🇵🇱 Дональд Туск заявіў, што Польшча вырашыла хутка мадэрнізаваць загароду на мяжы зь Беларусьсю
Прэмʼер-міністар Дональд Туск сказаў, што і Польшча, і Фінляндыя вырашылі ўмацаваць свае зьнешнія межы, каб супрацьстаяць нелегальнай міграцыі. Падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што ён разам зь міністрам унутраных спраў Марцінам Кервіньскім вырашылі мадэрнізаваць польскую загароду на мяжы зь Беларусьсю.
«Разам з кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі мы вырашылі хутка мадэрнізаваць памежны плот зь Беларусьсю і выдзелім на гэта адпаведныя сродкі», — заявіў Дональд Туск.
https://smarturl.click/oppow
«Ён быў жорстка забіты Крамлём». Міжнародная рэакцыя на сьмерць Навальнага
Фэдэральны канцлер Нямеччыны Оляф Шольц назваў рашэньне Навальнага вярнуцца ў Расею «адвагай, і цяпер ён заплаціў сваім жыцьцём»: «Мы добра ведаем рэжым у Расеі. І той, хто яго крытыкуе і выступае за дэмакратыю, павінен баяцца за сваё жыцьцё», — сказаў Оляф Шольц.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць Уладзіміра Пуціна адказным за сьмерць Аляксея Навальнага: «Відавочна, яго забіў Пуцін, як і тысячы іншых закатаваных з-за адной гэтай істоты. Пуціну абыякава, хто загіне, толькі б захаваць свае пазыцыі.
Навіна абнаўляецца.
https://smarturl.click/z22A
Сьвятлана Ціханоўская выказалася пра сьмерць Навальнага:
«Гэтая сьмерць — чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыцьцё ня мае ніякай каштоўнасьці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненьні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанэнтаў любымі спосабамі.Читать полностью…
У Беларусі зараз дзясяткі палітвязьняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада – жыцьці Мікалая Статкевіча, Машы Калеснікавай, майго мужа Сяргея і іншых зараз знаходзяцца пад прамой пагрозай. Вітольд Ашурак, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч ужо памерлі ў зьняволеньні. А яшчэ сотні людзей трымаюць у нечалавечых умовах і без усялякай дапамогі».
❗️У Расеі паведамілі пра сьмерць палітвязьня Навальнага
Апазіцыянэр Аляксей Навальны памёр у калёніі, паведамляе расійская Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў.
Блізкі да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канал «112» паведамляе, што прычынай сьмерці апазыцыянера стаў тромб, які адарваўся.
Мы ня можам апэратыўна пацьвердзіць інфармацыю ФСВП.
https://smarturl.click/3kkog
«Белавія» ва ўмовах заходніх санкцый пашырае рэйсы ў Расею з абласных цэнтраў
З 22 сакавіка будуць ажыцьцяўляць наўпроставыя рэйсы з Гомля ў Санкт-Пецярбург, а з трэцяга сакавіка — зь Берасьця ў Маскву.
У беларускай нацыянальнай кампаніі «Белавія» паведамілі, што ў канцы сакавіка і пачатку красавіка зьявяцца два новыя рэйсы ў Расею.
https://smarturl.click/Eeey4
Аўдзееўка на Данбасе зноў стала галоўным эпіцэнтрам жорсткага супрацьстаяньня. Што там адбываецца
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб складанай сытуацыі ў Аўдзееўцы, якую расейскія войскі спрабуюць захапіць з восені мінулага году.
«Сілы абароны цягам мінулых содняў адбілі 28 атак ворага ў раёнах Аўдзееўкі, Ластачкінага і яшчэ 5 атак недалёка ад Первамайскага і Невельскага Данецкай вобласьці», — паведамілі ў Генштабе Ўкраіны.
https://smarturl.click/1ddR5
Сілавікі затрымалі экс-супрацоўніцу Вярхоўнага Савета і Савета міністраў Беларусі
Як паведамляе Mediazona.by, у відэа, якое апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, жанчына гаворыць, што ў 1990-х гадах працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі, а пасьля працавала ў розных часопісах.
Жанчына расказвае, што прысутнічала на некалькіх маршах у 2020 годзе, абмяркоўвала з сябрамі з Украіны і Ізраіля палітыку і «падпісаная на некалькі каналаў».
Па якім артыкуле затрымана жанчына, невядома. Аўтары канала пішуць, што яе арыштавалі на 15 сутак.
Як пасьпяховае прадпрыемства дакацілася да запісу роліка пра нявыплату заробкаў у TikTok
Супрацоўнікі камбінату «Сталічны» паскардзіліся на пяцімесячную затрымку заробкаў асабіста Лукашэнку. У кароткім роліку яны заяўлялі, што грошай ад працадаўцы ня бачаць ужо 5 месяцаў.
«Людзі ходзяць у лямбарды, здаюць сваё золата, таму што трэба неяк пражыць», — казалі супрацоўнікі прадпрыемства ў olga60088?referer_url=mediazona.by%2Fnews%2F2024%2F02%2F10%2Fryba&refer=embed&embed_source=71929437%2C121374463%2C121351166%2C121331973%2C120811592%2C120810756%3Bnull%3Bembed_masking&referer_video_id=7333597954445462790">звароце.
Яшчэ нядаўна гэтае прадпрыемства належала ягонаму Кіраўніцтву спраў і было найбуйнейшым пастаўшчыком рыбы ў краіну.
https://smarturl.click/gppqD
Рэктараў беларускіх ВНУ сёньня выклікалі ў Вайсковую акадэмію на заняткі па агнявой падрыхтоўцы
Іх вучылі страляць з аўтамата і зь пісталета Макарава, далі патрымаць аўтаматы Калашнікава і паглядзець на гранатамёт, паведаміла Мінабароны.
З новага навучальнага году ў ВНУ Беларусі будзе абавязковы курс пачатковай вайсковай падрыхтоўкі. Вучэбную праграму спачатку прэзэнтуюць рэктарам і прарэктарам. Сёньня рэктарам прадэманстравалі элемэнты заняткаў па тактычнай мэдыцыне, інжынэрнай падрыхтоўцы, радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароне і інш..
Фота: t.me/militaryby
Як Масква перапісвае гісторыю Беларусі. Тлумачым з Гурневічам
Беларусь і Расея дамовіліся пра адзіныя падручнікі па гісторыі для школ і ВНУ. Цяпер беларусаў будуць вучыць гісторыі Савецкага Саюзу і Расейскай імпэрыі гэтак жа, як і ў школах Пензы або Краснадару.
Глядзім, як самі расейцы ў сваіх падручніках і афіцыйных каналах бачаць гісторыю беларусаў:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=T3m_AeutKKM
«Яна не піла, але з галавой стала не ў парадку». Што вядома пра трагедыю ў Воршы
Вядома, што жанчыну завуць Ірына. У Belpol Свабодзе паведамілі, што раней яна працавала прадзільшчыцай на Аршанскім льнокамбінаце. Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што жанчына не піла алькаголь, сама выхоўвала 6 дзяцей ад розных мужчын.
Паводле крыніц, многія жыхары Воршы дапамагалі жанчыне рэчамі, прадуктамі адзеньнем для дзяцей. «Але яна была часам паводзіла сябе дзіўна, магла выкінуць рэчы, якія ёй далі, бо ёй здавалася, што яе так сурочаць», — кажа крыніца. Расказваем, што яшчэ ўдалося даведацца:
https://smarturl.click/Adda4
Таксі і маршруткі, якія не зарэгіструюць у «рэестры перавозак» да 1 лістапада, будуць канфіскоўваць
Рэестар аўтамабільных перавозак пасажыраў пачне працаваць у Беларусі з 1 жніўня. На працягу 3 месяцаў (да 1 лістапада) у ім павінны зарэгістравацца ўсе дыспэтчары, кіроўцы і транспарт кампаній, якія хочуць і далей працаваць у сфэры нерэгулярных пасажырскіх перавозак.
У тых, хто своечасова гэта ня зробіць, будуць канфіскоўваць аўтамабілі ў даход дзяржавы. Пры гэтым для такіх кампаній аўтаматычна выключаецца магчымасьць выплаты штрафу і вяртаньня аўтамабіля:
https://smarturl.click/vwwzQ
Губарэвіч: Людзі на кадрах АНТ, якіх нібыта затрымалі па справе «Кадравага рэзэрву», ня маюць дачыненьня да ініцыятывы
АПК цяпер зьбірае інфармацыю пра 14 чалавек, якіх паказалі на дзяржаўным тэлеканале АНТ як затрыманых па справе «Кадравага рэзэрву Новай Беларусі».
«Тыя, каго атрымалася ідэнтыфікаваць, ня маюць і ніколі ня мелі дачыненьня да „Кадравага Рэзэрву“. Некаторыя зь іх знаходзяцца на свабодзе ці ўвогуле раней пакінулі межы Беларусі. Па некаторых былі выкарыстаныя здымкі з ранейшых затрыманьняў, не зьвязаных з „Кадравым Рэзэрвам“», — паведаміў Юры Губарэвіч:
https://smarturl.click/8EEk8
На Смаргоншчыне пракуратура выносіць папярэджаньні людзям напярэдадні Адзінага дня галасаваньня
«Сёньня ранкам тэлефанаваньнем з Смаргонскага РАУС нагадалі, што краіна напярэдадні вядомага дзяржаўнага мерапрыемства. А таму трэба ў 16:00 зайсьці ў РАУС, каб атрымаць папярэджаньне ад пракурора аб магчымай адказнасьці», — паведамілі жыхары Смаргоняў.
Папярэджаньні ад пракурора, сярод іншых, атрымалі тыя, хто адбываў пакараньне паводле «народных» і «экстрэмісцкіх» артыкулаў, і тыя, хто стаіць на ўліку як «схільныя да ўжываньня алькаголю». Апроч пісьмовага папярэджаньня, з грамадзянамі ў асобным пакоі праводзілі працяглую гутарку:
https://smarturl.click/0eeDp
Вынесьлі завочны прысуд у справе ByPol
Аляксандру Азараву прызначылі 25 гадоў турмы. Мацьвею Купрэйчыку, Уладзімеру Жыгару і Ігару Лобану — па 12 гадоў, Андрэю Астаповічу — 11 гадоў, паведамілі праваабаронцы.
Усе фігуранты справы даўно выехалі зь Беларусі.
Галгофа Аляксея Навальнага
Пра сьмерць лідэра расейскай апазыцыі піша аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракаахруст.
«У сьвятле сёньняшняга паведамленьня рашэньне Навальнага вярнуцца зь Нямеччыны пасьля лячэньня ад атручваньня выглядае як ахвяра сабой, як ягоны шлях на ўласную Галгофу. Навальны быў увасабленьнем жаданьняў, веры мільёнаў расейцаў у тое, што іх краіна можа быць іншай. І яго пакутніцкая сьмерць можа стварыць цуд і зрабіць дзейснай гэтую веру».
https://smarturl.click/711ze
Кіраўнік НАУ заклімкаў да руйнуючых санкцый супраць да рэжымаў у Беларусі і Расеі
Намесьнік кіраўніцы Кабінэта Павал Латушка пракамэнтаваў навіну пра сьмерць расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Латушка заявіў, што калі сьвет ня дасьць жорсткага і прынцыповага адказу на сьмерць Аляксея Навальнага, гэта разьвяжа рукі як Пуціну, так і Лукашэнку для павольнага забойства палітычных апанэнтаў у турмах.
Ён заклікаў дэмакратычны сьвет прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці дыктатараў і ўвесьці руйнуючыя санкцыі ў дачыненьні да рэжымаў у Беларусі і Расеі.
https://smarturl.click/qllop
У каманды Навальнага няма пацьверджаньняў сьмерці палітыка
«ФСВП па Ямала-Ненецкай акрузе распаўсюджвае навіну пра сьмерць Аляксея Навальнага ў ВК-3. Ніякіх пацверджаньняў гэтага ў нас пакуль няма. Адвакат Аляксея зараз вылятае ў Харп. Як толькі ў нас будзе нейкая інфармацыя, мы яе паведамім», —
паведамілі
ў камандзе Навальнага
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
💰Пра беларускі бюджэт. radio_svaboda/video/7335905669712858374">Як у Беларусі распараджаюцца падаткамі і ці ўплываюць на гэта самі беларусы
👨🏻🎨 Фрагмэнт ягонай карціны вы бачылі на беларускіх грошах. radio_svaboda/video/7333657848255188230">Расказваем пра беларускага мастака ХІХ стагодзьдзя Івана Хруцкага
☕️ Кава: radio_svaboda/video/7335168621821447429">адкуль узялося гэта слова, калі напой прыйшоў у Беларусь + карысныя беларускія словы для аматараў кавы
👬 363 гады таму адбылося Магілёўскае паўстаньне. radio_svaboda/video/7334410933634125061">Узгадваем самае пасьпяховае беларускае паўстаньне супраць Масквы
❤️ Дзень закаханых у Беларусі: radio_svaboda/video/7335541914004999429">як яго сьвяткавалі раней і чаму забаранілі цяпер
Лукашэнка заявіў, што ў Лельчыцах нібыта затрымалі дывэрсантаў
Нагадаем, 15 лютага ў Лельчыцкім раёне ўводзіўся рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі. Пазьней мясцовыя ўлады сказалі, што гэта вучэньні.
Сёньня Лукашэнка заявіў, што на мяжы злавілі некалькіх украінцаў і беларусаў, якія нібыта перакідалі ў Беларусь выбухоўку для тэрактаў у РФ і Беларусі.
https://smarturl.click/9zzXp
Ілюстрацыйнае фота
Упершыню праваслаўная краіна легалізавала аднаполыя шлюбы
Парлямэнт Грэцыі 15 лютага прагаласаваў за легалізацыю аднаполых шлюбаў і ўсынаўленьне дзяцей аднаполымі сем’ямі.
Як піша BBC, Грэцыя стала 37-й краінай у сьвеце і першай праваслаўнай краінай, якая ўзаконіла аднаполыя шлюбы. Новы закон падтрымалі 176 з прысутных 245 дэпутатаў парлямэнту Грэцыі.
Закон прасоўваў асабіста прэмʼер-міністар Кірыякас Міцатакіс, лідэр кансэрватыўнай партыі «Новая дэмакратыя». Пры гэтым супраць выступалі дзясяткі дэпутатаў ад партыі прэмʼера, аднак закон падтрымалі дэпутаты ад апазыцыі.
https://smarturl.click/aJJxg
Ва Ўкраіне не сабралі неабходную колькасьць подпісаў для ўганараваньня званьнем Героя загінулага беларуса Лобава
Пад пэтыцыяй, якую стварыў кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксей Францкевіч, свае подпісы паставілі 12 542 пры неабходных 25 000.
Гэта другая спроба сабраць подпісы за прысваеньне Эдуарду Лобаву, які загінуў ва Ўкраіне ў студзені 2023 году, абараняючы Вуглядар на Данбасе, званьня Героя Ўкраіны. Першая, створаная ў 2023 годзе, таксама не сабрала неабходную колькасьць подпісаў.
Званьне Героя Ўкраіны раней атрымалі беларусы Міхаіл Жызьнеўскі і Аляксей Скобля.
https://smarturl.click/O00gO
Фота з цырымоніі разьвітаньня з Эдурадам Лобавым у Варшаве (Польшча), 11 лютага 2023
Спрыяльная сытуацыя, якая існавала на расейскім рынку для беларускіх тавараў, амаль зьнікла, — эканаміст Крук
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук аналізуе супярэчлівыя дадзеныя беларускага гандлёвага балянсу, заяўляе, што спрыяльная каньюнктура для беларускіх тавараў у Расеі скончылася, і прадказвае, што ўлады, магчыма, зноў пачнуць абмяжоўваць імпарт.
Сьцісла:
🔸 У 2022 годзе «плюс» у гандлі паслугамі складаў 4,2 мільярда, а ў 2023 годзе — толькі 2,8 мільярда.
🔸 Сытуацыя на расейскім рынку для беларускіх тавараў ужо пагоршылася.
🔸 Ад пачатку было зразумела, што пераарыентацыя на Расею можа даць кароткатэрміновы эфэкт, але стратэгічна гэта ненадзейны шлях.
🔸 Улады спрабуюць тымі ж «адміністратыўнымі мэтадамі» пранікнуць на рынкі іншых краінаў, але гэта ня надта працуе.
https://smarturl.click/kjjq4
«Галоўны мэсыдж кандыдатаў на выбарах: калі не Лукашэнка, то вайна», — Тацяна Ашуркевіч
Якія асноўныя наратывы перадвыбарчай агітацыі ў сёлетняй кампаніі? Наколькі актыўна гучаць тэмы вайны, інтэграцыі з Расеяй, сацыяльнай справядлівасьці? Як ідзе падрыхтоўка да фармаваньня Ўсебеларускага народнага сходу?
На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае журналістка, дасьледчыца Тацяна Ашуркевіч:
https://smarturl.click/kjjRo
Галоўнае за 15 лютага
👮🏻♂️ Масавае забойства ў Воршы: знайшлі 4 дзіцячыя целы. Расказваем, што вядома пра трагедыю
👨🏻⚖️ Вынесьлі выракі ў завочным судзе ў «справе ByPol»: да 25 гадоў зьняволеньня. У ByPol адрэагавалі
🚌 Таксі і маршруткі, якія не зарэгіструюць у «рэестры перавозак» да 1 лістапада, будуць канфіскоўваць
🙍🏻♂️ «Па сьмяротным артыкуле». За здраду дзяржаве судзяць падпалкоўніка, які «перажываў за Ўкраіну»
🐶 «Аддаў жыцьцё, выконваючы заданьне». Гісторыя беларускага сабакі, які стаў афіцэрам паліцыі ў ЗША
👫 «Прыйшлі да бацькоў, пагражалі праблемамі». Як у беларусаў працягваюць патрабаваць «кампэнсацыю» за данаты
🙍🏻♀️ «Задача рэжыму — адключыць мазгі». Сьвятлана Мацкевіч пра філёзафа за кратамі, Каардынацыйную раду і вышэйшую адукацыю для Лукашэнкі
Што хочуць зрабіць са студэнтамі і як Лукашэнка выкарыстоўвае ВНУ
Што вядома пра палітвязьня філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Што насамрэч адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і як да гэтага паставіўся бы Мацкевіч?
Госьця Свабоды Premium — сябра Каардынацыйнай рады, кандыдат пэдагагічных навук, мэтадоляг Сьвятлана Мацкевіч, якая прадстаўляе Згуртаваньне сваякоў і былых палітвязьняў. Размаўляем зь ёй пра сытуацыю з Уладзімерам Мацкевічам, пра нараду Лукашэнкі з рэктарамі ВНУ і спробы ўладаў спыніць ад’езд студэнтаў, а таксама крызіс у Каардынацыйнай радзе:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/TPdyeevbU64
Вугоршчына перашкодзіла ўзгадніць новы, 13-ы пакет санкцый ЭЗ супраць Расеі, у якім ёсьць і беларускія кампаніі
Вугоршчына выступіла супраць абмежаваньняў для кампаній трох з Кітая і адной Індыі, якія, як сьцьвярджаецца, дапамагаюць расейскаму абароннаму сэктару.
У чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага сьпісу супраць Расеі трапілі беларускія Аршанскі авіярамонтны завод, Барысаўскі завод па рамонце радыёэлектроннай зброі, кампанія «Пеленг» і іх кіраўнікі, а таксама кіраўнікі арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей:
https://smarturl.click/Q11m1
«Аддаў жыцьцё, выконваючы заданьне». Гісторыя беларускага сабакі, які стаў афіцэрам паліцыі ў ЗША
Нядаўна ў ЗША забілі паліцэйскага сабаку. Нікс паходзіла зь Беларусі. Расказваем, што вядома пра гісторыю чатырохлапай паліцыянткі і ейнага напарніка, афіцэра Джона Варгаса:
https://smarturl.click/0eeDp
У Расеі заявілі аб ракетным удары Ўкраіны па Белгарадзе. Ёсьць загінулыя і параненыя
Паводле белгарадзкага губэрнатара, ракеты ці іхныя аскепкі трапілі ў пяць шматкватэрных дамоў, у краму і адно прамысловае прадпрыемства.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/Q11Zq
Фота Reuters
Увага, пошук 🔎
Шукаем беларусаў, якія пасьля «пашпартнага» ўказу жывуць за мяжой бязь дзейных беларускіх дакумэнтаў. Калі гэта вы, напішыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантуем.
📫 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669