, нешта ўпусьцілі ці суд вырашыў больш не захоўваць рэчавыя доказы, зьнішчыць іх. Таму праводзяць паседжаньне», — лічыць крыніца Свабоды i юрыдычных колаў:
https://smarturl.click/VDBDR
25 красавіка нарадзілася Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі. Сёлета ёй споўнілася 85 гадоў
Зінаіда Бандарэнка — самы пазнавальны твар Беларускай тэлевізіі, дзе яна працавала амаль 40 гадоў. Знакавыя праграмы, якія асацыяваліся зь ёй у якасьці вядоўцы: «Песьню бярыце з сабой», «Калыханка», «Запрашаем на вячоркі», «Блакітны агеньчык», «Яшчэ ня вечар» і г. д. Яе вітаньне «Гаворыць і паказвае Мінск!» засталося сымбалем цэлай эпохі.
Бандарэнка яшчэ ў сярэдзіне 1990-х знайшла ў сабе сілы раскрытыкаваць выбранага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку за наступ на асноватворныя правы і свабоды, за што пазбавілася пачэснага прафэсійнага статусу і сышла з тэлевізіі. Да 2018 году вучыла аратарскаму і дыктарскаму майстэрству журналістаў, студэнтаў, школьнікаў і бізнэс-лэдзі.
10 фактаў пра легенду БТ Зінаіду Бандарэнку
Іншыя адметныя даты і падзеі 24 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ql159
Dissidentby: на «Валадарцы» перастаюць прымаць перадачы. Прычына — пераезд
Як паведамляе праваабарончая ініцыятыва, вязьняў перавязуць у Магілёў і Жодзіна, а таксама ў новыя Калядзічы. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў — пакуль невядома.
https://smarturl.click/Da2me
Адбываецца яшчэ большая цэнтралізацыя, а транзыт улады толькі аддаляецца, — Казакевіч
Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч аналізуе прамову Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім народным сходзе, тлумачыць, што азначае прызначэньне намесьнікам старшыні УНС Аляксандра Косінца, і заяўляе, што асабісты кантроль Лукашэнкі над дзяржаўным апаратам толькі ўзмацняецца.
https://smarturl.click/EedQz
«Гісторыя на Свабодзе». На беларусах таксама ляжыць імпэрскае кляймо, — гісторык Андрэй Зубаў
На якім этапе сваёй гісторыі цяпер Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? І якімі могуць быць беларуска-расейскія дачыненьні ў будучыні?
Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам многіх кніг, у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым.
Фрагмэнт размовы: https://smarturl.click/gpOLO
Відэа: https://youtu.be/M_zVNpq8chA
Прэзыдэнт ЗША падпісаў закон аб дапамозе Ўкраіне
Джо Байдэн у сераду падпісаў ухвалены Кангрэсам пакет мер, у адпаведнасьці зь якім Украіне дадуць вайсковую дапамогу на суму $ 61 млрд.
https://smarturl.click/M1xJ3
Лукашэнку выбралі старшынём VII Усебеларускага народнага сходу
Ягоным намесьнікам стаў Аляксандар Косінец. Адпаведныя вынікі тайнага галасаваньня на пасяджэньні УНС 24 красавіка агучыла старшыня Падліковай камісіі УНС, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Мядзьведзева.
Аднагалосна абраны прэзыдыум УНС у складзе 13 чалавек, чые кандыдатуры былі ўключаны ў бюлетэні для тайнага галасаваньня, піша БелТА.
Аляксандар Кабанаў: «Біцьцё ў наваполацкай калёніі — нармальная зьява»
Чацьвёртая частка падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» — пра тое, як катуюць падчас этапаў, а таксама пра найбольш вядомыя калёніі Беларусі: гомельскую жаночую, наваполацкую і шклоўскую.
Былы палітвязень Аляксандар Кабанаў, які адбыў трохгадовае зьняволеньне, сьведчыць, што каля 10% зьняволеных — прызнаныя палітвязьні.
«Усім, хто з палітычных матываў, няважна, па якім артыкуле, ім у калёніі даюць „10 прафулік“. У іх працоўны тыдзень большы, чым у астатніх палітвязьняў. Калі людзі ходзяць на прамзону 2-3 разы на тыдзень на цяжкія працы, плюс розныя зьмены, то палітвязьні ходзяць практычна кожны дзень, акрамя нядзелі. Чапляюцца за ўсё на сьвеце, і практычна заўсёды акты неабгрунтаваныя. Практычна ўсе ідуць у ШЫЗА і сядзяць там нейкі тэрмін. І гэтыя людзі не трапляюць ні пад датэрміновае вызваленьне, ні пад амністыю».
Памёр навуковец і пісьменьнік Алесь Клышка
23 красавіка ў Менску раптоўна памёр кандыдат тэхнічных навук, былы гулец менскай футбольнай каманды «Тарпеда», паэт і публіцыст Алесь Клышка. Яму было 76 гадоў. Разьвітаньне з Алесем Клышкам пройдзе заўтра з 17 гадзін у храме Усіх Сьвятых на вуліцы Каліноўскага ў Менску.
Пра Алеся Клышку: https://smarturl.click/RA2np
У ЗША абавязалі кітайскую кампанію прадаць сацыяльную сетку TikTok, каб пазьбегнуць яе забароны
Закон абавязвае кітайскую кампанію ByteDance на працягу 9 месяцаў прадаць сваю папулярную сацсетку TikTok, каб пазьбегнуць яе забароны. Ініцыятары абгрунтавалі неабходнасьць такога закону меркаваньнямі бясьпекі і асьцярогамі, што дзякуючы TikTok Кітай атрымлівае доступ да зьвестак амэрыканцаў.
TikTok заявіў, што не перадаваў і ня будзе дзяліцца зьвесткамі карыстальнікаў ЗША з урадам Кітая і што закон роўны забароне, якая парушае права яе карыстальнікаў на свабоду слова ў ЗША:
https://smarturl.click/aJL5A
Намесьнікам старшыні ЦВК Беларусі прызначылі сілавіка
Першага намесьніка начальніка Акадэміі МУС Аляксея Башана абралі намесьнікам Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, паведаміла прэс-служба ЦВК. Днямі Лукашэнка падпісаў указ, якім прызначыў Башана сябрам ЦВК.
ЦВК складаецца з 12 сябраў (на прафэсійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі) і дзейнічае на сталай аснове, тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў. Дзейны склад камісіі сфармаваны ў сьнежні 2021 году. Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 20 ліпеня 2025 году.
Сілавікі затрымалі дачку палітзьняволенага Рыгора Кастусёва
«Пакаяльнае відэа» з жыхаркай Магілёва апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Кацярыну Кастусёву, дачку палітзьняволенага лідэра партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
На відэа жанчыну прымусілі сказаць, што яна ў 2020-ым годзе «надавала садзейнічаньне ПЦ "Вясна"», а таксама што нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце пляну «Перамога»:
https://smarturl.click/e5On1
Адных натхняе, другіх раздражняе, трэціх палохае. Пра Пазьняка як настаўніка і enfant terrible
У сучаснай Беларусі няма другога такога палітыка, як Зянон Пазьняк, які ачольваў Беларускі Народны Фронт і незалежніцкі рух у лёсавызначальны час канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Сёньня ён адзначае сваё 80-годзьдзе.
Пра ягоную ролю ў гісторыі Беларусі піша Алесь Чайчыц:
https://smarturl.click/Dan1o