Пратэст? Паўстаньне? Рэвалюцыя? Што адбылося ў 2020-м?
16 жніўня 2020 году адбыўся самы масавы мірны марш за ўсю гісторыю Беларусі. Падзея ахапіла ўсе гарады, мястэчкі і нават некаторыя вёскі.
Гэта была вяршыня грандыёзнай вулічнай актыўнасьці беларусаў напярэдадні і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак адзінай агульнапрынятай назвы гэтаму ўсяму няма. Пры тым што ў гістарычнай храналёгіі без такой назвы не абысьціся.
«Нават ня ведаю, колькі гадоў далі сыну»
У чэрвені Ўкраіна дамаглася вызваленьня пяці сваіх грамадзян, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі. Паводле амбасадара Ўкраіны ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Ігара Кізіма, за кратамі застаюцца яшчэ 8 грамадзян Украіны.
Гісторыі ўкраінцаў, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі з абвінавачваньнем у шпіянажы: https://smarturl.click/1dz4w
Былы намесьнік міністра абароны Польшчы: Чаму б не пачаць фармаваньне Беларускага легіёну ў Польшчы?
З такой прапановай у калёнцы ў выданьні Wprost.pl выступіў экс-намеснік міністра абароны Польшчы, былы камандуючы польскімі сухапутнымі войскамі, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак.
Ён нагадаў, што ў Польшчы ўжо дзейнічае Ўкраінскі легіён. У ім грамадзяне Ўкраіны праходзяць вайсковую падрыхтоўку перад тым, як заключыць кантракт з УСУ.
«Мы не зьяўляемся непасрэднымі ўдзельнікамі вайны ва Ўкраіне. Мы падтрымліваем ваюючага суседа ў межах кааліцыі. Мы аказваем дапамогу, сярод іншага — навучаньнем Ўкраінскага легіёна. Чаму б не пачаць фармаваньне Беларускага легіёну?» — пытае адстаўны польскі генэрал.
https://smarturl.click/LYJaW
Офіс Ціханоўскай: спадзяёмся дамагчыся зьмены парадку ўезду беларускіх аўтамабіляў у Літву
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай працягвае перамовы зь літоўскім бокам аб спрашчэньні ўезду ў краіну аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле палітыка, Офіс спадзяецца на кампраміс у гэтым пытаньні: «Хутчэй за ўсё, гэта будзе нешта сярэдняе паміж польскім варыянтам, калі пускаюць усіх беларускіх грамадзян з шэнгенскімі візамі, [неабходнымі] дакумэнтамі, і латвійскім, калі пускаюць паводле папярэдняй заяўкі».
https://smarturl.click/ppg52
Сырскі заявіў, што УСУ кантралююць у Курскай вобласьці 82 паселішчы, там стварылі ўкраінскую камэндатуру
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандар Сырскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы кантралююць у Курскай вобласьці 82 населеныя пункты на плошчы 1150 квадратных кілямэтраў. Пра гэта ён сказаў на пасяджэньні стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага. Расея пакуль не камэнтавала гэтую інфармацыю.
Сырскі сьцьвярджае, што ўкраінскае войска прасунулася ўглыб рэгіёна на 35 кілямэтраў. На кантраляванай украінскімі вайскоўцамі тэрыторыі створаная ўкраінская камэндатура, якой будзе кіраваць генэрал-маёр Эдуард Маскалёў, сказаў Сырскі. Паводле яго, рашэньне прынялі «для захаваньня правапарадку і забесьпячэньня першачарговых патрэбаў насельніцтва».
https://smarturl.click/mpgBz
У Катары пачынаюць новыя перамовы наконт спыненьня агню ў сэктары Газа
У перамовах, якія пройдуць у Досе, прадстаўнікі чатырох краін — Ізраілю, Катару, ЗША і Эгіпту.
Асноўнай мэтай перамоваў называюць спыненьне агню ў сэктары Газа і паслабленьне рэгіянальнай напружанасьці.
Чаго хочуць ХАМАС і Ізраіль?
https://smarturl.click/AdkdM
Прэзыдэнцкія выбары ў лютым 2025-га? Чаму такое магчыма
У Беларусі загаварылі пра магчымасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Наколькі рэальныя такія пляны і што такі сцэнар можа даць Лукашэнку? Ацаніў Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/Ee7e5
«Я, першакурсьнік, мог прыйсьці да прарэктара і запатрабаваць зьнізіць кошты за інтэрнат», — Алесь Міхалевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч распавядае пра дзейнасьць студэнцкіх незалежных арганізацыяў у пачатку 1990-х.
https://smarturl.click/B6JzQ
Расея занепакоеная захаваньнем лягістыкі праз наступ Украіны ў Курскай вобласьці
У Інстытуце вывучэньня вайны прыйшлі да высновы, што ўкраінская апэрацыя ў Курскай вобласьці ўжо паўплывала на матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне.
У якасьці аргумэнту экспэрты спаслаліся на паведамленьне «Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі» пра тое, што Расейская чыгунка накіравала тэлеграму Беларускай чыгунцы аб неабходнасьці спыненьня з 12 жніўня грузавых цягнікоў з усіх беларускіх станцый у кірунку станцый Арлоўска-Курскага аддзяленьня Маскоўскай чыгункі.
https://smarturl.click/O0X58
За паўгода — 1,7 мільярда рублёў крэдытаў на жыльлё. Чаму рынак нерухомасьці ўсё расьце і колькі гэта будзе цягнуцца
27% беларусаў хацелі б інвэставаць у нерухомасьць, а на рынку жыльля па-ранейшаму бум. Чым гэта выклікана і што будзе далей. Расказваем.
https://smarturl.click/qlQd9
Хакеры арганізавалі фішынгавую атаку на актывістаў і журналістаў, у тым ліку беларускіх. Да яе можа быць датычная ФСБ, — расьсьледаваньне
Пад атаку трапілі актывісты, супрацоўнікі незалежных СМІ, некамэрцыйных арганізацыяў і дабрачынных фондаў, у тым ліку расейскіх і беларускіх.
Хакеры стваралі падробленыя электронныя адрасы ProtonMail, зь якіх ахвярам атакі адпраўлялі лісты ад імя знаёмых людзей ці арганізацыяў з просьбай прагледзець дакумэнт, які мае дачыненьне да працы. Каб адкрыць яго, карыстальніку трэба было зайсьці ў свой акаўнт на Proton Drive ці Google Drive. Калі ён пераходзіў па спасылцы і ўводзіў свой пароль і код двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, зламысьнікі атрымлівалі доступ да зьвестак. Падрабязьней:
https://smarturl.click/l5zM1
Галоўнае за 14 жніўня
💰 Экспарт беларускага ПВТ скараціўся амаль на мільярд даляраў
🗣 На «Гродна Азоце» расказалі, як зьмяніліся пастаўкі пасьля ўвядзеньня санкцыяў
🇷🇺 Масква не зьвярталася па дапамогу да АДКБ у сувязі з падзеямі ў Курскай вобласьці
🚗 У Латвіі назвалі ўмовы, пры якіх могуць прапусьціць аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў краіну
«Нам здавалася: сілавікі і чыноўнікі пяройдуць на бок народу», — кіраўнік NEXTA Сьцяпан Пуціла
🎥 «ПіК Свабоды». За і супраць новых выбараў дэмакратычнага лідэра — спрэчка Лябедзькі і Ягорава
👫 «Рэабілітуем культуру і ствараем новую». Арт-рэзыдэнцыя беларусаў у Варшаве просіць дапамогі
🏃 «Гэта ўпершыню ў гісторыі». Як беларускі электрык прабег алімпійскі маратон у Парыжы
🙍🏻♂️ Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Для Пуціна зрынаньне Лукашэнкі — гэта начны кашмар»
«Не загуляцца ў дэмакратыю падчас вайны». За і супраць выбараў дэмлідэра
Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? — Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/TjaomJUdubg
Былы «кашалёк Лукашэнкі» Юры Чыж, які трапіў у няласку і быў асуджаны, вярнуў кантроль над адной з асноўных сваіх кампаній
29 ліпеня ў Эканамічным судзе Менску адбылося чарговае паседжаньне ў справе аб банкруцтве кампаніі «Трайпл». На ім антыкрызіснага кіраўніка вызвалілі ад абавязкаў, вынікае з рашэньня суду, апублікаванага ў Адзіным дзяржрэестры зьвестак аб банкруцтве, заўважыла @zerkalo_io.
Незадоўга да гэтага, 1 ліпеня, уладальнік кампаніі Юры Чыж заступіў на пасаду гендырэктара. Пасьля гэтага антыкрызісны кіраўнік перадаў яму ўсю дакумэнтацыю і пячаткі. Цяпер доля ў 66,5% гэтай кампаніі належыць Юрыю Чыжу:
https://smarturl.click/mpa2O
Кіраўнік NEXTA Сьцяпан Пуціла: «Нам здавалася: сілавікі і чыноўнікі пяройдуць на бок народу»
Хто і як у рэальнасьці кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году? Які быў плян штабу? Ці існуюць межы палітычнага лідэрства? Ці можа NEXTA паўтарыць досьвед 2020 году? — На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кіраўнік ТГ-каналу NEXTA — самага папулярнага беларускага мэдыя часоў пратэстаў 2020 году — Сьцяпан Пуціла.
«Дакладнага пляну дзеяньняў у нас не было і не магло быць. Хоць улады і казалі, што рэвалюцыю нібыта рыхтавалі ЗША і калектыўны Захад. Зразумела, што гэта было ня так», — кажа Сьцяпан Пуціла.
Літва з 16 жніўня цалкам забараніла ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі
Згодна з гэтым рашэньнем, забарона не распаўсюджвалася на машыны з дыпляматычнымі нумарамі, на транспартныя сродкі дыпляматычных прадстаўніцтваў, а таксама міжнародных арганізацый, якія маюць імунітэт згодна зь міжнародным правам
У Мытнай службе Літвы ўдакладнілі, што поўная забарона будзе дзейнічаць толькі 16 жніўня. А як будзе пасьля?
https://smarturl.click/M1Y4o
Чацьвёртая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску
16 жніўня 2020 году, па ўсёй Беларусі адбыліся шматтысячныя «Маршы Свабоды», на якіх мірныя пратэстоўцы патрабавалі вяртаньня справядлівасьці, спыненьня гвалту і адстаўкі Лукашэнкі. Журналісты назвалі іх найбольш масавымі акцыямі ў гісторыі Беларусі на той момант.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Zydpz
Галоўнае за 15 жніўня
📌 За паўгода — 1,7 мільярда рублёў крэдытаў на жыльлё. Чаму рынак нерухомасьці ўсё расьце і колькі гэта будзе цягнуцца
📌 Лукашэнка адказаў, у якіх умовах ён з Пуціным будзе гатовы ўжыць ядзерную зброю
📌 Улады не разумеюць, як можна працаваць з грамадзтвам без рэпрэсіяў, -- сацыёляг Коршунаў
📌 Прэзыдэнцкія выбары ў лютым 2025-га? Чаму такое магчыма
📌 Памёр палітык Сяргей Калякін
📌 Урад Беларусі звольніў яшчэ аднаго кіраўніка Беларускай чыгункі праз карупцыю
📌 На мяжы Беларусі ўезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць больш за тры тысячы транспартных сродкаў
📌 «ПіК Свабоды». «Як у 2022, ёсьць небясьпека ўцягваньня Беларусі ў канфлікт», — прадстаўнік АПК, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага
«Як у 2022-м, ёсьць небясьпека ўцягваньня Беларусі ў канфлікт», — прадстаўнік АПК Кабанчук
Чаму хада і вынікі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласьці Расеі важныя для беларусаў? Чаго найбольш асьцерагаецца Лукашэнка? Што вядома пра ўдзел у гэтым наступе беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе розных падразьдзяленьняў Узброеных сілаў Украіны? Адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
https://www.youtube.com/watch?v=0BgXH-1xLIg
Філёлягу з Масквы далі 3 гады за камэнтары ў тэлеграм-канале Nexta
Суд у Маскве асудзіў 28-гадовага філёляга Алега Селіверава да трох гадоў калёніі па справе аб распальваньні нянавісьці да ўлады за камэнтары ў тэлеграм-канале Nexta. Пра гэта паведамляе SOTAvision.
Селіверава прызналі вінаватым у распальваньні нянавісьці з пагрозай прымяненьня гвалту. Пракурор патрабаваў яму чатыры гады калёніі.
Селівераў прызнаў віну. Як піша SOTAvision, перад прысудам ён папрасіў прабачэньня за напісаныя ў 2022 годзе тры камэнтары. Паводле яго слоў, ён ня памятае, як пакідаў іх, а таксама назваў публікацыі «безадказнымі, дурнымі і жорсткімі». Паводле зьвестак выданьня, у камэнтарах згадвалася «неабходнасьць пераварочваць паліцэйскія аўтамабілі» і «ісьці на Крэмль».
https://smarturl.click/opgVj
У Менску памёр пасол Сырыі
Пасол Сырыі Мухамад аль-Умрані памёр у Менску. Пры гэта сырыйская амбасада паведаміла агенцтву ТАСС. Прычынай сьмерці дыплямата, якога Башар Асад накіраваў у Менск, назвалі востры сардэчны прыступ.
Здымак экрану зь відэа тэлеканалу СТВ
Міністэрства фінансаў Літвы прапанавала ўраду разарваць дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў мытнай справе
Літва падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.
https://smarturl.click/71V1v
Урад Беларусі звольніў яшчэ аднаго кіраўніка Беларускай чыгункі за карупцыю
Яшчэ ў канцы ліпеня затрымалі Сяргея Сізіна, які ў Беларускай чыгунцы адказваў за дзейнасьць гаспадаркі шляхоў, сыгналізацыі і сувязі, электрыфікацыі і электразабесьпячэньня.
https://smarturl.click/Q16Mw
Памёр палітык Сяргей Калякін
Партыя «Справядлівы сьвет», якую Калякін доўга ўзначальваў, была зьліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасьня 2023 году. У сьнежні таго ж году Калякін увайшоў у арганізацыйны камітэт па стварэньні марксісцкай партыі.
https://smarturl.click/Ad6vM
Дзень памяці Лявона Баразны
15 жніўня 1972 году ў цэнтры Менску пры нявысьветленых абставінах ударам нажа быў забіты Лявон Баразна, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дасьледчык культуры, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–70-х гадоў.
Ён стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню і беларускім арнамэнтам, і, па сутнасьці, заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму і «апрануў» дзясяткі фальклёрных ансамбляў. Ягоная кніга «Гравюры Францыска Скарыны» стала надзвычай важкім унёскам у «скарыніяну». Баразна не дачакаўся выхаду кнігі ўсяго некалькі дзён, нясшытыя аркушы манаграфіі паклалі яму ў труну.
Менавіта Лявон Баразна разам зь Зянонам Пазьняком распачаў змаганьне з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Нямігі. Артыкул у яе абарону сябрам удалося надрукаваць у галоўнай савецкай газэце «Правда».
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5zo1
Пытаньне поўнага закрыцьця мяжы залежыць ад жаданьня Беларусі супрацоўнічаць, — кіраўнік МУС Польшчы
Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк у этэры «Radio ZET» заявіў, што пытаньне поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю «тычыцца двухбаковых адносінаў паміж краінамі», польскі бок чакае ад Менску супрацоўніцтва па раней агучаных патрабаваньнях: спыненьне міграцыйнага крызісу на мяжы, вызваленьне журналіста Анджэя Пачобута і выдача Беларусьсю забойцы польскага вайскоўца на мяжы:
https://smarturl.click/JDVmv
У Латвіі назвалі ўмовы, пры якіх могуць прапусьціць аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў краіну (але неабавязкова)
Кампэтэнтныя органы могуць дазволіць уезд у ЭЗ аўтамабіля зь беларускімі нумарамі, калі ён не прызначаны для продажу, а толькі для асабістага карыстаньня, і належыць:
➖ грамадзяніну дзяржавы-чальца ЭЗ або чальцу ягонай сям'і, які зьяўляецца рэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь і ўяжджае ў Эўразьвяз на гэтым аўтамабілі;
➖ грамадзяніну Беларусі, які мае дзейную візу або дазвол на жыхарства, які дазваляе ўезд у Эўразьвяз.
Пры гэтым аўтамабіль павінен увозіць непасрэдна ягоны ўладальнік. Падрабязьней:
https://smarturl.click/gp4b4
Мінінфарм заявіў, што за 2023 год абмежаваў доступ да 3388 «дэструктыўных» рэсурсаў і іх «люстэркаў»
Акрамя рэсурсаў па продажы наркотыкаў і распаўсюдзе парнаграфіі, летась заблякавалі і шмат «экстрэмісцкіх рэсурсаў», заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў:
https://smarturl.click/yqjDR
Загінуў яшчэ адзін баец палка Каліноўскага
Падчас выкананьня баявых задач загінуў баец палка імя Кастуся Каліноўскага, грамадзянін Польшчы Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч, паведаміў тэлеграм-канал палка. У паведамленьні адзначаецца, што Пшэмыслаў меў беларускія карані, «таму невыпадкова абраў на пачатку сваёй службы ва Ўкраіне полк Каліноўскага» і што ён «усяляк намагаўся дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне».
«Ён валодаў беларускай мовай і цікавіўся беларускай гісторыяй і культурай, лічыў Беларусь сваёй другой бацькаўшчынай», — адзначылі ў палку:
https://smarturl.click/mpa29
У Дзьвіне заўважылі мэдуз. Навукоўцы расказалі, калі яны зьявіліся ў Беларусі
Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі рачных мэдуз у Беларусі вясной 2018 году.
https://smarturl.click/kjxk6