Блогераў Андрэя і Вольгу Павукоў завочна асудзілі да 12 і 8 гадоў пазбаўленьня волі
Андрэю Павуку прызначана пакараньне 12 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам Br200 тыс., а ягонай былой жонцы Вользе Павук — 8 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі агульнага рэжыму са штрафам Br100 тыс.
Крымінальная справа ў дачыненьні да кіраўнікоў «экстрэмісцкага фармаваньня» «Рудабельская паказуха» Андрэя Павука і Вольгі Павук, а таксама іншых абвінавачаных разглядалася ў Берасьцейскім абласным судзе.
На гэтым жа працэсе асуджаныя Маргарыта Ляўчук, Ільля Салянкоў, Уладзіслаў Наважылаў за ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні «Рудабельская паказуха» і ўчыненьні ў яго складзе шэрагу іншых злачынстваў. Яны прыгавораны да тэрмінаў ад 6 да 8 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам 20-32 тыс. рублёў.
Былы муж Ляўчук, актывіст і культурны мэнэджэр Аляксандр Чахоўскі завочна асуджаны на 3 месяцы за «абразу прадстаўніка ўлады і зьдзек з дзяржаўных сымбаляў». https://smarturl.click/71qDe
Што абмяркоўвалі і пра што заявілі кіраўнікі МЗС Расеі і Беларусі
У Менск зь візытам прыбыў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Урадавае інфармацыйнае агенцтва Беларусі БЕЛТА паведаміла, што пасьля перамоваў Лаўрова зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам бакі прынялі дзьве сумесныя заявы. У адной заяве міністры «рашуча асудзілі дзеяньні Захаду па эскаляцыі ваенна-палітычнай сытуацыі ў Эўропе» і традыцыйна асудзілі санкцыі Захаду, уведзеныя адносна Расеі за агрэсію супраць Украіны і адносна Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі».
Па выніках перамоваў Сяргей Лаўроў заявіў, што напад NATO на Беларусь будзе пераходам за небясьпечную рысу. Таксама ён заявіў, што што тактычная ядзерная зброя ў Беларусі надзейна прыкрывае заходнія межы Саюзнай дзяржавы. https://smarturl.click/O0yVa
Памерла беларуская пісьменьніца Лідзія Савік
На 89-я гадзе жыцьця ня стала беларускай літаратуразнаўцы і крытыка, кандыдата філялягічных навук Лідзіі Савік.
Лідзія Савік літаратурнай дзейнасьцю пачала займацца з 1974 году. Кірунак дасьледаваньняў — праблемы разьвіцьця беларускай літаратуры XX стагодзьдзя. У свой час атрымала дазвол на працу ў архівах КДБ, сабрала дакладныя зьвесткі пра лёс рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і празаікаў. Займалася лёсам і творчасьці эмігранцкіх літаратараў.
Выдала творы рэпрэсаваных пісьменьнікаў Янкі Нёманскага «Творы» (1984), Сымона Баранавых «Новая дарога» (1989), Барыса Мікуліча «Аповесьць для сябе» (1993) і іншых. Таксама апублікавала нарысы жыцьця і творчасьці Натальлі Арсеньневай, Майсея Сяднёва, Уладзіміра Дудзіцкага, Хведара Ільяшэвіча, Уладзіміра Случанскага.
Пасьля 2020 году выступіла з асуджэньнем рэпрэсій. https://smarturl.click/kjVdk
У Беларусі зачыняюць яшчэ адну прыватную ВНУ
У Беларусі закрываецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці (ІПД). На сайце навучальнай установы паведамляецца, што рашэньне аб закрыцьці прынятае кіраўніцтвам установы. У ІПД адзначылі, што для працягу навучаньня па выбранай спэцыяльнасьці ўсе студэнты будуць пераведзеныя ў іншыя ВНУ.
Тыдзень таму стала вядома пра закрыцьцё іншай беларускай прыватнай ВНУ — «БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналёгій». https://smarturl.click/DagOE
МАЗ і БелАЗ падалі новы пазоў супраць санкцый Эўразьвязу. Яны змагаюцца супраць іх трэці год
Дзяржаўныя заводы-гіганты пайшлі ў суд Эўразьвязу, каб апратэставаць абмежавальныя захады, уведзеныя супраць іх за падтрымку рэжыму Лукашэнкі.
https://smarturl.click/5OgD3
Стала вядома, што пад санкцыі трапіў БРСМ.
Пра БРСМ у дакумэнце напісана, што гэта «арганізацыя ў Беларусі, якая зьяўляецца адным з асноўных суб’ектаў, якія займаюцца дэпартацыяй украінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступае за перавыхаванне і палітычную падрыхтоўку дзяцей, а таксама за каардынацыю практычных момантаў, такіх як уладкаванне дзяцей у Беларусі. Таму БРСМ матэрыяльна падтрымлівае дзейнасць, якая пагражае суверэнітэту і незалежнасці Украіны».
У санкцыйны сьпіс патрапіў таксама сакратар так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Дзьмітры Мезенцаў і генэральны дырэктар БелОМА Аляксандар Мароз і сам холдынг. Прадпрыемствы холдынга БелОМА пастаўляюць сваю прадукцыю для вырабу расейскай зброі, у тым ліку прыцэлы для танкаў і стралецкай зброі.
Эўразьвяз ухваліў 14-ы пакет санкцый супраць Расеі
Афіцыйна новыя санкцыйныя захады і сьпісы будуць апублікаваныя найбліжэйшым часам. ЭЗ у прыватнасьці ўвёў абмежаваньні супраць 116 фізычных і юрыдычных асоб Расеі.
Ці трапілі ў сьпіс беларускія кампаніі і асобы, пакуль невядома.
https://smarturl.click/vwLJG
Польшча істотна скараціла колькасьць візаў, выдаваных беларусам
Польскі ўрад павышае цэны і ўскладняе працэдуру выдачы візаў, пра гэта піша польская прэса, спасылаючыся на зьвесткі МЗС краіны.
https://smarturl.click/RAWx8
«Быў выпадак, калі для гэтага замовілі самалёт». Што рабіць, калі пагражае дэпартацыя
«Як правіла, адмова ад супрацоўніцтва нэгатыўна ўплывае на разьвіцьцё падзеяў. У мяне ў практыцы быў выпадак, калі для дэпартацыі нават замовілі спэцыяльны самалёт». Расказваем, што варта рабіць беларусам, якіх могуць дэпартаваць або экстрадаваць на радзіму.
https://smarturl.click/G67V4
Шумілінскага ксяндза ня выпусьцілі пасьля 45 сутак. Дадалі новы тэрмін
Анджэй Юхневіч знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 45 сутак – даўжэй за ўсіх рымска- і грэка-каталіцкіх сьвятароў, прыгавораных да адміністрацыйнага арышту ў Беларусі.
Раней стала вядома, што яму паставілі разьмяшчэньне ў Фэйсбуку фатаграфій са сваёй выявай зь бел-чырвона-белым сьцягам і сьцягам Украіны.
https://smarturl.click/AdOz4
У якія краіны Беларусь амаль цалкам спыніла экспарт
Але па дадзеных Мінэканомікі, калі пасьля ўвядзеньня заходніх санкцый страты ў экспарце ацэньваліся ў $3,8 млрд, то ў 2023 году атрымалася атрымаць кампэнсаваньне ў экспарце ў памеры $5,6 млрд.
https://smarturl.click/71qVl
Улады хочуць ліквідаваць Беларускую фэдэрацыю пэйнтбола
Менскі гарадзкі суд 2 ліпеня разгледзіць заяву Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя пэйнтбола», вынікае з раскладу пасяджэньняў на партале электроннага судаводзтва.
https://smarturl.click/gpmlR
У Італіі расьсьледуюць загадкавую сьмерць яшчэ адной беларускі
У Італіі расьсьледуюць сьмерць 46-гадовай былой танцоркі зь Беларусі Ганны Герасімчык. Яна была знойдзена мёртвай у сваёй кватэры недалёка ад Міляну 13 чэрвеня.
https://smarturl.click/DagGn
Сэрбская зброя на 800 млн эўра праз ЭЗ трапіла ва Ўкраіну — Financial Times
Сэрбскі прэзыдэнт сказаў, што ягоная дзяржава мае выдатную магчымасьць продажу, бо яе зброя таньнейшая, чым на Захадзе, і дадаў, што агульны аб’ём экспарту боепрыпасаў можа павялічыцца.
https://smarturl.click/M1d32
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў эўрапейскіх краінах жыцьцё збольшага ўстаялася, а ў нас то «адліга», то зноў «маразы»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Жыцьцё ўстаялася, калі эўрапейскія краіны здабылі незалежнасьць ад Расеі і зажылі сваім розумам, для сябе, для сваіх людзей. Беларусь, «дзякуючы» прарасейскаму рэжыму, не жыве для сябе і для сваіх людзей, якія застаюцца для ўлады рабамі. У расейскім імпэрскім альгарытме нас кідае то ў савецкія атавізмы, то ў пазамінулае стагодзьдзе, то ўвогуле ў маскоўскае сярэднявечча, і наперадзе заўсёды — непрадказальнасьць.
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 24 чэрвеня
Візавыя цэнтры Польшчы ўвялі зьмены для студэнтаў і тых, хто падае дакумэнты ў Горадні і Лідзе
Што абмяркоўвалі і пра што заявілі кіраўнікі МЗС Расеі і Беларусі
У Беларусі зачыняюць яшчэ адну прыватную ВНУ
Кнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404» выдалі і па-расейску
У Гомлі звольнілі двух анколягаў пасьля адбыцьця арышту за «экстрэмізм»
Памерла беларуская пісьменьніца Лідзія Савік
Эўразьвяз ухваліў 14-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі. У яго трапілі БРСМ і БелОМА
«ПІК Свабоды». Ці закрые Польшча мяжу зь Беларусьсю? Тлумачэньне польскага экспэрта
«Нейкі чалавек просіць Дзярждуму зрабіць яго прэзыдэнтам Беларусі». Выбары-1994: жывыя карцінкі
«Быў выпадак, калі для гэтага замовілі самалёт». Што рабіць, калі пагражае дэпартацыя
Ці загадаюць кітайцы Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі
Польшча разглядае магчымасьць закрыцьця ўсіх памежных пераходаў зь Беларусьсю. Ці прыме пад увагу Варшава крытыку гэтых намераў з боку Ціханоўскай? Ці можа Польшча перакрыць і таварны транзыт зь Беларусі? Ці параіць Пэкін Лукашэнку спыніць міграцыйныя атакі на межы ЭЗ? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае журналіст газэты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
https://youtu.be/LeRQM6SaBSM
Кнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404» выдалі і па-расейску
«Каб у Расеі разумелі што ў нас ёсьць свая мова, свае межы, што Беларусь – гэта асобная краіна», патлумачыла Свабодзе аўтарка «Мовы 404»Аліна Нагорная асноўную мэту перакладу кнігі.
У кнізе «Мова 404» аўтарства Аліны Нагорнай, якая выйшла ў лістападзе 2021 году, сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і сутыкаюцца праз гэта з дыскрымінацыяй. https://smarturl.click/3koVg
У Гомлі звольнілі двух анколягаў пасьля адбыцьця арышту за «экстрэмізм»
Сужэнцаў Івановых, звольнілі з дзяржаўных мэдыцынскіх устаноў у Гомлі. Пра гэта стала вядома «Флагштоку» ад аднаго з пацыентаў. Па зьвестках выданьня, звальненьні адбыліся пасьля таго, як мэдыкаў Вольгу і Сяргея Івановых затрымалі ў траўні 2024 году і асудзілі на адміністрацыйны арышт за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя экстрэмісцкімі.
Сяргей Іваноў – вядомы і паважаны спэцыяліст у галіне пухлін галавы і шыі, кандыдат мэдыцынскіх навук, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, патэнтаў на вынаходзтва, мае званьне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі». Жонку Сяргея Іванова, Вольгу таксама звольнілі. Яна была супрацоўніцай радыёлягічнага аддзяленьня гомельскага абласнога анкадыспансэра. https://smarturl.click/67g3Y
На Валыні затрымалі ўкраінскага памежніка за перадачу Расеі інфармацыі пра сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю
За дзяржаўную здраду ва ўмовах ваеннага становішча грамадзяніну Ўкраіны пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
https://smarturl.click/8EeX7
«Нейкі чалавек просіць Думу зрабіць яго прэзыдэнтам Беларусі». Выбары-1994: жывыя карцінкі
Першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 1994 годзе з арыгінальных ракурсаў асьвятляла самая папулярная апазыцыйная газэта таго часу — «Свабода».
Яе галоўны рэдактар Ігар Гермянчук быў дэпутатам Вярхоўнага Савету і назіраў за кампаніяй літаральна знутры. Пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады газэту «Свабода» забаранілі.
https://smarturl.click/AdOLO
З пачатку году Паліна Шарэнда-Панасюк правяла ў ШЫЗА 70 дзён — муж палітзьняволенай
«Неймаверная сьпякота, вільгаць і сьмярдзючы пах з „туалету“. Пах, які не перабівае нават зьедлівы дым танных цыгарэт. Цяжка дыхаць, пот ліецца патокамі. А душ толькі адзін раз на два тыдні. Лета ў камэры СІЗА — гэта катаваньне. Асабліва для жанчыны. А Паліна ў СІЗА ўжо чацьвёрты раз. Чацьвёртая крымінальная справа і бясконцы „год сурка“».
У Расеі адбыліся тэрарыстычныя атакі. Напалі на сілавікоў, сынагогу і царкву
Усе атакі адбыліся ў Рэспубліцы Дагестан на Паўночным Каўказе.
https://smarturl.click/qlLeB
Ужо сёньня: 35 год таму ў Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд БНФ
24 чэрвеня 1989 году ў Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». На ім прысутнічалі каля 400 дэлегатаў. Правесьці зьезд у Менску не дазволіў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР.
Зьезд абраў Сойм, ухваліў Статут, праграму і пастановы аб кірунках і спосабах дзейнасьці: «Аб палітычным плюралізьме», «Аб беларускай нацыянальнай сымболіцы», «Аб дзяржаўнасьці беларускай мовы», «Аб пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы» і «Аб праекце Канстытуцыі БССР». На пасаду старшыні Сойму БНФ абсалютнай бальшынёй галасоў быў абраны Зянон Пазьняк. Яго намесьнікамі сталі Юрась Хадыка і Міхась Ткачоў.
https://smarturl.click/2qdRZ
Міністар Хрэнін расказаў, як вагнэраўцы зьмянілі праграму падрыхтоўкі беларускай арміі
У інтэрвію тэлеканалу СТВ міністар абароны Віктар Хрэнін адказаў на пытаньне, ці засталіся найміты ПВК «Вагнэр» у Бларусі.
«Яны знаходзяцца ў нас. Да іх захоўваецца павышаная зацікаўленасьць, скажам так, асабліва з боку заходніх спэцслужбаў». – сказаў Хрэнін.
На пытаньне супрацоўніцы праўладнага каналу, чым яны займаюцца, міністар адказаў.
https://smarturl.click/xBLgJ
Кітайская кампанія адклала пастаўку электравозаў у Беларусь, бо баіцца трапіць пад санкцыі
«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» дапускае, што схема абыходу санкцый будзе распрацаваная і кітайскія электравозы даставяць у Беларусь, але гэта можа істотна павялічыць «кошт выніковага прадукту».
https://smarturl.click/LYyJj
У Мінабароны Расеі кажуць, што Крым «абстралялі» ATACMS: 3 асобы загінулі, 100 параненыя
Раней стала вядома, што 23 чэрвеня, у раёне Севастопаля, а таксама Еўпаторыі і Сак, былі чуваць «гучныя гукі, падобныя на выбухі і працу расейскага СПА».
https://smarturl.click/B6gJl
Што елі і пілі продкі беларусаў у часы Скарыны? Тэст
Улюбёныя стравы беларусаў не заўсёды былі такія, як цяпер. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай кухні і харчовых звычак продкаў беларусаў у XVI–XVII стагодзьдзях, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/Dagzn
Клюшку легендарнага хакеіста Ўэйна Грэцкі прадалі за рэкордную суму
Клюшка, якую Ўэйн Грэцкі выкарыстоўваў для каманды «Эдмантан Ойлерз» у фінале Кубку Стэнлі ў 1988 годзе, набытая на аўкцыёне за 336 000 даляраў. Гэта новы гістарычны рэкорд для хакейнай клюшкі, якая выкарыстоўвалася ў НХЛ.
Нагадаем, што найвыніковейшы хакеіст НХЛ за ўсю гісторыю Ўэйн Грэцкі мае беларускія карані.
https://smarturl.click/5Og9D
Здымак NHL.com
Карʼера экс-міністра юстыцыі: зьнішчыў недзяржаўныя арганізацыі, а цяпер будзе займацца «ўстойлівым разьвіцьцём»
Былы міністар юстыцыі Сяргей Хаменка цяпер будзе нацыянальным каардынатарам па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця. Зьнішчыў сотні недзяржаўных арганізацый, закрыў палітычныя партыі, цяпер можна ўзяцца і за разьвіцьцё краіны. З досьведам чалавек, што тут скажаш. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/aJW4J