📚Вольга Гапеева пра сваю новую кнігу на эміграцыі: «Сапраўдная радзіма бывае толькі ў марах»
У лёнданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая паэтычная кніга Вольгі Гапеевай «Пад асобнымі коўдрамі». Пачыталі разам з аўтаркай ейныя вершы апошніх гадоў ды пагаварылі пра самоту і адзіноту ў выгнаньні, межы чужых земляў, страх у сваёй краіне ды мары пра сапраўдную радзіму:
https://smarturl.click/0e9Op
Тыдзень на Свабодзе: узгадваем цікавае
«Анёл Сьмерці». Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель
«Тое, што адбываецца ў Беларусі, на жаль, залежыць ад перамогі ў гэтай вайне. Таму, калі магу нечым дапамагчы — я буду гэта рабіць. На вайне ня так страшна, як у Беларусі цяпер», — тлумачыць «Ночка», чаму далучылася да Палка. Расказваем пра яе цяжкую місію «Анёла Сьмерці».
Чым Беларусь захапляе, шакуе і так вабіць расейцаў
Летась Беларусь наведалі 5,8 млн турыстаў, 96% зь іх — з Расеі. Расейцы ня толькі пакідаюць у Беларусі сотні мільёнаў даляраў, але даведваюцца пра Беларусь і беларусаў шмат новага. Глядзім, што іх так уражвае.
Чаму расейскія дроны лятаюць над Беларусьсю
За тыдзень у беларускім небе зафіксавалі 4 расейскія баявыя дроны. Расказваем, што за дроны, глядзім маршруты іх палётаў і спрабуем разабрацца, чаму яны лятаюць над Беларусьсю.
Усе важныя і эксклюзыўныя матэрыялы Свабоды за тыдзень — у нашай суботняй рассылцы. Падпісвайцеся, так вы нічога не прапусьціце!
Яшчэ адзін беларускі спартовец атрымаў допуск на Алімпіяду ў Парыжы
Міжнародны алімпійскі камітэт дапусьціў да ўдзелу ў Алімпіядзе яшчэ аднаго спартоўцу зь Беларусі — Магамедхабіба Кадзімагамедава (вольная барацьба). Такім чынам, ад Беларусі на Алімпіяду паедуць 17 спартоўцаў, яны будуць выступаць як індывідуальныя нэўтральныя атлеты ў 9 відах спорту.
Для параўнаньня: на папярэдняй Алімпіядзе ў Токіё Беларусь прадстаўлялі 108 спартоўцаў. Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня. Алімпіяду ўпершыню за 40 гадоў не пакажуць па беларускай тэлевізіі:
https://smarturl.click/e5Gab
Улады мяняюць рыторыку. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Аляксандар Лукашэнка дэманструе міралюбства на адрас Украіны, міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў прапануе дыялёг з Польшчай, афіцыйны Менск уводзіць бязьвізавы рэжым у дачыненьні да грамадзянаў 35 эўрапейскіх дзяржаваў.
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
https://youtu.be/cIwmHd2Mcgw?si=mFRDZOlwI10rbpRm
Асноўныя падзеі дня, 19 ліпеня
Добрыя навіны тыдня. Выратаваныя бусьлянкі, раздача марозіва, запуск плятформы для творцаў
Лукашэнка раскрытыкаваў беларусаў, якія пацярпелі ад непагадзі: «Чакаюць, што ўлады вырашаць усе праблемы, і пальцам не варухнуць»
«Першы вырак у Беларусі, калі сьмяротнае пакараньне не за забойства». Праваабаронца пра прысуд грамадзяніну Нямеччыны Крыгеру
Улады мяняюць рыторыку. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Акадэмія навук распрацавала інструкцыю, як абыходзіцца з «экстрэмісцкай літаратурай»
Рыхтуючыся да непазьбежнага. Чым заклапочаныя дыктатары пасьля 30 гадоў утрыманьня ўлады
Папа Рымскі прызначыў новым біскупам для Беларусі ксяндза, якога год таму затрымлівалі сілавікі
Інтэрпол выключыў рэжысэра Гнёта з «чырвонага сьпісу» асобаў у міжнародным вышуку
«Можна чакаць новай хвалі». Што адбываецца зь міграцыйным крызісам на межах з Эўразьвязам
Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі Вугоршчыны і Сэрбіі, якія падтрымліваюць кантакты з афіцыйным Менскам
Акадэмія навук распрацавала інструкцыю, як абыходзіцца з «экстрэмісцкай літаратурай»
Інструкцыя апісвае парадак таго, як кнігі з «рэспубліканскага сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» будуць вымацца з фондаў бібліятэк НАН і падпарадкаваных ёй арганізацый.
https://smarturl.click/9zJAj
У Ваўкавыску затрымалі маці анархіста Францкевіча і яе сястру, калі яны прывезьлі яму перадачу
Пра гэта Свабодзе паведамілі крыніцы з групы сваякоў палітвязьняў, якія спаслаліся на сьведак затрыманьня.
https://smarturl.click/Da5jZ
Сярод падазраваных у фінансавых парушэньнях на «Белсаце» 10 менэджараў. Што вядома пра справу
Сёньня партал Onet паведаміў, што кіраўніцтва каналу падазраюць у заключэньні бяз тэндэру 248 кантрактаў. Як сьцьвярджае партал, многія з гэтых кантрактаў ня былі выкананыя.
Што адказвае на закіды другі бок?
https://smarturl.click/z2QD8
Добрыя навіны тыдня. Выратаваныя бусьлянкі, раздача марозіва, запуск плятформы для творцаў
На Берасьцейшчыне дапамаглі буслам аднавіць жытло пасьля ўрагану. У Менску ў сьпёку раздавалі марозіва. «Луч» перавыпусьціў гадзіньнікі з дыялектнымі словамі. Расказваем добрыя навіны тыдня.
https://smarturl.click/jkLZj
Новым біскупам для Беларусі па прызначэньні Папы рымскага стаў вядомы сьвятар зь Ліды, ксёндз Андрэй Зноска
Роўна год таму, 19 ліпеня 2023 году, сьвятара затрымлівалі беларускія сілавікі.
Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 году ў Бярозаўцы Горадзенскай вобласьці. Сьвятарскае пасьвячэньне прыняў 28 траўня 2005 году з інкардынацыяй у Горадзенскай дыяцэзіі. Служыў у катэдральнай базыліцы сьвятога Францішка Ксавэрыя ў Горадні і ў парафіі Божай Міласэрнасьці ў Лідзе.
Здымак: Catholic.by
Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам і прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пацьвердзіў «Позірку» факт перамоваў, але ня стаў раскрываць падрабязнасьці.
Вугоршчына застаецца адзінай краінай - сябрам Эўразьвязу, якая падтрымлівае публічныя кантакты з афіцыйным Менскам.
https://smarturl.click/jkLJj
Аэрапорты, банкі і кампаніі па ўсім сьвеце паведамілі аб тэхнічных праблемах праз збой у Windows
У кампутараў Windows з праграмным забесьпячэньнем CrowdStrike зьявіліся праблемы, паведамляе Bloomberg. У выніку шэраг найбуйнейшых авіякампаніі мусілі прыпыніць палёты, адзначае CNN.
Праз збой прылад, якія працуюць на сыстэме Windows авіяперавозьнікі, тэле- і радыёкампаніі, банкі, паведамілі аб праблемах з працай.
https://smarturl.click/M17xE
Трамп прыняў намінацыю кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі і выступіў з праграмнай прамовай
Празь пяць дзён пасьля замаху на яго жыцьцё Дональд Трамп у чацьвер увечары зьвярнуўся да Нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі, каб прыняць прэзыдэнцкую намінацыю сваёй партыі. Ягоныя прыхільнікі і ўдзельнікі зьезду ў Мілўокі ў знак павагі да Трампа носяць павязкі на вушах, як ён.
https://smarturl.click/2qJpA
Рыхтуючыся да непазьбежнага. Чым заклапочаныя дыктатары пасьля 30 гадоў утрыманьня ўлады
Лукашэнка ня першы і не апошні дыктатар, які пераступае гэту высокую рысу: 30 гадоў утрыманьня аднаасобнай улады. Ягоная палітычная біяграфія пакуль ня скончаная: праўдзівыя мэмуары не напісаныя, рэальныя дакумэнты не рассакрэчаныя. Але ёсьць гісторыі іншых эўрапейскіх дыктатараў другой паловы ХХ стагодзьдзя, якія таксама больш за тры дзесяцігодзьдзі жалезнай хваткай трымалі свае краіны ў падпарадкаваньні.
Беларускі інстытут публічнай гісторыі атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Варшаве
Навастворанае ў траўні незалежнае аб’яднаньне беларускіх гісторыкаў і дасьледчыкаў у выгнаньні — «Беларускі інстытут публічнай гісторыі» — атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Польшчы.
У траўні Інстытут стварыў уласныя каналы ў Тэлеграме і BelarusianInstituteofPublicHis/videos">Youtube. У іх публікуюць камэнтары беларускіх гісторыкаў і дасьледчыкаў пра ключавыя падзеі Беларусі мінулага і сучаснасьці, апавядаюць пра цікавыя імпрэзы і праграмы і анансуюць важныя падзеі, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй.
https://smarturl.click/0e9EM
Колькі часу Лукашэнка застаецца ва ўладзе? Онлайн-лічыльнік
20 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка стаў кіраўніком Беларусі. Інаўгурацыя пачалася а 10.00 і скончылася ў 10.15 раніцы. На відэа інаўгурацыі ў кадар трапіў гадзіньнік, на якім зафіксаваны дакладны час, калі Лукашэнка зачытаў прэзыдэнцкую клятву. Гэты лічыльнік у рэжыме рэальнага часу паказвае, колькі Лукашэнка застаецца пры ўладзе:
https://smarturl.click/M17ao
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму слова «езуіт» абразьлівае?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У Беларусь такое значэньне прынесла русыфікацыя. Пачынаючы з 16 ст. каталіцкі ордэн езуітаў стварыў у тагачаснай Беларусі ўсю сыстэму адукацыі ад школы да акадэміі. Гэта была самая перадавая эўрапейская адукацыя. У Масковію тады езуітаў не пусьцілі, бо пазьбягалі «заходніх уплываў». Маскоўскі (імпэратарскі) ўнівэрсытэт узьнік толькі празь дзьвесьце гадоў пасьля зьяўленьня ў Беларусі езуіцкіх калегіюмаў. Зь езуітамі ў Беларусі зьвязаная эпоха Асьветніцтва, агульная разам з усёй Эўропай, тады як у Масковіі працягвалася дэспатыя. Таму па-нашаму езуіт — хутчэй пашана.
30 гадоў таму Аляксандар Лукашэнка стаў прэзыдэнтам Беларусі
20 ліпеня 1994 году Аляксандар Лукашэнка прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі. Інаўгурацыя праходзіла пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй. 👉🏻 Праект 30 год пад Лукашэнкам: як гэта было>>
Пра іншыя памятныя даты 20 ліпеня чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/xBAmZ
Колькі я пражыў пры Лукашэнку?
20 ліпеня 1994 года Аляксандар Лукашэнка прыняў прысягу на вернасьць беларускаму народу. 30 гадоў ён застаецца кіраўніком Беларусі. Даведайцеся, якая частка вашага жыцьця прайшла пры Лукашэнку.
ТЭСТ https://smarturl.click/mpGQz
Лукашэнка загадаў выслаць палітвязьняў на ачыстку наступстваў непагадзі
«Я ўжо гаварыў міністру ўнутраных спраў, ён падключыцца. У нас больш за 20 тысяч сядзельцаў і так званых палітзьняволеных. Туды, на прасеку, дапамажыце краіне». – заявіў Лукашэнка.
https://smarturl.click/4kqDD
«Першы вырак у Беларусі, калі сьмяротнае пакараньне не за забойства»
«Улады Беларусі разьлічваюць на торг вакол гэтай справы». Праваабаронца пра прысуд грамадзяніну Нямеччыны Крыгеру.
https://smarturl.click/jkL3k
Як Ірляндыя вырвалася з галечы, што ў іх з мовай і ці існуе «ірляндзкі фэномэн»
Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю, а ўрад мае прафіцыт бюджэту. Посьпех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны. Але ці сапраўды ўсё так калярова? Госьця падкасту «Куды коціцца сьвет» – беларуска Тацяна Рэўт, ірляндзкая журналістка, якая працуе на тэлеканале RTÉ. https://youtu.be/1tOTyclW954
У Менску грамадзяніну ФРГ за «найміцтва» і «агентурную дзейнасьць» прысудзілі сьмяротнае пакараньне
Гэта першы суд у Беларусі за «найміцтва».
https://smarturl.click/aJG7b
Амэрыканскага журналіста Wall Street Jornal Эвана Гершковіча асудзілі ў Расеі да 16 гадоў калёніі па абвінавачаньні ў шпіянажы
Справу журналіста Эвана Гершковіча разглядаў у закрытым рэжыме Сьвярдлоўскі абласны суд Расеі. Журналіст не прызнаў віны.
Гершковіча затрымалі ў Екацярынбургу 30 сакавіка 2023 году. Паводле сьледзтва, журналіст нібыта «па заданьні ЦРУ» зьбіраў у Сьвярдлоўскай вобласьці сакрэтную інфармацыю аб дзейнасьці прадпрыемства «НПК «Уралвагонзавод», якое выпускае і рамантуе вайсковую тэхніку.
Кіраўніцтва ЗША і The Wall Street Journal катэгарычна абвяргаюць абвінавачаньні і заяўляюць аб невінаватасьці журналіста, заклікаючы да яго неадкладнага вызваленьня. У красавіку мінулага году Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў Гершковіча «неправамерна затрыманым», што дае падставу ведамству дзейнічаць у інтарэсах вызваленьня грамадзяніна Злучаных Штатаў.
Што зь міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і ЭЗ пасьля пагрозаў закрыць грузавы рух церазь мяжу і размоваў паміж Варшавай і Пэкінам
Нягледзячы на заявы беларускіх уладаў, націск міграцыйнага крызісу не спыняецца. Пра гэта сьведчаць дадзеныя памежных службаў Польшчы, Літвы і Латвіі. За 16 ліпеня было 60 спробаў нелегальна трапіць у Польшчу зь беларускага боку, у Латвію — 24 спробы, у Літву — 5 спробаў.
https://smarturl.click/ppG12
Як вайна ва Ўкраіне можа зьмяніць структуру гандлю ў Эўразіі
Сярэдні калідор — гандлёвы шлях даўжынёй 6500 кілямэтраў, які зьвязвае Кітай з Эўропай праз Цэнтральную Азію і Каўказ — пашырыўся ад часу маштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Але ці змогуць розныя краіны пераадолець праблемы, зь якімі доўга сутыкаўся гандаль паміж Эўропай і Азіяй?
https://smarturl.click/qlWDd
Улады прызналі, што на аднаўленьне электрасетак у Гомельскай вобласьці спатрэбіцца ня менш за месяц
Працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану 14 ліпеня. 19 ліпеня ўлады зьнялі рэжым надзвычайнай сытуацыі, абвешчаны 15 ліпеня на Гомельшчыне на час ліквідацый наступстваў ураганнага ветру. Паводле спэцыялістаў Міністэрства энэргетыкі, на поўнае аднаўленьне электрасетак у Гомельскай вобласьці спадтрэбіцца ня менш за месяц.
Раней улады паведамілі пра аднаўленьне электразабесьпячэньня ў раёны Гомельшчыны, якія асабліва пацярпелі ад непагадзі. Частка паселішчаў сілкуюцца ад дызель-генэратарных ўстановак.
https://smarturl.click/5Oe4p
«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі»: БЧ дапамагла ў абыход санкцыяў завезьці ў Расею 90 люксавых аўтамабіляў
Паводле інфармацыі «Супольнасьці», аўтамабілі ў Расею празь Беларусь везьлі ў 18 вагонах. У іх, сярод іншага, былі такія маркі аўтамабіляў як Lamborghini, Mercedes-Benz, BMW, Porsche, Ferrari, Bentley, Rolls-Royce.
Сума ўсіх новых паставак можа перавышаць 18 мільёнаў даляраў ЗША.
https://smarturl.click/vwa72
19 ліпеня — дзень народзінаў Антона Шукелойця, вядомага дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША
Ён меў багатую біяграфію. Ад навучаньня ў Віленскім унівэрсытэце ў 1930-х быў удзельнікам беларускіх грамадзкіх арганізацый. Пасьля прыходу саветаў працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне. У часе вайны быў дырэктарам Менскага гістарычнага музэю, працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадзкой управы. З 1944 году жыў у эміграцыі.
У ЗША Антон Шукелойць актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, быў шматгадовым старшынём Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, сябрам рэдакцыі газэты «Беларус», Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, аўтарам дзясяткаў артыкулаў, успамінаў, нэкралёгаў, апублікаваных у газэтах «Бацькаўшчына» і «Беларус». Быў адным з найстарэйшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў сьвеце. Памёр 7 студзеня 2017 году ў 102-гадовым узросьце.
Пра іншыя падзеі 19 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W37L6
«Беларусы ня хочуць уваходжаньня ў склад Расеі», — сацыёляг Вардамацкі
У лістападзе 2023 году толькі 2,6% з тысячы апытаных беларусаў падтрымалі ўключэньне краіны ў склад Расеі, у той час як у 2009-м такіх было 4%, заявіў кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні сацыёляг Андрэй Вардамацкі.
7,3% апытаных у лістападзе 2023 году (у 2009-м — 12%) выказаліся за такія ж адносіны з Расеяй, якія Беларусь мае зь іншымі суседнімі краінамі: з закрытымі межамі, візавым рэжымам і мытным кантролем на мяжы:
https://smarturl.click/aJGD5