Чаму Літва канфіскуе ў беларусаў прадукты на мяжы
Чаму Літва забараніла ўвоз харчаваньня зь Беларусі фізычнымі асобамі? Які плён перамоваў Аб’яднанага пераходнага кабінэту зь літоўскім МЗС на гэты конт? Ці турбуе літоўцаў раздражненьне беларусаў з прычыны гэтых абмежаваньняў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валер Кавалеўскі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Sfh2TQrhYSw
Павал Латушка ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Гэта была зьдзелка з сумленьнем, хлусіць было цяжка»
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму альбо менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі? Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў новым праекце Свабоды «Сьведкі Лукашэнкі».
Сёньня на пытаньні Свабоды адказвае Павал Латушка, кіраўнік НАУ, намесьнік кіраўніка Абʼяднанага Пераходнага Кабінэту, былы міністар культуры Беларусі, былы амбасадар Беларусі ў Францыі і Польшчы:
https://smarturl.click/w9GX7
Разьбіраемся, якія прадукты больш нельга ўвозіць у Літву зь Беларусі
Нельга нават ваду. Літва забараніла беларусам правозіць амаль усе прадукты празь мяжу.
Расказваем, як гэта выглядае.
https://smarturl.click/1dBY6
У МЗС Польшчы заявілі, што многія мігранты, якія спрабуюць прарваць мяжу, маюць расейскія візы
Афіцыйная Варшава зноў абвінаваціла Маскву ў рэжысаваньні мігранцкага крызісу, да якога тая падштурхоўвае свайго беларускага паплечніка Лукашэнку. Тым часам мігранты на мяжы паранілі яшчэ аднаго польскага памежніка.
https://smarturl.click/Q1w46
«Наш Быкаў». Сяргей Навумчык: «Быкаў апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак»
Публікуем фрагмэнты ўспамінаў пра Васіля Быкаа Сяргея Навумчыка, журналіста і палітыка, былога супрацоўніка Радыё Свабода:
«Уражвае, як Быкаў часта апярэджваў час, нібыта падаючы нейкі знак. Ён першым сказаў, што шлях да свабоды ды сапраўднага сувэрэнітэту будзе няпросты і што на ім могуць чакаць паразы».
Хуткая для Бабарыкі, хвароба Пачобута. Былы зьняволены наваполацкай калёніі расказаў пра стан вядомых палітвязьняў
«У калёніі ўсё «заточана» на тое, каб цябе маральна і фізычна прыгнятаць. Ты не павінен быць чалавекам самастойным, не павінен думаць, ты павінен цалкам падпарадкоўвацца. Там маральна зьнішчаюць людзей». Былы зьняволены расказаў, у якіх умовах утрымліваюць вядомых палітвязьняў наваполацкай калёніі.
https://smarturl.click/0eO9m
Быкаў на Свабодзе. Пра адчуваньне бясьпекі
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) - клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw
4 чэрвеня — дзень памяці Язэпа Варонкі і Юрася Бушлякова
У гэты дзень у 1953-м памёр Язэп Варонка, першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР. У 2013-м — Юрась Бушлякоў (на фота), беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».
Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DakB0
Прымушалі сьпяваць гімн СССР, стралялі побач з галавой. У сеціве зьявілася відэа са зьдзекамі з украінскіх ваеннапалонных
Харкаўская абласная пракуратура пачала расьсьледаваньне па факце зьдзекаў і зьбіцьця расейскімі салдатамі ўкраінскіх ваеннапалонных.
На відэа, якое зьявілася ў сеціве ў мінулую нядзелю, запісана, як расейскія салдаты вядуць па лесе групу зь некалькіх украінскіх палонных. Яны прымушаюць іх сьпяваць гімн СССР, а потым б’юць. Адзін ваеннапалонны падае на зямлю і ня можа падняцца. Пасьля гэтага расейскі салдат страляе побач зь яго галавой, імітуючы пакараньне сьмерцю.https://smarturl.click/XywJL
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 3 чэрвеня
Лукашэнка расказаў у Манголіі пра Чынгісхана і адказаў на крытыку мангольскіх СМІ
«ПіК Свабоды». Пракоп’еў пра сваю мэту вярнуць беларусаў у палітыку
Тры месяцы бяз працы. Улады зьмянілі крытэры так званага «СОП», калі могуць адабраць дзяцей
Даносы, масавыя звальненьні і адлічэньні паводле палітычных матывах: «Кібэрпартызаны» узламалі ўнутраную сетку БДУ
Спаленыя вёскі: няскончаная размова. Чаго мы ня ведаем пра Беларусь у мінулай вайне
Плюнулі ў Вечны агонь, стукнулі сякерай па брацкай магіле. Як беларускіх падлеткаў караюць за непавагу да дзяржаўнай ідэалёгіі
Украінец расказаў, як на матрацы пераплыў праз Дняпро ў Беларусь і трапіў у рукі КДБ. Што было далей
У Літве ўступіла ў сілу забарона на імпарт аграпрадукцыі зь Беларусі і РФ. Што адбываецца на мяжы
Каб трапіць у Польшчу на аўтобусе, беларусы чакаюць на мяжы да 14 гадзін
Польшча пераносіць тэрміны ўвядзеньня буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю
Заплянаванае на 4 чэрвеня ўвядзеньне 200-мэтровай буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы будзе перанесена на пазьнейшы тэрмін, заявіў 3 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.
«Мы не чакаем, што гэтае рашэньне будзе прынятае заўтра. Мы хочам мець яшчэ крыху часу, некалькі дзён, каб параіцца з мясцовымі ўладамі, нацыянальным паркам, грамадзкімі арганізацыямі», — сказаў Семаняк. Паводле яго слоў, урад ужо прыняў «гнуткую формулу адлегласьці ад мяжы», каб улічваць інтарэсы розных бакоў. https://smarturl.click/9z7qD
У Манголіі затрымалі актывістаў, якія пратэставалі супраць візыту Лукашэнкі ў краіну
Мангольскі грамадзкі рух «Не вайне» зладзіў акцыю пратэсту супраць візыту Аляксандра Лукашэнкі ў краіну. Актывісты выйшлі на плошчу Сухэ-Батар у сталіцы краіны, дзе іх затрымала паліцыя.
Кіраўніка руху пратрымалі ў пастарунку 2,5 гадзіны. Ён адзначыў, што «Лукашэнка зьяўляецца ваенным злачынцам паводле міжнароднага крымінальнага права. Паколькі Манголія далучылася да Канвэнцыі, яна абавязаная арыштаваць Лукашэнку, як толькі ён прыбудзе ў Манголію. Аднак аб’явіць гэта дзяржаўным візытам высокага рангу і прытуліць гэтага чалавека ў краіне на чатыры дні пад першакляснай аховай — гэта акт, які падпадае пад міжнародныя санкцыі». https://smarturl.click/XywmL
Польшча ўвяла санкцыі супраць «Мазырсолі»
Польшча пашырыла нацыянальны санкцыйны сьпіc. Дакумэнт абнавіла Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы.
https://smarturl.click/B6kkx
Украінец расказаў, як на матрацы пераплыў праз Дняпро ў Беларусь і трапіў у рукі КДБ. Што было далей
«Пальцам ніхто не чапаў, службы працавалі так, як яны мусяць працаваць… Да мяне я не адчуў перадузятага стаўленьня, яны да сваіх горш ставіліся, чым да нас. Маю на ўвазе, памежнікі да сваіх, тых, хто праходзіць тэрміновую службу. Гаркалі на іх».
Быкаў на Свабодзе. Пра адабраную перамогу
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw
Яшчэ адзін польскі памежнік паранены на мяжы зь Беларусьсю. Ён у цяжкім стане, зь пераломам чэрапа
Чарговы супрацоўнік Памежнай аховы Польшчы атрымаў раненьне на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла прэс-служба ведамства. Дактары дыягнаставалі ў яго пералом асновы чэрапа, піша Dziennik Gazeta Prawna. Таксама ў мужчыны пашкоджаная вачніца, ёсьць рызыка, што «вока ня ўдасца ўратаваць». Стан памежніка мэдыкі ацэньваюць як цяжкі:
https://smarturl.click/qlqgO
У Польшчы арыштавалі 26-гадовага беларуса: ён кіраваў групоўкай, якая незаконна перапраўляла людзей у ЭЗ, у тым ліку па праграме Poland Business Harbour
Беларус кіраваў групоўкай, у якую ўваходзілі 30 чалавек — палякі, беларусы і ўкраінцы. Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў арганізацыі незаконнага перасячэньня польскай мяжы, у дачыненьні да 4 зь іх суд вынес рашэньне аб часовым арышце. Яны займаліся перапраўкай мігрантаў у ЭЗ — у справе фігуруе больш за 2000 чалавек, якім удалося незаконна перасячы мяжу:
https://smarturl.click/e5k41
Кіраўнікі ўрадаў краін ЭАЭС абмеркавалі пашырэньне супрацы з Іранам, які папрасіў статус назіральніка
Расея заклікала краіны ЭАЭС хутчэй ратыфікаваць пагадненьне аб свабодным гандлі з Іранам.
https://smarturl.click/3k7YV
Сталі вядомыя дэталі пропуску аўтамабіляў у Беларусь і Расею ў межах мытнага кантролю выкананьня санкцыяў
Кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі яшчэ 9 траўня ў Вільні папісалі пагадненьне аб адзіных мерах кантролю выкананьня санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі і Расеі.
Мытня Літвы паведаміла, што з 4 чэрвеня ўводзяцца новыя правілы кантролю за вывазам у Беларусь і Расею легкавых аўтамабіляў, не старэйшых за 5 гадоў.
https://smarturl.click/67yp2
У Баранавічах за ўдзел у пратэстах 2020 году вынесьлі выракі яшчэ васьмі мясцовым жыхарам
Раней у Баранавічах паводле тых жа артыкулаў асудзілі 17 чалавек.
https://smarturl.click/VD17n
Аб’яднаны пераходны кабінэт пра новыя санкцыі Літвы: «Абмежаваньні ў адносінах фізычных асобаў — гэта памылка»
Зьявіліся рэакцыі дарадцы Ціханоўскай у эканамічных пытаньнях Алеся Аляхновіча і прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў замежных справах Валера Кавалеўскага на новыя мытныя абмежаваньні ўладаў Літвы, якія закранулі грамадзян Беларусі.
https://smarturl.click/qlqmV
«Архіпэляг БЕЛАГ»: віртуальная выстава плякатаў
У сямі частках візуалізаванага падкасту мы правялі гледачоў і слухачоў праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамагалі былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
https://smarturl.click/nyqxp
Экс-прэзыдэнт Манголіі: Беларускі дыктатар Лукашэнка – самазванец, яму месца ў турме
Былы прэзыдэнт і былы прэм’ер-міністар Манголіі Цахіагійн Элбэгдорж у сацыяльнай сетцы Х экс-прэзыдэнт Манголіі зноў выказаўся наконт прыезду Лукашэнкі:
"Беларускі дыктатар Лукашэнка, які прыехаў у Манголію, зьяўляецца самазванцам і не прадстаўляе беларускі народ. Фактычным прэзыдэнтам, прызнаным міжнароднай супольнасьцю, зьяўляецца Сьвятлана Ціханоўская. Яна заслугоўвае нашай поўнай падтрымкі. Сустрэча з Лукашэнкам толькі ганебна легітымізуе вайну і тэрор ягонага рэжыму. Яму месца ў турме, а не ва ўладзе". https://smarturl.click/2q67W
Даносы, масавыя звальненьні, адлічэньні з палітычных матываў: «Кібэрпартызаны» узламалі ўнутраную сетку БДУ
Справаздачы ў ГУУС, пракуратуру, адміністрацыю Лукашэнкі аб палітычных звальненьнях і адлічэньнях, сачэньне за выкладчыкамі, парушэньні нормаў маралі — пра гэта расказваецца ў справаздачы «Кібэрпартызанаў».
На адным з кампутараў унутранай сеткі БДУ «Кібэрпартызаны» знайшлі аўдыёзапісы. Сярод іх і запіс выступу рэктара Караля, на якім ён заяўляе, што пад палітычную чыстку ва ўнівэрсытэце падпалі ня менш як 500 супрацоўнікаў. https://smarturl.click/Q1we3
Пракоп'еў: «У мяне была адна заява, за якую сорамна»
Як можна ацаніць вынікі выбараў у Каардынацыйную раду? Хто прызнае новую Каардынацыйную раду? З кім блёк Пракопʼева-Ягорава гатовы ўступіць у кааліцыю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітык Вадзім Пракопʼеў.
https://youtu.be/6_KvYT8C-BM
Тры месяцы бяз працы. Улады зьмянілі крытэры так званага «СОП», калі могуць адабраць дзяцей
У Беларусі пашыраюцца крытэры сацыяльна-небясьпечнага становішча. Як піша «Менская праўда», зьмены, унесеныя ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і, канкрэтызаваныя і дэталізаваныя ў пастанове Савету Міністраў.
У прыватнасьці, сярод паказьнікаў небясьпечнага становішча непаўналетніх указаная адсутнасьць працы абодвух бацькоў або аднаго з бацькоў на працягу трох месяцаў, што прыводзіць да незадавальненьня асноўных патрэбаў дзіцяці ў ежы, адзеньні і іншым.
У Беларусі вызначэньне так званага «сацыяльна небясьпечнага становішча» (па-расейску СОП) выкарыстоўваюць як інструмент палітычных рэпрэсіяў. https://smarturl.click/JDkyk
«Праходзіў вэрыфікацыю для ўступленьня ў полк «Пагоня», аднак ва Ўкраіну так і не паехаў», – ByPol пра затрыманага ў Польшчы беларуса
29 траўня 2024 года ў СМІ зьявілася інфармацыя аб затрыманьні агенцтвам унутранай бясьпекі Польшчы (ABW) двух беларусаў і паляка за падрыхтоўку дывэрсіяў, у тым ліку падпалаў, на тэрыторыі Польшчы па заданьні расейскай вайсковай выведкі.
ByPol дае больш падрабязную інфармацыю пра аднаго з затрыманых. Сьцяпан Касцючэнка атрымаў апошні беларускі пашпарт 21.06.2021 у разгар рэпрэсіяў, інфармацыі аб яго ўдзеле ў пратэстах няма. https://smarturl.click/vw865
🔎 Увага, пошук!
Калі вы сёньня (3 чэрвеня) праходзілі мяжу зь Беларусі ў Літву, напішыце нам, калі ласка. Ці забаранялі правозіць у Літву нейкія прадукты? Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Спаленыя вёскі: няскончаная размова. Чаго мы ня ведаем пра Беларусь у мінулай вайне
3 чэрвеня 1944 году, 80 гадоў таму нямецкія акупанты спалілі літоўскую вёску Пірчупяй разам з жыхарамі. У афіцыйным літоўскім тлумачэньні трагедыі Пірчупяй узброены напад на немцаў ля гэтай літоўскай вёскі ўчынілі савецкія партызаны зь Беларусі. Пра трагедыю 80-гадовай даўніны піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/VD1M4
У Грузіі набыў моц закон аб іншаземных агентах. Яго падпісаў кіраўнік парлямэнту
Распрацоўка і ўхваленьне гэтага закону выклікала ў Грузіі вялікія акцыі пратэсту, але яны не змаглі спыніць працэс яго разгляду ў парлямэнце.
https://smarturl.click/mpq45