radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Расея праводзіць масавы ракетны абстрэл Украіны

Ужо вядома пра гібель і раненьні людзей. Атака адбываецца амаль на ўсе вобласьці Ўкраіны. Польшча пасьля атакі расейцаў на суседзяў падняла ў паветра сваю авіяцыю. У Кіеве фіксуюцца масавыя адключэньні сьвятла, з праблемамі сутыкнулася і чыгунка.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/9zwdy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязьняў, якія выйшлі на волю па памілаваньні

Сюжэт з трыма вызваленымі палітвязьнямі — Русланам Красавым, Аляксандрам Галузам і Алегам Зыкуном — паказалі на тэлекале АНТ.

Што пра іх вядома?

https://smarturl.click/3kDMX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад вядомых на ўвесь СССР ровараў — да банкруцтва і тэхналягічнага хаба. Расказваем гісторыю заводу «Мотавела»

«Было і такое, што заробак прапаноўвалі даваць роварамі ці запчасткамі». Гісторыя менскага роварнага заводу, прадукцыя якога была візытоўкай Менску ў савецкія часы. Ад прыватызацыі — да банкруцтва і арышту інвэстара. Цяпер там абяцаюць тэхнапарк.

https://smarturl.click/M1yG3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет пры падтрымцы мноства народу на галоўным сталічным пляцы прыняў гістарычнае рашэньне — надаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце 1990 году канстытуцыйны статус. Пачалася новая эпоха беларускай гісторыі, а беларуская мова ўзбагацілася і новымі, і незаслужана прызабытымі словамі. Пра іх — у картках👆🏻

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дуда пра вызваленьне Пачобута: «Думаю, мы нашмат бліжэй. Я бачу сымптомы зьменаў зь беларускага боку»

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 24 жніўня ў інтэрвію Kanał Zero распавёў пра працяг спробаў па вызваленьні беларускага палітвязьня, журналіста і сябра Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута:

https://smarturl.click/ppApE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Самае цікавае на Свабодзе за тыдзень — у эмэйл-рассылцы «Гісторыі тыдня»

У беларускіх дамах састарэлых пастаяльцаў саджаюць у ізалятар за «парушэньні», як у турмах? 😳 У краіне больш ня будзе «сэканд-хэндаў»? У новым СІЗА ў Калядзічах сапраўды ёсьць бідэ 😁? Навошта Лукашэнка вызваліў палітвязьняў, якія і так хутка выйшлі б? Чаго дасягнула Ўкраіна ў Курскай вобласьці, а чаго не змагла? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні — у матэрыялах Свабоды за гэты тыдзень.

Калі Вы раптам не сачылі ці не пасьпелі пачытаць, у нас для вас ёсьць рашэньне: усе самыя цікавыя матэрыялы за тыдзень чытайце ў рассылцы Свабоды!

💌 Падпісвайцеся і атрымлівайце нізку найлепшых публікацыяў штосуботу: http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада БНР і Ціханоўская павіншавалі беларусаў з 33-ай гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі

У 33-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі Рада БНР і дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская выступілі з заявамі, у якіх павіншавалі беларусаў з гэтым сьвятам.

Аляксандар Лукашэнка сёньня не рабіў ніякіх заяваў з нагоды 33-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, затое ён павіншаваў асабовы склад і вэтэранаў Спартовага камітэту Ўзброеных сіл «з 80-годзьдзем з дня ўтварэньня ўстановы», а калектыў і вэтэранаў «Беларуськалію» — з Днём шахтара.

Пра што ў сваіх віншаваньнях казалі Сьвятлана Ціханоўская і Рада БНР (фота ілюстрацыйнае👆🏻):

https://smarturl.click/67X0D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Звычайна да прыезду дыктатара ўсё вылізваюць. Адкуль бяруцца закарэлыя каровы?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Тут, як кажуць, сакрэт на ўвесь сьвет. Сапраўды, няма чыноўніка, які б насьмеліўся паказаць правіцелю такую фэрму. Цяжка ўявіць і нейкіх выведнікаў-даносчыкаў, якія б знаходзілі такія фэрмы — затратная, а пры тым дробязная мэта. На маю думку, усё выглядае так. Лукашэнку закарцела выступіць у тэлевізары з прачуханкай, каб паказаць сваю «прэзыдэнцкую баяздольнасьць». Самы экстраны спосаб — зрабіць гэта, стоячы пры закарэлых азадках кароваў. Не зьдзіўлюся, што каб не вышукваць аж настолькі занядбаных жывёлаў, ім папросту накладаюць «грым».


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

33 гады таму Беларусь стала незалежнай

25 жніўня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі надалі сілу канстытуцыйнага закону, што дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Была прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС. Падчас той сэсіі дэпутат Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся галасаваць за незалежную Беларусь.

Пра іншыя падзеі 25 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/jkb5Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі падпісаў закон аб забароне Расейскай праваслаўнай царквы

Закон, у прыватнасьці, прадугледжвае, што Расейская праваслаўная царква ня можа быць уласьнікам, удзельнікам юрыдычных асобаў, зарэгістраваных ва Ўкраіне.

Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну ў траўні 2022 году Ўкраінская праваслаўная царква (МП) абвясьціла курс на незалежнасьць ад Маскоўскага патрыярхату, заявіла аб незалежнасьці ад Масквы.

https://smarturl.click/z2gxA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля нажавога нападу на фэстывалі ў Нямеччыне паліцыя затрымала падлетка

Der Spiegel піша, што гэта грамадзянін адной з постсавецкіх рэспублік. У выніку нападу загінулі тры чалавекі, яшчэ восем атрымалі раненьні.

https://smarturl.click/AdkpR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

75 гадоў NATO ў гістарычных фатаздымках

Як і навошта быў створаны паўночна-атлянтычны альянс? Архіўныя фатаздымкі паказваюць ўнутраную працу NATO і публічную дэманстрацыю сілы з моманту пачатку дзейнасьці ўстаноўчай дамовы вайсковага альянсу 24 жніўня 1949 году.

https://smarturl.click/W3bVD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 «выйшла», 31 «сеў». Як зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі за апошнія дні

21, 22 і 23 жніўня праваабарончая супольнасьць Беларусі прымала заявы аб наданьні новым фігурантам крымінальных палітычных спраў статуса палітвязень — за 3 дні такі статус атрымаў 31 чалавек.

https://smarturl.click/kjbYx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэйтынг Пуціна ўпаў пасьля наступу Украіны ў Курскай вобласьці

Гэта паказваюць дадзеныя апытаньня зьвязанага з уладай ВЦИОМ. Падзеньне стала рэкордным з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну

https://smarturl.click/l5gZM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Робэрт Кенэдзі – малодшы выйшаў з гонкі і падтрымаў Трампа

Незалежны кандыдат стаў трэцім па значнасьці кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Кенэдзі сабраў каля мільёна подпісаў выбарнікаў і заручыўся падтрымкай 5% насельніцтва.

https://smarturl.click/ppgJ9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вядома пра затрыманьне заснавальніка Telegram Дурава ў Парыжы

У панядзелак 26 жніўня пракуратура Парыжу, якой была перададзена справа заснавальніка Telegram Паўла Дурава, плянуе зрабіць заяву для прэсы — яна стане першай афіцыйнай рэакцыяй францускіх уладаў на паведамленні аб затрыманьні Дурава ў францускай сталіцы ўвечары ў суботу.

https://smarturl.click/w9nwQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла пінская праваабаронца Вераніка Іванова

Яе ўвесь час выклікалі ў міліцыю, праводзілі ператрусы ў кватэры. Яна адкрыта гаварыла аб неабходнасьці пераменаў у краіне ў час акцый пратэсту ў Пінску, за што яе не аднойчы затрымлівалі і судзілі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Забіралі маёмасьць, каралі штрафамі.

https://smarturl.click/0eQBn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 30 гадоў таму памёр беларускі пісьменьнік Сяргей Новік-Пяюн, аўтар «Зорачак»

26 жніўня 1994 году памёр Сяргей Новік-Пяюн — беларускі паэт, празаiк, кампазытар, грамадзкi дзяяч. Удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гадоў.

Сяргей Новік-Пяюн пісаў на беларускай, расейскай, польскай мовах і на эспэранта. Ён аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды зь песьняй» (1984), «Зорачкі ясныя» (1986), «Песьні з-за кратаў» (1993). Некаторыя песьні на ягоныя словы лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх — «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

Пра іншыя падзеі 26 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/opmpO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія ўзмацніла кантроль на мяжы за беларускімі таварамі

Харчова-вэтэрынарная служба Латвіі зь сёньняшняга дня пачала праводзіць узмоцнены кантроль розных беларускіх і расейскіх тавараў у пунктах памежнага кантролю. Праверкі праводзяць «у мэтах абмежаваньня рызыкаў для здароўя людзей і жывёл, а таксама, у выпадку генэтычна мадыфікаваных арганізмаў, для навакольнага асяродзьдзя».

Узмоцненыя меры кантролю будуць дзейнічаць да 23 лютага 2025 году:

https://smarturl.click/ql0lW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёлета прынамсі 126 чалавек атрымалі штрафы за дапамогу палітвязьням і іх сем'ям, 22 чалавекі — пад вартай у СІЗА

Пасьля масавага студзеньскага рэйду сілавікоў па тых, хто дапамагаў палітвязьням, сама меней 126 чалавек патрапілі пад адміністрацыйны перасьлед паводле арт. 24.15 КаАП (за «выкарыстаньне замежнай дапамогі для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці»), падлічылі праваабаронцы. Ім прызначалі штрафы ад 400 да 1200 руб.

Прыкладна супраць 30 чалавек завялі крымінальныя справы за падтрымку палітвязьняў невялікімі грашовымі пераводамі і перадачамі. Сама меней 22 чалавекі цяпер застаюцца пад вартай у СІЗА (амаль усе — жанчыны, большасьць — старэйшыя за 50 гадоў). Пяць жанчын ужо асудзілі, яны атрымалі тэрміны да трох гадоў калёніі:

https://smarturl.click/w9nYW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва ўкраінскім Краматорску пад абстрэл трапіў гатэль. Пацярпелі журналісты Reuters, адзін зьнік бязь вестак

У горадзе Краматорск Данецкай вобласьці Ўкраіны ў выніку, як сьцьвярджаецца, расейскага ўдару па будынку гатэлю ў ноч на 25 жніўня пацярпелі журналісты Reuters: двое журналістаў каманды былі шпіталізаваныя, яшчэ адзін зьнік бязь вестак. Двухпавярховы будынак гатэля часткова разбураны. Пошукавыя работы працягваюцца:

https://smarturl.click/Q1kM6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 жніўня 1991 году: новая эпоха, абноўленая мова. Моўны ТЭСТ

Пачалася гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусі, што адлюстравалася і ў беларускай мове. Ці ведаем моўныя праявы таго нацыянальнага абнаўленьня? Праверце сябе, прайдзіце наш тэст:

https://smarturl.click/JD71q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З захаваньнем аўтарытарызму, але без палітвязьняў і рэпрэсій. Ці магчымае «вяртаньне ў 2019 год»

«У дэмакратычных сілах навідавоку ўзьнікненьне плыні „вяртаньня ў 2019 год“. Ёсьць пэўныя, хаця і ўскосныя і невыразныя, паказьнікі таго, што такая плынь ёсьць ці фармуецца і ў кіроўным істэблішмэнце Беларусі».


Ці даможацца партыя «вяртаньня ў 2019 год» ва ўладзе вызваленьня палітвязьняў, каб замацаваць вынікі 2020 году на сваю карысьць? — Разважае Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/Zyd3v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стваральнік Telegram, мільярдэр Павел Дураў арыштаваны ў аэрапорце Парыжа. Пра гэта паведаміў францускі тэлеканал LCI.

Сьцьвярджаецца, што яго затрымалі адразу па прылёце з Азэрбайджану. Ён прыбыў у Францыю на прыватным самалёце.

Як паведамляецца на сайце LCI, францускія праваахоўныя органы падазраюць Дурава ў тым, што ён, як стваральнік месэнджэра, спрыяе незаконнаму абароту наркотыкаў, злачынствам супраць дзяцей і махлярству. Сьцьвярджаецца, што Telegram адмаўляецца ад супрацоўніцтва з уладамі.

У 2021 годзе Дураў атрымаў францускае грамадзянства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя дасьледаваньні засьцерагаюць ад празьмернага спажываньня чырвонага мяса

Для аматараў каўбасы, салямі і стэйкаў, піша The New York Times, навіны ня вельмі добрыя. Навукоўцы ўвесь час знаходзяць сувязь паміж спажываньнем чырвонага і апрацаванага мяса з хваробамі сэрца, некаторымі відамі раку і раньняй сьмерцю.

https://smarturl.click/vwgl8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь вывезена 115 расейскіх вайскоўцаў, узятых у палон у Курскай вобласьці

Расея і Украіна абмяняліся палоннымі ў фармаце «115 на 115».

https://smarturl.click/qlgzV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму спалучэньне чырвонага і зялёнага колераў называюць неэстэтычным?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Яно можа быць як прыгожым (рэдка), так і пачварным. Усё залежыць ад адценьняў. Скажам, бела-чырвона-белы сьцяг у гэтым сэнсе амаль не патрабавальны і заўсёды прыгожы. А чырвона-зялёны, калі яго ляпіць дзе толькі можна, хутка страчвае патрэбныя адценьні, нават калі яны і былі ад пачатку. І замест гармоніі атрымліваецца брыда. Ёсьць толькі адзін верш, у якім апяваецца густоўнае спалучэньне гэтых колераў: „О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цьвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасьцеш“. (Уладзімер Дубоўка, 1925)


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Лукашэнка шукае вінаватых у вайне

Лукашэнка пры тлумачэньні прычын вайны пасьлядоўна трымаецца лініі Крамля. Але, як часта зь ім здараецца, у сваіх імправізацыях часам заходзіць так далёка, што незнарок кідае цень на ўсю выбудаваную Пуціным канструкцыю апраўданьня вайны.

https://smarturl.click/yqgLm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк прапануе запрасіць на Захад прадстаўнікоў Менска і «пагаварыць канкрэтна аб вызваленьні палітвязьняў»

Выкарыстоўваць магчымасьці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазьняк.

«Што мы можам абмяняць? Санкцыі», — сказаў ён.

https://smarturl.click/9zDVv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: пачатак Сэсіі Незалежнасьці ў 1991-м

У гэты дзень 33 гады таму пачалася надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савету БССР, якая абвесьціць незалежнасьць Беларусі.

Падзеі 24 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

https://smarturl.click/G6J8E

Читать полностью…
Подписаться на канал