radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 чэрвеня

📌 Чатыры гады за кратамі. У якіх умовах трымаюць журналіста Свабоды Ігара Лосіка

📌 «Грыша, заплаціш за мяне штраф?» Сьпявачка Ляўчук і блогер Павук пракамэнтавалі свае завочныя прысуды

📌 У Берасьці чарговы завочны суд, сярод фігурантаў Вераніка Цапкала і Анатоль Котаў

📌 ЗША дадалі Беларусь у сьпіс дзяржаў, якія займаюцца гандлем людзьмі

📌 У Брусэлі праходзіць сустрэча Кансультацыйнай групы Эўразьвяз — Беларусь

📌 Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэры на арышт Шайгу і Герасімава

📌 У Генпракуратуры Беларусі расказалі, якія эўрапейскія краіны выконваюць запыты аб выдачы беларусаў

📌 Былы польскі судзьдзя Шмыт, які ўцёк у Беларусь, уладкаваўся журналістам у БелТА

📌 Хроніка перасьледу 25 чэрвеня: затрымалі берасьцейца, які абурыўся Z-сымболікай

📌 Пэрсанальная унія двух дыктатараў. Наколькі камфортны для Лукашэнкі такі саюз з Масквой

📌 «Сядзіш, чакаеш, пакуль загарыцца зялёная кветачка». Расказваем пра гісторыю ICQ у сьвеце і Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міжнародным алімпійскім камітэце пракамэнтавалі выдачу акрэдытацый прапагандысцкім СМІ зь Беларусі

У прэсавай службе МАК заявілі, што акрэдытацыя СМІ на Гульні – прэрагатыва Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, а "дзейнасьць НАК Беларусі не прыпыненая", паведамляе «Зеркало».

«Акрэдытацыя прэсы на Алімпійскія гульні робіцца адпаведным Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) для СМІ на тэрыторыі іх краіны. Таму мы дасылаем вас [з гэтым пытаньнем] у НАК Беларусі, дзейнасьць якога не прыпыненая ў адрозьненьне ад Алімпійскага камітэту Расеі (АКР)», — заявілі ў прэсавай службе МАК.

У сталіцу Францыі змогуць паехаць супрацоўнікі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, газэты "Спартыўная панарама", выданьня "Прессбол", сайту SPORT.BY, прэсавай службы Беларускай асацыяцыі гімнастыкі і газэты "СБ. Беларусь сегодня».

https://smarturl.click/M1dwp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна і Малдова пачынаюць перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз. Колькі часу яны будуць доўжыцца

25 чэрвеня Эўрапейская камісія пачынае перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленьні ў Эўразьвяз. Прэзыдэнт Эўрапейскай рады Шарль Мішэль назваў канфэрэнцыі аб пачатку перамоў з Украінай і Малдовай аб далучэньні да Эўразвьязу «ключавой вяхой».

«Гэта доказ вялізнага прагрэсу, якога дасягнулі абедзьве краіны на шляху да эўрапейскай інтэграцыі, нягледзячы на вялізныя выклікі, зь якімі яны сутыкнуліся і працягваюць сутыкацца», — адзначаецца ў заяве Шарля Мішэля. Яе распаўсюдзілі за некалькі гадзін да пачатку перамоў.

Краіна будзе лічыцца сябрам ЭЗ з даты, вызначанай у дамове аб далучэньні, пры ўмове, што яе ратыфікуюць усе дзяржавы Эўрапейскага зьвязу.

https://smarturl.click/l5RYM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пэрсанальная унія двух дыктатараў. Наколькі камфортны для Лукашэнкі такі саюз з Масквой

Саюз Беларусі і Расеі ўсё больш ператвараецца ў асабісты саюз, пэрсанальную ўнію Лукашэнкі і Пуціна. Саюз уладароў, як у Сярэднявеччы. Іхныя перамовы адбываюцца часьцей за ўсё таемна. Ня толькі народы, але і дзяржаўныя інстытуты, іх кіраўнікі часта ня ў курсе таго, пра што дамаўляюцца лідэры, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/ppLY9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымалі берасьцейца, які абурыўся Z-сымболікай

У TikTok зьявілася відэа, дзе жыхарка Берасьця абурылася тым, што па горадзе ходзяць расейцы са сьцягамі «Za Россию» і «ЧВК Вагнэр» — яна хацела высьветліць, хто яны такія і чаму ходзяць з такой сымболікай па Берасьці. Да яе далучыўся хлопец, які праходзіў міма, яго таксама абурыла гэта.

ГУБАЗіК пачаў шукаць беларусаў за абурэньне Z-сымболікай — хлопца затрымалі, жанчына пасьпела выехаць за мяжу.

Іншыя новыя факты перасьледу беларусаў за грамадзянскую пазыцыю: https://smarturl.click/vwLvw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарговы этап «раптоўнай праверкі» войскаў: у Беларусі ўзмацнілі мяжу з Украінай

Вайскоўцы таксама «адпрацоўваюць пытаньні перакрыцьця каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне», заяўляе Міністэрства абароны Беларусі.

https://smarturl.click/2qdGW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША дадалі Беларусь у сьпіс дзяржаў, якія займаюцца гандлем людзьмі

Сёлета Беларусь трапіла ў асобны пералік тых дзяржаў, дзе да гандлю людзьмі датычны ўрад. Агулам такіх дзяржаў 13, па іх ёсьць дакумэнтальна пацьверджаная «палітыка або мадэль» гандлю людзьмі, гандлю людзьмі ў праграмах, якія фінансуюцца ўрадам, прымусовая праца ў дзяржаўных мэдычных службах або іншых сэктарах, сэксуальнае рабства ў дзяржаўных лягерах або найм ці вэрбаваньне дзяцей-салдатаў.

https://smarturl.click/aJW3q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня — 230 гадоў бою касьцюшкаўцаў супраць расейцаў пад мястэчкам Солы

25 чэрвеня 1794 году адбыўся важны элемэнт паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. У гэты дзень прайшоў бой з расейскімі карнымі войскамі пад мястэчкам Солы каля ракі Ашмянка. З боку паўстанцаў боем камандавалі Якуб Ясінскі (на выяве) і Стэфан Грабоўскі, з боку расейцаў Лявонці Бэнігсэн. Спачатку перавага была за змагарамі за вяртаньне Рэчы Паспалітай, але затым расейцы перахапілі ініцыятыву і прымусілі іх адступіць.

Больш падзей сёньняшняга дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5Og52

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блогераў Андрэя і Вольгу Павукоў завочна асудзілі да 12 і 8 гадоў пазбаўленьня волі

Андрэю Павуку прызначана пакараньне 12 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам Br200 тыс., а ягонай былой жонцы Вользе Павук — 8 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі агульнага рэжыму са штрафам Br100 тыс.
Крымінальная справа ў дачыненьні да кіраўнікоў «экстрэмісцкага фармаваньня» «Рудабельская паказуха» Андрэя Павука і Вольгі Павук, а таксама іншых абвінавачаных разглядалася ў Берасьцейскім абласным судзе. 

На гэтым жа працэсе асуджаныя Маргарыта Ляўчук, Ільля Салянкоў, Уладзіслаў Наважылаў за ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні «Рудабельская паказуха» і ўчыненьні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў. Яны прыгавораны да тэрмінаў ад 6 да 8 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам 20-32 тыс. рублёў.

Былы муж Ляўчук, актывіст і культурны мэнэджэр Аляксандр Чахоўскі завочна асуджаны на 3 месяцы за «абразу прадстаўніка ўлады і зьдзек з дзяржаўных сымбаляў». https://smarturl.click/71qDe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што абмяркоўвалі і пра што заявілі кіраўнікі МЗС Расеі і Беларусі

У Менск зь візытам прыбыў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Урадавае інфармацыйнае агенцтва Беларусі БЕЛТА паведаміла, што пасьля перамоваў Лаўрова зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам бакі прынялі дзьве сумесныя заявы. У адной заяве міністры «рашуча асудзілі дзеяньні Захаду па эскаляцыі ваенна-палітычнай сытуацыі ў Эўропе» і традыцыйна асудзілі санкцыі Захаду, уведзеныя адносна Расеі за агрэсію супраць Украіны і адносна Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі».

Па выніках перамоваў Сяргей Лаўроў заявіў, што напад NATO на Беларусь будзе пераходам за небясьпечную рысу. Таксама ён заявіў, што што тактычная ядзерная зброя ў Беларусі надзейна прыкрывае заходнія межы Саюзнай дзяржавы. https://smarturl.click/O0yVa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла беларуская пісьменьніца Лідзія Савік

На 89-я гадзе жыцьця ня стала беларускай літаратуразнаўцы і крытыка, кандыдата філялягічных навук Лідзіі Савік.

Лідзія Савік літаратурнай дзейнасьцю пачала займацца з 1974 году. Кірунак дасьледаваньняў — праблемы разьвіцьця беларускай літаратуры XX стагодзьдзя. У свой час атрымала дазвол на працу ў архівах КДБ, сабрала дакладныя зьвесткі пра лёс рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і празаікаў. Займалася лёсам і творчасьці эмігранцкіх літаратараў.

Выдала творы рэпрэсаваных пісьменьнікаў Янкі Нёманскага «Творы» (1984), Сымона Баранавых «Новая дарога» (1989), Барыса Мікуліча «Аповесьць для сябе» (1993) і іншых. Таксама апублікавала нарысы жыцьця і творчасьці Натальлі Арсеньневай, Майсея Сяднёва, Уладзіміра Дудзіцкага, Хведара Ільяшэвіча, Уладзіміра Случанскага.

Пасьля 2020 году выступіла з асуджэньнем рэпрэсій. https://smarturl.click/kjVdk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зачыняюць яшчэ адну прыватную ВНУ

У Беларусі закрываецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці (ІПД). На сайце навучальнай установы паведамляецца, што рашэньне аб закрыцьці прынятае кіраўніцтвам установы. У ІПД адзначылі, што для працягу навучаньня па выбранай спэцыяльнасьці ўсе студэнты будуць пераведзеныя ў іншыя ВНУ.

Тыдзень таму стала вядома пра закрыцьцё іншай беларускай прыватнай ВНУ — «БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналёгій». https://smarturl.click/DagOE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАЗ і БелАЗ падалі новы пазоў супраць санкцый Эўразьвязу. Яны змагаюцца супраць іх трэці год

Дзяржаўныя заводы-гіганты пайшлі ў суд Эўразьвязу, каб апратэставаць абмежавальныя захады, уведзеныя супраць іх за падтрымку рэжыму Лукашэнкі.

https://smarturl.click/5OgD3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, што пад санкцыі трапіў БРСМ.

Пра БРСМ у дакумэнце напісана, што гэта «арганізацыя ў Беларусі, якая зьяўляецца адным з асноўных суб’ектаў, якія займаюцца дэпартацыяй украінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступае за перавыхаванне і палітычную падрыхтоўку дзяцей, а таксама за каардынацыю практычных момантаў, такіх як уладкаванне дзяцей у Беларусі. Таму БРСМ матэрыяльна падтрымлівае дзейнасць, якая пагражае суверэнітэту і незалежнасці Украіны».

У санкцыйны сьпіс патрапіў таксама сакратар так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Дзьмітры Мезенцаў і генэральны дырэктар БелОМА Аляксандар Мароз і сам холдынг. Прадпрыемствы холдынга БелОМА пастаўляюць сваю прадукцыю для вырабу расейскай зброі, у тым ліку прыцэлы для танкаў і стралецкай зброі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз ухваліў 14-ы пакет санкцый супраць Расеі

Афіцыйна новыя санкцыйныя захады і сьпісы будуць апублікаваныя найбліжэйшым часам. ЭЗ у прыватнасьці ўвёў абмежаваньні супраць 116 фізычных і юрыдычных асоб Расеі.

Ці трапілі ў сьпіс беларускія кампаніі і асобы, пакуль невядома.

https://smarturl.click/vwLJG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чыноўнікі Лукашэнкі ці офіс Ціханоўскай: да каго цяжэй дагрукацца

Берасьцейскі абласны суд завочна асудзіў стваральнікаў і аўтараў Youtube-каналу «Рудабельская паказуха». Блогеру Андрэю Павуку прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, ягонай былой жонцы і суаўтарцы каналу Вользе Павук — 8 гадоў. За ўдзел у канале ад 6 да 8 гадоў зьняволеньня таксама атрымалі опэрная сьпявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук, блогер Ільля Салянкоў, музыка Ўладзіслаў Наважылаў. У праграме «ПіК Свабоды» Вольга Павук расказвае, чым палохае ўладу «Рудабельская паказуха», чаму патрэбная люстрацыя і што рабіць, каб дэмакратычныя сілы не ператварыліся ў цяперашніх чыноўнікаў.

https://youtu.be/7hd_Jiywzk4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка заклікаў ЭЗ закрыць мяжу зь Беларусьсю для тавараў, але не для людзей

У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і захоўваецца пагроза страты незалежнасьці, таму рэжым Аляксандра Лукашэнкі трэба «пазбавіць рэсурсаў», заявіў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК), кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павел Латушка на трэцім пасяджэньні кансультацыйнай групы Эўразьвязу і беларускіх дэмакратычных сілаў.

«Беларускі народ павінен мець суб’ектнасьць. І менавіта ў інтарэсах беларусаў, а не рэжыму, трэба адкрыць мяжу для звычайных грамадзян і закрыць для тавараў... Важна пашыраць магчымасьці для атрыманьня візаў беларусамі, каб яны мелі больш магчымасьцяў наведваць Эўропу, а ня „рускі сьвет“. Падтрымка грамадзянскай супольнасьці — галоўны ўклад у найважнейшы суб’ект, які выступае за незалежную, свабодную і дэмакратычную Беларусь», — сказаў Латушка.

https://smarturl.click/JDyXO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔍 Увага, пошук!

Шукаем беларусаў, якіх бацькі выхоўвалі на расейскай мове і якія пазьней самі ў штодзённасьці перайшлі на беларускую мову.

Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сядзіш, чакаеш, пакуль загарыцца зялёная кветачка». Расказваем пра гісторыю ICQ у сьвеце і Беларусі

Знаёмствы, першыя інтэрнэт-махляры і заклікі на Плошчу праз ICQ. Расказваем гісторыю прадзеда сёньняшніх мэсэнджараў, «аські», якую стварылі маладыя ізраільскія праграмісты для сябе, а карысталіся ёй мільёны.

https://smarturl.click/mpDY0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы польскі судзьдзя Шмыт, які ўцёк у Беларусь, уладкаваўся журналістам у БелТА

Томаш Шмыт вядзе гутаркі на youtube-канале дзяржаўнага беларускага агенцтва. Ён робіць інтэрвію для праекту «Ў тэме».

https://smarturl.click/W3aAZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асанж выйшаў на волю ў абмен на прызнаньне віны

Заснавальнік сайту WikiLeaks Джуліян Асанж мае намер прызнаць віну па абвінавачаньні ў незаконным атрыманьні і распаўсюджваньні сакрэтных матэрыялаў, зьвязаных з нацыянальнай бясьпекай Злучаных Штатаў.

https://smarturl.click/Zy6V5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатыры гады за кратамі. У якіх умовах трымаюць журналіста Свабоды Ігара Лосіка

«Усе камэры абкладзеныя белай керамінаўскай пліткай, столь таксама белая. Вонкава нібыта прыгожа, але… Калі выходзіш на шпацыр, пасьля гэтага белага колеру цяжка факусаваць зрок на іншых колерах». Расказваем, што вядома пра Ігара Лосіка ў чацьвёртую гадавіну яго арышту.

https://smarturl.click/4kgdg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка памяняў адказнага за тэрытарыяльную абарону і надаў шэраг генэральскіх званьняў

Начальнікам упраўленьня тэрытарыяльнай абароны – намесьнікам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл прызначаны палкоўнік Андрэй Краўчанка.

Раней Краўчанка быў першым намесьнікам начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштаба. Яго папярэднік на пасадзе адказнага за тэрытарыяльную абарону – Дзьмітры Стрэшынскі – прызначаны начальнікам галоўнай вайсковай інспэкцыі Ўзброеных сіл. Стрэшынскі загадваў тэрытарыяльную абаронай менш за год – з 22 жніўня 2023 году.

Тэрытарыяльныя войскі – род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе. https://smarturl.click/aJWEd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 24 чэрвеня 

Візавыя цэнтры Польшчы ўвялі зьмены для студэнтаў і тых, хто падае дакумэнты ў Горадні і Лідзе 

Што абмяркоўвалі і пра што заявілі кіраўнікі МЗС Расеі і Беларусі 

У Беларусі зачыняюць яшчэ адну прыватную ВНУ 

Кнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404» выдалі і па-расейску 

У Гомлі звольнілі двух анколягаў пасьля адбыцьця арышту за «экстрэмізм» 

Памерла беларуская пісьменьніца Лідзія Савік 

Эўразьвяз ухваліў 14-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі. У яго трапілі БРСМ і БелОМА 

«ПІК Свабоды». Ці закрые Польшча мяжу зь Беларусьсю? Тлумачэньне польскага экспэрта 

«Нейкі чалавек просіць Дзярждуму зрабіць яго прэзыдэнтам Беларусі». Выбары-1994: жывыя карцінкі 

«Быў выпадак, калі для гэтага замовілі самалёт». Што рабіць, калі пагражае дэпартацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці загадаюць кітайцы Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі

Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. Ці прыме пад увагу Варшава крытыку гэтых намераў з боку Ціханоўскай? Ці можа Польшча перакрыць і таварны транзыт зь Беларусі? Ці параіць Пэкін Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі на межы ЭЗ? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае журналіст газэты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
https://youtu.be/LeRQM6SaBSM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404» выдалі і па-расейску

«Каб у Расеі разумелі што ў нас ёсьць свая мова, свае межы, што Беларусь – гэта асобная краіна», патлумачыла Свабодзе аўтарка «Мовы 404»Аліна Нагорная асноўную мэту перакладу кнігі.

У кнізе «Мова 404» аўтарства Аліны Нагорнай, якая выйшла ў лістападзе 2021 году, сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і сутыкаюцца праз гэта з дыскрымінацыяй. https://smarturl.click/3koVg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі звольнілі двух анколягаў пасьля адбыцьця арышту за «экстрэмізм»

Сужэнцаў Івановых, звольнілі з дзяржаўных мэдыцынскіх устаноў у Гомлі. Пра гэта стала вядома «Флагштоку» ад аднаго з пацыентаў. Па зьвестках выданьня, звальненьні адбыліся пасьля таго, як мэдыкаў Вольгу і Сяргея Івановых затрымалі ў траўні 2024 году і асудзілі на адміністрацыйны арышт за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя экстрэмісцкімі.

Сяргей Іваноў – вядомы і паважаны спэцыяліст у галіне пухлін галавы і шыі, кандыдат мэдыцынскіх навук, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, патэнтаў на вынаходзтва, мае званьне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі». Жонку Сяргея Іванова, Вольгу таксама звольнілі. Яна была супрацоўніцай радыёлягічнага аддзяленьня гомельскага абласнога анкадыспансэра. https://smarturl.click/67g3Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Валыні затрымалі ўкраінскага памежніка за перадачу Расеі інфармацыі пра сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю

За дзяржаўную здраду ва ўмовах ваеннага становішча грамадзяніну Ўкраіны пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

https://smarturl.click/8EeX7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нейкі чалавек просіць Думу зрабіць яго прэзыдэнтам Беларусі». Выбары-1994: жывыя карцінкі

Першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 1994 годзе з арыгінальных ракурсаў асьвятляла самая папулярная апазыцыйная газэта таго часу — «Свабода».

Яе галоўны рэдактар Ігар Гермянчук быў дэпутатам Вярхоўнага Савету і назіраў за кампаніяй літаральна знутры. Пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады газэту «Свабода» забаранілі.

https://smarturl.click/AdOLO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку году Паліна Шарэнда-Панасюк правяла ў ШЫЗА 70 дзён — муж палітзьняволенай

«Неймаверная сьпякота, вільгаць і сьмярдзючы пах з „туалету“. Пах, які не перабівае нават зьедлівы дым танных цыгарэт. Цяжка дыхаць, пот ліецца патокамі. А душ толькі адзін раз на два тыдні. Лета ў камэры СІЗА — гэта катаваньне. Асабліва для жанчыны. А Паліна ў СІЗА ўжо чацьвёрты раз. Чацьвёртая крымінальная справа і бясконцы „год сурка“».


https://smarturl.click/4kg1W

Читать полностью…
Подписаться на канал