Эўразьвяз распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней увёў супраць Расеі
Эўразьвяз ухваліў абмежавальныя захады, накіраваныя супраць беларускай эканомікі, у адказ на ўдзел Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Новыя абмежаваньні адносна Беларусі накіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленьне абыходу ўжо існуючых санкцый.
Гэта ўключае сярод іншага забарону на імпарт зь Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю, сырой нафты. Гэта зроблена, каб Беларусь не рабіла рээкспарту з Расеі забароненых тавараў.
Якія яшчэ санкцыі ўвёў Эўразьвяз, можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/ppoXX
Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе
У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад.
Як гэта можа паўплываць на брытанскую палітыку і на падтрымку Ўкраіны?
Якія вынікі «Брэксыту» (выхаду Брытаніі з Эўразьвязу)?
Ці можна гаварыць пра брытанскі характар і брытанскі гумар?
Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Павал Шаўцоў, юрыст-міжнароднік, які практыкуе ў Лёндане з 1990-х гадоў, зьяўляецца апекуном лёнданскай Бібліятэкі імя Францішка Скарыны і намесьнікам старшыні Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі.
https://youtu.be/d-o29qzK5ac
Ціханоўская заявіла, што «з палёгкай даведалася, што пяць палітычна асуджаных украінскіх грамадзян вызваленыя ў Беларусі»
На сваёй старонцы з сацыяльнай сеткі Х Ціханоўская падзякавала прэзыдэнту Ўкраіны Зяленскаму і «ўсім, хто працаваў над тым, каб гэта стала магчымым».
«Мы павінны вызваліць больш за 1.400 беларусаў, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца ў якасьці палітычных зьняволеных, многія з іх — за падтрымку Украіны», — падкрэсьліла Ціханоўская.
На фота вызваленыя ўкраінцы ў аэрапорце ў Кіеве, 28 чэрвеня 2024
Ад расейскай ракеты ў горадзе Дніпро пацярпелі дзіця і цяжарная жанчына
Ва ўкраінскім горадзе Дніпро на месцы ўчорашняга расейскага ўдару пяць чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.
На раніцу 29 чэрвеня вядома пра аднаго загінулага і 12 параненых. Сярод пацярпелых — дзіця і цяжарная жанчына.
https://smarturl.click/EeEA4
Чаму жанчынам у гомельскай калёніі штучна ствараюць дэфіцыт пракладак
Улады зноў прыдумалі, як зрабіць жыцьцё зьняволеных жанчын, у тым ліку палітычных, яшчэ больш невыносным.
Перадаць у гомельскую калёнію пракладкі цяпер можна толькі двойчы на год, піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/71z37
Угодкі вывазу тысяч жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір
29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезьлі 23 тысячы чалавек.
Больш гістарычных падзей дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/JDABw
Байдэн прызнаў няўдалае выступленьне на дэбатах, але заявіў, што будзе змагацца далей і пераможа Трампа
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн на сустрэчы з выбарцамі ў пятніцу заявіў, што не зьбіраецца сыходзіць з выбарчай гонкі.
«Я ведаю, што я не малады чалавек, калі казаць відавочнае, — цытуе Байдэна агентва Reuters. — Мне ўжо ня так лёгка хадзіць як некалі, я ўжо не размаўляю так гладка, як некалі, я не дэбатую так добра, як некалі».
«Я б ня ўдзельнічаў у выбарах, калі б ня верыў усім сэрцам і душой, што я магу зрабіць гэтую працу. Стаўкі занадта высокія,» — сказаў Байдэн.
Агенцтва Associated Press адзначае, што выступ Байдэна на дэбатах 27 чэрвеня выклікаў заклапочанасьць ягоных прыхільнікаў, бо ў яго было мноства запінаньняў, паўзаў і ягоныя ціхія выказваньні часам было цяжка зразумець. Cярод дэмакратаў пачаліся дыскусіі наконт таго, ці варта Байдэну адступіць у якасьці кандыдата ад іх партыі. https://smarturl.click/LYQal
Асноўнае за 28 чэрвеня
📌 Электронныя падатковыя дэклярацыі, блогеры ў законе «Пра рэкляму», новая сыстэма выплат пэнсій. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 ліпеня
📌 Ад 8 да 11 гадоў. У Гомлі за «здраду дзяржаве» вынесьлі прысуд сям’і
📌 МУС Беларусі зрабіла больш строгімі ўмовы адбыцьця пакараньня на «хіміі»
📌 «Тлустая пасада». Што такое беларускае бюро Інтэрполу і як яны шукаюць беларусаў за палітыку
📌 Распродаж кніг у піжамах і бусьлянка ў незвычайным месцы. Добрыя навіны тыдня
📌 У Менску заявілі пра расейскіх добраахвотнікаў на памежжы з боку Ўкраіны і адправілі на мяжу сыстэму «Палянэз»
📌 «Украіна Беларусі не пагражае, мы вымушаныя абараняцца», — украінская памежная служба адказала беларускай
📌 Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну ўтрая зьменшылася колькасьць беларусаў, якія жадаюць атрымаць грамадзянства РФ
📌 Туск: Эўразьвяз дапаможа стварыць лінію абароны на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
📌 «Уся яго карʼера — гэта карʼера ўтрыманца», — Віталь Портнікаў пра 30-годзьдзе кіраваньня Лукашэнкі
Туск: Эўразьвяз дапаможа стварыць лінію абароны на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск падчас саміту ЭЗ, на якім абіралася новае кіраўніцтва Зьвязу, расказаў, пра якую дапамогу ў абаронных праектах удалося дамовіцца з Эўразьвязам.
«Польшча атрымала 100% таго, што мы закладалі, калі гаварыць пра абаронныя праекты, якія тычацца бясьпекі. Спрэчка была вельмі гарачая: упершыню я бачыў сытуацыю, калі Францыя і Нямеччына разам спрачаліся за рашэньні, а ўсе астатнія лідэры падтрымалі пазыцыю Польшчы ў пытаньні гэтых ключавых абаронных праектаў», — прыводзіць Белсат словы прэм’ера Польшчы. https://smarturl.click/aJ6zg
Украінскі погляд на 30-годзьдзе кіраваньня Лукашэнкі — вэрсія Віталя Портнікава
У чым былі асаблівасьці прыходу да ўлады Лукашэнкі ў 1994 годзе? Чаму амаль усе прэзыдэнты Ўкраіны мелі прыязныя стасункі зь ім? Чаму Лукашэнка пэўны час быў самым папулярным замежным палітыкам ва Ўкраіне? Ці заслугоўвае беларускі народ такога кіраўніка?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае ўкраінскі журналіст і палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
https://youtu.be/bU0md9ljO0A
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Гісторыя беларускі, якая паехала ў Аўстралію вывучаць абарыгенаў і там radio_svaboda/video/7384143112072957190">успомніла пра сваё паходжаньне
radio_svaboda/video/7384890303326506245">👉🏻 Выразы на штодзень
👉🏻 Пра гэта людзі не гавораць… radio_svaboda/video/7383834913591610630">А мы раскажам вам цікавінкі пра Слонім
👉🏻 Гісторыя Беларусі: radio_svaboda/video/7384500107774889222">Чаму ВКЛ стала РП
Міжнародны крымінальны суд адклаў выдачу ордэраў на арышт прэмʼер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу і міністра абароны Ёава Галанта
Іх абвінавачваюць ў ваенных злачынствах падчас апэрацыі ў сэктары Газа.
Як піша The Jerusalem Post, адтэрміноўку зрабілі пасьля таго, як 10 чэрвеня Вялікая Брытанія на правах «сябра суду» падала заяву аб прадстаўленьні заўваг адносна юрысдыкцыі МКС з нагоды Ізраілю.
https://smarturl.click/Yz2zM
Лідэрку прафсаюза «Нафтану» Вольгу Брыцікаву пакаралі 3 гадамі калёніі
Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» з Наваполацку, палітзьняволеную Вольгу Брыцікаву.
Судзьдзя Галіна Бондал прызнала актывістку вінаватай і асудзіла да пазбаўленьня волі на тры гады ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вольгу Брыцікаву абвінавацілі ў «распальваньні сацыяльнай варожасьці альбо варажнечы» паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
https://smarturl.click/EeEmV
У МАГАТЭ заявілі пра зьнішчэньне аднаго з пунктаў кантролю на ЗАЭС, але ня кажуць, хто зьнішчыў
Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі заявіў, што Запароская АЭС страціла сувязь зь яшчэ адной станцыяй радыяцыйнага кантролю — чацьвёртай з пачатку расейскай акупацыі АЭС.
Да вайны радыяцыйны кантроль каля Запароскай АЭС ажыцьцяўляўся на 14 такіх станцыях. У той жа час у заяве кіраўніка МАГАТЭ не паведамляецца, па чыёй віне зьнішчана яшчэ адна станцыя маніторынгу.
https://smarturl.click/ba2g7
У Горадні за ўдзел у пратэстах 2020 году затрымалі сямейную пару
Сямейную пару Леаніда і Антаніну Церабей затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах, піша тэлеграм-канал «Права маюць». Відэа з сужэнцамі апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.
На відэа сілавікоў Леанід кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах у 2020 годзе і што будзе садзейнічаць сьледзтву. Антаніну ў відэа не паказалі, як сьцьвярджаюць аўтары праўладнага канала, яе «да суду пакінулі зь дзіцем, і пакараньне ёй хутчэй за ўсё ня будзе зьвязанае з пазбаўленьнем волі».
Паводле якіх менавіта артыкулах затрыманыя горадзенцы — невядома.
У Беларусі анамальная сьпёка
28 чэрвеня зафіксавалі 10 тэмпэратурных рэкордаў.
Найбольш сьпякотна было ў Вілейцы — 32,9 градуса вышэй за нуль. Ранейшы максымум складаў 32,4 градуса.
У Менску да паўтарэньня рэкорду дня не хапіла 0,1 градуса (31,4 супраць 31,5 у 2022 годзе).
Паводле прагнозу Белгідрамэта, сьпякотнае надворʼе на ўсёй тэрыторыі Беларусі захаваецца да 1 ліпеня, на паўднёвым усходзе — мінімум да 2 ліпеня.
Месцамі чакаецца да 35-36 градусаў.
На архіўным фота Менск у сьпёку.
https://smarturl.click/Zyez2
Запытайся ў Дубаўца. Ці не прывядзе крызіс у Каардынацыйнай Радзе да яе самаразбурэньня?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
«Разбурэньне КР патрэбнае Лукашэнку і тым, хто праводзіць ягоную палітыку. Рада мусіць знайсьці сама сябе ў каардынатах гістарычнай пераемнасьці — ад Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, пасьля якога ні выбараў, ні парлямэнту ў Беларусі ўжо не было. У тым колішнім парлямэнце ішла ўнутраная барацьба, але ўсе антаганісты разумелі найпершую каштоўнасьць самога гэтага органу ўлады, пляцоўкі, безь якой усе іншыя тэмы і дэбаты правісаюць у паветры і страчваюць сэнс».
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Зьявілася відэа, як сустракалі вызваленых зь беларускіх турмаў украінцаў
Увечары 28 чэрвеня зьявілася навіна аб вызваленьні зь беларускіх калёній пяці палітзьняволеных.
Украінcкія ўлады дабіліся вызваленьня сваіх грамадзян па абмене як палонных.
Так на волі апынуліся Натальля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант «справы ў Мачулішчах» Мікалай Швец.
Офіс прэзыдэнта Ўкраіны апублікаваў відэа сустрэчы з вызваленымі.
Дэлегацыю Беларусі не дапусьцілі на сэсію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Румыніі
Палата прадстаўнікоў Беларусі з гэтай нагоды выступіла з пратэстам.
Там назвалі нядопуск дэлегацыі «прыкладам адкрытай прадузятасьці і дыскрымінацыі».
Улады Румыніі не дапускаюць удзелу дэлегацый Расеі і Беларусі ў 31-й штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе ў Бухарэсьце з 29 чэрвеня па 3 ліпеня.
Прычынай стала агрэсіўная вайна Расеі супраць Украіны, якую падтрымаў Аляксандар Лукашэнка.
https://smarturl.click/AdnjO
Каардынацыйная рада вырашыла, што адзінай мовай яе афіцыйных дакумэнтаў будзе беларуская
Рашэньне было ўхваленае аднагалосна.
Апрача таго Каардынацыйная рада прыняла зьмены ў статут, якія дазваляюць яго шараговым дэлегатам сумяшчаць мандат і пасаду ў Абʼяднаным пераходным кабінэце.
Што яшчэ вырашыла Каардынацыйная рада, і што гэта за орган, можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/dpo56
Ва Ўкраіну вярнуліся 5 чалавек, затрыманыя ў Беларусі, у тым ліку абвінавачаны ў дывэрсіі супраць расейскага самалёта А-50
Украіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек. Сярод іх пяць чалавек, затрыманыя на тэрыторыі Беларусі.
Пра гэта паведаміў сёньня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Ён падзякаваў Ватыкану за ролю ў вызваленьні людзей.
«Яшчэ пяць цывільных, якія былі захопленыя на тэрыторыі Беларусі і пазбаўленыя свабоды: Мікалай Швец, Натальля Захаранка, Павал Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава. Усе яны ўжо вызваленыя і дома — ва Ўкраіне», — напісаў Зяленскі. https://smarturl.click/e5o65
Навошта Лукашэнка мяняе чыноўнікаў. Вынікі тыдня з Карбалевічам
27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэньні ва ўрадзе і ў сваёй адміністрацыі. Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў наведаў Беларусь. А МЗС Кітая падае сыгнал Беларусі ў пытаньнях мігранцкага крызісу. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня. https://www.youtube.com/watch?v=DKKfW554Jio
Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну ўтрая зьменшылася колькасьць беларусаў, якія жадаюць атрымаць грамадзянства РФ
Праз поўнамаштабную вайну ва Ўкраіне сярод беларусаў упаў попыт на расейскае грамадзянства — асабліва сярод мужчын прызыўнога ўзросту.
У 2023 годзе грамадзянства РФ атрымалі ўдвая менш людзей, чым у даваенным 2021-м.
Як адзначае расейскае выданьне «Вёрстка», у першым паўгодзьдзі 2023 году ў параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2021 году рэзка скарацілася колькасьць беларусаў, якія атрымалі расейскае грамадзянства — амаль у тры разы, да 4,6 тысячы чалавек. https://smarturl.click/nyo56
Памёр праваабаронца Леанід Сьвецік
У Варшаве 28 чэрвеня на 60-м годзе жыцьця памёр Леанід Сьвецік, праваабаронца, які шмат гадоў кіраваў Віцебскім аддзяленьнем Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Як адзначаецца ў паведамленьні «Вясны», больш за два дзесяцігодзьдзі Сьвецік займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, прымаў актыўны ўдзел у розных праваабарончых, інфармацыйных і адукацыйных праграмах і ініцыятывах «Вясны», неаднаразова ўдзельнічаў у кампаніях назіраньня за выбарамі ў Беларусі.
«За сваю цалкам легальную дзейнасьць Леанід некалькі разоў патрапляў пад адміністрацыйны і крымінальны перасьлед. — гаворыцца ў паведамленьні. — У выніку рэпрэсій 2021 году Леанід Сьвецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асьцерагаючыся крымінальнага перасьледу. Але і ў эміграцыі заставаўся актыўным і працягваў займацца праваабарончай дзейнасьцю». https://smarturl.click/0e7jp
«Украіна Беларусі не пагражае, мы вымушаныя абараняцца» — украінская памежная служба адказала беларускай
Сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка адказаў на абвінавачваньні з боку беларускіх памежнікаў на адрас Украіны:
«Украіна ім не пагражае, наадварот, мы вымушаныя абараняцца, у тым ліку і на беларускім кірунку, бо Беларусь працягвае падтрымліваць тэрарыстаў і ў свой час адкрыла мяжу для расейскіх акупантаў. ...пакуль Беларусь застаецца ў арбіце ўплыву краіны-тэрарыста, Украіна будзе нарошчваць сваю абароназдольнасьць, каб даць адпор усім, хто ідзе да нас зь Беларусі з вайной».
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі раней заявілі, што ў Жытомірскай вобласьці ў зоне адказнасьці ўкраінскіх памежнікаў падразьдзелы Расейскага добраахвотніцкага корпусу праводзяць выведку, у тым ліку «з выхадам да дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». https://smarturl.click/Yz23M
Шры-Ланка запытала ў Расеі кампэнсацыю за забітых на вайне наймітаў
У паведамленьні на сайце ланкійскага МЗС гаворыцца, што пытаньне аб выплатах семʼям забітых і параненых уздымалася на перамовах у Маскве падчас візыту дэлегацыі Шры-Ланкі на чале з дзяржаўным міністрам замежных спраў Таракай Баласурыя.
Прадстаўнікі Шры-Ланкі сустрэліся з намесьнікам кіраўніка МЗС Расеі Андрэем Рудэнкам і намесьнікам міністра абароны Аляксандрам Фаміным. На перамовах ішла гутарка аб выплаце кампэнсацый семʼям 17 загінуўшых і параненых на вайне, датэрміновым скасаваньні кантрактаў завэрбаваных і выплаце ўзнагароджаньняў. Колькасьць параненых у паведамленьні ланкійскага МЗС не прыводзіцца.
МЗС Расеі аб падрабязнасьцях сустрэчы не інфармавала.
Раней МЗС Шры-Ланкі паведамляў, што на вайну многіх ланкійцаў вэрбавалі падманам. Расейскі бок, як сьцьвярджаецца, абяцаў наймітам высокія заробкі, працу ў тыле і атрыманьне расейскага грамадзянства.
У Менску ноччу дарылі кнігі за піжамы, а ў Століне буслы пасяліліся на пад’ёмным кране
Расказваем, што добрага здарылася на гэтым тыдні: https://smarturl.click/Q1n1R
З 1 ліпеня беларусаў чакае шэраг зьменаў
Сярод іх:
🔸 пэнсіі павысяць на 6%
🔸 новыя правілы аплаты лісткоў непрацаздольнасьці
🔸 новая рэдакцыя закону «Пра рэкляму»
🔸 зьмена цэнаў у стаматалёгіі
🔸 электронныя падатковыя дэклярацыі
Свабода разабралася, у якіх сфэрах і што будзе новым: https://smarturl.click/Yz2dV
У сьпіс «экстрэмістаў» дадалі 36 чалавек, у іх ліку журналіст Карней
У пералік «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 28 чэрвеня дадалі яшчэ 36 чалавек, цяпер у ім 4190 пазыцый.
Сярод іншых у абноўлены сьпіс на сайце МУС унесьлі прызнанага палітвязьнем журналіста Ігара Карнея. 22 сакавіка Менскі гарадзкі суд (судзьдзя Сяргей Кацар) прысудзіў Ігару 3 гады пазбаўленьня волі паводле ч. 3. арт. 3611 КК («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»).
Па выніках разгляду апэляцыйнай скаргі 7 чэрвеня ў Вярхоўным судзе (судзьдзя Аляксандар Саўчук) прысуд пакінуты бязь зьменаў.
https://smarturl.click/JDAGg
Байдэн у дэбатах з Трампам заявіў, што калі Расея пераможа Ўкраіну, будуць рызыкі для Беларусі і Польшчы
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і яго канкурэнт ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп сутыкнуліся наконт замежнай палітыкі і вайны Расеі супраць Украіны ў тэледэбатах паміж двума найстарэйшымі кандыдатамі, якія калі-небудзь прэтэндавалі на пасаду прэзыдэнта ЗША.
У часе першых дэбатах яны абмяняліся думкамі аб замежнай палітыцы краіны і наступствах вайны Расеі супраць Украіны.
https://smarturl.click/M1dJo