radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

145 гадоў з дня нараджэньня Пётры Крачэўскага

7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, у 1919—1928 гадах старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Больш важных датаў гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6AWg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не па памеры, часта не пасуе пад клімат, з бракам». Якое адзеньне мусяць насіць жанчыны ў беларускіх калёніях

«Мне далі зімовыя туфлі на некалькі памераў большыя, — узгадвае адна з палітзьняволеных. — Я надзела іх аднойчы на мерапрыемства з удзелам адміністрацыі, бо трэба было паводле правілаў. На астатні час у мяне былі свае туфлі. Хадзіла ў іх паўдня — і мне сьцерла нагу. У мяне дасюль невялікі шнар на назе ад гэтага».


Узімку вязьні часам замярзаюць, а ўлетку, нягледзячы на сьпёку, ня могуць распрануцца, бо гэта пагражае ім пакараньнем. У што апранаюць жанчын у калёніях і як нават іх зьнешні выгляд часам становіцца нагодай для рэпрэсіяў:

https://smarturl.click/W3464

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве плянуюць яшчэ больш скараціць колькасьць аўтобусных маршрутаў зь Беларусьсю

Паводле міністаркі ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце, існуе плян скарачэньня плыні аўтобусаў у Беларусь. Як заявіў раней дырэктар Управы транспартнай бясьпекі Літвы Генюс Лукашус, з ранейшых 58 рэйсаў у Беларусь цяпер засталося 35. Плянуецца, што да лютага 2025 году іх колькасьць паступова зьнізяць да 29.

Як патлумачыў прадстаўнік Міністэрства транспарту Літвы Станіславас Лінгіс, цяпер рэалізуецца прынятае Кабінэтам міністраў яшчэ ў сакавіку рашэньне аб скарачэньні рэйсаў у Беларусь удвая:

https://smarturl.click/xBydm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Па пяцьсот»? Амаль у паловы работнікаў Беларусі заробак нават да выліку падаткаў не перавышае 1,5 тысячы рублёў, — Белстат

Згодна са зьвесткамі Белстату, у траўні 2024 году 46% работнікаў Беларусі атрымалі намінальныя заробкі меншыя за 1500 беларускіх рублёў. Намінальны заробак — агульная сума грошай, налічаная работніку за працу, да выліку падаткаў і іншых адлічэньняў (яго чалавек на рукі не атрымлівае):

1500 беларускіх рублёў, паводле курсу Нацбанку на 6 жніўня, роўныя 485 далярам. Аляксандар Лукашэнка прынамсі з 2005 году абяцаў беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў:

https://smarturl.click/dp4J6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камала Гарыс вызначылася са сваёй кандыдатурай на віцэ-прэзыдэнта ЗША

Цяперашняя віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс, якая прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратаў, выбрала ў якасьці кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты на лістападаўскіх выбарах 60-гадовага губэрнатара Мінэсоты Тыма Ўолза, паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Тым Уолз — былы настаўнік, футбольны трэнэр і вайсковец Нацыянальнай гвардыі. У 2006-ым быў абраны ў Палату прадстаўнікоў ЗША ад акругі, дзе пераважалі рэспубліканцы. У 2018-ым стаў губэрнатарам Мінэсоты. На пасадзе губэрнатара прасоўваў праграму, якая ўключае бясплатнае школьнае харчаваньне, барацьбу са зьменай клімату, зьніжэньне падаткаў для сярэдняй класы і павелічэньне аплатнага адпачынку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня трэба прыпадабняцца да Лукашэнкі, — крытыкі Ціханоўскай пра вынікі канфэрэнцыі ў Вільні

Свабода задала аднолькавыя пытаньні грамадзкім дзеячам, крытыкам Сьвятланы Ціханоўскай:

❓Што ў выніках Віленскай канфэрэнцыі выклікае ў вас крытыку і нязгоду?

❓Якую альтэрнатыву для дзеяньняў дэмакратычных сілаў вы прапануеце?

На гэтыя пытаньні адказалі Анатоль Котаў, Павал Вусаў, Аляксандар Кныровіч і Сьвятлана Мацкевіч.

https://smarturl.click/G6Ag4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі заявілі аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласьць

Пры гэтым у сакавіку расейцы даволі позна прызналі атаку Расейскага добраахвотніцкага корпусу, які змагаецца на баку Ўкраіны.

Ва Ўкраіне гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць ні вайсковае кіраўніцтва, ні прадстаўнікі расейскіх добраахвотніцкіх батальёнаў, якія ваююць на ўкраінскім баку.

Тым часам расейцы заявілі, што «не дапусьцілі прарыву мяжы», а ўкраінцы падлічылі страты ад чарговага абстрэлу цывільнага сэктару.

https://smarturl.click/W343W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску хлопца адвезьлі ў рэанімацыю пасьля траўмы ў футбольнай сэкцыі

У ноч на 6 жніўня пацярпелага перавезьлі ў менскі цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі, на гэты момант ён у стане, «бліжэйшым да сярэдняй цяжкасьці».

https://smarturl.click/B6E6l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь атрымае ад Кітаю «тэхнічна-эканамічную дапамогу», але пакуль невядома, у якіх мэтах

Іншай пастановай Савет міністраў Беларусі дазволіў кітайскаму боку на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» пачаць будаўніцтва другога жылога арэнднага комплексу.

https://smarturl.click/ba4gl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

140 гадоў з дня нараджэньня бібліёграфа Яўгена Хлябцэвіча

Яўген Хлябцэвіч нарадзіўся 6 жніўня 1884 году. Друкаваўся пад псэўданімам Халімон з-пад пушчы ў газэтах «Наша доля» і «Наша ніва». Удзельнік 2-га зьезду Беларускай сацыялістычнай грамады. Адзін з арганізатараў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургскім універсітэце ў 1912 годзе.

Аўтар прац «Бібліятэкі і каапэрацыя» (1912), «Адраджэньне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыдадзена ў 1917 годзе пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф. Багушэвіча, Я. Баршчэўскага, А. Бурбіса, Янку Купалу, Цётку.

Больш падзей гэтага дня можна ўбачыць у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpa8B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 5 жніўня

📌 Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 28 сілавікоў і прапагандыстаў зь Беларусі

📌 «ПіК Свабоды»: Ціханоўскую робяць бязьзьменнай?

📌 Спроба пераасэнсаваньня. Што вырашылі на канфэрэнцыі «Новая Беларусь»

📌 «Ёсьць крытычныя назіраньні». Выніковы рэпартаж з канфэрэнцыі «Новая Беларусь»

📌 Хроніка перасьледу 5 жніўня: «хапун» у Мазыры, суд над жыхаром Ляхавічаў

📌 У Польшчы пачнуць судзіць грамадзянку Беларусі за шпіянаж на карысьць КДБ

📌 Для будоўлі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зьліквідуюць біялягічны заказьнік «Маяк»

📌 Заяўкі падалі 11 абітурыентаў. Як у Кіеве вяртаюць набор на беларусістыку

📌 Фэномен беларускай народнай дыпляматыі. Чаму Лукашэнкавы амбасады могуць стаць непатрэбнымі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнка можа вызваліць Ціханоўскага, Калесьнікаву, каб паглядзець, што будзе са статусам лідэра»

Ціханоўская застаецца «нацыянальнай лідэркай» Беларусі і пасьля выбараў 2025 году, пакуль не адбудуцца сумленныя выбары ці пакуль яна сама не захоча скласьці зь сябе абавязкі. Пра гэта на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» падпісалі дамову паміж Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай радай. Ці можна замяніць Ціханоўскую? Абмяркоўваюць рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка.

https://youtu.be/hASUpvcnWOY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фэномэн беларускай народнай дыпляматыі. Чаму Лукашэнкавы амбасады могуць стаць непатрэбнымі

Калі параўноўваць эфэктыўнасьць працы місій і народных амбасадаў з эфэктыўнасьцю афіцыйных беларускіх амбасадаў, то яны несувымерныя.

Як казалі «народныя дыпляматы» на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», Лукашэнка можа зачыніць афіцыйныя амбасады ў ЭЗ, бо, у прыватнасьці, у справе дапамогі беларусам яны на парадак менш дзеяздольныя.

Піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/qlAd0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заяўкі падалі 11 абітурыентаў. Як у Кіеве вяртаюць набор на беларусістыку

У Кіеве вяртаюць набор на беларусістыку. Але, аказваецца, яго і не закрывалі, толькі перанесьлі. Беларускую мову ў Кіеўскім унівэрсытэце вучаць з 2010 году. Дырэктарка Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Ўладзімера Караткевіча Леся Стэбліна расказала Свабодзе пра студэнтаў, супрацу зь беларускімі ўстановамі і хэйт.

https://smarturl.click/AdYq3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністарка Банглядэш Шэйх Хасіна праз 15 гадоў кіраваньня пайшла ў адстаўку і пакінула краіну

Адстаўка адбылася пасьля таго, як тысячы пратэстоўцаў уварваліся ў яе афіцыйную рэзыдэнцыю.

https://smarturl.click/vwDQR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракуратура праверыла арганізацыю вайскова-патрыятычнага выхаваньня на Віцебшчыне. Па выніках пакаралі 5 службовых асобаў

Паводле пракуратуры, установы сярэдняй адукацыі «не ў дастатковай ступені» праводзілі працу па грамадзянскім і вайскова-патрыятычным выхаваньні школьнікаў. Парушэньні выявілі ў 63 з 117 правераных установаў (53,8%).

Актывізацыя «патрыятычнага выхаваньня» ў духу ляяльнасці да дзейнай улады ўзрасла ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і наступных масавых пратэстаў. У школах увялі пасаду вайскова-патрыятычнага выхавальніка, для дзяцей ствараюць вайскова-патрыятычныя клюбы і клясы:

https://smarturl.click/z2w6J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 6 жніўня

⛈ Менск зноў затапіла ў выніку залевы. У шэрагу раёнаў часова спыніўся грамадзкі транспарт

👨🏼‍⚕️ Віцебскі рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, якога ў траўні затрымлівалі ў Расеі, выехаў у Літву

💸 46% работнікаў Беларусі заробак нават да выліку падаткаў не перавышае 1,5 тысячы рублёў

👨🏻‍⚖️ Журналісту Кіркевічу завочна прысудзілі 7 гадоў калёніі; пачалі «спэцвядзеньне» на актывіста з Маладэчна: хроніка перасьледу 6 жніўня

🚗 «З дарогай усё заняло 20 гадзін»: як цяпер беларусы праходзяць мяжу з Эўразьвязам

🗣 Ня трэба прыпадабняцца да Лукашэнкі, — крытыкі Ціханоўскай пра вынікі канфэрэнцыі ў Вільні

🎥 «ПіК Свабоды». Ці дапушчальна абменьваць прызнаньне легітымнасьці Лукашэнкі на палітвязьняў? Двубой Брухана і Ягорава

🚜 Ва Ўкраіну праз Польшчу ўвозілі трактары МТЗ, але мытня адмовілася іх аформіць з прычыны санкцый. Расказваем, што было далей

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці варта дэмакратычным сілам прызнаць Лукашэнку прэзыдэнтам, каб выйшлі палітвязьні

Якой цаной варта дамагацца вызваленьня палітвязьняў? Ці апынуліся дэмакратычныя сілы ў тупіку? Ці трэба перагледзець падыходы 2020-2021 гадоў? — У праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і адзін зь кіраўнікоў блёку Пракоп'ева-Ягорава ў Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/M8L8arcmMKs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Банглядэш распусьцілі парлямэнт. Менск рэкамэндаваў беларусам паводзіцца «гранічна асьцярожна»

Каля 300 чалавек загінулі і тысячы атрымалі раненьні ў выніку сутыкненьняў, якія ахапілі краіну. Гэта найбольш гвалтоўныя падзеі ў Банглядэш пасьля вайны за незалежнасьць ад Пакістану ў 1971 годзе. На патрабаваньне пратэстоўцаў распусьцілі парлямэнт. Сёньня зь лідэрамі пратэстаў мусіць сустрэцца галоўны вайскавод арміі Банглядэш, каб абмеркаваць фармаваньне часовага ўраду.

Падрабязьней пра сытуацыю ў Банглядэш — у артыкуле👇🏻 і на відэа 👆🏻:

https://smarturl.click/1d835

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіну праз Польшчу ўвозілі трактары МТЗ, але мытня адмовілася іх аформіць праз санкцыі. Што было далей

Украінская кампанія «Техноторг-Дон», зарэгістраваная ў Мікалаеве, цягам 2022 і 2023 году ўвозіла праз Польшчу набытыя на Менскім трактарным заводзе (МТЗ) трактары, але ўкраінская мытня адмаўлялася іх афармляць праз санкцыі, уведзеныя супраць беларускага прадпрыемства.

https://smarturl.click/67qeB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісту Алесю Кіркевічу завочна прысудзілі 7 гадоў калёніі

Прысуд у 7 гадоў калёніі, штраф у 24 тысячы рублёў і арышт маёмасьці — максымальнае пакараньне з магчымых.

Падрабязьней пра гэты і іншыя факты перасьледу ў Беларусі, якія сталі вядомыя 6 жніўня, — у нашай падборцы: https://smarturl.click/B6E45

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка звольніў амбасадара ў ААЭ, які працаваў там з 2019 году

Андрэй Лучанок працаваў на пасадзе амбасадара ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах з красавіка 2019 году. На гэтай пасадзе ён замяніў цяперашняга прэм’ера Рамана Галоўчанку, які завершыў дыпляматычную працу ў гэтай краіне ў 2018 годзе, а ў 2020-м ачоліў урад Беларусі.

https://smarturl.click/dp4pE

Фота амбасады Беларусі ў ААЭ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладзімер Мартаў пакінуў Беларусь

Вядомы віцебскі рэаніматоляг раней выступаў суаўтарам падкасту Радыё Свабода «На вайне з COVID-19», заснаванага на ўнікальных дзёньніках доктара. Пазьней стала вядома пра яго затрыманьне ў Расеі. Цяпер кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведаміў, што Мартаву ўдалося выехаць за мяжу, ён знаходзіцца ў Літве. Навіну пацьвярджаюць крыніцы Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«З дарогай усё заняло 20 гадзін»: Як цяпер беларусы праходзяць мяжу з Эўразьвязам

На мяжы з Польшчай — 60 аўтобусаў, на мяжы зь Літвой — 14. Колькі трэба часу, каб прайсьці мяжу, расказваем.

https://smarturl.click/Q1jMR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Надзеі Скардзіна і Марціна Ягера нарадзіўся другі сын

Надзея Скардзіна, якая ў складзе беларускай каманды па біятлёне заваявала золата эстафэты на Алімпійскіх гульнях у Пхэнчхане ў 2018 годзе, паведаміла аб прыбаўленьні ў сям’і. У сваім Instagram 39-гадовая спартоўка напісала: «Сардэчна запрашаем, наш малыш». З паста вынікае, што хлопчыка назвалі Рафаэлем.

У 2020 годзе Надзея Скардзіна, якая цяпер жыве ў Швэйцарыі, публічна выступіла супраць гвалту сілавікоў падчас задушэньня мірных пратэстаў у Беларусі, назвала сябе і свайго сына беларусамі і падпісала зварот спартоўцаў за сумленныя выбары.

https://smarturl.click/ppmQ7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BYSOL адкрыў збор на дапамогу цяжкахвораму журналісту Вадзіму Доўнару

Першую суму на лячэньне мэдыйшчыка Вадзіма Доўнара сабралі яшчэ вясной. Тады каля 6 тысяч эўра накіравалі на лячэньне, але яно не дало чаканых вынікаў, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ініцытыва BYSOL адкрыла новы збор.

Сума збору — 7000 эўра. Гэтых грошай хопіць на 4 месяцы: 500 € пойдзе на пакрыцьцё запазычанасьці за шпіталь ў Кракаве, 2000 € — на жыльлё на 4 месяцы, 1600 € — сядзелка на 4 месяцы, 2900 € — ежа і неабходныя лекі на 4 месяцы.

Вадзім Доўнар — журналіст, які працаваў у «Беларускай дзелавой газэце», «Беларускай газеце», на «Радыё Рацыя», на ўкраінскім тэлеканале ATR і ўдзельнічаў у блякадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам ён адміністраваў тэлеграм-канал Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».

https://smarturl.click/ZyG0z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

72% палякаў падтрымліваюць закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю

72% жыхароў Польшчы падтрымлівае ідэю закрыцьця ўсіх памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю, супраць выступае 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачаньне са спасылкай на ліпеньскае дасьледаваньне Цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі. Пра гэта інфармуе агенцтва «Позірк».

Прыкладна столькі ж, 73% апытаных, выступаюць супраць прадстаўленьня мігрантам прытулку ў краіне, якія перасякаюць мяжу зь Беларусьсю, сярод моладзі гэты паказьнік дасягае 79%.

https://smarturl.click/aJZk0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Роза Турарбекава пакінула Каардынацыйную Раду

Палітоляг паведаміла пра гэта ў сваім фэйсбуку і падзякавала выбаршчыкам, якія аддалі галасы за ейны сьпіс на мінулых выбарах у раду:

«Я пакідаю Каардынацыйную Раду трэцяга скліканьня з шэрагу прычын, сярод якіх вызначальнымі сталі прычыны асабістага характару».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спроба пераасэнсаваньня. Што вырашылі на канфэрэнцыі «Новая Беларусь»

Выступ на канфэрэнцыі кіраўніка другой паводле колькасьці фракцыі КР Андрэя Ягорава стаў канцэптуальнай альтэрнатывай падыходам, якія дэмакратычныя сілы практыкавалі з пачатку 2021 году. Піша Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/w93OA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для будоўлі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зьліквідуюць біялягічны заказьнік «Маяк»

У склад беларуска-кітайскага індустрыяльнага цэнтру «Вялікі камень» уключылі Нацыянальны аэрапорт «Менск», які па-ранейшаму будзе лічыцца тэрыяторыяй Менску.

https://smarturl.click/ZyGxq

Читать полностью…
Подписаться на канал