Ва Ўкраіне патлумачылі, навошта напалі на Курскую вобласьць
У МЗС Украіны заявілі, што ўварваньне ў Курскую вобласьць было абумоўлена неабходнасьцю спыніць абстрэлы Ўкраіны з гэтага рэгіёну Расеі (бо Ўкраіна ня мае дазволу наносіць удары па тэрыторыі РФ наяўнай далёкабойнай зброяй), а таксама ўскладніць лягістыку для перакіданьня рэзэрваў расейскага войска на фронт у Данецкай вобласьці.
Расказваем, што вядома пра баі ў Курскай вобласьці на сёмы дзень баявых дзеяньняў:
https://smarturl.click/1d8aY
«Гэта не нязломнасьць, гэта адэкватнасьць». Сябры Анджэя Пачобута пра тое, чаму ён не здаецца
«Мы ня чуем голасу самога Анджэя Пачобута. То кажуць, што ён не згаджаецца, то, наадварот, ужо пагаджаецца — гэта гавораць за яго. А мы ня чулі Анджэя ўжо тры гады. Таму давайце не пераказваць чужыя словы». Расказваем пра журналіста, за вызваленьне якога ўлады Польшчы гатовыя адкрыць памежны пераход у Баброўніках.
https://smarturl.click/Q1jJ3
У МАГАТЭ пакуль не знайшлі доказаў заяў Украіны і Расеі аб прычынах пажару на Запароскай АЭС
У той жа час экспэрты паведамілі, што не змаглі агледзець цалкам увесь аб’ект, бо не атрымалі дазволу зь меркаваньняў бясьпекі.
https://smarturl.click/M13Zb
У Інстытуце вывучэньня вайны ўдакладнілі тэрыторыю, якую ў Курскай вобласьці кантралюе Ўкраіна
У ISW нагадалі, што расейскія войскі ў студзені-ліпені 2024 году занялі дадатковыя 1 175 квадратных кілямэтраў украінскай тэрыторыі.
https://smarturl.click/Ad6oy
На мяжы Беларусі з Эўразьвязам зноў чэргі. На ўезд у Польшчу чакае амаль тысяча легкавых аўтамабіляў
Раніцай 13 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 815 легкавых аўтамабіляў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
https://smarturl.click/Zy485
Дзень памяці Якуба Коласа
13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0egRv
На выяве — лінагравюра зь Якубам Коласам, работа Васіля Шаранговіча
Галоўнае за 12 жніўня
📌 «ПіК Свабоды». Чым Лукашэнку напалохаў наступ у Курску
📌 Для Лукашэнкі непасрэдны ўдзел у вайне з Украінай — гэта хуткая палітычная сьмерць, — Яўген Магда
📌 Спачатку маўчаньне, потым — бурная рэакцыя. Хто прымусіў Лукашэнку мітусіцца
📌 Сілы абароны Ўкраіны: Беларусь павінна разабрацца з Расеяй наконт бесьпілётнікаў у сваім небе
📌 У Беларусі прапаноўваюць увесьці крымінальную адказнасьць за «пагрозы былому прэзыдэнту і членам ягонай сям’і»
📌 Лукашэнка зьняў віцэ-прэм’ера і адправіў яго на Берасьцейшчыну
📌 Палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні — іх родным тэлефануе Васкрасенскі
📌 «Пачобута ахоўнікі паміж сабой называюць „паляк“». Былы зьняволены наваполацкай калёніі расказаў пра сытуацыю ў вязьніцы
📌 Rzeczpospolita: Пачобут пагадзіўся пакінуць Беларусь у выпадку вызваленьня
📌 Першая Алімпіяда з гендэрнай роўнасьцю, фэномэн турэцкага стралка і спэкуляцыі вакол «трансгендэра». Разьбіраем гучныя падзеі з экспэрткай
Што мяняе для Лукашэнкі пераход вайны на тэрыторыю Расеі? Адказваюць экспэрты
Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку Лукашэнкі? Што прымушае яго мітусіцца, рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі — і ў той жа час не заўважаць шахэды з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі? Падзеі ў Курскай вобласьці і іх уплыў на дзеяньні Лукашэнкі абмяркоўваюць Ігар Тышкевіч, украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні, і Міхайла Самусь, экспэрт Цэнтру дасьледаваньняў арміі, канвэрсіі і раззбраеньня.
https://youtu.be/bbi5qTTfzFI
Улады Курскай вобласьці прызналі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі
28 населеных пунктаў у Курскай вобласьці на дадзены момант знаходзяцца пад кантролем узброеных сіл Украіны. Пра гэта падчас нарады з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заявіў часовы выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў.
Ён таксама сказаў, што лінія баявых сутыкненьняў размытая і нестабільная. Украінскія войскі праніклі прыкладна на 40 кілямэтраў углыб расейскай тэрыторыі. Усяго зона баёў і ўкраінскага кантролю складае прыкладна 480 квадратных кілямэтраў. З Курскай вобласьці, сказаў Сьмірноў, былі эвакуіраваныя або выехалі самастойна ўжо 121 тысяча жыхароў, і каля 180 тысяч чалавек маюць патрэбу ў эвакуацыі.
https://smarturl.click/3kqZg
Лукашэнка зьняў віцэ-прэм’ера і адправіў яго на Берасьцейшчыну
Пётра Пархомчык, які з жніўня 2022 году працаваў віцэ-прэм’ер-міністрам, прызначаны старшынём Берасьцейскага аблвыканкаму. Новых кіраўнікоў атрымалі Міністэрства энэргетыкі і Беларуская чыгунка.
https://smarturl.click/vwnvG
Інстытут вывучэньня вайны: апэрацыя ў Курскай вобласьці дазволіла Ўкраіне захапіць ініцыятыву на полі бою
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што ўкраінскаму войску ўпершыню з восені 2023 году ўдалося захапіць ініцыятыву на полі бою.
Падрабязнасьці і актуальная мапа баявых дзеяньняў — пад спасылкай: https://smarturl.click/5O9bJ
Першая Алімпіяда з гендэрнай роўнасьцю, фэномэн турэцкага стралка і спэкуляцыі вакол «трансгендэра». Разьбіраем гучныя падзеі з экспэрткай
Паспрабавалі паглядзець на Алімпіяду ў Парыжы з гледзішча гендэру і гендэрных стэрэатыпаў разам з гендэрнай дасьледніцай і сацыялягіняй Аленай Агарэлышавай. Экспэртка праааналізавала самыя гучныя выклікі Алімпіяды і вынікамі падзяліліся са Свабодай.
https://smarturl.click/716b7
Чатырох латышоў, затрыманых у Беларусі за марыхуану, вызвалілі
Затрыманых, якія спачатку былі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, а потым у адным з гатэляў пад падпіскай аб нявыезьдзе, вызвалілі, яны ўжо вярнуліся на радзіму. Кадры зь імі выкарысталі на адным зь дзяржаўных каналаў.
https://smarturl.click/2q85Z
Здымкі агенцтва «Позірк» з этэру дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі
«Пачобута ахоўнікі паміж сабой называюць „паляк“». Былы зьняволены Наваполацкай калёніі расказаў пра сытуацыю ў вязьніцы
«У 2021-м тэрміны былі яшчэ не такія драконаўскія, як пазьней. Калі я сядзеў у Наваполацку і прывозілі людзей, асуджаных за данаты, я быў у шоку: ім давалі: па 5–10 гадоў». Гісторыя былога вязьня Наваполацкай калёніі.
https://smarturl.click/xBy6J
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў відэа, на якім відаць пажар на тэрыторыі Запароскай АЭС. Паводле Зяленскага, пажар зладзілі расейскія вайскоўцы, якія кантралююць станцыю.
«Цяпер паказьнікі радыяцыі ў норме. Але пакуль расейскія тэрарысты захоўваюць кантроль над атамнай станцыяй, нармальнай сытуацыя ня можа быць», — піша Зяленскі. Ён заклікаў да рэакцыі сьвету і МАГАТЭ.
Пасольства Італіі ў Менску заявіла, што будзе правяраць мэтавае выкарыстаньне візаў
Пры паўторным звароце па візу заяўнікі павінны будуць прадставіць сьведчаньні ранейшых паездак у Італію.
https://smarturl.click/3kqA7
Расейскія вайскоўцы пры нападзе на поўнач Украіны карысталіся нумарамі беларускіх апэратараў
Ва Ўкраіне адразу ў некалькіх справах, якія датычацца ваенных злачынстваў вайскоўцаў расейскай арміі, сьледчыя вывучаюць сыгналы і перамяшчэньні ўласьнікаў тэлефонных нумароў беларускіх мабільных апэратараў.
https://smarturl.click/vwn55
Reuters: Расея ў абыход санкцыяў змагла атрымаць гатоўкай больш за два мільярды даляраў і эўра
Расея з пачатку ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну змагла атрымаць гатоўкай каля 2,3 мільярда даляраў і эўра, нягледзячы на забарону ЗША і Эўразьвязу ўвозіць банкноты на расейскую тэрыторыю.
https://smarturl.click/gp4no
Алімпіяда ў Парыжы стала самай эканомнай сярод праведзеных у ХХІ стагодзьдзі
Алімпійскія гульні каштавалі Францыі рэкордна танна — прыкладна $15 млрд. Гэта амаль у чатыры разы менш, чым выдаткаваў Кітай на Пэкін-2008.
https://smarturl.click/Yz4Ba
Навіны 7-гадовай даўнасьці і рэкляма крыптавалюты. Што адбываецца зь некалі папулярнымі сайтамі зачыненых СМІ і НДА
Замест СМІ — навіны пра крыптавалюту, замест НДА — сайт казіно. Чаму дзяржава адбірае дамэны ў СМІ і НДА і што зь імі пасьля адбываецца.
https://smarturl.click/VD5lQ
Для Лукашэнкі непасрэдны ўдзел у вайне з Украінай — гэта хуткая палітычная сьмерць, — Яўген Магда
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда сьцьвярджае, што ў Кіеве апошнія заявы афіцыйнага Менску ўспрынялі іранічна; лічыць, што Лукашэнка псэўдаактыўнасьцю вымушаны апраўдвацца за сваё бязьдзеяньне перад Масквой; і дае ўласны адказ на пытаньне, што будзе, калі Масква загадае беларускаму войску ўступіць у вайну.
Чытайце інтэрвію цалкам:
https://smarturl.click/M13wV
Абвінавачанага ў «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень перамогі» завочна асудзілі да 20 гадоў калён
Суд у гучнай справе «падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі» распачаўся ў Менскім гарадзкім 26 ліпеня ў закрытым рэжыме. Судзілі адразу пяць чалавек: 25-гадовага Валера Водзіна (завочна), 29-гадовага Андрэя Грыгор’ева, 30-гадовую Вікторыю Волчак, 25-гадовую Ганну Савачкіну і яе маці Таццяну Русак. Іх абвінавачвалі у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «падрыхтоўцы да акту тэрарызму» (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 КК). Працэс у справе скончыўся 9 жніўня.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 25-гадовага Валера Водзіна (на здымку справа ўверсе) судзілі ў парадку спэцвытворчасьці і асудзілі да 20 гадоў калёніі і буйны штрафу ў памеры 600 базавых вялічыняў (24 тысячаў рублёў). Пакараньні яшчэ чатыром фігурантам высьвятляюцца.
https://smarturl.click/VD544
Палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні — іх родным тэлефануе Васкрасенскі
Праваабаронцы атрымліваюць сьведчаньні таго, што апошні час палітвязьняў масава прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калёнію № 1 кожны дзень прыяжджаюць прадстаўнікі менскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязьняў пісаць прашэньні аб памілаваньні.
Таксама ў апошнія тыдні актывізаваўся Юры Васкрасенскі — ён тэлефануе родным палітвязьняў і распавядае ім пра ўмовы і акалічнасьці памілавання, агітуючы за тое, каб іх сваякі за кратамі напісалі прашэньне на імя Лукашэнкі.
https://smarturl.click/2q8kX
Беларуская рэжысэрка Дар’я Жук здымае навукова-фантастычную драму-антыўтопію
Фільм убірае ў сябе змрочную навукова-фантастычную сатыру на сучасны аўтарытарызм.
https://smarturl.click/vwnvg
Хрэнін назваў Беларусь «вядучым вытворцам у сьвеце» у сфэры абароны і бясьпекі
Беларусь з 2019 году захоўвае 20-е месца ў пераліку краін — экспартэраў вайсковага ўзбраеньня.
https://smarturl.click/e54Y5
Спачатку маўчаньне, потым — бурная рэакцыя. Хто прымусіў Лукашэнку мітусіцца
Цягам трох дзён, падчас якіх разгортвалася вайсковая апэрацыя ўкраінскіх узброеных сілаў у Курскай вобласьці Расеі, улады Беларусі маўчалі. Не было афіцыйных заяваў. Дзяржаўныя мэдыя толькі трансьлявалі расейскі афіцыёз. Маўчаў і Аляксандар Лукашэнка. Але пасьля працяглай паўзы гучна адрэагаваў. Піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/RAwE8
Абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць Беларусі літоўскі юрыст зьняпраўдзіў супрацу зь беларускімі спэцслужбамі
20 верасьня суд павінен вынесьці вырак. Абвінавачаньне просіць асудзіць яго да 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Што яшчэ высьветлілася ў судзе?
https://smarturl.click/9z8Wp
Rzeczpospolita: Пачобут пагадзіўся пакінуць Беларусь у выпадку вызваленьня
Такую інфармацыю выданьню дала кіраўніца СПБ Анжаліка Борыс, якая сустракалася з палітвязьнем у красавіку.
https://smarturl.click/mpaJB
Сёньня дзень народзінаў Міколы Статкевіча і 20 гадоў беларускай Вікіпэдыі
12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ), дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень.
А 12 жніўня 2004 году зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.
Пра іншыя падзеі 12 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/xByzJ
Асноўнае за 11 жніўня
📌 Мінабароны Беларусі заявіла, што адпраўляе дадатковую вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай
📌 Украінская памежная служба адказала, што дадатковых беларускіх войскаў каля мяжы пакуль няма
📌 «Беларускі гаюн» адпрэчвае заявы Лукашэнкі пра зьнішчэньне ўкраінскіх дронаў над Беларусьсю
📌 У Кіеўскай вобласьці ад ракетнага абстрэлу Расеі загінулі мужчына і яго 4-гадовы сын, ёсьць параненыя
📌 Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў трэці раён Курскай вобласьці Расеі
📌 Штаб Трампа заявіў пра ўзлом сваіх кампутараў іранскімі хакерамі
📌 «Для беларусаў унутры краіны і за мяжой». Зьявілася беларускамоўная мабільная праграма знаёмстваў
📌 Паэтка Юля Цімафеева: «Апошнія чатыры гады зьмянілі нашы жыцьці, погляд на сьвет, тэмы і спосаб пісьма»
📌 Ці разумеем Скарыну і Сапегу? Прайдзіце наш моўны ТЭСТ