Расея ўдарыла па ўкраінскім горадзе Канатоп. Ёсьць параненыя, горад застаўся безь сьвятла і вады
Паводле папярэдніх зьвестак, у выніку ўдару параненыя 13 чалавек, двое зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане (адзін у коме). «Сытуацыя з электрычнасьцю ў Канатопе проста крытычная. (...) Энэргетыкі цяпер робяць больш, чым усё магчымае, каб даць сьвятло лякарні і водаканалу. Калі электрычнасьць зьявіцца ў дамах жыхароў мінімум на гадзіну — ніхто ня зможа прадказаць», — паведаміў мэр горада Арцём Семяніхін.
Паводле яго, у горадзе пашкоджаныя некалькі адукацыйных установаў, мэдыцынскія будынкі, а таксама ўчастак трамвайных рэек у цэнтры: https://smarturl.click/3kwlZ
Фота @UA_National_Police
60 гадоў таму ў Лёндане памёр Сяргей Пясецкі — авантурнік, пісьменьнік, удзельнік антынацысцкага Супраціву
Сяргей Пясецкі нарадзіўся ў 1901-ым у Ляхавічах. Няўрымсьлівы «анархіст», які не зьбіраўся падпарадкоўвацца ніводнаму палітычнаму ладу, ён з аднолькавай лёгкасьцю спрабаваў далучыцца да рэвалюцыйнага руху ў Маскве, пасьля вяртаньня быў у антысавецкім падпольлі, служыў «шпіёнам» у асаблівым аддзеле польскай выведкі, сябраваў з ракаўскімі кантрабандыстамі на польска-савецкай мяжы і ваяваў пад сьцягамі Арміі Краёвай. А калі пэрыядычна трапляў за краты, у яго адкрываўся талент пісьменьніка.
Найбольш вядомы турэмны твор — біяграфічны раман «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», за які аўтара нават вылучалі на Нобэлеўскую прэмію, але пачалася Другая ўсясьветная вайна. Пясецкага лічаць адным з найбольш яскравых польскіх пісьменьнікаў беларускага паходжаньня XX ст.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/67Zle
Асноўнае за 11 верасьня
📌 Анкалёгія, алергія, іншыя хваробы. Чым пагражаюць беларусам пажары на Палесьсі і ва Ўкраіне
📌 Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў Беларусі за год вырасьлі больш, чым агульная інфляцыя
📌 Fibery, Notion, Miro... Які софт стане недасяжны ў Беларусі пасьля 12 верасьня праз санкцыі ЗША і каго гэта закране
📌 Пачаўся чарговы масавы суд у Берасьці за пратэсты 2020-га
📌 Што замінае Менску зьнізіць напружаньне ў адносінах з Захадам? Адказвае Валер Кавалеўскі
📌 Тлумачым з Гурневічам. З кім Беларусь «ратуе» Эўропу ад нацызму і вайны
📌 «Без імпэрскай оптыкі». Як масквіч расказвае расейцам пра гісторыю Беларусі
📌 Суд у Бялградзе адмяніў рашэньне аб экстрадыцыі беларускага актывіста Гнёта і вярнуў справу на новы разгляд
📌 Трамп vs Гарыс. Хто каго «зьесьць на абед» пасьля выбараў у ЗША
Трамп vs Гарыс. Хто каго «зьесьць на абед» пасьля выбараў у ЗША
У аўторак у Злучаных Штатах Амэрыкі віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам? Госьця праграмы «ПіК Свабоды» — доктарка навук, прафэсарка Ўнівэрсытэту Паўднёвай Флорыды Тацяна Кулакевіч.
https://youtu.be/aSdeWAfeAS8
Беларус загінуў, скочыўшы з 6-га паверху варшаўскай лякарні
Як паведамляе польскае выданьне Miejski Reporter, трагедыя адбылася пасьля 9-й раніцы 11 верасьня на вуліцы Кандратовіча ў варшаўскім раёне Брудна, у корпусе С тамтэйшай лякарні.
Выданьне піша, што 67-гадовы беларус сказаў у пакоі «Да пабачэньня», пасля чаго скокнуў з 6-га паверху і загінуў на месцы. Цяпер на месцы праводзяць праверку пад кіраўніцтвам пракурора. https://smarturl.click/ZyRbO
Кубракоў патлумачыў, што вучэньні ля мяжы праводзяць, каб не дапусьціць прарыву, як у Курскай вобласьці
Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заявіў, што інструктарска-мэтадычныя заняткі «Столін-2024» для падразьдзелаў МУС арганізавалі на выпадак падзей, аналягічных прарыву ўкраінскімі сіламі расейскай мяжы ў Курскай вобласьці.
Напярэдадні ў МУС паведамілі, што ў Берасьцейскай вобласьці, недалёка ад мяжы з Украінай, 11 верасьня пад кіраўніцтвам Івана Кубракова адбудуцца заняткі для папярэджаньня «дзейнасьці незаконных узброеных фармаваньняў». Улады Беларусі цягам усёй ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны пэрыядычна заяўляюць аб правакацыях, якія нібыта плянуюць з украінскай, польскай ці літоўскай тэрыторыі. https://smarturl.click/Q1EGw
Генпракурор прызнаў, што ў Беларусі расьце колькасьць выпадкаў хатняга гвалту
Колькасьць злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, у Беларусі расьце, гэта праблема ня вырашаная, заявіў генпракурор Андрэй Швед. Каля 80% злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, зрабілі тыя, хто ўжо стаяў на розных відах уліку ў органах унутраных спраў.
Паводле МУС, штогод у Беларусі фіксуюць каля 80 тысяч паведамленьняў пра хатні гвалт. У Беларусі дасюль няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту:
https://smarturl.click/yqeMR
У Берасьці пачаўся чарговы масавы суд у Берасьці за пратэсты 2020-га
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 11 верасьня пачаўся чарговы масавы суд паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у пратэстах 2020 году. Па справе праходзяць адразу 7 чалавек, ім пагражае да васьмі гадоў калёніі:
https://smarturl.click/jke6Z
«10 гадоў таму было жудасна. Стала горш». З Вэнэсуэлы ад арышту і катаваньняў едуць тыя, хто вяртаўся для ўдзелу ў выбарах
У ліпені 2024 году палітэмігранты з Вэнэсуэлы вярталіся ў краіну і выстройваліся ў чэргі ля выбарчых участкаў, каб прагаласаваць на выбарах прэзыдэнта. Але Нікаляс Мадура, які кіруе з 2013 году, зноў абвясьціў пра сваю перамогу, а ягоны апанэнт вымушана эміграваў, каб пазьбегнуць арышту. Цяпер у Вэнэсуэле ідуць масавыя затрыманьні нязгодных.
@currenttime пагутарыла з жыхаркай Вэнэсуэлы, якая вярнулася ў надзеі на перамены, але зараз зноў выехала з краіны, як і тысячы яе суайчыньнікаў:
https://smarturl.click/dpZ2k
Расейскія войскі пайшлі ў контранаступ у Курскай вобласьці. Што вядома на гэты час
У Расеі і ва Ўкраіне заявілі пра контранаступ расейскіх войскаў на пазыцыі ўкраінскіх сіл у Курскай вобласьці. Украінскі аналітычны праект DeepState паведаміў пра актыўныя штурмавыя дзеяньні расейскіх войскаў у Коранеўскім раёне. Паводле аналітыкаў, украінскія сілы ўжо выйшлі з Коранева. Цяпер інтэнсіўныя баі адбываюцца за паселішча Снагасьць.
Адзначаецца, што Расея змагла перакінуць дадатковыя сілы цераз раку Сейм — у пачатку баявых дзеяньняў украінцы зьнішчылі некалькі мастоў і пантонных перапраў праз гэтую раку. У Генштабе Ўзброеных сіл Украіны пакуль не камэнтуюць сытуацыі ў Курскай вобласьці. Падрабязнасьці:
https://smarturl.click/G6945
«Гарыс пераходзіць у наступ». Аналіз дэбатаў Дональда Трампа і Камалы Гарыс
Вынік першых — і, магчыма, адзіных — дэбатаў Трампа і Гарыс маюць патэнцыял вывесьці аднаго зь іх у відавочныя лідэры ўсяго за 56 дзён да выбараў, піша карэспандэнт Радыё Свабода ў Вашынгтоне Тод Прынс у сваім аналізе дэбатаў. Паводле яго, у выпадку, калі гэта адбудзецца (што пакуль пад пытаньнем, паколькі меркаваньні пра абодвух кандыдатаў у значнай ступені ўкараніліся) — гэта амаль напэўна будзе Гарыс:
https://smarturl.click/z2eMn
#ImpactStories
Таджыкістан рэкамэндаваў сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь
Амбасада Таджыкістана ў Менску патлумачыла такую рэкамэндацыю «ўзмацненьнем жорсткасьці ў Беларусі рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян празь дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску». Пра якое менавіта «ўзмацненьне жорсткасьці» ідзе гаворка, таджыкскі бок не тлумачыць. Згодна з інфармацыяй на сайце МЗС Беларусі, паміж краінамі дзейнічае бязьвізавы рэжым:
https://smarturl.click/67ZoZ
Анкалёгія, алергія, іншыя хваробы. Чым пагражаюць беларусам пажары на Палесьсі і ва Ўкраіне
Пажар на Альманскіх балотах нарэшце патушылі, МНС па-ранейшаму папярэджвае пра надзвычайную пажарную небясьпеку ў трох абласьцях Беларусі.
Пажар на тарфяніках распаўсюджвае радыяактыўныя рэчывы. Аднак яшчэ больш небясьпечна, калі гараць лясы побач з чарнобыльскай зонай. Свабода пагутарыла з хімікам Сяргеем Бесарабам пра тое, чым пагражаюць беларусам цяперашнія лясныя пажары:
https://smarturl.click/RAxyp
Сёньня — гадавіна тэрарыстычнай атакі на ЗША
11 верасьня 2001 году адбылася тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША. Атака была ўчыненая з дапамогай чатырох пілятаваных самалётаў унутраных авіялініяў ЗША, захопленых 19 ісламскімі тэрарыстамі.
Два з самалётаў разьбіліся аб хмарачосы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці зьнішчыў частку Пэнтагону ў Вашынгтоне. Чацьвёрты самалёт, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў, не дасягнуў мэты і разьбіўся на палях Пэнсыльваніі прыблізна за 15 хвілін лёту да Вашынгтону. Ахвярамі атакі сталіся 2996 чалавек, уключна з тэрарыстамі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/ZyR8y
Асноўнае за 10 верасьня
📌 «Адкрыта казалі, што ўжо „рыюць“ пад мяне». Як у Беларусі перасьледуюць былых палітзьняволеных
📌 «Я нібыта трапіў у беларускі ІЧУ». Беларусы расказалі пра ўмовы ў лягеры для ўцекачоў у Славаччыне
📌 Загадзя нэўтралізаваць апанэнтаў. Як Лукашэнка рыхтуецца да чарговага пераабраньня
📌 Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году
📌 Лукашэнка адмаўляе, што яго прымусілі выпускаць палітвязьняў
📌 «ПіК Свабоды». Вэнэсуэла: беларускі сцэнар ва ўладзе і ў апазыцыі
📌 Пажар на Альманскіх балотах працягваюць тушыць больш за сотню работнікаў
📌 Антыгерой і ягоны цень. Што робіць Лукашэнку падобным да графа Мураўёва
📌 У Кракаўскім унівэрсытэце расказалі, ці падоўжаць тэрмін прыёму дакумэнтаў для беларускіх абітурыентаў
📌 У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч.
«Паставіць сабе надмагільле». Што гісторыкі і экспэрты кажуць пра пляны Лукашэнкі пабудаваць новы гістарычны музэй
«Ім трэба мэмарыялізаваць усе „дасягненьні“, зафіксаваць традыцыі 30-гадовага лукашызму».
ЗША дадуць Украіне новую дапамогу ў памеры 700 мільёнаў даляраў, Вялікая Брытанія — на 242 мільёны фунтаў
ЗША акажуць Украіне новую фінансавую падтрымку. На гэты раз сума дапамогі складзе больш за 700 мільёнаў даляраў, паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Пра дапамогу ад Вялікай Брытаніі ў памеры 242 мільёнаў фунтаў заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Дэвід Лэмі. Блінкен і Лэмі 11 верасьня наведваюць з сумесным візытам Кіеў. Яны сустрэліся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Дзяржсакратар ЗША пацьвердзіў, што на сустрэчы абмяркоўвалася ў тым ліку пытаньне аб магчымым зняцьці абмежаваньняў для Ўкраіны на ўдары заходняй дальнабойнай зброяй па цэлях у глыбіні тэрыторыі Расеі. Як сказаў Блінкен, ён перадасьць зьмест дыскусій прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну. https://smarturl.click/Ee9qg
Польшча вызваліла беларускую шпіёнку?
Дар’і А. прызначылі 1 год 8 месяцаў зьняволеньня і адначасова яе вызвалілі з-пад варты, паведамілі «Белсату» ў прэсавай службе Акруговага суду Варшава-Прага. Падобна, беларуская грамадзянка цяпер на волі.
Жанчыну прызналі вінаватаю паводле артыкула «Шпіянаж», які прадугледжвае мінімальна 5 гадоў турмы. Нягледзячы на гэта, Дар’і А. прызначылі выключна малы тэрмін.
«Дар’я А. была асуджаная на турэмнае зьняволеньне тэрмінам 1 год 8 месяцаў з надзвычайным зьмякчэньнем. Пэрыяд часовага затрыманьня і ўтрыманьня пад вартаю з 20.12.2023 па 10.09.2024 быў залічаны ў тэрмін пакараньня», — сказалі «Белсату» ў прэсавай службе Акруговага суду Варшава-Прага. https://smarturl.click/9z9E5
Апэляцыйны суд Бялграду скасаваў рашэньне аб экстрадыцыі ў Менск беларускага журналіста, рэжысэра і апазыцыйнага актывіста Андрэя Гнёта і накіраваў справу на новы разгляд.
Рашэньне апублікаванае 11 верасьня на сайце суду.
Паводле Апэляцыйнага суду, рашэньне Высокага суду ў Бялградзе першай інстанцыі аб экстрадыцыі Гнёта было прынятае «на падставе няпоўна ўстаноўленай фактычнай сытуацыі, зь якой вынікае істотнае парушэньне палажэньняў крымінальнага працэсу». https://smarturl.click/4k19X
Эрдаган: Вяртаньне Крыму Ўкраіне — гэта патрабаваньне міжнароднага права
«Нашая падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны нязьменная», — заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган у відэазвароце да саміту лідэраў «Крымскай плятформы».
«Вяртаньне Крыму Ўкраіне — гэта патрабаваньне міжнароднага права», — падкрэсьліў турэцкі лідэр.
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных справаў Расеі Марыя Захарава пазьней на брыфінгу заявіла, што «расейскія рэгіёны не зьяўляюцца прадметам перамоваў па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне». Яна заклікала турэцкага лідэра азнаёміцца з Канстытуцыяй РФ. https://smarturl.click/jkeXb
Што «паренёк из Москвы» расказвае расейцам пра гісторыю Беларусі
Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту “Закат імпэрыі”. У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя. Аксёнаў расказвае пра Вільню ў беларускай гісторыі, беларускую дзейнасьць Магдалены Радзівіл, “краёвыя ідэі” Рамана Скірмунта, рэвалюцыю 1905 года ў Беларусі, Марка Шагала. У сацсетках беларусы хваляць гэты падкаст за нязвыклы для Расеі погляд на беларускую гісторыю.
https://youtu.be/NHIIYQupmzc
«Беларуськалій» забясьпечваў так званыя«ДНР» і «ЛНР» тэхнічнай сольлю, — расьсьледніцкі праект «Бюро»
Так званыя «ДНР» і «ЛНР» на працягу 5 гадоў (з 2017-га па 2022-ы) закуплялі тэхнічную соль, вырабленую на «Беларуськаліі», высьветлілі расьсьледнікі «Бюро». Пра гэта сьведчаць мытныя зьвесткі, якія мае расьсьледніцкі праект «Бюро», інфармацыю таксама пацьвердзіў адзін з пастаўшчыкоў:
https://smarturl.click/3kwLX
Які софт будзе недасяжны ў Беларусі пасьля 12 верасьня праз санкцыі ЗША і каго гэта закране
«Па сёньня шмат дзе стаіць пірацкае праграмнае забесьпячэньне».
З 12 верасьня ЗША абмяжоўваюць для Беларусі прафэсійны софт на дзясятку кірункаў.
Разьбіраемся, па кім гэта ўдарыць і ці адаптуюцца кампаніі.
https://smarturl.click/B69ng
11 верасьня 2001 году адбыўся самы крывавы тэракт на амэрыканскай зямлі. Як гэта было
11 верасьня, 23 гады таму, 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі амэрыканскія пасажырскія самалёты і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт, у выніку якога загінулі амаль тры тысячы чалавек, некалькі тысяч былі параненыя. Многія ратавальнікі цяжка атруціліся ад пылу і дыму і памерлі ад ускладненьняў у наступныя гады. Як гэта было — унікальныя архіўныя фатаздымкі:
📸 Вялікая фотагалерэя: https://smarturl.click/W30oO
Што замінае Менску зьнізіць напружаньне ў адносінах з Захадам? Адказвае Валер Кавалеўскі
«Што менскі рэжым дакладна ня зможа зрабіць на сёньня — гэта спыніць сваю падтрымку Расеі ў вайне», — лічыць кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
Гарыс заявіла аб падтрымцы Украіны, а Трамп ухіліўся ад адказу
Цяперашнія дэбаты — важны момант прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША напярэдадні выбараў 5 лістапада. Расказваем сьцісла ў відэа, што казалі кандыдаты падчас дэбатаў.
У Латвіі канчаткова ўхвалілі закон аб забароне знаходжаньня ў краіне аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, іх могуць канфіскаваць
У Саэйме Латвіі ў другім — канчатковым — чытаньні падтрымалі папраўкі ў «Закон аб дарожным руху», згодна зь якімі з 1 лістапада ўводзіцца забарона на знаходжаньне ў краіне транспартных сродкаў зь беларускай рэгістрацыяй. Іх трэба вывезьці або зарэгістраваць для ўдзелу ў дарожным руху ў Латвіі да 31 кастрычніка — калі гэтага не зрабіць, аўтамабіль могуць канфіскаваць:
https://smarturl.click/B69VM
Як прайшлі тэледэбаты Камалы Гарыс і Дональда Трампа: галоўнае
Увечары 10 верасьня ў Філядэльфіі, штат Пэнсільванія, дзейны віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс (кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў) і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп (кандыдат ад рэспубліканцаў) сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. На працягу 90 хвілін кандыдаты ў прэзыдэнты адказвалі на пытаньні вядоўцаў.
Цяперашнія дэбаты — важны момант прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША напярэдадні выбараў 5 лістапада. Нацыянальныя апытаньні паказваюць, што разрыў паміж кандыдатамі па-ранейшаму вельмі невялікі.
Пра што казалі кандыдаты: https://smarturl.click/0eXnn
Віцебскую тэрытарыяльную абарону вучаць змагацца з дывэрсантамі
Больш за 250 вайсковаабавязаных у запасе ўдзельнічаюць у зборах тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласьці, якія пачаліся 10 верасьня, паведамляе афіцыйны Telegram-канал Віцебскага аблвыканкаму.
На вучэньнях адпрацуюць «пытаньні кіраваньня падпарадкаванымі падразьдзяленьнямі пры выкананьні задач тэрытарыяльнай абароны, вядзеньне барацьбы з дывэрсійнымі групамі суперніка, аховы і абароны аб’ектаў тэрабароны, выкананьне мерапрыемстваў у забесьпячэньні ваеннага становішча», паведамляе Віцебскі аблвыканкам. https://smarturl.click/Da7Qo
Паядынак «усіх часоў»: Камала Гарыс і Дональд Трамп рыхтуюцца да дэбатаў, якія ўжо называюць «вырашальнымі»
Кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп і Камала Гарыс ніколі не сустракаліся асабіста і нават не размаўлялі па тэлефоне, але ў аўторак яны сустрэнуцца на дэбатах, якія стануць ключавым момантам прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША.
Дэбаты пройдуць за 8 тыдняў да афіцыйнага дня выбараў у ЗША (5 лістапада), але ўсяго за некалькі дзён да пачатку датэрміновага галасаваньня ў некаторых з 50 штатаў. Нацыянальнае апытаньне паказвае, што барацьба будзе жорсткай. Падрабязьней пра дэбаты:
https://smarturl.click/ZyRYv