Пазьняк прапануе запрасіць на Захад прадстаўнікоў Менска і «пагаварыць канкрэтна аб вызваленьні палітвязьняў»
Выкарыстоўваць магчымасьці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазьняк.
«Што мы можам абмяняць? Санкцыі», — сказаў ён.
https://smarturl.click/9zDVv
Ужо сёньня: пачатак Сэсіі Незалежнасьці ў 1991-м
У гэты дзень 33 гады таму пачалася надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савету БССР, якая абвесьціць незалежнасьць Беларусі.
Падзеі 24 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
https://smarturl.click/G6J8E
Лукашэнка хоча адмыць імідж. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Вызваленьне палітзьняволеных, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні, сустрэча Лукашэнкі з прэм'ерам Дзяржсавету КНР — палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдня.
https://youtu.be/sVGp1o8AHww?si=PuAB7ApA_lluHiHk
Менск наведаў кітайскі прэм'ер. У гандлі паміж краінамі ёсьць праблемы
Візыт Лі Цяна і падпісаньне дамоваў адбывалася на фоне росту праблемаў у двухбаковым гандлі.
Па выніках студзеня-чэрвеня 2024 году таваразварот Беларусі з Кітаем адносна аналягічнага пэрыяду мінулага году зьнізіўся на 13,2%. Беларускі экспарт у Кітай за паўгодзьдзе скараціўся на 37,2%.
https://smarturl.click/71VlG
«Не «банджорна», ня добры дзень, а «як Лукашэнка?»
Лукашэнка сустрэўся сёньня ў Менску з апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі. Ватыканскі дыплямат расказаў, пра што яго ў першую чаргу распытваў Папа Францішак, калі нунцый прыяжджаў у Ватыкан зь Менску.
https://smarturl.click/kjbzO
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і карткі на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Мова на Свабодзе. Топ-5 памылак пачаткоўцаў у беларускім вымаўленьні (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Ці ўратаваў Лукашэнка вёску? radio_svaboda/video/7403782667520494853">Расказваем у лічбах і фактах
👉🏻 Ведаеце першы верш Купалы па-беларуску? radio_svaboda/video/7404167525111450886">Цытуем і ўзгадваем «клясыка беларускай літаратуры»
👉🏻 «Бабулі дому састарэлых баяцца як агню». radio_svaboda/photo/7405568338346118405">Гісторыя былога жыхара сацыяльнага прытулку
👉🏻 Гарады Беларусі. radio_svaboda/video/7404516973456936197">Расказваем гісторыю Крэва
👉🏻 Рок-музыка і сапраўдныя ўнітазы. radio_svaboda/photo/7404846568278478085">Як выглядае новае СІЗА ў Калядзічах
👉🏻 Цікавае пра беларускую мову. radio_svaboda/video/7405282502979489029">Расказваем, адкуль ўзялася літара «Ў»
Казахстан і Таджыкістан падпісалі дамову аб саюзьніцкіх дачыненьнях
Прэзыдэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон заявіў, што перамовы зь кіраўніком Казахстану Касым-Жамартам Такаевым пацьвердзілі ўмацаваньне дачыненьняў паміж краінамі і спрыялі падпісаньню шэрагу важных дакумэнтаў, якія паглыбляюць двухбаковае ўзаемадзеяньне.
У траўні 2023 году ў Кітаі заявілі аб стварэньні арганізацыі з постсавецкімі краінамі Цэнтральнай Азіі, якая прадугледжвае сталы мэханізм сустрэчы кіраўнікоў Кітаю, Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.
https://smarturl.click/JD7qD
Вярхоўны суд Вэнэсуэлы прызнаў Мадура прэзыдэнтам, нягледзячы на пратэсты
Прадстаўнікі апазыцыі настойваюць, што на выбарах перамог Эдмунда Гансалес з вынікам больш як 70% галасоў. Гэтае сьцьвярджэньне заснавана, у прыватнасьці, на зьвестках экзыт-полаў, апублікаваных у інтэрнэце.
https://smarturl.click/dpeQz
Новае затрыманьне ў Кобрыні. Гэта як мінімум восьмы жыхар гораду, затрыманы з пачатку году за ўдзел у пасьлявыбарных пратэстах
За ўдзел у пратэстах затрымалі жыхара Кобрыні, паведаміў 23 жніўня праваабарончы цэнтар «Вясна» з спасылкай на праўладны Telegram-канал. Мужчына нібыта стаяў у счэпцы падчас адной з акцый і крычаў «нецэнзурнай лаянкай» на адрас сілавікоў.
22 жніўня стала вядома пра іншага затрыманага за ўдзел у пратэстах кобрынца.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Як Сталін і Гітлер малявалі беларускія межы ў 1939-м
СССР і Нямеччына 23 жніўня 1939 году падпісалі пакт Молатава — Рыбэнтропа, які вызначыў новыя межы ў Эўропе і стаў пралогам Другой сусьветнай вайны.
Прапануем вашай увазе архіўны спэцпраект Свабоды пра тое, як фармаваліся межы Беларусі. https://smarturl.click/Pz1w
Чаму Лукашэнка так баіцца гумару і сатыры?
«Я б не спадзяваўся, што хутка гэты маразм скончыцца. Час паказвае, што наадварот, ён толькі набірае абароты. Але ў нейкі момант сыстэма пачынае ўжо сябе жэрці, бо ўсіх астатніх зьела ці прагнала, кусае сябе за хвост і шукае ў сваіх шэрагах здраднікаў».
На папулярнага коміка заводзяць крымінальную справу, сацсеткі стэндапэраў і нават анімацыйнае шоў прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, КВЗ здымаюць з этэру. Паспрабавалі разабрацца, чаму.
https://smarturl.click/z2gWJ
Ва Ўкраіне не фіксуюць правакацый і перамяшчэньня дадатковай вайсковай тэхнікі паблізу мяжы з боку Беларусі
«Цяпер сытуацыя такая, што мы ня бачым перамяшчэньня непасрэдна каля нашай мяжы ні тэхнікі, ні асабовага складу падразьдзелаў арміі Беларусі», — падкрэсьліў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Ён, аднак, ня выключыў, што «каб дагадзіць Крамлю, Беларусь можа трымаць пэўныя свае сілы ў глыбіні свайго памежжа» на ўкраінскім кірунку. Пакуль ніякіх нестандартных сытуацый ці правакацыйных дзеяньняў за апошні пэрыяд на гэтым кірунку не заўважылі:
https://smarturl.click/w9dA8
Галоўнае за 22 жніўня
🇰🇿 Амбасадара Беларусі выклікалі ў МЗС Казахстану за выказваньні Лукашэнкі
☢️ Раней забруджаныя радыяцыяй землі Гомельскай вобласьці аддадуць у гаспадарчы абарот
✍🏻 Беларусь і Кітай падпісалі 28 дакумэнтаў аб супрацоўніцтве
🇺🇦 Украіна ўмацоўваецца ў Курскай вобласьці. У Бранску заявілі аб новай спробе прарыву
👫 «Прапаноўвалі зарабляць на хворых украінскіх дзецях». У якія пасткі трапляюць беларусы пры працаўладкаваньні за мяжой
🌾 Горш толькі ў Расеі. Чаму Беларусь прайграе «бітву за ўраджай» амаль усім суседзям
🎥 «ПіК Свабоды».«Лукашэнка стаў прэс-сакратаром Пуціна», — армянскі экспэрт
🙍🏻♂️ «Становішча рэжыму Лукашэнкі цяпер нават менш трывалае, чым у 2020-м», — Міхаіл Кірылюк
«Лукашэнка стаў прэс-сакратаром Пуціна». Экспэрт камэнтуе рэакцыю армянскай апазыцыі на заявы Лукашэнкі
Апазыцыя Армэніі запатрабавала разрыву дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю «да зьняцьця дыктатара Лукашэнкі з пасады», а амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі. Гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі пра Армэнію ў інтэрвію тэлеканалу «Россия», дзе ён заявіў, што «армяне нікому не патрэбныя».
У эфіры «ПіКа Свабоды» заявы Лукашэнкі і рэакцыю на іх у Армэніі камэнтуе палітычны экспэрт Рубэн Мэграб’ян:
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=5gthNee4X7U
Сёньня — гадавіна сьмерці Мікіты Крыўцова
Чатыры гады таму ў менскім лесапарку знайшлі павешаным цела беларуса Мікіты Крыўцова. Яму было 28 гадоў. Сьледчы камітэт тады адмовіўся пачынаць крымінальную справу, але забараніў сваякам адчыняць труну пад пагрозай крымінальнай справы.
Робэрт Кенэдзі – малодшы выйшаў з гонкі і падтрымаў Трампа
Незалежны кандыдат стаў трэцім па значнасьці кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Кенэдзі сабраў каля мільёна подпісаў выбарнікаў і заручыўся падтрымкай 5% насельніцтва.
https://smarturl.click/ppgJ9
Асноўныя падзеі і публікацыі пятніцы, 23 жніўня
Стала вядома пры выхад на волю яшчэ трох палітвязьняў, у тым ліку хворага на рак
Лукашэнка: Пазыцыі Менску і Ватыкану адносна вайны ва Ўкраіне «абсалютна сугучныя»
Чарговыя беларускія прадпрыемствы патрапілі пад санкцыі ЗША
Менск наведаў кітайскі прэм'ер. У гандлі паміж краінамі ёсьць праблемы
«У кітайскай падтрымцы Лукашэнка бачыць пэўныя гарантыі свайго палітычнага выжываньня», — Аляксандар Фрыдман
Лукашэнка хоча адмыць імідж. Вынікі тыдня з Карбалевічам
«Там, дзе сьмех, крыху менш страху». Чаму беларускія ўлады перасьледуюць за гумар і сатыру
«Загадалі прыбраць фразу пра тое, што касьцёл узарвалі». Расказваем пра цэнзуру ў СМІ ў апошнія гады савецкай улады
Як Сталін і Гітлер малявалі беларускія межы ў 1939-м
Гарыс прыняла намінацыю ад дэмакратаў на выбары прэзыдэнта ЗША і паабяцала падтрымку Ўкраіне.
Намесьнік начальніка Генштабу: Калі б УСУ наступалі на Беларусь, далі б людзям зброю
«Далі б магчымасьць людзям бараніць свой дом са зброяй. І проста так дывэрсійна-разьведныя групы ўжо свабодна не перасоўваліся б, і ва ўкраінцаў не было б магчымасьці проста так расстрэльваць цывільныя аўтамабілі», —заявіў палкоўнік Тумар.
https://smarturl.click/DaG1m
Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду
Ці можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець?
Пра гэта ды іншае ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае дыетоляг Валерыя Красоўская, якая працуе ў Нідэрляндах: https://youtu.be/LBSs2zQifSM
У Беларусі налічваецца каля 15 тысяч электрамабіляў. А як сытуацыя выглядае ў суседзяў
Лічбы па Беларусі агучыў намесьнік міністра энэргетыкі Дзяніс Мароз. Тэмп росту, па яго словах, больш як 200 працэнтаў за год.
Мы прааналізавалі як выглядае рынак электрамабіляў ва ўсіх суседзяў Беларусі.
https://smarturl.click/3kmlk
«Загадалі прыбраць фразу пра тое, што касьцёл узарвалі». Расказваем пра цэнзуру ў СМІ ў апошнія гады савецкай улады
«Цэнзар запатрабаваў прыбраць з рэпартажу фразу, што касьцёл на Цэнтральнай плошчы ў 1950 годзе ўзарвалі. Ніякія пярэчаньні („А куды падзеўся будынак?”) ня ўзьдзейнічалі».
Якія дзяржаўныя таямніцы насамрэч абараняў Галоўліт.
https://smarturl.click/qlg6p
На волю па памілаваньні выйшаў яшчэ адзін хворы палітвязень
«З Маладэчна прыйшла да мяне добрая вестка: вызвалілі анкахворага палітвязьня Паўла Кучынскага. Праўда, як перадае яго сябар, прывезьлі хлапца з турэмнай лякарні ў гарадзкую ў ня вельмі, мякка кажучы, задавальняючым стане — з пнэўманіяй», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў праваабаронца Аляксандар Капуцкі.
Як піша «Вясна», палітзняволены маладачанец мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворваньне, яго ўтрымлівалі ў зняволеньні больш за два гады. У чэрвені пазамінулага году яго асудзілі на 5 гадоў калёніі, а па выніках апэляцыі зьменшылі прысуд на тры месяцы.
Заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак увечары 22 жніўня са спасылкай на Службу хуткай гуманітарнай дапамогі паведаміў, што вядомыя 22 прозьвішчы вызваленых палітвязьняў.
Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі і загінулі ва Ўкраіне
Валянтэры, якія прадстаўляюць розныя краіны, і зьбіраюць зьвесткі пра палонных і загінулых ва Ўкраіне вайскоўцаў расейскай арміі, паведамілі аб вялікай колькасьці запытаў зь Беларусі аб пошуку сваіх сваякоў, якія пайшлі ваяваць на баку Расеі і не выходзяць на сувязь.
https://smarturl.click/M1Y2V
Украіна выкарыстала амэрыканскія боепрыпасы для авіяўдару па Курскай вобласьці
Камандуючы Паветраных сіл Украіны Мікола Аляшчук апублікаваў відэазапіс нанясеньня авіяўдару па расейскім вайсковым аб’екце ў Курскай вобласьці з выкарыстаньнем амэрыканскіх боепрыпасаў.
Паводле яго, у выніку ўдару зьнішчылі пункт кіраваньня бесьпілётнікамі, падразьдзел радыёэлектроннай барацьбы, тэхніку і іншае ўзбраеньне.
У ЗША пацьвердзілі дазвол на выкарыстаньне сваіх боепрыпасаў: https://smarturl.click/4kA9m
Якія выпрабаваньні чакаюць Камалу Гарыс пасьля намінацыі кандыдаткай у прэзыдэнты ЗША
Каміла Гарыс пагадзілася прыняць намінацыю на ўдзел выбарах прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі і паабяцала прадоўжыць вайсковую падтрымку Ўкраіны і ўзмацненьне NATO.
Як паведаміў «Голас Амэрыкі», пра гэта Каміла Гарыс заявіла 22 жніўня ў часе сваёй прамовы на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі ў Чыкага.
«Як прэзыдэнтка, я буду цьвёрда падтрымлвіаць Украіну і нашых хаўрусьнікаў па NATO»,
— заявіла Каміла Гарыс.
85 гадоў таму быў заключаны пакт Молатава-Рыбэнтропа аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай
23 жніўня ў 1939 году ў Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава-Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і фашысцкай імпэрыямі.
Больш падзей 23 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VDJL7
Трэцяя асобная штурмавая брыгада УСУ заявіла пра пачатак наступу ў Харкаўскай вобласьці
Як сьцьвярджае прэс-служба брыгады, у выніку контратак яна «ўзяла пад кантроль батальённы раён абароны акупантаў, варожыя ўзводныя, ротныя апорныя пункты і прасунулася ўглыб фронту амаль на 2 км²». Паводле брыгады, штурмавыя дзеяньні адвялі ўдар праціўніка з кірунку Макееўкі і зьнялі напружаньне зь іншых адказных участкаў фронту на палосах суседніх брыгадаў.
«Асноўнай задачай апэрацыі было зьбіцьцё наступальнага патэнцыялу 20-й арміі Расеі. На цяперашні момант гэтая задача выкананая», — заявіў камандзір брыгады Андрэй Білецкі.
Колькасьць выпадкаў клешчавога энцэфаліту ў Беларусі павялічылася амаль удвая
З пачатку 2024 году ў Беларусі зарэгістравалі больш за 200 выпадкаў клешчавога віруснага энцэфаліту і больш за 1150 выпадкаў лайм-барэліёзу, што больш у 1,9 і 1,2 разы адпаведна, чым за аналягічны пэрыяд летась.
Больш за ўсё захворваньняў клешчавымі інфэкцыямі — на Берасьцейшчыне і Горадзеншчыне. У ліпені беларусы нават прасілі Мінздароўя зрабіць прышчэпку ад кляшчоў бясплатнай, аднак у ведамстве не пабачылі ў гэтым неабходнасьці:
https://smarturl.click/aJb1g
Паром у расейскім порце «Каўказ» затануў
У Апэратыўным штабе Краснадарскага краю паведамілі, што «ў выніку атрыманых пашкоджаньняў паром у акваторыі порту „Каўказ“ затануў».
«Асяродкаў узгараньня на тэрыторыі самога порта няма», — адзначылі ў ведамстве.
У расейскім порце «Каўказ» у Краснадарскім краі ўзьнік пажар — меркавана, пасьля ракетнай атакі
Апэратыўны штаб Краснадарскага краю заявіў, што ў порце «Каўказ» быў атакаваны чыгуначны паром з паліўнымі цыстэрнамі, у выніку ўзьнік пажар. Яго плошча і інфармацыя пра пацярпелых удакладняюцца. Ведамства абвінавачвае ў атацы УСУ. Украіна пакуль не камэнтавала гэтую інфармацыю.
Раней украінскія і расейскія крыніцы паведамілі пра меркаваныя ракетныя ўдары па раёне паромнай пераправы з Краснадарскага краю ў анэксаваны Крым:
https://smarturl.click/babQ8