Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць Беларусь «дыпляматычна акупаванай» і мяркуе, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі.
Пра гэта ён расказаў у інтэрвію італьянскаму тэлеканалу Rai 1.
Зяленскі лічыць, што Пуціна не цікавяць нейкія канкрэтныя тэрыторыі кшталту Крыму ці Данбасу — паводле яго слоў, прэзыдэнт РФ зацікаўлены ў поўным разбурэньні Ўкраіны і далучэньні ўсіх украінскіх земляў. І ён «робіць такія рэчы ці сілай, зброяй — ці палітычна».
https://smarturl.click/z2lV6
Ня толькі зьмена пакаленьняў. Чаму Лукашэнка апошнім часам заклапочаны праблемай кадраў
Сярод прычын аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч называе:
📌 У пэрсаналісцкай дыктатуры адсутнічаюць мэханізмы пераходу ўлады пасьля сыходу ранейшага ўладара. І часьцей за ўсё гэты працэс транзыту выклікае палітычны крызіс.
📌 Не дае пра сябе забыць траўма 2020 году. У Лукашэнкі ёсьць падстава сумнявацца ў ляяльнасьці вышэйшых чыноўнікаў.
📌 Адной з праяваў таго, што намэнклятура пачынае выходзіць з-пад кантролю, стаў рост паведамленьняў пра карупцыю ў асяродзьдзі высокіх чыноўнікаў.
📌 Усё больш рэальнай становіцца пагроза з боку Расеі.
Чытаць цалкам:
https://smarturl.click/opj2D
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 «Яе звалі Ліза». radio_svaboda/video/7343692075608657158">У Варшаве прайшоў марш памяці беларускі, якая памерла пасьля згвалтаваньня
👉🏻 Правілы ўвозу наяўных грошай у Беларусь і за мяжу: radio_svaboda/video/7341469880740269317">нагадваем, што важна памятаць
👉🏻 Першы атэіст ВКЛ: radio_svaboda/video/7342958825181334789">расказваем пра Казіміра Лышчынскага і ягоны трагічны лёс
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе: radio_svaboda/video/7343337535914921221">што такое капіталізм — тлумачым на пальцах
👉🏻 Як перажыць вясну: radio_svaboda/video/7341838725778820358">сабралі для вас карысныя парады
👉🏻 C1 phrases in Belarusian: radio_svaboda/video/7342570208516640005">вучым англамоўных сяброў сакавітым беларускім выразам. Частка 2
«„Белсату“ давядзецца зьліквідаваць шмат перадачаў», — Агнешка Рамашэўская-Гузы пра скарачэньне фінанасаваньня тэлеканалу
Новы ўрад Польшчы істотна скарачае бюджэт тэлеканалу «Белсат». Так вынікае з дакумэнту, які апублікавала МЗС Польшчы. Дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы называе гэта «фактычнай ліквідацыяй» Белсату. У інтэрвію Свабодзе яна растлумачыла, што адбываецца.
Магчыма, ад нас хочуць забраць расейскамоўныя праграмы. Але не ўяўляю, як гэта будзе адбывацца. Мы маем расейскамоўнага гледача, больш за 1,3 мільёна падпісчыкаў на Youtube. У нас працуюць спэцыялісты, якія гэта пасьпяхова робяць.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала ўмяшацца ў сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша
Сьвет павінен быць больш рашучым, дамагаючыся вызваленьня беларускіх палітвязьняў. Мала словаў салідарнасьці, павінны працаваць мэханізмы, якія ёсьць у дэмакратычным сьвеце.
«Фіялетавыя сьлёзы». «Вясна» прэзэнтавала фільм, прысьвечаны палітзьняволеным жанчынам
Праваабарончы цэнтар «Вясна» падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзьняволеную Дар’ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна расказала сваю гісторыю ў засьценках Музэя праклятых жаўнераў і палітычных вязьняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Ягоныя ўмовы вельмі падобныя на менскі СІЗА-1.
Са жніўня 2020 года палітычны перасьлед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. На гэты момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзьняволеных жанчын.
«Маё пасланьне Пуціну простае. Мы ня сыдзем. Мы ня схілімся». Што сказаў прэзыдэнт Байдэн у Кангрэсе ЗША
Джо Байдэн выступіў у Кангрэсе ЗША. Як паведаміў «Голас Амэрыкі», ён падкрэсьліў свае рознагалосьсі з Дональдам Трампам у замежнапалітычных, сацыяльных і эканамічных пытаньнях і, у прыватнасьці, у пытаньні аб падатках для багатых.
У самым пачатку выступу Байдэн заявіў, што Ўкраіна можа спыніць агрэсію пуцінскай Расеі, але для гэтага Вашынгтон павінен працягнуць вайсковую дапамогу Кіеву.
Калі хтосьці ў гэтай залі думае, што Пуцін спыніцца на Ўкраіне, то, запэўніваю вас, ён гэтага не зробіць. Але Ўкраіна можа спыніць Пуціна, калі мы падтрымаем Украіну і дамо ёй зброю, неабходную для самаабароны. Гэта ўсё, пра што просіць Украіна. Яны не просяць амэрыканскіх салдат.
Тоні Лашдэн: «Нашы фэміністычныя кнігі асэнсоўваюць надзвычай балючы досьвед 2020–2023 гадоў»
З нагоды дня 8 сакавіка пагаварылі з актывісткай беларускага фэміністычнага руху літаратаркай Тоні Лашдэн — пра фэмінісцкую літаратуру, салідарнасьць і адстойваньне правоў жанчын.
https://smarturl.click/G6elZ
Сьмецьце з хаты. Чаму жанчыны, якія напісалі пра гвалт, сутыкаюцца як з падтрымкай, так і з цкаваньнем
«Адгукнулася дзяўчына, якая, імаверна, ведае гэтага чалавека, і яна была ў шоку, што гэта можа быць так блізка. Гэта кажа пра тое, што гвалтаўнікі — не далёкія, «недзе там», маньякі, яны побач». Жанчыны, якія апублікавалі гісторыі пра ўласны досьвед выпадкаў гвалту, расказалі Свабодзе, якія гэта для іх мела наступствы.
https://smarturl.click/0ej1v
Ад Сініцына да Качанавай. Як склаўся лёс былых кіраўнікоў Адміністрацыі прэзыдэнта
Пяцёра зь дзевяці былых кіраўнікоў Адміністрацыі прэзыдэнта пасьля адстаўкі так ці інакш зьвязвалі сваю працу з Масквой.
https://smarturl.click/9zd6D
Беларускім тэнісісткам Арыне Сабаленцы і Вікторыі Азаранцы дазволілі згуляць на Алімпіядзе ў Парыжы ў адзіночным і ў парным разрадах
Міжнародная фэдэрацыя тэнісу заявіла, што спартоўцам зь Беларусі і Расеі дазволілі выступаць у «індывідуальным нэўтральным статусе» для ўдзелу ў адзіночных, а таксама парных спаборніцтвах. Паводле рэйтынгу, умовам алімпійскага адбору адпавядаюць толькі дзьве беларускія тэнісісткі — Арына Сабаленка (2-я ракетка сьвету) і Вікторыя Азаранка (30-я). Сярод мужчын кандыдатаў на ўдзел у Алімпіядзе няма:
https://smarturl.click/xBYxe
Галоўнае за 7 сакавіка
❗️Пры затрыманьні ў Карэліі забілі актывіста зь Беларусі. Чацьвёра дзяцей, падтрымліваў пратэсты і дабраахвотнікаў ва Ўкраіне: расказваем, што пра яго вядома
👨🏻💼 Мае амэрыканскую адукацыю, быў у полі зроку сілавікоў. Лукашэнка прызначыў новага адказнага за эканоміку ў адміністрацыі прэзыдэнта
🙍🏻♂️ «На карысьць дзяржавы». Прадзеда выселілі, дзеда пасадзілі, бацьку ледзь не расстралялі: гісторыя рэпрэсій сям’і палітыка Мілінкевіча
👮🏻♂️ «Адзначацца будзеш кожны дзень». Як міліцыянты назіраюць за былымі палітвязьнямі
🇷🇺 Падрыў цягнікоў на БАМе, падпал электрастанцыі. Як беларусы ўдзельнічаюць у антываенным супраціве ў Расеі
🗣 Заблытаў і сваіх, і чужых. Чаму Лукашэнка какетнічае наконт свайго ўдзелу ў выбарах-2025: разважае Юры Дракахруст
🇱🇹 «Хачу зрабіць Пазьняка пэрсонай нон-грата». Пагутарылі зь літоўскім актывістам, якія піша пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» і варожыя заявы беларусаў пра Літву
❌ Навошта зьнішчылі «Бярозку»? Як у Менску зьнікаюць знакавыя мясьціны
«Хачу зрабіць Пазьняка пэрсонай нон-грата», — літоўскі актывіст
Літоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» і варожыя заявы беларусаў пра Літву.
У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што, на яго думку, беларусы робяць ня так адносна Літвы, чаму ён дамагаецца абвяшчэньня Зянона Пазьняка пэрсонай нон-грата, чаму Сьвятлана Ціханоўская дае кепскі прыклад беларусам у Літве і што неабходна зрабіць літоўцам і беларусам, каб зьменшыць градус узаемных прэтэнзій:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/TRH8cf7AVHY
Малдова падпісала абароннае пагадненьне з Францыяй на фоне асьцярогаў дэстабілізацыі з боку Расеі
Падпісваючы абароннае пагадненьне, Мая Санду заявіла, што Масква хоча дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове і сарваць яе інтэграцыю ў Эўразьвяз. «Калі агрэсара не спыніць, ён будзе працягваць ісьці, і лінія фронту будзе працягваць набліжацца. Бліжэй да нас. Бліжэй да вас, — заявіла Санду. — Таму Эўропа мусіць выступіць адзіным фронтам».
Эманюэль Макрон паабяцаў «непахісную падтрымку» Малдове з боку Францыі перад тварам пагрозаў з боку Масквы:
https://smarturl.click/EeXb0
Выйшаў працяг беларускага мультсэрыялу «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»
Ён створаны паводле казкі «Ня сіла, а сьмеласьць». Цяпер на плятформе VOKA бясплатна даступныя 8 новых эпізодаў, кожны доўжыцца ад 6 да 6,5 хвілін і даступны да прагляду на дзьвюх мовах — беларускай і расейскай.
Мультсэрыял — частка праекту «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». У аднайменным разьдзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і сэрыялаў на беларускай мове — ад галівудзкіх блёкбастэраў да японскага анімэ:
https://smarturl.click/w9w0y
Палітычная аглядальніца разважае пра адсутнасьць жанчыны побач з Лукашэнкам
https://www.youtube.com/watch?v=2GbRRWpdAfE
Прарасейская актывістка зь Віцебску адсядзела двое сутак у ізалятары і расказала пра ўражаньні
Віцебская прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава адсядзела двое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) за перадрук паста загінулага ў Санкт-Пецярбургу расейскага прапагандыста Уладлена Татарскага.
У камэры, куды яна трапіла, усе аказаліся «палітычнымі».
«За падпіскі на каналы, паводле іх слоў. Мне дасталася верхняя «шконка», мэталічныя драбы без матраца і падушкі: адна з жанчын з-за боляў у сьпіне магла спаць толькі седзячы на падлозе. Аказалася, «палітычным» ствараліся максымальна «утульныя ўмовы». Прынцыповы момант «народнага адзінства» — адзначыла Мірсалімава.
https://smarturl.click/w9wpm
Беларусь чакае запаволеньне эканамічнага росту, — Анастасія Лузгіна
Эканамістка Анастасія Лузгіна расказвае пра асноўныя тэндэнцыі беларускай эканомікі і аналізуе ўплыў на гаспадарчае разьвіцьцё Беларусі вайны і санкцыяў.
Сьцісла:
🔸 Актыўны рост эканомікі ў сёньняшніх умовах немагчымы: не хапае людзей, працоўных рук.
🔸 У Расею актыўна пачалі прыходзіць кітайскія кампаніі, зь якімі беларусам складана канкураваць.
🔸 Новыя санкцыі наўрад ці будуць мець істотны нэгатыўны эфэкт.
https://smarturl.click/1dwXY
Сэйм Польшчы заклікаў увесьці эмбарга на ўвоз у ЭЗ сельгаспрадукцыі з Беларусі
На думку дэпутатаў, закупка ў Беларусі і Расеі прадуктаў харчаваньня і сельгаспрадукцыі «працягвае прыносіць велізарныя даходы» Менску і Маскве.
«Наш маральны абавязак — спыніць гандаль, які можа прама ці ўскосна спрыяць умацаваньню здольнасьці Расеі і Беларусі, якая яе падтрымлівае, працягваць вайну з Украінай. Тым больш расейскі імпарт можа ўключаць збожжа, скрадзенае з акупаваных тэрыторый Украіны», — гаворыцца ў рэзалюцыі.
https://smarturl.click/VDGkn
Мігранты, якія незаконна трапілі зь Беларусі ў ЭЗ, зьвярнуліся ў Эўрапейскі суд у правах чалавека супраць Літвы, Латвіі і Польшчы
Эўрапейскі суд у правах чалавека чакае адказаў ад урадаў Латвіі, Польшчы і Літвы на пытаньні, што тычацца парушэньня правоў мігрантаў на падачу заявы аб прытулку, бо вярталі без вывучэньня іх асабістых спраў у Беларусь, якую нельга лічыць бясьпечнай.
https://smarturl.click/RAmyv
У Ерэване заявілі аб намеры паглыбляць дачыненьні з Эўразьвязам настолькі, наколькі да гэтага гатовы Брусэль
Міністар замежных справаў Армэніі Арарат Мірзаян заявіў, што супраца краіны з Эўрапейскім Зьвязам накіравана на забесьпячэньне эканамічнай устойлівасьці краіны і дывэрсыфікацыі яе эканамічных рэсурсаў.
«Мы нацэленыя на далейшае паглыбленьне нашых дачыненьняў з Эўрапейскім Зьвязам настолькі, наколькі да гэтага гатовы Эўразьвяз», — працытавала міністра дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Armenpress.
У сакавіку Армэнія афіцыйна заявіла аб спыненьні працы расейскіх памежнікаў у аэрапорце Ерэвану, а ў лютым — аб замарожваньні свайго ўдзелу ў АДКБ.
Ціханоўская: «8 сакавіка — гэта нагода гучна заявіць: гвалт недапушчальны»
У Міжнародны жаночы дзень, Сьвятлана Ціханоўская запісала зварот да беларусак.
Яго асноўная тэма — гвалт у адносінах да жанчын. Ціханоўская падкрэсьліла: гвалт часта замоўчваюць, але пра яго неабходна гаварыць — бо на месцы Лізы, якая загінула ў Варшаве, магла апынуцца кожная.
https://smarturl.click/pp53G
Амбасада ЗША ў Расеі папярэдзіла амэрыканскіх грамадзян аб імавернай пагрозе тэрактаў у Маскве
Адначасова Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША павялічыў узровень небясьпекі наведваньня Расеі да максымальнага чацьвёртага ўзроўню.
Папярэджаньне ЗША таксама разьмясьцілі на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі.
У Расеі гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць. У Маскве 8 сакавіка маюць адбыцца шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных Міжнароднаму дню жанчын.
Выява Амбасады ЗША ў Маскве AFP
Ня трэба кветак — проста хопіць нас гвалціць
«Я ня ведаю, ці сьвяткавала б Ліза восьмага сакавіка — ці гаварыла б у гэты дзень аб правах жанчын, ці чакала кветак у падарунак, ці рабіла б і тое, і тое. Магчыма, яна б надзела прыгожую сукенку і пайшла ў рэстарацыю са сваім хлопцам. Магчыма, валянтэрыла б увесь дзень для іншых жанчын. Магчыма, гэты дзень для яе нічым бы не адрозьніваўся ад папярэдняга і наступнага. Але Лізы больш няма», — Наста Захарэвіч да Міжнароднага жаночага дня.
https://smarturl.click/l5X9Y
Ужо сёньня: Міжнародны жаночы дзень
114 гадоў таму (1910) рашэньнем Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Капэнгагене дзень 8 сакавіка абвешчаны Міжнародным жаночым днём. Ужо ў наступным 1911-м адбылася першае сьвяткаваньне Міжнароднага жаночага дня.
Дата 8 сакавіка ў якасьці Дня абароны правоў жанчын у шэрагу заходніх краін усталявалася толькі ў 1914 годзе. ААН прызначыў яе як Міжнародны жаночы дзень у 1975-м.
Паводле ААН, у гэты дзень павінны адзначацца дасягненьні жанчын, незалежна ад нацыянальных межаў або этнічных, моўных, культурных, эканамічных і палітычных адрозьненьняў.
Іншыя адметныя падзеі 8 сакавіка — на нашым сайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/opj7a
На фота мітынг жанчын у Лёндане ў пачатку ХХ стагодзьдзя
У Беларусі з 2020 году пад палітычны перасьлед трапілі 8000 жанчын
У сувязі з пратэстамі супраць дзейнай улады і вайной ва Ўкраіне з 2020 году ў Беларусі агулам асудзілі сама меней 1033 жанчын, зь іх 242 — да калёніі, 497 — да «хатняй хіміі», 70 — да «хіміі», пяць жанчын — да арышту, дзьве — да прымусовага лячэньня, сьведчыць статыстыка праваабаронцаў «Вясны»:
https://smarturl.click/71dJe
BelPol: Новы намесьнік кіраўніка спраў Лукашэнкі ў 2008-м праходзіў абвінавачаным па крымінальнай справе
Мікалай Шкрэд у 2008 годзе, калі ў званьні капітана служыў у службе бясьпекі Лукашэнкі, разам з таварышам па службе Алегам Копацем праходзіў абвінавачаным па крымінальнай справе за злоснае хуліганства — за зьбіцьцё ахоўніка начнога клюбу «Данькоў Клюб» у Менску, паведаміла @zerkalo_io аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.
У 2009 годзе справу супраць Шкрэда спынілі — сьледчыя не знайшлі ў дзеяньнях складу злачынства. Шкрэд застаўся ў службе бясьпекі Лукашэнкі:
https://smarturl.click/4km2m
Заблытаў і сваіх, і чужых. Чаму Лукашэнка какетнічае наконт свайго ўдзелу ў выбарах 2025 году?
Чаму Лукашэнка 25 лютага заявіў, што пойдзе на прэзыдэнцкія выбары ў 2025 годзе, а 5 сакавіка сказаў, што яшчэ ня вырашыў і што яго «няправільна зразумелі»? Разважае Юры Дракахруст.
«Мэта першай заявы — не дапусьціць, каб дзяржаўны апарат вагаўся, прыглядаўся да гіпатэтычных пераемнікаў. (...) Матывам „абвяржэньня“ магла стаць рэакцыя Крамля, які, магчыма, хоча дамагчыся ад Лукашэнкі далейшых саступак за згоду на ягоны ўдзел у выбарах»:
https://smarturl.click/XyL0M
Мае амэрыканскую адукацыю, быў у полі зроку сілавікоў. Хто будзе адказным за эканоміку ў Адміністрацыі прэзыдэнта
Сёньня Лукашэнка прызначыў новага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, адказнага за эканамічны кірунак. Ім стаў 38-гадовы Аляксандар Ягораў, які да апошняга часу ўзначальваў Банк разьвіцьця.
У 2020 годзе Ягораў хваліў фільм расейскага журналіста Ю. Дудзя пра амэрыканскую Крэмніевую даліну і казаў, што гэта пра месца, «дзе людзей вучаць быць такімі, якім я сябе бачу». Расказваем, што яшчэ пра яго вядома:
https://smarturl.click/ZyLm2
Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы: беларускія спэцслужбы сочаць за літоўскімі дыпляматамі ў Менску для вэрбаваньня
У справаздачы згадваюцца ня толькі прадстаўнікі беларускай дыяспары, але і літоўцы.
У часе допытаў літоўскіх грамадзян беларускія спэцслужбы з мэтай вэрбаваньня вызначалі колішніх і цяперашніх дзяржаўных і муніцыпальных служачых, службовых асобаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў, бізнэсоўцаў, супрацоўнікаў стратэгічных кампаній і журналістаў.
https://smarturl.click/l5X8B