radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У прэзыдэнты ідзе і Вольга Чамаданава

У ЦВК прадставілі дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Вольгі Чамаданавай, старшыні «Беларускага саюзу жанчын», начальніцы галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы і ў справах моладзі Менгарвыканкаму, былой прэс-сакратаркі МУС Беларусі.

Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў

Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Ці маюць яны балцкі субстрат? Адкуль і калі славяне прыйшлі ў Беларусь? І ці прыходзілі аднекуль наогул? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэтут ў Польшчы Алегам Латышонкам:

ВІДЭА: https://youtu.be/bqs5YNdUOus

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніка зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітрыя Кучука будуць судзіць паводле 2 крымінальных артыкулаў

Імя былога старшыні дэ-юрэ зьліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітрыя Кучука, затрыманага 16 лютага каля расейскай амбасады, зьявілася ў раскладзе судоў. Разглядаць ягоную справу пачнуць 22 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе.

Як вынікае з раскладу судовых паседжаньняў, Кучука абвінавачваюць паводле 2 крымінальных артыкулаў: «заклікі да санкцыяў» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак ці актыўны ўдзел у іх»:

https://smarturl.click/678zY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Данія будзе выдаваць беларускім уцекачам «пашпарты іншаземцаў»

Скандынаўская дзяржава пагадзілася прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты Рэспублікі Беларусь, якія многія зь беларусаў ня могуць абмяняць на радзіме празь небясьпеку палітычнага перасьледу там.

https://smarturl.click/dpYXz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугорская фортка ў глухой сьцяне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Аналітык Алена Кудзько пра адносіны паміж Менскам і Будапэштам

У Менск на канфэрэнцыю ў эўразійскай бясьпецы днямі прыбудзе міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта.

Пра цяперашні стан беларуска-вугорскіх адносінаў Свабодзе расказала віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько.

https://smarturl.click/vwvjg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея зноў атакавала Кіеў. СМІ пішуць аб перамовах паміж Украінай і Масквой аб эмбарга на абстрэлы энэргетыкі

Расейскія войскі зноў атакавалі Кіеў — гэта 19 атака толькі за кастрычнік 2024 году. У рэгіёнах Расеі заявілі аб зьнішчэньні ўкраінскіх дронаў.

https://smarturl.click/dpYl6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускаму мовазнаўцу Генадзю Цыхуну споўнілася б 88 гадоў

У кола навуковых інтарэсаў Генадзя Цыхуна ўваходзілі этымалёгія, балканістыка, арэальная лінгвістыка, гісторыя славістыкі. Славістычныя інтарэсы спалучаў з дасьледаваньнямі ў галіне беларускай мовы. Ён суаўтар і рэдактар тамоў «Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы».

https://smarturl.click/xBx4m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пратэсты ў Грузіі. Відэа

Апазыцыя лічыць, што партыя «Грузінская мара» перамагла на парлямэнцкіх выбарах шляхам масавых фальсыфікацый. Людзі зьбіраюцца ў Тбілісі і пратэстуюць супраць вынікаў, якія агучыў грузінскі ЦВК.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Расеі заявіла пра захоп гораду Сялідава. Рада працягнула ваеннае становішча ва Ўкраіне яшчэ на 90 дзён

Гэта было ўжо 13-е галасаваньне за ваеннае становішча пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну, адзначыў дэпутат ад партыі «Голас» Яраслаў Жалязьняк.

https://smarturl.click/vwv2Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёмы прэзыдэнцкі тэрмін, якога магло ня быць. Чаму Лукашэнка парушыў сваё абяцаньне

Рашэньне Лукашэнкі балятавацца на новы тэрмін прагучала рутынна. Не было нейкай адмысловай прэзэнтацыі з тлумачэньнем гэтага кроку. Можна меркаваць, так адбылося таму, што непазьбежна давялося б адказваць на пытаньне: чаму Лукашэнка памяняў сваю ранейшую пазыцыю?

https://smarturl.click/gpY6R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнку, як Маскву ў 1937, палохае, што за культурай можа хавацца палітыка»

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячаў тагачаснай БССР. Гэтая дата засталася ў беларускай гісторыі як «Чорная ноч» альбо «Ноч расстраляных паэтаў». Пра яе сувязь зь цяперашнім днём у праграме «ПіК Свабоды» расказвае гісторык Цімафей Акудовіч.

https://youtu.be/8MZRquikiUk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

600 дзён няма сувязі зь Сяргеем Ціханоўскім

Апошні раз відэазапіс зь Сяргеем Ціханоўскім у зьняволеньні улады апублікавалі 5 ліпеня 2023 году.

На 29 кастрычніка ў Беларусі 1294 палітвязьні, прызнаныя такімі міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большай.

https://smarturl.click/Ad743

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзіцячая сьмяротнасьць ад «вонкавых прычын» у Беларусі сёлета вырасла амаль на 30%

За першыя 9 месяцаў 2024 году ў Беларусі ад так званых вонкавых прычын загінулі 94 дзіцяці — гэта на 28,8% больш, чым у аналягічным пэрыядзе летась. Сярод іншага, у выніку ДТЗ на дарогах Беларусі сёлета загінулі 18 непаўналетніх, у выніку пажараў — сама меней 10 дзяцей:

https://smarturl.click/YzYjV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апазыцыйныя рухі запусьцілі альтэрнатыўную выбарам-2025 кампанію: «Мой прэзыдэнт сядзіць у турме»

Кааліцыя партыяў «Народная Грамада», БХД і аргкамітэт па стварэньні партыі «Краіна Для Жыцьця» аб’явілі пра запуск альтэрнатыўнай кампаніі аб’яўленым прэзыдэнцкім выбарам у Беларусі пад назвай «Мой прэзыдэнт сядзіць у турме».

У межах яе беларусаў, «якія знаходзяцца ў бясьпецы», заклікаюць ладзіць розныя акцыі ў сеціве і ня толькі ў падтрымку зьняволеных палітыкаў, грамадзкіх лідэраў і актывістаў, якія, на іх думку, годныя быць кандыдатамі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі:

https://smarturl.click/z2ad8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая атака Расеі на Кіеў, Крывы Рог і Харкаў, дзясяткі загінулых і пацярпелых

Расейскія войскі ў ноч на 29 кастрычніка атакавалі мірныя гарады Ўкраіны баявой авіяцыяй, артылерыяй і дронамі. Найбольш пацярпелі Харкаў, Крывы Рог і Кіеў. У Харкаве ў выніку расейскага авіяўдару загінулі 4 і атрымалі раненьні 7 чалавек, у Крывым Рогу пацярпелі 14 чаалвек, у лякарні памёр 39-гадовы мужчына. У Кіеве пацярпелі 5 чалавек.

У Маскве заявілі аб зьнішчэньні 7 украінскіх бесьпілётнікаў — па 2 над Бранскай і Курскай абласьцямі і адзін — над акваторыяй Чорнага мора, пра наступствы падзеньня дронаў не паведамляюць. Падрабязна:

https://smarturl.click/0ewe5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму беларусаў павінны хваляваць выбары ў ЗША

Амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі тлумачыць, чаму беларусам варта сачыць за выбарамі ў ЗША. Ужо праз тыдзень амэрыканцы абяруць новага прэзыдэнта. Якімі інструмэнтамі ўплыву на сытуацыю ў Беларусі валодае Амэрыка і чым адрозьніваюцца стратэгіі Камалы Гарыс і Дональда Трампа:

ВІДЭА: https://youtu.be/nxO-hUH5-_o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ два чалавекі падалі дакумэнты ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах-2025 у Беларусі

Дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў падалі старшыня праўладнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч і старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, дырэктар «БелНДІПгорадабудаўніцтва» і заадно дэпутат Менгарсавету Аляксандар Хіжняк.

Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар:

https://smarturl.click/Ad7D0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гішпаніі ад наступстваў раптоўнай паводкі пасьля моцных даджоў загінулі больш за 60 грамадзян

Ва ўсходнім гішпанскім рэгіёне Валенсія загінулі прынамсі 62 чалавекі ў выніку раптоўнай паводкі, якая пачалася пасьля моцных дажджоў 29 кастрычніка. Пад вадой апынуліся дарогі і цэлыя гарады, скасавалі чыгуначныя зносіны з Мадрыдам і Барсэлёнай, спынілі заняткі ў школах і іншую сацыяльную дзейнасьць. Многія людзі дагэтуль застаюцца ізаляванымі ў месцах, да якіх дабрацца абсалютна немагчыма:

/channel/NA_STRAGE/16562

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Плян Трампа» спыненьня вайны ва Ўкраіне: што ён прадугледжвае і ўвогуле — ці існуе ён?

Менш за тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. Вайна ва Ўкраіне і палітыка Злучаных Штатаў адносна яе — адзін з гарачых момантаў для абодвух кандыдатаў.

https://smarturl.click/yqzRp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Астравецкім раёне, дзе знаходзіцца АЭС, пачаліся антытэрарыстычныя вучэньні

На інтэрнэт-старонцы мясцовай раённай газэты «Астравецкая праўда» паведамленьня з адпаведным папярэджаньнем пра абмежаваньні для мясцовых жыхароў няма.

https://smarturl.click/Eepd4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юрыст «Вясны» Сапелка расказаў як праваабаронцы будуць сачыць за выбарамі

Выбары прэзыдэнта ў Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» у сваю чаргу абвясьціла пра пачатак працы экспэртнай місіі. Юрыст «Вясны» Павал Сапелка расказаў падрабязьней пра ролю маніторынгу праваабаронцаў.

https://smarturl.click/2qkpZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гадавіна «Чорнай ночы»

За ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

Іншыя падзеі дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1Mj4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 кастрычніка

📌«100–300 асобнікаў». Якімі накладамі выдаюць расстраляных паэтаў і дзе можна пачытаць іхныя творы

📌Думкі пра пераезд. Як беларусы Грузіі ўспрынялі перамогу «Грузінскай мары» на выбарах

📌Новая атака Расеі на Кіеў, Крывы Рог і Харкаў, дзясяткі загінулых і пацярпелых

📌Расейскі суд падоўжыў арышт беларусу, якога абвінавачваюць у дывэрсіі на Байкала-Амурскай магістралі

📌ЦВК Беларусі зарэгістравала ініцыятыўную групу Лукашэнкі, яшчэ двум прэтэндэнтам, у тым ліку Губарэвічу, адмовіла

📌Шанцы на тое, што Лукашэнка і Захад змогуць дамовіцца пасьля выбараў 2025 году, узрастаюць. Чаму?

📌«ПіК Свабоды». «Лукашэнку, як Маскву ў 1937, палохае, што за культурай можа хавацца палітыка», — гісторык пра рэпрэсіі

📌Сёмы прэзыдэнцкі тэрмін, якога магло ня быць. Чаму Лукашэнка парушыў сваё абяцаньне

📌Апазыцыйныя рухі ініцыявалі альтэрнатыўную выбарам-2025 кампанію «Мой прэзыдэнт сядзіць у турме»

📌Паліцыя Маямі канчаткова вызначыла, чаму загінуў вядомы беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Школьнікі ў Беларусі раз на месяц да канца 2026 году змогуць бясплатна наведваць музэі

Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі працягнулі міжведамасную дамову, паводле якой школьнікі і навучэнцы змогуць бясплатна наведваць музэі ў апошнюю сераду кожнага месяца.

https://smarturl.click/dpY5E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліцыя Маямі канчаткова вызначыла, чаму загінуў вядомы беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў

У паліцыі пасьля расьсьледаваньня прыйшлі да канчатковых высноваў.

https://smarturl.click/w9E1b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску паводле шасьці артыкулаў судзяць актывіста «Руху за свабоду»

Аляксею Клюшнічэнку пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Пра яго затрыманьне стала вядома ў верасьні 2024 году.

https://smarturl.click/0ewj5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шанцы на тое, што Лукашэнка і Захад змогуць дамовіцца пасьля выбараў 2025 году, узрастаюць. Чаму?

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе, нягледзячы на тое, што яны ня будуць свабодным волевыяўленьнем беларускага народу, — зручны час для заключэньня пагадненьня паміж рэжымам Лукашэнкі і Захадам, піша Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/RAMm9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Думкі пра пераезд. Як беларусы Грузіі ўспрынялі перамогу «Грузінскай мары» на выбарах

«У нядзелю большасьць людзей была ў шоку. Было шмат пытаньняў, што рабіць, як функцыяваць, як адрэагаваць на гэтыя падзеі». Беларусы, якія жывуць у Грузіі, расказалі Свабодзе, як успрынялі вынікі выбараў у парлямэнт і як гэта паўплывае на іхнае далейшае жыцьцё:

https://smarturl.click/VD9RZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Данія вылучае 700 тысяч эўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

Данія сёлета выдаткуе 5 мільёнаў дацкіх кронаў (каля 700 тысяч эўра) для «Міжнароднага гуманітарнага фонду для ахвяр рэпрэсіяў у Беларусі», паведаміў краўнік МЗС краіны Ларс Лёке Расмусэн падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай.

Раней фонд ужо падтрымалі Нарвэгія і Швэцыя, за гэты год у падтрымку фонду ўдалося сабраць больш за 2 млн эўра:

https://smarturl.click/opYVn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кангрэс ЗША ўнесьлі законапрект, у якім прапануюць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і даваць беларусам статус часовай абароны

Сэнатар Бэнджамін Кардын унёс у Сэнат ЗША законапраект, які прадугледжвае меры падтрымкі для грамадзян Беларусі і Расеі, вымушаных зьехаць са сваіх краін прах палітычныя рэпрэсіі.

Законапраект прадугледжвае, што ЗША будуць прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты прыдатнымі для паездак у ЗША і ставіць у іх візы. Таксама прапануецца надаваць беларусам статус часовай абароны і даць ім права падавацца на амэрыканскія іміграцыйныя і неіміграцыйныя візы ў ЗША і іншых краінах. Падрабязьней:

https://smarturl.click/vwvwR

Читать полностью…
Подписаться на канал