Падкаст Свабоды «Архіпэляг БЕЛАГ» — у фінале прэстыжнага міжнароднага конкурсу
Візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, трапіў у фінал журналісцкага конкурсу Асацыяцыі міжнароднага вяшчаньня (AIB). Пра гэта стала вядома 23 верасьня.
Падкаст-сэрыял Ганны Соўсь «Архіпэляг БЕЛАГ» трапіў у «кароткі сьпіс» фіналістаў у катэгорыі «Відэа/ палітыка», дзе змагаецца за перамогу з шасьцю іншымі фіналістамі, сярод якіх праекты сусьветных мэдыя — Australian Broadcasting Corporation, Financial Times, BBC Africa і Al Jazeera English.
https://smarturl.click/Ad8x9
Нямеччына, Ірляндыя, Бэльгія. У якіх умовах жывуць беларусы ў лягерах для ўцекачоў
Дзіна жыве ў былым гатэлі, дзе ў кожным нумары ёсьць душ і прыбіральня. Вольга — у пакоі з двухпавярховымі ложкамі, разам з роварамі і скутэрамі. Андрэй зьмяніў чатыры месцы жыхарства - ад аднапакаёўкі да ангара. Расказваем, у якіх розных умовах жывуць беларусы, якія папрасілі палітычнага прытулку за мяжой.
https://smarturl.click/JDODm
У Магілёве мужчына параніў нажом дваіх чалавек. МУС сьцьвярджае, што гэта супрацоўнікі ГУБАЗіК
У афіцыйнай заяве, распаўсюджанай Міністэрствам унутраных спраў Беларусі, паведамляецца, што мужчына «раптоўна дастаў нож і нанёс удары двум міліцыянтам». Перад гэтым супрацоўнікі ГУБАЗіК нібыта спынілі мужчыну для «прафіляктычнай гутаркі».
https://smarturl.click/YzOz0
На Віцебшчыне адбудуцца вучэньні тэрытарыяльнай абароны па супрацьдзеяньні дывэрсійным групам
У вучэньнях возьмуць удзел адказныя асобы выканкамаў і вайсковых камісарыятаў вобласьці, прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, а таксама вайсковаабавязаныя тэрытарыяльных войскаў Віцебскага і Аршанскага раёнаў.
https://smarturl.click/3kVRZ
Мапы, помнікі, вяртаньне культурнай спадчыны. Чым займаецца новы праект MALDZIS
Новы беларускі праект MALDZIS запусьцілі ў верасьні. Яго місія — усталяваньне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэньне мапы «Зямля Мальдзіса», вяртаньне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязьней.
https://smarturl.click/5Odkp
100 гадоў таму нарадзіўся пісьменьнік Артур Вольскі
Артур Вольскі — пісьменьнік і перакладнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., сын пісьменьніка Віталя Вольскага, бацька музыкі і мастака Лявона Вольскага. Ён уваходзіў у склад некалькіх Соймаў БНФ, узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне вэтэранаў вайны.
Ягоная п’еса-казка «Сьцяпан — вялікі пан», пакладзеная на музыку Юрыем Семянякам, сталася першай беларускай дзіцячай апэрэтай.
Пра іншыя падзеі з датай 23 верасьня — у публікацыі «Ужо сёньня».
https://smarturl.click/W39V6
Ежа, якая змагаецца з запаленьнем
У апошнія дзесяцігодзьдзі навука аддае ўсё больш увагі хранічнаму запаленьню ў арганізьме чалавека, якое нават называюць «маўклівым забойцам». Газэта The New York Times назвала прадукты, якія пасьпяхова зь ім змагаюцца.
https://smarturl.click/Zyo3O
Кіеў папярэдзіў Лукашэнку што ягоная сустрэча з Пушыліным будзе мець нэгатыўныя наступствы для ўкраінска-беларускіх дачыненьняў
Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з Пушыліным у красавіку 2023 году Кіеў адклікаў свайго амбасадара зь Менску.
https://smarturl.click/8ELZb
Беларусы зьбраюць подпісы пад пэтыцыяй, каб Google даў магчымасьць рэклямы сайтаў і кампаній на беларускай мове
Пэтыцыя заклікае да вырашэньня асноўных праблем:
- Google Ads не дазваляе рэклямаваць бізнэс на беларускай мове. І нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкляме гіпэрспасылкі на беларускамоўныя сайты;
- Немагчыма прайсьці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube зь беларускамоўным запісам.
https://smarturl.click/XyoRZ
Гарыс пагадзілася на другія дэбаты, але Трамп зноў адмовіўся
Дональд Трамп аргумэнтаваў гэта тым, што пачалося ўжо датэрміновае галасаваньне на выбарах у некаторых штатах. Заява прагучала празь некалькі гадзін пасля таго, як Камала Гарыс прыняла запрашэньне CNN удзельнічаць у дэбатах 23 кастрычніка і заклікала Трампа далучыцца.
https://smarturl.click/xBGv4
Дзьве дэлегацыі ад Беларусі — ад афіцыйнага Менску і ад дэмакратычных сілаў — адначасова прыяжджаюць у ААН ужо трэці раз. Кожная хоча «данесьці да міжнароднай супольнасьці інфармацыю пра рэальную сытуацыю ў Беларусі».
https://smarturl.click/67L4E
Ізраільскі МЗС, паведамляючы пра атаку на Назарэт, пераблытаў месца нараджэньня Хрыста
Армія абароны Ізраілю паведаміла, што мінулае начы па ізраільскай тэрыторыі была выпушчаная больш як сотня ракет зь Лібану, большасьць зь іх былі перахопленыя. «Хезбала» паведаміла, што цэльлю ўдару быў вайсковы завод у раёне Хайфы.
Ізраільскі МЗС, паведамляючы пра атаку на Назарэт, назваў яго месцам нараджэньня Хрыста. Карыстальнікі інтэрнэту папраўляюць, што Хрыстос усё ж нарадзіўся ў Бэтлееме.
https://smarturl.click/nywvb
85 гадоў таму ў Берасьці адбыўся сумесны савецка-нямецкі парад
22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку падчас уварваньня ў Польшчу войскаў Нямеччыны. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду – нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.
Іншыя падзеі з датай 22 верасьня - у публікацыі "Ужо сёньня".
https://smarturl.click/vwJoy
Пасьля арышту Дурава Telegram стаў часьцей адказваць на запыты ўладаў розных краін
Мэсэнджар Telegram стаў часьцей адказваць на запыты ўладаў пасьля арышту Паўла Дурава ў Францыі. Супрацоўніцтва тэлеграма з францускімі ўладамі прывяло да запытаў зь іншых краін:
https://smarturl.click/vwJpE
Што вядома пра вэнгерскія, баўгарскія і нарвэскія сувязі з пэйджарамі «Хэзбалы»
Пэйджары, якія ўзарваліся ў Лібане на гэтым тыдні, выглядалі як вырабы тайваньскай кампаніі Gold Apollo, аднак кампанія заявіла, што на самой справе пэйджары былі зроблены вэнгерскай кампаніяй BAC Consulting. Цяпер новыя зьвесткі сьведчаць, што ў ланцужку паставак аказалася замяшаная баўгарская кампанія з сувязямі з Нарвэгіяй.
Карэспандэнты Радыё Свабода Рыйн Альяс Балінт Салай і Баўгарская служба Радыё Свабодная Эўропа падрыхтавалі аналіз сытуацыі з пэйджарамі «Хэзбалы», якія выбухнулі:
https://smarturl.click/e5QdR
Апраўданьне дыктатуры. Як анамалію спрабуюць выдаць за норму
У працэсе фармаваньня культу асобы Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся новы нюанс. Дзяржаўная прапагандысцкая машына спрабуе прэзэнтаваць вобраз дыктатара як станоўчы, а дыктатарскі рэжым Беларусі падаць як норму, якая цалкам адпавядае інтарэсам краіны.
Піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/kjdjy
Мастака Аляксея Кузьміча затрымалі ў Францыі і завялі на яго крымінальную справу за вандалізм
20 верасьня ад пэрформансу мастака пацярпела Вандомская калёна на аднайменнай плошчы ў цэнтры Парыжу, якую Кузьміч вобразна «пераўтварыў» у вялікі полавы орган мужчыны.
https://smarturl.click/nydy7
Reuters: Іранскія ўлады забаранілі камунікацыйныя прылады пасьля ўдару па «Хэзбале»
Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), элітнае падразьдзяленьне Ірану, загадаў усім удзельнікам спыніць карыстаньне любымі тыпамі камунікацыйных прыладаў пасьля таго, як тысячы пэйджараў і рацый, якія выкарыстоўваліся іхнымі хаўрусьнікамі з «Хэзбалы» ў Лібане, выбухнулі на мінулым тыдні.
https://smarturl.click/jkdBj
FIDE захавала абмежаваньні для шахматыстаў зь Беларусі і Расеі
Генэральная асамблея Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі (FIDE) пры гэтым дазволіла дзецям да 12 гадоў і шахматыстам з абмежаванымі магчымасьцямі з гэтых краін удзельнічаць у спаборніцтвах пад сваёй эгідай.
https://smarturl.click/71nMv
Расея ракетамі атакавала Запарожжа, ёсьць пацярпелыя
Сярод параненых — сем жанчын, пяць мужчын і 15-гадовы падлетак.
https://smarturl.click/kjX7X
Фота Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны
І на завяршэньне зноў пра гэты дзень у гісторыі. 85 гадоў таму ў Берасьці прайшоў супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі. Паглядзіце ВІДЭА
Читать полностью…Цікавае ў Беларусі і на сайце Свабоды 22 верасьня
▪️У мерапрыемствах ААН у Нью-Ёрку бяруць удзел Сьвятлана Ціханоўская і дэлегацыя ад афіцыйнага Менску
▪️TikTok заблякаваў дзясяткі акаўнтаў расейскай агенцыі Sputnik, у тым ліку і Sputnik Беларусь
▪️Беларусы 4 гады зьбраюць подпісы пад пэтыцыяй, каб Google дадаў магчымасьць рэклямы сайтаў і кампаній на беларускай мове
▪️У Гомлі збоі ў GPS. Памылкі могуць сьведчыць аб працы прылад радыёэлектроннай барацьбы
▪️«„Дзьве душы“ як папярэджаньне аб будучыні». Вольга Яноўская пра новае беларускае выдавецтва ў Канадзе
▪️Ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу? ТЭСТ
Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў дэмакратычнай Літве забараняюць лукашэнкаўскую прапаганду?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Бо гэта прапаганда вайны і варожасьці. У постсавецкіх краінах, дзе ўсталяваная дэмакратыя, вяршэнства закону і правоў чалавека, жыве нямала грамадзян, асабліва старэйшага пакаленьня, якія маюць рэваншысцкія настроі, а пры тым, у адрозьненьне ад Беларусі, зьяўляюцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі рэальных выбараў. Калі самі Беларусы ўспрымаюць прапаганду як нешта несапраўднае і далёкае ад жыцьця, дык для ваяўніча настроеных пэнсіянэраў Літвы гэта сапраўдны рупар. Такім чынам дэмакратыя бароніць сябе ад вяртаньня дыктатуры і таталітарызму.
У Гомлі збоі ў працы GPS. Памылкі могуць сьведчыць аб працы прылад радыёэлектроннай барацьбы
Навігацыйныя сэрвісы ў жніўні і верасьні сёлета паказвалі няправільнае месца знаходжаньня прылады і яе хуткасць. Такія хібы GPS могуць казаць аб працы РЭБ, накіраванай на падмену геаграфічных каардынат ці GPS спуфінгу. Тлумачым, што гэта.
https://smarturl.click/AdLpM
Ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу? ТЭСТ
Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся многія самыя важныя падзеі і жылі самыя вядомыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/jknqZ
TikTok заблякаваў дзясяткі акаўнтаў расейскай агенцыі Sputnik, у тым ліку і Sputnik Беларусь
Блякаванне адбылося на тле пашырэньня санкцый ЗША супраць Расеі.
https://smarturl.click/G6ox5
У Канадзе зьявілася новае беларускае выдавецтва «Grunwald»
Яго першай кнігай стала культавая аповесьць Максіма Гарэцкага «Дзьве душы» ў перакладзе на ангельскую.
Пра шлях зь Менску да ўласнага выдавецтва ў Канадзе, актуальнасьць у сьвеце «Дзьвюх душаў», намеры, мэты і пляны «Грунвальду» пагаварылі зь яго заснавальніцай, перакладчыцай Вольгай Яноўскай.
https://smarturl.click/71L0R
Выйшаў пераклад на беларускую мову бэстсэлеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»
Знакаміты раман амэрыканскага пісьменьніка Эндзі Ўіра «Марсіянін» на беларускай мове выдалі адразу ў трох фарматах — папяровым, электронным і аўдыёфармаце, усе яны ўжо даступныя чытачу (у платным доступе):
https://smarturl.click/xBGOQ
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, якога абавязалі пакінуць Францыю, зладзіў у Парыжы новы пэрфоманс
Гэтым разам ад пэрформансу мастака пацярпела Вандомская калёна на аднайменнай плошчы ў цэнтры Парыжу, якую Кузьміч вобразна «пераўтварыў» у вялікі полавы орган мужчыны. Акцыю, паводле Кузьміча, ён зладзіў 20 верасьня і назваў яе «Асемяненьне». Таксама ён патлумачыў сэнс акцыі:
https://smarturl.click/W39q9
Reuters: Іран паставіў Расеі балістычныя ракеты без мабільных пускавых установак
Іран ня стаў перадаваць Расеі мабільныя пусковыя ўстаноўкі для пастаўленых балістычных ракет малой далёкасьці Fath-360, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай і эўрапейскай выведках і эўрапейскага дыплямата. Паводле крыніц, гэта ставіць пад пытаньне магчымасьць рэальнага баявога прымяненьня такіх ракет Расеяй.
Праўда, паводле экспэрта, прычынай можа быць і тое, што Расея плянуе мадыфікаваць свае грузавікі для перавозкі ракет:
https://smarturl.click/9zL07