radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Ці сапраўды ўзровень халестэрыну можна зьнізіць без прыёму лекаў

З разьвіцьцём мэдыцыны і распаўсюджваньнем навуковых ведаў пра здароўе роля, якую адыгрывае ў нашым арганізьме халестэрын, стала зразумелаю для самых шырокіх колаў людзей. Высокі ўзровень гэтага рэчыва нясе значныя пагрозы для здароўя. The New York Times пацікавілася ў экспэртаў, наколькі эфэктыўна могуць уплываць на ўзровень халестэрыну немэдыкамэнтозныя спосабы і сродкі:

https://smarturl.click/B6bqM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уначы Ўкраіну атакавалі каля 80 дронаў, адзін зь іх паляцеў у напрамку Беларусі

Каля дзясятка дронаў атакавалі Кіеў, іх удалося зьбіць, пацярпелых ці разбурэньняў не зафіксавана. Агулам украінскім вайскоўцам удалося зьбіць 41 з 80 дронаў у Адэскай, Кіеўскай, Мікалаеўскай, Херсонскай, Сумскай, Кіраваградзкай, Чаркаскай, Жытомірскай, Хмяльніцкай і Чарнігаўскай абласьцях. 32 дроны «лякальна страчаныя», адзін паляцеў у напрамку Беларусі.

Мінабароны Расеі заявіла, што ў ноч на 27 кастрычніка над тэрыторыяй Расеі зьбілі 51 украінскі бесьпілётнік:

https://smarturl.click/Dab33

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў Беларусі няма Дня ўдзячнасьці?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

На жаль, няма. У Паўночнай Амэрыцы першапачаткова гэта было нешта накшталт нашых Дажынак, але з часам сэнс паглыбіўся. Увогуле адчуваньне ўдзячнасьці фармуецца (або не фармуецца) ў чалавеку ў раньнія гады, усё залежыць ад выхаваньня. Усеагульнае сьвята ўдзячнасьці спрыяе зьмякчэньню нораваў. Але пры дыктатуры такіх сьвятаў не бывае, бо ўлада апынаецца ў руках тых, хто акурат ня ведае, што гэта такое, і запаноўвае атмасфэра безэмацыйнасьці. Пасьля Лукашэнкі беларусам трэба будзе ўвесьці такое сьвята — як разгавеньне душы пасьля дыктатуры.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве праходзіць другі тур выбараў у парлямэнт, пасьля якога сфармуюць новы ўрад

Сёньня ў Літве — другі тур парлямэнцкіх выбараў у мажарытарных акругах, вынікам якога стане фармаваньне Сейму, што можа цалкам зьмяніць урадавую кааліцыю. Чаго баяцца літоўскія выбарнікі і ці могуць вынікі гэтых выбараў прывесьці да істотных зьменаў у замежнай палітыцы Літвы?

Расказваем: https://smarturl.click/qlanw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Грузіі тры тэлеканалы апублікавалі экзытполы. Яны адрозьніваюцца

Пасьля закрыцьця выбарчых участкаў на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі праўрадавая тэлекампанія «Імэды» і апазыцыйныя каналы «Формула» і «Мтавары» абвясьцілі вынікі экзытполаў.

Цэнтральная выбарчая камісія плянуе аб’явіць папярэднія вынікі галасаваньня да 22:00.

https://smarturl.click/bawMB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея пашырае свае лябараторыі па сьмяротнай біялягічнай зброі, — The Washington Post

Новы комплекс будынкаў плошчай больш за 23 тысячы квадратных мэтраў будуюць на тэрыторыі закрытага ваеннага гарадка Сергіеў Пасад-6. Там знаходзіцца навукова-дасьледчы інстытут міністэрства абароны.

The Washington Post піша, што некаторыя новыя будынкі маюць прыкметы біялябараторыі для працы з патагенамі. Актыўнасьць на аб’екце спадарожнікі зафіксавалі празь некалькі месяцаў пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.

https://smarturl.click/jkGgY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рух Пазьняка заклікаў байкатаваць галасаваньне 26 студзеня

Рух Зянона Пазьняка лічыць, што ўдзел у галасаваньні азначае прызнаньне факту выбару, «бо нават калі грамадзянін галасуе супраць усіх, — ён рэалізуе свой выбар і тым самым прызнае, што меў свабоду і права выбару».

Таму заклікі з боку некаторых апазыцыйных структураў да ўдзелу ў галасаваньні, як гаворыцца ў звароце, будуць выключна на карысьць Лукашэнкі.

https://smarturl.click/vwVmw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вы яшчэ ўбачыце, хто такі Пуцін». Як выжыць па суседзтве з агрэсіўнай імпэрыяй

Маючы ў суседзях моцную агрэсіўную імпэрыю, маленькія краіны часам апынаюцца перад незайздросным выбарам паміж кепскім і вельмі кепскім варыянтамі ўласнай будучыні.

Сёньняшнія Беларусь, Украіна і некаторыя іншыя постсавецкія краіны сутыкнуліся менавіта з такой сытуацыяй. У гісторыі падобнае ня раз здаралася і раней. Якое ж выйсьце знаходзілі папярэднікі?

https://smarturl.click/ppzn9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Зьнікні зь Літвы». Падпалілі дзьверы «Беларускага дому» ў Вільні

Невядомы зламысьнік падпаліў дзьверы будынку і пакінуў надпіс на літоўскай мове, які ў перакладзе на беларускую азначае «Зьнікні зь Літвы». Побач зь дзьвярыма бачныя рэшткі пабітай бутэлькі са сьлядамі падпалу, меркавана гэта «кактэйль Молатава».

Гэта ўжо ня першы напад на «Беларускі дом». У верасьні там пабілі шыбу.

https://smarturl.click/YzQBv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль нанёс удары па Іране

Паводле інфармацыі ЦАХАЛ, ізраільскія самалёты атакавалі пункты вытворчасьці ракет, якімі Іран біў па Ізраілі, а таксама ракетныя комплексы клясы «зямля-паветра» і іншыя паветраныя цэлі, якія процідзейнічалі ўдарам Ізраіля па Ірану.

Камандаваньне ізраільскай арміі папярэдзіла, што калі Іран адкажа на ўдары, Ізраіль зноў адрэагуе.

https://smarturl.click/kj4Qx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

65 гадоў з дня нараджэньня Анатоля Сыса

Сёньня споўнілася б 65 аднаму са стваральнікаў першага нефармальнага літаратурнага аб’яднаньня “Тутэйшыя”, паэту Анатолю Сысу. Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году і памёр 4 траўня 2005 году. Штогод на радзіме паэта ў Гарошкаве ладзілася паэтычнае сьвята, прымеркаванае да дня народзінаў паэта ды названае адным з ягоных радкоў, «Дух — гэта, людзі, я!» Анатоль Сыс - аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002).

Сыса няма ўжо больш за 19 гадоў. За гэты час адны ягоныя прыхільнікі пасьпелі далучыць паэта да нацыянальнага Пантэону, іншыя працягваюць шукаць прычыны ягонага трагічнага лёсу. Трэція ж зьбіраюць параскіданыя паэтавы творы і выдаюць ягоныя кнігі.

Больш навінаў чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q1vp3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведаміў пра новаўвядзеньні. Што зьмянілася

На 1 верасня 2024 года ў Беларусі зарэгістравана 22 банкі (адзін з іх — «Дэльта Банк» — знаходзіцца ў стадыі банкруцтва).

Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, зьмяніў некаторыя правілы і прадставіў новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх паведамленьняў. https://smarturl.click/JDblk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 25 кастрычніка

Ажыўляюць толькі фэйкі. Як пачынаецца выбарчая кампанія

Алег Гайдукевіч заявіў, што будзе балятавацца ў прэзыдэнты ў 2025-м. На мінулых выбарах ён зьняўся

«ПіК Свабоды». У чым сутнасьць «разумнага галасаваньня», якое прапануе Кныровіч на 26 студзеня

У Эўразьвязе адрэагавалі на прызначэньне выбараў у Беларусі: «Лукашэнка ня мае дэмакратычнай легітымнасьці»

У Расеі заявілі аб падтрымцы Лукашэнкі на выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2025-м

КДБ уключыў у сьпіс «тэрарыстаў» 20 «аналітыкаў Ціханаўскай» і трох палітвязьняў. Сярод іх — аглядальнік Свабоды

Мінабароны прыпыніла будоўлю вайсковай часткі на мяжы з Украінай? Яе першыя аб’екты павінны былі здаць у сакавіку. ФОТА

Фокусы з часам. Як у Беларусі некалькі разоў пачыналі і кідалі пераводзіць гадзіньнікі і навошта гэта рабілася

Тлумачым з Гурневічам. Як Лукашэнка клапоціцца пра беларускія дарогі

Пракурор у Расеі запатрабаваў пакараць абвінавачаных у дывэрсіі беларусаў вялікімі тэрмінамі

У Грузіі заўтра парлямэцкія выбары. Чаму яны важныя і што пра іх трэба ведаць?

МКС абвінаваціў Манголію ў невыкананьні абавязаньняў, бо не арыштавала Пуціна

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Партугалія ня будзе выдаваць гуманітарныя візы

Дзьве партыі зьмянілі пазыцыю і зараз галасоў для прыняцьця законапраекту не хапае, паведаміла выданьне Publico.

Кіроўная кааліцыя сацыял-дэмакратаў у парлямэнце, якая раней устрымалася пры галасаваньні, цяпер далучылася да правапапулістаў і прагаласавала супраць. «Атрымліваецца, што ў цяперашняй парлямэнцкай кадэнцыі гуманітарных візаў у Партугаліі ня будзе», — заявіў Павел Елізараў зь «Лібэральнай ініцыятывы», якая і падрыхтавала законапраект.

Елізараў — расейскі палітычны актывіст, які атрымаў палітычны прытулак у Партугаліі. Сёлета ён быў выбраны ў партугальскі парлямэнт ад партыі «Лібэральная ініцыятыва».

Прапанова гэтай партыі дазволіла б людзям, якіх перасьледуюць на радзіме, атрымаць адмысловую візу ў Партугалію, каб, прыехаўшы, папрасіць у ёй палітычны прытулак. Цяпер гэта можна зрабіць па турыстычнай візе, якую трэба атрымліваць у краіне грамадзянства ці ў іншай — пры наяўнасьці ДНЖ. https://smarturl.click/opx7a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кныровіч прапануе свой плян на выбары 25 студзеня

Галасаваць супраць усіх, цалкам байкатаваць або аддаць голас за Алега Гайдукевіча. Так сёньня выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня. Ці могуць рэальна на нешта паўплываць гэтыя ідэі, калі ад 1994 году ніводныя выбары ў Беларусі і так ня былі сумленнымі. Госьць “ПіКу Свабоды” – сябра Каардынацыйнай Рады, блогер Аляксандар Кныровіч.
https://youtu.be/LBHLTuZgJwE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ізраілі грузавік пратараніў аўтобусны прыпынак, дзясяткі параненых

Каля Тэль-Авіва грузавік урэзаўся ў аўтобусны прыпынак.
Непадалёк разьмешчаная штаб-кватэра ізраільскай выведкі «Масад», а таксама некалькі выведвальных падразьдзяленьняў Арміі абароны Ізраіля. Ізраільская паліцыя падазрае тэракт, але пакуль афіцыйна не кваліфікавала здарэньне як тэракт, піша The Times of Israel.

Ізраільская паліцыя паведаміла пра 24 пацярпелых, The Jerusalem Post піша, што параненыя каля 37 чалавек, 6 зь іх — цяжкім стане:

https://smarturl.click/G6bqQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пабудзьце карэктарам! Моўны тэст

Міжнародны дзень карэктара адзначаецца 27 кастрычніка — у памяць Эразма Ротэрдамскага, які быў ня толькі філёзафам, але й адным з самых пільных карэктараў у гісторыі. І мы сёньня адчуем смак і адказнасьць гэтае важнае працы. Тэст на вылоўліваньне моўных агрэхаў:

https://smarturl.click/vwV4E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Грузіі на парлямэнцкіх выбарах, паводле ЦВК, перамагае кіроўная прарасейская «Грузінская мара». Апазыцыя не прызнае вынікаў

У Грузіі на парлямэнцкіх выбарах, як паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія, пасьля падліку зьвестак з 3085 участкаў (99,164% агульнай колькасьці) перамагае кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара». Яна набрала 54,273% галасоў. Апазыцыйныя партыі адмовіліся прызнаваць вынікі выбараў. «Гэта канстытуцыйны пераварот і ўзурпацыя ўлады», — заявіў адзін зь лідэраў «Кааліцыі за перамены» Ніка Гварамія:

https://smarturl.click/W3AOk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — дзень памяці Вітаўта Вялікага

27 кастрычніка 1430 году памёр вялікі князь літоўскі Вітаўт, адзін з найбольш вядомых кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ пры жыцьці празваны Вялікім. Пры ім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

Пра іншыя падзеі 27 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2nWA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскі канал TVN: Беларускі алігарх Машэнскі жыве ў Варшаве

Найбуйнейшы ў Польшчы незалежны тэлеканал TVN прысьвяціў беларускаму бізнэсоўцу, якога зьвязваюць з атачэньнем Лукашэнкі, цэлы рэпартаж «Чалавек Лукашэнкі ў Варшаве».

Аўтары матэрыялу сьцьвярджаюць, што тры гады таму тагачасныя кансэрватыўныя ўлады Польшчы дазволілі Аляксандру Машэнскаму жыць і працаваць у Варшаве.

https://smarturl.click/opx9A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мы, беларускі, — мірныя людзі?

Прынамсі, мы былі такімі да таго, як рэжым Лукашэнкі зладзіў у краіне дзяржаўны тэрор.

Наста Захарэвіч піша пра тое, як Лукашэнка і ягоныя прысьпешнікі літаральна зьнішчаюць у беларусках імкненьне да мірнага суіснаваньня.

https://smarturl.click/z2nVA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ініцыятыўную групу Лукашэнкі ўзначаліў былы старшыня мытні

У біяграфіі Юрыя Сянька на афіцыйных сайтах падкрэсьліваецца, што кар’еру ён пачынаў як памочнік камбайнёра.

Але дзяржаўная служба Юрыя Сянька зьвязаная з мытняй. Пачынаў ён ад інспэктара мытні і дайшоў да старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.

https://smarturl.click/kj4wx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падаў у ЦВК дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньню кандыдатам у прэзыдэнты. Пра гэта піша Белта.

Галасаваньне ўлады прызначылі на 26 студзеня наступнага году. Ніводныя выбары ў Беларусі пасьля 1994 года не прызнаваліся сумленнымі і свабоднымі.

https://smarturl.click/67dk2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Калі праграміст піша коды, якія будуць працаваць на перасьлед ягоных суграмадзян (а інакш ён у Беларусі ня зможа пракарміць сям’ю), ён, па-вашаму, калябарант?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думаю, гэта адбітак скажонага ўяўленьня пра мінулую вайну і акупацыю. Быццам усе, хто жыў пад немцамі, так ці інакш вінаватыя ў злачынствах. Але пад немцамі жылі ўсе беларусы, хто не эвакуяваўся. Уся нацыя. Умоўна кажучы, «пісалі коды» (працавалі на заводах, пяклі хлеб, лячылі хворых). Ад таго, што была акупацыя, людзі не рабіліся злачынцамі, бо не рабілі зла. А «коды», рэчы «падвойнага прызначэньня» ёсьць у кожным доме. Напрыклад, нож.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Не сачылі за падзеямі тыдня? Для вас — самае галоўнае ў рассылцы Свабоды

Расказваем пра выбары-2025 у Беларусі, якія ўжо праз 3 месяцы, ды цяперашнія выбары ў Грузіі (і чаму яны важныя), пра выклікі, зь якімі сутыкаюцца беларускія эмігранты, новы фільм «Сем сымптомаў беларускасьці» і ня толькі — глядзіце і чытайце тут.

Падпісвайцеся на рассылку: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва адключаецца ад адзінай энэргаэлектрычнай сыстэмы зь Беларусьсю і Расеяй

Сёньня ў літоўскім горадзе Цяльшай быў уключаны сынхронны кампэнсатар — прылада, якая забясьпечвае незалежную працу электрасыстэмы Літвы. Прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце заявіла, што Літва вяртае кантроль над энэргетычнай сыстэмай у свае рукі і робіцца часткай агульнай энэргетычнай сыстэмы Эўразьвязу.

«Мы павінны клапаціцца аб сваёй энэргетыцы як аб частцы энэргасыстэмы ЭЗ, а ня нейкага незразумелага саюзу, часткай якога мы да гэтага часу зьяўляемся, будучы ў БРЭЛЛ, даючы тым самым варожай дзяржаве магчымасьць кантраляваць нашу энэргетычную сыстэму», — сказала Шыманіце. https://smarturl.click/5Oby2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як Лукашэнка клапоціцца пра беларускія дарогі

Усяго ў Беларусі налічваецца 18 888 мясцовых аўтадарог. Іх працягласьць 70 648 км. У сацыяльных сетках беларусы да нядаўняга часу рабілі багата пастоў пра іх стан. Цяпер за такое можна трапіць у турму. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як кіраўнік краіны рамантуе дарогі апошнія 30 год.

Відэа https://www.youtube.com/watch?v=GpnivSUF9SI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію брытанскаму журналісту Стывэну Розэнбэргу сказаў, што гатовы разгледзець магчымасьць памілаваньня палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, калі паступіць такая просьба, і заявіў, што яе сям'я, магчыма, ня хоча сустрэцца зь ёй. Сястра Калесьнікавай Тацяна Хоміч пракамэнтавала гэтыя заявы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кубракоў абвясьціў пра вучэньні МУС перад прэзыдэнцкімі выбарамі

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў сёньня на пасяджэньні калегіі ведамства абвясьціў, што «ужо зь лістапада наступіць актыўная фаза правядзеньня вучэньняў і трэніровак».

«Пачынаючы з ідэалягічных мерапрыемстваў, маніторынгу стану грамадзкай бяспекі ў кожным населеным пункце, адпрацоўкі баявога зладжваньня, функцыянаваньня апэратыўна-сытуацыйных штабоў, заканчваючы працай спэцпадразьдзяленьняў па вызваленьні закладнікаў і спыненьні захопу адміністрацыйных будынкаў», — патлумачыў міністар. https://smarturl.click/8Eb40

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракурор у Расеі запатрабаваў пакараць абвінавачаных у дывэрсіі беларусаў вялікімі тэрмінамі

Пракурор папрасіў пакараць Арцёма Брэскага 14,5 года і Кірыла Басько — 14 гадамі калёніі строгага рэжыму, перадае «Медиазона» з Маскоўскага абласнога суду.

Ураджэнцаў Віцебска Басько і Брэскага, якія прыехалі ў Маскву на заробкі, затрымалі ў Маскве 27 сьнежня 2022 году. У той дзень на іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве і аштрафавалі за лаянку ў грамадзкім месцы. Пазьней суд арыштаваў беларусаў паводле артыкулу аб наўмысным пашкоджаньні маёмасьці, і толькі потым абвінавачаньне перакваліфікавалі паводле артыкулу аб дывэрсіі.

Па вэрсіі сьледзтва, Басько і Брэскі за ўзнагароджаньне падпалілі электравоз у лякаматыўным дэпо «Арэхава-Зуева». У судзе Басько заявіў, што падпісаў пратакол, не чытаючы, бо падчас допыту нейкі мужчына біў іх з Брэскім і пагражаў надзець мяшок на галаву. Абодва падсудныя прасілі перакваліфікаваць справу па артыкуле аб пашкоджаньні маёмасьці. https://smarturl.click/z2nao

Читать полностью…
Подписаться на канал