Зь вялікага спорту на вялікую сцэну. Халезін і Сныціна раскрылі Свабодзе таямніцы амбітнага тэатральнага праекту. Прэм’ера — у Нью-Ёрку
Пры канцы верасьня экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые свой 63-і сэзон новай працай, створанай Беларускім Свабодным тэатрам «KS6: SMALL FORWARD» — пастаноўкай пра алімпійскую спартсмэнку Кацярыну Сныціну.
https://smarturl.click/z2XLo
Ня ўсе пацярпелыя ад непагадзі ў Беларусі змогуць атрымаць дапамогу ад дзяржавы
Аднаразовую дапамогу могуць выплаціць тым, у каго даход у месяц на аднаго члена сям'і не перавышае 628,10 рубля. Для гэтага трэба зьвярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва па месцы жыхарства. Таксама атрымаць матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны могуць пацярпелыя ад непагадзі пэнсіянэры, якія не працуюць, і інваліды, паведаміла Мінпрацы.
Астатнім давядзецца аднаўляць пашкоджаньні, выкліканыя непагадзю, самастойна.
Фота @gorodkalinkovichi
«Беларускі Гаюн»: Дрон «Шахед» узарваўся за 55 км ад Бабруйска
Паводле інфармацыі маніторынгавай групы, дрон-камікадзэ тыпу «Шахед», які заляцеў у Беларусь сёньня ў раёне 8:40 раніцы, разьбіўся ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласьці – паміж Парычамі і Любаньню (Гомельская вобласьць), за 55 км ад горада Бабруйск і за 120 км ад мяжы з Украінай. Падчас падзеньня адбыўся выбух робата-камікадзэ, сьцьвярджае @Hajun_BY.
Свабода ня можа апэратыўна пацьвердзіць гэту інфармацыю зь іншых крыніц. Калі вы можаце пацьвердзіць ці абвергнуць гэту інфармацыю, напішыце нам на @SvabodaBelarus.
Фейгін пра Беларусь, 30 страчаных гадоў і шанец пасьля Лукашэнкі
Ці Расея распачала б вайну супраць Украіны, калі б у Беларусі мянялася ўлада? Вынікі 30-гадовага кіраваньня Лукашэнкі з пункту гледжаньня сытуацыі ў рэгіёне Ганна Соўсь абмяркоўвае з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/ndET4vqtu6I
Эўразьвяз забараніў закупкі мэблі зь Беларусі
Паводле Earthsight, пад чэрвеньскія санкцыі ЭЗ патрапіла фактычна ўся мэбля, акрамя мэдыцынскай. Паводле зьвестак арганізацыі, толькі з красавіка 2023 па красавік 2024 году краіны ЭЗ закупілі беларускай драўлянай мэблі на суму больш за 112 млн эўра.
Як адзначае Earthsight, беларуская мэбля, якую набываў ЭЗ, сярод іншага, вядомая сваёй сувязьзю з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі: акрамя прадпрыемстваў, яе таксама вырабляюць у беларускіх турмах, у тым ліку палітвязьні, з прымяненьнем катаваньняў, а дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы закупляюць прадукцыю з гэтых турмаў:
https://smarturl.click/w9Djy
Улады прызналі вялікія праблемы праз наступствы непагадзі
Энэргасыстэма Беларусі «раней не сустракалася з сытуацыяй», падобнай да той, якая ўзьнікла ў выніку ўраганнага ветру 14 ліпеня, заявіў журналістам намесьнік прэмʼер-міністра Анатоль Сівак.
Найбольшыя праблемы адчуваюцца ў Мазыры — буйным горадзе на поўдні краіны, у якім трэці дзень няма электрычнасьці і вады. Працу Мазырскай ЦЭЦ удалося аднавіць.
https://smarturl.click/e5Rqk
«Гэта здрада на ўсё жыцьцё». Што пэдагог і псыхоляг думаюць пра закон, які дазваляе здаваць сваіх дзяцей у спэцшколы
«Здаць свайго сына ці дачку ў спэцшколу? Гэта адназначна здрада, на ўсё жыцьцё. Калі б дзіця забралі туды праз суд, то бацькі маглі б быць падтрымкай, апорай: „Мы побач, мы разумеем, мы чакаем цябе“. Тут жа, калі яны самі здрадзілі свайму дзіцяці, нічога добрага ня будзе». Пэдагог і псыхоляг выказаліся пра новы закон, які дазваляе бацькам здаваць дзяцей у спэцыяльныя школы.
https://smarturl.click/EeBn0
Уначы «Шагеды» ізноў заляталі ў Беларусь
Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ўначы 16 ліпеня дрон-камікадзэ тыпу «Шагед» трэці раз за апошні час зайшоў у паветраную прастору Беларусі. Паветраныя сілы Ўкраіны гавораць пра два бесьпілётнікі.
https://smarturl.click/e5RV5
Памёр вядомы беларускі футбаліст Міхаіл Вергеенка
На 75-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Вергеенка. Вядомы футбольны брамнік, сярэбраны мэдаліст моладзевага першынства Эўропы 1972 году ў складзе зборнай СССР, чэмпіён СССР у складзе менскага «Дынама».
https://smarturl.click/YzyMj
«Лёгікі няма». Каго ў Беларусі ўключаюць у «сьпісы экстрэмістаў і тэрарыстаў»
Масава запісваць у «экстрэмісты» беларусаў пачалі ў сакавіку 2022 году. У сьпісе тэрарыстаў да 2020 году спрэс былі іншаземцы, цяпер у ім больш за 450 беларусаў.
https://smarturl.click/AdBZO
Пасьля ўступленьня Беларусі ў ШАС у Лукашэнкі пачаўся пэрыяд рэнэсансу шматвэктарнасьці — украінскі палітоляг Магда
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе, чаму афіцыйны Менск адвёў войскі ад украінскай мяжы, адказвае, ці азначаюць некаторыя апошнія падзеі карэкцыю замежнапалітычнага курсу, і распавядае, як Кіеў паставіўся да вызваленьня Менскам украінскіх грамадзянаў. https://smarturl.click/3kpgG
Трамп назваў свайго кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты
Гэта сэнатар ад штату Агаё Дж.Д. Вэнс. Пра кандыдатуру Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы.
Асноўнае за 15 ліпеня
📌 Бесьпілётнікі «Герань», паказаныя на парадзе ў Менску, імаверна, вырабілі не ў Беларусі
📌 Анёл Сьмерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель
📌 «Прыбіральні толькі на адной вуліцы». Як Лукашэнка 30 гадоў паляпшае жыцьцё на вёсцы, дзе за гэты час стала на 1,3 мільёна менш жыхароў
📌 Стала вядома пра новыя ахвяры ўрагану ў Беларусі
📌 У аўторак у Беларусі чакаецца да +35. Абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі
📌 Латвія з 16 ліпеня перастане прапускаць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй
📌 «ПіК Свабоды». Павал Латушка — пра Польшчу, санкцыі, пакаяньне і Каардынацыйную раду
📌 Тэртэль заявіў, што Ўкраіна адвяла свае войскі ад мяжы зь Беларусьсю 3-4 ліпеня
📌 Пасьля польскай блякады руху ўлады Беларусі запрасілі Польшчу сумесна вывучыць сытуацыю на мяжы
📌 Былога кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага зьвязу асудзілі за «дзяржаўную здраду»
📌 Жыхара Бярозы судзяць за «тэрарызм» і разбой. Што пра яго вядома
📌 Змітра Дашкевіча пачнуць судзіць па новай крымінальнай справе на гэтым тыдні
📌 Былы палітвязень Алег Грузьдзіловіч выпускае дзіцячую кнігу зь вершамі і малюнкамі, створанымі на «Валадарцы»
📌 Суд спыніў крымінальную справу аб сакрэтных дакумэнтах супраць Трампа
📌 Замах на Трампа стаў ня першай спробай забойства прэзыдэнтаў і кандыдатаў у ЗША. Як гэта ўплывала на выбары
Павал Латушка — пра выбары, санкцыі, пакаяньне і Каардынацыйную Раду
Калі Польшча перакрые транзыт зь Беларусі – добра ці кепска гэта будзе для беларускага народу? Ці зьбіраецца Латушка каяцца за службу ў Лукашэнкі? У чым ён гатовы на кампраміс зь меншасьцю ў Каардынацыйнай радзе?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, чалец Аб'яднанага пераходнага кабінэту, дэлегат Каардынацыйнай рады Павал Латушка.
https://youtu.be/Y88I502zxjU
Агрэсіўная моладзь напала на польскіх салдат на мяжы Польшчы і Беларусі
У сеткі трапіў відэазапіс, на якім бачна, як агрэсіўная моладзь у ноч з суботы на нядзелю ў Вычулках непадалёк ад мяжы Польшчы зь Беларусьсю нападае на польскіх жаўнераў. Справу расьсьледуе паліцыя. Пра грамадзянства нападнікаў не паведамляецца. https://smarturl.click/5O21D
65 гадоў Барысу Пятровічу
17 ліпеня 1959 году ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну нарадзіўся Барыс Пятровіч, беларускі празаік, старшыня незалежнага Саюзу пісьменьнікаў, зьліквідаванага ўладамі ў 2021 годзе. Рэдактар часопісу «Дзеяслоў».
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xB3OM
Галоўнае за 16 ліпеня
⛈ Энэргасыстэма Беларусі сутыкнулася зь небывалай сытуацыяй празь непагадзь, — віцэ-прэм’ер Сівак. На 17 ліпеня абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі
🇪🇺 Эўразьвяз забараніў закупкі мэблі зь Беларусі, да вытворчасьці якой прыцягваюць і вязьняў
⚡️Уначы «Шагеды» ізноў заляталі ў Беларусь. Паведамляюць, што адзін зь іх узарваўся ў Гомельскай вобласьці
🇫🇷 Зварот праваабаронцы Судаленкі да Макрона пра лёс Бяляцкага накіравалі ў МЗС Францыі
👫 «Лёгікі няма». Каго ў Беларусі ўключаюць у «сьпісы экстрэмістаў і тэрарыстаў»
👨👩👧👦 «Гэта здрада на ўсё жыцьцё». Што пэдагог і псыхоляг думаюць пра закон, які дазваляе здаваць сваіх дзяцей у спэцшколы
🙍🏻♂️«ПіК Свабоды». «Лукашэнка канчаткова вызначыўся з Колем», — Фейгін пра 30 страчаных гадоў і шанец для беларусаў
У Беларусі расьце колькасьць дзяцей у сацыяльна небясьпечным становішчы
На 1 ліпеня 2024 году ў сацыяльна небясьпечным становішчы прызналі больш за 23 тысяч дзяцей з 11 тысяч сем’яў. Пры гэтым з пачатку году 77% дзяцей зьнялі з уліку СНС «у сувязі з нармалізацыяй сытуацыі ў сям’і», заявілі ў Мінадукацыі.
Для параўнаньня: на канец траўня 2023 году, «у сацыяльна небясьпечным становішчы» знаходзіліся больш як 19 тысяч дзяцей з 9 тысяч сем’яў:
https://smarturl.click/Q10yp
У разы менш, чым на Токіё-2020. НАК Беларусі зацьвердзіў склад спартоўцаў на Алімпіяду ў Парыжы
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі зацьвердзіў сьпіс спартоўцаў, якія паедуць на Алімпіяду-2024. У сьпісе — 16 атлетаў, яны выступяць у 9 відах спорту: акадэмічнае веславаньне, барацьба, веласпорт, веславаньне на байдарках і каноэ, плаваньне, скачкі на батуце, стральба, тхэквандо і цяжкая атлетыка. Для параўнаньня: на папярэдняй Алімпіядзе ў Токіё Беларусь прадстаўлялі 108 спартоўцаў:
https://smarturl.click/5O2l3
На заўтра ў Беларусі аб'явілі аранжавы ўзровень небясьпекі
17 ліпеня ноччу і раніцай у многіх раёнах Беларусі, днём па ўсходзе чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с», — паведамілі ў Белгідрамеце. Удзень на большай частцы Беларусі максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30+34°С, па паўднёвым усходзе месцамі +35+36°С.
У Менску 17 ліпеня ноччу і раніцай чакаецца навальніца, месцамі па горадзе моцныя залевы. У дзённы час максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30°С. Тым часам ратавальнікі працягваюць ліквідаваць наступствы непагадзі:
https://smarturl.click/z2XkJ
У гарах Кабардына-Балкарыі загінуў беларускі турыст
Беларускія турысты не зарэгістравалі свой маршрут у МНС Расеі.
https://smarturl.click/71BW7
Раман Галоўчанка сустрэўся зь Нікалясам Мадура і заявіў пра «станоўчы эфэкт» ад санкцый
Прэм’ер-міністар Беларусі ў час сустрэч з іншымі вэнэсуэльскімі палітыкамі заявіў пра тое, што на перамовах абмеркавалі «амаль увесь комплекс гандлёва-эканамічных адносінаў Беларусі і Вэнэсуэлы» і дамовіліся «перазапусьціць сумесныя праекты».
https://smarturl.click/w9DM8
У Мазыры другія суткі няма электрычнасьці, але падалі ваду
Да раніцы 16 ліпеня электразабесьпячэньне, парушанае наступствамі непагадзі, было адноўлена ў 397 населеных пунктах вобласьці, але ў Мазыры яго няма ўжо больш за суткі.
https://smarturl.click/2qemZ
Сёньня гадавіна падзелу хрысьціянскай царквы
16 ліпеня 1054 году — папскія легаты абвясьцілі адлучэньне ад царквы канстантынопальскага патрыярха Міхаіла Керуларыя, а ён — легатаў. Гэтая дата лічыцца пачаткам Вялікай схізмы, якая падзяліла адзіную да таго часу хрысьціянскую царкву на дзьве часткі: каталіцкую і праваслаўную.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gp3nR
На фота гатычная царква XVI ст. у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці, якая за сваю доўгую гісторыю пабывала і праваслаўнай, і ўніяцкай.
Што вядома пра кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты ЗША? Ён ня раз выступаў супраць падтрымкі Ўкраіны. Будзем дапаўняць тут. https://smarturl.click/dpVRE
Читать полностью…Зяленскі: Расея павінна быць на наступным саміце міру
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у панядзелак, што мае намер падрыхтаваць усе элемэнты мірнага пляну да лістапада, з тым, каб Кіеў мог склікаць другі міжнародны мірны саміт. На ім будуць чакаць прадстаўнікоў Расеі.
У мінулым месяцы Украіна правяла ў Швайцарыі першы мірны саміт, на якім прысутнічалі прадстаўнікі 92 краін. Расея не была запрошаная на гэты форум.
На мінулым тыдні намесьнік міністра замежных спраў Расеі заявіў, што Масква ня будзе прысутнічаць на другім мірным саміце па Ўкраіне. https://smarturl.click/O0mBb
У аўторак у Беларусі чакаецца да +35. Абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі
У дзённы час 16 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30 +34°С, па поўдні краіны месцамі да +35°С.
У сувязі з гэтым улады выдалі папярэджаньне аб неспрыяльнай гідрамэтэаралягічнай сытуацыі (аранжавы ўзровень небясьпекі). Падрабязнасьці тут: https://smarturl.click/nyxZW
Былы палітвязень Алег Грузьдзіловіч выпускае дзіцячую кнігу зь вершамі і малюнкамі, створанымі на «Валадарцы»
Кніга журналіста Свабоды «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» ўтрымлівае дзіцячыя вершы, напісаныя для ўнукаў у турме, якую ўлады нядаўна закрылі.
Выданьне выходзіць у беластоцкім выдавецтве «Камунікат». https://smarturl.click/71BwD
Менск загаварыў іншай мовай. Ці будуць за гэтым дзеяньні?
Каскад заяваў беларускіх афіцыйных асобаў, скіраваных на нейкую разрадку напружанасьці з Украінай і Захадам, наўрад ці можна лічыць выпадковым. Да гэтага трэнду варта далучыць і нечаканае вызваленьне каля двух дзясяткаў палітвязьняў. З чым зьвязаныя гэтыя крокі? Аналітыка Валера Карбалевіча: https://smarturl.click/EeBlL