radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія народныя загадкі. Тэст

Народныя загадкі — яскравыя прыклады паэтычнага складу мысьленьня й пачуцьця гумару нашых продкаў. Праверце, наколькі вы адчуваеце іх. Адгадайце 10 загадак.

https://smarturl.click/LY6Ej

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Украіны паказала, як пасьля расейскіх абстрэлаў выглядае Ваўчанск

У відэа, апублікаваным Міністэрствам унутраных спраў Украіны і брыгадай Лють — кадры з Ваўчанску, гораду ў Чугуеўскім раёне Харкаўскай вобласьці. Да пачатку вайны, у 2013-м тут было звыў 19 тысяч насельніцтва. Цяпер, паводле ўкраінскіх крыніц, тут засталося меней за сотню чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра Ўкраіну

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сьвятое цярпеньне», або Чаму Лемяшонку лепей памаўчаць

Праваслаўная царква ў Беларусі даўно пераўтварылася ў яшчэ адзін інстытут па падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Сьвятароў, якія выступалі супраць гвалту над пратэстоўцамі, гэтая царква пазбавілася, кар'ерны рост у ёй магчымы толькі дзякуючы актыўнай падтрымцы «лініі партыі».

А неадʼемнай часткай гэтай «лініі» заўжды было спэцыфічнае — прыніжальнае — стаўленьне да жанчын. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/G6kLV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі памежнік застрэліў чалавека на мяжы зь Беларусьсю

Памежнікі сьцьвярджаюць, што застрэлены кіроўца аўтамабіля перавозіў кантрабанду. Праводзіцца праверка.

https://smarturl.click/gpqOR

Фота Памежнай службы Літвы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2 чэрвеня 1792 году апошні горад Беларусі атрымаў магдэбурскае права

У гэты дзень Браслаў атрымаў герб. Гэта быў апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраваньне.

А 45 гадоў таму папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчу, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.

Больш падзей 2 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD1Xb

На здымку Браслаў у часы міжваеннай Польшчы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як мангольскія СМІ і прэсавыя службы дзяржаўных органаў адрэагавалі на прыезд Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня прыбыў у Манголію з першым афіцыйным візытам з моманту завязаньня ў 1992 годзе дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю і гэтай дзяржавай у Паўночна-Усходняй Азіі.

Афіцыйныя крыніцы Манголіі адрэагавалі на прыбыцьцё Лукашэнкі стрымана. Прэсавыя службы МЗС і прэзыдэнта Манголіі, а таксама дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва МОНЦАМЭ распаўсюдзілі ідэнтычнае кароткае паведамленьне пра тое, што гэта першы візыт, што ён адбываецца на запрашэньне кіраўніка дзяржавы Ухнаагійна Хюрэлсюха.

https://smarturl.click/z2O48

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхар Кобрыня атрымаў 10 дзён арышту за кнігу Ўладзімера Арлова

Жыхару Кобрыня далі 10 дзён арышту за «распаўсюджваньне экстрэмізму» — кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды ды Касьцюшкі», якая стаяла ў яго дома на паліцы. На гэты выпадак зьвярнуў увагу партал «Зеркало».

У судзе кобрынец віну адмаўляў. Ён настойваў, што ніякага «экстрэмізму» ён распаўсюджваць не плянаваў, кнігу нікому не паказваў і ўвогуле забыўся пра тое, што яна ў яго калі-небудзь была. Аднак суд з такімі довадамі не пагадзіўся: калі выданьне стаяла на паліцы, значыць, «публічна дэманстравалася» (яе маглі ўбачыць «як мінімум сямейнікі»), а калі «публічна дэманстравалася», значыць, «распаўсюджвалася».

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў гэтую кнігу экстрэмісцкай 18 кастрычніка 2022 году і загадаў зьнішчыць.

https://smarturl.click/71jQD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўтар песьні «L'Estaca», вядомай у Беларусі як «Муры» і папулярнай падчас пратэстаў, стаў прэзыдэнтам Каталёнскай нацыянальнай асамблеі

Каталёнскі паэт і бард Люіс Ляк быў абраны новым прэзыдэнтам арганізацыі грамадзянскай супольнасьці «Нацыянальная асамблея Каталёніі», якая выступае за незалежнасьць Каталёніі ад Гішпаніі, паведамляе El Diario.

Люіс Ляк стаў пятым прэзыдэнтам з моманту стварэньня Каталёнскай нацыянальнай асамблеі ў 2012 годзе, яго абралі большасьцю галасоў (48 галасоў з 72).

Беларусам Люіс Ляк (Lluís Llach) вядомы як аўтар песьні «L'Estaca», адзін зь беларускіх перакладаў якой — «Муры» — набыў новую папулярнасьць на мітынгах Сьвятланы Ціханоўскай у 2020 годзе, калі яна стала кандыдаткай у прэзыдэнты пасьля арышту мужа.

https://smarturl.click/ppqD7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра ролю Расеі

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

👉🏻 Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 154 тысячы работнікаў

Па стане на 1 чэрвеня, у агульнарэспубліканскім банку вакансіяў цяпер 154 008 прапановаў працы, пры гэтым рэзюмэ тых, хто шукае працу, — усяго 12 776. За апошні месяц у базу дадаліся яшчэ амаль 64,4 тысячы вакансіяў, зь іх толькі за апошні тыдзень — 17,3 тысячы:

https://smarturl.click/mpq0o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы выпусьціла па Ўкраіне 100 ракет і дронаў. Параненыя 20 чалавек, пашкоджаныя аб’екты энэргетыкі

У ноч на 1 чэрвеня расейскае войска зноў атакавала Ўкраіну. Сярод іншага, Расея ўдарыла па базе адпачынку ў Харкаўскай вобласьці: пацярпелі 12 чалавек, сярод якіх 8 дзяцей. Усе яны знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасьці. Расейскі дрон атакаваў маршрутны аўтобус у Нікаполі Днепрапятроўскай вобласьці — параненыя 4 чалавекі, у тым ліку дзіця. Яшчэ 4 пацярпелых ад абстрэлу — у Львоўскай вобласьці.

Атакаваныя энэргаабʼекты ў Запароскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Кіраваградзкай, Івана-Франкоўскай абласьцях. Наступствы ўдакладняюцца:

https://smarturl.click/9z71O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Падсумаваньне тыдня — у суботняй рассылцы Свабоды!

Сёньня падводзім вынікі выбараў у Каардынацыйную раду і распавядаем пра беларуса, які балятуецца ў Эўрапарлямэнт, дзелімся, што ўдалося даведацца пра Сяргея Ціханоўскага, і цытуем шчымлівыя лісты палітвязьня Вітольда Ашурка да маці, расказваем, як за беларускімі актывістамі і журналістамі сачылі з дапамогай шпіёнскай праграмы, ды гутарым зь беларусамі, якія працягваюць жыць ва Ўкраіне падчас вайны...

👉🏻 Усё самае важнае за тыдзень у адным лісьце: падпісвайцеся на нашу рассылку і чытайце!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — Сусьветны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Яго заснавалі ў лістападзе 1949 году ў Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын, а ўпершыню адзначылі — у 1950 годзе.

Пра іншыя памятныя даты і падзеі 1 чэрвеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3Gve

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 31 траўня:

📌 ПіК «Свабоды». Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму і свае амбіцыі

📌 «Ты мне прысьнілася, мама». Што пісаў маці з турмы Вітольд Ашурак

📌 «Рэжым ня судзіць, а помсьціць». Завочны суд у справе «аналітыкаў Ціханоўскай» камэнтуюць Рудкоўскі і Красуліна

📌 Кіраўнік МЗС Літвы адказаў, ці варта Ўкраіне паражаць цэлі і ў Беларусі

📌 Старшыня СК: са жніўня 2020 году ў Беларусі ўчынена каля 19 тысяч экстрэмісцкіх злачынстваў

📌 «Куды б вас ні закінуў лёс — памятайце пра сваю краіну». Ціханоўская — навучэнцам беларускай гімназіі ў Вільні

📌 Экс-кіраўніка «Белінвэстбанку» асудзілі на 12 гадоў за хабар

📌 Хроніка перасьледу 31 траўня: новыя суды над палітвязьнямі ў Магілёве і Горадні; іншаземцу пагражае 25 гадоў калёніі

📌 Блогер Павук пра свой завочны суд паводле 14 артыкулаў: «Гэта яны нас баяцца»

📌 Быкаў на Свабодзе. «Мы павінны назваць імёны катаў нашых ахвяр»

📌 Пяць кніг для гэтага лета. Што можна пачытаць сёлета ў адпачынку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску — пажар у мэтро. Спыніліся ўсе тры лініі

Сталічныя ратавальнікі выехалі на месца пасьля паведамленьня аб задымленьні. Яно адбылося ў тунэлі на станцыі мэтро «Юбілейная».

Спынены рух цягнікоў ва ўсіх напрамках на 3 лініях. Падрабязнасьці пакуль не раскрываюцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BBC: Францыя дазволіла Ўкраіне біць сваёй зброяй па расейскіх аэрадромах

У прыватнасьці, размова пра аэрадромы ў суседніх з Украінай Курскай і Белгарадзкай вобласьцях.

https://smarturl.click/2q6gJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы генэрал Рустам Любаеў заявіў, што застрэлены кантрабандыст меў вялікае крымінальнае мінулае. Гэта быў 44-гадовы віленчук, якога раней ня раз судзілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наш Быкаў». Уладзімер Някляеў: «Ня кожнаму ўдавалася так завяршыць свой шлях»

Калі сёньня азірнуцца на апошнія гады жыцьця Васіля Быкава, дык падобна на тое, што ён зьбіраўся. Пачаўшы зьбірацца гады за два... А пазьней, ужо адчуўшы першыя імпульсы болю, адмаўляўся абсьледавацца. «Як ёсьць, — казаў, — так ёсьць. Як будзе, гэтак будзе». Пад самы канец напісаў кнігу ўспамінаў пра зямное сваё жыцьцё — і адышоў у вечнае.


Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца пісьменьнік і палітык Уладзімер Някляеў: https://smarturl.click/8EyV8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка не спыняе «мігранцкі крызіс»? Гэта ж яўнае парушэньне ўсіх дамоўленасьцяў.

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гэта насамрэч ня крызіс, а частка «гібрыднай вайны» Крамля, якая праводзіцца з тэрыторыі Беларусі, у адным пакеце з масавай зачысткай беларускай грамадзянскай супольнасьці, расейскімі ракетамі і бамбавікамі, што зь Беларусі запускалі на Кіеў, расейскай ядзернай зброяй, якую разьмясьцілі ў нас... Спыніць мігрантаў можа толькі мір, што, у сваю чаргу, немагчыма без спыненьня імпэрскіх амбіцыяў Крамля. Лукашэнка імкнецца ўдаваць зь сябе адну з вартавых крамлёўскіх вежаў, якая, аднак, нічога не вырашае.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Лібер: Беларусы і беларускі стварылі сусьветны прэцэдэнт онлайн-выбараў

Стваральнік плятформаў «Голас» і «Новая Беларусь» Павал Лібер ацаніў вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. На думку Паўла, камандзе ўдалося стварыць унікальны перадавы прадукт, які паказаў сябе як надзейнае рашэньне.

На думку распрацоўніка, выбары — гэта «ўнікальны сусьветны выпадак і прыклад да якога імкнецца куча стартапаў пра DAO або Network State. Яшчэ раз для тых, хто не зразумеў: беларусы і беларускі стварылі сусьветны прэцэдэнт онлайн-выбараў з выкарыстаньнем самых перадавых сусьветных падыходаў — гэта разумеюць назіральнікі, партнэры, аўдытары, якія ў захапленьні ад таго, што мы зрабілі».

Павал Лібер падзякаваў за падтрымку і партнэрства кібэрпартызанам і пералічыў праблемныя моманты, сярод якіх абмежаваньне перавыпуску лічбавага id і транзакцыя ў блокчэйн, якая магла займаць да хвіліны і ў выпадку разрыву сувязі чалавеку нельга было прагаласаваць нанова.

https://smarturl.click/aJgy0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю вернецца 4 чэрвеня — віцэ-прэм’ер Польшчы

Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю будзе адноўленая 4 чэрвеня, заявіў на прэс-канфэрэнцыі 1 чэрвеня ў горадзе Тамашуў-Мазавецкі віцэ-прэм’ер Польшчы — міністар нацыянальнай абароны Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.

Касіняк-Камыш адзначыў, што буфэрная зона ахопіць пераважна Гайнаўскі павет і ў значна меншай ступені Беластоцкі павет Падляскага ваяводзтва.

29 траўня прэм’ер-міністар Дональд Туск наведаў разьмяшчэньне памежнікаў у вёсцы Дубічы-Царкоўныя (каля Белавескай пушчы) і заявіў пра пляны аднавіць 200-мэтровую буфэрную зону на польска-беларускай мяжы.

https://smarturl.click/EeYRV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З турмы — у калгас. Чаму Лукашэнка вяртае на кіраўнічыя пасады чыноўнікаў-карупцыянэраў

За 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі дзясяткі топ-чыноўнікаў былі асуджаныя па карупцыйных справах. Многія зь іх не адбылі цалкам свой тэрмін у турме і выйшлі на волю раней. Свабода пацікавілася ў экспэртаў, чаму Лукашэнка, у якога барацьба з карупцыяй застаецца галоўным лёзунгам, рэгулярна мілуе хабарнікаў.

https://smarturl.click/bajL7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Open AI заблякавала дзьве расейскія сеткі ўплыву, якія выкарыстоўвалі ChatGPT для стварэньня камэнтароў і кантэнту

Першую сетку ў кампаніі назвалі Bad Grammar. Яна дзейнічала ў асноўным у Тэлеграме і была накіраваная на Ўкраіну, Малдову, краіны Балтыі і ЗША.

Другая сетка ўплыву, вядомая з 2022 году як Doppelganger, выкарыстоўвала Chat GPT для стварэньня камэнтароў на ангельскай, францускай, нямецкай, італьянскай і польскай мовах, якія потым публікавалі ў Твітары і на сайце 9GAG, а таксама для перакладу і рэдагаваньня артыкулаў на ангельскай і францускай мовах, стварэньня загалоўкаў і рэрайтынгу навінаў для публікацыі ў Фэйсбуку:

https://smarturl.click/G6k0w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэпрэсіі як зброя заплянаванай перамогі. Якімі страхамі апанаваныя Пуцін і Лукашэнка на трэцім годзе вайны

Якіх патэнцыйных небясьпек найбольш асьцерагаюцца два дыктатары на трэцім годзе вайны, калі патрыятычны мілітарысцкі чад спакваля зьнік, а грамадзтва ўсё больш апаноўвае стомленасьць, глухое раздражненьне і страх перад няпэўнай будучыняй?

Пра страхі Пуціна і Лукашэнкі ў сваім новым блогу піша Віктар Багдзевіч:

https://smarturl.click/1dBxw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Куды коціцца сьвет»: чаго чакаць ад Нямеччыны

Як памянялася палітыка Нямеччыны ад пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Украіны? Ці ёсьць у нямецкіх палітыкаў нейкі кансэнсус адносна таго, як весьці справы зь Беларусьсю? — Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае супрацоўніца Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/lx2nuxLPmJk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму людзі ў Расеі ўхваляюць відавочна брыдкія рэчы: вайну, гвалт за іншадумства, даносы?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Нядаўна адна расейская прапагандыстка сваю лекцыю на факультэце журналістыкі ў Маскоўскім унівэрсытэце пачала словамі: аб’ектыўнай праўды не існуе. Гэта базавы прынцып расейскай улады і прапаганды, якому шмат вякоў: ня вер вачам сваім, а вер у нашы інтэрпрэтацыі. Вер, але ня думай, думаем за цябе мы. Тое, чым звычайна кіруюцца ўлада, юрыспрудэнцыя, журналістыка — аб’ектыўнымі фактамі — тут пастаўленае з ног на галаву: вайна — гэта мір, вакол ворагі, праўда ў кожнага свая.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы прэзыдэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку падчас яго візыту ў гэтую краіну

1 чэрвеня пачынаецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію. Экс-прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж напісаў з гэтай нагоды у сацсетцы Х:

«Манголія зьяўляецца ўдзельніцай Рымскага статуту і мае судзьдзю ў Міжнародным крымінальным судзе. Чакаецца прыбыцьцё асобы, якая ўчыніла злачынствы супраць чалавечнасьці. Спадзяюся, што адпаведныя меры будуць прынятыя. Перад міжнароднай супольнасьцю Манголія выканае свае юрыдычныя абавязаньні. Перамога справядлівасьці стане сусьветнай падзеяй, і гэта прынясе Манголіі добрую рэпутацыю»:

https://smarturl.click/XywEz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе вынікі тыдня.

https://www.youtube.com/watch?v=4rn2LRNq4n4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі адкрылі новае радовішча нафты, пасьля таго як гэтага запатрабаваў Лукашэнка

У Беларусі адкрылі новае радовішча нафты ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласьці. Пра гэта заявіў міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Сяргей Масьляк, перадае БЕЛТА.

Супрацоўнікі НПЦ геалёгіі ўдакладнілі аб’ёмы запасаў. Паводле папярэдніх ацэнак, яны складаюць 152 тыс. т нафты. У год у Беларусі здабываюць каля 1,9 млн т нафты, што складае 15% ад патрэбаў эканомікі краіны.

У сакавіку Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня верыць, што ў Беларусі выпампавалі ўсю нафту, і запатрабаваў шукаць лепей.

https://smarturl.click/gpq62

Читать полностью…
Подписаться на канал