Рэстаўрацыю Чырвонага касьцёла абяцалі пачаць да канца сакавіка, але працы ў ім так і не пачаліся
У Менгарвыканкаме заяўлялі, што будаўнічыя работы ў Чырвоным касьцёле пачнуць у першым квартале 2024 году. Ён ужо заканчваецца, але абяцаныя працы так і не пачалі, удакладнілі Katolik.life у парафіі. «Ніякіх прыкметаў пачатку працаў пакуль не назіраем, і на гэты конт нам нічога не паведамлялі», — кажуць вернікі.
Прайшло 18 месяцаў з таго часу, як дзьверы Чырвонага касьцёлу закрытыя для вернікаў. 26 верасьня 2022 году ў храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасьля якога ўлады аб’явілі, што далейшая эксплуатацыя будынка небясьпечная і закрылі касьцёл:
https://smarturl.click/Adjy0
Reuters: Расея павялічвае імпарт бэнзіну зь Беларусі на фоне скарачэньня ўнутраных паставак
Расея ў сакавіку павялічыла імпарт бэнзіну зь Беларусі, каб ліквідаваць рызыку дэфіцыту на ўнутраным рынку з-за пазаплянавых рамонтаў на расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах пасьля атак беспілётнікаў.
https://smarturl.click/0eyl7
«У нас палітвязьняў няма». Чым лукашэнкаўскія рэпрэсіі адрозьніваюцца ад сталінскіх і як яны могуць скончыцца
Сутнасна сёньняшнія рэпрэсіі ад сталінскіх не адрозьніваюцца нічым. Тыя самыя «чорныя вораны», ператрусы-пагромы ў кватэрах, арышты, тыя самыя турмы і прысуды на гады, вырваныя з жыцьця ні ў чым не вінаватых людзей, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/YzxLM
Галоўнае 27 сакавіка
🎙 Арцём Шрайбман пра вайну, тэракт у «Крокусе» і магчымы шлях пераменаў у Беларусі
🕯 Каля мяжы зь Літвой загінуў беларускі салдат тэрміновай службы. Міністэрства абароны маўчыць
⛪️ «Ходзяць, слухаюць, глядзяць за намі». Вернікі пра «татальны кантроль» з боку дзяржавы
🗃 Як лукашэнкаўцы «раскрылі» тэракт у Маскве. Тлумачым з Гурневічам
💨 Лукашэнка перабольшвае сваю ролю ў нэўтралізацыі тэрарыстаў і падстаўляе Пуціна
📊 Беларусы не хацелі б істотных зьменаў у палітыцы ідэнтычнасьці, — дасьледаваньне Chatham House
📕 «У нас палітвязьняў няма». Чым лукашэнкаўскія рэпрэсіі адрозьніваюцца ад сталінскіх і як яны могуць скончыцца
🏛 «Гісторыя на Свабодзе». Ня важна, у чыіх руках горад, галоўнае, каб ён быў у руках вашых сяброў, — Сяргей Шупа пра Вільню, БНР і ВКЛ
🇱🇻 У Латвіі пасьля Польшчы зьявіліся абмежаваньні на ўвоз транзытных аўтамабіляў у Беларусь
🇸🇪 У Швэцыі заявілі пра магчымасьць выдаваць пашпарты іншаземца беларусам з пратэрмінаванымі дакумэнтамі
📃 Алексіевіч і яшчэ 38 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі сьвет узмацніць барацьбу супраць Пуціна і не прызнаваць яго прэзыдэнтам
🇱🇹 У Літве скандал напярэдадні выбараў. Прэзыдэнта Наўседу абвінавацілі ў парушэньні прысягі і сувязях зь беларускім бізнэсам
Шрайбман пра заявы Сахашчыка, тэракт у Крокусе і шлях пераменаў
Ці нападзе беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Валеры Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Адліга – абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=DI8WyLJj-z8
Як лукашэнкаўцы «раскрылі» тэракт у Маскве. Тлумачым з Гурневічам
Тэракт у гандлёвым цэнтры пад Масквой, у якім загінула 139 чалавек, стаў для лукашэнкаўскіх прапагандыстаў нагодай для грандыёзнага хайпу. Пакуль лекары змагаліся за жыцьці пацярпелых, ратаўнікі тушылі пажар на месцы здарэньня, беларускія прапагандысты ўжо агучвалі свае прысуды. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, каго яны вінавацяць.
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=YgHpEhGBLAY
У Вільні дасадзілі Алею Беларусі. ФОТА
27 сакавіка на Алеі Беларусі зьявіліся новыя дрэвы. Удзельнікі падзеі правялі невялікі мітынг на месцы. Сымбалічна, што шэрая тумба адзначае месца, дзе ў 1991 годзе стаяла барыкада змагароў за незалежнасьць Літвы.
Фота з Алеі Беларусі: https://smarturl.click/VD6qb
Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне справы супраць 20 беларускіх аналітыкаў
Шэраг аўтарытэтных беларускіх аналітыкаў перасьледуецца за «выпрацоўку і рэалізацыю канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасьці».
Крымінальную справу перадалі ў суд.
Фігурантам інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу.
Дэталі: https://smarturl.click/8EOv8
Загадкавы «Абдулох». Што вядома пра імавернага арганізатара атакі на «Крокус»
Расейскія спэцслужбы заявілі пра арышт Шамсідзіна Фарыдуні ў справе нападу на канцэртную залю «Крокус Сіці Хол». Як высьветлілі журналісты расейскай службы Радыё Свабода і расьсьледніцкі праект «Систэма», Фарыдуні меў старонку ў Telegram, які ён апошні раз наведаў 18 лютага, — менавіта праз гэты мэсэнджар зь ім зьвязаўся «памочнік прапаведніка», які прапанаваў учыніць тэракт за 500 тысяч рублёў, як расказваў падазраваны на допыце.
Расказваем, што пра яго ўдалося даведацца журналістам:
https://smarturl.click/Q1RJq
У Лёндане пачаў дзейнічаць Дасьледчы цэнтар беларусазнаўства на базе Скарынаўскай бібліятэкі
Дамова паміж Катэдрай міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларускай бібліятэкай і музэем імя Скарыны ў Лёндане аб супрацоўніцтве і стварэньні Дасьледчага цэнтру беларусазнаўства на базе бібліятэкі пачала дзейнічаць 25 сакавіка:
https://smarturl.click/M1m9o
🚗 У Латвіі пасьля Польшчы зьявіліся абмежаваньні па ўвозе транзытных аўтамабіляў у Беларусь
З Латвіі перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама тыя, што каштуюць даражэй за 50 тысяч эўра. Пра гэта пішуць у тэлеграм-каналах, якія тычацца перасячэньня мяжы з Латвіяй, а таксама пацьвярджаюць удзельнікі аўтарынка, паведамляе @zerkalo_io. Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.
Раней такія абмежаваньні зафіксавалі ў Польшчы:
https://smarturl.click/nykZ9
Лукашэнка перабольшвае сваю ролю ў нэўтралізацыі тэрарыстаў і падстаўляе Пуціна
Расейская прапаганда і афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што тэракт у Падмаскоўі нібыта арганізавала Ўкраіна, украінскія ўлады. Між тым з расповеду Лукашэнкі вынікае, што насамрэч у тэрарыстаў ніякага «акна» на ўкраінскай мяжы не было, яны ўцякалі ў Беларусь. Пра супярэчнасьці ў расейскай і беларускай вэрсіях піша аналітык Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/baDQ7
«Ходзяць, слухаюць, глядзяць за намі». Вернікі пра «татальны кантроль» з боку дзяржавы
Пасьля 2020 году пад перасьлед з боку рэжыму Лукашэнкі трапілі ў тым ліку сьвятары, актыўныя вернікі і рэлігійныя арганізацыі. «Суткі» для сьвятароў за «экстрэмізм», рэпрэсіўныя законы — цяперашняя рэальнасьць для многіх вернікаў.
«Ніхто цяпер у касьцёле не называе рэчы сваімі словамі. Квітнее «эзопава мова». Пануе атмасфэра насьцярожанасьці. Бо пагроза можа ісьці як звонку (у касьцёл часта наведваюцца розныя, скажам так, «няверуючыя»), так і знутры, бо і сярод сваіх хапае прыхільнікаў улады», — тлумачыць вернік аднаго з каталіцкіх храмаў Максім.
Навошта беларуская прапаганда параўноўвае трагедыю «Крокуса» з Хатыньню
Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі ў інтэрвію Свабодзе расказвае, наколькі хутка беларуская прапаганда выдала свае «вэрсіі» тэракту ў Расеі, чаму беларускія чыноўнікі першымі арганізавана кінуліся выкрываць арганізатараў тэрарыстычнай атакі і выказваць спачуваньні і ці не перашкаджае афіцыйная прапаганда палітычным адносінам Менску і Кіева.
https://smarturl.click/8EO1Q
Чаму Лукашэнка супярэчыць расейскай вэрсіі тэракту?
Пасол Беларусі ў Расеі заявіў пра ўдзел беларускіх спэцслужбаў у затрыманьні меркаваных выканаўцаў тэракту ў Падмаскоўі. Сёньня сваю вэрсію падзей расказаў ужо Аляксандар Лукашэнка.
Заявы Крутога і Лукашэнкі камэнтуе палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
https://smarturl.click/z2GBw
КДБ у Менску затрымаў гісторыка царквы Ільлю Вішнеўскага
Паводле інфармацыі @christianvision, яго затрымалі 26 сакавіка, цяпер Ільля Вішнеўскі знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна. Прычыны затрыманьня і прад’яўленыя яму абвінавачваньні невядомыя.
Ільля Вішнеўскі — выпускнік магістратуры Інстытуту тэалёгіі імя сьвятых Мяфодзія і Кірыла і асьпірантуры гістарычнага факультэту БДУ. Больш за 10 гадоў працуе ў Нацыянальным архіве Беларусі, ён вядомы дасьледчык гісторыі канфэсійных установаў, аўтар шматлікіх публікацый пра дзейнасьць абнаўленчай царквы ў БССР.
Сёньня — дзень памяці Марка Шагала
Адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя Марк Шагал памёр у 28 сакавіка 1985 году ў Францыі. Пахаваны на гарадзкіх могілках у мястэчку Сэн-Поль-дэ-Ванс непадалёк ад Ніцы.
Іншыя адметныя падзеі 28 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/67waB
Абстрэл Белгараду. Пачаліся пажары
Расейскі горад Белгарад, што знаходзіцца непадалёк мяжы з Украінай, увечары 27 сакавіка апынуўся пад абстрэлам. У горадзе пачаліся некалькі пажараў. На вуліцах гараць аўтамабілі. Пра пацярпелых не паведамляюць.
Пра пацярпелых інфармацыі пакуль няма.
Пакуль няма інфармацыі, адкуль вёўся абстрэл. Вядома, што ў Белгарадзкай вобласьці дзейнічаюць расейскія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Ўкраіны. У Крамлі нядаўна прызналі прарыў. Сёньня ўдзень Расея атакавала Харкаў, загінуў чалавек, яшчэ 19 параненыя.
Здымак экрану з тг-каналу Belgorod01
У Польшчы наведнік начнога клюбу спрабаваў зарэзаць танцорку зь Беларусі
Мужчына зьняў адзін з пакояў у клюбе і папрасіў туды 26-гадовую танцорку зь Беларусі. Падчас сустрэчы ён прызнаўся жанчыне ў каханьні і прапанаваў сумеснае жыцьцё. Даведаўшыся, што беларуска не адказвае яму ўзаемнасьцю і ня хоча зь ім жыць, ён разьюшыўся.
https://smarturl.click/LY2ql
«Гісторыя на Свабодзе». Ня важна, у чыіх руках горад, галоўнае, каб ён быў у руках вашых сяброў, — Сяргей Шупа пра Вільню, БНР і ВКЛ
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі беларускія палітыкі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае.
Пра гэта расказвае беларускі лінгвіст, археограф, пісьменьнік і перакладчык літоўскай літаратуры Сяргей Шупа.
Фрагмэнт размовы: https://smarturl.click/mp7A5
Відэа: https://youtu.be/styVGCBql6Q
Каля мяжы зь Літвой загінуў беларускі салдат тэрміновай службы
Трагедыя адбылася ў Пастаўскім раёне 25 сакавіка. Суразмоўцы @zerkalo_io сьцьвярджаюць, што салдат 19-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады Мікіта Ліцьвіновіч скончыў жыцьцё самагубствам.
Ягоная частка дысьлякавалася ў вёсцы Заслонава Віцебскай вобласьці, але ў сярэдзіне сакавіка брыгаду адправілі бліжэй да літоўскай мяжы ў межах праверкі боегатоўнасьці.
Міністэрства абароны Беларусі пра трагедыю маўчыць.
https://smarturl.click/nyk06
У Літве скандал напярэдадні выбараў. Прэзыдэнта Наўседу абвінавацілі ў парушэньні прысягі і сувязях зь беларускім бізнэсам
Часовая сьледчая камісія, якую стварылі ў Сейме Літвы ў кастрычніку 2023 году для расьсьледаваньня імавернага ўмяшаньня ў прэзыдэнцкія выбары ў 2019 годзе, а таксама «незаконнага ўплыву» на выведку і пры ўвядзеньні санкцый супраць Беларусі, абнародавала вынікі сваёй працы.
https://smarturl.click/pp4Zj
Двух жыхароў Менску асудзілі за нумарныя рамкі з выявай гербу «Пагоня» на аўтамабілях
Абодвух мужчын прызналі вінаватымі ў «несанкцыянаваным пікетаваньні», хоць яны сьцьвярджалі, што не перасьледавалі ніякіх палітычных мэтаў. Аднаму прысудзілі 13 сутак арышту, другому — 11 сутак. Справы разглядалі ў судзе Ленінскага раёну Менску ў канцы лютага — пачатку сакавіка, заўважыла @zerkalo_io (фота ілюстрацыйнае):
https://smarturl.click/67wEa
Сэрбскі суд пачаў разгляд справы аб экстрадыцыі беларускага кінарэжысэра Андрэя Гнёта
Беларуса Андрэя Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 году ў Сэрбіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясьцілі яго ў міжнародны вышук за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
«Я спадзяюся, што Сэрбія не паддасца ціску з боку Беларусі аб маёй экстрадыцыі», — сказаў Андрэй Гнёт у Вярхоўным судзе. Ён адхіліў абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і дадаў, што экстрадыцыя паставіць яго пад «сьмяротную небясьпеку». Судовы працэс асьвятляе Балканская служба Радыё Свабода:
https://smarturl.click/Q1Rxq
«Будзем вас здымаць, пакуль ня вернецеся ў Менск». Брытанскія рэжысэры прэзэнтавалі стужку пра Ціханоўскую «Выпадковая прэзыдэнтка»
Закулісьсе сустрэчы з Джо Байдэнам, тапкі для Франка Вячоркі і шчырасьць у палітыцы — што паказалі і не паказалі ў фільме пра працу Офіса Сьвятланы Ціханоўскай. Стваральнікі фільму расказалі Свабодзе пра тое, якімі яны пабачылі Сьвятлану Ціханоўскую і яе паплечнікаў:
https://smarturl.click/w91A4
Польскія мытнікі прапускаюць у ЭЗ санкцыйную драўніну зь Беларусі па фальшывых дакумэнтах, — расьсьледаваньне
Беларускую драўніну, якая трапіла пад заходнія санкцыі, увозяць на тэрыторыю Эўразьвязу праз Польшчу па фальшывых дакумэнтах аб тым, што тавар паходзіць з Казахстану. Так летась імпарт драўніны з Казахстану ў Польшчу вырас амаль у 5 разоў у параўнаньні з 2022-ым. І гэта пры тым, што раней Казахстан, лясістасьць якога складае ўсяго 5% тэрыторыі, амаль не пастаўляў драўніну ў Эўропу.
Пра гэта гаворыцца ў супольным расьсьледаваньні «Беларускага расьсьледніцкага цэнтру», праекту ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода «Схемы» і Gazeta Wyborcza:
https://smarturl.click/0eyJ5
З 1 красавіка ў Беларусі скароцяць ліміты бязмытнага ўвозу тавараў з-за мяжы
Цяпер у Беларусь ліміты складаюць 1000 эўра і 31 кг (пры ўвозе тавараў праз наземныя межы, а таксама ў пасылках і перавозчыкам у адрас фізычных асобаў). З 00:00 1 красавіка нормы бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня складуць:
➖ 500 эўра і 25 кг — для тавараў, якія ўвозяць наземным транспартам,
➖ 200 эўра і 31 кг — для тавараў, якія ўвозяць у міжнародных пасылках і перавозчыкамі ў адрас фізычных асобаў.
➖ Для тавараў, якія ўвозяць паветраным транспартам, норма не мяняецца: 50 кг на суму да 10 тысяч эўра.
115 гадоў таму нарадзіўся Валеры Маракоў — улюбёны паэт Купалы, застрэлены ў менскай турме НКВД
27 сакавіка 1909 году ў Менску нарадзіўся Валеры Маракоў, беларускі паэт і перакладчык. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі. Калі ў 1936 годзе Валерыя Маракова арыштавалі, то сьледчыя зьдзіўляліся яго нязломнасьці. Ён не прызнаў сябе вінаватым і нікога ня выдаў. 20 цікавых фактаў пра Валерыя Маракова >>
Іншыя адметныя падзеі 27 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/xBq2Z
Галоўнае за 26 сакавіка
🛩 «Спрацавалі хірургічна». У СБУ прызналі датычнасьць Украіны да пашкоджаньня расейскага самалёта ў Мачулішчах
🇨🇿 Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Паўлам
🎧 Выйшла сэрыя аўдыёкніг Васіля Быкава па-беларуску
👅 Лукашэнка заявіў, што нападнікі на «Крокус Сіці» спачатку хацелі ўцячы празь Беларусь. Гэта супярэчыць словам Пуціна
🇨🇳 У 2024 годзе пастаўкі беларускага калію ў Кітай скараціліся ўдвая
📥 Выпускнікам вайскова-патрыятычных клясаў дазволілі паступаць без іспытаў у ВНУ на вайсковыя спэцыяльнасьці
❌ Зяленскі звольніў сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Хто яго заменіць
🔸Матэрыялы Свабоды🔸
🇧🇾 Жыгар зь BELPOL: Беларусь стала зборачным цэхам для арміі Расеі
🔥 Пад абстрэлы зь Беларусі ў пачатку вайны трапіла ўкраінская кампанія, зьвязаная з блізкім да Лукашэнкі алігархам. Што вядома
🎙 «Дапамога добраахвотнікам, захаваньне культуры». Грамадзкія актывісты ў Вільні абмеркавалі актуальныя праблемы, зь якімі сутыкаюцца беларусы
❓ Чаму Лукашэнка супярэчыць расейскай вэрсіі тэракту — тлумачэньне Арцёма Шрайбмана
Памёр маладафронтавец, фігурант «Працэсу чатырнаццаці» Ўладзімер Сяргееў
Пра сьмерць стала вядома ад паплечніка. Вядома, што Сяргееў ляжаў у Мар’інагорскім шпіталі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а пасьля памёр. Яму было 37 гадоў, у яго засталася дачка.
https://smarturl.click/Da4lb