Пісьменьнік Уладзімер Казлоў пра памылкі 90-х, пратэсты і вайну
Расейскі пісьменьнік і кінарэжысэр Уладзімер Казлоў нарадзіўся і вырас у Беларусі, але больш за два дзесяцігодзьдзі жыў і працаваў у Расеі.
У гутарцы са Свабодай Казлоў патлумачыў, чаму ў апошнія гады перагледзеў сваю самаідэнтыфікацыю, якія меў уражаньні ад Беларусі пасьля 2020 году. Таксама ён расказаў, чаму цяперашнія падзеі на постсавецкай прасторы маюць карані ў 1990-х.
https://smarturl.click/2qd7l
У Беларусі для сачэньня за асуджанымі дазволілі выкарыстоўваць бесьпілётнікі
Размова ідзе перш за ўсё пра папраўчыя установы адкрытага тыпу (так званую хімію), дзе адміністрацыя сочыць за асуджанымі.
Пастановай МУС пэрсанал папраўчых устаноў атрымаў права прымяняць бесьпілётныя лятальныя апараты, а таксама сродкі пераўтварэньня і падаўленьня сыгналаў сотавай сеткі сувязі і бесьпілётнікаў.
Фота бесьпілётніка ілюстрацыйнае.
https://smarturl.click/G67zd
22 чэрвеня – дзень памяці Васіля Быкава
22 чэрвеня 2003 году памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Труну ўсталявалі ў Доме літаратара, і калі ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна адмовілася прыбраць бел-чырвона-белы сьцяг, прадстаўнікі ўладаў пакінулі цырымонію. Быкава хаваў народ: тысячы беларусаў прайшлі пешшу ад плошчы Перамогі да Ўсходніх могілак пад нацыянальнымі сьцягамі.
У Менску да гэтага часу няма ні плошчы, ні вуліцы, ні помніка Быкаву.
Больш важных датаў і падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/aJW6b
Галоўнае за 21 чэрвеня
📌 «ПіК Свабоды». Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі на працягу дзесяцігодзьдзяў. Тлумачэньне сацыёляга
📌 Кіраўнік Сьледчага камітэту Беларусі анансаваў рост завочных крымінальных спраў у 2024 годзе
📌 Хроніка перасьледу 21 чэрвеня: у Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымалі шэсць чалавек
📌 Праўладныя камуністы выступілі супраць перайменаваньня вуліцы Каліноўскага ў Менску
📌 «Канкурэнцыя за студэнтаў-платнікаў». Чаму ў Беларусі закрываюць прыватныя ВНУ
📌 Ціханоўская дала інтэрвію армянскай тэлевізіі. Вядучы звяртаўся да яе «спадарыня прэзыдэнт»
📌 «Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
📌 Добрыя навіны тыдня. Купальле, качка на яйках і першы кліп новага беларускага мужчынскага гурту
Лукашэнка заявіў, што сьніць, як доіць каровы
Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас наведваньня малочнатаварнага комплексу ў Дзяржынскім раёне заявіў, што праца ў сельскай гаспадарцы — адна з найлепшых.
«Лепшае працы няма. Запомні. Я гэта ўсё прайшоў. Мне сьняцца зараз па начах людзі, зь якімі я працаваў. Сьняцца каровы. Я іх ноч даю. Лепшага няма. Ніякае прэзыдэнцтва... Самая цікавая тут праца. Жывыя людзі, жывое быдла, жывыя расьліны. І вынік штогод».
Лукашэнка нязьменна кіруе Беларусьсю з 1994 году. Да свайго абраньня дэпутатам і прэзыдэнтам ён кіраваў саўгасам «Гарадзец» Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Беларусы застаюцца ў лідэрах сярод іншаземных працаўнікоў у Літве
Дазволы на працу ў Літве атрымалі 48 600 грамадзян Беларусі.
У Службе занятасьці Літвы паведамілі, што найбольшую колькасьць дазволаў на працу ў краіне выдалі грамадзянам Беларусі, але апошнім часам імкліва павялічваецца колькасьць працоўных з краін Цэнтральнай Азіі.
«Сёлета ў першым квартале Служба занятасьці выдала 1878 дазволаў на працу грамадзянам з трэціх краін. Гэта ў два разы больш, чым год таму ў гэты ж пэрыяд — 934», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Службы занятасьці Літвы.
https://smarturl.click/ppL7W
Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі за 30 гадоў? Тлумачэньне сацыёляга
Ці быў нечаканасьцю посьпех Лукашэнкі на выбарах 1994 году? Хто яго падтрымліваў тады і ў наступныя гады? Калі яго рэйтынг дасягаў пікаў, калі падаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў спэцвыпуску праграмы «ПіК Свабоды» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі.
https://youtu.be/OAYrUQeRCaI
У Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымалі шэсць чалавек
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з шасьцю затрыманымі за ўдзел у акцыі пратэсту жыхарамі Фаніпаля.
На відэа затрыманыя кажуць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам зь іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпаля, у тым ліку і па праезнай частцы.
«Медиазона» знайшла профілі траіх затрыманых у сацсетках: Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і паводле якога артыкулу іх абвінавачваюць, невядома.
Хроніка перасьледу 21 чэрвеня: https://smarturl.click/2qd6A
Добрыя навіны тыдня. Купальле, качка на яйках і першы кліп новага беларускага мужчынскага гурту
Дзяўчаты плятуць вянкі і пускаюць на ваду. Хлопцы ставяць слуп з колам наверсе. Распальваюць агонь. Водзяць карагоды пад песьні. Пары скачуць праз вогнішча. Беларусы ўсяго сьвету адзначаюць Купальле. Іншыя добрыя навіны тыдня чытайце пад спасылкай.
https://smarturl.click/RAWkW
Кіраўнік Сьледчага камітэту анансаваў рост завочных крымінальных спраў у 2024 годзе
У 2024 годзе крымінальных спраў у рамках спэцыяльнага вядзеньня будзе больш, заявіў журналістам 21 чэрвеня старшыня Сьледчага камітэта Дзьмітры Гара, якога цытуе «Позірк».
Паводле яго, сёньня крымінальныя справы ў гэтым парадку распачатыя супраць 108 чалавек — у суды накіравана 82 справы, у вядзеньні застаецца 26.
У большасьці такіх справаў, зазначыў Гара, накладаецца арышт на маёмасьць абвінавачаных.
«Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасьці, якая павінна быць рашэньнем суду накіраваная ў даход дзяржавы», — сказаў кіраўнік СК.
https://smarturl.click/67gmE
Колькасьць загінулых паломнікаў у Саудаўскай Арабіі перавысіла тысячу чалавек
Сярод загінулых сама меней 658 грамадзян Эгіпту, 68 — Індыі, 60 — Ярданіі, 35 — Пакістану, 35 — Тунісу. ТАСС са спасылкай на генконсульства Расеі піша пра пяцёх загінулых расейцах.
Па дадзеных AFP, больш за палову загінулых — гэта незарэгістраваныя паломнікі, многія зь якіх ня маюць доступу да кандыцыянаваных памяшканьняў і мэдыцынскай дапамогі.
На хадж у Мэкку з розных краін прыбылі звыш 1,5 млн чалавек з 22 краін. Па дадзеных Саудаўскага нацыянальнага мэтэаралягічнага цэнтру, 17 чэрвеня, у панядзелак, тэмпэратура паветра ў цені Вялікай мячэці ў Мэццы склала 51,8 градуса паводле Цэльсію, а ў аўторак — 47 градусаў.
У Беларусі на мяжы з Украінай пачалі раптоўную праверку баявой гатоўнасьці арміі
За дзень да гэтага Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў аб павелічэньні ўкраінскага кантынгенту на мяжы зь Беларусьсю ў Жытомірскай вобласьці, дзе разьмясьцілі цяжкае ўзбраеньне амэрыканскай і нямецкай вытворчасьці.
https://smarturl.click/dpx8k
Чаму ў Беларусі закрываюць прыватныя ВНУ
«Яны не маглі складаць нейкай канкурэнцыі, не стваралі нейкай пагрозы для дзяржаўных ВНУ. Аднак цяпер дзяржава не спрыяе разьвіцьцю вышэйшай адукацыі, і людзі маглі б пайсьці ў прыватныя ВНУ». У Беларусі за некалькі гадоў зачыняюць ужо трэцюю прыватную ВНУ. Прыгадваем, як зачынялі вышэйшыя ўстановы адукацыі і з чым гэта было зьвязана.
https://smarturl.click/2qdOD
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 20 чэрвеня
Фрыдман: Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна
«Гісторыя на Свабодзе». Як і калі беларусы пасяліліся ў Афрыцы і пабудавалі там сваю мураваную царкву
Тлумачым з Гурневічам. Чаму Лукашэнкі магло ня быць
«Першыя прэзыдэнцкія выбары маглі скончыцца іначай. Шушкевіч зьбіраў поўныя залі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
«Эратычнае шоў». Пінскі актывіст Рамановіч расказвае, як уцёк з радзімы
Беларусізацыя вядомых сусьветных інтэрнэт-сэрвісаў. Як яна адбываецца і чаму некаторыя зь іх ўпарцяцца
Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных справаў Армэніі
«Лукашэнкаўскі „суд“ высока ацаніў маю працу», — дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пра прысуд 20 гадоў завочна
Пакуль існуе адмоўнае сальда тавараў і паслуг, існуе і пагроза дэвальвацыі, — эканамістка Лузгіна
«Гісторыя на Свабодзе». Як і калі беларусы пасяліліся ў Афрыцы і пабудавалі там сваю мураваную царкву
Як беларусы бралі ўдзел у Другой сусьветнай вайне ў складзе несавецкіх узброеных фармаваньняў, найперш польскіх? Ці быў сярод іх нацыянальны рух? Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу? І як яны апынуліся у Іране, Індыі і Ўсходняй Афрыцы? Пра гэта і пра іншае Сяргей Абламейка гутарыць зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім. https://smarturl.click/VDzB0 Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=IYPSUIg3iFQ
Затрыманаму ў Армэніі беларусу далі палітычны прытулак
Беларус Максім Вайткявічус, якога затрымлівалі ў Армэніі на запыт уладаў Беларусі, вызвалены і атрымаў палітычны прытулак.
Максіма Вайткявічуса вызвалілі 19 чэрвеня.
Вайткявічуса затрымалі ў лютым сёлета пры перасячэньні мяжы з Армэніяй на падставе таго, што Беларусь аб’явіла яго ў вышук па справе аб ухіленьні ад службы.
На фота Плошча Рэспублікі ў Ерэване.
https://smarturl.click/Zy66q
Чаго варта чакаць і асьцерагацца сваякам праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі
Што стаіць за пагрозамі Лукашэнкі ў адрас сем’яў тых ягоных палітычных апанэнтаў, хто здолелі ўцячы ад палітычных рэпрэсій, і як гэта было ў часы сталінізму, піша Віктар Багдзевіч:
«Лукашэнка ў сваім раскручваньні махавіка рэпрэсій ужо ня спыніцца. Пытаньне ў тым, ці ёсьць у яго рэсурс часу на тое, каб давесьці працэс да сталінскіх маштабаў».
https://smarturl.click/mpDLz
Freedom House: Утрыманьне зьняволеных інкамунікада можа быць злачынствам супраць чалавечнасьці
Утрыманьне зьняволеных без сувязі са зьнешнім сьветам у адпаведнасьці зь міжнародным правам можа афіцыйна лічыцца гвалтоўным зьнікненьнем, якое зьяўляецца злачынствам супраць чалавечнасьці ў адпаведнасьці з Рымскім статутам Міжнароднага крымінальнага суду.
Такая выснова ўтрымліваецца ў аналітычным аглядзе праваабарончай арганізацыі Freedom House.
У Беларусі мінімум восем палітычных зьняволеных «цяпер утрымліваюцца без сувязі са зьнешнім сьветам на працягу доўгага пэрыяду часу», шасьцёра зь іх знаходзяцца пад вартай без перапіскі і доступу да адвакатаў і сваякоў больш за год, гаворыцца ў аглядзе. Гэта Марыя Калесьнікава, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка і Максім Знак.
https://smarturl.click/w9LLA
Аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе вынікі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=XcCJdDQKLdA
Групу экспэртаў ААН па правах чалавека ў Беларусі ўзначаліць прадстаўніца Расеі
У склад Групы незалежных экспэртаў па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ўвайшлі С’юзэн Базылі (Канада), Карына Маскаленка (Расейская Фэдэрацыя) і Моніка Станіслава Платэк (Польшча). Пра гэта паведаміла прэсавая служба Рады правоў чалавека ААН.
Выконваць функцыі старшыні групы будзе Карына Маскаленка. Усе трое сяброў групы раней выступалі экспэртамі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара правоў чалавека ААН для вывучэньня сытуацыі ў Беларусі, іх мандат завяршыўся ў красавіку 2024 году.
У паведамленьні прэсавай службы сьцьвярджаецца, што сябры групы будуць працаваць у сваёй асабістай якасьці і ня будуць атрымліваць заробак.
https://smarturl.click/67gge
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
🔸 Васілю Быкаву сёньня 100 год! radio_svaboda/video/7382199177830288646">Цытата беларускага клясыка пра абвяшчэньне БНР
🔸 Проста пра грошы. radio_svaboda/video/7382646942137879814">Як знайсьці падпрацоўку на лета і зарабіць грошай
🔸 Расказваем, як уратавацца на вадзе — radio_svaboda/video/7381924481054395653">што рабіць, каб адпачынак прайшоў безь непатрэбных прыгодаў
🔸 Расказваем усё пра Лагойск. radio_svaboda/video/7381558924467555589">Паркі, палацы, мэтэарытны кратэр, так — гэта ўсё пра яго
🔸 Дзе ў Беларусі зарабляюць больш за ўсіх і ад чаго гэта залежыць. radio_svaboda/video/7381180968687750406">Расказваем, хто ў Беларусі зарабляе найбольш
Дзярждэпартамэнт ЗША перад самітам NATO ў Вашынгтоне заявіў, што Ўкраіна стане сябрам альянсу
ЗША і саюзьнікі будуць працаваць над прапрацоўкай шляху Кіева да сяброўства ў NATO, заявілі ў зьнешнепалітычным ведамстве Злучаных штатаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў упэўненасьць у тым, што Ўкраіна стане сябрам NATO, нягледзячы на скептыцызм некаторых палітыкаў.
«Важна наступнае: будучыня Ўкраіны — у NATO, — заявіў прадстаўнік ведамства Мэцью Мілер. — Яна стане сябрам NATO. Мы ясна далі гэта зразумець».
https://smarturl.click/mpD5Q
«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» былы кандыдат у прэзыдэнты (2006) Аляксандар Мілінкевіч расказаў пра адзін загадкавы і драматычны эпізод падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году. Мілінкевіч тады быў кіраўніком штабу дэмакратычнага кандыдата Сямёна Домаша.
«Калі кандыдат у прэзыдэнты Сямён Домаш выступаў на тэлебачаньні, то кіраўнік тэлебачаньня (не афіцыянтка, а кіраўнік тэлебачаньня!) прынёс яму такую сінюю шклянку з вадою зь нёманскага шкла, паставіў яе на стол. Домаш выпіў, а ўвечары ў яго быў абшырны інфаркт».
https://smarturl.click/ny3q4
Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевічам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце пад спасылкай: https://youtu.be/dNAG2TkfW7E
Праўладныя камуністы выступілі супраць перайменаваньня вуліцы Каліноўскага ў Менску
У канцы траўня прарасейская арганізацыя «Рух „Саюз“» зьвярнулася да Палаты прадстаўнікоў і Менскага гарсавету з прапановай перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу 17 Верасьня. Аднак супраць гэтай прапановы выступілі праўладныя камуністы.
https://smarturl.click/AdOJM
Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі нападнікаў на казахстанскага журналіста Айдаса Садыкава, але пра іх затрыманьне інфармацыі няма
Як адзначаецца ў паведамленьнях аб падазрэньні, апублікаваных на афіцыйным сайце Офісу генэральнага пракурора Ўкраіны, гэта грамадзяне Казахстану Алтай Жаканбаеў 1988 году нараджэньня і Мэйрам Каратаеў 1991 году нараджэньня.
У дакумэнце адзначаецца, што падазраваныя прыбылі ў Кіеў 2 чэрвеня і арандавалі жытло па розных адрасах.
Паліцыя пакуль не паведамляла аб іхным затрыманьні.
https://smarturl.click/O0yAo
Кіеў: Беларусь сваімі заявамі стараецца перакласьці на Ўкраіну адказнасьць за напружанасьць на мяжы
«Беларусь ужо не ўпершыню такім чынам намагаецца перакласьці адказнасьць на Ўкраіну, што мы трымаем свае войскі і сродкі на мяжы з гэтай краінай», — заявілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне расцанілі заяву Беларусі аб павелічэньні ўкраінскага вайсковага кантынгенту на мяжы ў Жытомірскай вобласьці як спробу перакласьці на Кіеў адказнасьць за напружанасьць.
https://smarturl.click/VDzMR
У Менску пакаралі «хатняй хіміяй» доктарку Церашкову, сястру палітвязьня Вінярскага
Суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзеў справу і пакараў так званай «хатняй хіміяй» сківічна-тварнаму хірурга Алену Церашкову.
Лекарку прызналі вінаватай паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). 20 чэрвеня, паводле былога актывіста «Эўрапейскай Беларусі», які прасіў на яго не называць, Алене Церашковай «прысудзілі 3 гады хатняй хіміі, яна дома зь дзецьмі».
Вырак агучыла судзьдзя Юльяна Шчэрба.
Крыніца, блізкая да сям’і Алены Церашковай, сьцьвярджае, што на працэсе тая прызнала віну часткова. Ці будзе Церашкова абскарджваць прысуд, невядома.
https://smarturl.click/O0yQo
160 гадоў таму нарадзіўся Аляксандар Сержпутоўскі, фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец
21 чэрвеня 1864 году нарадзіўся Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец, сапраўдны член Інбелкульту (1925), аўтар нарысу «Беларусы-палешукі», у якім апісаны звычаі і вераваньні сялян Мазыршчыны і Случчыны. Дасьледаваў прылады працы земляробаў, звычаі беларусаў, вывучаў дыялекты беларускай мовы.
Больш важных датаў і падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RAWvm
У Літве заявілі аб пяціразовым павелічэньні спроб абысьці санкцыі супраць Беларусі і Расеі
За тры вясновыя месяцы ў 5,3 разы (з 14 да 74) вырасла колькасьць спроб абысьці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расеі, паведаміў 20 чэрвеня LRT з спасылкай на дадзеныя кампаніі «Літоўскія чыгункі» (LTG).
Па словах кіраўніка аддзела ўстойлівасьці бізнэсу групы LTG Гедымінаса Шэчкуса, новая тэндэнцыя можа быць «спробай праверыць эфэктыўнасьць самога санкцыйнага кантролю». https://smarturl.click/1doAD
«Лукашэнкаўскі „суд“ высока ацаніў маю працу», — дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў прысуд 20 гадоў завочна
Менскі гарадзкі суд прысудзіў палітыку 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. «Лукашэнкаўскі „суд“ высока ацаніў маю працу. Далі максымум, што было прадказальна. Безумоўна, я буду абскарджваць гэтае рашэньне, дамагацца яго скасаваньня. Я лічу, што ўсе саўдзельнікі — судзьдзя, пракурор і іншыя — панясуць адказнасьць у свой час», — так Вячорка пракамэнтаваў прысуд выданьню «Позірк».