Навошта Лукашэнку Пяткевіч, Рыжанкоў і Круты
Палітоляг Аляксандар Марозаў у інтэрвію «ПіКу Свабоды» камэнтуе сёньняшнія прызначэньні Лукашэнкі палітыкаў «маладога пакаленьня», а таксама разважае пра інфармацыю ад расейскага палітоляга Яўгенія Мінчанкі аб далучэньні Лукашэнкі да «новага Палітбюро» у Расеі і аналізуе, што можа даць Беларусі сяброўства ў ШАС і BRICS.
https://youtu.be/my-6A35IBa8
«Эйсмант будзе цяжка». Што азначае вяртаньне Натальлі Пяткевіч у Адміністрацыю Лукашэнкі
Натальля Пяткевіч ужо займала пасаду намесьніцы і першай намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта — з 2004 па 2010 год. Апошнія гады жыла ў ЗША. Пра што сьведчыць яе новае прызначэньне.
Палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў мяркуе, што ідэя вярнуць ва ўладу Натальлю Пяткевіч належыць самому Аляксандру Лукашэнку.
«У свой час Натальля Пяткевіч была вельмі блізкая і ўплывовая. Зараз патрэбныя старыя правераныя кадры. Больш няма каго прызначаць на кіраўнічыя пасады, таму некаторыя доўгі час застаюцца вакантнымі. Што да цяперашняга жаночага атачэньня Лукашэнкі, прэсавай сакратарцы Натальлі Эйсмант будзе цяжка працаваць. Натальля Качанава застанецца, але яе ўплывы будуць меншыя. Там будзе цікава зараз. Але, мяркую, раней ці пазьней канфлікт непазьбежны», — выказаў меркаваньне Анатоль Котаў.
https://smarturl.click/qlLzx
«Гэта ж не ІП, гэта царква!». У Беларусі пачынаецца масавая перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый
«Сьвятар, вядома, будзе перарэгістроўваць парафію. Бо што рабіць? Людзі хочуць вызнаваць сваю веру. Гэта ня так, што вы закрыеце свой ІП і чалавек пойдзе ў іншы ІП. Гэта ж не ІП, гэта царква!». Да канца году ўсе рэлігійныя арганізацыі Беларусі маюць прайсьці перарэгістрацыю. Аднак яе пройдуць ня ўсе.
https://smarturl.click/dpxD3
Беларусь у дакладзе Дзярждэпартамэнту ЗША: новы закон пашырае прывілеі БПЦ Маскоўскага патрыярхату
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША адзначае, што ў Беларусі ўлады працягвалі выкарыстоўваць законы, якія рэгулююць «масавыя мерапрыемствы», супраць прадстаўнікоў духавенства і рэлігійных групаў, якія ўдзельнічаюць у дэмакратычным руху, а таксама супраць групаў, якія пратэстуюць супраць уварваньня Расеі ва Ўкраіну.
https://smarturl.click/opnBM
Польшча і краіны Балтыі заклікаюць Эўразьвяз пабудаваць лінію абароны на мяжы з Расеяй і Беларусьсю
«Стварэньне сыстэмы абарончай інфраструктуры ўздоўж вонккавай мяжы Эўразьвязу з Расеяй і Беларусьсю задаволіць вострую і тэрміновую неабходнасьць абароны ЭЗ ад ваенных і гібрыдных пагрозаў», — гаворыцца ў лісьце чатырох лідэраў.
https://smarturl.click/JDyJL
«Гэта вам не даярку на фэрму знайсьці». Выбары-1994: жывыя карцінкі
Што пра першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 1994 годзе пісала самая папулярная апазыцыйная газэта таго часу — «Свабода», згадвае Сяргей Дубавец. Гэтам разам пра рэгістрацыю кандыдатаў Кебіча, Лукашэнкі, Пазьняка і пра тое як яны кантактавалі паміж сабой.
https://smarturl.click/ppL6W
Грамадзяне Кітая сталі ўласьнікамі аднаго з прыватных беларускіх ВНУ
Міжнародны інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва — адна з найстарэйшых прыватных навучальных установаў у краіне, яна адкрылася ў 1993 годзе. Сярод кіраўніцтва самой ВНУ таксама ёсьць кітайцы.
https://smarturl.click/RAWjW
Белстат назваў сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў траўні
Белстат паведаміў, што ў траўні сёлета намінальны сярэдні налічаны заробак ў Беларусі склаў 2219,2 рублёў. Паводле курсу Нацбанку на канец месяца гэта было эківалентна 693 далярам.
З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13% падатку на даход і 1% — абавязковы ўнёсак у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. То бок сярэдні заробак у траўні сёлета пасьля абавязковых вылікаў склаў каля 1908,5 рублёў. https://smarturl.click/mpDwO
Міністар абароны Польшчы: Зь беларускага боку мяжы дзейнічаюць не мігранты, а орды бандытаў
На мяжы зь Беларусьсю Польшча мае справу не зь мігрантамі, якія спрабуюць атрымаць прытулак у Эўразьвязе, а з «ордамі бандытаў». Пра гэта сёньня заявіў у Сэйме польскі віцэ-прэм’ер — міністар абароны Ўладыслаў Касіняк-Камыш.
Паводле Касіняка-Камыша, нелегалы нападаюць на мяжу і спрабуюць атакаваць польскіх салдатаў і афіцэраў, яны «падрыхтаваныя і навучаныя гэтаму».
«Гэта найвышэйшы ўзровень гібрыднай вайны, накіраванай супраць Польшчы, найвышэйшы ўзровень гэтай вайны, накіраванай сёньня супраць бясьпекі польскай дзяржавы», — сказаў ён. https://smarturl.click/G67y5
Памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне 48-гадовы Дзяніс Сідарэнка
Як стала вядома «Позірку», 24 чэрвеня ва ўзросьце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу памёр былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне (2016-2024) Дзяніс Сідарэнка, вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі сёлета 11 сакавіка.
У МЗС пра сьмерць дыплямата афіцыйна пакуль не паведамлялі. Сідарэнка зьмяніў на пасадзе амбасадара ў ФРГ Андрэя Гіро, які памёр 17 лістапада 2015 году таксама ва ўзросьце 48 гадоў ад анкалягічнага захворваньня. https://smarturl.click/yqbpR
Армэнія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары ў Віцебску»
Армэнія прыняла рашэньне «ня ехаць у Беларусь і не ўдзельнічаць» у штогадовым міжнародным фэстывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2024 годзе.
Агенцтва «Позірк» цытуе гэтую заяву кіраўніка афіцыйнай армянскай дэлегацыі конкурсу, дырэктара Дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва імя Шарля Азнавура ў Ерэване Врэжа Кіракасяна.
Адмова ад удзелу адбылася «з прычыны заявы прэм’ер-міністра Армэніі аб спыненьні афіцыйных адносін паміж Рэспублікай Армэнія і Рэспублікай Беларусь». https://smarturl.click/xBLMO
Дуда: гібрыдная атака на мяжы зь Беларусьсю перашкаджае партнэрству Польшчы з Кітаем
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Шанхаі па выніках перамоваў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам заявіў, што беларуская гібрыдная атака на мяжы нэгатыўна адбіваецца на гандлёвым абмене з Кітаем і перашкаджае рэалізацыі ідэі «Адзін пояс, адзін шлях».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас візыту ў Кітай сярод іншага абмеркаваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінем міграцыйны крызіс на мяжы зь Беларусьсю і расказаў пра гібель польскага жаўнера пасьля атакі мігранта.
Афіцыйная Варшава разглядае магчымасьць поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю.
На сёньня на беларуска-польскай мяжы дзейнічае адзін аўтадарожны пункт пропуску для грузавікоў і адзін для легкавікоў. https://smarturl.click/8Eezx
Уладзімера Астапенку прызначылі выконваючым абавязкі прадстаўніка ў замежных справах
Рашэньне аб прызначэньні прыняла кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінэта Сьвятлана Ціханоўская. Да гэтага часу Астапенка быў намесьнікам прадстаўніка ў замежных справах Кабінэту.
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала зьмены ў кіраўніцтве прадстаўніцтва:
«Удзячная Валеру Кавалеўскаму за тры з паловай гады супольнай працы, спачатку ў Офісе, а потым і ў Кабінэце. Сярод іншага, ён уздымаў пытаньне Беларусі на міжнародных форумах і ў арганізацыях, арганізаваў працу Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, дапамагаў вырашаць пытаньні беларусаў за мяжой».
Дзяржаўная тэлевізія Беларусі нават ня згадвае пра ўдзел зборнай Украіны ў Эўра-2024
Беларускі тэлеканал СТВ, які паказвае гульні эўрапейскага футбольнага першынства, зноў праігнаруе выступ украінцаў. Што адбываецца?
https://smarturl.click/gpmMO
Валер Кавалеўскі заявіў аб выхадзе з Аб’яднанага пераходнага кабінэту
Кавалеўскі заявіў аб складаньні абавязкаў намесьніка кіраўніцы і прадстаўніка ў замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінэце (АПК).
На гэтым напрамку зьявіліся разыходжаньні ў стратэгічным бачаньні шляхоў дасягненьня мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзеньня працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі.
У Лукашэнкі новы кіраўнік адміністрацыі. Чаго чакаць?
🔸 Кіраўніком сваёй адміністрацыі Лукашэнка прызначыў даволі маладога па мерках беларускай намэнклятуры чыноўніка.
🔸 Раней Лукашэнка называў Крутога ў якасьці свайго магчымага пераемніка.
🔸 Круты запэцканы і ў палітычных рэпрэсіях, і ў расейскай агрэсіі супраць Украіны.
🔸43 гады Крутога і 69 гадоў Лукашэнкі — красамоўныя лічбы для параўнаньня.
Піша аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст:
https://smarturl.click/0ebZL
Рэха адной адстаўкі. Чаму сышоў Валер Кавалеўскі
Юры Дракахруст аналізуе адстаўку Валера Кавалеўскага з пасады намесьніка кіраўніцы і прадстаўніка ў замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінэце: «Адна зь відавочных прычынаў адстаўкі Кавалеўскага — няўдача праекту «Пашпарт Новай Беларусі».
https://smarturl.click/0ebvL
Максім Рыжанкоў — новы міністар замежных спраў Беларусі
27 чэрвеня Лукашэнка зрабіў некалькі прызначэньняў. У прыватнасьці, ён зьняў з пасады кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка і паставіў на яе Максіма Рыжанкова.
Кіраўніком сваёй адміністрацыі Лукашэнка прызначыў Дзьмітрыя Крутога, які быў амбасадарам Беларусі ў Маскве. Ягонай першай намесьніцай будзе Натальля Пяткевіч, якая даўно зьнікла з высокіх пасадаў.
З сакавіка 2024 году пасада кіраўніка адміністрацыі была вакантнай, пасьля таго як Ігар Сергеенка трапіў у Палату прадстаўнікоў і стаў у ёй сьпікерам.
Новым віцэ-прэм'ерам у сельскай гаспадарцы прызначылі Юрыя Шулейку. Міністрам прамысловасьці прызначылі Аляксандра Яфімава.
Іншыя прызначэньні ў матэрыяле на сайце (абнаўляецца): https://smarturl.click/Eey2g
На здымку Максім Рыжанкоў (справа) зь міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.
Кіраўнік «Белавія» расказаў, як ставяць запчасткі да самалётаў ва ўмовах санкцый
Эўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі ў Люксэмбургу адмовіўся здымаць санкцыі і пастанавіў, што «Белавія» мае аплаціць судовыя выдаткі. Але гендырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец пахваліўся, што праблемаў з запчасткамі няма.
https://smarturl.click/O0yp8
У сеціве зьбіраюць подпісы за магчымасьць стварэньня субтытраў на беларускай мове ў праграме Captions
Беларуская мова пакуль не прадугледжаная ў праграме Captions, якая дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на запампаванае ў сеціва відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.
Пакуль беларускай мовы ў праграме няма, таму стваральнікі беларускамоўных відэазапісаў вымушаныя ствараць субтытры ўласнаруч.
https://smarturl.click/jkQxb
Караць ШЫЗА дазволілі ў паўтара раза даўжэй. Як новы закон пагоршыць умовы для беларускіх вязьняў
12 ліпеня пачнуць дзейнічаць зьмены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі, якія пагоршаць і без таго складаныя ўмовы для тых, хто адбывае пакараньне ў калёніях і на так званай «хіміі». Разам з праваабаронцамі прааналізавалі новы закон.
https://smarturl.click/ny3A4
27 чэрвеня — 35-я гадавіна ўтварэньня Таварыства беларускай мовы
27 чэрвеня 1989 году ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч. ТБМ за гады свайго існаваньня правёў сотні імпрэзаў. Таварыства выдавала газэту «Наша слова», якая спыніла выхад у сьнежні 2021 разам зь ліквідацыяй ТБМ судовым рашэньнем. Цяпер выдаецца электронная газэта «Наша слова.pdf», якая зьяўляецца новым выданьнем.
Больш гістарычных падзей дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/vwLX2
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 26 чэрвеня
У Эўразьвязе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Беларусі, каб абмежаваць перадачу тавараў і тэхналёгій у Расею
Кавалеўскі заявіў аб адстаўцы з АПК праз рознагалосьсі ў палітыцы. Яго замяніў Астапенка
«У аўтазаку зразумеў: магу ня выбрацца жывым». Выйшаў даклад, як катавалі затрыманых у Маскоўскім РУУС Менску ў 2020-м
За апошнія 12 месяцаў беларуская эканоміка страціла больш за 38 тысяч работнікаў
«Размаўляй са мной па-чалавечы». Гісторыі беларусаў, якіх выхоўвалі па-расейску, але яны ўсё адно перайшлі на беларускую мову
У ЭГУ адкрылі «першы беларускі гістфак за мяжой». Ці дапаможа гэта беларусізаваць унівэрсытэт
Дуда: гібрыдная атака на мяжы зь Беларусьсю перашкаджае партнэрству Польшчы з Кітаем
«Кітай спадзяецца...» Вокрык з Пэкіну, на які Лукашэнка ня можа не адрэагаваць
Якая галіна дзейнасьці БНР аказалася самай пасьпяховай?
Навумчык: Як 30 год таму недаацанілі Лукашэнку
Навумчык: Як 30 гадоў таму неадаацанілі Лукашэнку
30 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх найбольш галасоў, амаль 45%, набраў Аляксандар Лукашэнка. Ці сапраўды антыкамуністы ў пачатку 1990-х недаацанілі палітычны патэнцыял Лукашэнкі? Госьць “ПіКу Свабоды” – журналіст і аўтар кніг пра 1990-я гады Сяргей Навумчык.
https://youtu.be/E007GzD7FPM
Як працавалі дыпляматы Беларускай Народнай Рэспублікі
Чаму некаторыя гісторыкі называюць самай пасьпяховай сфэрай дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дыпляматычную? Як працавалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы БНР? Дзе і да якога часу дзейнічалі і прымаліся яе пашпарты? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
https://youtu.be/gRG88ZL3rD0
За апошнія 12 месяцаў беларуская эканоміка страціла больш за 38 тысяч работнікаў
На 12 чэрвеня на сайце Дзяржаўнай службы занятасьці апублікавана 158 473 вакансіі. У беларускай эканоміцы ў траўні 2024 году было занята 4 млн 112,2 тысячы чалавек – на 0,4% менш (-16,9 тыс.), чым у студзені, і на 0,9% менш, чым у траўні 2023 году (-38,5 тыс.) Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. https://smarturl.click/JDy2x
У Эўразьвязе прапануюць новыя санкцыі супраць Беларусі, каб абмежаваць перадачу прадукцыі і тэхналёгій у Расею
У Эўразьвязе падрыхтавалі праект рашэньня, якім плянуецца дапоўніць раней ухваленыя санкцыі супраць Беларусі за падтрымку ёю расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Пасьля зацьвярджэньня на ўзроўні амбасадараў санкцыі супраць Беларусі могуць зацьвердзіць 27-28 чэрвеня на саміце ЭЗ у Брусэлі.
Як вынікае з праектаў дакумэнтаў, якія ў сваім распараджэньні мае Свабода, у Эўразьвязе прапануюць абмежаваць пастаўкі шэрагу відаў прадукцыі і тэхналёгій падвойнага прызначэньня, якія маглі або могуць перадавацца ў Расею празь Беларусь у абыход абмежаваньняў, уведзеных супраць расейскіх уладаў і эканомікі.
Дэталі тут: https://smarturl.click/M1d63
«Кітай спадзяецца...» Вокрык з Пэкіну, на які Лукашэнка ня можа не адрэагаваць
Упершыню з моманту крызісу на мяжы Беларусі з суседзямі (з 2021 году) Кітай афіцыйна пракамэнтаваў сытуацыю.
З улікам таго, што Пэкін імкнецца ня ўмешвацца ў канфлікты, якія адбываюцца ў сьвеце, а таксама беручы пад увагу вытанчанасьць усходняй дыпляматыі (не казаць «не»), гэтую заяву можна разглядаць як сур’ёзны сыгнал незадаволенасьці пазыцыяй беларускіх уладаў, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/0ebzn
«У аўтазаку зразумеў: магу ня выбрацца жывым». Выйшаў даклад, як катавалі затрыманых у Маскоўскім РУУС Менску ў 2020-м
На гэты раз фокус увагі расьсьледнікаў быў накіраваны на Маскоўскае РУУС Менску і злачынствы, якія адбывалiся там у пэрыяд з 9 па 13 жніўня 2020 году.
Экспэрты Камітэту старанна вывучылі 48 індывідуальных інтэрвію (569 старонак тэксту) затрыманых, прааналізавалі фатаздымкі траўмаў і мэдычныя дакумэнты (58 старонак). На падставе гэтага склалі храналёгію падзей, падрабязна выкладзеную ў матэрыялах.
https://smarturl.click/w9LpW
Новым генэральным сакратаром NATO прызначылі прэм’ера Нідэрляндаў. Ён заступіць на пасаду ў кастрычніку
Рада краін Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO) прызначыла новым генэральным сакратаром арганізацыі прэм’ер-міністра Нідэрляндаў Марка Рутэ.
https://smarturl.click/gpmJO
На здымку Марк Рутэ і цяперашні кіраўнік Альянсу Енс Столтэнбэрг