«У мяне ніколі не было такой думкі, што Лукашэнка кудысьці сыдзе», — Аляксандар Кныровіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
«Я ніколі ня верыў у гэта. Я і зараз ня веру, што Лукашэнка можа кудысьці адысьці. Пакуль не памрэ, ён будзе сядзець на сваім троне», — кажа блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч.
Летась больш за 280 тысяч беларусаў упершыню атрымалі дазволы на жыхарства ў Эўразьвязе
У 2023 годзе беларусы атрымалі 281 279 першых дазволаў на жыхарства ў краінах Эўразьвязу — гэта 7,5% ад агульнай колькасьці выдадзеных летась дазволаў, сьведчаць новыя зьвесткі Эўрастату.
З усіх першых ДНЖ, атрыманых беларусамі летась, 52,3% выдалі на падставе працы, па 2,6% — для атрыманьня адукацыі і для ўзьяднаньня сям’і, 42,5% — зь іншых прычынаў. 90,9% усіх ДНЖ выдала Польшча:
https://smarturl.click/0eLB7
Адна справа расьсьледуецца, 60 заяваў правяраюць. У Вільні абмеркавалі міжнародную адказнасьць беларускага рэжыму
13 верасьня ў Вільні прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Адказнасьць за злачынствы і парушэньне правоў чалавека ў Беларусі». Яна была арганізаваная Цэнтрам права і дэмакратыі Justice Hub сумесна з офісам дэпутата Эўрапарлямэнту Дайнюса Жалімаса ў рамках праекту «Ўмацаваньне шляху да правасудзьдзя для ахвяраў злачынстваў рэжыму».
Літоўскія і беларускія палітыкі, урадоўцы, праваабаронцы, адмыслоўцы ў галіне права і грамадзкія актывісты абмеркавалі прыцягненьне да адказнасьці Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму. У цэнтры ўвагі былі юрыдычныя і палітычныя мэханізмы, якімі можна карыстацца: завядзеньне справаў паводле «ўнівэрсальнай юрысдыкцыі», выкарыстаньне міжнароднага трыбуналу і больш моцныя міжнародныя санкцыі. https://smarturl.click/67LeB
Былы камандуючы NATO кажа, што рабіць зь Беларусьсю і за што ён пляскае ў далоні Лукашэнку
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove), былы вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сілаў NATO ў Эўропе.
Відэа: https://youtu.be/TpaX93NHIjY. Тэкставая вэрсія https://smarturl.click/l5yXB
Гісторыка Ігара Мельнікава прысудзілі да 4 гадоў калёніі за інтэрвію незалежнаму СМІ
Паводле вэрсіі пракуратуры, 26 студзеня 2022 года ў Польшчы Мельнікаў нібыта «ў мэтах ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці, у тым ліку папулярызацыі мэдыярэсурсаў экстрэмісцкай накіраванасьці, уцягваньня ў экстрэмісцкую дзейнасьць большай колькасьці грамадзян, распаўсюджваньня экстрэмісцкіх матэрыялаў», даў інтэрвію «Эўрарадыё» і тым самым спрыяў экстрэмісцкай дзейнасьці.
Узгаданае інтэрвію сярод іншага тычылася працы гісторыка за мяжой, правядзеньня ім навуковай выставы ў Варшаве, ролі гісторыі ў грамадзтве.
На момант публікацыі інтэрв'ю “Эўрарадыё” не было прызнана “экстрэмісцкім фармаваньнем”. Рашэньне аб гэтым прынята МУС 20 ліпеня 2022 года. https://smarturl.click/2qL0Z
Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі. Беларусаў сярод іх няма
Украіна і Расея правялі чарговы абмен палоннымі, у межах якога на ўкраінскую тэрыторыю вярнуліся 49 грамадзян, а на расейскую — 44. Як паведаміў амбудсмэн Украіны Дзьмітро Лубінец, упершыню Ўкраіне ўдалося вярнуць дадому адразу 23 жанчын.
Як паведамілі Свабодзе ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», сярод перададзеных Расеяй ва Ўкраіну і Ўкраінай ў Расею беларусаў няма:
https://smarturl.click/aJaRg
Зьявілася інфармацыя, што Іран перадаў Расеі ракеты Fath-360. Як яны выглядаюць і што пра іх вядома
7 верасьня адразу некалькі заходніх СМІ са спасылкай на крыніцы паведамілі, што Іран перадаў Расеі 200 балістычных ракет малой далёкасьці Fath-360. Інфармацыю пацьвердзілі верасьня афіцыйны прадстаўнік Эўразьвязу Пэтэр Стана і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. У Іране па-ранейшаму адмаўляюць пастаўкі ракет Расеі.
Расказваем і паказваем, як выглядае гэтая сыстэма ўзбраеньня і як яна можа паўплываць на вайну ва Ўкраіне:
📸 Фотагалерэя: https://smarturl.click/dpZgE
Пачаў пра дружбу, скончыў пра варажнечу. Пра што сьведчыць сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі нацыянальных мяньшыняў
«Дыялёг Лукашэнкі з нацыянальнымі мяньшынямі напярэдадні так званага „Дня народнага адзінства“ задумваўся як бяспройгрышны прапагандысцкі ход, дэманстрацыя міралюбства і грамадзянскай згоды. Аднак прымірэнчая размова пра дружбу і еднасьць скончылася традыцыйнымі папрокамі і абвінавачаньнямі ў адрас суседзяў», — піша аналітык Валер Карбалевіч:
Зборная Эстоніі ў пляжным футболе адмовілася гуляць з Беларусьсю ў супэрфінале Эўралігі
Мужчынская зборная Эстоніі ў пляжным футболе пасьля выхаду ў плэй-оф супэрфіналу Эўралігі ў Італіі адмовілася гуляць са зборнай Беларусі, якая стала яе суперніцай у чвэрцьфінале. Так Беларусь выйшла ў паўфінал з тэхнічнай перамогай, а зборная Эстоніі працягне барацьбу за 5-8-е месца.
У камандзе патлумачылі рашэньне тым, што яны «на 100% згодныя, што расейскім і беларускім спартоўцам зараз ня месца на спартовых пляцоўках»:
https://smarturl.click/ppkwj
На праваабаронцу Сержука Сыса завочна завялі крымінальную справу
На актывіста праваабарончага цэнтру «Вясна» Сяргея Сыса завялі крымінальную справу і абвясьці яго ў вышук. Пра гэта сам праваабаронца даведаўся ад крыніц зь Беларусі. Паводле зьвестак Сыса, яго вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзеяньне экстрэмісцкай дзейнасьці», учыненае ў групе асобаў або паўторна"), за што пагражае пакараньне да 7 гадоў зьняволеньня:
https://smarturl.click/0eLMp
У Жыткавіцкім раёне праверылі дружыньнікаў — у выніку ліквідавалі 17 атрадаў. У чым справа
Аказалася, што ў шэрагах дружыньнікаў былі асуджаныя за хуліганства, паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласьці. Падрабязнасьці:
https://smarturl.click/YzVmM
13 верасьня нарадзіўся Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст (у 1893 годзе)
Найбольш вядомы раман Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ.
Раней «Запіскі Самсона Самасуя» чыталі ўсе школьнікі Беларусі, але ў 2016 годзе твор прыбралі з абавязковай школьнай праграмы.
Пра іншыя падзеі 13 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/1dyDo
Пуцін расказаў, што зьменіць дазвол Кіеву наносіць удары па Расеі далёкасяжнай зброяй
Пуцін заявіў, што «наўпроставы ўдзел краінаў Захаду ва ўкраінскім канфлікце мяняе яго сутнасьць». «Расея будзе вымушаная прымаць рашэньні, зыходзячы з пагрозаў, якія такім чынам ствараюцца», — падкрэсьліў прэзыдэнт РФ.
Камэнтары Пуціна прагучалі ў пэрыяд, калі ўлады Ўкраіны працягваюць спробы дамагчыся ад Захаду паставак больш магутных узбраеньняў, але зь меншымі абмежаваньнямі на іх выкарыстаньне. Расейскія войскі тым часам працягваюць наступ на ўсходзе Ўкраіны
https://smarturl.click/ba1Z7
Асноўныя падзеі і публікацыі чацьвярга, 12 верасьня
Дзясяткі «палітычных» спраў, адзінкавыя — за забойствы. Чым цяпер занятыя абласныя суды
«Паставіць сабе надмагільле». Што гісторыкі і экспэрты кажуць пра пляны Лукашэнкі пабудаваць новы гістарычны музэй
Жыхары Менску скардзяцца на смог. У Белгідрамэце расказалі, калі чакаць паляпшэньня сытуацыі
Маркаў: задача зачыняць YouTube у Беларусі сёньня не стаіць
Лукашэнка заявіў, што даручыў папярэджваць мігрантаў, каб тыя ня ехалі ў Беларусь у спробах трапіць у ЭЗ
Рыжанкоў у Ганконгу заявіў, што «Беларусь ня дасьць уцягнуць сябе ў вайну ва Ўкраіне»
«ПіК Свабоды». Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць і як засылаюць шпіёнаў за мяжу
Зяленскі адрэагаваў на перамяшчэньне войскаў у Беларусі і наступ расейцаў у Курскай вобласьці
У Латвіі канчаткова ўхвалілі законапраект аб забароне знаходжаньня ў краіне аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі
Лукашэнка кажа, што даручыў папярэджваць мігрантаў, каб тыя ня ехалі ў Беларусь у спробах патрапіць у ЭЗ
«Яны там круцяць-верцяць: „Кітайцы Лукашэнку прымусілі, каб ён зьмякчыў палітыку ў дачыненьні да Польшчы“. Зь Кітаем мы не абмяркоўвалі нават гэтыя тэмы. Ніколі Сі Цзіньпін, ведаючы мяне, ня скажа, што ты там з Польшчай нешта зрабі» — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі этнічных меншасьцяў Беларусі.
https://smarturl.click/ZyR3z
Лукашэнка пачаў рыхтавацца да чарговага пераабраньня. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную «актуальным унутрыпалітычным пытаньням і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній».
Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч пра асноўныя задачы на новы выбарчы сэзон. https://www.youtube.com/watch?v=KIV4AWzXLrA
Супраць палітвязьня Міколы Дзядка, якому засталося быць у зьняволеньні паўгода, завялі новую крымінальную справу
У 2020 годзе Міколу Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, ён павінен быў выйсьці з турмы 25 красавіка 2025 году. Але на палітвязьня, анархіста Дзядка ў турме завялі новую крымінальную справу.
Пра гэта паведамляе выданьне «Новы час» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле інфармацыі крыніцаў новая крымінальная справа заведзеная паводле арт.411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым артыкуле прадугледжанае пазбаўленьне волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў. https://smarturl.click/71Ld7
Зяленскі пра неабходнасьць зьбіцьця расейскіх бесьпілётнікаў краінамі-суседзямі: «Толькі Беларусь адзначылася»
Прэзыдэнт Украіны заклікаў краіны-партнэры ўхваліць рашэньне аб супольным зьнішчэньні расейскіх ракет і бесьпілётнікаў ва ўкраінскім небе.
«Хаўрусьнікі разам зьбіваюць ракеты і дроны ў небе на Блізкім Усходам. То чаму дагэтуль няма аналягічнага рашэньня пра супольнае зьбіцьцё расейскіх ракет, іранскіх шахедаў у небе Ўкраіны? Прычым гэта ня робіцца і тады, калі ракеты і дроны накіроўваюцца літаральна на тэрыторыю нашых суседзяў», — сказаў Зяленскі на штогадовай сустрэчы Ялцінскай эўрапейскай стратэгіі.
Уладзімір Зяленскі дадаў: «Пакуль што толькі Беларусь адзначылася збіцьцём расейскіх шахедаў». Гэтыя словы выклікалі ў аўдыторыі сьмех і воплескі.
«Я ня думаў, што ў такім фармаце гэта будзе. І гэта сапраўды, я мяркую, зьневажальна для моцнага дэмакратычнага сьвету», — падкрэсьліў Уладзімір Зяленскі.
Ня толькі халаднік. Чые калдуны, зуброўка і крупнік? Гутарка з гісторыкам (+ рэцэпт)
Як вы лічыце, чый халаднік? А калдуны? Хто прыдумаў зуброўку? І чаму палякі сьмяяліся над бацьвіньнем і кішкай? Свабода разам з гісторыкам Алесем Белым склала топ-7 страваў, якія аб’ядноўваюць беларускую, літоўскую і польскую кухні:
https://smarturl.click/M1oG4
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і карткі на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Калі зьявілася беларуская мова? Расказваем паводле пісьмовых крыніц (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Чырвоная кніга Беларусі-2025: radio_svaboda/video/7411976499055693062">глядзім, што ў ёй зьменіцца
👉🏻 Бітва пад Воршай. radio_svaboda/video/7412343809964543238">Узгадваем цікавыя факты гэтай старонкі беларускай гісторыі
👉🏻 У Беларусі гараць лясы, тарфянікі і кустоўе. radio_svaboda/video/7413075615685020933">Сабралі практычныя парады, што рабіць падчас пажару
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7413440761351441669">Якія ў беларусаў узаемаадносіны з грашыма і ці ашчаджаюць яны
👉🏻 Лукашэнка наведаў студэнтаў. radio_svaboda/video/7413826167729392902">Тлумачым, як насамрэч праходзяць такія сустрэчы і ці ёсьць у іх сэнс
👉🏻 «Тры Натальлі Лукашэнкі». radio_svaboda/video/7411594414700727558">Распавядаем пра знакамітае жаночае трыё
«Суцэльная хлусьня». Чалавек, якога у сюжэце БТ назвалі «куратарам японскага шпіёна», пракамэнтаваў абвінавачаньні
Чалавек, якога ў сюжэце беларускага дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» назвалі асобай, якая нібыта давала ўказаньні японцу Масатосі Наканісі, затрыманаму ў Беларусі праз падазрэньне ў шпіянажы, у інтэрвію японскай газэце The Mainichi назваў сюжэт БТ «поўнай хлусьнёй».
Сярод іншага, ён пракамэнтаваў скрыншоты паведамленьняў паміж ім і затрыманым у Беларусі японцам, указаўшы, што паведамленьне на расейскую мову «пераклалі» зусім інакш, сказіўшы яго сэнс:
https://smarturl.click/W39RX
Грамадзяне Ўкраіны масава зьвяртаюцца ў суды, бо ім ня хочуць уключаць у пэнсійны стаж працу і вучобу ў Беларусі
За апошнія паўтара года суды ва Ўкраіне разгледзелі тысячы пазоваў грамадзян да Пэнсійнага фонду аб адмове ўключэньня ў стаж для налічэньня пэнсіі працу ці навучаньне за межамі Ўкраіны, у тым ліку сотні такіх зваротаў тычыліся працы ці навучаньня ў Беларусі.
У Беларусі таксама ёсьць выпадкі, калі працу ва Ўкраіне не ўключаюць у пэнсійны стаж:
https://smarturl.click/AdLdO
Ціханоўская сустрэлася з намесьнікам Дзяржсакратара ЗША ў Вільні
Падчас сустрэчы з Куртам Кэмпбэлам Ціханоўская падзякавала Злучаным Штатам за падтрымку і салідарнасьць, а прадстаўнік ЗША ў сваю чаргу падкрэсьліў, што ЗША працягнуць падтрымку беларускага народа і дэмакратычнай супольнасьці, гаворыцца ў паведамленьні. Што абмяркоўвалі на сустрэчы:
https://smarturl.click/71LMl
У Берасьці за ўдзел у пасьлявыбарных пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек
За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) асудзілі адразу 11 мясцовых жыхароў. Судзьдзя прызначыў ім тэрміны ад 2 гадоў «хатняй хіміі» да 1,5 года калёніі. Сутнасьць абвінавачваньня ў тым, што яны «выкрыквалі лёзунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку»:
https://smarturl.click/ZyoaW
Галоўная пагроза для беларускай эканомікі — эканамічны спад у Расеі, і гэта рэальная пэрспэктыва, — эканамістка Лузгіна
«Фінансавы стан беларускіх фірмаў і прадпрыемстваў у цэлым пагаршаецца, назіраецца зьніжэньне рэнтабэльнасьці. Зараз прадпрыемствы ўкладаюць не ў інвэставаньне ці новыя тэхналёгіі, а ў заробкі сваім супрацоўнікам, бо іначай проста ня будзе каму працаваць», — кажа дасьледчыца Анастасія Лузгіна.
Пабудаваў электрастанцыю, піўзавод і шпіталь для прастытутак. Расказваем, што для Менску зрабіў Караль Чапскі і што ад гэтага засталося
Тройчы абіраўся на пасаду кіраўніка Менску, правёў тэлефон, паклаў брукаванку і вывез сьмецьце. У дзень адзначэньня Дня Менску расказваем пра ягонага легендарнага кіраўніка — Караля Яна Чапскага:
https://smarturl.click/8E9G8
Як спэцслужбы ЗША палявалі на Усаму бін Ладэна
У ЗША супрацоўнікі і аналітыкі Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) на працягу двух гадоў сачылі за тэлефоннымі званкамі і праслухоўвалі размовы памочніка Усамы бін Ладэна.
Гэта дапамагло ўстанавіць месца, дзе хаваўся лідэр тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда». Былы дырэктар АНБ па апэрацыях Джон Дарбі распавёў пра гэта ў інтэрвію The Washington Post.
https://smarturl.click/dpZB4
Куды часьцей за ўсё лятаюць зь Менску. Агучылі статыстыку
Нацыянальны аэрапорт Менску перасягнуў рубеж у 2 мільёны пасажыраў. Тэмп росту пасажырапатоку захоўваецца на ўзроўні 115% адносна мінулага году, паведамілі на прадпрыемстве.
https://smarturl.click/5O6wo
Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць і як засылаюць шпіёнаў за мяжу
Як можна выяўляць шпіёнаў і якія захады засьцярогі варта рабіць? Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю? Адказвае прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.
https://youtu.be/S_aNS0dpOsE
Былы каліновец запусьціў уласны брэнд «Кусь». Сродкі пойдуць на дапамогу
Былы добраахвотнік Аляксандар Клачко сумеснай з крамай A2 Print у Вільні пад уласным брэндам выпускае кубкі, майкі, торбы. Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам і валянтэрам ва Ўкраіне.