Ціханоўская працягвае ўдзел ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы
Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысьвечанай грамадзянскаму супраціву і ролі жанчын у барацьбе за дэмакратыю, мадэратаркай на якой выступіла Гілары Клінтан.
Падчас сустрэчы з былой дзяржсакратаркай ЗША абмеркавалі сытуацыю зь беларускімі палітвязьнямі, нядаўна запушчаны стратэгічны дыялёг паміж Беларусьсю і ЗША і плянаванае прызначэньне спэцпасланьніка па Беларусі, а таксама паказала ёй архіўнае відэа яе візыту ў Менск у 1994 годзе, калі Клінтан разам з жонкай Шушкевіча развозілі гуманітарную дапамогу па дзіцячых бальніцах, на што Гілары адрэагавала эмацыйна 👆🏻.
На палях канфэрэнцыі Ціханоўская на паразмаўляла зь лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША Хакімам Джэфрызам, з прэзыдэнткай фонду Signal і віцэ-прэзыдэнткай OPENAI:
https://smarturl.click/O00oz
СМІ: Цела Навальнага ў моргу Салехарда, на ім выявілі сінякі
Паводле крыніцы выданьня «Новая газета. Европа», па стане на 17 лютага ўскрыцьце не праводзілі. Крыніцы ў «хуткай» паведамілі выданьню, што на целе Навальнага былі выяўленыя сінякі, атрыманыя пры жыцьці — але не ад зьбіцьця.
На думку супрацоўніка «хуткай», такія пашкоджаньні, як апісвалі іх тыя, хто бачыў, могуць зьявіцца ад сутаргаў — калі чалавек б’ецца ў моцных канвульсіях, а яго спрабуюць утрымаць. Паводле крыніцы, на грудзях у Навальнага таксама пабачылі сіняк, што можа быць вынікам непрамога масажу сэрца.
Што яшчэ вядома на цяперашні час:
https://smarturl.click/PQ8B
Артур Камароўскі: «Ствараючы новы часопіс паэзіі, мы не імкнуліся заняць нечае месца»
16–18 лютага ў Вільні праходзіць літаратурны фэст «Вершы на асфальце». Пагаварылі з адным зь яго ўдзельнікаў, галоўным рэдактарам інтэрнэт-часопіса беларускай паэзіі «Taubin», паэтам і перакладчыкам Артурам Камароўскім:
https://smarturl.click/0eeQg
📚 Найлепшыя беларускія кнігі для дзяцей і падлеткаў: абвясьцілі ляўрэатаў прэміі Цёткі
У намінацыі найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў перамог Антон Францішак Брыль і кніга «Мышыныя каляды». Гэта вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад.
У намінацыі найлепшае мастацкае афармленьне кнігі для дзяцей і падлеткаў пераможцай стала Лідзія Бусарава — за ілюстрацыі да кнігі Эдзі Агняцьвет «Мой рыжы Бім». Кніга трапіла ў сьпіс хітоў продажу ў студзені 2023 году:
https://smarturl.click/2qqRm
Што значыць сьмерць Навальнага для Расеі і Беларусі і чаго Лукашэнка хоча ад беларускіх ВНУ і студэнтаў. Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны раптоўна памёр у турме. Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з рэктарамі ВНУ. Палітычны аглядальнік Свабоды падводзіць вынікі тыдня:
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=Wjf-wbg3eUI
Хворы на рак палітвязень і старшыня партыі БНФ Кастусёў скардзіцца на здароўе
Палітык кажа, што апошнія два месяцы ў „Ваўчыных норах“ былі вельмі цяжкімі. Доўгі этап у Горадню таксама падкасіў здароўе.
https://smarturl.click/9zzDv
Харват незаконна трапіў у Беларусь «у пошуках лепшага жыцьця». Але яго дэпартуюць
За парушэньне дзяржаўнай мяжы і правілаў знаходжаньня ў дачыненьні да затрыманага распачалі адміністрацыйны працэс. Мужчыну пагражае штраф да ста базавых велічыняў і дэпартацыя.
https://smarturl.click/Xyybm
Сьпявачка Мэрыем Герасіменка выступіла ў Варшаве
Канцэрт беларускай сьпявачкі, якую на радзіме асудзілі да «хатняй хіміі» за выкананьне песьні вядомага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи», адбыўся ў Варшаве ў пятніцу 16 лютага.
Гэта першы канцэрт сьпявачкі пасьля затрымання. На ім яна зноў выканала песьню, за якую яе затрымалі ў жніўні 2022 году. Таксама на канцэрце прысутнічаў колішні ўладальнік бару «Банки-Бутылки» Андрэй Жук.
У дзень прысуду ў «справе ByPol» судзьдзя Дзіна Кучук атрымала прызначэньне ў Вярхоўны суд
Раней яна ўзначальвала Менскі гарадзкі суд, які апошнім часам вынес шэраг палітычных прысудаў, што атрымалі шырокі розгалас.
https://smarturl.click/aJJZq
Ці то васальная залежнасьць, ці то пратэктарат. Якую будучыню рыхтуе Пуцін Беларусі пасьля вайны
Будучыня беларускай незалежнасьці такая ж няпэўная, як і зыход расейска-ўкраінскай вайны. Ці захаваецца Беларусь як сувэрэнная дзяржава, калі Кіеву ня ўдасца перамагчы ў супрацьстаяньні з Масквой?
https://smarturl.click/9zzYD
Жанчына з Воршы, якую падазравалі ў задушэньні чатырох уласных дзяцей, памерла ў шпіталі
36-гадовая Ірына Куранкова, падазраваная ў нядаўнім забойстве чатырох дзяцей, памерла ў шпіталі, дзе знаходзілася апошнія дні.
https://smarturl.click/LYYgX
Украіна вывела войскі з Аўдзееўкі
Рашэньне афіцыйна прыняў галоўнакамандуючы ўкраінскага войска Аляксандар Сырскі. Суадносіны сілаў апошнімі тыднямі рэзка павялічыліся на карысьць Расеі.
https://smarturl.click/5OOY2
Сьледчы камітэт завёў спэцыяльную вытворчасьць адносна Франака Вячоркі
Сьцьвярджаецца, што справа заведзеная паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі, у тым ліку за здраду дзяржаве і змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады.
«Калі рэжым цябе атакуе — значыць, ты ўсё робіш правільна. Мне прасьцей, бо сваімі лапамі да мяне ім не дабрацца. Балюча за тых, хто атрымлівае рэальныя тэрміны і каго цяпер катуюць і фізычна зьнішчаюць у турмах. Вось пра іх мы павінны ў першую чаргу думаць і за іх змагацца», — заявіў Франак Вячорка, камэнтуючы завядзеньне спэцыяльнай вытворчасьці.
https://smarturl.click/Zyy75
«Пачынаецца самая страшная фаза пуцінізму». Расейскі аналітык Марозаў пра гібель Навальнага
Якія наступствы можа мець сьмерць Навальнага для Расеі? Пра гэта Свабода размаўляе з палітычным аналітыкам, выкладчыкам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Аляксандрам Марозавым.
Тэкст:
https://smarturl.click/6776Y
Відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=hE8MdaqVxcQ
КДБ назваў імёны затрыманых у Лельчыцкім раёне «ўкраінскіх дывэрсантаў»
Як паведамляе ўрадавае агенцтва БЕЛТА, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі раскрыў падрабязнасьці «затрыманьня дывэрсантаў СБУ ў Беларусі». Пазьней праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фатаздымкі «дывэрсантаў», затрыманых на мяжы з Украінай.
Гэта грамадзяне Ўкраіны Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын), а таксама грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк (1970 году нараджэньня, жыхар Берасьця).
https://smarturl.click/l5566
🎥 У Бэрліне назвалі пераможцаў Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»
У конкурсе бралі ўдзел 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў — створаныя беларусамі гульнявыя, дакумэнтальныя і анімацыйныя карціны, кароткамэтражнае і поўнамэтражнае кіно. Узнагароды ўручылі ў 13 катэгорыях.
«Найлепшымі дакумэнтальнымі поўнамэтражнымі фільмамі» названыя «Мара» Сашы Кулак і «Сьмеласьць» Аляксея Палуяна, «Найлепшы гульнявы поўнамэтражны фільм» — «Спатканьне ў Менску» Мікіты Лаўрэцкага.
Сьпіс пераможцаў цалкам: https://smarturl.click/1ddy6
Колькасьць стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы Беларусі за год вырасла амаль удвая
Па выніках 2023 году ў сельскай гаспадарцы колькасьць стратных арганізацый павялічылася з 42 да 78 (у 1,9 раза). Рост адбыўся нават нягледзячы на істотнае павелічэньне дзяржаўнай падтрымкі ў 2023 годзе адносна 2022-га — на 29%, або на 900 мільёнаў рублёў:
https://smarturl.click/z22eA
Да Дня роднай мовы — інтрыгоўныя пытаньні пра беларускую мову
Гэтыя факты беларускае мовы і яе гісторыі ня надта вядомыя, але цікавыя. Праверце сваю абазнанасьць, прайдзіце наш ТЭСТ:
https://smarturl.click/Xyya6
Запытайся ў Дубаўца. Ці варта спрачацца з прапагандыстамі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта бессэнсоўна. Па-першае, іх задача вяшчаць, а ня слухаць, сьцьвярджаць, а ня думаць (што значыць, сумнявацца) — за гэта ім плацяць заробак. Па-другое, ці будзеце вы спрачацца з чалавекам, які вас зьневажае, сыплючы нецэнзурнай лексыкай? Па-трэцяе, гэта людзі «эўразійскай» закваскі, яны частка расейскай прапаганды, душою яны не зьвязаныя з нашай спрадвечнай зямлёй. Калі ў Беларусь вернецца дэмакратыя, ім больш камфортна будзе на шырокіх расейскіх прасторах, бо сюды вернуцца адэкватныя законы, якія прапагандысты сёньня дэманстратыўна парушаюць.
18-гадовага сына Кадырава прызначылі міністрам і ўручылі найвышэйшую ўзнагароду Чачні
Сваякі і блізкія Рамзана Кадырава рэгулярна атрымліваюць узнагароды розных узроўняў і пасады ў Чачні. Так, 16 лютага яго старэйшую дачку ўзнагародзілі ордэнам так званай «ДНР».
У пачатку лютага сын кіраўніка Чачні, 16-гадовы Адам, атрымаў мэдаль па выніках спаборніцтваў спэцназа UAE SWAT Challenge у Дубаі. Пры гэтым удзелу ў спаборніцтвах ён не прымаў.
https://smarturl.click/baabM
Трампа абавязалі выплаціць $355 млн па справе аб махлярстве. Што за справа і якімі будуць наступствы
Акрамя таго, суд абавязаў старэйшых сыноў Трампа — Дональда-малодшага і Эрыка — выплаціць па чатыры мільёны даляраў штрафу. Судзьдзя прызнаў іх вінаватымі ў «шматлікіх выпадках махлярства». Таксама ім забаронена на працягу двух гадоў узначальваць кампаніі ў Нью-Ёрку.
https://smarturl.click/Zyydd
Затрыманых на Палесьсі «дывэрсантаў» ва Украіне судзілі за кантрабанду наркатычных рэчываў
Наступнае паседжанне, як мінімум шостае, было прызначанае на 21 лютага. Увесь гэты час яны знаходзіліся на волі, бо ўнесьлі грашовы залог. Бацька і сын знаходзіліся пад сьледзтвам, піша выданьне @flagshtok.
https://smarturl.click/Yzz4v
Паплечнікі Аляксея Навальнага пацьвердзілі ягоную сьмерць
Зь відэазваротам выступіла прэс-сакратарка ФБК Кіра Ярмыш. Паводле яе зьвестак, цела палітыка забралі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.
https://smarturl.click/Zyy4d
Сьледчы камітэт: мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ ахвяравалі грошы «экстрэмістам»
Такая лічба ўзятая з дакладной запіскі «аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненьню злачынстваў». Запіску ведамства даслала ў некаторыя навучальныя ўстановы краіны.
https://smarturl.click/z22yo
«Адзін яблык за тры месяцы». Чаму палітвязень Сьцяпан Латыпаў мог захварэць на цынгу
Дзейная лекарка-нутрыцыёляг і былы турэмны лекар сьцьвярджаюць, што за апошнія гады ў Беларусі не зафіксавалі ніводнага выпадку цынгі, толькі авітамінозы і анэміі.
Разьбіраемся, чаму вядомы палітзьняволены захварэў менавіта на цынгу.
https://smarturl.click/O00dX
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Кажуць пра стомленасьць ад вайны. А ці можа быць стомленасьць ад рэпрэсіяў у тых, хто іх праводзіць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У адрозьненьне ад вайны, рэпрэсіі — гэта «гульня ў адзін кошык», і спыняюцца яны не ад стомленасьці, а тады, калі карнікі пачынаюць зьнішчаць сваіх. Так было ў сталінскія часы. Між іншым, у афіцыйнай вэрсіі гісторыі КГБ кагэбісты кажуць, што ад сталінскіх рэпрэсіяў найбольш пацярпелі яны самі. Сёньня ў Беларусі мы можам назіраць самы пачатак гэтых працэсаў.
Стала вядома імя новага ляўрэата прэміі імя Міхася Стральцова
16 лютага ў сталіцы Літвы адкрыўся XII міжнародны паэтычны фэстываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які раней праводзіўся ў Беларусі.
Удава славутага паэта і пісьменьніка Міхася Стральцова Алена Дзьмітрыеўна абвясьціла імя новага ляўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова. Ім стаў беларускі паэт Усевалад Сцебурака, які жыве ў Беларусі.
Чытаць рэпартаж цалкам:
https://smarturl.click/gpp7o
Найважнейшае за 16 лютага:
🔸 У Расеі паведамілі пра сьмерць палітвязьня Аляксея Навальнага ў калёніі
🔸 «Навальнага забіў пуцінскі рэжым». Рэакцыі беларускіх палітыкаў і праваабаронцаў
🔸 «Пачынаецца самая страшная фаза пуцінізму». Расейскі аналітык Марозаў пра гібель Навальнага
🔸 Лукашэнка заявіў пра затрыманьне «дывэрсантаў» і што будзе «да апошняга змагацца за беларускія землі»
🔸 У МЗС Польшчы заявілі аб працягу гуманітарнага візавага каналу для беларусаў
🔸 Мін’юст паведаміў, колькі дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў 2023 годзе: 65 тысяч. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў
🔸 Спрыяльная сытуацыя, якая існавала на расейскім рынку для беларускіх тавараў, амаль зьнікла, — эканаміст Крук
🔸 Як пасьпяховае прадпрыемства дакацілася да запісу роліка у TikTok пра нявыплату заробкаў
🔸 «Старыя мэтады для прыгожай карцінкі». Як дзяржава выхоўвае ў грамадзянах афіцыйны патрыятызм
🔸 Што зрабіла дзяржава, каб уратаваць дзяцей у Воршы
🔸 Што здараецца, калі сілавікам дазволена не зважаць на закон. Чым скончыцца «справа ДФР»
Інгрыда Шыманіце: «Стаўленьне да беларусаў не зьмянілася, але мы хочам зьменшыць нагрузку на нашу мяжу»
Прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце ў эксклюзіўным інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкарду Юзьвяку пракамэнтавала сытуацыю вакол беларусаў, што цяпер жывуць у Літве.
«Вы ведаеце, існуе праблема выкананьня санкцый. Кантроль за выкананьнем санкцый ЭЗ звычайна адбываюцца на зьнешніх межах. Таму мы таксама адчуваем гэты дадатковы ціск з прычыны таго, што ўвесь гандаль з ЭЗ праходзіць праз нашы межы транзытам у Беларусь, Казахстан ці іншыя краіны Цэнтральнай Азіі. І нам трэба правяраць, ці праўда гэта. Такім чынам, мы проста хочам абмежаваць нагрузку, якую нясуць нашы ўстановы. А стаўленьне да беларусаў, я ня думаю, што моцна зьмянілася».
https://smarturl.click/mppEn
«Ну памёр і памёр» — прапагандысты Лукашэнкі пра сьмерць Навальнага
Некалькі прапагандыстаў беларускага рэжыму пракамэнтавалі сьмерць Навальнага.
Ксенія Лебедзева, аглядальніца БТ:
«Ён хацеў пахаваць Расею, але Расея пахавае яго».
Людзьміла Гладкая, аглядальніца «Беларусь сёньня»:
«Ну памёр і памёр. Навальны. Гэта жыцьцё».
Чытаць навіну цалкам:
https://smarturl.click/baa06