radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Літва зьбіраецца дэпартаваць мужа Вольгі Карач

Дэпартамэнт міграцыі Літвы распачаў працэс дэпартацыі ў Беларусь журналіста Алега Баршчэўскага, мужа праваабаронцы Вольгі Карач. У Беларусі Алегу пагражае да 7 гадоў турмы як рэдактару сайту праваабарончай арганізацыі «Наш дом», прызнанаму ў Беларусі экстрэмісцкім.

Раней саму Вольгу Карач прызналі пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы. 4 лютага яна падала пазоў супраць Літвы ў Эўрапейскі суд.

https://smarturl.click/VD6Ax

Здымак nash-dom.info

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада БНР узнагародзіла журналістку Свабоды Алену Радкевіч і іншых дзеячоў за заслугі перад беларускім народам

Упершыню з 1950 году Рада БНР узнагародзіла тытуламі кавалера Ордэну Пагоні з наданьнем адзнакі Крыжа Ордэну Пагоні.

https://smarturl.click/3kXDV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адзін карабель і нафтабаза. Сталі вядомыя дэталі ўкраінскага ракетнага ўдару па Крыме

У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб пацэльваньні 23 сакавіка ў вялікі дэсантны карабель (ВДК) «Ямал» Чарнаморскага флёту Расеі, які знаходзіўся на суднарамонтным заводзе ў Севастопалі.

Журналісты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі.

https://smarturl.click/aJDnA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бесьпілётнікі пацэлілі ў Новачаркаскую ДРЭС у Расеі. Расейскія войскі абстралялі ўкраінскі Мікалаеў

Ад пажару аўтаматычна былі адключаныя высакавольтныя лініі 330 кВ — Ціхарэцкая і Растоўская, а таксама часова выведзеныя з працы два энэргаблёкі ДРЭС. Новачаркаская ДРЭС — найбуйнейшая цеплаэлектрастанцыя і другая па магутнасьці пасля Растоўскай АЭС электрастанцыя ў Растоўскай вобласьці.

Расейцы атакавалі Мікалаеў, ёсьць параненыя.

https://smarturl.click/kj8bQ

Здымак Wikimapia

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Марш беларусаў у Кёльне

У гонар Дня Волі беларуская дыяспара ў Кёльне зладзіла акцыю і марш, каб адзначыць чарговую гадавіну абвяшчэньня БНР.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы Брусэлю сёньня напярэдадні сьвята адзначылі Дзень Волі насупраць Эўрапарлямэнту. А ў Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі прайшла прэзэнтацыя мапы «Шляхамі БНР». Фота і відэа чытача Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сахашчык: Улады Расеі і Беларусі рыхтуюць выкарыстаньне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню»

Расея і Беларусь рыхтуюць пляны выкарыстаньня ядзернай зброі і «нейкага бліцкрыгу на Вільню», заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу, прысьвечанаму Дню Волі — 106-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. «Я гэта дакладна ведаю», — цытуе Сахашчыка агенцтва «Позірк».

Паводле Сахашчыка, «беларускія генэралы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільні», а ўлады Расеі і Беларусі спадзяюцца, што «цывілізаваны сьвет будзе шакаваны» такой эскаляцыяй агрэсіі і «спыніць супраціў».

Выкарыстаньне ядзернай зброі і напад на Літву Масква і Менск плянуюць празь няўдачы ў вайне з Украінай, мяркуе прадстаўнік АПК. https://smarturl.click/1dj8Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Празе ўрачыста адкрылі памятны знак Францішку Скарыну

Яго ўсталявалі на Старамесцкай плошчы ў самым цэнтры чэскай сталіцы. Менавіта ў Празе ў 1517 годзе была выдадзена першая друкаваная кніга на старабеларускай мове.

У цырымоніі адкрыцьця прыняла ўдзел дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

Памятны знак усталявалі ў бруку тратуара. Ён зроблены з бронзы і важыць каля 10 кіляграмаў. На знаку лацінскі надпіс «Domvs Severini. Institoris» («Дом купца Севярына») і прамяністае Сонца з прытуленым маладзіком.

Менавіта на Старамесцкай плошчы, паводле некаторых дасьледчыкаў, месьцілася друкарня, якую арандаваў Скарына. Яна была заснавана пры падтрымцы віленскіх мэцэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У друкарні з 1517 па 1519 гады Скарына выдаў ня менш за 23 кнігі Старога Запавету.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армянскія ўлады паведамілі, што трое ўзброеных людзей спрабавалі ўварвацца ў паліцэйскі пастарунак у Ерэване ў нядзелю, 24 сакавіка.

Паводле паліцыі, нападнікі ўжылі гранату, і двое зь іх былі параненыя выбухам. Іх даставілі ў шпіталь. Трэцяга «нэўтралізавалі» і затрымалі службы бясьпекі.

Матывы нападнікаў пакуль невядомыя. Раней паліцыя заявіла пра затрыманьне 49 сябраў групоўкі «Баявое братэрства», якая выступае супраць тэрытарыяльных саступак Азэрбайджану, паводле падазрэньняў у незаконным захоўваньні зброі. Аднак «Баявое братэрства» заявіла, што ня мае дачыненьня да нападу на паліцэйскі пастарунак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі ў Варшаве. Людзі прайшлі маршам па цэнтры гораду, цяпер адбываецца святочны мітынг. Фота і відэа чытача Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Славаччыне будзе другі тур выбараў прэзыдэнта. Прамежкавую перамогу атрымаў прыхільнік дапамогі Ўкраіне

Канчатковыя вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у Славаччыне паказваюць, што былы міністар замежных спраў Іван Корчак наперадзе зь відавочным адрывам, але наперадзе другі тур. Лібэрал Корчак набраў 42,5% галасоў, сьведчаць афіцыйныя вынікі, падведзеныя выбарчай камісіяй у нядзелю.

У другім туры ён павінен сустрэцца са сьпікерам славацкага парлямэнту Пэтэрам Пелегрыні ў другім туры галасаваньня 6 красавіка.

https://smarturl.click/9zjYv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трэба сфармаваць новую Беларусь і зразумець, як яе прасоўваць у Жабінку і Смаргоні»

Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне. Што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар, што прайшла ў Празе?

Рэпартаж, фота: https://smarturl.click/VD68n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейская ракета парушыла паветраную прастору Польшчы. Што вядома на гэтую хвіліну

Польскае апэратыўнае камандаваньне раніцай у нядзелю, 24 сакавіка, апавясьціла пра парушэньне паветранай мяжы дзяржава. Падчас чарговага масаванага абстрэлу Ўкраіны ракетамі, адна зь іх заляцела на польскія землі.

Расейскую ракету зафіксавалі ў мясцовасьці Асердаў Люблінскага ваяводзтва. Польскія радыёлякацыйныя сыстэмы сачылі за ракетай. Агулам яна знаходзілася ў паветранай прасторы Польшчы 39 сэкундаў.

Што вядома цяпер: https://smarturl.click/W3v7Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? ТЭСТ

25 сакавіка 2024 году споўніцца 106 гадоў з дня абвяшчэньня Радай БНР незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтай падзеі папярэднічалі і яе суправаджалі многія іншыя пэрыпэтыі гісторыі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце тыя падзеі, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/4k7qg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

24 сакавіка 105 гадоў таму пачалося антыбальшавіцкае паўстаньне ў Гомлі

Выступленьні супраць бальшавікоў 24-29 сакавіка ўвайшлі ў гісторыю як Стракапытаўскае паўстаньне. Ім кіраваў штабс-капітан царскага войска меншавік Ўладзімер Стракапытаў. Чырвонаармейцы былі незадаволеныя прымусовай мабілізацыяй і адпраўкай на фронт на баі з Украінскай народнай рэспублікай.

Паўстанцы вырашылі не вяртацца ў бок Тулы, і пад вечар 24 сакавіка захапілі чыгуначны вузел, гомельскую турму, тэлеграф, артылерыйскія склады, савецкія ўстановы. 300 бальшавікоў супраціўляліся, але марна. Паўстанцаў было больш за 8 тысяч.

У ноч на 29 сакавіка часткі Чырвонай Арміі і камуністычныя атрады вымусілі паўстанцаў пакінуць Гомель, 6 тысяч чалавек фарсіравалі Прыпяць, перасеклі лінію фронту і далучыліся да УНР, дзе затым вялі баі супраць бальшавікоў. Астатнія паўстанцы трапілі ў палон.

Больш падзей 24 сакавіка ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1djge

На фота помнік «ахвярам стракапытаўшчыны», 1930-я гг. Wikimedia Commons

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня лічыць Каліноўскага героем, але прызнае сталінскія рэпрэсіі. Што вядома пра новага сьпікера Палаты прадстаўнікоў Сергеенку

Ігар Сергеенка больш за 30 гадоў адпрацаваў у КДБ, а ў 2020 годзе дакладваў Лукашэнку аб сытуацыі з выбарамі і каранавірусам. Калісьці ён прызнаваў палітычныя рэпрэсіі сталінскіх часоў, а ў 2023-м агучыў рашэньне адмовіцца ад лацінкі.

https://smarturl.click/op4mA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Палёт у космас — падарунак Беларусі за ляяльнасьць»

Першая беларуская жанчына паляцела ў космас на расейскім караблі «Саюз МС-25». Колькі можа каштаваць для краіны палёт беларускі ў космас?

https://smarturl.click/mp7zG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ідэі вызначаюць рэчаіснасьць. Чаму трэба цаніць БНР

25 Сакавіка — бясспрэчнае галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі, лічыць Алесь Чайчыц. У пэўным сэнсе, працягвае аўтар, яно важнейшае за 27 ліпеня (афіцыйны Дзень незалежнасьці ў 1991–1995) і за 25 жніўня (дзень фактычнага выхаду з СССР у 1991 годзе, які ніколі шырока не сьвяткаваўся).

Дык чаму дата 25 сакавіка такая важная для беларусаў?

https://smarturl.click/8EORv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выпытвалі асабістыя зьвесткі, месца жыхарства». Як прапагандыст і спэцслужбы «прапаноўвалі» новыя пашпарты беларусам замежжа

«Патэлефанаваў чалавек, назваўся валянтэрам Міхасём, размаўляў на беларускай мове. Прапанаваў запоўніць форму, куды я запісала свае асабістыя зьвесткі. Выпытаў у мяне пра ўдзел у пратэстах. Цяпер мне страшна за сваякоў у Беларусі». Як прапагандыст склаў сваю «базу» беларусаў замежжа.

https://smarturl.click/z2GgA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 сакавіка 55 гадоў таму быў створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны»

Калектыў выступаў пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна, у яго ўваходзіў і брат Мулявіна Валер. Гурт стаў папярэднікам легендарных «Песьняроў».

Таксама 25 сакавіка адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі. Дзень абвяшчэньня БНР таксама вядомы як Дзень Волі.

Больш адметных падзей беларускай і ўсясьветнай гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VD6Jn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ў Беластоку, Лодзі і Познані ў Польшчы сёньня ладзілі імпрэзы ў гонар Дня Волі. Відэа чытачоў Свабоды з Лодзі і Познані, фота зь Беластоку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 24 сакавіка

📌 Сярод загінулых падчас нападу ў Расеі ёсьць грамадзянка Беларусі

📌 Што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларусаў сьвету

📌 Польшча павялічыць вайсковую прысутнасьць на ўсходняй мяжы

📌 У Празе ўрачыста адкрылі памятны знак Францішку Скарыну

📌 У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі

📌 Гісторык Натальля Гардзіенка расказала аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР

📌 Ці добра вы ведаеце падзеі і абставіны, зьвязаныя з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 году? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сярод загінулых падчас нападу ў Падмаскоўі 22 сакавіка ёсьць грамадзянка Беларусі 1978 году нараджэньня. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Расеі.

Увечары ў пятніцу, 22 сакавіка, некалькі людзей у камуфляжнай форме адкрылі ў канцэртнай зале на ўскраіне Масквы стральбу з аўтаматаў. Потым адбыўся выбух і пачаўся моцны пажар. Колькасьць загінулых у выніку тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», паводле апошніх зьвестак, узрасла да 137. Колькасьць забітых можа павялічыцца. Больш за 180 чалавек пацярпелі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходняй мяжы і запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю

Міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што краіна ўзмоцніць прысутнасьць войскаў на ўсходзе краіны ў памежных зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама Літвой і Ўкраінай раёнах. https://smarturl.click/Q1RjB

Тым часам польскае Міністэрства замежных спраў паведаміла, што запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю. Раней стала вядома, што ў ноч на нядзелю, 24 сакавіка, запушчаная Расеяй ракета ў бок Украіны, заляцела ў польскую паветраную прастору і прабыла там 39 сэкунд.

«Мы заклікаем Расейскую Фэдэрацыю спыніць тэрарыстычныя атакі на жыхароў і тэрыторыю Ўкраіны, пакласьці канец вайне і заняцца вырашэньнем унутраных праблем краіны», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Польскае войска ў ноч з суботы на нядзелю паднімала ў паветра сваю авіяцыю. Расейскі бок інцыдэнт пакуль не камэнтаваў. https://smarturl.click/EeAa1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве адкрылася выстава твораў Алеся Пушкіна, прымеркаваная да Дня Волі

24 сакавіка ў Варшаве на пляцоўцы Беларускай прасторы «Робім Разам» адкрылася выстава арыгінальных карцін Алеся Пушкіна. Усяго дэмаструецца паўтара дзясятка твораў — гэта карціны зь дзьвюх прыватных калекцый і аднаго ўнівэрсытэту: партрэты гістарычных дзеячаў, пэйзажы. Уладальнікі задарма прадаставілі карціны на выставу на тры дні.

На выставе выступілі польскія сябры Алеся Пушкіна — мэцэнат Войцех Гурэцкі, гісторык мастацтва Раман Постэк, а таксама віцебскі калега, мастак Эдвард Галустаў. Прагучала шмат цёплых словаў і кранальных успамінаў пра беларускага мастака, які заўчасна памёр у беларускай турме. https://smarturl.click/ql4AV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начальнік факультэту Генштабу Ўзброеных Сіл Беларусі прызнаў, што ў краіну на навуковыя канфэрэнцыі запрашаюць удзельнікаў вайны супраць Украіны

Факультэт у сваёй працы «ня можа ня ўлічваць досьвед апошніх узброеных канфліктаў і лякальных войнаў», заявіў начальнік факультэту Ігар Дземідзенка.

https://smarturl.click/4k7Yd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Успомніць тых, хто стаяў ля вытокаў незалежнасьці. Натальля Гардзіенка аб ушанаваньні памяці пра дзеячоў БНР

Натальля Гардзіенка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). Пагаварылі зь ёй пра тое, як і дзе ўшанаваная памяць пра стваральнікаў БНР і куды беларусы могуць прыйсьці ў гэтыя сакавіцкія дні, адзначаючы Дзень незалежнасьці БНР.

https://smarturl.click/EeA5J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў народзе кажуць «прыйшло КГБ», калі гэта камітэт — ён? НКВД, ЧК — тое самае?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Той выпадак, калі карабель паплыў ня так, як яго назвалі. КГБ успрымаецца не як установа, а як зьява, што прыносіць ліха, зло, нешта самае страшнае і непапраўнае. Таму «яно». Палітычная паліцыя не ўвайшла ў сьвядомасьць людзей нічым карысным, стваральным, пазытыўным, толькі горам. Яно і не было разьлічанае ні на што станоўчае: то чырвоны тэрор, то сталінскія рэпрэсіі, то цяперашні перасьлед ні ў чым не вінаватых людзей.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія войскі атакавалі акупаваны расейцамі Севастопаль

Адзін з праўкраінскіх каналаў піша пра цэлі ў раёне Казачай бухты і мыса Фіялент, дзе дысьлякаваныя расейскія вайскоўцы. Чарговы ўдар, як паведамляе канал, адбыўся на вузьле адмысловай сувязі Чарнаморскага флёту Расеі.

Атаку прызнала адміністрацыя анэксаванага Крыму. Гаворыць пра ахвяр і пацярпелых.

https://smarturl.click/8EOJ0

Фота OSINTtechnical

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча не выпускае ў Беларусь транзытныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка большым за 1,9 літраў

Паведамленьне пра гэта са спасылкай на кіраўніка польскай мытні і фатаздымак адпаведнай абвесткі на мяжы зьявіліся ў тэлеграм-чаце «Граница Польша», паведамляе Белсат.

Абмежаваньне закранае аўтамабілі BMW і канцэрну VAG, які выпускае маркі Volkswagen, Audi, SEAT, Skoda ды іншыя. Уласьнікі аўтамабіляў пералічаных марак павінныя прадставіць на мытні дакумэнт ад вытворцы, які пацьвярджае права на экспарт машыны па-за межы ЭЗ. https://smarturl.click/gp63o

Читать полностью…
Подписаться на канал