Генпракурор прызнаў, што ў Беларусі расьце колькасьць выпадкаў хатняга гвалту
Колькасьць злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, у Беларусі расьце, гэта праблема ня вырашаная, заявіў генпракурор Андрэй Швед. Каля 80% злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, зрабілі тыя, хто ўжо стаяў на розных відах уліку ў органах унутраных спраў.
Паводле МУС, штогод у Беларусі фіксуюць каля 80 тысяч паведамленьняў пра хатні гвалт. У Беларусі дасюль няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту:
https://smarturl.click/yqeMR
У Берасьці пачаўся чарговы масавы суд у Берасьці за пратэсты 2020-га
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 11 верасьня пачаўся чарговы масавы суд паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у пратэстах 2020 году. Па справе праходзяць адразу 7 чалавек, ім пагражае да васьмі гадоў калёніі:
https://smarturl.click/jke6Z
«10 гадоў таму было жудасна. Стала горш». З Вэнэсуэлы ад арышту і катаваньняў едуць тыя, хто вяртаўся для ўдзелу ў выбарах
У ліпені 2024 году палітэмігранты з Вэнэсуэлы вярталіся ў краіну і выстройваліся ў чэргі ля выбарчых участкаў, каб прагаласаваць на выбарах прэзыдэнта. Але Нікаляс Мадура, які кіруе з 2013 году, зноў абвясьціў пра сваю перамогу, а ягоны апанэнт вымушана эміграваў, каб пазьбегнуць арышту. Цяпер у Вэнэсуэле ідуць масавыя затрыманьні нязгодных.
@currenttime пагутарыла з жыхаркай Вэнэсуэлы, якая вярнулася ў надзеі на перамены, але зараз зноў выехала з краіны, як і тысячы яе суайчыньнікаў:
https://smarturl.click/dpZ2k
Расейскія войскі пайшлі ў контранаступ у Курскай вобласьці. Што вядома на гэты час
У Расеі і ва Ўкраіне заявілі пра контранаступ расейскіх войскаў на пазыцыі ўкраінскіх сіл у Курскай вобласьці. Украінскі аналітычны праект DeepState паведаміў пра актыўныя штурмавыя дзеяньні расейскіх войскаў у Коранеўскім раёне. Паводле аналітыкаў, украінскія сілы ўжо выйшлі з Коранева. Цяпер інтэнсіўныя баі адбываюцца за паселішча Снагасьць.
Адзначаецца, што Расея змагла перакінуць дадатковыя сілы цераз раку Сейм — у пачатку баявых дзеяньняў украінцы зьнішчылі некалькі мастоў і пантонных перапраў праз гэтую раку. У Генштабе Ўзброеных сіл Украіны пакуль не камэнтуюць сытуацыі ў Курскай вобласьці. Падрабязнасьці:
https://smarturl.click/G6945
«Гарыс пераходзіць у наступ». Аналіз дэбатаў Дональда Трампа і Камалы Гарыс
Вынік першых — і, магчыма, адзіных — дэбатаў Трампа і Гарыс маюць патэнцыял вывесьці аднаго зь іх у відавочныя лідэры ўсяго за 56 дзён да выбараў, піша карэспандэнт Радыё Свабода ў Вашынгтоне Тод Прынс у сваім аналізе дэбатаў. Паводле яго, у выпадку, калі гэта адбудзецца (што пакуль пад пытаньнем, паколькі меркаваньні пра абодвух кандыдатаў у значнай ступені ўкараніліся) — гэта амаль напэўна будзе Гарыс:
https://smarturl.click/z2eMn
#ImpactStories
Таджыкістан рэкамэндаваў сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь
Амбасада Таджыкістана ў Менску патлумачыла такую рэкамэндацыю «ўзмацненьнем жорсткасьці ў Беларусі рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян празь дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску». Пра якое менавіта «ўзмацненьне жорсткасьці» ідзе гаворка, таджыкскі бок не тлумачыць. Згодна з інфармацыяй на сайце МЗС Беларусі, паміж краінамі дзейнічае бязьвізавы рэжым:
https://smarturl.click/67ZoZ
Анкалёгія, алергія, іншыя хваробы. Чым пагражаюць беларусам пажары на Палесьсі і ва Ўкраіне
Пажар на Альманскіх балотах нарэшце патушылі, МНС па-ранейшаму папярэджвае пра надзвычайную пажарную небясьпеку ў трох абласьцях Беларусі.
Пажар на тарфяніках распаўсюджвае радыяактыўныя рэчывы. Аднак яшчэ больш небясьпечна, калі гараць лясы побач з чарнобыльскай зонай. Свабода пагутарыла з хімікам Сяргеем Бесарабам пра тое, чым пагражаюць беларусам цяперашнія лясныя пажары:
https://smarturl.click/RAxyp
Сёньня — гадавіна тэрарыстычнай атакі на ЗША
11 верасьня 2001 году адбылася тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША. Атака была ўчыненая з дапамогай чатырох пілятаваных самалётаў унутраных авіялініяў ЗША, захопленых 19 ісламскімі тэрарыстамі.
Два з самалётаў разьбіліся аб хмарачосы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці зьнішчыў частку Пэнтагону ў Вашынгтоне. Чацьвёрты самалёт, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў, не дасягнуў мэты і разьбіўся на палях Пэнсыльваніі прыблізна за 15 хвілін лёту да Вашынгтону. Ахвярамі атакі сталіся 2996 чалавек, уключна з тэрарыстамі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/ZyR8y
Асноўнае за 10 верасьня
📌 «Адкрыта казалі, што ўжо „рыюць“ пад мяне». Як у Беларусі перасьледуюць былых палітзьняволеных
📌 «Я нібыта трапіў у беларускі ІЧУ». Беларусы расказалі пра ўмовы ў лягеры для ўцекачоў у Славаччыне
📌 Загадзя нэўтралізаваць апанэнтаў. Як Лукашэнка рыхтуецца да чарговага пераабраньня
📌 Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году
📌 Лукашэнка адмаўляе, што яго прымусілі выпускаць палітвязьняў
📌 «ПіК Свабоды». Вэнэсуэла: беларускі сцэнар ва ўладзе і ў апазыцыі
📌 Пажар на Альманскіх балотах працягваюць тушыць больш за сотню работнікаў
📌 Антыгерой і ягоны цень. Што робіць Лукашэнку падобным да графа Мураўёва
📌 У Кракаўскім унівэрсытэце расказалі, ці падоўжаць тэрмін прыёму дакумэнтаў для беларускіх абітурыентаў
📌 У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч.
Вэнэсуэла: беларускі сцэнар ва ўладзе і ў апазыцыі
Адзін з галоўных апазыцыйных палітыкаў Вэнэсуэлы, імаверны пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах Эдмунда Гансалес уцёк у Гішпанію. Якія тут могуць быць паралелі зь беларускай лідэркай Сьвятланай Ціханоўскай і дэмакратычнымі сіламі ў выгнаньні? Вэнэсуэльскую сытуацыю ў кантэксьце беларускай мы абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным, які дасьледуе, сярод іншага, дыктатарскія рэжымы Лацінскай Амэрыкі.
https://youtu.be/sN10WgHrW1U
Кныровіч: Я жыў у той самай ілюзіі, як і ўся астатняя краіна
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч. Ён распавядае пра бізнэс і чыноўнікаў у 1990-х, адзначае, як людзі мяняюцца пасьля 5 гадоў за кратамі і ўзгадвае пра свае ілюзіі наконт свабоды і законнасьці ў Беларусі. https://www.youtube.com/watch?v=rJBSQmABUPs
Apple і Google прайгралі суды аб мільярдных штрафах
Эўрапейскі суд пастанавіў, што кампанія Apple павінна выплаціць штраф у 13 млрд эўра, а Google — у 2,4 млрд эўра. Рашэньні, вынесеныя найвышэйшым судом Эўразьвязу, канчатковыя.
Працяглы судовы разбор вёўся наконт падатковых ільготаў, дадзеных Apple Ірляндыяй. А Google, паводле суду, з дапамогай уласнага сэрвісу параўнаньня пакупак забясьпечыў сабе несправядлівыя перавагі і тым самым злоўжыў сваім пануючым становішчам на рынку. https://smarturl.click/ope7A
Абвясьцілі вынікі конкурсу «Вольнае слова» для беларускіх журналістаў
10 верасьня ў Вільні прайшло ўзнагароджаньне пераможцаў традыцыйнага конкурсу журналістаў «Вольнае слова». Журы вызначыла аўтараў найлепшага журналісцкага расьсьледаваньня, публікацыі мастацка-публіцыстычнага жанру, аналітычнай публікацыі, інфармацыйнага матэрыялу і найлепшага відэа:
https://smarturl.click/xBe7L
Антыгерой і ягоны цень. Што робіць Лукашэнку падобным да графа Мураўёва
Лукашэнка ў сваёй антыбеларускай палітыцы паўтарае крокі Мураўёва, але, як і граф-вешальнік, не дасягае незваротных вынікаў, піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/xBexL
За дзень у Беларусі патушылі 95 пажараў у прыроднай экасыстэме. Задзейнічалі нават верталёты МНС
З 6-й раніцы 9 верасьня да 6-й 10 верасьня беларускія ратавальнікі агулам патушылі 13 лясных пажараў агульнай плошчай 6,304 га, 5 тарфяных пажараў (0,975 га) і 77 пажараў травы і хмызьняку на агульнай плошчы 17,548 га. Для ліквідацыі пажару на Альманскіх балотах задзейнічалі два верталёты МНС — Мі-8 і Мі-17 МНС.
Ва Ўкраіне чацьвёрты дзень замагаюцца з пажарамі ў Ровенскай вобласьці паблізу Беларусі. У памежных зь Беларусьсю раёнах шчыльная задымленасьць.
«Беларуськалій» забясьпечваў так званыя«ДНР» і «ЛНР» тэхнічнай сольлю, — расьсьледніцкі праект «Бюро»
Так званыя «ДНР» і «ЛНР» на працягу 5 гадоў (з 2017-га па 2022-ы) закуплялі тэхнічную соль, вырабленую на «Беларуськаліі», высьветлілі расьсьледнікі «Бюро». Пра гэта сьведчаць мытныя зьвесткі, якія мае расьсьледніцкі праект «Бюро», інфармацыю таксама пацьвердзіў адзін з пастаўшчыкоў:
https://smarturl.click/3kwLX
Які софт будзе недасяжны ў Беларусі пасьля 12 верасьня праз санкцыі ЗША і каго гэта закране
«Па сёньня шмат дзе стаіць пірацкае праграмнае забесьпячэньне».
З 12 верасьня ЗША абмяжоўваюць для Беларусі прафэсійны софт на дзясятку кірункаў.
Разьбіраемся, па кім гэта ўдарыць і ці адаптуюцца кампаніі.
https://smarturl.click/B69ng
11 верасьня 2001 году адбыўся самы крывавы тэракт на амэрыканскай зямлі. Як гэта было
11 верасьня, 23 гады таму, 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі амэрыканскія пасажырскія самалёты і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт, у выніку якога загінулі амаль тры тысячы чалавек, некалькі тысяч былі параненыя. Многія ратавальнікі цяжка атруціліся ад пылу і дыму і памерлі ад ускладненьняў у наступныя гады. Як гэта было — унікальныя архіўныя фатаздымкі:
📸 Вялікая фотагалерэя: https://smarturl.click/W30oO
Што замінае Менску зьнізіць напружаньне ў адносінах з Захадам? Адказвае Валер Кавалеўскі
«Што менскі рэжым дакладна ня зможа зрабіць на сёньня — гэта спыніць сваю падтрымку Расеі ў вайне», — лічыць кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
Гарыс заявіла аб падтрымцы Украіны, а Трамп ухіліўся ад адказу
Цяперашнія дэбаты — важны момант прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША напярэдадні выбараў 5 лістапада. Расказваем сьцісла ў відэа, што казалі кандыдаты падчас дэбатаў.
У Латвіі канчаткова ўхвалілі закон аб забароне знаходжаньня ў краіне аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, іх могуць канфіскаваць
У Саэйме Латвіі ў другім — канчатковым — чытаньні падтрымалі папраўкі ў «Закон аб дарожным руху», згодна зь якімі з 1 лістапада ўводзіцца забарона на знаходжаньне ў краіне транспартных сродкаў зь беларускай рэгістрацыяй. Іх трэба вывезьці або зарэгістраваць для ўдзелу ў дарожным руху ў Латвіі да 31 кастрычніка — калі гэтага не зрабіць, аўтамабіль могуць канфіскаваць:
https://smarturl.click/B69VM
Як прайшлі тэледэбаты Камалы Гарыс і Дональда Трампа: галоўнае
Увечары 10 верасьня ў Філядэльфіі, штат Пэнсільванія, дзейны віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс (кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў) і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп (кандыдат ад рэспубліканцаў) сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. На працягу 90 хвілін кандыдаты ў прэзыдэнты адказвалі на пытаньні вядоўцаў.
Цяперашнія дэбаты — важны момант прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША напярэдадні выбараў 5 лістапада. Нацыянальныя апытаньні паказваюць, што разрыў паміж кандыдатамі па-ранейшаму вельмі невялікі.
Пра што казалі кандыдаты: https://smarturl.click/0eXnn
Віцебскую тэрытарыяльную абарону вучаць змагацца з дывэрсантамі
Больш за 250 вайсковаабавязаных у запасе ўдзельнічаюць у зборах тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласьці, якія пачаліся 10 верасьня, паведамляе афіцыйны Telegram-канал Віцебскага аблвыканкаму.
На вучэньнях адпрацуюць «пытаньні кіраваньня падпарадкаванымі падразьдзяленьнямі пры выкананьні задач тэрытарыяльнай абароны, вядзеньне барацьбы з дывэрсійнымі групамі суперніка, аховы і абароны аб’ектаў тэрабароны, выкананьне мерапрыемстваў у забесьпячэньні ваеннага становішча», паведамляе Віцебскі аблвыканкам. https://smarturl.click/Da7Qo
Паядынак «усіх часоў»: Камала Гарыс і Дональд Трамп рыхтуюцца да дэбатаў, якія ўжо называюць «вырашальнымі»
Кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп і Камала Гарыс ніколі не сустракаліся асабіста і нават не размаўлялі па тэлефоне, але ў аўторак яны сустрэнуцца на дэбатах, якія стануць ключавым момантам прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША.
Дэбаты пройдуць за 8 тыдняў да афіцыйнага дня выбараў у ЗША (5 лістапада), але ўсяго за некалькі дзён да пачатку датэрміновага галасаваньня ў некаторых з 50 штатаў. Нацыянальнае апытаньне паказвае, што барацьба будзе жорсткай. Падрабязьней пра дэбаты:
https://smarturl.click/ZyRYv
Загадзя нэўтралізаваць апанэнтаў. Як Лукашэнка рыхтуецца да чарговага пераабраньня
10 верасьня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную «актуальным унутрыпалітычным пытаньням і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній». Як высьветлілася падчас нарады, актуальнае пытаньне на парадку дня толькі адно: пераабраньне Лукашэнкі яшчэ на адзін тэрмін. На вырашэньне гэтай задачы мабілізоўваецца ўся дзяржаўная машына, піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/W30lk
Лукашэнка адмаўляе, што яго прымусілі выпускаць палітвязьняў
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рашэньне аб вызваленьні некалькіх дзясяткаў палітвязьняў ухвальваў не пад зьнешнім ціскам.
«Ніхто мяне, па-першае, прымусіць ня можа. Гэта выключана. Я часта кажу журналістам і іншым: вы мяне добра ведаеце, я ніколі па ўказцы і пад ціскам не ўхвальваў рашэньні», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб актуальных унутрыпалітычных пытаньнях і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній.
Як паведамляецца на ягоным сайце, пры гэтым Аляксандар Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі «няма палітычных артыкулаў» і нікога «паводле палітычных артыкулаў не судзілі». За чатыры гады з прычыны палітычнага перасьледу ў Беларусі адбылося каля 65 тысяч затрыманьняў. https://smarturl.click/JD9Xq
Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году
Сёньня на нарадзе па палітычных і выбарчых пытаньнях Аляксандар Лукашэнка заявіў, зьвяртаючыся да апазыцыі: «Я проста хачу, як заўсёды, ім параіць: калі яны хочуць перавярнуць краіну і ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, даказваць сваю рацыю ці яшчэ нешта, ім трэба прыходзіць і змагацца на прэзыдэнцкіх выбарах».
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі, што гатовы ўдзельнічаць у выбарах, калі Лукашэнка выпусьціць усіх палітвязьняў, спыніць рэпрэсіі і дапусьціць да выбараў міжнародных назіральнікаў.
«Я гатовы, але ты — баязьлівец... Беларускі народ ніколі не выбера цябе, бо беларусы цябе ненавідзяць. Ты баязьлівец, хлус і забойца. Адзінае, у чым ты не схлусіў, хаця сам, вядома, лічыш інакш — у беларусаў будзе новы прэзыдэнт». https://smarturl.click/gpe9y
«Я нібыта трапіў у беларускі ІЧУ». Беларусы расказалі пра ўмовы ў лягеры для ўцекачоў у Славаччыне
«Скажу шчыра — такой Эўропы я не чакаў. Я вывучаў правы чалавека, сам працаваў у праваабарончай арганізацыі. Таму зафіксаваў у лягеры для ўцекачоў парушэньні, абыякавае ці хамскае стаўленьне, нястачу нармальнай ежы».
У Беларусі пачаўся пажар на самым вялікім верхавым балоце
«На Ельні зноў пажар!!! Сёньня з розных крыніц прыйшла інфармацыя, што паміж возерам Валожая і Яжгіня заўважылі клубы дыму. Адразу паведамілі лясьніцтву, але яны былі ўжо ў курсе! Зараз на месцы працуе лясніцтва, усіх папрасілі сысьці з балота!», — паведамляе турагенцтва YelnyaTrip.
Балоту Ельня ў Віцебскай вобласьці каля 13 тысяч гадоў, яно самае вялікае ў Беларусі, гэта ўнікальная экасыстэма, у якой жыве больш за сотню відаў птушак.
Фота: facebook.com/YelnyaTrip
СМІ: Беларусам у расейскіх калёніях прапануюць напісаць згоду на адпраўку для адбыцьця пакараньня на радзіму
Супрацоўнікі расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў у калёніях абыходзяць вязьняў зь Беларусі, Украіны, краінаў Цэнтральнай Азіі і заходніх краін з прапановай напісаць згоду на адпраўку на радзіму для далейшага адбыцьця пакараньня, расказалі «Важным историям» крыніца ў адной з калёніяў і праваабаронца:
https://smarturl.click/VDA9x