Урад Беларусі забараніў увозіць зь «недружалюбных краін» шыны і паперу, пральныя машыны і падгузкі
Гэта названа «захадам у адказ» на прынятыя Эўрапейскім зьвязам рашэньні аб пашырэньні з 1 ліпеня 2024 году санкцый у дачыненьні да Беларусі.
Новаўвядзеньні набудуць моц з 15 кастрычніка 2024 году.
https://smarturl.click/LYXDX
Фота Wikimedia Commons
Курскія ўрокі для дыктатара. Чаму манэўры ля ўкраінскай мяжы небясьпечныя найперш для Лукашэнкі
У цяперашніх умовах, калі баявыя дзеяньні вядуцца на тэрыторыі Расеі, непасрэднага ўдзелу ў вайне з Украінай менскі рэжым павінен баяцца больш, чым сама Ўкраіна. Піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/Ee08J
«Беларускі Гаюн»: У Беларусі ўпершыню прымянілі авіяцыю для зьбіцьця «Шахеда»
Паводле інфармацыі праекту, 29 жніўня ўначы падчас чарговай атакі Расеі па Ўкраіне адзін з выпушчаных Расеяй бесьпілётнікаў тыпу «Шахед» зноў заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў Ельскім раёне.
Гэтыя зьвесткі пацьвярджае і адзін украінскі сайт.
https://smarturl.click/3kDYk
Мабільных апэратараў у Беларусі абавязалі штогод аддаваць ня менш за 20% прыбытку дзяржаве
Гэта вынікае з указу Лукашэнкі № 335 «Аб наданьні паслуг сотавай рухомай электрасувязі».
https://smarturl.click/67XpY
Сёньня Міжнародны дзень супраць ядзерных выпрабаваньняў
75 гадоў таму, 29 жніўня 1949 году ў СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу. 2 сьнежня 2009 году 64-ая сэсія Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняўшы аднагалосна адпаведную рэзалюцыю, аб'явіла 29 жніўня Міжнародным днём дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў.
Дамова аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў, прынятая на 50-й сэсіі Генасамблеі ААН у 1996 годзе, дасюль не набыла сілу, паколькі яе не падпісала дастатковая колькасьць краін. Зь ядзерных дзяржаў не падпісалі дамовы Індыя, Пакістан і Паўночная Карэя, а ЗША і Кітай падпісалі, але не ратыфікавалі. У канцы 2023 году Расея адклікала ратыфікацыю Дамовы.
Падборка падзей, якія адбыліся 29 жніўня, у публікацыі «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6V5g
Зачараваны беларушчынай. На 150-я ўгодкі Аляксандра Ўласава, рэдактара, завадатара і жыцьцялюба
Аляксандар Уласаў — калярытны пэрсанаж беларускага адраджэньня, двухмэтровы асілак-атлет з пастаўленым голасам-басам. Ён быў эканамістам, палітыкам, асьветнікам, завадатарам беларускага школьніцтва, а найперш прыгадваецца як шматгадовы рэдактар дарэвалюцыйнай «Нашай Нівы». Прычым слова «рэдактар» тут найчасьцей дапаўняюць словам «легендарны».
Сяргей Дубавец расказвае пра Аляксандра Ўласава да гадавіны ягонага нараджэньня:
https://smarturl.click/67Xya
Галоўнае за 28 жніўня
👨🏻⚖️ У Віцебску пачаўся першы суд у справе «Кадравай рэзэрвы»
🧑🏻🦼У Парыжы стартуюць Паралімпійскія гульні, сярод «нэўтральных» атлетаў ёсьць і беларусы
🎮 Папулярны распрацоўнік мабільных гульняў SayGames пакідае беларускі рынак
👫 «Брат крыху супраціўляўся, на маці надзелі кайданкі». Падрабязнасьці гісторыі дэпартацыі беларусаў са Швэцыі
🔎 Ці адбываецца ўзмацненьне беларускіх вайсковых сілаў на мяжы з Украінай? Аналіз Свабоды
👥 «Заробак — асноўная падстава для звальненьня». Напярэдадні навучальнага году ў беларускіх школах не стае больш за 900 настаўнікаў
🙍🏻♂️«Жыцьцё падштурхоўвае Менск і Кіеў да прагматычных дамоўленасьцяў «аб ненападзеньні», — украінскі палітоляг Фясенка
🎥 Тлумачым з Гурневічам. Чаму Лукашэнка не дапамагае Пуціну ў Курскай вобласьці
👩🏼 Сьвятлана Курс у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Лукашэнка помсьціць жанчынам»
Беларусь разам з «кадыраўцамі» нажываецца на акупацыі Ўкраіны
Расея ў парушэньне нормаў міжнароднага гуманітарнага права вывозіць сельгаспрадукцыю, вырашчаную на акупаваных украінскіх землях, і накіроўвае на свае экспартныя рынкі пад выглядам расейскіх. Частка зь іх трапляе ў Беларусь. Хто гэтым займаецца? Расказвае кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/DfEX3N6-fm8
Ці адбываецца ўзмацненьне беларускіх вайсковых сілаў на мяжы з Украінай? Аналіз Свабоды
25 жніўня МЗС Украіны паведаміла пра актывізацыю беларускага войска каля ўкраінскай мяжы. Аднак ужо 26 жніўня Дзяржаўны памежны камітэт Украіны адзначыў, што не заўважае на мяжы ніякай падазронай актыўнасьці, а Рада нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны — што «паўнавартасны наступ з тэрыторыі Беларусі немагчымы». Сытуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы выклікае шмат пытаньняў і ў розных вайсковых экспэртаў.
Скарыстаўшы спадарожнікавыя здымкі і прааналізаваўшы інфармацыю з адкрытых крыніц, Свабода разабралася, што насамрэч там адбываецца:
https://smarturl.click/e5wo5
Папулярны распрацоўнік мабільных гульняў SayGames пакідае беларускі рынак
З 19 чэрвеня ў стадыі ліквідацыі знаходзіцца кампанія «Кажыгульні» — беларуская юрыдычная асоба папулярнага распрацоўніка мабільных гульняў SayGames.
https://smarturl.click/67XgB
У Парыжы стартуюць Паралімпійскія гульні, сярод «нэўтральных атлетаў» ёсьць і беларусы
Восем беларусаў, якія выступяць на Паралімпійскіх гульнях як «нэўтральныя атлеты», прымуць удзел у двух відах спорту. Шасьцёра ў плаваньні, двое ў лёгкай атлетыцы.
https://smarturl.click/Q1kg0
У Віцебску пачынаецца першы суд у справе «Кадравай рэзэрвы»
Судзяць былога чыноўніка зь Верхнядзьвінску Аляксея Кісялёва.
https://smarturl.click/yqy8v
Жодзінская мэблевая фабрыка блізкая да банкруцтва
Жодзінскую мэблевую фабрыку спрабуюць зьліквідаваць ужо шэсьць гадоў, і цяпер адкрылі справу аб банкруцтве. Гэта вынікае з інфармацыі, апублікаванай у Адзіным дзяржаўным рэестры зьвестак аб банкруцтве.
https://smarturl.click/z2jOp
150 гадоў таму нарадзіўся палітык, першы рэдактар «Нашай Нівы» Аляксандар Уласаў
28 жніўня 1874 году нарадзіўся Аляксандар Уласаў, палітык, заснавальнік-выдавец і першы рэдактар газэты «Наша Ніва», сэнатар польскага Сэйму і заснавальнік Радашкавіцкай беларускай гімназіі.
У 1918 годзе Ўласаў уваходзіў у склад Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у ГУЛАГу.
Больш падзей 28 жніўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/baXEl
Ня менш за 181,5 рубля ў месяц. Рамесьнікаў абавяжуць плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва
Рамесьнікі, якія выплачваюць рамесны збор, з 1 кастрычніка будуць абавязаныя плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, паведамілі ў Мінпрацы. Сума ўнёскаў будзе вылічвацца ад сумы заяўленых даходаў, «але не ніжэй, чым з памеру мінімальнага заробку».
«Калі ў лічбах, гэта ў месяц 626 рублёў, памнажаем на 29%, штомесячная сума плацяжу — 181 рубель 54 капейкі», — патлумачылі ў Мінпрацы:
https://smarturl.click/mpz3o
Новы закон талібаў пра мараль пагаршае і без таго цяжкое становішча афганскіх жанчын
Талібы афіцыйна ўвялі ў закон доўгі набор правілаў, якія «рэгулююць мараль». Новы закон, які складаецца з 35 артыкулаў, накладае шырокія абмежаваньні на рух і паводзіны жанчын і прадугледжвае, што мужчыны павінны наведваць малітвы і адгадоўваць бароды.
https://smarturl.click/JD3Vk
Зьявіліся сьведчаньні пра зьдзекі з палітзьняволенай Калесьнікавай у гомельскай калёніі
З кастрычніка 2023 году палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, якая знаходзіцца ў гомельскай калёніі № 4, не перадаюць лістоў. Іх ірвуць у яе на вачах і «ўсяляк зьдзекуюцца» зь яе, гавораць крыніцы @novychas
https://smarturl.click/M1y8b
Беларускім школьнікам зробяць дармовы праезд у гарадзкім транспарце
Пра гэта гаворыцца ў зьменах у пастанову ўраду «Пра некаторыя пытаньні праезду навучэнцаў», якія падпісаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.
https://smarturl.click/Ee05J
Хто ўзначаліць Беларусь пасьля Лукашэнкі? Вялікае апытаньне Свабоды
Сёлета Аляксандру Лукашэнку спаўняецца 70 гадоў. Не глыбокая старасьць, але ўзрост больш чым сталы. Нядаўна ён заклікаў беларусаў рыхтавацца да новага прэзыдэнта, унесены законапраект аб гарантыях былому прэзыдэнту.
Гэтыя заявы і крокі насамрэч ня сьведчаць пра тое, што ён зьбіраецца пакідаць пасаду, а тым больш уладу. Але пра будучыню, у тым ліку і будучыню пасьля яго, Аляксандар Лукашэнка відавочна задумваецца. І ня ён адзін.
Беларуская служба Радыё Свабода папрасіла падумаць над гэтым дзясяткі экспэртаў — палітолягаў, палітычных аналітыкаў, журналістаў.
https://smarturl.click/4k3qm
Паўла Дурава вызваляць пад судовы нагляд пасьля ўнясеньня закладу. Яму забаранілі пакідаць Францыю
Паўлу Дураву забаронена пакідаць тэрыторыю краіны, двойчы на тыдзень ён павінен адзначацца ў паліцыі і мусіць унесьці заклад у памеры пяці мільёнаў эўра, паведаміла пракуратура Парыжа.
У заяве пракуратуры згадваюцца некалькі пунктаў абвінавачаньня, сярод якіх — адмова перадаць на запыты праваахоўных органаў інфармацыю, неабходную для правядзеньня расьсьледаваньняў, кібэрзлачынства, адмываньне грошай і імпарт крыпталягічнай прылады без папярэдняга дэкляраваньня:
https://smarturl.click/G6VBg
Беларусь пашырыла сьпіс забароненых для ўвозу тавараў зь «недружалюбных краін»
З 15 кастрычніка забаранілі ўвоз і продаж на тэрыторыі Беларусі шэрагу тавараў зь «недружалюбных краін», а таксама шэрагу тавараў, якія паходзяць з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Якія тавары трапілі пад забарону:
https://smarturl.click/yqymp
Newsweek: КНДР паставіла ў Расею 13 тысяч марскіх кантэйнэраў са зброяй
КНДР праз свой усходні порт Наджын зь сярэдзіны 2022 году адправіла ў Расею больш за 13 тысяч марскіх кантэйнэраў. У іх, як мяркуецца, знаходзілася зброя, піша Newsweek са спасылкай на зьвесткі выведкі Паўднёвай Карэі.
У адпраўленых кантэйнэрах магло знаходзіцца больш за шэсьць мільёнаў 152-мм артылерыйскіх снарадаў. Таксама КНДР адправіла Расеі 122-мм артылерыйскія снарады, мабільныя ЗРК, супрацьтанкавыя ракеты і іншую вайсковую тэхніку і зброю, піша выданьне:
https://smarturl.click/Adzn0
Тлумачым з Гурневічам. Чаму Лукашэнка не дапамагае Пуціну ў Курскай вобласьці
Наступ украінскай арміі ў Курскай вобласьці Расеі паставіў у ступар Лукашэнку і ягоных прапагандыстаў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праглядзеў за вас беларускую прапаганду (калі ў вас няма такой звычкі) і расказвае, што ня так:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=rRL0Zmai1hc
«Брат крыху супраціўляўся, на маці надзелі кайданкі». Падрабязнасьці гісторыі дэпартацыі беларусаў са Швэцыі
Паводле інфармацыі Свабоды, пакуль трое чальцоў беларускай сям’і чакалі палітычнага прытулку ў Швэцыі, чацьвёрты іх родны, якога абвінавацілі па палітычных артыкулах, памёр за кратамі ў Беларусі. Аднак гэта не паўплывала на рашэньне Швэцыі дэпартаваць дваіх беларусаў на радзіму. Цяпер з адным з дэпартаваных няма сувязі.
Падрабязнасьці ў публікацыі Свабоды:
https://smarturl.click/VDxz7
«Жыцьцё падштурхоўвае Менск і Кіеў да прагматычных дамоўленасьцяў «аб ненападзеньні», — украінскі палітоляг Фясенка
Украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка аналізуе апошняе абвастрэньне беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў, заяўляе пра імавернасьць існаваньня паміж Менскам і Кіевам нефармальнай дамовы «аб ненападзеньні» і лічыць, што Лукашэнка яшчэ мае пэўную аўтаномію ў прыняцьці рашэньняў.
https://smarturl.click/RAZg8
Беларуса, якому Швэцыя адмовіла ў прытулку, затрымалі на радзіме
Мужчыну зь Беларусі, якому міграцыйная служба Швэцыі адмовіла ў прытулку, затрымалі з палітычных матываў па вяртаньні на радзіму.
https://smarturl.click/mpz5B
Тэрмін замест дапамогі. Як караюць беларускіх падлеткаў
15-гадовую беларуску адправілі на два гады ў спэцвучэльню, бо яна абразіла міліцыянта. Я прачытала гэтую навіну некалькі разоў, бо нешта ўсё ж не дазваляла паверыць, што гэта праўда — дзіцяці даюць два гады аналягу дарослай «хіміі» за негвалтоўныя дзеяньні. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/jkvll
«Заробак — асноўная падстава для звальненьня»
«Каб у школы ламануўся народ — трэба значна больш грошай». Напярэдадні навучальнага году не хапае больш за 900 настаўнікаў. Паглядзелі, колькі ім плацяць і чаму кадравы голад закрануў адукацыю.
https://smarturl.click/ql0yv
У справе клінікі «Новы зрок» разам зь яе заснавальнікам будуць судзіць яшчэ 4 чалавек
23 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачнуць завочна судзіць заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна. Разам зь ім па справе будуць судзіць яшчэ 4 супрацоўнікаў кампаніі. Іх абвінавачваюць паводле 2 артыкулаў крымінальнага кодэксу, ім пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.
«Судзіць будуць Марыну Баярчук — гэта галоўны бухгальтар, Алену Варашкевіч — фінансавы дырэктар. Аляксандар Салаўёў — гэта дырэктар прадпрыемства. Ён стаў ім ужо ў пэрыяд ліквідацыі „Новага зроку“. Нават галоўную мэдсястру Тацяну Ярмольчык абвінавацілі», — распавёў Каўрыгін @zerkalo_io:
https://smarturl.click/RAZv9
Галоўнае за 27 жніўня
👫 Беларусь за год страціла больш за 32 тысячы работнікаў
👨🏻⚖️ У Бялградзе скончылі разгляд апэляцыі Андрэя Гнёта на рашэньне суду аб дэпартацыі ў Беларусь
🛩 Расея другі дзень запар атакуе з паветра Ўкраіну, ёсьць ахвяры. Адзін дрон паляцеў у Беларусь
🇺🇦 Зяленскі назваў апэрацыю на Куршчыне часткай пляну перамогі Ўкраіны і заявіў пра выпрабаваньне балістычнай ракеты
❌ «Рыэлтарка плакала ў слухаўку». Як улады адмяняюць угоды па продажы нерухомасьці палітычных уцекачоў
🙍🏻♂️«Нагамі дрыгаць, на фоне гвалту граць камэдыі?». Актор Дзьмітры Есяневіч расказаў пра звальненьне ў 2020-м і ад’езд зь Беларусі
🎥 Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў
🌾Беларусь замяшаная ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторый Украіны, — расьсьледаваньне БРЦ