radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыпыніў удзел Беларусі ў Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе

Пуцін прыпыніў удзел Расеі ў Дамове яшчэ ў 2007 годзе.

https://smarturl.click/l5n16

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

4 гады таму ў Горадні ў выніку правакацыі арыштавалі блогера Сяргея Ціханоўскага

29 траўня 2020 году у Горадні ў выніку правакацыі быў арыштаваны відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, муж цяперашняй апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай. Ён зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні.

З таго часу Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы ЦВК і на закрытым судзе 14 сьнежня 2021 году далі 18 гадоў зьняволеньня. У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Больш падзей 29 траўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9zQvG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 2023 год беларусам выдалі больш як 158 тысяч кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў

Летась беларусы падалі 163 979 заявак на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы, зь іх адмовы атрымалі 5519 чалавек (3,4% ад агульнай колькасьці пададзеных заявак), астатнія заяўкі задаволілі. У параўнаньні з папярэднімі гадамі вырасла як колькасьць выдадзеных візаў, так і колькасьць адмоваў.

Найбольш візаў летась беларусам летась выдала Нямеччына (51 865), за ёй — Італія (40 175), Польшча (31 436), Вугоршчына (14 392) і Францыя (11 848), Літва (4580), Эстонія (1473), Латвія (1184), Славаччына (931) і Чэхія (147):

https://smarturl.click/O0A3a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 траўня

✍🏻 Агучылі ўдакладненыя вынікі выбараў у Каардынацыйную раду

👮🏻‍♂️ Крытыкаваў былых калег у інтэрнэце. У Гомлі паводле палітычнага артыкулу затрымалі экс-міліцыянта

❌ Беларуская тэлевізія не пакажа футбольны чэмпіянат Эўропы празь небясьпеку санкцый

🇵🇱У Польшчы паведамілі пра 3 параненых памежнікаў на мяжы зь Беларусьсю і накіравалі на мяжу дадатковыя сілы

🗣 Горш толькі ў КНДР, Эрытрэі і Нікарагуа. Беларусь апынулася ў канцы рэйтынгу краін па ўзроўні свабоды слова

🙍🏻‍♂️ «Атрымаўся вялікі падарунак для рэжыму». Анатоль Котаў пра вынікі выбараў у КР

👨🏻‍💼Выбары Каардынацыйнай рады: высновы і ўрокі

👫Выбары новага кіраўніцтва, візавыя пытаньні. Што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады будуць рабіць далей

📚 «Наш Быкаў». Зянон Пазьняк: «Нацыянальнае адраджэньне і лёс Айчыны сталі зьместам ягоных думак, трывог і разважаньняў»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шрайбман пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду і заходнюю дапамогу

Ці дасягнулі выбары ў Каардынацыйную Раду мэты, дзеля якой праводзіліся? Што засьведчылі іх вынікі? Якой рэакцыі беларускага грамадзтва і замежных партнэраў на гэтыя выбары можна чакаць? Ці зьменяць яны палітычную канфігурацыю дэмсілаў? — На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/X4NfgxMoKHk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Парлямэнт Грузіі пераадолеў вэта прэзыдэнта на закон аб «іншаземных агентах». Пратэсты грамадзян не спыняюцца

Парлямэнт Грузіі пераадолеў вэта прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі і канчаткова зацьвердзіў закон аб «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», больш вядомы, як «закон аб іншаземных агентах». За пераадоленьне вэта прэзыдэнткі прагаласавалі 84 дэпутаты са 150, супраць — 4 (для пераадоленьня вэта патрэбна было 76 галасоў).

Згодна з Канстытуцыяй Грузіі, цяпер калі Саламэ Зурабішвілі ў 5-дзённы тэрмін не падпіша закон, яго падпіша і апублікуе старшыня парлямэнту Грузіі.

Каля парлямэнту з 11-й гадзіны пачаліся акцыі пратэсту:

https://smarturl.click/xBWZe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Завочныя справы завялі на ўладальніцу закрытай крамы «Адметнасьць» і жонку палітвязьня Мажэйкі

Вольгу Верамеенку і Ірыну Чарняўку абвінавачваюць па артыкуле аб садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці.

▫️Вольга Верамеенка — саўладальніка крамы нацыянальнай сымболікі «Адметнасьць», жонка актывіста Сяргея Верамеенка (супраць яго «спэцвытворчасьць» пачалі раней). Саму краму беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
▫️Ірына Чарняўка — мэдыяэкспэртка і жонка асуджанага на 6 гадоў калёніі журналіста Паўла Мажэйкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага, пошук 🏊‍♀️

Раскажыце, калі ласка, дзе ў Беларусі вы хацелі б сёлета адпачыць, калі гэта было б магчыма? Браславы, Белавеская пушча, Мір ці Нясьвіж? Чакаем вашых адказаў!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мігрант параніў нажом польскага памежніка на мяжы зь Беларусьсю

Намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Чэслаў Мрочэк паведаміў аб нажавым раненьні польскага памежніка ў часе затрыманьня незаконных мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю. Вайскоўца шпіталізавалі — раненьне было сур’ёзным, аднак пагрозы жыцьцю няма.

https://smarturl.click/Xy8YQ

Фота самаробнай зброі, якой паранілі памежніка, паказала польская Памежная варта

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наш Быкаў». Зянон Пазьняк: «Нацыянальнае адраджэньне і лёс Айчыны сталі зьместам ягоных думак, трывог і разважаньняў»

Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зянон Пазьняк, дэпутат Незалежнасьці, палітычны лідэр нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь».

https://smarturl.click/RAVED

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра Курапаты

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папярэднія вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду: наперадзе «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“»

Выбарчая камісія паведаміла папярэднія вынікі галасаваньня ў Каардынацыйную Раду. У галасаваньні ўзяла ўдзел 6723 чалавекі.

https://smarturl.click/VDMjZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачаўся новы набор у Першую беларускую онлайн-школу ва Ўкраіне

Гэта чарговы набор у гэтую школу, якая працуе з кастрычніка 2020 году.

Ідэя стварэньня школы ўзьнікла ў экс-акторкі Рускага тэатру, сьпявачкі Анастасіі Шпакоўскай, якая ў канцы жніўня 2020 году вымушаная была зь дзецьмі пакінуць Беларусь. Яна вывучала, куды ўладкаваць вучыцца сваіх дзетак.

У Першай беларускай онлайн-школе ва Ўкраіне ўсе асноўныя прадметы выкладаюць настаўнікі прэстыжнай кіеўскай школы «Мідгард». Там абавязкова вывучаюцца беларускія мова, літаратура, гісторыя, паглыблена — ангельская мова і асновы ІТ.

https://smarturl.click/z2Ev8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 27 траўня:

📌 У Бярозаўцы памерла маці палітвязьня Вітольда Ашурка

📌 Паліне Шарэндзе-Панасюк трэці раз выставілі абвінавачаньне ў «непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі»

📌 На выбарах у Каардынацыйную раду за два дні прагаласавалі больш за 4,5 тысячы чалавек

📌 Сьвятлана Ціханоўская да прэм’ер-міністра Партугаліі: «Ізалюйце рэжым Лукашэнкі, але не беларусаў»

📌 «ПіК Свабоды». Івулін і Гаруновіч пра тое, якая перамога аб’яднае беларусаў

📌 Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам гурту «Бі-2»

📌 За апошнія 12 месяцаў беларуская эканоміка страціла больш за 37 тысяч працаўнікоў

📌 Праваабаронцы расказалі, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на правы чалавека ў Беларусі

📌 Human Rights Watch апублікавала даклад аб «беспрэцэдэнтных рэпрэсіях» супраць беларускіх адвакатаў, пад якія трапіла 140 асоб

📌 Па-беларуску ці па-расейску? Чаму пытаньне выбару мовы з публічнай дыскусіі ператварылася ў палеміку саміх з сабой

📌 «Быць тут — ужо вялікая дапамога беларускаму брэнду». Чаму беларусы застаюцца жыць ва Ўкраіне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якая перамога аб’яднае беларусаў

У Чэхіі ўрачыста сьвяткуюць перамогу нацыянальнай зборнай у чэмпіянаце сьвету па хакеі. За каго заўзеюць беларусы ў Беларусі і за яе межамі? Ці пазбавілі іх магчымасьці адчуваць нацыянальную еднасьць у выпадку перамогаў беларусаў? Разважаюць Аляксандар Івулін, вядоўца youtube-каналу «ЧестнОК» і Алег Гаруновіч, галоўны рэдактар выданьня «Трыбуна».

https://www.youtube.com/watch?v=gH_gogsuybc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бачыў Сяргея „на калідорах“ у пачатку 2023-га». Як выглядае звычайны дзень Ціханоўскага за кратамі

«Заваранае акенца на ўзроўні зямлі, сьвятло не трапляе. Ёсьць унітаз і бэтонны слупок пасярод камэры. Але сядзець на ім можна, толькі калі прыносяць ежу. Прысядзеш — падоўжаць тэрмін утрыманьня ў карцары». Мы паспрабавалі рэканструяваць умовы і штодзённы графік Сяргея Ціханоўскага на падставе сьведчаньняў былых вязьняў жодзінскай турмы і той інфармацыі, якая даходзіць адтуль на волю.

https://smarturl.click/opX2w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

3,6% насельніцтва Беларусі жыве за рысай беднасьці, найбольш бедных — на Магілёўшчыне, — Белстат

3,6% насельніцтва Беларусі мае сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытковага мінімуму, сьведчыць статыстыка Белстату за студзень — сакавік 2024 году. Бюджэт пражытковага мінімуму (на мінімальны набор прадуктаў харчаваньня, нехарчовых тавараў і паслуг, а таксама абавязковыя плацяжы і ўнёскі) на пэрыяд абсьледаваньня складаў 406,74 рубля.

Больш за ўсё людзей за рысай беднасьці пражывала ў Магілёўскай вобласьці (5,4%):

https://smarturl.click/M1aRV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары новага кіраўніцтва, візавыя пытаньні. Што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады будуць рабіць далей

Свабода пагаварыла з прадстаўнікамі блёкаў, якія прайшлі ў трэцяе скліканьне Каардынацыйнай рады, пра далейшыя пляны:

https://smarturl.click/Da0Qz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Горш толькі ў КНДР, Эрытрэі і Нікарагуа. Беларусь апынулася ў канцы рэйтынгу краін па ўзроўні свабоды слова

21 траўня арганізацыя Article 19 апублікавала штогадовую справаздачу (The Global Expression Report) аб стане свабоды слова ў сьвеце. Беларусь займае ў рэйтынгу 158-е месца са 161. Яшчэ горш са свабодай слова ў сьвеце толькі ў трох краінах: Паўночнай Карэі (161 месца ў рэйтынгу), Эрытрэі (160) і Нікарагуа (159):

https://smarturl.click/gpAaw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кампанія, якая ўзялася за друк «пашпартоў Новай Беларусі», зьвязаная з «кашальком Лукашэнкі», расьсьледаваньне БРЦ

Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру высьветлілі, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з блізкім да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцам Віктарам Шаўцовым. Гэтую кампанію Абʼяднанаму пераходнаму кабінэту параіў кіраўнік Геральдычнай рады, які выявіўся былым супрацоўнікам МУС. Расказваем падрабязнасьці:

https://smarturl.click/3kxng

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы разгледзелі праблему з даведкамі беларускіх абітурыентаў

Рашэньне па даведках зь Мінадукацыі для беларускіх абітурыентаў на паседжаньні Мінадукацыі Польшчы 24 траўня не прынялі: «Яны яшчэ раз узьнялі пытаньне, актуалізавалі сытуацыю, а далейшага выніку няма», — расказаў Свабодзе кіраўнік Беларускага моладзевага хабу ў Варшаве Алесь Лапко. Паводле яго, вырашэньня сытуацыі з польскага боку можна чакаць у ліпені. Але невядома, ці дакладна яно будзе.

На пачатку траўня стала вядома, што беларускі Дэпартамент кантролю якасьці адукацыі перастаў выдаваць абітурыентам даведкі для паступленьня ў замежныя ВНУ:

https://smarturl.click/opX7B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары Каардынацыйнай рады: высновы і ўрокі

Каардынацыйная рада так і ня вызначылася, якое месца яна павінна займаць у канфігурацыі іншых апазыцыйных структур. Ці гэта парлямэнт у выгнаньні, які можа ўплываць на рашэньні выканаўчых органаў (Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінэту)? Аналіз Валера Карбалевіча.

https://smarturl.click/ppOY6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Атрымаўся вялікі падарунак для рэжыму». Анатоль Котаў пра вынікі выбараў у КР

Палітоляг Анатоль Котаў крытычна аналізуе вынікі выбараў у КР, разважае пра тое, якімі будуць іхныя наступствы, і выказваецца пра неабходнасьць скліканьня Ўсебеларускага кангрэсу.

https://smarturl.click/B6mp5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбарчая камісія ўдакладніла вынікі выбараў у Каардынацыйную раду

Адбылася тэхнічная памылка з налічэньнем мандатаў. У выніку ў аднаго са сьпісаў забралі адно месца ў радзе і аддалі другому.

https://smarturl.click/VDMjZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская тэлевізія не пакажа футбольны чэмпіянат Эўропы празь небясьпеку санкцый

Першы намесьнік Асацыяцыі Беларуская фэдэрацыя футболу Андрэй Васілевіч заявіў, што ніхто правоў на трансьляцыі не купіў.

Але прычына зусім не ў адсутнасьці попыту.

https://smarturl.click/ZykVW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Крытыкаваў былых калег у інтэрнэце. У Гомлі паводле палітычнага артыкулу затрымалі экс-міліцыянта

Як стала вядома Свабодзе, прычына затрыманьня гамельчука Вілена Тургунава — камэнтары ў інтэрнэце, у тым ліку нэгатыўныя ў бок міліцыі. Расказваем, што пра гэта вядома.

https://smarturl.click/dpzyE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Побаля, 37 гадоў таму Матыяс Руст пасадзіў самалёт каля Крамля

28 траўня 1924 году нарадзіўся Леанід Побаль, археоляг, доктар гістарычных навук, прафэсар. А ў гэты ж дзень у 1987-м 19-гадовы заходненямецкі пілёт Матыяс Руст пасадзіў прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Краснай плошчы ў Маскве (на фота).

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kzd1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Францыя накіруе інструктараў для падрыхтоўкі Ўзброеных сіл Украіны — галоўнакамандуючы УСУ Сырскі

Францыя накіруе ва Ўкраіну сваіх інструктараў, паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны (УСУ) Аляксандар Сырскі па выніках онлайн-перамоваў зь міністрам абароны Францыі Сэбасьцьенам Лекарню.

«Я вітаю ініцыятыву Францыі накіраваць ва Ўкраіну інструктараў для падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў», — падкрэсьліў Сырскі.

Ён паведаміў, што ўжо падпісаў дакумэнты, якія «дазволяць першым францускім інструктарам наведаць украінскія навучальныя цэнтры, азнаёміцца з інфраструктурай і кадрамі».

https://smarturl.click/xBW6Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам гурту «Бі-2»

Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам музычнага гурту «Бі-2». Адпаведны ўказ падпісала прэзыдэнтка краіны Мая Санду, паведамляе партал «Люстэрка».

Грамадзянамі Малдовы сталі бас-гітарыст «Бі-2» Максім (Лакмус) Андрушчанка, прадстаўнікі мэнэджмэнту гурту Аляксей Леўчанка і Аляксандра Аўчарэнка, а таксама яшчэ пяць чалавек.

Сярод іх няма лідэраў калектыву — ураджэнцаў Беларусі Ягора (Лёвы) Бортніка і Аляксандра (Шуры) Умана, якія маюць ізраільскае грамадзянства.

https://smarturl.click/dpza4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бярозаўцы памерла маці палітвязьня Вітольда Ашурка

Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома Свабодзе, Алена Ашурак сышла 27 траўня. Яна перажыла сына Вітольда на тры гады.

У апошнія гады стан здароўя Алены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына.

https://smarturl.click/Xy8dz

Читать полностью…
Подписаться на канал