Былы намесьнік міністра энэргетыкі атрымаў 6 гадоў калёніі. Як у Беларусі судзілі чыноўнікаў, сілавікоў і дэпутатаў
Кагосьці памілавалі, нехта атрымаў новую пасаду, а хтосьці пайшоў кіраваць калгасам. Расказваем, як у Беларусі судзілі высокіх чыноўнікаў, сілавікоў і кіраўнікоў і што зь імі было далей.
https://smarturl.click/VDAV0
Колішняму намесьніку міністра энэргетыкі абвясьцілі вырак
Міхаілу Міхадзюку прысудзілі 6 гадоў калёніі, пішуць дзяржаўныя СМІ. Яго судзілі за хабар. На сваёй былой пасадзе ён займаўся пытаньнямі Астравецкай АЭС.
У Бярозе новы масавы працэс над пратэстоўцамі 2020-га
Гаворка аб пратэстах супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і гвалту сілавікоў. Судзьдзёй у гэтым працэсе прызначылі Людмілу Рудзіну. На яе рахунку тры палітычныя крымінальныя прысуды.
https://smarturl.click/w9evW
Улады будуць пераконваць, што «нармалізацыя» адбылася і Лукашэнка стаў гарантам новай «стабільнасьці», — Быкоўскі
Экспэрт Паўлюк Быкоўскі адказвае на пытаньне, як спалучаецца працяг рэпрэсіяў і вызваленьне палітвязьняў, і аналізуе, як улада падрыхтавалася да новай прэзыдэнцкай кампаніі.
https://smarturl.click/Q1Ea6
У Гомлі прагучалі выбухі — падалі расейскія дроны
У мясцовых суполках ідзе абмеркаваньне начных падзей і называюцца месцы падзеньня БПЛА. Пра залёт і падзеньне дронаў паведамляюць адразу некалькі крыніц.
https://smarturl.click/9z91z
Сёньня дзень памяці Артура Вольскага
5 верасьня 2002 году памёр Артур Вольскі, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХI ст., сын Віталя Вольскага і бацька Лявона Вольскага. На фота: Артур Вольскі з сынам Лявонам, 1966 год.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q1Em6
Яшчэ адзін сыгнал Лукашэнкі Захаду. Што стаіць за вызваленьнем палітвязьняў
Аналітык Валер Карбалевіч — пра тое, навошта Лукашэнка працягвае вызваляць палітвязьняў:
«Сярод адрасатаў вызваленьня яшчэ адной групы палітвязьняў — Захад. Лукашэнка хоча дамагчыся прызнаньня заходнімі краінамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году. Таму дасылае Захаду такія маленькія сыгналы. Вызваляючы невялікую колькасьць палітвязьняў, спрабуе прамацаць глебу, празандаваць гатовасьць Захаду да перамоваў, убачыць рэакцыю».
Тлумачым з Гурневічам. Як праводзяцца сустрэчы студэнтаў з Лукашэнкам
У першы дзень новага навучальнага году Лукашэнка і ягоныя бліжэйшыя паплечнікі масава наведвалі навучальныя ўстановы. Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч паглядзеў і паслухаў пра што яны гаварылі са школьнікамі і студэнтамі:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=-wZBnfMSpEg
У відэа «Беларусь 1» японец прадстаўляецца як Накамісі Масатусі. Чалавек з такім імем — выкладчык японскай мовы ў гомельскім інстытуце
Чалавек з такім імем і прозьвішчам знайшоўся на сайце Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Францыска Скарыны. На сайце ВНУ ён прадстаўлены як выкладчык японскай мовы на навучальных курсах «ГДУ-Профі» Інстытуту дадатковай адукацыі, заўважыла @zerkalo_io.
«У верасьні магчымыя вызваленьні знакавых палітвязьняў», — прадстаўніца ініцыятывы dissidentby
Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што Лукашэнка памілаваў 30 палітвязьняў. Ці можна гаварыць пра рэальнае паслабленьне рэпрэсій? Ад каго і чаго насамрэч залежыць вызваленьне палітвязьняў?
Госьця «ПіКа Свабоды» — Марына Касінерава, прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы dissidentby, якая займаецца дапамогай палітвязьням і інфармаваньнем пра іх:
🎥 Гутарка цалкам: https://youtu.be/MvqS9zTpb0I
Гісторыя на Свабодзе. Чаму гістарычна мова можа адрозьнівацца ад нацыянальнай ідэнтычнасьці
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю? — Пра гэта і іншае гаворым з навуковым супрацоўнікам чэскай Акадэміі навук, лінгвістам Мірославам Янковякам, аўтарам навуковых прац пра беларускія дыялекты Латвіі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/yA5mBCZZ9hA
Канцэрт у Гомлі за 37 000 і салдацкая каша на 500 чалавек: Колькі ўлады патрацяць на «сьвята народнага адзінства»
BelPol паведаміла, што ў Беларусі плянуюць зладзіць «Маратон адзінства» — гэта будзе акцыя ўладаў да выбараў, якая пачнецца 17 верасьня ў «Дзень народнага адзінства» і скончыцца вялікім канцэртам 24 лютага 2025 году.
Толькі на сьвяткаваньне «Дня народнага адзінства» ў Гомлі хочуць патраціць 37 тысяч рублёў на сьвяточны канцэрт, у Менску закупаюць дымавыя гейзэры і 16 установак з сэрпантынам, а ў Горадні толькі арэнда сцэнічных канструкцый, абсталяваньня і экранаў абыдзецца ў 20 тысяч рублёў. Паглядзелі, з чаго распачнецца ініцыяваны ўладамі «Маратон адзінства»:
https://smarturl.click/Ad94R
Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў вязьніцу, дзе «на падлозе поўзаюць клапы»
Пра гэта Свабодзе паведаміў муж актывісткі Андрэй Шарэнда, які спаслаўся на зьвесткі абазнанай крыніцы. Паводле Андрэя Шарэнды, стан здароўя ягонай жонкі зноў пагоршыўся, але гэта не паўплывала на ход сьледзтва.
https://smarturl.click/Ee9X1
У Таронта прайшла 35-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. ФОТА
31 жніўня – 2 верасьня 2024 году ў Таронта прайшла 35-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Арганізатары сустрэчы — Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-амэрыканскае заадзіночаньне (БАЗА).
https://smarturl.click/gpepo
Улады памілавалі яшчэ 30 палітвязьняў
Праўладныя СМІ паведамляюць, што сярод вызваленых 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасьць зь іх зьяўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
Імёны пакуль не называюцца.
«Як цяпер выехаць вучыцца, я ня ведаю». Чаму беларускія абітурыенты ня могуць паступіць у Кракаў
Беларускія студэнты ня могуць паступіць у Ягелёнскі ўнівэрсытэт у Кракаве празь бюракратычныя праблемы. Пра іх стала вядома сёлета ўвесну. Перад пачаткам навучальнага году рашэньня гэтай праблемы пакуль не знайшлі.
https://smarturl.click/B690M
Саэйма Латвіі разглядае пытаньне канфіскацыі аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй
Камісія латыскай Саэймы ў экалёгіі і сацыяльнай палітыцы падтрымала папраўкі ў закон «Аб дарожным руху», у якім гаворыцца, што, каб забясьпечыць выкананьне санкцый Эўразьвязу, транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі, павінен быць вывезены з краіны або зарэгістраваны ў Латвіі.
5 верасьня разглядаць папраўкі будзе парлямэнт.
https://smarturl.click/ba1Lv
Здымак saeima.lv
Мінабароны Беларусі пацьвердзіла факт зьнішчэння цэляў, якія заляцелі ў Беларусь у ноч на 5 верасьня.
«Сёньня ноччу, 5 верасьня, быў зафіксаваны факт парушэньня дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі», — паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны са спасылкай на начальніка галоўнага штабу — першага намесьніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Сяргея Фралова.
Пры гэтым у ведамстве не сказалі, што дроны прыляцелі з Расеі, абмежаваліся толькі словамі пра правядзеньне праверкі па факце.
Яшчэ адна правакацыя каля беларускай арганізацыі ў Вільні — трэці выпадак за содні
Надпіс чырвонай фарбай зьявіўся каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі Dapamoga. Гэта некамэрцыйная валянтэрская арганізацыя, якая дапамагае беларусам, вымушаным уцякаць у Літву ад рэпрэсій на радзіме.
https://smarturl.click/Ee9gZ
«Ня ведаю, колькі я яшчэ вытрымаю пісаць пра намалоты і мэханізатараў». Як цяпер вучацца на журфаку БДУ
«Думала: „Ваў! Крута“», а прафэсіі прыходзілі вучыць прапагандысты». Выпускніца журфаку БДУ расказала пра сваю вучобу і працу на дзяржаўныя мэдыя.
https://smarturl.click/8E9Ov
Невядомыя стралялі з пнэўматычнай зброі па беларускай царкве ў Вільні
Пра гэта паведамілі беларускія праваслаўныя сьвятары Георгі Рой і Аляксандар Кухта. «У вакно нашага храма сёньня ноччу нехта страляў з пнэўматыкі. Разьбілі шкло», — распавёў Кухта і апублікаваў фота пашкоджаньняў.
На ягоную думку, гэта не выпадковасьць, улічваючы сёньняшні эпізод з разьбітымі вокнамі Цэнтру беларускай культуры ў Вільні, пашкоджаньне крамы беларускіх сувэніраў Kropka, а таксама нядаўнія масавыя званкі беларусам Літвы, якія Дэпартамэнт міграцыі краіны ўжо назваў «правакацыяй»:
https://smarturl.click/dpZ5J
Сталі вядомыя прозьвішчы 2 памілаваных Лукашэнкам палітвязьняў. Васкрасенскі: памілаваных выключаюць са сьпісаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»
4 верасьня на волю па памілаваньні выйшла актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч, а таксама прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна.
Як сьцьвярджае прапагандыст Юры Васкрасенскі, палітвязьняў, якія выйшлі на волю па памілаваньні, выключаюць са сьпісаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Паводле яго, яшчэ частку палітвязьняў могуць вызваліць да «Дня народнага адзінства» 17 верасьня:
https://smarturl.click/O0W6z
Галоўнае за 4 верасьня
👫 Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 палітвязьняў. На волю выйшла актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч
🇱🇹 У будынку Цэнтру беларускай культуры ў Вільні пабілі шыбы, небясьпекі для наведнікаў няма
👨🏻⚖️ «Ідуць новыя хвалі судоў». У Берасьці і Пінску новыя працэсы над пратэстоўцамі 2020-га
🗣 Будучыня Беларусі і будучыня Расеі — параўнаньне апытаньняў экспэртаў
🎉 Канцэрт у Гомлі за 37 000 і салдацкая каша на 500 чалавек: Колькі ўлады патрацяць на «сьвята народнага адзінства»
🙍🏻♂️ За 15 рублёў, якія перавёў сябру, хацелі зноў пасадзіць. Гісторыя экс-палітвязьня, які прайшоў «хімію» і калёнію
✍🏻 «Гісторыя на Свабодзе». Мова гістарычна не заўсёды супадае з нацыянальнасьцю — Мірослаў Янковяк
🎥 «ПіК Свабоды»: У верасьні магчымыя вызваленьні знакавых палітвязьняў, — прадстаўніца dissidentby
🇩🇪 Выпрабаваньне для дэмакратыі. Што стаіць за перамогай радыкалаў у некаторых нямецкіх землях
🧑🏻🏫 Тлумачым з Гурневічам. Як праводзяцца сустрэчы студэнтаў з Лукашэнкам
У Беларусі ўпершыню затрымалі супрацоўніка японскіх спэцслужбаў, — дзяржаўныя СМІ
Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1» паведаміў, што сілавікі нібыта затрымалі агента Японіі. Ён, як сьцьвярджаюць прапагандысты, нібыта меў «самыя шырокія інтарэсы», пачынаючы ад збору інфармацыі пра сацыяльна-палітычную абстаноўку ў Беларусі, рэалізацыю кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях» і заканчваючы тым, што адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы, здымкай вайсковай інфраструктуры:
https://smarturl.click/3kw1V
Генпракуратура Армэніі зьняла абмежаваньні на перамяшчэньне беларускі Дзіяны Маісеенкі
Армянская Генпракуратура зьняла ўсе абмежаваньні на перамяшчэньне для Дзіяны Маісеенкі нягледзячы на яе знаходжаньне ў вышуку на запыт Беларусі, паведаміў дарадца ў прававых пытаньнях офіса Ціханоўскай Леанід Марозаў.
Дакумэнт накіравалі ў МУС Армэніі. Цяпер застаецца дачакацца пацьверджаньня ад прадстаўнікоў армянскага МУС — і Дзіяна зможа пакінуць Армэнію:
https://smarturl.click/VDAvn
Большасьць з 30 памілаваных — асуджаныя за «абразу» і «паклёп». Генпракурор Беларусі анансаваў новае паседжаньне камісіі па памілаваньні
Як распавёў Андрэй Швед, большасьць з 30 памілаваных палітвязьняў былі асуджаныя паводле артыкулаў аб «абразе» і «паклёпе» ў інтэрнэце. Таксама генпракурор Беларусі анансаваў чарговае пасяджэньне камісіі па памілаваньні на наступным тыдні. Колькі менавіта заяваў разгледзіць камісія, ён не сказаў, але адзначыў, што іх будзе «дастаткова шмат»:
https://smarturl.click/0eXev
Сярод загінулых у Львове — чатыры чалавекі з адной сям'і
Пра трагедыю адной сям'і ў выніку расейскага ўдару па Львове напісаў мэр гораду Андрэй Садовы. Пасьля сёньняшняга нападу жывым застаўся толькі мужчына на першым фота. Ягоная жонка Яўгенія і тры іх дачкі — Ярына, Дарына і Эмілія — загінулі ва ўласным доме.
У выніку расейскай атакі на Львоў загінулі 7 чалавек (зь іх трое дзяцей), параненыя 23 чалавек (у т.л. 5 дзяцей):
https://smarturl.click/3kwM7
Выпрабаваньне для дэмакратыі. Што стаіць за перамогай радыкалаў у некаторых нямецкіх землях
Мы жывём у час, калі заходняя дэмакратыя праходзіць выпрабаваньне імунітэту. Каб імунітэт чалавечага арганізму ўзмацняўся, яму неабходна сутыкацца зь вірусамі, а дэмакратыі, каб станавіцца больш трывалай, трэба сутыкацца зь нязручнымі і нават небясьпечнымі палітыкамі. Піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/w9e4m
У будынку Цэнтру беларускай культуры ў Вільні пабілі шыбы
Гэта ня першы напад на беларускую ўстанову за апошні час у Вільні.
https://smarturl.click/vwedw
Будучыня Беларусі і будучыня Расеі — параўнаньне апытаньняў экспэртаў
Самым імаверным шляхам зьмены ўлады ў Беларусі і Расеі экспэрты лічаць сьмерць кіраўнікоў дзяржаваў — Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Параўноўваем вынікі апытаньняў экспэртаў пра будучыню дзьвюх краінаў.
https://smarturl.click/7121G