Reuters: Маск наведвае Кітай, каб дамовіцца пра запуск праграмы для самакіраваных аўтамабіляў
Агенцтва Reuters паведаміла, што сёньня, 28 красавіка, амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск прыляцеў у Пэкін. Пра гэты візыт раней не паведамлялася.
Паводле крыніцы Reuters, Маск сустрэнецца з высокімі афіцыйнымі асобамі Кітаю, каб абмеркаваць запуск праграмы для аўтаномных аўтамабіляў, а таксама дазвол выкарыстоўваць па-за межамі Кітаю, сабраныя там дадзеныя.
Дзяржаўныя кітайскія мэдыі паведамілі пра сустрэчу Маска з прэм’ер-міністрам Кітаю Лі Цянам. Маск пацьвердзіў сустрэчу ў сваёй сацыяльнай сетцы X. https://smarturl.click/nyJxV
Беларускія памежнікі заявілі, што выкрылі незаконную схему пастаўкі аўтамабіляў у краіну
Спосаб, з дапамогай якога машыны з Эўразьвязу ўвозілі ў Беларусь, быў простым: на іх выраблялі беларускія рэгістрацыйныя нумары і падраблялі дакумэнты.
https://smarturl.click/EeMEJ
«Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі «базу даносаў КДБ»
Група хакераў заявіла пра тое, што здабыла шмат закрытых зьвестак у выніку ўзлому сайту Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі.
Вынікі сваёй апэрацыі «Кібэрпатызаны» назвалі «зьліваам даносаў у КДБ». Каля 40 тысяч зваротаў зьявіліся на сайце КДБ за 9 гадоў.
«Калі вы раптам не заўважылі, то разам з базай сайту КДБ мы выклалі ў сетку і даносы, якія адпраўлялі чэкістам праз партал зь верасьня 2014 па жнівень 2023 гг. Цяпер скаргі „інфарматараў“ КДБ у адкрытым доступе, а таксама прапановы замежных грамадзян пайсьці на супрацоўніцтва. Самыя цікавыя зь іх ужо хутка на нашым канале», — напісалі «Кібэрпартызаны».
У касьцёле Арханёла Міхала ў Наваградку ўрачыста адкрылі крыпту
У касьцёле для наведваньня ўрачыста адкрылі крыпту імя Сьвятога Дамініка і біскупа Віта. Крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касьцёлу, дзе ёсьць пахаваньні айцоў дамініканцаў і сям’я фундатараў касьцёлу з роду Хадкевічаў.
https://smarturl.click/z2qYJ
Фальшывыя сябры перакладніка. Моўны ТЭСТ
Падобныя словы ў блізкіх мовах дапамагаюць разуменьню, калі азначаюць тое самае. Але бывае, што яны маюць зусім розныя значэньні і ўводзяць у аблуду. А беларускамоўных часам блытаюць сугучныя расейскія словы. Ці ўмеем разьмяжоўваць розныя мовы?
https://smarturl.click/dpXxz
Ужо сёньня: Дзень памяці Францішка Багушэвіча
28 красавіка 1900 году памёр Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, асьветнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., адзін з пачынальнікаў нацыянальнага Адраджэньня.
Як Багушэвіч хаваўся ва Ўкраіне пасьля паўстаньня 1863-га
Іншыя адметныя даты і падзеі 28 красавіка ў гісторыі – у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/AdGJO
Генштаб Украіны: «Сытуацыя на фронце складаная». На Данеччыне ідуць цяжкія баі
За 9 месяцаў пасьля захопу Аўдзееўкі расейскія войскі прасунуліся на 12 км на захад.
https://smarturl.click/e5XAk
Зянону Пазьняку ўручылі Ордэн Пагоні ад Рады БНР. Днямі палітык адзначыў 80-гадовы юбілей
Цырымонія адбылася ў Беларускім доме ў Варшаве, паведамляе Belsat. Такой жа ўзнагародаю Рада БНР уганаравала праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні.
Узнагароды Рады БНР атрымалі і іншыя выбітныя беларусы. Мэдалём Ордэну Пагоні адзначаныя дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і намеснік камандзіра Вадзім Кабанчук, куратарка кніжнай калекцыі Бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане Караліна Мацкевіч, шэраг іншых беларусаў.
Відэа: Белсат.
Расеец спрабаваў вылецець па чужым пашпарце зь Менску ў Ерэван, каб папрасіць прытулку
«Зламысьнік паведаміў, што чужы пашпарт „выпадкова“ знайшоў на тэрыторыі Расеі і вырашыў зь яго дапамогай перасекчы беларускую мяжу», — заявілі памежнікі. Што яму пагражае?
https://smarturl.click/0eGO8
Кожная пятая арганізацыя ў Беларусі — стратная
Паводле статыстыкі Белстату, у студзені-лютым 2024 году 19% арганізацый Беларусі былі стратнымі. У параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам, колькасьць стратных арганізацый павялічылася на 19 (да 1134), але пры гэтым сума стратаў за гэты пэрыяд вырасла на 76,9% і склала склала амаль 1,4 мільярды беларускіх рублёў:
https://smarturl.click/mp1q5
У рамках праекту «Артэфакты. Музэй Вольнай Беларусі» выйшаў фільм пра моўных актывістаў Аліну Нагорную і Ігара Случака
Сёньня адбылася прэм’ера першага фільму праекту «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі», сэрыі кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музэю ў Варшаве. Галоўныя героі карціны — моўныя праваабаронцы Аліна Нагорная і Ігар Случак.
ВІДЭА + аб праекце: https://smarturl.click/Zy5kY
Ва Ўкраіне ў выніку ракетнай атакі Расеі пашкоджаныя чатыры ТЭС і бальніца ў Харкаве
Паветраныя сілы Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што ўначы 27 красавіка Расея атакавала Ўкраіну з дапамогай 34 крылатых і балістычных ракет, зь іх 21 удалося зьбіць. Былі атакаваныя абʼекты ў Днепрапятроўскай, Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласьцях. Пашкоджаныя 4 цеплаэлектрастанцыі і псыхіятрычная бальніца, ёсьць пацярпелыя. Падрабязнасьці:
https://smarturl.click/aJXvg
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да словаў Лукашэнкі, што мы ніколі так добра не жылі і што на Захадзе жывуць горш?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Вельмі проста — правяраць, глядзець на статыстыку: колькі нашых людзей зьехалі жыць на Захад (за тры апошнія гады паўмільёна і больш) і колькі народу з Захаду прыехала жыць да нас (ніколькі). Лічбы кажуць самі за сябе. А галоўная прычына сёньня найперш ня ў тым, дзе сыцей, а ў тым, дзе бясьпечна. Калі цябе за лайкі садзяць у турму — гэтага дастаткова, каб і ня совацца ў Беларусь. Рэч у тым, што «ніколі так добра не жылі» якраз тыя, хто ператварыў нашу Беларусь у турму.
«Пра тытулы і культ асобы Лукашэнкі». Вынікі тыдня ад Карбалевіча
24-25 красавіка ў Менску прайшоў «Усебеларускі народны сход». Лукашэнка быў абраны ягоным старшынём. Ён падводзіў вынікі свайго 30-гадовага кіраваньня і слухаў хваласьпеў дэлегатаў, якога беларусы ня чулі за ўсе мінулыя 30 гадоў.
Палітычны аглядальнік Свабода Валер Карбалевіч — пра атмасфэру і рашэньні сходу:
https://www.youtube.com/watch?v=D1r-O7jjEoE
Беларусы ў розных гарадах сьвету ўшанавалі памяць пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у гадавіну гэтай падзеі. Фота 1-2 з Варшавы (Белсат), відэа і фота 3-4 зь Беластоку (чытач Свабоды) і 5-6 з Львова (Вольная Беларусь)
Читать полностью…У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас прымусовага «інтэрвію»
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», справу 39-гадовай Натальлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў Менскім гарадзкім судзе. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак або заклікі да такіх дзеяньняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь). Справу вядзе судзьдзя Жанна Брысіна. https://smarturl.click/Da2Bm
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Хто сёньня ў нас маральны аўтарытэт?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Найчасьцей беларусы так кажуць пра бацькоў. Гэта адказ нармальнага чалавека, «ябацькі» так ня скажуць. Што да ўсёй нацыі, дык нязьменны, на маю думку, аўтарытэт Васіля Быкава. Рэжым ня мае маральных аўтарытэтаў, бо адкінуў «хімэру маралі» і па сутнасьці сваёй хамскі. Таму маральныя аўтарытэты зь ягонае волі апынуліся ў турмах. Гэта сапраўдныя героі, і мы, на жаль, пазбаўленыя магчымасьці чуць іхны голас. Што да тых, хто на свабодзе, яны толькі ў працэсе фармаваньня новай сыстэмы маральных аўтарытэтаў: хтосьці страчвае сваю ранейшую вагу, хтосьці, наадварот, набывае.
У Беларусі дамы-інтэрнаты пераназавуць у «сацыяльныя пансыянаты»
У краіне з 1 ліпеня ўступіць у сілу закон «Аб сацыяльным абслугоўваньні». Пэўныя зьмяненьні тычацца і выплаты пэнсій.
https://smarturl.click/VDBzQ
У Брусэлі беларусы зладзілі «Чарнобыльскі шлях 2024»
Гэта была акцыя супраць дыктатуры, пагрозы ядзернай вайны і супраць разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
У Місіі Дэмакратычнай Беларусі прайшоў прагляд фільму «Атамны дождж для беларусаў», таксама тут чыталі вершы пра Чарнобыль і напісалі паштоўкі палітвязьням.
Фота і відэа чытачоў Свабоды
«Белавія» пачынае рэгулярна лётаць зь Менску ў Махачкалу
Палёты Менск-Махачкала-Менск будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па пятніцах. Час палёту — каля трох з паловай гадзінаў.
https://smarturl.click/G6Y7g
Дзясяткі тарнада пранесьліся па тэрыторыі некалькіх штатаў у ЗША
Разбуральныя тарнада былі зафіксаваныя ў Тэхасе, Акляхоме, Канзасе, Нябрасцы, Аёве і іншых штатах. Пашкоджаныя сотні будынкаў. Інфармацыі аб ахвярах няма, аднак ратавальнікі дагэтуль абшукваюць разбураныя дамы, паведамляе CNN.
Чакаецца, што пагроза тарнада захаваецца да нядзелі.
Падзеі 27 красавіка ў Беларусі і вакол яе, а таксама важныя публікацыі Свабоды
▪️У Варшаве памерла 33-гадовая грамадзкая актывістка Вольга Жураўлёва
▪️Расеец спрабаваў вылецець па чужым пашпарце зь Менску ў Ерэван, каб папрасіць прытулку
▪️12-гадовы футбаліст зь Беларусі зрабіў выбар паміж «Рэал Мадрыдам» і «Барсэлёнай»
▪️У рамках праекту «Артэфакты. Музэй Вольнай Беларусі» выйшаў фільм пра моўных актывістаў Аліну Нагорную і Ігара Случака
▪️Тролінг гендэрных квотаў і забарона на ўдзел каліноўцам. Як праходзяць выбары ў Каардынацыйную Раду
▪️«Мы нікога ў Беларусі не трымаем». Чаму Лукашэнка і Пуцін не закрылі межы для тых, хто ўцякае ад рэпрэсій
У Беларусі і ў Расеі ўсё часьцей гараць аўтобусы, якія вырабляе Менскі аўтамабільны завод. Часам транспарт загараўся падчас руху, калі ўсярэдзіне знаходзіліся пасажыры. Летась Санкт-Пецярбург нават зьняў аўтобусы МАЗ з усіх маршрутаў і перастаў іх закупляць.
Як гэтыя выпадкі зьвязаныя зь міжнароднымі санкцыямі?
https://smarturl.click/Zy5j2
У Варшаве памерла 33-гадовая грамадзкая актывістка Вольга Жураўлёва
З 2006 году Вольга Жураўлёва (Капланоўская) ўдзельнічала ў дэмакратычным руху, уваходзіла ў аб’яднаньні «Зубр», «Малады Фронт», «Альтэрнатыва», «Гавары праўду».
У 2014 яна выйшла на адзіночны пікет з плякатам «Сьмерць крамлёўскім акупантам» на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.
«Бо я нязгодная з тым, што Крэмль правакуе вайну ва Ўкраіне, – патлумачыла тады Вольга журналістам Свабоды. – І плюс у той дзень было падпісаньне дамовы аб ЭАЭС, а я лічу, што нам трэба ад яго трымацца далей. Наша краіна павінна заставацца незалежнай!»
https://smarturl.click/xBk8e
Архіўнае відэа. Вольга Жураўлёва ў 2014 годзе, пасьля затрыманьня.
У Адэсе перайменавалі вуліцу Беларускую
Дэпутаты Адэскай гарадзкой рады прагаласавалі за зьмены назваў звыш сотні вуліц. Вуліцу Беларускую пераймянуюць у вуліцу Кастуся Каліноўскага, як і прасіў фонд «Вільна Білорусь».
Мінулай восеньню фонд зьвяртаўся да кіраўніцтва Адэсы з прапановай у межах дэкамунізацыі назваць вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага, Міхаіла Жызьнеўскага, Аляксея Скоблі ці проста ў гонар Вольнай Беларусі:
https://smarturl.click/opbXB
«Мы нікога ў Беларусі не трымаем». Чаму Лукашэнка і Пуцін не закрылі межы для тых, хто ўцякае ад рэпрэсій
Палітвязьняў у Беларусі магло быць не паўтары тысячы, а дзясяткі і нават сотні тысяч чалавек — калі б рэжым наважыўся перакрыць выезд за мяжу і спыніць уцёкі ўсіх палітычна нядобранадзейных. Аднак быў выбраны іншы сцэнар палітычных рэпрэсій. Чаму? — Разважае Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/B68w5
Тролінг гендэрных квотаў і забарона на ўдзел каліноўцам. Як праходзяць выбары ў Каардынацыйную Раду
На 80 месцаў у Каардынацыйную раду прэтэндуюць 265 чалавек. Конкурс — 3,3 чалавека на месца. Туды ідуць палітыкі, блогеры, актывісты, былыя сілавікі і жаўнеры.
Расказваем падрабязна пра Каардынацыйную раду, выбары ў яе новы склад і кандыдатаў:
https://smarturl.click/bay68
На нафтазаводзе ў Краснадарскім краі Расеі ўзьнік пажар пасьля атакі дронаў
На Славянскім нафтаперапрацоўчым заводзе пасьля атакі дронаў узьнік пажар, пашкоджаная сэпаратыўная ўстаноўка. Агонь неўзабаве патушылі. Агулам было 9 атак на рэзэрвуарны парк і сэпаратыўную ўстаноўку, напісаў кіраўнік Славянскага раёну. Пацярпелых няма.
З пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%:
https://smarturl.click/5Oj7J
Ужо сёньня: 95 гадоў зь дня нараджэньня гісторыка Юрыя Туронка
27 красавіка 1929 году ў Вільні нарадзіўся Юры Туронак, гісторык, удзельнік беларускага культурніцкага руху 1950–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст. у Польшчы. Юры Туронак быў першым у беларускай гістарычнай навуцы, хто пачаў казаць праўду пра пэрыяд акупацыі 1941-44 гадоў. Выдадзеная ў 1993 годзе ў Менску ягоная доктарская манаграфія «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» стала адкрыццём для чытачоў.
4 кнігі Юрыя Туронка, якія варта прачытаць
Іншыя адметныя даты і падзеі 24 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/yqoov
Менскі ўчастковы фабрыкаваў пратаколы. Яго асудзілі на тры гады
На прававым партале зьявіліся матэрыялы судовай справы ўчастковага міліцыянта, які майстраваў фальшывыя адміністратыўныя пратаколы на выпадковых людзей бязь іх ведама.
Участковы зь Менску дзеля таго, каб палепшыць працоўныя паказьнікі, прыдумляў пратаколы, упісваў у іх імёны «правапарушальнікаў», якіх выбіраў са свайго ўчастка, пісаў справаздачы пра нібыта праведзеныя «прафіляктычныя размовы», выносіў неіснуючыя папярэджаньні і закрываў справы. https://smarturl.click/M1Xn2