Эўрапейскі суд пакінуў у сіле санкцыі супраць «Гродна Азота» і «Хімвалакна»
Прадпрыемствы «Гродна Азот» і ягоная філія «Гродна Хімвалакно» зьвярнуліся 2 сакавіка 2022 года з пазовам у Эўрапейскі суд. Яны патрабавалі адмяніць санкцыі, але суд пазоў не падтрымаў і 21 лютага пакінуў санкцыі ў сіле.
Цяпер прадпрыемствы мусяць аплаціць судовыя выдаткі:
https://smarturl.click/w99Vy
🏅У Дзень роднай мовы шэраг выбітных людзей атрымалі ўзнагароды за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы ад Аб'яднанага пераходнага кабінэту
Мэдалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімер Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбэта Смулкова, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ 4 чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычынаў бясьпекі.
Мэдалём «Гонар і годнасць» узнагароджаныя доктар філялягічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і 2 чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычынаў бясьпекі:
https://smarturl.click/JDDmD
Літва з 1 сакавіка закрые яшчэ два пераходы на мяжы зь Беларусьсю
Гэта памежныя пункты «Лаварышкі» (зь беларускага боку «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка»), паведаміла Delfi.
Праз гэтыя пункты ня змогуць перамяшчацца ні пешаходы, ні транспарт. Таксама зь вясны абмяжуюць рух пешаходаў і раварыстаў праз КПП у Медніках і Салечніках.
18 жніўня Літва ўжо закрыла два пераходы — Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы.
На здымку памежны пераход «Шумск»
Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі
Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях і маршах, дэманстрацыі «забароненых сымбаляў на Mercedes» і напісаньні камэнтароў у чатах. У аднаго з затрыманых таксама нібыта знайшлі патроны да пісталета Макарава, пішуць праваабаронцы.
Іншыя эпізоды перасьледу, якія адбыліся ці сталі вядомыя 21 лютага: https://smarturl.click/0eev7
Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Што адбываецца зь беларускімі палітвязьнямі ў штрафных ізалятарах калёній
«Трывога, дэпрэсія, дрыготка. Твар па выхадзе — як сьнег». Лекары і юрысты пратэстуюць супраць ШЫЗА. Абмеркаваньне зладзіла грамадзкае аб’яднаньне «Лекары за праўду і справядлівасьць». Яно адбылося 20 лютага ў Вільні.
https://smarturl.click/oppBB
Дакумэнтальны фільм беларусаў аб гвалце атрымаў узнагароду ў Бэрліне
Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысэраў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча атрымаў узнагароду Cinema for peace 2024 у Бэрліне, паведаміў «Сьвяты Белавуд».
🎞 Стужка дасьледуе сыстэму ўлады ў Беларусі праз практыкі гвалту ў войску і на пратэстах 2020 году.
Праект атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый на ўплывовых фэстывалях і прэміях у Эўропе.
Рада БНР: У цяперашніх умовах прымусовай русыфікацыі вартасьць кожнага вымаўленага беларускага слова павялічваецца шматкроць
У Дзень роднай мовы Рада Беларускай народнай рэспублікі зьвярнулася да беларусаў усяго сьвету, заклікаўшы да змаганьня за родную мову.
«За беларускае слова, вымаўленае ў прысутнасьці лукашэнкаўскіх сілавікоў, людзі могуць быць падвергнутыя рэпрэсіям. Робіцца ўсё, каб беларусы забыліся на родную мову, на сапраўдную сваю гісторыю. Замацаваньне ў новых пакаленьнях каляніяльнай, залежнай ад Масквы мэнтальнасьці мае на мэце і ўвядзеньне адзіных з Расеяй падручнікаў па гісторыі.Читать полностью…
У такіх умовах вартасьць кожнага вымаўленага беларускага слова, кожнай беларускай кнігі, кожнага беларускага сьпеву, спэктаклю, кінастужкі — павялічваецца шматкроць».
БЧ адказала на зварот беларусаў пра зьнікненьне на вакзале надпісаў па-ангельску
🔖 У адказе 11 памылак.
https://smarturl.click/XyyBQ
Масавае галасаваньне «хімікаў», таемныя сьпісы «нядобранадзейных»: праваабаронцы пра датэрміновае галасаваньне на Гарадзеншчыне
Праваабаронцам стала вядома, што ў першы дзень галасаваньня многіх асуджаных да абмежаваньня волі ва ўстановах адкрытага тыпу Гарадзенскай вобласьці арганізавана пасадзілі ў транспарт і адвезьлі галасаваць на бліжэйшыя выбарчыя ўчасткі, хаця ўсе «хімікі» маюць працу і ім было б зручней прагаласаваць у асноўны дзень галасаваньня.
Паводле @Grodno_grab у Слоніме на ўсіх выбарчых участках зьявіліся сьпісы зь «нядобранадзейнымі грамадзянамі». 25 лютага сябры выбарчых камісій павінны даць справаздачу аб тым, хто зь іх прыйшоў і прагаласаваў, а хто не:
https://smarturl.click/ZyyqW
Галоўнае за 20 лютага
🙍🏻♂️ Яшчэ адна сьмерць палітвязьня за кратамі: у зьняволеньні памёр Ігар Леднік. Расказваем, што вядома пра барысаўскага палітвязьня і яго сьмерць
✍🏻 У Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў
👫 Рак, хворае сэрца, патрэба ў перасадцы органаў. Хто зь беларускіх палітвязьняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем
Ігар Лосік — год бяз сувязі з роднымі. Расказваем пра былую «чорную зону» са 150 палітвязьнямі, дзе трымаюць і Ігара
👮🏻♂️ Лукашэнка правёў нараду зь сілавікамі. Навошта рэжым зноў і зноў застрашвае грамадзтва: тлумачыць аналітык
🎥 Кінапартызанства на чырвоным дыванку «Бэрлінале». Як прайшла цырымонія ўручэньня кінапрэміі «Чырвоны верас»
🇷🇺 Без Навальнага. Уцячы ад Расеі — значыць ацалець: піша Алесь Чайчыц
Якія пэрспэктывы расейскай апазыцыі пасьля гібелі Навальнага. Меркаваньне Дзьмітрыя Гудкова
Якія палітычныя пэрспэктывы ўдавы Аляксея Навальнага Юліі? Наколькі вялікая тая Расея, якую Юлія хоча прадстаўляць? Ці будзе дзейная міжнародная рэакцыя на гібель Навальнага?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае расейскі палітык Дзьмітры Гудкоў:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Ou__YnCj_9Q
Беларус абскардзіў у судзе жорсткую праверку на мяжы пры ўезьдзе ва Ўкраіну
Грамадзянін Беларусі прайшоў ва Ўкраіне ўсе судовыя інстанцыі (самастойна, без адваката), каб давесьці, што яго затрымалі на памежным пункце Ўкраіны незаконна, забралі дакумэнты, правялі размову пад відэазапіс, зьнялі біямэтрычныя і пэрсанальныя зьвесткі і пратрымалі на мяжы больш за 4 гадзіны. Праўда, так і не дамогся рашэньня на сваю карысьць.
Дэталі справы і рашэньне суду: https://smarturl.click/711xD
У Беларусі зачыняць шэраг крамаў «Востраў чысьціні і смаку»
Заснавальнік групы кампаній заявіў пра «аптымізацыю», дадаўшы, што крамы сеткі «Востраў чысьціні і здароўя» «часова зачыняюцца», калі яны знаходзяцца блізка адзін да аднаго. Агулам сетка налічвала 600 крамаў, колькі будзе скарочана, ён не назваў. Праблемы з асартымэнтам у крамах уладальнік патлумачыў тым, што пастаўшчыкі перавялі іх кампанію на перадаплату з прычыны даўгоў.
Што да працы сеткі аптэк «Востраў здароўя» і сеткі алькагольных крамаў «Тры ласі», крамы тавараў для жывёл —
іх, хутчэй за ўсё, будуць «перадаваць профільным партнэрам»:
https://smarturl.click/M116o
Рак, хворае сэрца, патрэба ў перасадцы печані. Хто зь беларускіх палітвязьняў мае вялікія праблемы са здароўем
20 лютага стала вядома пра сьмерць 63-гадовага палітвязьня Ігара Ледніка. Гэта пяты вядомы выпадак сьмерці беларускага палітвязьня за кратамі.
Расказваем пра тых зь іх, хто мае патрэбу ў тэрміновай мэдыцынскай дапамозе.
https://smarturl.click/z22V8
Могілкі пад Воршай пераўтварыліся ў «коўзанку»
Могілкі ў вёсцы Целянцеева, якія толькі нядаўна пачалі дзейнічаць, заліло вадой, а пры маразах яна зьмерзла. Відэа даслалі чытачы @orshaeu. Некаторыя магілы цалкам пайшлі пад лёд.
Лёд можа пашкодзіць і магілы, і помнікі, яшчэ горшай сытуацыя будзе тады, калі пачнецца адліга, адзначаюць мясцовыя жыхары.
Блякаваньне руху на мяжы Польшчы і Ўкраіны. Што адбываецца і каму гэта выгадна
Польскія фэрмэры пачалі блякаваць трасы, якія вядуць да ўкраінскай мяжы. Украінскае збожжа часам нават высыпаюць на дарогу. З чым зьвязаныя такія формы пратэсту і каму гэта выгадна? Разьбіраемся:
https://smarturl.click/B661x
«Бондарава — самы мэмны беларускі пэрсанаж». Блогер Джыпсінкоў пра гумар «ябацек» і экстрэмісцкі статус
«Сацыяльна і культурна беларусы ўнутры Беларусі і беларусы ў эміграцыі — гэта розныя плянэты», — лічыць блогер Джыпсінкоў.
Нядаўна аднаго з самых папулярных беларускіх карыстальнікаў Twitter улады прызналі «экстрэмістам». Спыталіся, як гэта зьмяніла яго жыцьцё і чым ён займаецца цяпер.
https://smarturl.click/z22bJ
Усіх, хто шануе родную мову, — са сьвятам!
Лёс беларускае мовы быў і застаецца неміласэрны. Найлепшае, што можа рабіць кожны з нас, каб наша мова жыла, — гэта гаварыць па-беларуску і дамагацца права на мову для сябе і сваіх дзяцей. Хто яшчэ не пачаў — пачніце ад сёньня.
Аршанскі завод «Лягмаш» забралі ў БМЗ
Аршанскае Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Завод „Лягмаш“» пераходзіць ва ўласнасьць дзяржавы. Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў № 108, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакумэнтам, да 20 сакавіка з уласнасьці Беларускага мэталюргічнага заводу (БМЗ) ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусь дармова перададуць 435,1 млн акцый прадпрыемства коштам 4,35 млн рублёў. Яшчэ амаль 97 млн акцый на 969,8 млн рублёў ва ўласнасьць дзяржавы перадасьць Аршанскі раён.
Міністэрству прамысловасьці, Дзяржаўнаму камітэту вайсковай прамысловасьці, Дзяржаўнаму камітэту маёмасьці і Аршанскаму райвыканкаму Савет міністраў даручыў прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
Эўразьвяз зацьвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкраіне
Эўрапейскі зьвяз ухваліў у сераду свой 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі, паведамілі Reuters крыніцы ў ЭЗ. Новы пакет уключыць у сьпіс амаль 200 юрыдычных і фізычных асоб, але ніякіх новых сэктаральных мер ня будзе. Папярэдне вядома, што пад санкцыі патрапяць і беларускія кампаніі і асобы.
Раней стала вядома, што ў праект 13-га пакету санкцый Эўразьвязу трапілі шэсьць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы.
«Бэльгійцы папрасілі, каб пагаварыў па-беларуску, а я...» Гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову
Якая матывацыя ў дарослых беларусаў вучыць беларускую мову? І як хутка можна дасканала ёю авалодаць? Камусьці дастаткова і месяц-два актыўных заняткаў, каб загаварыць. Некаму ня хопіць і паўгода. Расказваем гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову.
https://smarturl.click/LYYRl
У некалькіх гарадах Польшчы прайшлі акцыі памяці Ігара Ледніка
У Беластоку, Кракаве і Варшаве адбыліся акцыі памяці палітвязьня. які памёр за кратамі. Ён стаў 5-м палітвязьнем, які пайшоў з жыцьця, знаходзячыся ў зьняволеньні паводле палітычна матываванага прысуду.
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Ледніка затрымалі 12 красавіка 2022 году і асудзілі на 3 гады зьняволеньня за нібыта паклёп на Лукашэнку ў ягонай публікацыі ў партыйным часопісе БСДП «Пазыцыя».
Лукашэнка запатрабаваў узброіць патрулі міліцыі стралковай зброяй
На думку Лукашэнкі, наяўнасьць на вуліцах гарадоў узброеных сілавікоў дазволіць беларусам «адчуваць сябе ў бясьпецы». Гэтае пытаньне Лукашэнка даручыў узяць на кантроль МУС, КДБ, спэцслужбам і пракуратуры.
https://smarturl.click/RAAj8
ЦВК сьцьвярджае, што ў першы дзень датэрміновага галасаваньня ў Беларусі прагаласавалі 5,94% выбарнікаў
Датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў пачалося ў Беларусі сёньня. Участкі для галасаваньня працуюць з 12:00 да 19:00 безь перапынку на абед. Афіцыйнага пацьверджаньня прычын, чаму выбарнік ня можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзеньня выбараў, не патрабуецца.
Яшчэ на стадыі падрыхтоўкі выбараў праваабарончыя арганізацыі выявілі на іх шматлікія парушэньні:
https://smarturl.click/mppwB
Лукашэнка рыхтуецца да вайны. Навошта рэжым зноў і зноў застрашвае грамадзтва
«Нарада зь „сілавікамі“, якую Лукашэнка правёў 20 лютага, выглядала як надзвычайная. Хоць, здавалася б, ніякіх падставаў для надзвычайнасьці ня бачна. Наадварот, ёсьць невялікія вонкавыя прыкметы таго, што міжнародныя падзеі вакол Беларусі разьвіваюцца ў спрыяльным кірунку для афіцыйнага Менску», — піша аналітык Свабоды Валер Карбалевіч і тлумачыць гэты вялізарны кантраст паміж мэсыджам, які Лукашэнка дасылае сілавікам, і рэальнасьцю:
https://smarturl.click/ZyybW
КДБ: 45 чалавек асудзілі ў Беларусі за здраду дзяржаве ў 2022-2023 гадах
Паводле кіраўніка КДБ Івана Тэртэля, толькі за 2022-2023 гады контрвыведка выявіла 114 спробаў вэрбаваньня грамадзян Беларусі — у тым ліку 37 вайскоўцаў. Да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 45 чалавек, за «шпіёнскую дзейнасьць» затрымалі 16 замежных грамадзян.
Паводле праваабаронцаў, сярод затрыманых і асуджаных за «здраду дзяржаве» — незалежныя журналісты, фігуранты справы «Рабочага руху», сьвятар, музыка, мэдыямэнэджар, былыя сілавікі і вайскоўцы і г.д.:
https://smarturl.click/e55VD
Гібель Ігара Ледніка — пятая ў чарадзе сярод вядомых сьмерць палітвязьняў
У турме пасьля падзей 2020 году апынуліся шматлікія палітыкі, грамадзкія дзеячы, дзеячы мастацтва і іншыя людзі.
Да Ігара Ледніка ў беларускіх калёніях у папярэднія гады памерлі Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько.
Ва Ўкраіне ўшаноўваюць герояў Нябеснай сотні, якія загінулі 10 гадоў таму. Сярод іх два беларусы
У гэты дзень 10 гадоў таму ў выніку штурму сілавікі расстралялі 47 грамадзян. Усяго ахвярамі сталі 88 пратэстоўцаў, у тым ліку два беларусы — грамадзянін Беларусі Міхась Жызьнеўскі (загінуў 22 студзеня 2014 году) і грамадзянін Украіны, этнічны беларус, колішні дэпутат парлямэнту Якаў Зайко (памёр 18 лютага 2014 году ад інфаркту, калі ўцякаў ад бэркутаўцаў).
Раніцай прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прыйшлі да Крыжа на алеі Герояў Нябеснай сотні ў Кіеве і паставілі свае зьнічы ў памяць загінулых. У цырымоніі ўзялі ўдзел акрэдытаваныя ва Ўкраіне замежныя дыпляматы:
https://smarturl.click/9zzaO
«Яго прыбралі ў турму, каб нікому не замінаў скаргамі»
Вялікія праблемы з сэрцам у Ігара Ледніка былі яшчэ на волі. Ён мог зьехаць зь Беларусі, але вырашыў застацца, хоць ведаў пра небясьпеку.
Што вядома пра барысаўскага палітвязьня Ігара Ледніка і яго сьмерць.
https://smarturl.click/l55pd
Прычынай сьмерці Ігара Ледніка стала спыненьне сэрца
Пра гэта Свабодзе паведамілі паплечнікі палітвязьня. Гэта здарылася ў Менскай раённай лякарні. Туды палітвязьня прывозілі на рэабілітацыю з бабруйскай калёніі.
Аказалася, што Леднік адбываў пакараньне менавіта ў Бабруйску, а не ў Магілёве.