radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна»

Узмацненьне культу асобы Лукашэнкі, мілітарызацыя краіны па ўсіх напрамках і ручное кіраваньне эканомікай. Гэта адныя з асноўных трэндаў, па якіх рухаецца краіна. Гаворка пра іх ідзе ў сумесным аналітычным дакладзе экспэртаў «Беларускі трэкер перамен». Высновы гэтай справаздачы камэнтуе гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман. https://www.youtube.com/watch?v=CDGoqs2OlSc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дарадцу Ціханоўскай Франаку Вячорку прысудзілі 20 гадоў завочна

Менскі гарадзкі суд прысудзіў палітыку Франаку Вячорку 20 кодаў калёніі ўзмоцненага рэжыму, паведаміла прэс-служба Генпракуратуры. Яго абвінавацілі паводле дзевяці крымінальных артыкулаў.
Вячорка падаваў у суд хадайніцтва аб дачы паказаньняў празь відэасувязь, але суд заявіў, што калі справа разглядаецца ў парадку спэцыяльнага вядзеньня, то матэрыялы справы падаюцца абаронцу. У выніку палітыку прысутнічаць на працэсе дыстанцыйна забаранілі і запрасілі прыехаць у Менск. https://smarturl.click/2qdg0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былая кіраўніца горадзенскага дзіцячага госьпісу даведалася пра суд ад журналістаў

Вольга Вялічка пракамэнтавала Свабодзе прызначэньне суду ў сваёй справе: «Што мне сказаць? Людзі там жывуць пошукам ворагаў, а я жыву сваім жыцьцём і наагул не цікаўлюся гэтым працэсам. Вось ад вас даведалася пра пачатак суду», – заявіла Вольга Вялічка. https://smarturl.click/vwLjE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Першыя прэзыдэнцкія выбары маглі скончыцца іначай. Шушкевіч зьбіраў поўныя залі», — Аляксандар Мілінкевіч

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» былы кандыдат у прэзыдэнты (2006) Аляксандар Мілінкевіч падзяліўся сваімі развагамі наконт першых прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году. На той момант Мілінкевіч працаваў намесьнікам кіраўніка гарвыканкаму Гародні.

ВІДЭА: https://youtu.be/dNAG2TkfW7E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі праз навальніцу без электрычнасьці засталіся 117 населеных пунктаў, адзін чалавек загінуў

У выніку прыроднай стыхіі 19 чэрвеня ў Горадзенскай і Менскай абласьцях пацярпелі пяць раёнаў — Зэльвенскі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Заслаўскі і Пухавіцкі.

Неспрыяльны прагноз застаецца і на 20 чэрвеня.

https://smarturl.click/gpmVy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла чарговы ўдар па энэргетыцы Ўкраіны. У двух расейскіх рэгіёнах зноў гараць нафтабазы

Папярэдне ў выніку начной расейскай атакі загінулі два чалавекі і 10 атрымалі раненьні ў Херсонскай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласьцях.

https://smarturl.click/w9Lv7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусізацыя вядомых сусьветных інтэрнэт-сэрвісаў. Як яна адбываецца і чаму некаторыя зь іх ўпарцяцца

«Любы вытворца думае: навошта мне перакладаць на беларускую мову, калі можна карыстацца расейскай? Або калі кліентам і рынку прапанаваць расейскую мову, то яны гэта ўсё „зьядуць“, бо ў іх няма выйсьця». Расказваем, чаму сусьветныя і беларускія сэрвісы ня хочуць дадаваць сабе беларускую мову і як гэтага ўсё ж дабіцца.

https://smarturl.click/YzAxv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Васіль Быкаў — эўрапейскі пісьменьнік ХХ стагодзьдзя». У Празе адкрылі выставу, прысьвечаную Васілю Быкаву

У Нацыянальнай бібліятэцы Чэскай Рэспублікі прайшло адкрыцьцё выставы і сустрэча з нагоды 100-гадовага юбілею нараджэньня Васіля Быкава. https://smarturl.click/67gv2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 19 чэрвеня

Быкаў на Свабодзе. «Беларусь ня зьнікне, калі ня скорыцца чужой сіле»

Дзьве гадзіны на вышцы і 3000 эўра на суды. Як беларус амаль 4 гады дамагаецца міжнароднай абароны ў Літве

У Менску ліквідуюць аб’яднаньне «Разам», якое садзейнічала беларуска-расейскай інтэграцыі

Як Алега Бембеля выгналі з працы і з партыі. Дысыдэнцкая акцыя, якая апярэдзіла час

Пісьменьнік Саша Філіпенка расказаў, што ягонага бацьку ў Беларусі выклікаюць на допыты

Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Я не лічу, што Лукашэнка быў стаўленьнікам Масквы»

Экспэртка ацаніла, якія краіны найахвотней выдаюць турыстычныя візы беларусам

«Наш Быкаў». Сьвятлана Алексіевіч: «Урок Быкава — як зрабіць выбар у бок сьвятла і ніколі не саступіць»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Жалезная заслона» пад Горадняй і Берасьцем. Да чаго вядзе эскаляцыя беларуска-польскіх дачыненьняў

У адносінах Беларусі і Польшчы — чарговы крызіс, абвастрэньне. Забойства польскага жаўнера, учыненае мігрантам, які прарываўся празь мяжу зь беларускай тэрыторыі, стала яго кульмінацыяй. Да чаго можа прывесьці гэтая эскаляцыя? Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/xBLYM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларусы будавалі свае цэрквы ў Афрыцы пасьля вайны

Як беларусы бралі ўдзел у Другой сусьветнай вайне ў складзе несавецкіх узброеных фармаваньняў, найперш польскіх? Ці быў сярод іх нацыянальны рух? Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу? І як яны апынуліся у Іране, Індыі і Ўсходняй Афрыцы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.

https://youtu.be/IYPSUIg3iFQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Быкаў – не ваенны пісьменьнік»

100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найбуйнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя і адна з выбітных постацяў грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. За што яго цэняць беларусы і за што ненавідзіць рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец і публіцыст Сяргей Навумчык. https://youtu.be/adNoiDbC5ms

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У калёніях уводзяць кніжную цэнзуру: з турэмных бібліятэк прыбралі кнігі Оруэла і падручнікі польскай мовы

Зьявілася інфармацыя зь некалькіх крыніц пра тое, што ў месцах зьняволеньня пачалі ачыстку бібліятэк ад кніг, якія адміністрацыі палічылі небясьпечнымі.

Пры рэжыме Лукашэнкі палітвязьням і іншым зьняволеным праблема ня толькі вывучыць за кратамі замежную мову, але нават чытаць кнігі па-беларуску.

https://smarturl.click/Eey1J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пісьменьнік Саша Філіпенка расказаў, што ягонага бацьку ў Беларусі выклікаюць на допыты

Саша Філіпенка расказаў пра актуальную сытуацыю вакол ягонага бацькі, якога арыштоўвалі летась у лістападзе на 13 дзён.

https://smarturl.click/w9L4v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. «Беларусь ня зьнікне, калі ня скорыцца чужой сіле»

«Мы занадта слабыя, каб дзейнічаць паасобку, каб доўга вагацца, выбіраць і перабіраць, з кожнае нагоды круціць носам. Тым болей самаеднічаць, цягнуць да халоднай вайны ва ўласным стане. Ня можам таго дазволіць сабе, бо інакш нас хутка ня стане. Ні правых, ні левых. Ні пэсымістаў, ні аптымістаў. Ні праведнікаў, ні вінаватых».


Падборка цытатаў Васіля Быкава ў этэрах Радыё Свабода ў розныя гады.

https://smarturl.click/xBLpe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Чаму Лукашэнкі магло ня быць

Беларусь апошняй з усіх поставецкіх краін усенародна выбірала кіраўніка дзяржавы. Прэзыдэнцкую пасаду ў Беларусі ўвялі ўсяго за тры месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў. У сакавіку 1994 года прынялі Канстытуцыю. А на 23 чэрвеня ў Беларусі прызначылі першы тур першых у гісторыі краіны прэзыдэнцкіх выбараў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, чаму Лукашэнкі магло і ня быць. https://www.youtube.com/watch?v=qDXtlxwcHzI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне правераць, як пабудавалі фартыфікацыі на мяжы зь Беларусьсю

У Менску заявілі пра ўзмацненьне аховы мяжы з Украінай — бо ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіна разьмясьціла дадатковыя вайсковыя сілы і цяжкае ўзбраеньне амэрыканскай і нямецкай вытворчасьці.

Часовая спэцыяльная камісія, якую стварылі ў Вярхоўнай радзе для праверкі выкарыстаньня бюджэтных сродкаў у будаўніцтве фартыфікацыйных і інжынэрных загарод, праверыць выкананьне гэтых работ на мяжы зь Беларусьсю.https://smarturl.click/VDzX0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пакуль існуе адмоўнае сальда тавараў і паслуг, існуе і пагроза дэвальвацыі, — эканамістка Лузгіна

Эканамістка Анастасія Лузгіна ў інтэрвію Свабодзе расказвае, як спыненьне таргоў валютамі на Маскоўскай біржы можа паўплываць на курс беларускага рубля і наколькі вялікая пагроза дэвальвацыі з прычыны адмоўнага сальда замежнага гандлю.

https://smarturl.click/2qdpm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зь візытам — прэм’ер-міністар Эсватыні

🇸🇿 З гэтым маленькім афрыканскім каралеўствам Беларусь толькі два тыдні таму ўстанавіла дыпляматычныя адносіны. Эсватыні яшчэ 6 гадоў таму называлася Свазілэндам. Вялікая колькасьць насельніцтва жыве ў беднасьці, а яшчэ дзяржава вядомая тым, што займае першае месца ў сьвеце па распаўсюдзе ВІЧ/СНІД.

Якія пытаньні будуць абмяркоўваць Беларусь і Эсватыні?

https://smarturl.click/XymG6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўтакатастрофа ў Баранавіцкім раёне: адзін чалавек загінуў, пяцёра ў шпіталі

Загінуў 81-гадовы расеец. Стан здароўя іншых пакуль невядомы.

https://smarturl.click/9zqRz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Эратычнае шоў». Пінскі актывіст Рамановіч расказвае, як уцёк з радзімы

«ГУБАЗіК выцягнуў мяне з ложка. Пагражалі голым выкінуць на вуліцу і затрымаць. Потым пачалася гульня „За правільны адказ — прадмет адзеньня“. Я нават пажартаваў: „Гэта што, эратычнае шоў?“. Расказваем гісторыю пінскага актывіста Алеся Рамановіча.

https://smarturl.click/W3aLk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 гадоў Валерыю Раеўскаму — вядомаму тэатральнаму рэжысэру

20 чэрвеня 1939 году нарадзіўся Валер Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр, на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Больш важных датаў і падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1dmp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лівень і град паралізавалі рух транспарту ў Менску

Моцны дождж і град накрылі Менск увечары 19 чэрвеня. З прычыны залевы спыніліся некалькі маршрутаў грамадзкага транспарту. Бачнасьць на дарогах абмежаваная. На некалькіх маршрутах спыніліся трамваі, тралейбусы і аўтобусы. Відавочцы публікуюць у сацсетках відэа непагадзі. Паводле іх зьвестак, праз падтапленьне на вуліцы Арлоўскай утварыўся затор.

А ў Заслаўі мясцовыя жыхары зьнялі на відэа сапраўдную буру. Там таксама выпаў град, быў вельмі моцны вецер, які ледзь не ламаў дрэвы. https://smarturl.click/e5z6q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Васіль Быкаў 100». У Празе выдалі кнігу цытатаў клясыка і ўспамінаў пра яго

19 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі ў Празе прэзэнтавалі новую кнігу, прысьвечаную стагодзьдзю клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава.
Кнігу «Васіль Быкаў 100» выдала асьветная суполка «Скарына» — адна зь першых беларускіх арганізацый, заснаваных у Празе пасьля падзеньня камунізму.

У выданьні сабраныя 100 цытатаў пісьменьніка, якія гучалі ў розныя гады на Радыё Свабода, агляд яго выданьняў у Чэхаславаччыне, лісты з Хэльсынкі, Бэрліну і Франкфурту ў Прагу, успаміны пра ягонае знаходжаньне ў сталіцы Чэхіі. Над кнігай працавалі былыя журналісты Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, Галіна Навумчык, Сяргей Навумчык, Алена Ціхановіч і Сяргей Шупа. Чытаць https://smarturl.click/Q1emB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дубавец і Навумчык: За што Васіля Быкава любяць беларусы і ненавідзіць рэжым Лукашэнкі

Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец і публіцыст Сяргей Навумчык.

Сяргей Дубавец кажа, што з савецкіх пазыцыяў Быкаў быў «няправільным» пісьменьнікам і нагадвае, што ягоныя кніжкі выходзілі часам зь цяжкім боем з цэнзурай.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube https://www.youtube.com/watch?v=adNoiDbC5ms&t=339s
Тэкставая вэрсія https://smarturl.click/xBLpe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэртка ацаніла, якія краіны лепшыя па выдачы турыстычных візаў беларусам

Больш за 80 працэнтаў запытаў на атрыманьне шэнгенскай візы прыпадае на такія краіны як Італія, Нямеччына і Францыя. Найбольш у візах беларусам адмаўляюць Грэцыя і Польшча. https://smarturl.click/l5RXY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна працягвае атакаваць расейскія нафтавыя магутнасьці. Інфаграфіка

У адказ на пастаянныя атакі энэргетычных аб’ектаў, якія часам пакідаюць безь сьвятла цэлыя вобласьці і гарады Ўкраіны, вайскоўцы УСУ запускаюць бесьпілётнікі на расейскую тэрыторыю і ўжо некалькі месяцаў пасьпяхова зьнішчаюць нафтаперапрацоўчыя і іншыя рэсурсавыя магутнасьці агрэсараў.

https://smarturl.click/mpDBm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаву — 100. Відэа

19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. У апошнія гады жыцьця ён вельмі нэгатыўна ацэньваў сытуацыю ў краіне, называў прыход Лукашэнкі да ўлады пераваротам і ня верыў у хуткія перамены. Але, нягледзячы ні на што, заклікаў беларусаў берагчы і разьвіваць беларускую мову, умацоўваць нацыянальную тоеснасьць і назапашваць сілы для новай спробы ўсталяваць дэмакратыю ў краіне.

У відэа Свабоды можна пачуць голас Васіля Быкава і ягоныя думкі пра Беларусь і яе будучыню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кім Чэн Ын на сустрэчы з Пуціным заявіў, што адносіны Паўночнай Карэі і Расеі ўвайшлі ў «новы росквіт»

У Пхэньяне Пуціна суправаджаюць некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку віцэ-прэм’ер, міністар абароны і міністар замежных спраў. Падчас візыту будзе падпісаны шэраг дакумэнтаў, у тым ліку, магчыма, пагадненьне аб усебаковым стратэгічным партнэрстве.

https://smarturl.click/AdOdy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Алега Бембеля выгналі з працы і з партыі. Дысыдэнцкая акцыя, якая апярэдзіла час

У Лёндане выйшла з друку кніга Алега Бембеля «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», якая нагадала пра часы позьняга савецкага застою і дысыдэнцкую акцыю, у якой сорак гадоў таму ўзялі ўдзел многія дзясяткі чалавек. Першае выданьне гэтай кнігі пабачыла сьвет у 1985 годзе, і таксама ў Лёндане. Пра гісторыю кнігі піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/DagmE

Читать полностью…
Подписаться на канал