80 год таму забілі Францішка Аляхновіча, аўтара адной зь першых у сьвеце кніг пра савецкую турму
3 сакавіка 1944 году ў Вільні быў забіты Францішак Аляхновіч, беларускі драматург і пісьменьнік, рэдактар і выдавец, аўтар адной зь першых у сьвеце кніг пра савецкую турму «Ў капцюрох ГПУ». Ён пісаў беларускія п’есы, граў як актор у беларускіх спэктаклях, быў, як цяпер бы сказалі, тэатральным мэнэджарам і стаў адным са стваральнікаў беларускага тэатру.
Іншыя запамінальныя даты і падзеі 3 сакавіка — у рубрыцы «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды:
https://smarturl.click/xBYdM
Вынікі тыдня з Карбалевічам: Лукашэнка мог апынуцца ў сытуацыі «кульгавай качкі»
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня і разважае, чаму Аляксандар Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, якія ўлады зьбіраюцца правесьці ў 2025 годзе.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=-l973ic8r3k
У Літве пачалі расьсьледаваньне ў справе беларуса, які абразіў у Youtube літоўцаў
У інтэрвію мясцовай блогерцы мужчына, які назваўся беларусам, заявіў, што прынцыпова ня вучыць літоўскую, яму не падабаецца ні Літва, ні яе ўлада, ні законы. Ён назваў літоўскіх палітыкаў «дурненькімі» і сказаў, што не паважае літоўцаў.
Справай зацікавіўся Дэпартамэнт міграцыі.
https://smarturl.click/8Edx7
Памёр вядомы беларускі скульптар Ігар Голубеў
Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024) — творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзімеру Караткевічу ў Воршы, Язэпу Драздовічу ў Менску, Напалеону Орду ў Янаве, Эўфрасіньні Полацкай ў Полацку і Менску, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму каля БДУ ў сталіцы і іншых.
Плошчу Незалежнасьці ў Менску асьвячае сакральная манумэнтальная скульптурная кампазыцыя Голубева «Архангел Міхаіл перамагае зло», яна ўсталяваная каля Чырвонага касьцёлу, — нагадала, паведамляючы пра сьмерць творцы, Тамара Габрусь у сваім фэйсбуку.
На факультэтах БДУ ўтварылі камісіі па прыёме на працу
Пра гэта напісала былая выкладчыца катэдры міжнародных адносін БДУ, кандыдат гістарычных навук, палітоляг Роза Турарбекава ў нататцы «Адмысловая камісія ў БДУ. Пра рэпрэсіі, ідэалягізацыю і сэк’юрытызацыю».
«Мала таго, што БДУ пад кантролем і кадравая палітыка ў руках рэктара па бясьпецы (афіцэра КДБ). Мала ўсякіх наглядчыкаў на кожным факультэце. Мала таго, што загадчыкі катэдры зараз пазбаўлены ўсякай магчымасьці прымаць на працу адмыслоўцаў. Цяпер стварылі адмысловую камісію. Што ж мне гэта нагадвае? Сталінскія „тройкі“? Ці мясцовыя партыйныя ячэйкі? Не. Гэта менавіта адмысловыя камісіі, якіх раней не было ніколі. Гэта вынаходка рэжыму Лукашэнкі. Цяпер кожны дэкан і ўсе сябры камісіі будуць несьці адказнасьць за „экстрэмістаў“».
Падзея, безь якой Віцебск і Магілёў засталіся б расейскімі, а Лукашэнка ня меў бы шанцаў стаць прэзыдэнтам Беларусі
Бывалі часы, калі Масква мірна вяртала чужыя землі. Так здарылася сто гадоў таму, 3 сакавіка 1924 году, калі беларусы без вайны больш як удвая павялічылі тэрыторыю рэспублікі.
Піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/3kMQg
Кароткі гід па сымптомах і лячэньні ковіду на 2024 год
Каранавірус SARS-CoV-II, які выклікаў у 2020 годзе пандэмію COVID-19, працягвае цыркуляваць у сьвеце. Пры гэтым ён зьмяняецца і выклікае ўсё больш лёгкае цячэньне хваробы і, адпаведна, больш лёгкія сымптомы.
https://smarturl.click/VDGR7
«Дранікі — вельмі дарагая ежа». Як беларусы адкрылі ў Варшаве карчму з традыцыйнымі стравамі і кухарам-грузінам
Гомельскія прадпрымальнікі Пракоф’евы, якія валодалі корчмамі «Будзьма», падтрымаўшы страйк 26 кастрычніка 2020 году, імгненна пазбавілася ўсяго бізнэсу. Цяпер сям’я адраджае беларускую карчму ў Варшаве.
https://smarturl.click/l5XAB
Гарбунова атрымала Міжнародную жаночую прэмію за адвагу Дзярждэпартамэнту ЗША
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу (IWOC).
Амэрыканскае зьнешнепалітычнае ведамства адзначыла, што Гарбунова — беларуская праваабаронца, якая «прысьвяціла сваё жыцьцё абароне правоў жанчын, дзяцей, ЛГБТКІ+ і іншых маргінальных групаў у Беларусі».
Ляўрэаткамі гэтай прэміі ў мінулым былі беларускі Наста Дашкевіч (у 2011 годзе) і Марыя Калесьнікава (у 2021 годзе).https://smarturl.click/l5X5B
Закрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы зьяўляецца сыгналам, што для беларусаў «дзьверы прычыненыя, а правілы зьлёгку больш строгія і зьмененыя», заявіў міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс
« Гэта дастаткова моцны сыгнал, што ў Літву павінны прыяжджаць тыя, хто дакладна ведае, што хоча быць тут, і тыя людзі, якія нам найбольш патрэбныя»., сказаў міністар.
Пры гэтым ён лічыць няправільным яшчэ больш узмацняць абмежаваньні, уведзеныя для грамадзян Беларусі, «беручы да ўвагі толькі выключныя выпадкі». https://smarturl.click/pp5w6
Грошы, ахвяраваныя на лячэньне згвалтаванай беларускі, якая памерла ў Варшаве, будзе кантраляваць польскі бок
За некалькі дзён у дапамогу ёй было сабрана 547.817 злотых (137,4 тысячы даляраў) з заяўленых 800 тысяч. Сродкі перавёў 10.471 чалавек.
Збор аб’явіў хлопец дзяўчыны, які паведаміў, што ён ураджэнец Украіны, а яго дзяўчына Лізавета родам зь Беларусі. Крыніцы парталу «Люстэрка» паведамляюць, што зараз сваякі жанчыны вырашаюць юрыдычныя фармальнасьці, зьвязаныя з пахаваньнем.
«Адзіны законны прадстаўнік Лізаветы — яе родны брат, але ў яго няма візы для таго, каб прыехаць у Польшчу, — паведаміла крыніца, блізкая да сям'і беларускі. — Мы зараз спрабуем разабрацца, што нам з гэтым рабіць, хто ўпаўнаважаны яе пахаваць». https://smarturl.click/JDdGw
Калі бізнэсоўцы будуць фінансаваць апазыцыю. Тлумачыць прадпрымальнік з Каліфорніі
Чаму беларускі бізнэс масава не падтрымаў мірную рэвалюцыю 2020 году? На якіх умовах пасьпяховыя бізнэсоўцы маглі б дапамагаць палітыкам? Якая мэта Беларускага бізнэс-форуму ў Вашынгтоне Расказвае сузаснавальнік і дырэктар кампаніі iomico, прадстаўнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой у Каліфорніі Мікалай Мурзянкоў. 10 жніўня 2020 году ён выступіў з відэазваротам супраць гвалту, які набраў мільёны праглядаў. У выніку быў вымушаны зьехаць, цяпер мае пасьпяховы бізнэс у Крэмніевай даліне і спрабуе стварыць супольнасьць беларускіх прадпрымальнікаў, дапамагаючы ім у адкрыцьці і вядзеньні бізнэсу.
Глядзіце відэа https://youtu.be/8GtzCS5lmj0 Тэкставая вэрсія тут https://smarturl.click/VDGy7
Што будзе з сабранымі грашыма для загінулай беларускі?
Хлопец Лізаветы падзякаваў у сацсетках «за данаты, за кантакты, словы падтрымкі і малітвы. Мы вельмі ўдзячныя лекарам, якія зрабілі ўсё магчымае, каб выратаваць жыццё Лізы».
Ён патлумачыў, куды пойдуць сабраныя сродкі. https://smarturl.click/nyVaW
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Як Беларусь дапамагае Расеі «перавыхоўваць» украінскіх дзяцей.radio_svaboda/video/7339095660567760134"> Расьсьледаваньне Свабоды
👉🏻 Чым займаюцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.radio_svaboda/video/7339619926920924421"> Глядзім на прыкладзе: якія дасягненьнямі за год пахваліўся дэпутат і ці ёсьць гэтаму пацьвярджэньні ў СМІ
👉🏻 Жаночыя этнічныя ўпрыгожваньні ў Беларусі: radio_svaboda/video/7339994934532934918">расказваем іх гісторыю
👉🏻 Гендарная няроўнасьць у Беларусі: radio_svaboda/video/7340348210210245893">тлумачым на прыкладах
👉🏻 За што каралі ў Вялікім Княстве Літоўскім? radio_svaboda/video/7340733658757664005">Пачыталі Судзебнік Казімера, першы звод законаў ВКЛ
👉🏻 Сытуацыя на памежных пераходах Беларусі: radio_svaboda/video/7341066747870448901">глядзім, што адбываецца і чаму
Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла ў рэанімацыі
Памерла 25-гадовая Лізавета, на якую жорстка напалі ў цэнтры Варшавы. Інфармацыю польскаму выданьню Onet пацьвердзіла Барбара Мяткоўская, прэс-сакратарка клінічнага цэнтру Мэдыцынскага ўнівэрсытэту Варшавы. Прычынай сьмерці жанчыны стала гібель мозгу.
25 лютага ў цэнтры Варшавы знайшлі беларуску без прытомнасьці са сьлядамі ўдушэньня на целе. Дзяўчыну рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў шпіталь. Апошнія дні яна была падлучаная да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
https://smarturl.click/nyVaW
Украінцы сталі горш ставіцца да Беларусі і Лукашэнкі — дасьледаваньне
Пра адмоўнае стаўленьне да Беларусі заявіла 87,4% апытаных.
https://smarturl.click/M1e4V
«Хопіць гвалціць». Беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт
Пасьля навіны пра сьмерць у Варшаве згвалтаванай 25-гадовай беларускі Лізаветы, у сацыяльных сетках пачалася акцыя #хопіцьгвалціць. У Інстаграме, Фэйсбуку і плятформе X людзі дзеляцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.
Агулам гэтым хэштэгам скарысталіся ўжо каля сотні разоў на розных плятформах.
https://smarturl.click/gp8ww
Ціханоўская расказала пра сэксізм у палітыцы, «катлеты» і параўнаньні з Навальнай
У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» Сьвятлана Ціханоўская расказала, ці можа забойства Навальнага неяк адбіцца на беларускіх палітвязьнях і ці ёсьць цяпер сувязь з Сяргеем Ціханоўскім.
Чытайце тут: https://smarturl.click/RAmml
У Грузіі па «наркатычным» артыкуле затрымалі групу асоб, у тым ліку беларусаў
Супрацоўнікі грузінскай паліцыі і Службы дзяржаўнай бясьпекі затрымалі паводле абвінавачаньня ў злачынствах, зьвязаных з наркотыкамі, 10 чалавек.
https://smarturl.click/l5XX6
У Гомлі асудзілі галоўнага інжынэра «Мілкавіты»
Чарговы вырак за «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» атрымаў 47-гадовы гамяльчук Аляксандар Стругальскі.
https://smarturl.click/2qw0X
Расейскія войскі атакавалі Адэсу, зруйнавана частка шматпавярховіка
Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў целы 2 загінулых. Папярэдне пацярпелі 8 чалавек, у тым ліку 1 дзіця, 4 жыхароў удалося выратаваць. Пажарныя зьліквідавалі пажар на плошчы 50 квадратных мэтраў. Зруйнаваныя 18 кватэр.
Выбух таксама пашкодзіў разьмешчаны побач будынак кацельні, у выніку чаго безь цяпла засталіся 11 шматкватэрных жылых дамоў.
Фота ДСНС Украіны
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Расейскі патрыярх Кірыл кажа, што на Ўкраіну яны напалі, бо там — прапаганда ЛГБТ. Ці гэта прычына забіваць людзей?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта ў сфакусаванай форме — адмаўленьне прыватнасьці. У Расеі ЛГБТ атаясамліваюць з правамі чалавека, каб, у сваю чаргу, зрабіць правы чалавека такімі ж «непрымальнымі», як ЛГБТ. Адным махам яны адмаўляюць права на жыцьцё, прэзумпцыю невінаватасьці, недатыкальнасьць жыльля ці свабоду думкі — як «чужыя каштоўнасьці». То бок «па-нашаму» — гэта забіваць, урывацца ў кватэру, садзіць у турму за іншадумства, лазіць у чужым тэлефоне... Хоць, падумаўшы, хто такі чалавек без правоў? Раб.
«Ёсьць у нас такі прэзыдэнт. Уся віна — у ім»
1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі». Што кажуць беларусы ў чэргах на прапускных пунктах — у відэарэпартажы Свабоды. https://www.youtube.com/watch?v=Laj52wasxwQ
Што сказала Ціханоўская ў спачуваньні блізкім загінулай у выніку згвалтаваньня беларускі
«Гэта проста невыносна! Мне складана апісаць увесь боль, што я адчуваю зараз, – адзначыла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская. – Але яшчэ я адчуваю злосьць. Злосьць на несправядлівасьць. На тое, што жанчыны не могуць адчуваць сябе ў бясьпецы. На тое, што нехта абвінавачвае ахвяру гвалту ў тым, што здарылася». https://smarturl.click/e5L55
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 1 сакавіка
«Глядзі, якую бздуру прыняў „сонцападобны“». Вялікая гутарка з былым пракурорам Ракіцкім, які далучыўся да ByPol
Трыццаць гадоў марных спробаў. Чаму Беларусь адмовілася ўступаць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю
Калі бізнэсоўцы будуць фінансаваць апазыцыю. Тлумачыць беларускі прадпрымальнік з Крэмніевай даліны
Ад 1 сакавіка закрытыя яшчэ два пункты пропуску на мяжы Беларусі і Эўразьвязу. Што з чэргамі на іншых
Зьніклі рэйсы ў Друскенікі, даражэюць квіткі. Што адбываецца на мяжы Беларусі з Эўразьвязам
Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла ў рэанімацыі
Грошы, ахвяраваныя на лячэньне згвалтаванай беларускі, якая памерла ў Варшаве, будзе кантраляваць польскі бок
Пагрозу магчымага ўзброенага нападу Расеі ў Польшчы ўспрымаюць сур’ёзна, — аналітык Патоцкі
Ва ўрадзе Польшчы заявілі аб намеры ўвесьці эмбарга на сельгаспрадукцыю з Расеі і Беларусі
«Глыбока ўстрывожаныя». Расейскі Чырвоны Крыж прасіў беларускіх калегаў узгадняць паездкі на акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны
У Маскве шмат людзей прыйшлі на пахаваньне Навальнага. Каля царквы аўтазакі, на могілках — паліцыянты. ФОТА, ВІДЭА
Беларускі шаман. Гісторыя сям’і, якая зь Менску пераехала ў лясы Амазоніі
Ціханоўская на Беларускім бізнэс-форуме у ЗША: Я заўсёды буду бараніць інтарэсы сумленнага беларускага бізнэсу
У Вашынгтоне пачаў працу першы Беларускі бізнэс-форум, які праводзіць Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) сумесна з Дэпартамэнтам гандлю Злучаных Штатаў Амэрыкі.
«Сёньня вы дапамагаеце адзін аднаму ў вырашэньні бягучых бізнэс-праблемаў, абароне сваіх інтарэсаў і правоў, а заўтра вы станеце ўдзельнікамі будучых палітычных і эканамічных рэформаў у Беларусі», — зьвярнулася да яго ўдзельнікаў дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. https://smarturl.click/jkpBd
Зьніклі рэйсы ў Друскенікі, даражэюць квіткі. Што адбываецца на мяжы Беларусі з Эўразьвязам
З 1 сакавіка Літва закрыла памежныя пераходы ў Прывалцы і Катлоўцы. Расказваем, што вядома пра сытуацыю на мяжы. https://smarturl.click/dpwgE
У Маскве тысячы чалавек прыйшлі на пахаваньне палітвязьня Навальнага, які памёр у турме. ФОТАГАЛЕРЭЯ https://smarturl.click/LY3Bj
Читать полностью…Тысячы людзей прыйшлі на пахаваньне Навальнага ў Маскве. Натоўп зьнёс агароджу і накіраваўся да могілак
Нягледзячы на вялікую колькасьць паліцыі і аўтазакаў, за тры гадзіны да пачатку цырымоніі каля храма ўсё роўна пачалі зьбірацца людзі, каб папрысутнічаць на адпяваньні палітыка.
Прадстаўнікі каманды Аляксея Навальнага паведамілі аб праблемах з сувязьзю, у выніку чаго было немагчыма атрымаць дакладную інфармацыі аб тым, што адбывалася ўнутры царквы. Якіх-небудзь інцыдэнтаў у царкве і каля яе не адбылося.
Пасьля адпяваньня ў царкве труну зь целам Аляксея Навальнага перамясьцілі ў катафалк і павезьлі на могілкі для пахаваньня. Натоўп людзей зьнёс агароджу і накіраваўся за катафалкам у кірунку могілак.
https://smarturl.click/9zo24
Трыццаць гадоў марных спробаў. Чаму Беларусь адмовілася ўступаць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю
Урад Беларусі выключыў з плянаў сваёй дзейнасьці захады, накіраваныя на адаптацыю заканадаўства з патрабаваньнямі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, пытаньне пра ўступленьне ў гэтую міжнародную інстытуцыю зьнятае з парадку дня. Чаму, тлумачыць Валер Карбалевіч.
Сьцісла:
🔸 Працэс падрыхтоўкі да ўступленьня Беларусі ў гэтую арганізацыю быў спынены з прычыны саўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны.
🔸 Беларусь вядзе перамовы пра ўступленьне ў СГА з 1993-га, больш за 30 гадоў.
🔸 Беларусь — адзіная краіна з ЭАЭС, якая не ўступіла ў гэтую арганізацыю.
🔸 Беларуская сацыяльная мадэль і сяброўства ў СГА цяжка сумяшчаюцца.
🔸 Уступленьне ў розныя міжнародныя арганізацыі азначала б усталяваньне пэўных вонкавых абмежаваньняў аднаасобнай уладзе Лукашэнкі.
https://smarturl.click/Yz3DM