radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Што мяняе для Лукашэнкі пераход вайны на тэрыторыю Расеі? Адказваюць экспэрты

Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку Лукашэнкі? Што прымушае яго мітусіцца, рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі — і ў той жа час не заўважаць шахэды з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі? Падзеі ў Курскай вобласьці і іх уплыў на дзеяньні Лукашэнкі абмяркоўваюць Ігар Тышкевіч, украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні, і Міхайла Самусь, экспэрт Цэнтру дасьледаваньняў арміі, канвэрсіі і раззбраеньня.

https://youtu.be/bbi5qTTfzFI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Курскай вобласьці прызналі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі

28 населеных пунктаў у Курскай вобласьці на дадзены момант знаходзяцца пад кантролем узброеных сіл Украіны. Пра гэта падчас нарады з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заявіў часовы выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў.

Ён таксама сказаў, што лінія баявых сутыкненьняў размытая і нестабільная. Украінскія войскі праніклі прыкладна на 40 кілямэтраў углыб расейскай тэрыторыі. Усяго зона баёў і ўкраінскага кантролю складае прыкладна 480 квадратных кілямэтраў. З Курскай вобласьці, сказаў Сьмірноў, былі эвакуіраваныя або выехалі самастойна ўжо 121 тысяча жыхароў, і каля 180 тысяч чалавек маюць патрэбу ў эвакуацыі.

https://smarturl.click/3kqZg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка зьняў віцэ-прэм’ера і адправіў яго на Берасьцейшчыну

Пётра Пархомчык, які з жніўня 2022 году працаваў віцэ-прэм’ер-міністрам, прызначаны старшынём Берасьцейскага аблвыканкаму. Новых кіраўнікоў атрымалі Міністэрства энэргетыкі і Беларуская чыгунка.

https://smarturl.click/vwnvG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інстытут вывучэньня вайны: апэрацыя ў Курскай вобласьці дазволіла Ўкраіне захапіць ініцыятыву на полі бою

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што ўкраінскаму войску ўпершыню з восені 2023 году ўдалося захапіць ініцыятыву на полі бою.

Падрабязнасьці і актуальная мапа баявых дзеяньняў — пад спасылкай: https://smarturl.click/5O9bJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першая Алімпіяда з гендэрнай роўнасьцю, фэномэн турэцкага стралка і спэкуляцыі вакол «трансгендэра». Разьбіраем гучныя падзеі з экспэрткай

Паспрабавалі паглядзець на Алімпіяду ў Парыжы з гледзішча гендэру і гендэрных стэрэатыпаў разам з гендэрнай дасьледніцай і сацыялягіняй Аленай Агарэлышавай. Экспэртка праааналізавала самыя гучныя выклікі Алімпіяды і вынікамі падзяліліся са Свабодай.

https://smarturl.click/716b7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатырох латышоў, затрыманых у Беларусі за марыхуану, вызвалілі

Затрыманых, якія спачатку былі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, а потым у адным з гатэляў пад падпіскай аб нявыезьдзе, вызвалілі, яны ўжо вярнуліся на радзіму. Кадры зь імі выкарысталі на адным зь дзяржаўных каналаў.

https://smarturl.click/2q85Z

Здымкі агенцтва «Позірк» з этэру дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пачобута ахоўнікі паміж сабой называюць „паляк“». Былы зьняволены Наваполацкай калёніі расказаў пра сытуацыю ў вязьніцы

«У 2021-м тэрміны былі яшчэ не такія драконаўскія, як пазьней. Калі я сядзеў у Наваполацку і прывозілі людзей, асуджаных за данаты, я быў у шоку: ім давалі: па 5–10 гадоў». Гісторыя былога вязьня Наваполацкай калёніі.

https://smarturl.click/xBy6J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў відэа, на якім відаць пажар на тэрыторыі Запароскай АЭС. Паводле Зяленскага, пажар зладзілі расейскія вайскоўцы, якія кантралююць станцыю.

«Цяпер паказьнікі радыяцыі ў норме. Але пакуль расейскія тэрарысты захоўваюць кантроль над атамнай станцыяй, нармальнай сытуацыя ня можа быць», — піша Зяленскі. Ён заклікаў да рэакцыі сьвету і МАГАТЭ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызваленая з расейскай турмы амэрыканка выйграла золата Алімпіяды

Жаночая зборная ЗША па баскетболе перамагла ў фінале на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Мэдаль у складзе каманды атрымала 33-гадовая цэнтравая Брытні Грайнэр. Амэрыканка ў 2022 годзе была асуджаная ў Расеі да 9 гадоў калёніі, але пазней яе абмянялі на зьняволенага ў ЗША гандляра зброяй Віктара Бута. https://smarturl.click/Ad624

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хлопчыка знайшлі, паведамілі дабарахвотнікі зь лідзкага пошукава-ратавальнага атраду «Анёл».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Гарадзеншчыне згубіўся трохгадовы хлопчык па імені Руслан. Ён зьнік сёньня каля 14:30 у лесе непададёк ад вёскі Даўлюдаўшчына Шчучынскага раёну. Яго шукае міліцыя, вайскоўцы, работнікі МНС і добраахвотнікі.

МУС паведамляе, што хлопчык ростам каля 100 сантыметраў, вочы карыя, валасы цёмныя. Быў апрануты ў сьветлую кепку, сьветлую куртку, цёмна-сінія штаны, зялёныя красоўкі. Міліцыя просяць усіх, каму нешта вядома, паведаміць па тэлефоне 102.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхароў Гомельшчыны вучаць, як паводзіць сябе пры атаках дронаў

На наступны дзень пасьля заяваў Лукашэнкі пра нібыта парушэньне паветранай прасторы Беларусі ўкраінскімі дронамі «Гомельэнерга» праінфармавала пра меры бясьпекі пры атацы дронаў, якія парэкамендавала вывучыць жыхарам прымежных з Украінай тэрыторыяў.

Сярод іншага, людзям раяць хавацца ў будынках далей ад вокнаў і шкляных вітрын або за дрэвамі з густой кронай, не спрабаваць зьехаць у аўтамабілі і ні ў якім разе не чапаць дрон, які ўпаў. https://smarturl.click/O0XMb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці разумеем Скарыну і Сапегу? Моўны ТЭСТ

У 1517 годзе Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу. З таго часу адзначаем 6 жніўня як Дзень беларускага друку. А ці добра разумеем старабеларускую мову? Праверце сябе:

✍🏻 ТЭСТ: https://smarturl.click/1d80o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спартоўцам зь Беларусі і Расеі дазволілі ўдзельнічаць у цырымоніі закрыцьця Алімпіяды

Выканкам МАК вырашыў, што індывідуальныя нэўтральныя спартоўцы зь Беларусі і Расеі могуць удзельнічаць у цырымоніі закрыцьця Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Рашэньне прынялі на падставе таго, што ў цырымоніі закрыцьця ўдзельнічаюць не каманды, а ўсе спартоўцы разам. Сьцяга індывідуальных нэўтральных спартоўцаў падчас цырымоніі ня будзе.

Беларускіх і расейскіх спартоўцаў не дапусьцілі да цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў 26 ліпеня, калі каманды прайшлі на лодках па рацэ Сене:

https://smarturl.click/W349W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паэтка Юля Цімафеева: «Апошнія чатыры гады зьмянілі нашы жыцьці, погляд на сьвет, тэмы і спосаб пісьма»

У Нарвэгіі выходзіць празаічная кніга паэткі Юлі Цімафеевай «Менскі дзёньнік». У ёй апісаныя падзеі ў Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнціх выбараў у 2020-м і працягваюцца да сёньня. Гэта ўжо шосты пераклад кнігі на замежныя мовы.

Пагаварылі з аўтаркай пра памяць і літаратуру, горыч расстаньня з Радзімай і нараджэньне кнігі, яе шлях да замежнага чытача і разуменьне ў сьвеце беларускага болю. А яшчэ пра тое, як грамадзкія забурэньні дома і вайна ў суседзяў мяняюць асобу і творчасьць літаратара:

https://smarturl.click/5O9do

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні — іх родным тэлефануе Васкрасенскі

Праваабаронцы атрымліваюць сьведчаньні таго, што апошні час палітвязьняў масава прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калёнію № 1 кожны дзень прыяжджаюць прадстаўнікі менскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязьняў пісаць прашэньні аб памілаваньні.

Таксама ў апошнія тыдні актывізаваўся Юры Васкрасенскі — ён тэлефануе родным палітвязьняў і распавядае ім пра ўмовы і акалічнасьці памілавання, агітуючы за тое, каб іх сваякі за кратамі напісалі прашэньне на імя Лукашэнкі.

https://smarturl.click/2q8kX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская рэжысэрка Дар’я Жук здымае навукова-фантастычную драму-антыўтопію

Фільм убірае ў сябе змрочную навукова-фантастычную сатыру на сучасны аўтарытарызм.

https://smarturl.click/vwnvg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хрэнін назваў Беларусь «вядучым вытворцам у сьвеце» у сфэры абароны і бясьпекі

Беларусь з 2019 году захоўвае 20-е месца ў пераліку краін — экспартэраў вайсковага ўзбраеньня.

https://smarturl.click/e54Y5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спачатку маўчаньне, потым — бурная рэакцыя. Хто прымусіў Лукашэнку мітусіцца

Цягам трох дзён, падчас якіх разгортвалася вайсковая апэрацыя ўкраінскіх узброеных сілаў у Курскай вобласьці Расеі, улады Беларусі маўчалі. Не было афіцыйных заяваў. Дзяржаўныя мэдыя толькі трансьлявалі расейскі афіцыёз. Маўчаў і Аляксандар Лукашэнка. Але пасьля працяглай паўзы гучна адрэагаваў. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/RAwE8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць Беларусі літоўскі юрыст зьняпраўдзіў супрацу зь беларускімі спэцслужбамі

20 верасьня суд павінен вынесьці вырак. Абвінавачаньне просіць асудзіць яго да 11 гадоў пазбаўленьня волі.

Што яшчэ высьветлілася ў судзе?

https://smarturl.click/9z8Wp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Rzeczpospolita: Пачобут пагадзіўся пакінуць Беларусь у выпадку вызваленьня

Такую інфармацыю выданьню дала кіраўніца СПБ Анжаліка Борыс, якая сустракалася з палітвязьнем у красавіку.

https://smarturl.click/mpaJB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень народзінаў Міколы Статкевіча і 20 гадоў беларускай Вікіпэдыі

12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ), дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень.

А 12 жніўня 2004 году зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.

Пра іншыя падзеі 12 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/xByzJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 11 жніўня

📌 Мінабароны Беларусі заявіла, што адпраўляе дадатковую вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай

📌 Украінская памежная служба адказала, што дадатковых беларускіх войскаў каля мяжы пакуль няма

📌 «Беларускі гаюн» адпрэчвае заявы Лукашэнкі пра зьнішчэньне ўкраінскіх дронаў над Беларусьсю

📌 У Кіеўскай вобласьці ад ракетнага абстрэлу Расеі загінулі мужчына і яго 4-гадовы сын, ёсьць параненыя

📌 Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў трэці раён Курскай вобласьці Расеі

📌 Штаб Трампа заявіў пра ўзлом сваіх кампутараў іранскімі хакерамі

📌 «Для беларусаў унутры краіны і за мяжой». Зьявілася беларускамоўная мабільная праграма знаёмстваў

📌 Паэтка Юля Цімафеева: «Апошнія чатыры гады зьмянілі нашы жыцьці, погляд на сьвет, тэмы і спосаб пісьма»

📌 Ці разумеем Скарыну і Сапегу? Прайдзіце наш моўны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Турэччыне разблякавалі Instagram пасьля таго як сацсетка паабяцала супрацоўнічаць з уладамі

У Турэччыне разблякавалі Instagram празь дзевяць дзён пасьля абмежаваньня доступу. Міністар інфраструктуры Турэччыны Абдулькадзір Уралоглу паведаміў пра гэты крок напярэдадні, увечары 10 жніўня.

Паводле яго, рашэнне прынялі пасьля таго як прадстаўнікі Instagram паабяцалі задаволіць патрабаваньні турэцкіх уладаў і «разам працаваць над цэнзурай для карыстальнікаў», асабліва ў тым, што тычыцца парушэньняў у галіне «злачынстваў каталёгу». Так у Крымінальным кодэксе Турэччыны называюць злачынствы, якія тычацца парушэння грамадзкага парадку і бясьпекі. Акрамя арганізаванай злачыннасьці, забойстваў, гандлю людзьмі, сэксуалізаванага гвалту, катаваньняў, абароту наркотыкаў, у каталёгу згадваюцца і артыкулы аб удзеле ў недазволеных мітынгах. https://smarturl.click/67q3a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці ўсе карысныя якасьці памідораў мы ведаем

Памідоры прайшлі доўгі шлях з XVI стагодзьдзя, калі некаторыя эўрапейцы называлі іх «атрутнымі яблыкамі», бо памылкова лічылі таксычнымі. Такія погляды даўно сталі анахранізмам. Цяпер у многіх краінах сьвету, напрыклад у ЗША, памідоры — другая па спажываньні гародніна пасьля бульбы, і дыетолягі гэта ўхваляюць. Навукоўцы знайшлі ў памідорах шэраг карысных для здароўя якасьцяў.

Вось што кажуць пра гэтую гародніну апытаныя The New York Times экспэрты па харчаваньні:

https://smarturl.click/vwnJQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларускі гаюн» адпрэчвае заявы Лукашэнкі пра зьнішчэньне ўкраінскіх дронаў над Беларусьсю

Маніторынгавая група «Беларускі гаюн»заявіла, што паводле яе інфармацыі, 9 жніўня 2024 году, падчас вылетаў беларускай авіяцыі, ніякіх дронаў (БПЛА) знойдзена не было.

«Ніякіх запускаў ракет са зьнішчальніка СУ-30 або верталёта МІ-24 не рабілася. З чаго вынікае, што чарговыя гучныя заявы самаабвешчанага Лукашэнкі зьяўляюцца звычайнай лухтой», — піша «Беларускі гаюн» у сваім Тэлеграм-канале.

10 жніўня спачатку Аляксандар Лукашэнка, а за ім кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін заявілі пра парушэньне паветранай прасторы Беларусі і пра ліквідацыю некалькіх дронаў, якія нібыта прыляцелі з боку Украіны. https://smarturl.click/dp4dE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінская памежная служба заяўляе, што дадатковых беларускіх войскаў каля мяжы пакуль няма

Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю застаецца «кантраляванай», сьцягваньня да мяжы дадатковых беларускіх войскаў на гэты момант не фіксуецца, паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлемарафону прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.

Заяву Мінабароны Беларусі наконт «умацаваньня» мяжы з Украінай прэс-сакратар назваў «нагнятаньнем, каб працягваць падыгрываць Расеі». Мінабароны Беларусі з раніцы 11 жніўня заявіла, што «накіроўвае дадатковую вайсковую тэхніку ў прымежныя з Украінай рэгіёны». https://smarturl.click/5O9DD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Для беларусаў унутры краіны і за мяжой». Зьявілася беларускамоўная мабільная праграма знаёмстваў

Інтэрфэйс мабільнай праграмы «Віт!» — цалкам на беларускай мове, доступ да ўсіх функцыяў — бясплатны. У Беларусі з дапамогай яе можна знайсьці суразмоўцаў для практыкі беларускай мовы, таксама ёсьць мапа установаў, дзе вас абслужаць па-беларуску.

«Калі вы жывяце за мяжой, Віт! стане вашым незаменным памочнікам у пошуку землякоў. З дапамогай гэтай праграмы вы знойдзеце беларусаў паблізу. Бацькі знойдуць сяброў для сваіх дзяцей, а дарослыя — тых, з кім цікава бавіць час разам», — паведамляюць стваральнікі праграмы:

https://smarturl.click/aJ4dJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў трэці раён Курскай вобласьці. З памежных раёнаў вобласьці эвакуавалі 76 тысяч чалавек

Групы ўкраінскіх вайскоўцаў увайшлі на тэрыторыю Бялоўскага раёну Курскай вобласьці, паведамілі 11 жніўня кіраўнік раёну Мікалай Валабуеў і выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў. Да гэтага баі ішлі на тэрыторыі двух раёнаў Курскай вобласьці — Коранеўскага і Суджанскага. Бялоўскі раён знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Суджанскага і прымыкае да Белгарадскай вобласьці.

З памежных раёнаў Курскай вобласьці эвакуавалі больш за 76 тысяч чалавек, паведамляе ТАСС з спасылкай на прадстаўніка МНС Расеі:

https://smarturl.click/z2wJ8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Беларусі адпраўляе дадатковую вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай

Мінабароны паведаміла пра адпраўку дадатковай вайсковай тэхнікі на ўзмацненьне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках. Падразьдзяленьні «аднаго з мэханізаваных злучэньняў прывялі ў гатоўнасьць да выкананьня задач па прызначэньні».

Учора загад узмацніць групоўкі войскаў на гэтых напрамках даў Лукашэнка — пасьля заяваў пра нібыта ўкраінскія дроны, зьбітыя над тэрыторыяй Беларусі:

https://smarturl.click/9z8LO

Читать полностью…
Подписаться на канал