Ціханоўская выступіла на Саміце паняволеных народаў у Вашынгтоне
Паводле Ціханоўскай, у 2020 годзе Беларусь стала «першай ахвярай расейскай імпэрскай палітыкі, накіраванай на аднаўленьне „імпэрыі зла“ СССР».
Іншымі доўгатэрміновымі праявамі савецкай спадчыны яна назвала русыфікацыю, масавыя рэпрэсіі, «турэмную сыстэму», экалягічную і эканамічную сытуацыю, стан спраў у галіне правоў чалавека, адсутнасьць «досьведу дэмакратыі».
На фота Сьвятлана Ціханоўская размаўляе зь міністрам замежных спраў Чэхіі Янам Ліпаўскім.
Што яшчэ сказала Ціханоўская на форуме паняволеных народаў, які дзейнічае ў ЗША з 1959 году, чытаць тут:
https://smarturl.click/qlmAO
Былы супрацоўнік АНТ паведаміў, што канфіскавалі яго кватэру, а 78-гадовую маці пазбавілі жыльля
Пра канфіскацыю маёмасьці блогер, былы супрацоўнік АНТ Іван Падрэз напісаў у сваім Instagram:
«Кватэра, якая фармальна належала мне, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маці выкінулі зь яе. Гэта па-за межамі маралі».
Інфармацыя з афіцыйных структур на гэты конт пакуль не даступная.
https://smarturl.click/676YD
На саміце ў Вашынгтоне запачаткавалі «Ўкраінскую дамову» — яе ўхвалілі 24 краіны NATO
Дамова выконвае абяцаньне, якое прэзыдэнт Байдэн і гэтыя краіны далі ў Вільні ў 2023 годзе.
Мова аб ідзе пра доўгатэрміновыя двухбаковыя пагадненьні аб бясьпецы з мэтай падтрыманьня Ўкраіны ў яе абароне цяпер і стрымліваньня агрэсіі ў будучыні як часткі яе шляху да сяброўства ў NATO.
На фота Джо Байдэн і Енс Столтэнбэрг на закрыцьці саміту NATO ў Вашынгтоне, 11 ліпеня 2024
Дэталі дамовы тут:
https://smarturl.click/kjWGQ
Amnesty International заклікала вызваліць Бяляцкага з увагі на паведамленьні аб пагаршэньні ягонага здароўя
На фоне паведамленьняў аб пагаршэньні здароўя палітзьняволенага Алеся Бяляцкага, Мэры Струзэрс, дырэктар рэгіянальнага офісу Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, сказала:
«Рыхтуючыся адзначыць тры гады з дня затрыманьня Алеся Бяляцкага і ягоных калегаў, мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя іх здароўем. Мы яшчэ раз патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызваленьня і настойліва просім даць ім неадкладны доступ да адэкватнай мэдыцынскай дапамогі, іх адвакатаў і сваякоў».
https://smarturl.click/nyx4X
Галоўнае за 11 ліпеня
✏️ «Тата любіў сваю краіну, але гэта не было ўзаемна». Як выглядала Беларусь 90-х на фатаздымках Сяргея Брушко
✏️ Беларусь згадалі ў Дэклярацыі саміту NATO як дзяржаву, што спрыяе вайне
✏️ МУС Літвы пракамэнтавала расьсьледаваньне БРЦ пра кампанію Garsų pasaulis
✏️ «Багдана сядзела ў турме для дзяцей». Гісторыя палітзьняволенай керамісткі, у якой забралі дачку ў прытулак
✏️ У Беларусі ўвялі крымінальную адказнасьць для асоб, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў і выяжджаюць з краіны без дазволу
✏️ Ці дапаможа кітайскі балянсір? Роля Паднябеснай у замежнай палітыцы Беларусі
✏️ «Гісторыя на Свабодзе». Як узьнік і як загінуў беларускі нацыянальны рух у міжваеннай Латвіі?
✏️ «ПіК Свабоды». «Беларусы — патэнцыйныя саюзьнікі NATO». Што на саміце ў Вашынгтоне казалі пра Беларусь
✏️ Новае кіраўніцтва Каардынацыйнай рады: Пераможца атрымлівае ўсё
✏️ «Ён быў пакутнікам і сьведкам». У Вільні прайшла вечарына памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна
Новае кіраўніцтва Каардынацыйнай рады: Пераможца атрымлівае ўсё
Крызіс у Каардынацыйнай радзе (КР) вырашаны. Сёньня рада абрала сваёй сьпікеркай Анжаліку Мельнікаву, прадстаўніцу выбарчага сьпісу «Каманда Латушкі і руху „За Свабоду“». Віцэ-сьпікеркай была абраная Станіслава Гліньнік, прадстаўніца выбарчага сьпісу «Эўрапейскі выбар». Кааліцыя большасьці на чале з Паўлам Латушкам і Алінай Коўшык атрымала перамогу, але меншасьць захавала магчымасьці ўплываць на рашэньні Рады, піша Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/kjWWx
CNN: ЗША і Нямеччына сарвалі плян Расеі забіць кіраўніка канцэрну Rheinmetall, які пастаўляе зброю Ўкраіне
Як сьцьвярджае выданьне, Расея рыхтавала пляны забойства кіраўнікоў некалькіх абаронных прадпрыемстваў у Эўропе, пры гэтым падрыхтоўка замаху на Папергера знаходзілася на найбольш прасунутай стадыі.
https://smarturl.click/nyxxp
Смартфоны — не, пыласосы — так. Што зараз нельга везьці з Эўразьвязу ў Беларусь і ў адваротным кірунку
Расказваем, чаго нельга ўвозіць у Беларусь з Польшчы, Літвы, Латвіі, а таксама чаго нельга везьці туды — паводле новых і ранейшых правілаў. Пералік забароненых тавараў:
https://smarturl.click/1dq7Y
У Менску праходзіць масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту
На лаве падсудных пяць чалавек: Ігар Дубоўскі, Сяргей Марушын, Леанід Ціхановіч, Максім Марцінчык і Ільля Назараў. Усіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), піша @viasna96. Падрабязнасьці справы праваабаронцам не вядомыя.
Справу разглядае судзьдзя Алена Капцэвіч, на рахунку якой з 2020 году сама меней 39 прысудаў паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.
Ці дапаможа кітайскі балянсір? Роля Паднябеснай у замежнай палітыцы Беларусі
Валер Карбалевіч аналізуе, чаго хацеў бы атрымаць ад Кітаю афіцыйны Менск:
«Беларускія ўлады імкнуліся манэтызаваць геапалітычную ляяльнасьць, знайсьці эканамічнага інвэстара. Але галоўная функцыя Кітая ў беларускай замежнай палітыцы, паводле лёгікі афіцыйнага Менску, палягае ў тым, каб КНР стала пэўным балянсірам расейскаму ўплыву».
«Багдана сядзела ў турме для дзяцей». Гісторыя палітзьняволенай керамісткі, у якой забралі дачку ў прытулак
«Тыдзень маёй дачцэ нічога не казалі». Беларуска Натальля Карнеева расказала, як ейную дачку забралі ў прытулак, пакуль яна сядзела ў турме, як дзіця зьмянілася, як за кратамі ў яе разьвіўся дыябэт і што дапамагае аднаўляцца.
https://smarturl.click/EeBZJ
Латвія, Літва і Эстонія заявілі аб датэрміновым выхадзе з адзінай энэргасыстэмы зь Беларусьсю і Расеяй
Латвія, Літва і Эстонія прынялі рашэньне выйсьці з гэтай сыстэмы і падпісалі пагадненьне аб сынхранізацыі сетак з ЭЗ праз Польшчу. Выхад з БРЭЛЛ быў заплянаваны на 2025 год, але адбудзецца на паўгода раней.
https://smarturl.click/LYxdX
Год без Алеся Пушкіна
11 ліпеня 2023 году памёр палітычны вязень, мастак Алесь Пушкін. Ён быў асуджаны на 5 гадоў калёніі строгага рэжыму за партрэт Яўгена Жыхара з сэрыі «Беларускі Рэзыстанс» і за паўтор пэрформансу «Падарунак прэзыдэнту» ў 2021 годзе на кіеўскай выставе. Пушкін знаходзіўся ў горадзенскай турме № 1 на строгім рэжыме.
Яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні непрытомнага. Падчас апэрацыі сэрца мастака спынілася. Зьвесткі пра жыцьцё і сьмерць аднаго з найвыбітнейшых беларускіх мастакоў сучаснасьці Свабода сабрала ў некалькіх матэрыялах:
«Я хачу, каб над намі не было акупантаў». Алесь Пушкін на Свабодзе
Вянок памяці: Алесь Пушкін. «Патрыёт, які любіў сваю краіну больш за жыцьцё»
«Яшчэ не арыентуючыся ва ўсіх тонкасьцях палітыкі, ён з усёй шчырасьцю й любасьцю аддаўся Беларусі»
Малюнкі Пушкіна з турмы
Партрэты афіцыйных асобаў, якія могуць мець дачыненьне да сьмерці Алеся Пушкіна
Алесь Пушкін — «Чалавек Свабоды — 2023»
Гісторыя незавершанага твора Алеся Пушкіна. ФОТА
«Тата любіў сваю краіну, але гэта не было ўзаемна». Як выглядала Беларусь 90-х на фатаздымках Сяргея Брушко
Сяргей Брушко працаваў фотакарэспандэнтам у часы перабудовы ў «Чырвонай змене», а ў першыя гады незалежнасьці — у «Народнай газеце». У апошнія гады свайго жыцьця пакутаваў ад рэдкай хваробы Рэйно. Памёр у 2000-м, калі яму было ўсяго 42 гады. Фотаархіў Сяргея Брушко паказвае, якой Беларусь была трыццаць гадоў таму.
https://smarturl.click/JDvkD
«Па адной кандыдатуры на кожную з пасадаў». Каардынацыйная рада пачала абраньне новага сьпікера і віцэ-сьпікера
Прадстаўніца сьпісу «Каманда Латушкі і рух «За свабоду» Анжаліка Мельнікава (на фота) стала адзіным сябрам Каардынацыйнай рады, які вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду сьпікера гэтай структуры. Адзіным кандыдатам на пасаду віцэ-сьпікера стала Станіслава Гліньнік, якая прадстаўляе сьпіс «Эўрапейскі выбар».
Галасаваньне па кандыдатурах будзе праходзіць на працягу 24 гадзін у спэцыяльным тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады. Больш пра кандыдатаў:
https://smarturl.click/676mY
Эдуарду Бабарыку прысудзілі яшчэ 1.5 года зьняволеньня
Раней палітзьняволенаму Эдуарду Бабарыку прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер яго пакаралі нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і дадалі 1 год і 6 месяцаў зьняволеньня, піша «Белсат».
Тэрмін пакараньня палітвязень адбывае ў бабруйскай калёніі № 2. Прабавабаронцам вядома. што там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калёніі, а з 1 красавіка яго зьмясьцілі ў ПКТ.
https://smarturl.click/z2XyA
АБСЭ задала беларускім уладам 11 пытаньняў пра палітвязьняў
38 краін – удзельніц АБСЭ зноў запусьцілі ў дачыненьні да Беларусі Венскі мэханізм.
У рамках мэханізму, краіны АБСЭ патрабуюць ад беларускіх уладаў даць адказы на пытаньні, калі будуць вызваленыя палітычныя зьняволеныя і спыняцца рэпрэсіі, калі будуць забясьпечаны правы зьняволеных, а міжнародныя арганізацыі атрымаюць да іх доступ.
Сярод іншага беларускім уладам паставілі 11 пытаньняў, іх можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/ppaGb
На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства іншай краіны
Хутчэй за ўсё — у Польшчы; у Грузіі — праз інвэстыцыі.
Расказваем, пры якіх умовах беларус можа атрымаць пашпарт іншай краіны.
https://smarturl.click/XyX76
10 гадоў таму памерла дысыдэнтка Валерыя Навадворская, ураджэнка Баранавічаў
Валерыя Навадворская — расейская палітычная дзяячка, праваабаронца. Зь юнацтва была актыўнай удзельніцай савецкага дысыдэнцкага руху. Яшчэ калі Навадворскай было 19 гадоў, яе судзілі з абвінавачаньнем у антысавецкай агітацыі. Агулам за савецкім часам яе 17 разоў арыштоўвалі і некалькі разоў судзілі. У 1988-м яна стала адной з заснавальнікаў партыі «Дэмакратычны саюз». У сакавіку 2010 году падпісала зварот расейскай апазыцыі «Пуцін павінен сысьці».
Пра іншыя падзеі 12 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Yzyyv
«Ён быў пакутнікам і сьведкам». У Вільні прайшла вечарына памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна
11 ліпеня ў сталіцы Літвы беларусы правялі вечар памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна, які роўна год таму, 11 ліпеня 2023 году, загінуў у горадзенскай турме. Імпрэза прайшла ў віленскай творчай прасторы «Кропка».
https://smarturl.click/ZyWWd
Каардынацыйная рада абрала новага сьпікера і намесьніка
Увечары 11 ліпеня завяршылася галасаваньне па кандыдатурах Анжалікі Мельнікавай (на фота) і Станіславы Гліньнік на пасады сьпікера і віцэ-сьпікера новага складу Каардынацыйнай рады.
https://smarturl.click/yqnnm
З пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі на 3,4%. Што падаражэла найбольш
З пачатку 2024 году рост цэнаў склаў 3,4%: на харчовую прадукцыю яны павялічыліся на 3,7%, на нехарчовую — на 2,5%, на паслугі — на 4%. У гадавым выражэньні (да чэрвеня 2023 году) цэны вырасьлі на 5,8%: на харчовыя тавары — на 6,4%, на нехарчовыя — на 4,5%, на паслугі — на 6,6%.
Паглядзелі, што найбольш падаражэла з пачатку гэтага году:
https://smarturl.click/Q100B
Росквіт і заняпад беларускага руху ў Латвіі ў 1921 – 1940 гадах
Што сабой уяўляла беларуская нацыянальная меншасьць у Латвіі ў міжваенны пэрыяд? Як ёй удалося стварыць сваё школьніцтва, выдавецтвы, прэсу, тэатар і навуковыя таварыствы? І як той рух загінуў? — Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Беларусы ў Латвіі (1918 — 1945)» Юрыем Грыбоўскім:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/iBbDPvTJHe0
У Беларусі ўвялі крымінальную адказнасьць для тых, хто мае доступ да дзяржаўных сакрэтаў і выяжджае з краіны без дазволу
Цяпер для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў, павінны атрымліваць адмысловы дазвол. За парушэньне пагражае штраф, арышт, абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 3 гадоў, а ў выпадку наўмыснага перамяшчэньня носьбіта сакрэтаў за межы Беларусі — да 5 гадоў пазбаўленьня волі:
https://smarturl.click/W3naZ
МУС Літвы пракамэнтавала расьсьледаваньне БРЦ пра кампанію Garsų pasaulis
Кампанію Garsų pasaulis у Літве правярае Служба дзяржаўнай бясьпекі, а кіраўнік Цэнтру выдачы асабістых дакумэнтаў пры МУС Літвы (ADIC) Нярыюс Рудайціс адхілены ад пасады.
https://smarturl.click/jky3z
Малдова вядзе перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз. Што гэта значыць і калі можа адбыцца
Пакуль эўраскептыкі прадракаюць Малдове вайну за збліжэньне з ЭЗ, экспэрты адзначаюць: скарачэньне шляху ў Эўразьвяз адбылося ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны, але ён усё яшчэ ня будзе хуткім.
https://smarturl.click/ZyWg5
Беларусь згадалі ў Дэклярацыі саміту NATO як дзяржаву, што спрыяе вайне
У дакумэнце адзначаецца, што Расея працягвае паглыбляць палітычны і вайсковы ўплыў на Беларусь, уключна з разгортваньнем сваіх тэхнікі і пэрсаналу ў краіне. Гэта мае свой нэгатыўны ўплыў на стабільнасьць рэгіёну.
https://smarturl.click/vwR8g
Зноў судзяць Мікіту Залатарова, які сустрэў за кратамі паўналецьце, прайшоў тры суды, дзьве калёніі і турму
11 жніўня ў Жодзіна пачынаецца суд над палітвязьнем з Гомля Мікітам Залатаровым, які адбывае пакараньне за ўдзел пратэстах 2020 году (яму прысудзілі агулам 4,5 года). Мікіта вядомы тым, што ў 2020 годзе стаў адным з самых юных беларускіх палітвязьняў: яму было 16 гадоў.
https://smarturl.click/qlmqp
90 гадоў Віктару Вуячычу
11 ліпеня 1934 году ва ўкраінскім Харкаве нарадзіўся будучы беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі Віктар Вуячыч. У 1957 годзе пераехаў у Менск, дзе стаў салістам Беларускага дзяржаўнага народнага хору. З 1966 — у філярмоніі. Сьпявак гастраляваў па Савецкім Саюзе і выступаў у многіх краінах свету — на ўсіх кантынентах. Творчую дапамогу і падтрымку яму аказваў інструментальны ансамбль «Тоніка». Вуячыч быў першым выканаўцам песень многіх беларускіх кампазытараў, у тым ліку І. Лучанка, Я. Глебава, Л. Захлеўнага і іншых. Памёр у 1999 у Менску.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gp3qw
Галоўнае за 10 ліпеня
🚛 Мытны камітэт Беларусі заявіў, што польскі бок не прымае грузавікі ў адзіным пункце пропуску, а пасьля — што рух аднавіўся. У Польшчы абверглі: рух грузавікоў не прыпынены, а запаволены ў сувязі з праверкамі
👫 У сьпісе «тэрарыстаў» ад КДБ ужо амаль 450 беларусаў
📚 Кніга Алексіевіч трапіла ў Toп–100 кніг XXI стагодзьдзя паводле The New York Times
👮🏻♂️Курсанту Акадэміі МУС пагражае да 25 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»
👱🏼♂️ «Чалавек-усьмешка». Што вядома пра беларускага манаха, на якога завялі крымінальную справу
👨👩👧👦 Больш бульбы, менш грошай для сілавікоў. Якім было жыцьцё ў Беларусі ўзору 1994 году ў параўнаньні зь сёньняшнім
🎥 Тлумачым з Гурневічам. Як 30 год таму беларусы абралі Лукашэнку
🙍🏻♂️ «ПіК Свабоды». Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма Шрайбмана
✍🏻«Прафэсійны і небясьпечны блазан». Што замежная прэса пісала пасьля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м