radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Як «страшны монстар» NATO ператварыўся ў абаронцу незалежнасьці Ўкраіны

У выніку агрэсіі Расеі супраць Украіны Паўночнаатлянтычны альянс умацаваў сваю ролю і місію ў сыстэме міжнародных адносінаў, зь якімі ня мог канчаткова вызначыцца цягам апошняй чвэрці стагодзьдзя.

Піша Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/4kpp1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік Freedom House: спробы спэцслужбаў Беларусі завэрбаваць літоўскіх дыпляматаў былі марнымі

Раней спэцслужбы Літвы заявілі пра «надзвычай агрэсіўныя дзеяньні» беларускай выведкі ў дачыненьні да супрацоўнікаў літоўскай дыпляматычнай місіі ў Беларусі.

https://smarturl.click/3k11G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску ліквідуюць таварыства падманутых укладчыкаў, дапамогу якім абяцаў Лукашэнка

Менскі гарадзкі суд пачынае разглядаць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня пацярпелых укладнікаў «За сацыяльную справядлівасьць».

https://smarturl.click/qlbj0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эстоніі апазыцыя не падтрымлівае ініцыятыву пазбавіць беларусаў права на ўдзел у мясцовых выбарах

Прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас спадзявалася на падтрымку парлямэнцкай апазыцыі, каб часова пазбавіць права голасу беларусаў і расейцаў на мясцовых выбарах. Але ў кіроўнай кааліцыі так і не змаглі прыйсьці да адзінай думкі.

https://smarturl.click/yqk5d

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пасьля дыпляматычнага скандалу зьняў з пасады пасла ў 🇸🇪 Швэцыі Мірончыка

Таксама зьнятыя з пасадаў паслы ў 🇩🇪 Нямеччыне, 🇰🇬 Кіргізстане і 🇫🇮 Фінляндыі. Усе яны прадстаўлялі Беларусь у гэтых краінах ад 6 да 8 гадоў.

https://smarturl.click/71EvD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

110-годзьдзе Ўладзімера Клішэвіча

Уладзімер Клішэвіч — паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША. Пра ягоныя жыцьцё і творчасьць можна прачытаць у артыкуле «Паэт, якога праклялі сучасьнікі. 20 фактаў пра Ўладзімера Клішэвіча».

Іншыя падзеі дня 12 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/jk47k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 11 сакавіка

🔸 Абвясьцілі збор сродкаў на помнік Ігару Ледніку

🔸 У Беларусі пачаў працаваць адзіны партал сацыяльных паслуг

🔸 Як мінімум 1563 грамадзкія аб’яднаньні ліквідавалі ў Беларусі з 2020 году

🔸 У Беларусі абвясьцілі аб праверцы баявой гатоўнасьці арміі

🔸 Лукашэнка прызначыў кіраўніка кампаніі «Белспэцзьнештэхніка», якая знаходзіцца пад санкцыямі, дырэктараў «Атланта» і БелАЗа

🔸 Дзеці Пуціна і Коля. Марк Фейгін разважае, у чым Пуцін хоча быць падобным да Лукашэнкі і што варта пераняць расейскай апазыцыі ў беларускай

🔸 Кайданкі для Мірсалімавай. Якую пагрозу для рэжыму Лукашэнкі нясуць прыхільнікі «рускага сьвету»

🔸 388 тысяч сонечных модуляў, мэталапракатны завод. Як беларуская дзяржава забірала прадпрыемствы ў інвэстараў

🔸 «Аўтамабілі — у разабраным стане». Як сельскагаспадарчыя прадпрыемствы «сабатавалі» магчымую мабілізацыю ў Беларусі

🔸 Паміж Амэрыкай і Беларусьсю. Што зрабіла Воля Дземка, якой за некалькі дзён сабралі вялікую суму на лячэньне

🔸 Сьцяг Швэцыі вывесілі ля сядзібы NATO, краіна стала 32-м чальцом альянсу. ФОТА

🔸 Прэм'ер Вугоршчыны Орбан заявіў, што плян Трампа па спыненьні вайны палягае ў скарачэньні дапамогі Ўкраіне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага, пошук 🔎

Шукаем беларусаў, якія пастаянна ахвяруюць грошы на беларускія ініцыятывы ці беларусам, якім трэба дапамога!

Калі ласка, напішыце нам. Ананімнасьць гарантуем.

📬 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прапанаваў ускласьці на жыхароў Менску частку выдаткаў на добраўпарадкаваньне двароў

Прызначаючы 11 сакавіка новых кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі, Аляксандр Лукашэнка пракамэнтаваў скаргі, якія паступаюць ад жыхароў Менску на «неналежную якасьць утрыманьня дваровых тэрыторый, дарог і гэтак далей».

Ён прапанаваў частку выдаткаў на добраўпарадкаваньне двароў перакласьці на насельніцтва.

«Каб зрабіць у Менску за адзін раз усе двары (нешта мы пачалі, вядома, рабіць, нікуды ад гэтага ня пойдзеш), мы з нейкай вёскі забяром грошы. Лішніх грошай не бывае. Трэба тлумачыць гэта, і перш за ўсё тут, у Менску», — сказаў Лукашэнка.

https://smarturl.click/mpl8z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя месца і час пахаваньня памерлай у Варшаве беларускі Лізаветы

Пахаваньне Лізаветы адбудзецца ў чацьвер, 14 сакавіка, у 13:00 на Паўночных могілках (Pownocny cmentarz) Варшавы ў залі С, паведаміў «Белсату Даніла, хлопец Лізаветы.

1 сакавіка памерла 25-гадовая беларуска Лізавета, якую згвалтавалі і душылі ў цэнтры Варшавы. Дзяўчына памерла ў шпіталі, у якім прабыла амаль тыдзень пасьля нападу. 6 сакавіка ў польскай сталіцы прайшоў марш яе памяці.

Падазраваным аказаўся 23-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго арыштавалі на тры месяцы. Па выстаўленых абвінавачаньнях яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

https://smarturl.click/VDGWj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея распрацавала сыстэму «перавыхаваньня» ўкраінскіх дзяцей на акупаваных тэрыторыях

Факты прыводзіць журналісцкае расьсьледаваньне. Апрацоўка і русыфікацыя ўкраінскіх дзяцей прапісаныя ў афіцыйных дакумэнтах і падручніках Расеі.

Пры гэтым расейскія настаўнікі баяцца, што юныя ўкраінцы вырастуць і адпомсьцяць.

https://smarturl.click/2qwXA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як мінімум 1563 грамадзкія аб’яднаньні зьліквідавалі ў Беларусі з 2020 году

Гэтая лічба на 30 арганізацый большая, чым у студзені.

Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец лютага ня менш за 981 арганізацыі знаходзіліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 582 прынялі рашэньне аб самастойнай ліквідацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Пухавіцкім раёне знайшлі дзьвюх дзяўчынак, іх здароўе не выклікае асьцярог

Дарына і Валерыя Багдзевіч згубіліся ў вёсцы Рыбцы 10 сакавіка. Паводле інфармацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый, іх шукалі 600 чалавек, было задзейнічана 50 адзінак тэхнікі.

Іх знайшлі ў лесе каля садовага таварыства «Колас Залаты» — за 2,5 км ад вёскі Рыбцы. МНС паведаміла, што іх шпіталізавалі з дыягназам «агульнае пераахаладжэньне». Цяпер іх здароўю нічога не пагражае.

Відэа МНС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

388 тысяч сонечных модуляў, мэталапракатны завод. Як дзяржава забірала прадпрыемствы ў інвэстараў

Гэтыя кампаніі ўклалі ў Беларусь сотні мільёнаў даляраў і пазбавіліся сваіх праектаў. Расказваем, як дзяржава «адціскала» бізнэс у прыватнікаў і на якіх падставах.

https://smarturl.click/W3y16

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

185 гадоў таму памёр Сымон Канарскі

Сымон Канарскі — дзеяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 году, ахвяра рэпрэсій расейскіх каляніялістаў. Пасьля задушэньня паўстаньня рыхтаваў новае, але ў 1838 годзе трапіў пад арышт і празь дзевяць месяцаў расстраляны. Расейскія акупацыйныя ўлады імкнуліся схаваць месца пахаваньня, але рэшткі цела Канарскага таемна перапахавала Антаніна Сьнядэцка на кальвінскіх могілках у Вільні.

🗓 Іншыя падзеі дня 11 сакавіка чытайце на сайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2lbb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявілася праграма сьвята на 106-ю гадавіну абвешчаньня незалежнасьці БНР

Вядоўцамі будуць Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі, жывая трансьляцыя адбудзецца на YouTube-канале «Годна».

У музычнай праграме будуць удзельнічаць:
🔸J: Морс
🔸Naviband
🔸Dlina Volny
🔸Dzieciuki
🔸Nochy
🔸Volski

Арганізатары абвясьцілі збор на арганізацыю сьвяткаваньня. Сродкі патрабуюцца на арэнду тэхнічнага абсталяваньня, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі ля вайсковага аэрадрому ўпаў транспартны самалёт

Відавочцы ў расейскім горадзе Іванаве паведамілі аб падзеньні самалёта ля аэрадрому.

Паводле папярэдніх зьвестак, самалёт разьбіўся пры заходзе на пасадку, на борце знаходзіліся 12 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Легіён «Свабода Расеі» паведаміў аб прарыве ўкраінска-расейскай мяжы

Прадстаўнік вайсковай выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў у размове з прэсай адзначыў, што Легіён «Свабода Расеі», Расейскі добраахвотніцкі корпус і Сібірскі батальён на тэрыторыі Расеі дзейнічаюць як самастойныя падразьдзелы, бо складаюцца з расейцаў.

https://smarturl.click/LYGaM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна бесьпілётнікамі атакавала 7 абласьцей Расеі, гараць сховішчы з палівам

Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў ноч на 12 сакавіка СПА «зьнішчылі і перахапілі» над расейскімі рэгіёнамі 25 украінскіх бесьпілётнікаў. Расейскае ведамства заяўляе, што над Белгарадзкай вобласьцю зьнішчаны 7 дронаў, над Курскай — 11, над Маскоўскай і Арлоўскай — па 2, а ў Бранскай, Ленінградзкай і Тульскай — па 1. Пазьней Мінабароны паведаміла аб яшчэ адным зьбітым над Курскай вобласьцю.

Што адбылося?

https://smarturl.click/Adex3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«White Russia», «Russian Empire», «Born in Belarus». Як беларускіх мастакоў пераймяноўваюць у сусьветных музэях

Сёлета Хаім Суцін за месяц ператварыўся з «рускага» ў «народжанага ў Беларусі». Гісторыя адбылася ў амэрыканскім музэі. Ёсьць і іншыя мастакі зь беларускімі каранямі, якіх падпісваюць па-іншаму. Даведаліся, як ідзе кампанія за зьмену подпісаў пад творамі мастакоў беларускага паходжаньня ў сьвеце.

https://smarturl.click/B6e40

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску адмянілі паказы фільмаў расейскага рэжысэра Аляксандра Сакурава. Раней на яго скардзіўся Азаронак

У Менску адмянілі паказы фільмаў расейскага рэжысэра Аляксандра Сакурава, паведамляе расейскае выданьне «Медиазона» са спасылкай на адміністрацыю кінатэатра Falcon Club.

Фільмы «Сонца» і «Казка» меліся быць паказаныя 11 і 13 сакавіка.

Раней на прыезд у Менск расейскага рэжысэра Аляксандра Сакурава і яго вучня Аляксандра Залатухіна скардзіўся супрацоўнік дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Рыгор Азаронак.

https://smarturl.click/e565X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кайданкі для Мірсалімавай. Якую пагрозу для рэжыму Лукашэнкі нясуць прыхільнікі «рускага сьвету»

Перасьлед з боку ўладаў Беларусі прарасейскай актывісткі Эльвіры Мірсалімавай выявіў праблему, якая стала вынікам афіцыйнага курсу існага рэжыму на ўсё шчыльнейшую інтэграцыю з Расеяй. Высьвятляецца, што гэтая інтэграцыя мае свае межы, «чырвоныя лініі», якіх ці то ня ўбачыла, ці то не захацела прызнаваць гэтая грамадзянка.

Аналіз палітычннага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча:
https://smarturl.click/4kpMw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзеці Пуціна і Коля. Марк Фейгін разважае, у чым Пуцін хоча быць падобным да Лукашэнкі і што варта пераняць расейскай апазыцыі ў беларускай

Чым выбары Пуціна адрозьніваюцца ад выбараў Лукашэнкі? Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Ці карэктна параўноўваць Навальную зь Ціханоўскай?

Пра гэта ды іншае мы пагаворым зь вядомым расейскім адвакатам і праваабаронцам Маркам Фейгіным, абвешчаным у вышук у Расеі, які запусьціў кампутарную праграму для правядзеньня альтэрнатыўных выбараў у Расеі.

Відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=13T0CY7-nRs
Тэкст:
https://smarturl.click/VDvyj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Аўтамабілі — у разабраным стане». Як сельскагаспадарчыя прадпрыемствы «сабатавалі» магчымую мабілізацыю ў Беларусі

Ня менш за 260 кіраўнікоў гаспадарак пакаралі за няспраўную тэхніку, прызначаную для мабілізацыі. У «лідэрах» пакараных — кіраўнікі аграрных прадпрыемстваў Гомельскай вобласьці

Юрыдычна гэта выглядае так: пачынаецца мабілізацыя, і прадпрыемствы тут жа прадстаўляюць Міністэрству абароны сваю тэхніку. Гэта, як вынікае з судовых пастаноў, аўтобусы, грузавікі МАЗ, самазвалы, бульдозэры, экскаватары і іншае. Мабілізацыі пакуль няма, але тэхніку правяраюць.

Пры праверках аказваецца, што тэхніка або не дапушчаная да руху (ня мае тэхагляду), або няспраўная, разабраная.

https://smarturl.click/M14Ea

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэжысэр фільму пра Марыюпаль, адзначанага «Оскарам», падчас пратэстаў 2020 працаваў у Беларусі і зьняў момант першага забойства

Рэжысэр украінскага фільму «20 дзён у Марыюпалі» Мсьціслаў Чарноў працаваў на Associatad Press у Беларусі падчас буйных пратэстаў 2020 году.

Менавіта ён 10 жніўня зьняў момант забойства Аляксандра Тарайкоўскага — першага, забітага сілавікамі пратэстоўца. Якраз той матэрыял, апублікаваны апэратарам, стаў доказам таго, што Тарайкоўскага менавіта застрэлілі, бо ў МУС сьцьвярджалі, што Аляксандар загінуў ад выбухоўкі, якую нібыта трымаў у руках.

https://smarturl.click/0ejVW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паміж Амэрыкай і Беларусьсю. Што зрабіла Воля Дземка, якой за некалькі дзён сабралі вялікую суму на лячэньне

«Не люблю гаварыць пра хваробу і хачу, каб мяне запомнілі не празь яе, а праз мае беларускія праекты». Так кажа беларуская рэжысэрка, сьпявачка, зьбіральніца фальклёру і нацыянальных строяў Воля Дземка з амэрыканскага Сіетлу.

https://smarturl.click/G6edD

Здымак з фэйсбуку Волі Дземкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь на траціну павялічыла імпарт зброі за апошнія пяць гадоў

Усе ўзбраеньні Беларусь атрымлівала з Расеі. Статыстыку прывёў Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблем міру.

Імпарт узбраеньня ў Беларусь у пэрыяд з 2019 да 2023 году павялічыўся на 30 % у параўнаньні з 2014-2018 гадамі.

https://smarturl.click/z2lxZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачаў працаваць адзіны партал сацыяльных паслуг

Напрыклад, працуе адзіная тэлефонная служба па нумары 139. Можна паразмаўляць з апэратарам онлайн праз адмысловае акно на сайце. Створана інтэрактыўная карта для самастойнага пошуку інфармацыі.

https://smarturl.click/jkpqb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фільм пра трагедыю ўкраінскага Марыюпалю заваяваў «Оскар»

У Злучаных Штатах адбылася 96-я цырымонія ўручэньня прэмій Кінаакадэміі. Рэжысэр стужкі Мсьціслаў Чарноў заявіў, што для яго атрыманьне «Оскару» — гэта гонар. Аднак прызнаньне не прыносіць шчасьця.

«Я, напэўна, буду першым рэжысэрам на гэтай сцэне, які скажа, што хацеў бы ніколі не здымаць гэты фільм».


https://smarturl.click/mpb2O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія СМІ паведамілі пра звальненьне галоўнакамандуючага ВМФ Расеі

Галоўнакамандуючы Вайскова-марскім флётам Расеі адмірал Мікалай Яўменаў адпраўлены ў адстаўку, паведамляюць выданьні «Фонтанка» і «Известия» са спасылкай на свае крыніцы.

Часовым выканаўцам абавязкаў галоўнакамандуючага, як сьцьвярджаецца, прызначаны камандуючы Паўночным флётам Аляксандар Майсееў. Аналягічную інфармацыю з раніцы апублікавалі некалькі праваенных ананімных тэлеграм-каналаў.

Навіна аб адстаўцы Яўменава супала са сьцьвярджэньнем камандаваньня Ўзброеных сіл Украіны, што Чарнаморскі флёт Расеі пятыя суткі не выходзіць на дзяжурства пасьля затапленьня ў выніку атакі марскімі бесьпілётнікамі чарговага свайго карабля — «Сяргея Котава». Украінская разьведка сьцьвярджае, што ў выніку ўдару загінулі сямёра маракоў, яшчэ 27 былі параненыя. У Міністэрстве абароны Расеі гэта не камэнтавалі.

https://smarturl.click/ZyLxj

Читать полностью…
Подписаться на канал