Мытня Ўкраіны перадала войску сканфіскаваныя беларускія трактары для будаўніцтва фартыфікацый
Кіеўская мытня перадала Ўзброеным сілам Украіны чатыры трактары беларускай вытворчасьці, якія сканфіскавалі ў прадпрымальнікаў пры спробе незаконнага ўвозу тэхнікі на ўкраінскую тэрыторыю.
https://smarturl.click/G6wZw
Шольц: у ЭЗ дамовіліся выкарыстоўваць 90% даходаў ад замарожаных актываў Расеі на вайсковыя патрэбы Ўкраіны
Каля 70% усіх расейскіх актываў, сканцэнтраваных на Захадзе, захоўваюцца ў цэнтральным дэпазытарыі каштоўных папер Euroclear у Бэльгіі. Размова ідзе аб каштоўных паперах і грашовых сродках расейскага Цэнтрабанку на суму, эквівалентную 190 мільярдам эўра.
https://smarturl.click/ppEq7
Хакеры ўзламалі базу дадзеных Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі
Як піша ВВС, хакеры атрымалі доступ да сыстэмы, у якой захоўваюцца зарплатныя ведамасьці і нумары банкаўскіх рахункаў вайскоўцаў. У невялікай колькасьці выпадкаў гаворка можа ісьці і пра хатнія адрасы.
https://smarturl.click/0e0W5
Беларускія гісторыкі за мяжой стварылі «Інстытут публічнай гісторыі» і запусьцілі тэлеграм-канал
Галоўныя мэты інстытуту — падтрыманьне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, стварэньне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалягічных установак, захаваньне памяці пра трагічныя пэрыяды гісторыі Беларусі, фармуляваньне бачаньня на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, папулярызацыя нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.
У тэлеграм-канале інстытуту будуць публікаваць камэнтары гісторыкаў і экспэртаў «па актуальных падзеях у сфэры палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі», а таксама апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй:
https://smarturl.click/w9QaA
Галоўнае за 6 траўня
🚗 У Беларусі заробку хапае на 931,9 літра бэнзіну, у Казахстане — на 1410. Чаму цэны такія і што на іх уплывае
👫 70 удзельнікаў, 11 млн асабістых профіляў, 15% бачнасьці. Расказваем гісторыю беларускіх «Кібэрпартызанаў»
📚 Улады прызналі «экстрэмісцкімі» выбраныя творы Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча
🇵🇱 Польскі судзьдзя ў Менску папрасіў абароны ў беларускіх уладаў. Кіраўнік МЗС Польшчы: «Я ў шоку»
❌ Савет Рэспублікі прагаласаваў за прыпыненьне ўдзелу Беларусі ў Дамове аб звычайных узбраеньнях у Эўропе
👫 Менскія ўлады патрабуюць ідэалягічнай асновы для выпускных сцэнароў у школах
🙍🏻♂️ Судзьдзя Шмыт, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст
Пасьля ўказу Лукашэнкі колькасьць аграсядзібаў у Беларусі зьменшылася ў 2,4 раза
Па выніках 2023 году ў Беларусі было зарэгістравана 1290 аграсядзібаў — у 2,4 раза менш, чым годам раней (3043), паведаміла прадстаўніца Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Пры гэтым сума падаткаў, выплачаных аграсядзібамі ў 2023 годзе, вырасла на 19,3%:
https://smarturl.click/71apX
6 беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах, супраць яшчэ трох СК пачаў спэцвядзеньне
У Беларусі ўсё часьцей судзяць завочна. Так, у судзе Партызанскага раёну Менску завочна асудзілі адразу 6 чалавек: Анатоля Астроўскага, Віктара Пузана, Аляксандра Цярлюка, Ірыну Сталоку, Генадзя Гутара прызналі вінаватымі паводле «народнага» арт. 342 КК і асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму, а Віталю Пахомчыку, акрамя 2 гадоў калёніі, прысудзілі яшчэ і штраф у 12 тысяч рублёў за абразу прадстаўніка ўлады.
Тым часам СК пачаў спэцвядзеньне супраць кандыдата ў склад Каардынацыйнай рады па сьпісе «Салідарнасьць» Андрэя Зуева (яго абвінавачваюць па 4 артыкулах), а таксама супраць беларусак Аліны Галінскай і Кацярыны Туманавай — іх зьбіраюцца судзіць завочна.
Хроніка перасьледу 6 траўня: https://smarturl.click/jkmmj
Улады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» выбраныя творы Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча
На заяву пракуратуры гораду Менску інфармацыйная прадукцыя друкаваных выданьняў «Выбраныя творы» Вацлаў Ластоўскі (1997 год) і «Выбраныя творы» Алесь Петрашкевіч (2017 год), выдадзеныя ў рамках праекту «Беларускі кнігазбор», прызнаныя судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.
https://smarturl.click/O0198
МЗС Польшчы пракамэнтавала ўцёкі судзьдзі Шмыта ў Беларусь
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адрэагаваў на дэмарш судзьдзі Томаша Шмыта, які 6 траўня падпісаў у Менску заяву аб адстаўцы і выступіў з палітычнымі заявамі ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі.
«Я ў шоку. У нас ужо быў здраднік, здаецца, што гэта падобны выпадак».
Польскі судзьдзя ў Менску заявіў пра адстаўку і папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
Томаш Шмыт, судзьдзя 2-га аддзяленьня ваяводзкага адміністрацыйнага суду Варшавы, 6 траўня выступіў ў прэсавым цэнтры беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА.
https://smarturl.click/RA12W
Палітвязьню Разановічу дадалі 9 месяцаў зьняволеньня за «непадпарадкаваньне адміністрацыі»
Працэс над Разановічам пачаўся 26 сакавіка ў калёніі «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах. Аб падрабязнасьцях абвінавачаньня не паведамлялася. Ранейшы тэрмін зьняволеньня Дзьмітрыя складаў 19 гадоў.
https://smarturl.click/dpWnk
70 удзельнікаў, 11 млн асабістых профіляў, 15% бачнасьці. Расказваем гісторыю беларускіх «Кібэрпартызанаў»
Яны зрабілі найбуйнейшую атаку на дзяржаўную сыстэму за апошнія амаль 10 гадоў. Многія зь іх працуюць бясплатна. Яны ня маюць офісу. Не паказваюць твараў. Не называюць сваіх імёнаў. Спампавалі сабе базы дзяржаўных службаў, якія павінныя адказваць у краіне за бясьпеку. Расказваем пра беларускіх «Кібэрпартызанаў».
https://smarturl.click/z2Dzb
У акупаваным Бярдзянску падарвалі машыну супрацоўніка калёніі, датычнага да катаваньняў украінскіх палонных
У Галоўным упраўленьні выведкі Мінабароны Ўкраіны паведамілі аб «зьнішчэньні» аднаго з арганізатараў «катавальні» на тэрыторыі калёніі № 77 у Бярдзянску Яўгена Ананьеўскага.
Аб замаху на чыноўнікаў, якія супрацоўнічаюць з Расеяй на тэрыторыі Ўкраіны, паведамлялася ня раз. Украіна наўпрост на сябе адказнасьць за атакі не бярэ. https://smarturl.click/jkmOZ
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 5 траўня
Ціханоўская: Сотні тысяч беларусаў ня могуць вярнуцца дадому і абняць родных на Вялікдзень
Лукашэнка, які працягвае масавыя рэпрэсіі, заявіў на Вялікдзень пра «вечныя ідэалы дараваньня»
Сяргей Шупа: «Яшчэ сто гадоў таму Беларусь канчалася там, дзе на ўсходзе канчаўся ідыш...»
«Там проста ламаюць людзей». Што вядома пра вязьніцу Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча
Ці добра вы ведаеце гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні Новага часу? ТЭСТ
У Старобіне гарэў торфабрыкетны завод
Лукашэнка, які працягвае масавыя рэпрэсіі, заявіў на Вялікдзень пра «вечныя ідэалы дараваньня»
Сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова «ўвасабляе трыюмф жыцьця над сьмерцю, перамогу дабра над злом, пакоры і самаахвярнасьці над усёдазволенасьцю і эгаізмам», заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 траўня вернікаў з праваслаўным Вялікаднём.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, «сьвятло велікодных дзён нагадвае пра вечныя эвангельскія ідэалы дараваньня і спагады, любові і клопату пра блізкіх».
У Беларусі амаль чатыры гады працягваюцца масавыя палітычныя рэпрэсіі. https://smarturl.click/Ee4AW
У Менску за ўдзел у пратэстах судзяць лекара Бадамшына
З 2020 году лекара затрымлівалі сама меней пяць разоў, агулам ён адбыў пад арыштам больш за 60 дзён. Пасьля адміністрацыйнага арышту ў красавіку 2021 году Руслана Бадамшына звольнілі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру нэўралёгіі і нэўрахірургіі, дзе ён працаваў лекарам функцыянальнай дыягностыкі.
https://smarturl.click/Q1Zwq
У Менску судзяць Натальлю Крук, якая пасьля затрыманьня адмовілася гаварыць з Азаронкам
7 траўня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над мянчанкай Натальляй Крук, якую затрымалі пасьля вяртаньня з-за мяжы. Натальлі пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Што яшчэ вядома пра справу?
https://smarturl.click/3kvx8
Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Юрыя Захаранкі, 230-годзьдзе Паланэцкага ўнівэрсалу Касьцюшкі
1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал, якім абвяшчалася апека ўраду над сялянамі, сяляне аб’яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але безь зямлі. Пайсьці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама апавясьціўшы камісію ўпраўленьня аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбываньні паншчыны.
7 траўня 1999 году быў выкрадзены і, імаверна, забіты былы міністар унутраных спраў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка. Яму было 47 гадоў.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2DE8
Расея прыгразіла Вялікай Брытаніі ўдарамі па яе аб’ектах за межамі Ўкраіны
МЗС Расеі выклікала пасла Вялікай Брытаніі Найджэла Кейсі і выказала яму пратэст з прычыны заяваў кіраўніка брытанскага МЗС Дэвіда Кэмэрана, што Ўкраіна можа прымяняць брытанскую зброю для ўдараў па тэрыторыі РФ.
«Адказам на ўкраінскія ўдары з прымяненьнем брытанскай зброі па тэрыторыі Расеі могуць стаць любыя вайсковыя аб’екты і тэхніка Вялікай Брытаніі на тэрыторыі Ўкраіны і за яе межамі», — зазначылі ў МЗС:
https://smarturl.click/VDnaj
Паплечнікі Навальнага апублікавалі відэа інтэр’ераў «палаца Пуціна» напярэдадні ягонай інаўгурацыі на 5-ы тэрмін
Паплечнікі Навальнага сьцьвярджаюць, што палац пад Геленджыком быў пабудаваны асабіста для Пуціна.
На новае відэа адтуль, у прыватнасьці, трапілі аквадыскатэка, басэйн, вулічная алея з псэўдаантычнымі статуямі, джакузі, масажная заля, шматлікія карціны на ваенна-патрыятычную тэматыку, дарагая мэбля і люстры. Замест пакоя для гульняў і казіно зьявілася капліца, дзе разьмешчаны незвычайны трыптых з іконамі Багародзіцы, Ісуса і сьвятога Ўладзіміра. Там таксама разьмешчаны трон:
https://smarturl.click/Zywwq
Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу Белсат Міхал Кацэвіч:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/W2JqOJJ3j_w
Кіраўнік МЗС Літвы адрэагаваў на заяву спэцслужбаў Беларусі аб атацы дронаў зь літоўскай тэрыторыі
«Імаверна, мэтай зьяўляецца пасеяць смуту, паўплываць на палітычныя працэсы ў краіне, і таму адказам павінна быць казаць праўду — удакладняць або зьняпраўджваць інфармацыю, якую распаўсюджваюць», — працытавала агенцтва BNS Габрыелюса Ландсбергіса.
Паводле яго, калі такія паведамленьні стануць больш частымі, Літва зьвернецца па кансультацыі да сваіх хаўрусьнікаў. Раней МЗС Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту пратэсту ў сувязі з заявай Івана Тэртэля пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб’ектах у Менску.
Чыгуначнікі Латвіі просяць не забараняць куплі дэталяў для старых цягнікоў, якія можна знайсьці толькі ў падсанкцыйных Беларусі і Расеі
Латвійская чыгуначная кампанія Pasažieru vilciens зьвярнулася да ўладаў дзяржавы з просьбай не забараняць ёй закупляць дэталі для цягнікоў у Расеі і Беларусі. Зварот зьявіўся з прычыны адсутнасьці прыдатных запчастак у Эўразьвязе.
https://smarturl.click/JDRgL
Фота Latvijas dzelzceļš
У Беларусі заробку хапае на 931,9 літра бэнзіну, у Казахстане — на 1410. Чаму цэны такія і што на іх уплывае
Беларускія цэны на бэнзін адны з самых высокіх у ЭАЭС. Параўналі, колькі паліва можна купіць на сярэдні заробак у іншых краінах ЭАЭС і Эўрапейскім зьвязе.
https://smarturl.click/4kEVX
Расея нанесла авіяўдар па энэргааб’ектах Сумскай вобласьці
Расейскія войскі ў велікодныя сьвяты ўдзень у нядзелю і ў ноч на панядзелак інтэнсіўна абстрэльвалі памежныя і прыфрантавыя гарады Ўкраіны.
Удары наносілі пры дапамозе дронаў, авіябомбаў і артылерыі. Ва Ўкраіне ўдакладняюць маштабы разбурэньняў і колькасьць імаверных ахвяр.
https://smarturl.click/AdDAM
Алейнік: з нашай тэрыторыі ня можа быць зьдзейсьнена агрэсія
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік лічыць міралюбнасьць Беларусі «непахісным пастулатам» і заяўляе, што Беларусь заўсёды гатовая прыняць на сваёй зямлі бакі для правядзеньня перамоваў аб міры.
Нагадаем, што кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
https://smarturl.click/G6w05
120 гадоў з дня нараджэньня Паўлюка Труса
Паўлюк Трус нарадзіўся ў вёсцы Нізок на Ўзьдзеншчыне, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», наведваў школы і рабочыя клюбы, прымаў удзел у літаратурных дыскусіях. Быў загадчыкам беларускага аддзелу газэты «Палеская праўда». Ладзіў на Гомельшчыне вакальна-літаратурныя вечары, на якіх чытаў свой даклад «Беларусь і яе культура», знаёміў слухачоў з навінамі беларускай літаратуры, дэклямаваў уласныя вершы.
Больш падзей 6 траўня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xB1EO
У панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя залевы
Сыноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя гідрамэтэаралягічныя зьявы 6 траўня. У панядзелак днём у многіх раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с. У Менску чакаецца навальніца, паведамляе партал pogoda.by. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу складзе ад +5 ° С па поўначы да +13 ° С па паўднёвым захадзе; максымальная днём +16..+23°С, па поўдні краіны да +25°С, у паўночных раёнах +10..+15°С.
Спэцслужбы эўрапейскіх краін папярэдзілі свае ўрады аб пагрозе дывэрсій з боку Расеі
Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на крыніцы ў выведцы.
Па дадзеных суразмоўцаў брытанскай газэты, расейскія ўлады плянуюць выбухі, падпалы і іншыя напады на эўрапейскую інфраструктуру. Масква, як сьцьвярджаецца, гатова дзейнічаць больш агрэсіўна і ўзгоднена як наўпрост, так і праз пасрэднікаў.
Расея спрабуе ўзмацніць ціск на эўрапейскія краіны па ўсіх кірунках, лічыць крыніца выданьня. Прадстаўнік выведкі адной з эўрапейскіх краін адзначыў, што прэзыдэнт Уладзімір Пуцін адчувае сябе «натхнёным» і будзе імкнуцца нанесьці максымальную шкоду з дапамогай дывэрсій, хакерскіх нападаў або дэзынфармацыі.https://smarturl.click/VDn60
«Там проста ламаюць людзей». Што вядома пра вязьніцу Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча
Сучасная пэнітэнцыярная сыстэма Беларусі функцыянуе такім чынам, што многім палітвязьням пасьля некалькіх ШЫЗА мяняюць рэжым на больш жорсткі і пасьля новага суду з папраўчых калёніяў пераводзяць на турэмны рэжым.
Пятая частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.
Турма № 8 у Жодзіне лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі. За яе кратамі трымаюць некалькі дзясяткаў палітвязьняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Дзяніса Івашына. https://smarturl.click/Q1ZRJ
Відэа https://www.youtube.com/watch?v=-9GgUAQSZWI&t=907s